Жыла-была бульбінка. Жыла яна вольна і добра, і радавалася таму, што вакол яе было. Радавалася сястрычкам сваім, што побач раслі, што ёсць сонейка, што ёсць ветрык, што ёсць дожджык. Яны браліся з сястрычкамі за ручкі і забаўляліся, ад таго хутка раслі і прыгажэлі.
Але як пачало сонейка менш лашчыць іх бачкі, прыйшлі на поле паспешлівыя трактары і людзі з кашамі ды вёдрамі. І пачалі капаць, выбіраць з зямелькі бульбу.
— Ты дужы і дбайны,
Вось толькі скажы:
як гэтулькі бульбы сабраць у кашы?
— А трэба спяшацца
– не толькі лічыць,
пакуль яшчэ сонейка ў небе блішчыць.
Нашу бульбінку таксама выкапалі. Ляжыць яна, такая прыгожанькая, і думае: “Куды ж гэта мы ляцім?”.
Не ўся яна патрапіла ў калгасны камбайн ці ў сховішча на насенне. Прынесла яе гаспадыня на кухню і паставіла кошык. “Нарэшце мы прызямліліся!”. Раптам паднеслі да яе сцізорык, а яна думае: “Вой! Што гэта такое бліскучае?”. А потым як закрычыць: “Ой, разбойнік! Што ты са мной робіш?”.
— Прабач, калі ласка! – адказаў сцізорык і зняў з яе ўсю вопратку, агаліў ды кінуў бульбінку ў саганок. Яна агледзелася і кажа: “Ой, якое дзіўнае возера! Але ж і спякотна тут, і горача, як у гейзерах... На сонцапёку вытрымала. Хаця б тут не зварылася!”.
А ўсё ж праз дваццаць хвілін рассыпалася. Адцадзілі ваду з саганка. Сышла пара. Зрабілася бульба прыгожая, як кветачка.
Паклалі бульбінку на талерку. Агледзелася вакол сябе і думае: “Нарэшце я з гэтай лазні выскачыла! Добра, што мае пакуты скончыліся!”. Але ж каб так! Падышоў паспадар і сказаў: “Ах, якая смачна, сопкая!”. Тырк яе відэльцам – і ў рот.
“Вой, што са мной робяць! Калі ж скончацца гэтыя пакуты!” – заенчыла бульбінка. І пачало яе нешта мяккае і дужае ціскаць ды церці. “Вой, загіну” Ратуйце, хто можа!” – немым голасам закрычала бульбінка. Але ніхто яе не пачуў. Ніхто не ўратаваў.
І яна пасунулася па нечым вузкім і цесным, падумала: “Вось, мусіць, гэта ўжо мой канец. Але ці канец, калі чалавеку ад гэтага толькі карысць? Мы, бульбінкі, і расцем для таго, каб чалавеку было добра. Каб чалавек радаваўся! Але чалавек, нас усіх не з’есць, пакіне для новага ўраджаю, каб вырасла яшчэ болей”.
Дзіўная гэта істота – чалавек! Што ён толькі не ўжывае, але больш за ўсё ўпадабаў мяне, бо я, бульбінка, самая салодкая. Няхай сабе мае папярэднікі –боб, гарох, чачавіца, пастарнак, якімі раней харчаваліся беларусы, – але і я ўжо з канца ХІХ стагоддзя, дзякуючы цару Пятру I, з’явілася на іх стале.
Толькі ўжо цяпер была стравай, якую падавалі на балях, – называлі мяне «бульба а-ля Пушкін». Легенда даводзіць, што для сяброў паэт абіраў і смажыў модную агародніну ўласнаруч.
А ці ведаеш ты, мой юны дружа, калі з явіліся на беларускіх землях першыя ўласныя гатункі бульбы? Ажно ў 1860-х гадах. Разам з агуркамі ды капустай, буракамі ды морквай я была ў рацыёне вашых продкаў.
Сёння можна ўбачыць мяне рознакаляровую. Бульба з каляровай мякаццю – фіялетавай, ружовай, сіняй або чырвонай – каштоўная не толькі незвычайным выглядам. Высокае ўтрыманне антыаксідантаў – асноўная вартасць новых гатункаў. Акрамя таго, каляровыя гатункі бульбы адрозніваюцца высокім утрыманнем інсуліну, а значыць карысныя людзям, якія хварэюць на цукровы дыябет.
Чым больш інтэнсіўная афарбоўка мякаці, тым больш антыаксідантаў ды інсуліну ўтрымліваюць клубні. Чалавек ад гэтага толькі здаравейшым будзе. Дарэчы, смак каляровай бульбы не адрозніваецца ад звычайнай і гатуюць яе гэтаксама. А вось па знешнім выглядзе самыя простыя стравы – напрыклад, пюрэ або смажаная бульбачка з салам – з фіялетавых клубняў атрымліваюцца неверагодныя.
“Другі хлеб” – так зараз называюць мяне. Чалавек ласуецца мной – печанай і смажанай, варанай і ў каптанках... Навукоўцы высветлілі, што бульбяны крухмал неабходны мозгу для эфектыўнай работы і нават павышае разумовыя здольнасці.
Па-другое, сучасныя дыетычныя гатункі бульбы (у прыватнасці з каляровай мякаццю) спецыялісты па харчаванні актыўна ўключаюць у дыеты здаровага ладу жыцця.
А хто з гасцей нашай сінявокай краіны не паспрабуе галоўнай нацыянальнай стравы – дранікаў! Ласуецца сабе, дзякуе за смакату і прыгаворвае:
“Печаная бульба – гэта казка,
Паскрабеш нажом – і калі ласка.
Жоўтая скарынка, як пірог,
Будзеш уплятаць яе за трох”.
У Беларусі каля тысячы крыніц. Адна з іх знаходзіцца… у Мінску. Сёння каля бювета ў Вяснянскім парку заўсёды людна, а калісьці, больш за чатыраста гадоў таму, да крыніцы каля храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы было пяць вёрст шляху ад Мінска, а вакол рассцілаліся толькі пакосы.
Крупецкая крыніца, якая знаходзіцца там, вядома шмат каму, а вось як яна стала святой і якім чынам каля яе з’явіўся храм, ведаюць далёка не ўсе.
Пабываць тут варта хаця б дзеля таго, каб усвядоміць, наколькі разросся Мінск за апошнія чатыры стагоддзі. Бо тое, што калісьці было пакосам, стала праспектам Пераможцаў, 82, і дабірацца сюды на кані ўздоўж ракі ўжо не трэба — падыдзе адзін з гарадскіх аўтобусных ці тралейбусных маршрутаў.
У мінскім мікрараёне Вяснянка на тэрыторыі былога маёнтка Крупцы, непадалёк ад Пакроўскага сабора, паблізу прыпынку грамадскага транспарту «Крупцы», пад паветкай-каплічкай бруіцца крыніца. Пры будаўніцтве сучасных аб’ектаў у Мінску яна знікала і змяняла сваё месцазнаходжанне. Раней, калі верыць згадкам у прэсе, яна месцілася непасрэдна каля храма.
Паводле падання, тут з-пад каменя пад узгоркам здаўна біла крынічка, а ў 1612 годзе на ёй аб’явіўся абраз Божай Маці. Кажуць, што ён быў пісаны на кіпарысавай дошцы памерам 71 на 53 сантыметры. У той жа год над крыніцай пабудавалі драўляную каплічку і змясцілі там незвычайны абраз, які займеў славу цудадзейнага і стаў называцца Крупецкім.
Не шкадавалі для яго і срэбра — неўзабаве абраз быў укаранаваны і забраны ў срэбную рызу. З таго часу мясцовыя вернікі ўшаноўвалі крыніцу і абраз, прасілі ў іх дапамогі і абароны.
У народзе казалі, што вада з крыніцы дапамагае ад розных хвароб, але асабліва лекуе вочы. Тым не менш, бывалі выпадкі, калі пасля шчырай малітвы ад той вады нават безнадзейна хворыя і нямоглыя вярталіся да жыцця. Прытым, найбольш дзейснай вада лічылася менавіта ў першую маладзіковую нядзелю.
