10.03.2025
10.03.2025

Рулет з арэхавым начыннем «Павіціца». Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Рулет з арэхавым начыннем — гэта адна з класічных страў, якая мае даўнія карані ў кулінарыі. Гэты пластовы кандытарскі выраб, які складаецца з тонкага цеста, звычайна пластовага або пясочнага, і духмянага начыння з здробненымі арэхамі.

Традыцыйна, рулеты з арэхавым начыннем гатуюцца з выкарыстаннем розных відаў арэхаў, такіх як грэцкія арэхі, міндаль, фундук або лясныя арэхі. Яны звычайна здрабняюцца ці перамолваюцца, змешваюцца з цукрам і спецыямі, а затым раўнамерна размяркоўваюцца па тонкім пласце цеста. Пасля гэтага ўсё скручваецца ў рулет і выпякаецца ў духоўцы да залацістай скарыначкі.

Рулет з арэхавым начыннем з'яўляецца выдатным дэсертам для святочнага стала. Ён мае насычаны арэхавы смак, спалучаецца з рознымі напоямі, такімі як гарбата ці кава, і можа быць упрыгожаны па жаданні цукровай пудрай ці глазурай.

Пакрокавы рэцэпт такога рулета прапануе блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты для цеста

  • Мука — прыблізна 500 гр.
  • Малако — 250 гр.
  • Мёд — 80 гр.
  • Масла вяршковае — 80 гр.
  • Жаўток — 2 шт.
  • Дрожджы свежыя — 20 гр. ( сухія — 7 гр.)
  • Соль — дробка
  • Ванільны цукар па смаку

Інгрэдыенты для начыння

  • Грэцкія арэхі — 400 гр.
  • Малако — 200 гр.
  • Цукар — 200 гр.
  • Масла сметанковае — 50 гр.
  • Какава — 1 ст.л.
  • Карыца — 0,5 ч.л.
  • Ванільны цукар — 0,5 ч.л
  • Бялок – 2 шт.

Спосаб прыгатавання

Змяшаць разам цёплае малако, вадкі мёд, растопленае масла, жаўткі і дрожджы.

Усё добра размяшаць і дадаць муку.

Пакуль цеста падыходзіць прыгатуем начынку.

Грэцкія арэхі прапусціце праз мясасечку.

Дадайце ў арэхаваю масу карыцу, какаву, ванільны цукар. Усё добра змяшайце.

На пліце прагрэйце разам малако, масла і цукар, да поўнага растварэння цукру. Гарачую сумесь улейце ў арэхаваю масу і добра перамяшайце.

 

Астудзіце начынне.

Бялкі трэба ўзбіць да стойкіх пікаў, акуратна змяшайце іх з начыннем.

Падышоўшае цеста трэба абмяць, раздзяліць на две часткі і раскатаць кожную частку ў пласт памерам 50 на 40 см., таўшчынёй прыкладна 2 мм.

Злёгку змажце кожны пласт растопленым маслам, пачакайце пакуль яно застыне і змажце начыннем, з аднаго боку не даходзячы да краю —4-5 см..

Скруціце рулет, складзіце яго ў выглядзе лацінскай літары S.

Формы памерам — 13 на 25 см. трэба засцяліць пергаментам, перакласці ў іх рулеты. Паставіць на расстойку на 50-60 хвілін.

Змажце рулеты яйкам. Выпякайце пры 180 градусах адну гадзіну.


Смачна есці!

Бананавы кекс. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.