17.05.2024
17.05.2024

Тварожная выпечка. Топ-8 простых рэцэптаў

logo
Рэцэпты
0 198
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Тварог — унікальны прадукт, карысны для дзетак, дарослых і пажылых людзей. Яго называюць  белым золатам.

Тварог гатуюць з старажытных часоў. Дакладна невядома, калі і якім чынам людзі навучыліся яго гатваць, але ёсць адна тэорыя, якая гаворыць пра тое, што першы тварог зрабілі выпадковым чынам з кіслага малака.

Атрыманую тварожную масу паспрабавалі на смак, пасля гэтага тварог пачалі гатаваць ужо мэтанакіравана. Вядома, што тварог елі яшчэ ў Старажытным Рыме, а ў славян гэта зусім быў адзін з любімых прадуктаў, які ўжывалі ў ежу кожны дзень.

 

Тварог змяшчае вялікую колькасць бялку. Гэта незаменны прадукт для тых, хто не можа ці не жадае ўжываць мяса:

па ўтрыманні бялку тварог прыраўноўваюць да свініны, бараніны, курыцы і рыбы. Пры гэтым тварожны бялок лёгка засвойваецца арганізмам.

Чым яшчэ карысны тварог? У ім змяшчаюцца амінакіслоты, малочная кіслата, якая лічыцца натуральным антысептыкам, мноства мінеральных соляў і вітамінаў. Тварог дапамагае палепшыць склад крыві, умацоўвае нервовую сістэму і касцяную тканіну.

Кальцый, якім багаты натуральны тварог, выдатна засвойваецца арганізмам дзякуючы амінакіслотам і лактозе. Дарэчы, яшчэ вельмі карысная сыроватка з-пад тварагу — у ёй утрымоўваюцца комплекс вітамінаў В і мноства мінералаў. Не варта выліваць сыроватку: яе лепш выпіць ці змяшаць з тварагом.

тварог 2

Тварог нельга есці ў вялікіх колькасцях. Нягледзячы на ​​тое, што ён карысны, празмернасць кальцыя і бялку можа нашкодзіць. Таму есці тварог шмат і кожны дзень не варта — хопіць і 3-4 раз на тыдзень. Лепш за ўсё есці тварог у якасці вячэры: ён выдатна насычае арганізм і лёгка пераварваецца.

З тварагу можна прыгатаваць мноства страў. Гэта могуць быць як дэсерты, так і самастойныя несалодкія: варэнікі, сырнікі, ватрушкі, пірагі, запяканкі …  Але гэта не ўсё: з тварагом гатуюць салаты, фаршыруюць ім гародніну і нават вараць супы!

Блогерка з Бешанковіч Настасся Мяседава (@family_miss) прапануе нам ТОП-8 сваіх простых рэцэптаў тварожнай выпечкі, якая не пакіне вас абыякавымі.

да зместу

Ватрушкі з фруктамі

Ватрушкі з садавіны

Інгрэдыенты

  • 600 гр тварагу
  • 200 гр манкі
  • 5-6 ст.л. цукру (або цукразаменнік па смаку)
  • 2 ч. л. разрыхляльніка (або 1 ч. л. соды)
  • 2 яйкі (+ бялок ад трэцяга)
  • фрукты (сліва, вінаград, груша, персік і іншыя на ваш смак)

Ватрушкі з фруктамі 2

Спосаб прыгатавання

 Усё інгрэдыенты змешваем у адно цэлае і пакідаем адпачыць хвілін на 10-15. За гэты час наразаем фрукты на невялікія кавалачкі-дзелькі.

Далей вымешваем цеста рукой. Яно не павінна моцна ліпнуць. Калі не атрымалася, то падсыпце крыху манкі. Фарміруем нашы ватрушкі: скочваем шарык, выкладваем яго на пергамент або кілімок, потым робім паглыбленне і борцікі па краях.

Ватрушкі з фруктамі 3

Унутр дадаем начынне з садавіны, можна крыху дадаць цукру зверху, калі фрукты занадта кіслыя.