Каплічка належала Уваскрасенскаму ўніяцкаму храму, а ў 1839 годзе яна была прылічаная да Мінскага праваслаўнага Кацярынінскага сабору. У 1856 годзе па ініцыятыве мінскага губернатара Шклярэвіча замест струхнелай каплічкі было вырашана ўзвесці храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
У ліпені таго ж года адбылася ўрачыстая закладка храма. Як сведчаць архіўныя крыніцы, па заканчэнні царкоўнай службы купец Свешнікаў пад адкрытым небам наладзіў багаты сняданак. Сталы былі расстаўлены на 6 сажняў (сажань 1,82 м), пакрытыя бялюткімі абрусамі. Ніжнім чынам мінскага гарнізона, «якія прыбылі сюды для парада, па распараджэнні камандавання было адпушчана 5 вёдзер гарэлкі і 200 фунтавых (фунт 0,45 кг) белых булак».
Храм узводзіўся на ўсенародныя ахвяраванні. Купец Аляксандр Свешнікаў, ён жа стараста сабора, падараваў новую рызу для знакамітага абраза. З таго часу ён займеў вянок з каштоўных камянёў. Абраз настолькі масава ўшаноўвалі, што Пакроўскі храм будавалі не толькі праваслаўныя, але і католікі.
Матэрыялы для будаўніцтва падвозілі габрэі і мінскія татары. У 1857 годзе паўстала новая царква ў гонар Покрыва Прасвятой Багародзіцы. У новым храме каля ўваходу з левага боку змясцілі цудатворны абраз, які ўжо быў у залатым кіёце. Цяпер найбольш масава паломнікі ішлі сюды на Пакроў –– храмавае свята, якое прыпадае на 14 кастрычніка. Усё наваколле было застаўленае вазамі, ехалі здалёк.
Паколькі службы ў Крупцах адбываліся толькі летам, то з 1884 года ўрачыстым хрэсным ходам пасля Пакрова цудатворны абраз пераносілі ў царкву на Архіерэйскім падвор’і каля гарадскога сада. Там яму пакланяліся да вясновага свята Мікалая і 19 мая хрэсным ходам вярталі на лета ў Крупцы.
Цікава, што Крупецкі абраз быў галоўнай святыняй у дні святкавання 100-годдзя мінскай епархіі. Менавіта перад ім у красавіку 1893 года ў кафедральным саборы адбылася святочная Літургія. Пасля хросным ходам абраз быў прынесены на раку Свіслач для здзяйснення ўрачыстага вадасвятнага малебна.
Святая крыніца каля вёскі Лешна
З архіўных крыніц вядома, што Крупецкі абраз Божай Маці ў тыя дні неслі восем чалавек: чацвёра з аднаго боку і чацвёра — з другога. На пастаменце. Ён быў упрыгожаны жывымі кветкамі. Урачыста спяваў хор. Неслі харугвы. Святары ў святочных строях суправаджалі шэсце. Па ўсім шляху хроснага ходу людзі кленчылі, некаторыя трымалі над сабою малых дзяцей. І па-над імі праносілі абраз.
З усёй Беларусі з’язджаліся гандляры, ладзілі вялікі кірмаш, які цягнуўся ў бок Ждановічаў. У царкве абраз урачыста ўзнімалі па цэнтры і служылі Літургію. Храм быў у палову цяперашняга катэдральнага сабора, прасторны, з добрай акустыкай. Пасля службы бралі ваду каля вялікага валуна перад царквой. Людзей з’язджалася вельмі шмат з Мінска і бліжэйшых вёсак. Згадвалі, што некаторыя паломнікі прыходзілі пешшу ажно з Кіева.
У 1924 годзе Пакроўскую царкву ў Крупцах зачынілі, а на наступны год побач пабудавалі завод. У 1936 годзе царкву разбурылі. Затым была знішчана Крыжовая царква на архірэйскім падвор’і, дзе зімой захоўваўся абраз. На яе месцы ўзвялі дом Чырвоная арміі (Дом афіцэраў). Куды дзеўся крупецкі абраз дагэтуль невядома.
Пасля разбурэння храма ў Крупцах крыніца захавалася, да яе працягвалі ездзіць вернікі, здымалі жыллё і хадзілі прамываць вочы. Прабіраліся патаемна, на развілках дрэў ставілі свечкі. Адзін мясцовы стары кожную раніцу прачышчаў крынічку, якую пастаянна апаганьвалі ваяўнічыя атэісты. Захаваліся звесткі пра шанаванне гэтага месца і пасля Другой сусветнай вайны, пра шматлікія выпадкі ацалення.
Неяк сын прывёз да крыніцы невідушчую маці. Жанчына прамыла іх раз, другі, трэці. І кажа: «Сынок, я бачу святло». Наведваліся яны сюды да таго часу, пакуль жанчына цалкам не паправілася. Казалі яшчэ, што пасля купання ў крыніцы вылечылася ад паралюшу дзіця. А сёння можна пачуць: калі маладыя пап’юць з крыніцы вады, іх сямейнае жыццё будзе шчаслівым.
У 1960-я гады пры пракладцы паркавай магістралі крынічку знішчылі. З 1972 г. вёска Крупцы ўвайшла ў склад Мінска. У 1992 г. члены праваслаўнага брацтва ў імя Архістраціга Божага Міхаіла Мінскай Епархіі адшукалі месца крыніцы і аднавілі яе. Тут пабудавалі каплічку і царкву, паставілі двухметровы васьміканцовы крыж.
Святая крыніца і камень-следавік на Камянеччыне
Арыгінальны цудатворны абраз Крупецкай Божай Маці так і не быў знойдзены. Існуе шмат яго спісаў (копій), якія знаходзяцца не толькі ў храмах Беларусі, але і за мяжой. Нават спісы абразоў могуць быць цудатворнымі! Адна з копій цудатворнага абраза Крупецкай Божай Маці сярэдзіны XVII стагоддзя захоўваецца сёння ў мінскім Кафедральным Саборы. Спіс жа абраза, які зараз знаходзіцца ў Свята-Пакроўскім храме, адносіцца да пачатку XIX стагоддзя. У Крупецкай царкве ёсць яшчэ адна копія абраза — сучасная.
Цяпер у Крупцах функцыянуе паўнавартасны храмавы комплекс з адміністрацыйным корпусам, гасцявой часткай для паломнікаў, званіцай, падворкам і, вядома, святой крыніцай. Госці сюды прыязджаюць не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Тут дапамагаюць прытулкам, хоспісам і бальніцам, вядуць перапіску са зняволенымі, наведваюць інвалідаў, праводзяць канферэнцыі, выдаюць літаратуру, прымаюць паломнікаў і не спыняюцца на дасягнутым.
Згодна з вызначэннем СААЗ, здаровае харчаванне на працягу ўсяго жыцця чалавека з'яўляецца прафілактыкай неінфекцыйных захворванняў і парушэнняў здароўя.
Разам з тым, спецыялісты адзначаюць, што вытворчасць перапрацаваных прадуктаў і зменлівы лад жыцця сталі прычынай збояў у мадэлі харчавання: штодзённы рацыён чалавека, як правіла, складаецца з прадуктаў з высокім утрыманнем калорый, тлушчаў, свабоднага цукру і солі.
Няправільнае харчаванне – адна з вызначаных прычынаў развіцця неінфекцыйных захворванняў (сардэчна-сасудзістых, анкалагічных, цукровага дыябету і іншых паталогій), якія штогод забіраюць мільёны жыццяў у свеце. Пра важнасць здаровага харчавання і яго ролю ў прадухіленні неінфекцыйных захворванняў размова ішла, у тым ліку, і на рэспубліканскім Форуме па пытаннях грамадскага здароўя (Public Health Forum). Мы сабралі асноўныя рэкамендацыі экспертаў.
Па словах д.м.н., прафесара кафедры агульнай урачэбнай практыкі БелМАПА Наталлі Сілівончык, асноўныя базавыя прынцыпы здаровага харчавання – у наступным:
Праведзенае сярод беларусаў маштабнае STEPS-даследаванне аб распаўсюджанасці рызыкаў неінфекцыйных захворванняў у 2016-2017 гадах паказала, што 72,9% рэспандэнтаў ужываюць недастатковую колькасць гародніны і садавіны ў дзень. Залішнюю масу цела маюць больш за 60% насельніцтва, а атлусценне – 25,4% , адзначыла Наталля Сілівончык.
