Калі будучаму тату паведамляюць, што ў яго будзе адразу два дзіцяці, дык пачуцці ў мужычыны, як правіла, змешаныя. Радасць ад з'яўлення блізнятаў перасякаецца з занепакоенасцю... У думках вымалёўваецца двайная гара брудных дзіцячых пялёнак, дзіцячы плач у кратным памеры, а таксама імклівы рост матэрыяльных выдаткаў на блізнятаў.
Вакол будуць спачуваць: маўляў, як цяжка вам гадаваць адразу дваіх дзяцей. Так, многія страхі маюць пад сабой падставу, бо па першым часе з блізнятамі, вядома, больш складана, чым з адным дзіцем. Паверце, вельмі хутка вы ўсвядоміце, што ў бацькоў блізнятаў ёсць шэраг бясспрэчных пераваг, дзякуючы якім вельмі хутка вы зробіцеся супертатам!
Выхаванне блізнятаў
8 асноўных і бясспрэчных плюсаў быць татам блізнятаў:
1. Выкананне дэмаграфічнай праграмы датэрмінова
Стаўшы татам блізнятаў, вы адначасна і ў кароткія тэрміны выконваеце свой бацькоўскі абавязак – у выпадку, калі хацелі мець больш за адно дзіця. Акрамя таго, вы выканаеце яго з меншымі намаганнямі, паколькі колькасць спраў, якія паўтараюцца, скароціцца практычна ўдвая. Уладкоўваць у садок блізнятаў трэба будзе разам, а не кожнага паасобку. Гэтак жа, адначасова, вы будзеце рабіць усе неабходныя прышчэпкі і наведваць профільных урачоў. А калі блізняты вырастуць, вам будзе прасцей адправіць іх у самастойнае дарослае жыццё, а самому атрымліваць асалоду ад свабоды, пакуль вашыя сябры-таты яшчэ «дагадоўваюць» сваіх малодшых дзетак.
2. У вачах іншых вы – тата-супергерой
Часцяком навакольным здаецца, што гадаваць блізнятаў – гэта вельмі цяжка і для таты дзяцей практычна гераічны подзвіг. Таму вельмі хутка вы заўважыце да сябе павышаную ўвагу і паважлівыя позіркі. Аднак вы не ведаеце, наколькі лягчэй выхоўваць аднаго малыша. Таму сваёй «цяжкай працы» вы хутчэй за ўсё не ўсведамляеце. Уласнае двайное бацькоўства вы будзеце ўспрымаць, як штосьці звычайнае. Але для іншых вы будзеце татам у квадраце, а то і ў кубе.
3. Спартыўныя трэніроўкі штодня
Са з'яўленнем блізнятаў ваша спартыўная форма несумненна палепшыцца.
Фізічныя нагрузкі будуць рэгулярнымі, таму трэнажорная зала вам не спатрэбіцца.
Рукі будуць накачвацца, калі дзеці на руках, прэс – калі нахіляецеся за пустышкай, якая ўпала, або цацкай, сіла – калі несяце каляску для блізнятаў.
4. Любоў да працы і стымул да кар'ернага росту
З самых першых дзён жыцця блізнятаў вы будзеце першым памочнікам жонкі. Двайныя клопат і праца, а часам і адначасовая праца ў чатыры рукі ў любы час сутак. Пасля актыўных выхадных і бяссонных начэй ваша праца будзе вам здавацца месцам для адпачынку. А двайная адказнасць, якая легла на вас з нараджэннем блізнятаў, зробіцца добрым матыватарам да далейшага кар'ернага росту або змене працы на больш высокааплатную.
5. Распродаж дзіцячых рэчаў цяпер выгадны
Усе акцыі крамаў зараз працуюць на вас. Акцыі «дзве майкі па цане адной», «купі адну пару абутку, атрымай другую ў падарунак» не толькі зручныя, але і сапраўды выгадныя. Акрамя таго, вам будзе выгадна атрымліваць зніжкі на куплю вялікай колькасці адзення, у той час калі бацькам аднаго дзіцяці набываць столькі вопраткі няма неабходнасці.
6. Сям'я робіцца мацнейшай удвая
Нараджэнне дзяцей заўсёды выпрабоўвае адносіны пары на трываласць. А ўжо з'яўленне блізнятаў можна параўнаць з дыпломнай працай пра вашыя адносіны, вынікам якой павінна стаць моцная згуртаваная сям'я. І калі ваш шлюб вытрымае першыя гады выхавання блізнятаў, значыць, ён вытрымае ўсё! А пры правільным падыходзе і стаўленні выхаванне блізнятаў пойдзе на карысць вам і вашай другой палове.
7. Зусім хутка дзеці дадуць адпачыць
У бацькоў, якія выхоўваюць аднаго малыша, практычна не бывае вольнага часу да той пары, пакуль дзіцяці не споўніцца хаця б сем гадоў і яно не зможа забаўляць сябе самастойна. Да гэтага моманту дзіця заўсёды просіць пагуляць з ім разам. Яно не можа яшчэ знайсці спосабу сябе заняць. Таму бацькі часта прыдумляюць розныя хітрыкі, каб паспець справіцца з хатнімі справамі. Напрыклад, аддаюць дзіця бабулі, уключаюць яму мультфільмы альбо даюць у карыстанне свой мабільны тэлефон.
У сям'і з блізнятамі ўсё па-іншаму. Хутка вы ўсвядоміце, як вам пашанцавала. Калі вашым блізнятам споўніцца тры гады, яны змогуць забаўляць сябе самі, гуляючы адно з адным альбо сумесна малюючы і складаючы пазлы. Можна сказаць, што гэта якраз тыя моманты, калі блізнятаў выхоўваць прасцей, чым аднаго малыша.
Такім чынам, калі вы супертата блізнятаў, памятайце, што зусім хутка ў вас з'явяцца адразу два памочнікі! Несці сумкі з крамы, рамантаваць аўтамабіль, прыбіраць кватэру ў шэсць рук весялей, чым, напрыклад, ідучы з прагулкі, несці на руках малодшае дзіця, угаворваючы ў той жа час старэйшага, што ён «ужо вялікі і павінен хадзіць сам і дапамагаць тату».
Фота з сямейнага архіва аўтара
Выдзяляць, не падзяляючы… Рэкамендацыі бацькам па выхаванню блізнятаў ад года да трох
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by