29.01.2025
29.01.2025

Традыцыі варожб на Каляды. Асаблівасці народных абрадаў беларусаў

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У беларускіх вёсках і дагэтуль захоўваюць традыцыі варожб на Каляды, якія пачынаюцца на куццю і доўжацца да Вадохрышча. Гавораць, менавіта ў гэты час мяжа паміж рэальным і містычным практычна знікае. Даведацца пра свой лёс, суджанага і абавязкова спытаць пра ўраджай — вось што заўсёды цікавіла нашых продкаў падчас калядных варожб. Якія таямніцы захоўваюць старажытныя абрады?

У аграгарадку Узыход Магілёўскага раёна беражліва адносіцца да традыцый. Тут не толькі захоўваюць памяць аб іх, але і перадаюць маладым пакаленням. Дзяўчаты дружна варожаць усё па правілах, якім калісьці даўно прытрымліваліся і продкі.

Варажыць пачыналі на куццю. Дзяўчаты збіраліся ў лазнях. Абавязкова ў начных кашулях і з распушчанымі валасамі. Там расстаўлялі люстэркі і свечкі пэўным спосабам, прамаўлялі розныя змовы і разглядалі адлюстраванні ў люстэрку кожная спадзявалася ўбачыць наканаванага.

Раней у вёсцы нават зімой у моладзі заўсёды было шмат клопатаў: бацькам дапамагчы па гаспадарцы, дагледзець малодшых братоў і сёстраў. А на калядныя святы імкнуліся ўсю работу днём перарабіць, каб увечар застаўся час на варажбу.

Распаўсюджаная ў вёсках варажба сапраўды рассмяшыць сёння многіх. Уявіце карціну: дзяўчаты бегаюць па вёсцы ад дома да дома і абдымаюць дашчаную агароджу. Імкнуліся абхапіць рукамі як мага большую колькасць дошак і верылі, што калі цотнае, то сёлета сустрэнеш сваё вялікае каханне.  Увечары трэба прынесці дроў у хату. Набярэш ахапак, складзеш ля печы і давай лічыць. Зноў жа, калі цотная лічба — быць табе ў пары.

Яшчэ адна варажба на дровах: маладыя дзяўчаты падыходзяць да кастра спіной і навобмацак выбіраюць палена. Калі яно аказваецца роўным, гладкім і без сучкоў, то ў будучага мужа будзе ідэальны характар. Цяжкае і тоўстае палена — пашанцуе на заможнага мужа. Калі ж на ім шмат сучкоў, то ў будучай сям'і будзе шмат дзяцей.

У калядную ноч абавязкова трэба было падысці да чужой хаты, пастаяць пад акном і паслухаць, што адбываецца ўсярэдзіне. Калі там шум і лаянка, то тваё сямейнае жыццё будзе неспакойным. Цішыня — значыць, цябе чакае шчаслівы шлюб, з мужам будзе поўнае паразуменне.

Бліны, люстэрка і папера

Самай папулярнай была варажба на блінах, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яе сутнасць у наступным: дзяўчаты павінны спячы па бліне, раскласці іх у радок, паклікаць сабаку і глядзець — чый першым з'есць, таму і замуж ісці раней за ўсіх. Галоўнае перад гэтым - добра накарміць сабаку, каб ён не пахапаў за раз усе бліны.

Як прыгатаваць бліны з прыпёкам? Пакрокавы рэцэпт

Не менш распаўсюджаны спосаб — варажба на прадметах, які і цяпер карыстаецца папулярнасцю.

Быў у асноўным такі набор: кольцы, манеты, ключы, хлеб. З дапамогай гэтай варажбы можна было даведацца пра важныя падзеі, якія адбудуцца ў тваім жыцці сёлета. Удзельнікі завязвалі вочы адно аднаму і выбіралі адзін з прадметаў. Напрыклад, манета азначае багацце, цыбуля —  слёзы, пярсцёнак — замужжа.

Каб даведацца, хто з дзяўчат хутчэй замуж выйдзе, палілі нітачкі. Чыя нітка першая згарыць— тая дзяўчына першай замуж і пойдзе. Яшчэ адзін спосаб даведацца, што рыхтуе лёс, — спаліць паперу. Гэта рабілі абавязкова ў лазні. На плоскую талерку клалі паперу і падпальвалі — і па граючых ценях вызначалі, чаго чакаць у будучыні.

Якія хваробы беларусы лячылі ў лазні?

Варажылі не толькі ў лазнях. Ёсць яшчэ варажба на ботах. Дзяўчына выходзіць на вуліцу і кідае бот праз агароджу. Куды ён наском ляжа, з таго боку сваё каханне чакаць трэба. Хлопцам таксама ўсё гэта было цікава. І як у мінулыя часы маладыя людзі падглядвалі за дзяўчатамі падчас варожб, так і ў сучасных рабят цікаўнасці не адабраць. Кідае паненка бот, а ён падбягае і пераварочвае яго, кажа, што толькі за яго яна замуж выйдзе.