Як можна змяніць сітуацыю? Адно з рашэнняў – праводзіць кансультацыі па пытаннях харчавання ў рамках першаснай медыцынскай дапамогі, адукоўваць па пытаннях харчавання ў школах і іншых адукацыйных установах, па месцы працы, лічыць спецыяліст.
Дарэчы, пры даследаванні ўплыву змяненняў у харчаванні, накіраваных на зніжэнне ўзроўню ліпапратэідаў нізкай шчыльнасці (так званы дрэнны халестэрын) і трыгліцэрыдаў, высокі эфект дало змяншэнне спажывання харчовых транстлушчаў і насычаных тлушчаў, павелічэнне ў рацыёне прадуктаў, багатых на харчовыя валокны і фітастэролы (прыродныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў раслінах). Як вядома, высокі ўзровень халестэрыну – адна з прычынаў развіцця атэрасклерозу, што значна павялічвае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, у тым ліку інфарктаў і інсультаў.
Безумоўна, прыхільнасць да здаровага харчавання, як і да здаровага ладу жыцця, – гэта штодзённая праца над сабой, упэўненая спецыяліст. І часам прасцей «выпіць таблетку», чым выканаць комплекс практыкаванняў альбо знізіць масу цела. У якасці прыкладу спікер прывяла вынікі даследавання, якое прайшло сярод людзей, у якіх ужо дыягнаставаная ішэмічная хвароба сэрца.
Як сэканоміць на прадуктах без шкоды здароўю
Рэспандэнтаў спыталіся, ці прытрымліваюцца яны рэкамендацый урачоў, якія тычацца спынення курэння, рэгулярных фізічных нагрузак, зніжэння індэкса масы цела, кантролю артэрыяльнага ціску, змяншэння ўзроўню халестэрыну. Аказалася, што лепшыя вынікі былі зафіксаваныя там, дзе на «дапамогу» прыходзіць лекавы прэпарат (узровень артэрыяльнага ціску і халестэрыну), але не ў тых выпадках, дзе трэба прыкласці намаганне.
Намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Вольга Салко адзначыла, што за 20 гадоў у нашай краіне колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам 2-га тыпу вырасла ў тры разы. Адной з прычынаў развіцця гэтага захворвання з'яўляецца залішняя маса цела альбо атлусценне.
Напрыклад, тое ж даследаванне STEPS паказала, што нармальны індэкс масы цела ў беларусаў адзначаны толькі ва ўзросце да 30 гадоў. Ва ўзроставых катэгорыях 30+ і мужчыны, і жанчыны ўжо маюць лішак масы цела альбо атлусценне, прычым тэндэнцыя да павелічэння індэкса масы цела найбольш выразна назіраецца ў жанчын.
Арганічныя прадукты: складнік здароўя ці мода для багатых?
Найбольш небяспечным у дачыненні да рызыкі развіцця многіх неінфекцыйных паталогій з'яўляецца вісцаральнае атлусценне, пры якім адбываецца залішняе ўтварэнне тлушчавай клятчаткі вакол унутраных органаў.
Акрамя таго, у рэспандэнтаў быў даследаваны ўзровень глюкозы (да 6,1 ммоль/л – норма, ад 6,1 да 7 ммоль/л – парушаная глікемія нашча, вышэй за 7 ммоль/л – можа адпавядаць дыягназу «цукровы дыябет»). Пры аналізе дадзеных было выяўлена, што ўзровень глюкозы ў крыві паміж 6,1 і 7 ммоль/л маюць 4% рэспандэнтаў. Гэта тыя людзі, якія, калі нічога не рабіць, у будучым могуць папоўніць шэрагі пацыентаў з цукровым дыябетам, падкрэсліла эксперт.
Верагоднасць развіцця цукровага дыябету 2-га тыпу шмат у чым залежыць ад харчовых паводзінаў чалавека. Якія ж прадукты найбольш агрэсіўныя ў гэтых адносінах? Самым шкодным прадуктам з'яўляецца перапрацаванае чырвонае мяса, на другім месцы ў гэтым спісе – салодкія напоі (утрымліваюць свабодны цукар і «забяспечваюць» нас лішнімі калорыямі, якія могуць спрыяць нездароваму дадатку вагі).
Рыба — багатая крыніца вітамінаў і мінералаў, напрыклад, кальцыя, ёду, фосфару, калію і селену, неабходных для здаровай працы арганізма. Акрамя таго, рыбін тлушч змяшчае шмат амегі-3.
Любая рыба — выдатны элемент для паўсядзённага рацыёну. Не варта спыняцца на чымсьці адным — спрабуйце новае, эксперыментуйце і знаходзіце свежыя спалучэнні.
На гэты раз блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (Instagram - @family_miss) прапануе нам некалькі смачных рэцэптаў з рыбы, адзін з якіх прысвечаны тэме хатняй засолцы.
На ваш святочны стол.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
У рыбы адрэзаць галаву, хвост і плаўнікі. Зрабіць разрэз па спінцы. Выдаліць усе вантробы, хрыбет і заўважныя косткі. Зрабіць надрэзы ад краю да сярэдзіны, аднолькава з двух бакоў.
Змяшаць усё для марынаду, прамазаць рыбу. Перакласці яе ў форму для запякання, засланую пергаментам. Змазаць з іншага боку марынадам. Закруціць аднолькава з двух бакоў кавалачкі па спіралі.
Запякаць у духоўцы пры 180 градусах хвілін 20.
Скумбрыя атрымліваецца сакавітая і смачная.
Самая мяккая рыбка атрымліваецца.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Мінтай наразаем на кавалачкі, абвальваем у муцэ і абсмажваем хуценька да залацістай скарыначкі.
Рыхтуем соус: у смятану дадаем нарэзаны кроп і здробнены часнок. Солім і перчым па гусце.
Заліваем соусам рыбу, накрываем вечкам і тушым 20-25 хвілін. Перыядычна палівайце рыбку соусам.
Як прыгатаваць карпа смачна і проста
Інгрэдыенты
На 1 скумбрыю вагой 500 гр
Змешваем усе сухія інгрэдыенты.
Рыбу разразаем напалову і націраем сумессю солі і спецый
Выбірайце кантэйнер з вечкам ці нешта падобнае, але не жалезнае, каб рыба не акіслялася ад солі.
Рыбу перакласці ў кантэйнер, высыпаць рэшткі сумесі, зачыніць вечкам і добра патрэсці.
Прыбраць у халадзільнік на суткі-двое.
Прыемнага апетыту. Ваша смачная рыбка гатовая!
За акном практычна лета, а гэта значыць, што надышла пара дзьмухаўцоў, дзіцячых пясочніц, марожанага і іншых цікавых рэчаў і падзей, якія пакідаюць плямы на адзенні і абутку нашым і нашых дзяцей.
Блогерка з Гродна Ганна Бурак — прафесіянал па лайфхаках, як змагацца з рознага роду забруджваннямі. Яна падзялілася з намі асабістымі знаходкамі, якія дапамогуць выратаваць ваша адзенне ад нечаканых плямістых «сюрпрызаў»:
Спрабуем стары бабулін спосаб, які заўсёды працуе. І нават старыя дзіцячыя рэчы ім можна прывесці да жыцця.
Патрэбна
Замочваем адзенне на 5-10 гадзін у глыбокай ёмістасці ( у залежнасці ад плям)
Сціраем у пральніцы
Вельмі актуальна зараз, ці не так? Насамрэч, усё прасцей, чым вы думаеце.
Нам спатрэбіцца любы аловак-плямавыводнік.
Наносім на пляму, яна раствараецца на вачах.
Можна пакінуць на 5-10 хвілін. Пасля спалоскваем рэшткі.
Самы незвычаны спосаб.
Патрэбна
Змешваем. Зубной шчоткай наносім крэм і чысцім абутак.
Рэшткі праціраем вільготнай анучкай.
Калі абутак цалкам у плямах, змяшайце ў роўнай прапорцыі вадкі парашок і адбельвальнік або пятнавыводнік, нанясіце на абутак і пакіньце на 15-20 хвілін. Далей пачысціце зубной шчоткай.