Павінна атрымацца 10-12 ватрушак. Змазваем краі жаўтком, адпраўляем у разагрэтую да 180 С духоўку на 20-25 мін. Сачыце, каб ватрушкі не падгарэлі і не перасохлі.

да зместу

Пончыкі

Пончыкі

Інгрэдыенты

  • Тварог у брыкеце - 500 гр
  • Мука - 200 гр
  • Яйка 2 шт. (і жаўток, каб змазаць верх)
  • Шакалад
  • Цукар -150 гр. ( ці іншы падсалодвальнік па гусце)
  • Разрыхляльнік - 1 ч.л. (або сода 1 ч.л.)
  • Ванілін

Спосаб прыгатавання

Пончыкі 2

Усе інгрэдыенты змяшаць. Атрымаецца добрае і пластычнае цеста, да рук ліпнуць не павінна.

Сфарміраваць пончыкі і выкласці іх на паргамент. Змазаць жаўтком і выпякаць у духоўцы пры 180 ° С 20-25 хвілін.

Пончыкі 3

Растапіць у мікрахвалеўцы шакалад. Акунуць кожны пончык, зверху ўпрыгожыць па жаданні.

да зместу

Рулет на патэльні

Рудет на патэльні

 Інгрэдыенты

 Для асновы:

  • 200 гр. тварагу
  • 3 яйкі
  • 3 ст. л .мукі з горкай
  • 0.5 ч. л. разрыхляльніка (або соды)
  • 2 ст.л. цукру (або цукразаменнік па смаку)
  • 20 гр. алею
  • Дробка солі

Для начыння:

  • Варэнне
  • Джэм
  • Шакаладная паста
  • згушчанае малако і інш

Спосаб прыгатавання

 Усе інгрэдыенты ўзбіць блэндэрам да аднастайнасці. Калі яго няма, то тварог працерці ў аднастайную масу, яйкі ўзбіць калатоўкай да лёгкай пены.

Падзяліць цеста на 2 часткі. Патэльню змазаць раслінным алеем, размеркаваць палову цеста ў аладку, накрыць вечкам і гатаваць на сярэднім агні з двух бакоў да залацістасці. Цеста добра паднімецца

.Рулет на патэльні 3

Даць аладкам крыху астыць, пакласці ўнахлёст на 5 см. адна на адну

Змазаць любым начыннем і скруціць у шчыльны рулет. Зверху можна ўпрыгожыць растопленым шакаладам.

Перад тым як скруціць у рулет, трэба выбраць бакі аладак, якія лічыце менш прыгожымі. На іх і змажце начынне. Старайцеся скруціць максімальна шчыльна. Дайце рулету цалкам астыць, ён стабілізуецца і можна будзе лёгка нарэзаць.

да зместу

Рулет у духоўцы

Рулет у духоўцы

 Інггрэдыенты

  • 400 гр. тварагу
  • 4-5 яек
  • 40 мл. алею
  • 150 гр. цукру (цукразаменніка)
  • 1 ч.л. соды без верха
  • 100 гр. мукі

Спосаб прыгатавання

Для цеста ўсе інгрэдыенты ўзбіць блендэрам або добра замяшаць лыжкай да аднастайнасці.

Бляху заслаць пергаментам. Раўнамерна размеркаваць цеста і адправіць на 15 хвілін у разагрэтую да 180С духоўку.

Перакласці на сухі і чысты ручнік і згарнуць разам з ручніком рулет. Даць практычна цалкам астыць. Разгарнуць рулет, змазаць начыннем і шчыльна скруціць ужо без ручніка.

Рулет у духоўцы

Упрыгожыць па жаданні. Калі не ўпэўненыя ў пергаменце, то можна дадаткова змазаць яго раслінным або сметанковым алеем.

Начынне для рулета можа быць любое: шакалад, варэнне, джэм, перацёртыя яблыкі, фруктовае дзіцячае харчаванне, згушчонка.

