Масленіца — адно з тых свят, якое прайшло скрозь стагоддзі. Сваімі каранямі яно сыходзіць яшчэ ў часы паганства, калі святкавалі сустрэчу вясны і праслаўлялі багоў, каб забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе. Увесь тыдзень суправаджаўся абрадамі, а заканчвалася святкаванне спальваннем пудзіла — сімвала адыходзячай зімы.
З прыходам хрысціянства Масленіца трансфармавалася ў свята прабачэння і падрыхтоўкі да Вялікага посту. Нязменнымі заставаліся масавыя гулянні і выпечка бліноў. Прапануем зірнуць на традыцыі прыгатавання бліноў.
Старадаўні рэцэпт бліноў з проса
Інгрэдыенты:
- Вада — 500 гр. (палова шклянкі)
- Проса — 200 гр.
- Пшанічная мука — 6 шклянак
- Сырыя дрожджы — 20 гр.
- Соль — 2 ч.л.
- Яйкі — 5 шт.
- Раслінны алей — 50 гр.
- Гарачае малако — 500 гр.
З 500 грам вады і 200 грам проса зварыце вадкую кашу. Калі яна будзе гатова, зніміце з агню і дайце пастаяць 15 хвілін. Туды ж усыпце 2 шклянкі пшанічнай мукі, размяшайце да гладкасці і астудзіце да тэмпературы парнага малака.
Развядзіце ў палове шклянкі цёплай вады 20 грам дрожджаў, уліце сумесь у цеста. Накрыйце чым-небудзь цёплым і пастаўце ў цёплае месца на дзве гадзіны.
Калі рошчына паднімецца, пакладзеце ў яе 2 лыжкі солі, 5 яйкаў, 50 г алеі, усыпце 4 шклянкі пшанічнай мукі. Расціраючы цеста лапаткай, уліце туды 500 грам гарачага малака. Накрыйце і пастаўце ў цёплае месца. Як цеста паднімецца, можна пячы бліны на распаленай патэльні, змазанай раслінным алеем.
Карункавыя бліны з дзірачкамі на малацэ
Інгрэдыенты:
- Яйкі — 2 шт.
- Малако — 300 г.
- Мука — 300 г.
- Кіпень — 100 г.
- Раслінны алей — 1 ст.л.
- Соль, цукар — па смаку
- Кавалачак несалёнага сала — для змазвання патэльні
Узбіце яйкі з соллю і цукрам, уліце малако і старанна змяшайце. Дадайце алей і муку. Павінна атрымацца досыць густое цеста — яго трэба развесці кіпенем, размяшаць і пакінуць на паўгадзіны.
Старадаўні рэцэпт бліноў у печы на сыраквашы
Інгрэдыенты:
- Хатняя сыраватка — 500 мл.
- Яйка — 1 шт.
- Сланечнікавы алей — палова гранёнай шклянкі
- Мука, соль, цукар — на вока
- Свіное сала — для змазвання патэльні
У міску зліце 500 мл. хатняй сыраваткі, дадайце яйка, соль-цукар па смаку і паўшклянкі сланечнікавага алею. Усё змяшайце. Падсыпайце муку паступова, даводзячы да прыемнай кансістэнцыі цеста.
Распаленую патэльню змажце топленым свіным салам, тонкім пластом наліце бліновую сумесь і пастаўце пасудзіну на распаленыя вуглі ў печы. Запякайце блінцы адну-дзве хвіліны.
Рэцэпт хвораста на Масленіцу
Інгрэдыенты:
- Яйка — 2 шт.
- Соль — 1/3 ч.л.
- Гарэлка — 50 мл (чарка)
- Мука — 150 гр (шклянка)
Змяшайце ўсе інгрэдыенты і вымесіце цеста, каб яно стала пластычным. Вазьміце качалку і, падсыпаўшы мукі, тонка раскачайце цеста. Нарэжце яго на палоскі шырынёй 2 сантыметры.
Разагрэйце алей у фрыцюрніцы да закіпання і пасмажце, закручваючы палоскі цеста ў ружанькі. Шумоўкай выміце хвораст, дайце сцячы рэшткам алею. Астудзіце і падавайце з цукровай пудрай і ягадамі.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by