Сцірайце абутак ад рэштак сродку на рэжыме спартыўны абутак альбо спартыўная адзенне.
Лайфхак: абавязкова пакладзеце да абутку ў барабан нешта мяккае —маленькі кілімок або ручнік.
Што рабіць, калі набытыя прадукты няякасныя? Памятка спажыўцу пры набыцці харчовых тавараў
На ручніках — ад розных бед замовы.
Ва ўсе часы для нас яны
Як сімвал матчынай любові,
Як знак людское дабрыні.
А.Нефрановіч
25 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць.
Мова вышыўкі, не горшая за словы, можа расказаць гісторыю беларускага народа. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў. Менавіта таму ручнікі — адзін з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай беларускай культуры. Яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця, звязваючы яго з духоўнай спадчынай, пакінутай папярэднімі пакаленнямі, а таксама культурай і звычаямі продкаў.
Ручнікі адыгрывалі вялікую ролю ў беларускіх абрадах. Іх вешалі на галінах святых дрэў, упрыгожвалі чырвоны кут хаты і абразы; дзясяткі вышытых ручнікоў рыхтавалі да вяселля.
Старажытнага беларуса ўсе жыццё суправаджалі розныя сімвалічныя рэчы: іконы, адзенне, прадметы побыту і, канешне ж, рушнікі. Сцвярджаюць, што самы стары рушнік на Беларусі датуецца сярэдзінай III тысячагоддзя да нашай эры.
Тэхналогія вытворчасці рушнікоў была вельмі цяжкая. Ніткі для ткацтва вырабляліся з ільну. Перш – наперш лён трэба было сабраць, потым вымачыць, высушыць, а потым ужо вырабляць ніткі.
Старадаўнія ручнікі выконвалі ў чырвона-чорнай гаме, радзей сустракаецца жоўты, сіні і карычневы колеры. Малюнкі на іх намаляваны ў форме геаметрычных фігур, прысутнічае раслінны арнамент.
Чырвоны колер — сімвал цяпла, прыгажосці, чорны — сімвал багацця. Белы колер заўсёды асацыяваўся з чысцінёй, ачышчэннем, дабром, а, такім чынам, і абаронай ад усяго благога. Гэта надавала ручніку адценне святасці, рабіла яго абярэгам і сімвалам удачы ў любой справе. Арнаменты, вышытыя на ім, неслі асаблівы сэнс і глыбокае значэнне.
Сімвалічныя ўзоры ручнікоў цесна звязаны з беларускімі легендамі. Адным з галоўных вобразаў, якія выкарыстоўваюцца майстрыхамі, з'яўляецца дрэва жыцця, якое лічыцца ўвасабленнем неўміручасці і вечнага жыцця.
Выкарыстоўвалі вобразы кахання. Найбольш поўным выразам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, зязюля сімвалізавала жанчыну-ўдаву, салавей — паэта кахання, сокал — выява каханага, арол — героя.
Голуб жа выступаў як сімвал кахання і свету. Два галубы, звернутыя галовамі ў адзін бок, сімвалізуюць хлопца з дзяўчынай.
Але адной з самых прыгожых у беларускай вышыўцы з'яўляецца выява Лады. У славян Лада лічылася багіняй прыгажосці, юнацкасці і шлюбу. Дзяўчыны вышывалі Ладу з ружамі для таго, каб каханы пакахаў, і яны знайшлі агульнае шчасце.
Беларускія ўзоры — вельмі яркія і каларытныя элементы, унікальныя сваім старажытным паходжаннем, а таксама арыгінальным выглядам. Іх прымяненне не губляе папулярнасці і да гэтага часу.
У залежнасці ад свайго галоўнага прызначэння беларускі традыцыйны ручнік можна ўмоўна далучыць да дзвюх адасобленых груп тканін: дэкаратыўна-абрадавых і гігіенічна-бытавых. Сярод апошніх вылучаўся ўціральнік («уціраннік»). Паводле даследаванняў М.Я.Нікіфароўскага, на Віцебшчыне яго асноўная служба заключалася ў выціранні рук і твару пасля ўмывання. Прычым на патрэбу сям’і выдзяляўся толькі адзін ручнік, які звычайна вісеў пасярэдзіне сцяны. У лазню яго не бралі: цела тут выціралі бялізнай – знятай ці падрыхтаванай да змены. Выглядаў ён усюды аднатыпна: не надта доўгі (каля 1,5 метра), вытканы палатняным, а часцей саржавым перапляценнем.
Увогуле Віцебскія ручнікі вядомыя, дзякуючы народныя майстрыхам вёсак Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Браслаўскага, Віцебскага раёнаў. Ткалі з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор стваралі выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.
Уласцівыя Віцебскім ручнікам сюжэтнасць арнаментальных кампазіцый, паліхромнасць каларыстычнай гамы, перавага белага фону ў месцах размяшчэння дэкору.
Да ліку ручнікоў утылітарнага прызначэння адносіўся скарач – маленькі, квадратнай ці падоўжанай формы, неад’емнай прыналежнасцю якога былі доўгія махры («пачопкі»). На Палессі такі ручнік называўся «трапкач», «пацірач», на паўночным захадзе – «брэндзал». Такія ручнікі больш складаныя за ўціральнік па каларыту, спосабах выканання, скарачы ніколі не ткаліся асобным вырабам, а адразаліся ад простага ці ўзорыстага палатна. Яны ўжываліся для выцірання посуду, рук. Галоўная ж функцыя такога ручніка заключалася ў выкарыстанні яго ў якасці зручнай, лёгкай і таннай прылады для пераносу керамічнага посуду з ежай.
Відазмененай формай ручніка быў і надзежнік – палатняная накрыўка для дзяжы. Яго таксама выкарыстоўвалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі, караваю.
У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя на Беларусі бытавалі і невялікія палатніны. У Калінкавіцкім раёне, дзе імі шырока карысталіся для падарункаў, яны мелі назву «платкі».
Нельга не расказаць пра Мотальскія ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна. Іх ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты. Традыцыйны колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў складаецца з двух відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы.
Магілёўскія ручнікі былі распаўсюджаны ў вёсках Бабруйскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Магілёўскага, Хоцімскага і іншых раёнаў. Вядомы з XVIII стагоддзя. Узніклі пад уплывам мануфактурнага ткацтва. Тэхніка ткання магілёўскіх ручнікоў браная і закладная. Яны мелі на канцах па 3-5 гарызантальных палос, аддзеленых адна ад адной гладка затканымі палоскамі, і аздабленне белымі (часам чырвонымі) карункамі з кутасамі.
3 аднаго краю ўздоўж усяго ручніка праходзіла суцэльная арнаментальная паласа, праз пэўныя прамежкі чаргаваліся вытканыя або вышытыя асобныя арнаментальныя матывы: чатырохвугольнік, ромб, крыжык, трохвугольнік, зорачка і іншыя фігуры.
Са старажытнасці – у сучаснасць. Беларускія паясы
У апошнія гады павялічваецца цікавасць да беларускіх традыцый. У нашы дні ручнікі можна сустрэць у музейных залах, на выстаўках, фестывалях народнай творчасці, дзе ўсе зацікаўленыя могуць прадэманстраваць свае работы і пазнаёміцца з творчасцю іншых майстрых. А ў некаторых дамах і дагэтуль захоўваюцца старажытныя ручнікі, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай гісторыі і культуры.
Жыў-быў Праменьчык. Ён заўжды рана паднімаўся са сваёй бязважкай і цёплай пасцелі, таксама як і яго маці Сонца рупілася парадаваць усе жывое на планеце Зямля, ён, як і Салоўка, таксама спяшаўся быць напагатове, каб узняцца на неба і прынесці Чалавеку добры настрой на ўвесь дзень.
І Чалавек чакаў такой жа, як і ўчора, прыгожай раніцы, каб пачаць новы дзень у добрым настроі.
Сонца будзіла горад. Яно далікатна і асцярожна паказала з-за далягляду свой ярка-чырвоны край, запаліла прыгарадны лясок. Пурпур і барва пажару абнімала вершаліны дрэў, паўзла па зямлі. Чырвонае лона плыло золатам да гарадскіх муроў. Паволі ўздымалася над дамамі, пачынала важна ўзбірацца ўсё вышай і вышай — на паплавы, далёкія лугі і папары.
