12.08.2022
12.08.2022

Салаты на святочны стол. Топ-8 смачных рэцэптаў

logo
Рэцэпты
0 81
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Салаты — абавязковыя стравы на святочным стале, таму ім, як правіла, надаецца асаблівая ўвага.

Кулінарны блогер Настасся Мясаедава (@family_miss) падрыхтавала для нашых чытачоў падборку смачных рэцэптаў салатаў, якія не толькі ўпрыгожаць ваш святочны стол, але і падштурхнуць гасцей і блізкіх захапляцца кулінарнымі навыкамі гаспадароў.

да зместу

Салата «Пяшчотная»

Салата

Гатуецца за 5 хвілін.

Ігрэдыенты

  • Кукуруза кансерваваная
  • Шампіньёны кансерваваныя
  • Вэнджаны сервелат
  • Сыр
  • Вараныя яйкі
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

алата Пяшчотная

Сервелат і шампіньёны нарэзаць тонкімі і доўгімі палоскамі. Сыр і яйкі нацерці на буйную тарку. Змяшаць усе інгрэдыенты і заправіць маянэзам.

да зместу

Салата «Грыбная паляна»

Салата "Грыбная палата"

Ігрэдыенты

  • Шампіньёны цэлыя кансерваваныя
  • Маянэз
  • Бульба, звараная ў мундзіры
  • Морква адварная
  • Яйкі адварныя
  • Марынаваныя агурочкі
  • Курыная грудка адварная
  • Зеляніна

Спосаб прыгатавання

Грыбная паляна

Глыбокую талерку заслаць харчовай плёнкай.

1 пласт: Выкласці шампіньёны уверх ножкамі.

2 пласт: зеляніну (можна замарожаны кроп)

3 пласт: маянэз

4 пласт: бульбачка на тарку

5 пласт: маянэз

6 пласт: курыная грудка кавалачкамі

7 пласт: маянэз

8 пласт: яйкі на тарку

9 пласт: маянэз

10 пласт: морква на тарку

11 пласт: маянэз

12 пласт: марынаваныя агурочкі доўгімі палосачкамі (або на тарку)

Накрыць плёнкай, прыбраць у халадзільнік на ноч ці на 6-8 гадзін для насычэння Для прыгажосці зверху выкласці лісце салаты, потым перавярнуць на талерку і зняць плёнку.

да зместу

Салата «Вітамінка»

Вітамінка

Інгрэдыенты

  • Замарожаная агароднінная сумесь (напрыклад, гарошак, кукуруза, струковая фасоля, морква, цыбуля, памідоры і перац)
  • Адварная курыная грудка
  • Вараныя яйкі
  • Французская гарчыца
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

Салата "Вітамінка"

Гародніну ў замарожаным выглядзе высыпаць у кіпячую, падсоленую ваду і варыць пасля закіпання 5 хвілін. Потым зліць на друшляк і даць цалкам астыць.

Курыную грудку і яйкі нарэзаць невялікімі кубікамі. Змяшаць усе інгрэдыенты і заправіць маянэзам.

Замест маянэзу можна выкарыстоўваць:

  • смятана+соевая падліўка+соль
  • грэцкі ёгурт +соль + гарчыца
да зместу

Салата «Каханы»

Салата "Любімы"

Інгрэдыенты

  • Крабавыя палачкі — 200 гр
  • 6 яек
  • Банка кукурузы
  • Сыр — 100 гр
  • Морква
  • Цыбуля рэпчатая
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

Салата

Моркву нацерці на буйнай тарцы, цыбулю нарэзаць паўколамі. Абсмажыць да гатовасці на раслінным алеі. Яйкі адварыць і нарэзаць кубікамі. Сыр нацерці на буйную тарку ці нарэзаць кубікамі.

Крабавыя палачкі нарэзаць кубікамі Усё змяшаць, заправіць маянэзам.

да зместу

Салата па-грэцку

Салата па-грэцку

Інгрэдыенты

  • Агуркі
  • Памідоры
  • Балгарскі перац
  • Тварожны сыр у брыкеце ці скрынцы
  • Масліны без костачак
  • Соль
  • Спецыі па гусце (арэгана, базілік, праванская трава)
  • Раслінны, аліўкавы або іншы алей па гусце.

Спосаб прыгатавання

Грэцкі салат

Нарэжце агуркі на чацвярцінкі, памідоры дзелькамі ці паўколамі, перац саломкай. Тварожны сыр нарэжце кубікамі 1 на1 см. Масліны кружочкамі.

Змяшайце акуратна ўсё ў талерцы, дадайце спецыі і соль, запраўце алеем. Можна дадаць салодкі ці марынаваны рэпчаты лук, калі любіце.

да зместу

Салата «Курачка пад футрам»

Курачка пад футрам

Інгрэдыенты

  • Бурак(зварыць)
  • Морква (зварыць)
  • Яйкі (зварыць)
  • Сыр
  • Вэнджаная курыца (грудка)
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

Салата "Курачка пад футрам"

Глыбокую талерку ці іншую форму заслаць харчовай плёнкай і змазаць дно маянэзам.

Пласты:

  1. пласт буракі на тарку
  2. пласт сыр на тарку
  3. пласт морква на тарку
  4. пласт яйкі на тарку
  5. пласт курынае філе дробнымі кавалачкамі

Курачка пад футрам 2

Усе пласты змазаць маянэзам. Пакінуць салату прапітацца. Перавярнуць на вялікую талерку, зняць плёнку і ўпрыгожыць зелянінай па жаданні.

да зместу

Салата з сухарыкамі

Салата з сухарыкамі

Інгрэдыенты

  • Марынаваныя агуркі
  • Вараныя яйкі
  • Кукуруза кансерваваная
  • Вэнджаны сервелат
  • Сухарыкі цвёрдыя
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

Спосаб прыгатавання

Марынаваныя агуркі, вараныя яйкі і сервелат нарэзаць тонкімі і доўгімі палоскамі. Сухарыкі лепш купляць таксама доўгія.

Змяшаць усе інгрэдыенты ў роўнай колькасці і заправіць маянэзам перад падачай на стол.

да зместу

Салата «Пікантная»

Салата "Пікантная"

Інгрэдыенты

  • Крабавыя палачкі
  • Морква па-карэйску
  • Сыр
  • Яйкі сырыя +соль

Спосаб прыгатавання

Салата "Пікантная"

Яйкі ўзбіць відэльцам з соллю і пасмажыць яечны блінчык. Крабавыя палачкі нарэзаць кубікамі. Сыр нацерці на буйную тарку.

Блінцу даць астыць, скруціць рулецік і нарэзаць на тонкія палоскі Усё змяшаць і заправіць маянэзам.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 81