да зместу

Касічка

Касічка з тварагу

Інгрэдыенты

Для цеста

  • Тварог 350 гр.
  • Мука 400 гр.
  • 2 яйкі
  • 80 мл. алею
  • 100 гр. цукру
  • 1 ч л .разрыхляльніка ці соды
  • Ванілін

Для начыння

  • 50 гр. цукру
  • 10 гр. карыцы ( маку, какосавай стружкі)
  • 40 гр. сметанковага алею

Касічка з тварагу 2

Спосаб прыгатавання

Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, вымесіць рукамі пластычнае цеста, якое не ліпне да рук (калі ліпне, дадайце больш мукі).

Падзяліць на 2 часткі. Стол прысыпаць мукой і раскачаць пласт таўшчынёй не больш за 1 см. Змазаць сметанковым алеем, пасыпаць сумессю карыцы і цукру.

Закруціць у шчыльны рулет. Адступіць ад краю 2 см. і разрэзаць уздоўж напалову. Закруціць па спіралі, акуратна ўкладваючы адзін канец на іншы. Край прыціснуць адзін да аднаго.

Касічка з тварагу 3

Выпякаць на пергаменце пры 180 С 20-25 хвілін.

Начынне можна выкарыстоўваць любое: арэхавую ці шакаладную пасту, джэм і варэнне. Можна проста скруціць у рулет і запекчы.

да зместу

Булачкі

Булачкі 1

 Інгрэдыенты

 Для цеста

  • 180 гр. тварагу
  • 100 мл. малака
  • 3 ст. л. расліннага алею
  • 100 гр. цукру
  • Ванілін
  • 1 ч.л. разрыхляльніка або 0,5 ч.л. соды
  • 250 гр мукі (калі рысавая мука, то 300 гр. плюс 1 яйка)

Для начыння 

  • Тварог 170 гр. (калі крупчасты, то плюс 1 яйка)
  • Цукар 2 ст. л.
  • Ванілін

Спосаб прыгатавання

Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, раскачаць цеста ў пласт, таўшчынёй не больш за 1 см.. Разрэзаць на прастакутнікі памерам 10-15 см. на 5-10 см..

Для начыння змяшаць тварог, яйка, ванілін і цукар. Перацерці ў аднастайную масу. Раскласці начынне на бок прастакутнікаў і скруціць у трубачкі.

Булачкі з тварагу 2

Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20-25 хвілін. Сачыце, як паднімуцца і падрумяняцца, тады можна даставаць.

Для начыння лепш браць мяккі тварог ці тварог у брыкеце. У такім разе можна не дадаваць яйка.

да зместу

Круасаны

Круасаны з тварагу

Інгрэдыенты

  • 500 гр. тварагу
  • 3 яйкі
  • 100 мл. алею
  • 500 гр. мукі
  • 150-200 гр. цукру
  • 1 ст. л. з горкай соды (гасіць не трэба)

Спосаб прыгатавання

Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, яно не павінна ліпнуць да рук. Калі так здарылася, то дадаваць больш мукі. Раскачаць у пласт 1 см., разрэзаць на трыкутнікі. Змазаць іх распаленым сметанковым алеем.

Круасаны 3

Начынне можа быць любое: карыца і цукар, джэм, шакалад, варэнне, мак і інш..

Скруціць у рулецікі ад большага краю. Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20 хвілін.

да зместу

Шарлотка

Шарлотка з тварагу

Інгрэдыенты

  • 4 яйкі
  • 4 ст. л. цукру
  • 5 ст. л. мукі
  • 200 гр. тварагу
  • 4 яблыкі (прыкладна 350 гр.)
  • Ванілін
  • 1 ч. л. соды

Спосаб прыгатавання

Яйкі ўзбіць з цукрам і ванілінам, дадаць муку, соду і тварог і яшчэ раз добра ўзбіць. Яблыкі нарэзаць на кавалачкі. Скуру можна абрэзаць, калі моцна цвёрдая.

Змяшаць цеста з яблыкамі, размеркаваць акуратна ў форме і выпякаць у духоўцы пры 190 С 25-30 хвілін.

Класічная тварожная запяканка. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 198