А Салоўка свістаў. А Салоўка заліваўся.
І як толькі першы яшчэ зусім кволенькі Праменьчык пачаў танчыць па вільготным гарадскам асфальце і маладой траўцы яго пільнаму позірку сустрэліся чорныя вялікія растрыбушаныя поліэтыленавыя пакеты. І ён разгубіўся: што рабіць? Клікаць сваіх сяброў, каб пільней высвечвалі зямлю — наш, Чалавека і ўсяго жывога, дом. І праменьчыкі парупіліся.
Ля адной гарадской сметніцы была такая брыдкая карціна, што цяжка нават словамі перадаць: чорныя пакеты сапсавалі настрой не толькі Праменьчыку, але і ўсім неабыякавым: і Салоўку, і траўцы, і жучкам, і мурашам, і ... Тады Праменьчык не вытрымаў і голасна прамовіў:
— Ну і хто ж гэта сумленне сваё згубіў? У каго не хапіла сілы смецце да кантэйнераў данесці, — у скрусе ажно дрыжэў першы Праменьчык. – Я зараз не вытрымаю і заплачу, як так можна: смеціць сабе ж на шкоду?
Але пытанні яго павіслі ў ранішняй блакітнай цішыні.
— Вельмі шкада, што рука чалавека і на дрэннае здольная, — з горыччу казаў другі Праменьчык.
І праменьчыкі засумавалі, быццам яны адны перад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй, калі радасці жыцця навокал не было, як раней разлівалася тая радасць на ўсё наваколле. З вока на вока, толькі, здаецца, Матухна-Зямля адна спрыяе гэтаму пульсу жыццярадаснасці біцца кожны момант, у кожным куточку гэтых прастораў.
Штодня людзі прачыналіся і беглі хто куды – на працу і ў школу, у вёску да бацькоў і на рыбалку…На хаду жавалі розныя прысмакі і лускалі семкі, курылі, выкідваючы долу як акуркі, паперкі, так і тое, што было выкарыстана і стала няпрыдатным. І ўсё гэта ляцела, слалася на зямлю…
– Дык чаму ж засумавала Зямля – дрэвы, кветкі, трава – усё жывое? Перш за ўсё з-за таго, што людзі страцілі разумныя арыенціры свайго быцця і ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем і, як рыбіна, праглынулі спажывецкі кручок, які нагадвае няспынную гонку за дабротамі.
Ранак вытарашчыў вочы, як дзіця, глядзіць наўкола: Салоўка сцішыўся, маладая ж траўка енчыла, па-даросламу стагнала. Усё, што ляжала на яе маладым целе не давала падняцца і цягнуцца да святла, расці ўгору. Затое, відаць, учора тут добра вароны павесяліліся: навокал трава спляжана, як не на дзясяткі метраў раскідана смецце — парэшткі чалавечага застолля.
Чакаў светлай і радаснай раніцы і звычайны сціплы Чалавек – дворнічыха Марына Іванаўна. І як убачыла свой участак ледзьве не абамлела: з вечара навяла парадак наўкола, а калі ўжо прыцемкам пакідала працу дзеці яшчэ забаўляліся, птушкі спявалі, наўкола музыка і радасць, а за ноч вось што зрабілася…
Акрамя растрыбушанага смецця, воддаль ляжаў нават настольнік. Цырата начным ветрыкам была распраўлена настолькі, што пасярод яе ляжалі бруднаю горкай парэшткі правізііі, блішчэлі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі…
– Усе ўмовы створаны для збору смецця: кантэйнеры ж усталяваны, падпісаныя, куды і што класці: пластык, папера, шкло. Няўжо так цяжка тое выканаць. Нарэшце, хаця б пакласці ў кантэйнер. Працы на сартыроўцы прыбавіцца, хаця шкоды менш…
— Я ведаю многа сем’яў, дзе даўно тое паразуменне Чалавека з Прыродаю існуе! – казаў першы Праменьчык.
— І я ведаю, мае вы харошыя памочнікі! – ўступала ў дыялог з праменьчыкамі дворнічыха. – Я нават ведаю хто гэты беспарадак утварыў!
— Ну і хто той бессаромнік? Пакажыце нам яго, мы яго правучым раз і назаўжды!
— Гэта дальнябойшчык з пятай кватэры, — з сумам адказала жанчына. – Заўчора з Еўропы вярнуўся, дык адзначаў вяртанне на радзіму на шырокую нагу...
Бабуля Марына яшчэ дужа маладжавая жанчына, але павагу да прыроды і людской працы спазнала з маленства. Ад маці сваёй як дарунак працавітасці і акуратнасці ва ўсіх справах атрымала напоўніцу.
Дамавітая жанчына яна пільна сочыць, каб усюды быў парадак і чысціня. Ведае, што забруджванне паветра смеццем шкодзіць усяму жывому, а Чалавеку найперш за ўсё. Адсюль і хваробы: раздражняльнасць слізістых абалонак дыхальных шляхоў, што выклікаюць у сваю чаргу хранічныя бранхіты, страўнікава-кішэчныя захворванні, запаленне лёгкіх і туберкулёз.
— Мы таксама чулі, — у адзін голас падхапілі развагі дворнічыхі праменьчыкі, што ад вокісу вугляроду, які выдзяляе смецце, пачынае балець галава, нудзіць, у Чалавека бывае галавакружэнне. – І што старыцца Чалавек пачынае ў значнай меры ад недахопу кіслароду ў арганізме.
Тым часам Сонца прыслухалася, агледзелася навокал, аўтарытэтна прамовіла:
— І чаму такая сацыяльная разняволенасць у грамадства, калі ў чалавецтва засталася самая сур’ёзная матывацыя – жыццё на Планеце зберагчы? – па-філасофску разважала. – Няўжо не зразумела, што з такой свядомасцю Чалавек будзе яшчэ доўга змагацца з самім сабою, пакуль не адбудзецца грандыёзны пераварот у свядомасці кожнага жыхара планеты. Хаця, як напамін асабліва непаслухмяным, не залішнім было б прымяненне і прававых рычагоў перавыхавання.
Праменьчыкі паглядзелі ўдалеч і заўважылі, што начны ветрык і да платоў цэлаванавыя пакеты пазносіў.
— І я згодная наконт прававога ўздзеяння на дужа незразумелых. Толькі паглядзіце: ад выкінутага смецця траўка ніцая, прыгнечаная, бледная афарбоўка лісця, на многіх заўчаснае пажаўценне, а к вечару ў гарачае надвор’е тут, сярод харчавых парэшткаў, будзе смурод — падтрымала гутарку дворнічыха.
— А ў маштабах усяе планеты, – падтаквала ім маці-Сонца, — чым больш чалавек выкарыстоўвае ў карысных мэтах вуглевадароды для паляпшэння сваіх жа ўмоў жыцця, развіцця шматлікіх галін вытворчасці з аднаго боку, і шкода для прыроды з другога — у выніку канцэнтрацыі вуглекіслага газу ў паветры павялічылася ў дзясяткі разоў. Што ў сваю чаргу павысіла сярэднюю тэмпературу зямной паверхні амаль на 2-3 градусы.
— Так, так! – падалі свае галаскі праменьчыкі. – Ад гэтага пачалі раставаць ільды Антарктыды, горныя ледавікі. Пачаў падымацца ўзровень Сусветнага акіяна, пад вадой апынаюцца многія гарады і населеныя пункты. І цунамі, і смерчы па ўсім свеце.
Раптам ва ўсім мікрараёне вокны парасчыняліся. У кожным паказаліся людзі:
Яны прыслухоўваліся да нязвыкла пабуджанай раніцы.
— А што вы хацелі, людзі? — працягвала Сонца. – Спакойна спаць? Вы ж так забрудзілі сваю Планету, што нават у пінгвінаў і цюленяў з далёкай Антарктыды, знойдзены хлорарганічныя злучэнні. Забруджванне атмасферы і воднага асяроддзя дасягнула пікавага значэння. — Такая вось адна з найважнейшых «ланцуговых» рэакцый у сістэме «геаасяроддзе – грамадства».