Варажба на люстэрках

Трохі жудасна, ну а што рабіць? Трэба ў пустым пакоі або ў лазні паставіць два люстэркі адно насупраць аднаго, асвятліўшы іх абапал свечкамі, прысесці пасярэдзіне і глядзець у канец люстранога калідора. Там павінна з'явіцца выява будучага жаніха. Аднак у яго выглядзе паўстае нячыстая сіла, таму трэба своечасова крыкнуць «Чур мяне!», каб чорт не  выбраўся з люстэрка.

Варажба на каханне

Не менш папулярнай была варажба на расчоске. З яе дапамогай дзяўчына магла ўбачыць, якім будзе яе жаніх. Для гэтага толькі што набыты грэбень размяшчалі пад падушкай, а перад тым, як заснуць, запрашалі будучага мужа прыйсці і расчасаць валасы варожачай.

Той, хто прысніцца дзяўчыне ў тую ноч, і стане яе мужам. Акрамя таго, важна было паглядзець на сябе ў люстэрка раніцай: калі валасы гладкія і мяккія, то і жыццё маладых будзе такім жа, а калі на галаве запар кудлаты і каўтуны — сварак з выбраннікам не пазбегнуць.

Варажба з кольцам і шклянкай вады

 

Яшчэ адна вядомая варажба —з кольцам і шклянкай. Для гэтага наліваюць у празрыстую тару ваду, ва ўпрыгожванне прапускаюць нітку, задаюць пытанне і апускаюць кольцы ў шклянку, ледзь дакранаючыся роўнядзі вады і адразу паднімаючы. Калі ўпрыгожванне, пачаўшы ход, стукнулася аб сценку адзін раз — адказ на пытанне станоўчы, калі двойчы — адмоўны.

Вельмі прыемна, што традыцыі нашых продкаў цікавыя моладзі і зараз, у стагоддзе камп'ютарных тэхналогій.

Гэта сведчыць аб тым, што самабытная беларуская культура працягвае жыць не толькі ў памяці старэйшых пакаленняў.

У нас шмат свят, якіх жыхары чакаюць з нецярпеннем. Зімой — Каляды і Масленіцу, якую асабліва любяць. Яшчэ адно свята, якога асабліва чакаюць дзеці, —  Сарокі. 22 сакавіка дарослыя пякуць шмат-шмат птушачак, раздаюць іх дзецям і ідуць з песнямі праз увесь аграгарадок да возера. Там на дрэве развешваюць  птушачак — сустракаюць вясну і яе першых веснікаў.

Прыкметы на Каляды

 

З пакалення ў пакаленне перадавалася вялікая колькасць звязаных са Калядамі прыкмет, дзякуючы якім, пагаворваюць, можна даведацца ці нават змяніць будучыню.

Калі на Каляды страціць якую-небудзь рэч, то гэта пацягне за сабой страты ў наступным годзе. А вось знайсці забытае, асабліва нейкую ювелірную цацку, — да грошай.

Таксама гэты ў перыяд нельга заганяць звяроў — нашы продкі верылі, што за гэта лясун у помсту за забойствы завядзе мужчыну са зброяй у непраходную глуш. Лічылася, што той, хто палюе на Каляды, дадому больш не патрапіць.

Каб год прайшоў добра і ў дастатку, на Каляды трэба надзець усе свае лепшыя рэчы. А каб у сям'і панавалі мір і каханне — казаць адзін аднаму ласкавыя і пяшчотныя словы.

Акрамя таго, з 8 па 19 студзеня не рэкамендуецца вымятаць смецце з хаты — зрабіць гэта можна толькі ў самым-самым канцы свят. І тое, яго неабходна сабраць, вынесці на двор і спаліць — толькі так можна пазбавіцца ад гора і трывогі ў доме.

Хварэць на Каляды — дрэнны знак: лічыцца, што чалавек будзе альбо доўга здаравець, альбо не паправіцца зусім. Прычына - усё ў той жа разгульнай нячыстай сіле, якая ў гэты час актывізуецца.

Ёсць і шмат прымет, звязаных з надвор'ем. Напрыклад, калі на небе добра відаць зоркі, або ў дні Каляд ідзе снег, або на дрэвах шмат інею - гэта гаворыць аб тым, што год будзе багатым і ўрадлівым.

Дарэчы, адна з галоўных традыцый Каляд — наведваць родных. Хадзіць на могілкі да памерлых і наведвацца ў госці да тых, хто жывы і жыве. «Лепшае, што можна зрабіць у перыяд ад Калядаў да Вадохрышча, — як мага часцей збіраць сяброў за багатым сталом! Бо лічыцца, што той, хто шмат смяецца і есць у гэтыя дні, будзе вясёлым і сытым увесь год!».

Як прынята праводзіць Масленічны тыдзень? Гісторыя і традыцыі свята

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Беларускі код"