Veggies-напоі – новы трэнд у здаровым харчаванні заходніх краін, які з'явіўся цяпер і трывала замацаваўся ў Беларусі. Гэтыя функцыянальныя высокабялковыя напоі, што ўтрымліваюць набор мікраэлементаў і вітамінаў, дапоўненыя садавіной і гароднінай.
Вытворца – Горацкі харчовы камбінат. Пад брэндам Exponenta ён разлівае veggies-напоі, дзе цукар заменены на стэвію, што робіць смак кактэйлю салодкім без глюкозы.
Ужыванне напою можа на траціну папоўніць сутачную патрэбу чалавека ў бялку (у адной порцыі ўтрымліваецца 25 грам). А нетрывіяльныя міксы яблыка з сельдэрэем і агрэсту з сельдэрэем і агурком прыемна парадуюць аматараў здаровага і смачнага харчавання.
Як паказалі вынікі даклінічных выпрабаванняў, праведзеныя ў Інстытуце фізіялогіі Беларусі, напоі такога кшталту, узбагачаныя бялком, спрыяюць нарошчванню мышачнай тканкі без назапашвання падскурна-тлушчавай клятчаткі, а таксама зніжэнню ўзроўню халестэрыну ў сываратцы крыві. Таму veggies-напоі – ідэальнае харчаванне для людзей, якія сочаць за фігурай, а таксама маюць павышаныя фізічныя нагрузкі.
«За мяжой высокабялковыя напоі папулярныя сярод тых, хто практыкуе здаровы лад жыцця, і прадаюцца ў супермаркетах, кафэ і фітнес-цэнтрах. У адрозненні ад смузі, звычайных малочных кактэйляў, у іх утрымліваецца шмат бялку і мала вугляводаў. Пры гэтым стандарты ЗЛЖ патрабуюць ад вытворцаў выкарыстоўваць толькі натуральныя кампаненты. У новых напояў няма аналагаў у СНД, – падкрэсліў распрацоўшчык навінкі Міхаіл Глушакоў. – Мы стварылі кісламалочныя veggies-напоі маючы на ўвазе апошнія ЗЛЖ-трэнды і ўлічылі пажаданні беларусаў перайсці да натуральных падсаладжальнікаў. Важна зрабіць харчаванне чалавека карысным і збалансаваным».
А калі ўлічыць, што з кожным годам колькасць беларусаў, якія клапоцяцца пра сваё харчаванне і намагаюцца зрабіць яго максімальна збалансаваным і паўнавартасным, павялічваецца, такі кактэйль стаў выпускацца вельмі своечасова, бо яго склад максімальна набліжаны да таго, што мы называем «здаровае харчаванне».
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by