21 ліпеня ў Зале алімпійскай славы НАК Беларусі праводзяць на XIV летні Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль беларускую дэлегацыю на чале з шэфам місіі, начальнікам аддзела маніторынгу і развіцця алімпійскіх відаў спорту НАК Беларусі Дзмітрыем Даўгалёнкам.
Летні форум сёлета пройдзе 23-30 ліпеня ў венгерскім Д’ёры. Маладыя спартсмены ад 14 да 18 гадоў з усёй Еўропы паспаборнічаюць у 10 відах спорту: баскетболе, веласпорце, гандболе, гімнастыцы, валейболе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, тэнісе і веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская дэлегацыя ў гэтым годзе самая шматлікая за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў летнім ЕЮАФ: 96 маладых атлетаў пазмагаюцца ў 9 дысцыплінах (выключэнне — гандбол).
Упершыню на фестывалі Беларусь прадставяць дзве жаночыя каманды па гульнявых відах спорту — валейболе (U-18) і баскетболе (U-16).
Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль — гэта рэгіянальныя міжнародныя комплексныя спаборніцтвы сярод маладых спартсменаў з 50 краін, якія ўваходзяць у асацыяцыю еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК). Ідэя яго стварэння нарадзілася ў прэзідэнта ЕАК ў 1989-2001 гг. Жака Роге.
Першы летні форум прайшоў у Бруселі ў 1991 г.
Да 1999 г. спаборніцтвы называліся Еўрапейскімі юнацкімі алімпійскімі днямі.
Усяго на дванаццаці летніх фестывалях беларусы заваявалі ўжо 79 узнагарод (21- 21- 37).
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by