07.09.2023
07.09.2023

Парыў пачуццяў і думак. Творчая сустрэча з Уладзімірам Пракапцовым прайшла у НММ

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларускі мастак Уладзімір Пракапцоў не адно дзесяцігоддзе ўражвае аматараў жывапісу крэатыўнымі творчымі ідэямі. Ужо стала традыцыяй адкрыццё выставак творцы штогод 8 жніўня а 8-ой гадзіны раніцы. Менавіта ў гэты дзень нарадзіўся Уладзімір Іванавіч. Сёлета ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выстаўку «Пад знакам бясконцасці», прысвечаную да 70-годдзя мастака. З гэтай нагоды ў музеі арганізавалі творчую сустрэчу наведвальнікаў з аўтарам.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 35 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, Музея гісторыі горада Мінска, асабістай калекцыі аўтара. Наведвальнікі тут могуць убачыць партрэты, нацюрморты і краявіды розных куткоў Беларусі. У экспазіцыі таксама можна знайсці ўнікальныя кнігі, звязаныя з творчасцю Уладзіміра Іванавіча.

Уладзімір Іванавіч

Выстаўка паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. Творчасць Уладзіміра Іванавіча характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да зямлі, сваіх бацькоў.

Кнігі У.Пракапцова

Карціны ўяўляюць сабой сплаў суб'ектыўна-лірычнага і рацыянальна-прагматычнага пачаткаў, што дае магчымасць расчыніць і паказаць на палатне парыў сваіх пачуццяў і думак праз гарманічную завершанасць, кампазіцыйную, пластычную і каляровую арганізацыю твора. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, — карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску.

На выстаўцы ўпершыню прадстаўлены тры новыя работы: «Настальгія», «Гармонія зямная і нябесная. Памяці Веры» і «Дарога дадому». У экспазіцыі таксама можна ўбачыць кнігі У. І. Пракапцова, прысвечаныя вядомым мастакам Беларусі – Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Бірулі, Фердынанду Рушчыцу і іншым, якія ўвайшлі ў серыю выданняў «Славутыя мастакі з Беларусі», ініцыятарам якой ён з'яўляецца.

Выстаўка У.Пракапцова

Чвэрць стагоддзя, 25 гадоў, Уладзімір Іванавіч непарыўна звязаны з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і яго развіццём. За гэты час рэканструяваны і пераўтвораны ў сучасныя выставачныя прасторы філіялы музея ў Магілёве і Раўбічах. Значна пашыраны межы вядомасці музея – з вялікім поспехам былі праведзены выстаўкі ў Траццякоўскай галерэі і Расійскай акадэміі мастацтваў, музеях Ватыкана, Музеі Эль Грэка ў Таледа, у музеях Венгрыі, Ліхтэнштэйна і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Выстаўка У.Пракпцова

Дзякуючы ініцыятыве творцы, музей шчодра паказваў свае калекцыі на выстаўках у многіх музеях Расіі і Беларусі, была створана карцінная галерэя з карцін-падарункаў вядомых беларускіх мастакоў у Добрушы.

За гады кіраўніцтва Уладзіміра Пракапцова фонды музея папоўніліся 15 тысячамі экспанатаў, у тым ліку ўнікальнымі – слуцкай паясамі, саламянай царскай брамай, калекцыяй ікон, творамі народных мастакоў Беларусі і мастакоў Парыжскай школы. Неаднаразова музей станавіўся пераможцам конкурснай праграмы Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» ў розных намінацыях.

Выстаўка атрымалася адначасова і цікавая, і пазнавальная, і прыгожая. У новай выставачнай зале можаце ўбачыць маляўнічыя куточкі ўсёй Беларусі.

https://bel.24health.by/nestandartnae-myslenne-ganny-melnikavaj-chamu-varta-sxadzic-na-vystauku-autara/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"