— А што можа зрабіць асобны Чалавек? – запыталіся праменьчыкі.
— Перш за ўсё трэба памятаць, што кожны з вас, людзей, увесь час звязаны з Прыродай і ад вашых паводзін залежыць многае. І гэта не толькі павага да законаў яе Вялікасці Прыроды, а глыбокая пашана да яе хараства.
— Не здзеквацца з прыгажосці Прыроды, — падтаквалі праменчыкі, свецячы ў кожнае акенца, заклікаючы насельнікаў заможных і больш сціплых кватэр, — а пільна ставіца да сустрэч з Прыродай. Памятайце: адпачывайце толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, не астаўляце пасля свайго адпачынку смецце, не біце бутэлькі, не засмечвайце вадаёмы, выкарыстаныя вогнішчы залівайце вадою і засыпаце пяском.
— Зберагчы кветкі на лугах, мурашак і пеўчых птушак у лясах і наогул Прыгажосць і Багацце Прыроды зусім не цяжка, - гучна паўтарала яснавокае і цёплае Сонца. — Трэба ніколі не забываць, што Прырода не церпіць абыякавасці і жорсткасці, яна помсціць за нанесеныя раны і адказвае тым жа. Яна не хоча і не можа даць Чалавеку-Ворагу тых сваіх багаццяў, якія заўсёды дае Чалавеку-Сябру. Зялёныя шарэнгі дрэў, бульвары і скверы, газоны і кветнікі – упрыгожванне вашых гарадоў і паселішчаў – яны не толькі ўбор, але і Вашае здароўе, людзі!
— Даруйце, – аднекуль пачуліся галасы. – Мы зараз…
І ці паверыце, шаноўны мой чытач? Праз хвіліну-другую на падворку з’явіўся мажны мужчына ў спартыўным касцюме.
— Даруйце, – прамовіў напаўголасу.
Відаць, што чалавек сумленне сваё не ўсё згубіў, прызнаўся:
— Кепска ўчора зрабіў… Я зараз усё прыбяру…
— Ды не трэба ўжо, — запярэчыла бабуля Марына. – Вы ўжо адзін станоўчы ўчынак зрабілі – прызналіся ў сваёй памылцы.
— Прабачце, я больш не паўтару! Але ўсё ж з большага падбяру.
І Праменьчык, той самы першы і праворны, радасна ўсклікнуў: «Ура-а! Чалавек перавыхаваўся!»
Як па камандзе павысыпала на вуліцу дзятва. Пачала бегаць-збіраць цукерачныя паперкі, цэлафанавыя пакеты…
А Сонца са сваімі сынамі-Праменьчыкамі ўзнімалася ўсё вышай і вышай. І Салоўка ўзнавіў сваю вясёлую песеньку, выводзячы ўсё новае каленца.
Прачнуліся рамонкі, нібы дзеці, бяруць раўненне васількі на сонца. Скрозь прызму ранку светлага прыкмеціў я пацеркі жывіцы на сасонцы.
Як радасць жыцця чалавечай сутнасці.
Сэлфхарм (цяга да самапашкоджання) становіцца праблемай у сучасным свеце. Колькасць людзей, якія наносяць сабе фізічную шкоду, каб пазбавіцца ад душэўных пакут, няўхільна расце. Часцей за ўсё такія паводзіны пачынаюцца ў падлеткавым узросце, але калі з гэтым не працаваць, можа стаць дэструктыўнай звычкай ў дарослым жыцці.
Чаму людзі звяртаюцца да такога спосабу вырашаць унутраны канфлікт? Што можа быць альтэрнатывай? Як паводзіць сябе блізкім? Разбіраем тэму з псіхолагам, суіцыдолагам Юліяй Мяцеліцай.
Калі чалавек наносіць самапашкоджанні, гэта гаворыць пра яго моцны ўнутраны боль і адзіноту. Такім чынам ён выносіць боль вонкі, таму што не ведае іншага выйсця, тлумачыць Юлія Мяцеліца.
— Карані такіх паводзін ляжаць у выхаванні. У нас прынята казаць дзецям: нельга плакаць, нельга капрызіць, нічога нельга. І ў выніку вырастае чалавек, які не мае права на выказванне эмоцый, не ўмее гэта рабіць, збірае ўсё ўнутры. І ў нейкі момант псіхіка не вытрымлівае.
Анатомія душы. Як дапамагчы чалавеку перажыць гора
Да ўстойлівых унутраных пакут могуць прывесці сістэматычныя прыніжэнні: фізічны, сэксуальны і псіхалагічны гвалт. Абцяжарвае сітуацыю тое, што чалавек не звяртаецца па дапамогу.
Таксама сэлфхарм можа быць сімптомам розных псіхічных захворванняў, у тым ліку посттраўматычнага стрэсавага засмучэння.
Існуе мноства спосабаў самапашкоджанняў. Найбольш распаўсюджаныя:
Галоўным чынам лячэнне сэлфхарму зводзіцца да пошуку альтэрнатыўных паводзін, замене небяспечных практык на больш сацыяльна прымальныя і нетраўматычныя.
— Многія спецыялісты рэкамендуюць пацыентам, да прыкладу, насіць гумку на руках і пстрыкаць ёю, калі з'яўляецца жаданне нашкодзіць сабе, каб пераключыцца, — тлумачыць спецыяліст. — Можна крычаць у падушку, ірваць паперу, прымаць халодны душ або апускаць твар у таз з халоднай вадой. Але, нажаль, гэта не ўніверсальныя парады, усё вельмі індывідуальна, кожнаму трэба шукаць свой від, які будзе замяшчаць паводзіны.
З пекла ў рай і назад. Як жыць з біпалярным расстройствам
Да прыкладу, адна кліентка, якая шкодзіла сабе тым, што тушыла недакуркі аб скуру, знайшла такое выйсце: у момант прыступаў яна сыходзіць у лес і ламае там кусты, галінкі дрэў, — прыводзіць прыклады з практыкі Юлія Мяцеліца.
Іншай дзяўчыне дапамагае сям'я: усе ўжо ведаюць, што ў стрэсе яна здольная на сэлфхарм, і пачынаюць пераконваць яе не рабіць гэтага. Але гэта не абараняе на 100%, паколькі дзяўчына не заўсёды ў асяроддзі блізкіх. Хтосьці можа і не знайсці сваіх замяшчальных паводзін, таму што насамрэч не жадае пазбавіцца ад гэтай звычкі. Бываюць выпадкі, калі альтэрнатыва не менш дэструктыўная.
— У маёй практыцы быў выпадак, калі малады чалавек замяніў самапашкоджанні на алкаголь. Па ягоных словах, ён адчуваў: калі не вып'е, то нешта з сабой зробіць. Але гэта непрыдатная альтэрнатыва: наступствы алкаголю таксама могуць быць небяспечнымі.
За сэлфхармам могуць стаяць пачуцці аўтаагрэсіі, адзіноты, віны. Разумеючы гэта, можна шукаць шляхі дапамогі і альтэрнатыўных паводзін. Напрыклад, калі дамінуе агрэсія, трэба выплюхнуць яе ў навакольны свет (рваць паперу, біць падушкі і інш.). Калі адзінота — ісці па дапамогу да сяброў, спецыялістаў. Найбольш складаныя выпадкі, калі ў аснове ляжыць самапакаранне за віну.
— Віна — часты спадарожнік сэлфхарму, — тлумачыць псіхолаг. — Чалавек вінаваціць ва ўсім сябе, хаця на гэта няма ніякіх падстаў. Трэба разумець, што паталагічнае пачуццё віны нам заўсёды кімсьці прыўнесена. Калі віна наша, мы яе ўсведамляем і не заганяемся, бо можам выправіць. А вось з прыўнесенай віной справіцца складаней, бо яна, як правіла, сфарміравана сістэматычнымі абвінавачаннямі з боку значных блізкіх.
Напрыклад, пастаяннымі бацькоўскімі папрокамі, абразамі. «Калі мама/тата/старэйшы брат мне такое кажуць, што ж скажуць іншыя?» —думаюць такія падлеткі. Так фарміруецца пачуццё віны, няўпэўненасці, боязі прад'яўляць сябе свету. «Скажы свінні, што ён сабака, і на соты раз ён загаўкае» — гэта грубае параўнанне, але яно добра ілюструе праблему. Калі дзіця ўвесь час атрымлівае такія сігналы ад блізкага асяроддзя, то пачынае верыць, што ён дрэнны, няёмкі, што без яго ўсім стане лепш. І яго будзе складана ў гэтым пераканаць. Спатрэбіцца працяглая тэрапія.
