06.04.2024
06.04.2024

Як прыгатаваць посныя булачкі? Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Смачныя дражджавыя булачкі з тонкай хрумсткай скарыначкай, прыгатаваныя з  бульбянога пюрэ на раслінным алеі, атрымліваюцца мяккімі, паветранымі і нават на наступны дзень не чарсцвеюць. Для іх прыгатавання можна выкарыстоўваць самыя простыя прадукты — і духмяныя румяныя булачкі стануюць любімымі на вашым стале ў пост і не толькі!

Пакрокавы рэцэпт посных булачак прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

  • Бульбяное пюрэ — 200 гр.
  • Бульбяны адвар — 200 гр.
  • Мука — прыкладна 400 гр.
  • Цукар — 1 ст. л.
  • Соль — 0,5 ч. л.
  • Алей — 30 гр.
  • Дрожжы свежыя — 15 гр. ( ці 5 гр. сухіх)

Для начыння

  • Квашаная капуста ( альбо любое іншае начынне )
  • Для змазвання: 100 гр вады , 0,5 ч.л соды

Спосаб прыгатавання

Спачатку трэба адварыць бульбу ў несалёнай вадзе. Праціснуць яе праз сіта, астудзіць. Змяшаць разам з адварам, у якім варылася бульба.

Адвар

Дадаць усе інгрэдыенты акрамя мукі, добра перамяшаць.

Паступова дадаць муку, яе можа спатрэбіцца крышку больш ці меньш.

Замясіць мяккае, злёгку ліпкае цеста.

Паставіць на бражэнне на 1- 1,5 гадзін.

Цеста павінна падняцца і павялічыцца ў два разы.

Раздзяліць цеста на 8-10 кавалачкаў, падкатаць і пакінуць на 5 хвілін.

Сфарміраваць булачкі.

Даць расстаяцца 15 хвілін . Змазаць вадой з содай.

Капусту прамыць, адціснуць і патушыць на патэльні да мяккасці.

Капуста

Булачкі па жаданню можна ўпрыгожыць.

Выпякаць пры 180 градусах 20 хвілін, да залацістай скарынкі.

булачкі

Смачна есці.

Аўсяны кісель і раўгеня. Як выглядаў посны стол беларусаў у старажытныя часы?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.
Глядзіце таксама