07.07.2023
07.07.2023

Смачны шашлык. Топ-13 універсальных марынадаў

logo
Рэцэпты
0 46
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Смачны шашлык – гэта не толькі правільна абранае мяса, але і добры марынад. Сапраўды, варыянтаў марынаду існуе шмат. Але самы якасаны, як кажуць прафесіяналы, адрозніваецца балансам кіслаты, саладкасці і вастрыні.

Безумоўна, можна падбіраць марынад пад пэўны прадукт – свініну, ялавічыну, бараніну ці курыцу. Але можна знайсці і ўніверсальныя рэцэпты. І гэта мы ўжо зрабілі за вас. Падабралі 13 марынадаў, якія падыдуць для рознага мяса. Магчыма, адзін з іх стане вашым фаварытам.

да зместу

Таматавы з кумінам

Шашлык 1

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Таматавы сок – 1 шклянка
  • Вустарскі соус (ворчэстар) – 50 мл.
  • Кумін – 1 ч. л.

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Дадаць алей. Трохі падсаліць мяса. Дадаць да яго таматавы сок і вустарскі соус. Патаўчы кумін і дадаць да мяса. Марынаваць яго трэба 6—8 гадзін. Соль дадаць перад гатаваннем.

да зместу

Вішнёвы з бадзяном

Вішнёвы марынад

 

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Вішня – 1 шклянка
  • Бадзян
  • Вада – ½ шклянкі
  • Цукар – па смаку

Спосаб прыгатавання

Гэта марынад, для якога патрэбна цеплавая апрацоўка. У рондаль пакласці шклянку вішняў без костачак, можна выкарыстоўваць свежыя ці замарожаныя ягады. Пасля дадаць да іх бадзян. Пачаць награваць рондаль. Дадаць ваду і цукар. Саладкасць рэгуляваць на свой смак. Варыць вішню 5—7 хвілін.

Выліць вішню ў асобную ёмістасць і астудзіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання, дадаць соль і алей. Праз сіта ў ёмістасць з мясам працадзіць вішню. Спачатку выціснуць вішнёвы сок, а пасля дадаць некалькі лыжак ягад. Пасаліць. Перамяшаць усе інгрэдыенты, пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Гарчычна-мядовы

Гарчычна-мядовы

 

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Гарчыца – 1 ст. л.
  • Мёд – 2 ч. л.

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Пакласці да яго гарчыцу, дастаткова будзе адной сталовай лыжкі. Але калі мяса шмат, то колькасць можна павялічыць. У гэтым марынадзе выкарыстоўваецца класічная гарчыца без дадаткаў. Яна добра размякчае любое мяса.

Гарчычны марынад

 

Пасля да мяса дадаць мёд і алей. Яшчэ ў гэты марынад можна пакласці пякучы перац. Такі варыянт выдатна падыдзе для аматараў мяса з вастрынкай. Соль дадаць па смаку і ўліць алей. Усе інгрэдыенты перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Кефірны з імбірам

кефірны марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Імбір (корань) – 1 шт.
  • Цукар – па смаку
  • Кефір – 1 шклянка
  • Чорны молаты перац – па смаку

Спосаб прыгатавання

Памыць імбір і надзерці на дробнай тарцы. Прысыпаць яго цукрам, каб пачаў выдзяляцца сок. Падрыхтаваць мяса для марынавання.

Кефірны і імбіры марынады для шашлыка

Выліць кефір да мяса і дадаць алей. Рукамі пакамячыць імбір, выліць з яго сок у ёмістасць з мясам.

Кефір або кефірны прадукт. У чым розніца?

Соль і чорны перац дадаць па смаку. Усё перамяшаць. Паставіць мяса марынавацца.

да зместу

Кітайскі

Кітайскі марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Соевы соус
  • Кунжутны алей – 1 ч. л.
  • Соус з салодкага перца чылі – 50 мл.
  • Часнок – 3 зубкі

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання, падсаліць трохі і выліць алей. Пасля дадаць салодкі соус чылі, соевы соус і кунжутны алей.

Кітайскі марнад для шашлыку

Далей нарэзаць тонкімі слайсамі часнок. Дадаць яго да мяса. Усё перамяшаць. Пакінуць марынавацца.

да зместу

Цыбульны з чаборам

Кефірны

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Цыбуля – 1 шт.
  • Вада
  • Цукар – па смаку
  • Чабор – па смаку

Спосаб прыгатавання

Парэзаць на часткі адну вялікую цыбуліну. Скласці яе ў чару блэндара, дадаць крышку вады і дробку цукру – перабіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання.

Цыбульны марынад

У мяса праз сіта працадзіць цыбульную сумесь. Не трэба ў марынад дадаваць цыбульнае пюрэ, толькі сок. Таму што пры смажанні пюрэ будзе гарэць. А сок выдатна прамарынуе мяса. Далей трэбна ўліць сталовую лыжку алею і дадаць сухі чабор. Пасаліць мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць марынавацца.