Яшчэ адна праблема ў тым, што сэлфхарм у многіх адбываецца неўсвядомлена.
— «Раптам узнікла жаданне, і я ўжо ў лужыне крыві» — такое часта даводзіцца чуць ад пацыентаў, — расказвае Юлія Мяцеліца. — І такія сітуацыі найбольш небяспечныя, таму што могуць скончыцца ненаўмысным суіцыдам. З дадзенымі выпадкамі працаваць складаней.
Таму асноўная парада — дзяліцца сваёй праблемай з тым, каму давяраеце, і звяртацца за дапамогай да псіхолага, псіхатэрапеўта, якія дапамогуць зразумець прычыну, знайсці замяшчальныя паводзіны і разабрацца з пачуццямі.
— Такіх пацыентаў адрознівае няўменне казаць пра пачуцці, распазнаваць іх і дзяліцца імі. Гэтаму трэба вучыцца, каб не трымаць усё ў сабе, — адзначае Юлія Мяцеліца.
Не трымайце ў сабе! Псіхатэрапеўты пра тое, як аднавіць псіхіку пасля шоку (+ВІДЭА)
Некаторыя спецыялісты раяць такім пацыентам весці дзённік: запісваць выгляд самапашкоджанняў; падзеі, якія выклікаюць жаданне прычыніць сабе шкоду; выгады, якія даюць самапашкоджанні; від альтэрнатыўных паводзін.
— Гэты метад можа спрацаваць, калі ў чалавека ёсць шчырае жаданне выкараніць звычку. Усе тэрапеўтычныя метады працуюць толькі тады, калі людзі самі жадаюць вырашыць сваю праблему. Але гэтае жаданне ёсць далёка не ва ўсіх. Некаторыя звяртаюцца за дапамогай, каб іх пашкадавалі, каб выгаварыцца, але пры гэтым працягваюць сваю практыку, маўляў «а рукі зажывуць, не хвалюйцеся». Але трэба разумець, што ў нейкі момант рукі ўжо не могуць зажыць, бо рэгенерацыя нашых клетак не бясконцая. Таму трэба ўсё ж нацэліцца на пошук бяспечных паводзін. Альтэрнатыву заўсёды можна знайсці, калі шукаць, — упэўнена псіхолаг.
Ад паводзінаў асяроддзя залежыць многае.
— Уявіце, наколькі чалавек пакутуе, раз сам сябе гатовы знішчаць, наколькі ў яго зашкальвае ўзровень унутранага болю, што ён сам сабе наносіць калецтвы. Таму яму патрэбна дапамога, а не асуджэнне, — падкрэслівае спецыяліст. — Ніякіх падазроных поглядаў, якія асуджаюць слоў, крытыкі. Наадварот: быць максімальна разумелымі і прымаючымі.
Часта блізкія, нават заўважаючы пашкоджанні на целе роднага чалавека, вельмі холадна рэагуюць на гэта ці робяць выгляд, што нічога не адбылося. Гэта не правільна. Трэба абавязкова казаць пра гэта і задаваць пытанні:
— Адкуль гэта?
—Што з табой адбываецца?
— Як ты сябе адчуваеш?
Асабліва важнае апошняе пытанне. Яно практычна ніколі не гучыць у нашым грамадстве. І калі мы жадаем дапамагчы блізкім спраўляцца з унутранымі праблемамі, трэба завучыць яго і практыкаваць.
Як правіла, сэлфхарм з'яўляецца ў падлеткавым узросце. Якія прыкметы могуць падказаць дарослым, што з дзіцем нешта не так? Юлія Мяцеліца пералічыла асноўныя:
— Сёння дзякуючы тэхнічнаму і сацыяльнаму прагрэсу ў нас з'явілася больш часу і рэсурсаў, але мы накіраваны кожны на сябе, і ад гэтага вар'яцка самотныя. Стала больш камфортных умоў, але менш чалавечага цяпла. А без яго чалавек пакутуе — кожны па-свойму. Таму хацелася б параіць быць уважлівымі да сваіх дзяцей і блізкіх. Увага — гэта не кантроль і навучэнне, а любоў, давер і прыняцце, — падкрэслівае псіхолаг.
Фота носяць ілюстрацыйны характар. З адкрытых крыніц.
Вясновы сезон — выдатная пара для правільнага харчавання. Акрамя таго, што ў крамах і на рынках пачанае з’яўляцца танная зеляліна ды гародніна, мы і самі становімся больш актыўнымі, таму прадукты, якія з’ядаем, засвойваюцца ў арганізме хутка.
Акрамя гародніны і зеляніны нашай стройнасці таксама спрыяе ўжыванне ў рацыёне разнастайых круп. Бывае, нам здаецца, што стравы з круп зусім несмачныя, але ж гэта прадузятасць.
Асноўнае прымяненне круп — прыгатаванне каш. Кашу раней у народзе называлі «прамаці хлеба». Варыў неяк даўней кулінар кашу і незнарок насыпаў крупы больш, чым трэба. Памылка абярнулася аладкай. Паспрабавалі людзі новае блюда, яно ім спадабалася, і сталі яны выпякаць затым аладкі з мукі. Так, згодна з народнай прыказкай, з кашы з'явіўся на свет хлеб.
Кашу можна прыгатаваць настолькі смачна, што яна зойме адну з вядучых пазіцый у вашым рацыёне. Кулінарны блогер з Бешанковіч Настасся Мясаедава прапануе тры незвычайных рэцэпта круп, галоўная асаблівасць якіх — гатуюцца яны адразу на патэльні:
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Выкарыстоўвайце патэльню з высокім бортам, наліце ў яе 1 ст л расліннага алею і кавалачак сметанковага масла.
Усыпце туды гатовую агароднінную сумесь або нарэжце на квадрацікі тую гародніну, якая ў вас ёсць.
Пячыце да паўгатовасці. Затым усыпце 1 шклянку сырога мытага рысу і абсмажце ўсё гэта пару хвілін. Так робім дзеля таго, каб рыс увабраў у сябе алей і сок ад гародніны.
Уліце ваду і дайце ёй закіпець на вялікім агні, затым накрыйце вечкам, зменшыце агонь да маленькага і гатуйце да поўнага выпарэння вады. Не мяшайце ў працэсе.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
У патэльню з высокім бортам наліваем трохі расліннага алею і дадаем кавалачак сметанковага.
Абсмажваем фарш пару хвілін, дадаем моркву на тарку, лук кавалачкамі і зеляніну. Солім, дадаем спецыі. Абсмажваем, пакуль гародніна не стане мяккай.
Высыпаем адну шклянку сухой і прамытай грэчкі, кетчуп і 2 шклянкі вады.
Накрываем вечкам і тушым да выпарэння ўсёй вады на маленькім агні прыкладна палову гадзіны.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Моркву, цыбулю і грудку нарэзаць кубікамі.
Спачатку абсмажыць моркву, затым дадаць цыбулю і грудку, соль і спецыі. Абсмажваць усё да мяккасці лука і залацістага колеру.
Проса добра прамыць да празрыстай вады, высыпаць у засмажку.
Дадаць 3 шклянкі кіпеню, пасаліць і змяшаць. Накрыць вечкам і гатаваць на маленькім агні хвілін 15-20 да поўнага выпарэння вады, не змешваць.
«Ноч музеяў» — штогадовая міжнародная акцыя, якая падштурхоўвае як наведвальнікаў, так і арганізатараў максімальна паглыбіцца ў тэматыку і сэнс музейнай справы.
Акцыя, безумоўна, унікальная. Калі яшчэ можна пабываць ноччу ў музеі ды яшчэ і пазнаёміцца з яго жыхарамі, міфічнымі і легендарнымі?