да зместу

Грэцкі

Грэцкі варыянт шашлыку

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Соль – па смаку
  • Ёгурт – 1 шклянка
  • Чорны перац – па смаку
  • Арэгана – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Дадаць да мяса соль і алей. Выліць шклянку ёгурту без дадаткаў.

Грэцкі марынад

Лепш выбраць больш вадкі. Патаўчы чорны перац, дадаць да мяса. Пакласці сухі арэгана. Усе інгрэдыенты перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Кефірны з кары

Кары

Інгрэдыенты

  • Кефір (нятлусты) – 1 шклянка
  • Лімон – ½ шт
  • Кары (парашок) – 2 ч. л.
  • Цукар – 1 ч.л
  • Соль – па смаку

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Адну шклянку кефіра выліць да мяса. Дадаць цукар і соль.

Марынад для шашлыка

З палавінкі лімона выдушыць сок у ёмістасць з мясам. Дадаць кары. Перамяшаць усе інгрэдыенты і пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Апельсінавы

Апельсінавы марынад

Інгрэдыенты

  • Маянэз – 4 ст. л.
  • Апельсінавы сок – 150 мл.
  • Аджыка (вострая) – 2 ч. л.
  • Соль – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Пакласці да мяса маянэз. Дадаць апельсінавы сок. Можна выціснуць сок са свежага апельсіна ці выкарыстаць сок з пакета.

Апелсінавы марынад

Пакласці да мяса вострую аджыку. Дадаць соль па смаку. Усё перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

На квасе

марынад на квасе

Інгрэдыенты

  • Квас – 1 л.
  • Цыбуля – 2 шт.
  • Імбір (корань) – 2 шт.
  • Гваздік – 6 шт.
  • Каляндра (молатая) – 3 ч. л.
  • Папрыка вэнджаная – па смаку
  • Соль – па смаку
  • Перац чорны молаты – па смаку

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць лук паўколамі, пакласці да мяса. Нарэзаць буйнымі кавалкамі імбір, адправіць да мяса. Дадаць гваздзік, каляндру, вэнджаную папрыку.

Шашлык на квасе

Пасаліць і паперчыць мяса. Заліць яго квасам. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць марынавацца на суткі.

да зместу

Соевы з ківі

Соевы з ківі

Інгрэдыенты

  • Цыбуля – ½ шт.
  • Соль – па смаку
  • Соевы соус – 2 ч. л.
  • Вустарскі соус (ворчэстар) – 2 ч. л.
  • Перац чылі – 1 шт.
  • Алей – 1 ст. л.
  • Ківі – 1 шт.
  • Чорны молаты перац – па смаку
  • Сцёблы зеляніны (пятрушкі, кропу, салеры)

Спосаб прыгатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць палову цыбулі, пакласці да мяса. Дадаць невялікую колькасць солі. Уліць соевы соус і алей. Нарэзаць перац чылі, дадаць да мяса. Дадаць чорны молаты перац.

Хатняя салёная скумбрыя і мінтай у сметанковым соусе. Гатуем рыбу на святочны стол

Разрэзаць ківі, лыжкай дастаць мякаць, пакласці яе да мяса. Ківі часта выкарыстоўваецца для марынавання цвёрдых ці сухаватых відаў мяса, бо яно вельмі хутка яго размякчае.

Іарынад з ківі

Марынадам з ківі звычайна досыць 1 гадзіны, каб мяса насычылася водарамі запраў і стала мяккім. Далей трэба насекчы сцёблы зеляніны, пакласці да мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць мяса марынавацца. Марынад з соевага соуса і ківі – хуткі. Смажыць мяса можна ўжо праз 30 хвілін.

да зместу

Кававы

Кававы марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Кава – 1 лыжка
  • Цыбуля – 2 шт.
  • Размарын – па смаку
  • Соль – па смаку

Спосаб прыгатавання

Зварыць каву, астудзіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць цыбулю на паўколы, пакласці да мяса. Пасаліць. Дадаць размарын.

Кававы марынад

Заліць мяса кавай. Кава павінна быць на адным уроўні з мясам. Рэгуляваць колькасць кавы трэба ў залежнасці ад колькасці мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Вінны

вінны марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Чабор – пучок
  • Чырвоны базілік – вялікі пучок
  • Соль – па смаку
  • Віно чырвонае сухое – 1 шклянка
  • Аджыка вострая – 1 ст. л.
  • Часнок – 2 зубкі

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Падраць рукамі пучок чабору і вялікі пучок базіліку. Дадаць зеляніну да мяса. Пасаліць. Заліць мяса віном.

Вінны марынад

Дадаць аджыку. Раздавіць часнок і дадаць да мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Даць мясу прамарынавацца. Перад смажаннем мяса паліць алеем. Смачна есці!

https://bel.24health.by/10-smachnyx-praduktau-zdolnyx-zamyanic-myasa/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 46

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.