З кожным годам супрацоўнікі музеяў і выставачных прастор адказна рыхтуюцца да свята: экспазіцыі становяцца інтэрактыўнымі, а самі пляцоўкі ператвараюцца ў найцікавейшае месца для падарожжаў! Вельмі важна, што з цягам часу «Ноч музеяў» стала больш сямейнай. Бацькі з дзецьмі штогод актыўна адсочваюць афішы, каб патрапіць у эпіцэнтр цікавых падзей.
Дзяцей і бацькоў чакае сустрэча з мастацтвам, настольныя гульні, модныя паказы, цікавыя праграмы і канцэрты, прагляд мультфільмаў і майстар-класы, квэсты, фотазоны, тэатральныя эксперыменты і шмат іншага.
Прапануем некалькі варыянтаў сямейна-музейнага адпачынку ў ноч з 21 на 22 мая:
Нацыянальны мастацкі стане адпраўной кропкай у фантастычным падарожжы наведвальнікаў. Праз прызму ўяўлення вы зможаце пабываць у мінулым і зазірнуць у будучыню, іначай разгледзець звыклыя выявы і надаць ім новыя сэнсы, а для глыбейшага разумення музей прапануе сваю альтэрнатыўнаю мову камунікацыі.
У пачатку каардынат кожны зможа трансфармавацца, каб прадоўжыць сваё падарожжа. Арыенцірам будуць служыць залы музея, а культура краін, якая там прадстаўлена, – вектарамі.
У праграме
У праграме
У праграме
«Ноч музеяў» – цудоўная магчымасць па-новаму паглядзець на музейную прастору і знаёмых герояў. Гэтым разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча яна пройдзе пад назвай «На высокай ноце» – музычнай, паэтычнай і нават анімацыйнай.
У праграме
Музей Якуба Коласа падрыхтаваў насычаную праграму для ўсёй сям'і. Маляняты змогуць паглядзець спектакль «Стойкі алавяны салдацік», лялечныя паказы, пагуляць у настольныя гульні, паглядзець на выступленні мімаў і памаляваць.
Дарослыя ж у гэты час могуць паслухаць лекцыі, схадзіць на інтэрактыўную экскурсію або паглядзець на пастаянную экспазіцыю.
Стылягі, бітнікі, хіпі – субкультуры, якія змянілі савецкую творчасць і моладзь. Ім музей і прысвячае гэты вечар! Прыходзьце, будзе неверагодна. Асабліва калі вы будзеце апрануты так, як апраналіся яны. Падбярыце характэрны лук адной з гэтых субкультур і стварайце незабыўны касцюміраваны вечар.
У праграме
Сёлета тэмай міжнароднага дня стала «Сіла Музеяў». Слоган гучыць так: «Сіла Мастацтва ў розных творчых інтэрпрэтацыях». Для вас будзе музычны канцэрт, майстар-класы па маляванні, некалькі арт-перформансаў, лекцыі па мастацтве і творчыя сустрэчы з мастакамі.
У праграме
21 мая з 20:00 да 03:00 тут пройдзе Ноч музеяў, якая аб'яднае экскурсію, светлавыя інсталяцыі, майстар-класы, лекцыі пра мастацтва, перформанс і імправізацыю электроннай музыкі. Экспазіцыя фестывалю мастацтва Арт-Мінск будзе адкрыта і даступна да прагляду на працягу ўсёй ночы.
У праграме
НАК Беларусі далучыцца да міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі «Ноч музеяў» і правядзе для ўсіх жадаючых экскурсіі па алімпійскай экспазіцыі.
Ва ўсіх жадаючых наведаць самую буйную спартовую экспазіцыю ў краіне, убачыць калекцыю алімпійскіх факелаў, спартыўнай экіпіроўкі, алімпійскія ўзнагароды і мноства ўнікальных прадметаў, якія адлюстроўваюць спартыўную гісторыю краіны.
У праграме
Музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у штогадовай акцыі «Ноч музеяў». Тэма мерапрыемства – 210-годдзе вайны 1812 г., у якой браў удзел уладальнік Нясвіжскага замка Дамінік Геранім Радзівіл.
Наведвальнікі даведаюцца пра падзеі 1812 года на беларускай зямлі і непасрэдна пра жыццё Нясвіжа ў гэты гістарычны перыяд. Несумнеўная цікавасць гасцей выкліча выступленне клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, якія займаюцца ўзнаўленнем выяваў Вялікай арміі Напалеона Банапарта і Рускай Імператарскай арміі. Паглыбленне ў эпоху ампіру немагчыма без аповеду пра папулярныя салонныя гульні адпаведнага гістарычнага перыяду. Усё гэта, а таксама займальныя майстар-класы і навучанне танцам таго часу, дасць магчымасць гасцям мерапрыемства адчуць сябе сапраўднымі падарожнікамі ў часе і прасторы.
Ноч музеяў – гэта час адкрыццяў, новых уражанняў і магчымасцяў быць яшчэ бліжэй да мастацтва. Пры інтэрактыўным узаемадзеянні чалавека з арт-асяроддзем адбываецца поўнае паглыбленне ў струмень творчасці.
Дзве пляцоўкі ў межах акцыі падрыхтавалі цікавую праграму «АРТ-ПАГЛЫБЛЕННЕ», якая дазволіць адчуць гармонію праз спляценне розных відаў мастацтва.
У праграме
Арт-гасцёўня «Высокае месца»:
Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
Непадалёк ад вёскі Прудок, што ў Крычаўскім раёне, знаходзіцца старажытны Святы або Светлы калодзеж. Ён вельмі глыбокі. Паводле падання, у ім няма дна, каб ён ніколі не высыхаў і паіў смачнай вадой людзей на працягу стагоддзяў.
Як дабрацца?
Калі рухацца з Крычава па трасе Р43 у бок Рослаўля, то пасля моста праз раку Сож праз 900 м неабходна павярнуць направа ў бок вёскі Прудок. Далей праз 800м будзе першы паварот направа ў гэтую вёску. Яго трэба праігнараваць і працягваць рух наўпрост па паказальніку ў вёску Каменка. Яшчэ праз 700 м вы пабачыце скрыжаванне: направа – дарога ў Прудок, налева – лясная дарога да Святога калодзежа. Праз 1 км яна выведзе на паляну з крыніцай.
За паўкіламетра на ўсход ад невялікай вёскі Прудок, на ўскрайку сасновага бору, пад вялікай жалезнай накрыўкай знаходзіцца крыніца, што з’яўляецца помнікам прыроды і ўваходзіць у экскурсійныя маршруты.
Здаўна крыніца была яшчэ і сакральным аб’ектам. Звесткі пра яе захаваліся з канца XVIII стагоддзя. Нямецкі эканаміст і батанік Андрэй Меер, які знаходзіўся ў Крычаве на службе ў якасці агранома, склаў апісанне Крычаўскага староства Магілёўскай губерні, дзе згадаў крыніцы Крычава і яго ваколіц. Рукапіс захоўваецца ў архіве Казанскага ўніверсітэта Расійскай Федэрацыі. Упершыню праца была апублікаваная этнографам Е. Р. Раманавым у 1901 годзе ў зборніку “Могилевская старина”.
Пра крыніцу А. Меер пісаў, што яна цячэ на Пятроўскім лузе непадалёк ад суднаверфі, вада ў ёй ніколі не замярзае і ўтрымлівае часцінкі медзі. У народзе крыніцу называлі Міхееўскай па назве бліжэйшай вёскі. За тым часам у апошні дзень “Сырнага тыдня” (Масленіцы) моладзь купалася ў крыніцы. Верылі, што ў гэты дзень вада забірае ўсе грахі. У падзяку за збаўленне ад грахоў у крыніцу кідалі манеты, якія праз нейкі час станавіліся як новенькія. Маці прыносілі хворых дзяцей, абмывалі, здымалі з іх старыя кашулі, разрывалі іх і кідалі ў ваду. Бо былі ўпэўненыя, што вада змые хваробу і падорыць доўгачаканае здароўе.
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў царкоўных выданнях пісалі, што да Міхееўскай крыніцы ідуць у дзень Святой Троіцы “для піравання і розных гульняў”. У гэты дзень вада лічылася лекавай, асабліва ад сурокаў і хвароб вачэй. Таксама ў даўнія часы на свята Духа святога сюды прыязджаў бацюшка і адпраўляў службу. Хадзілі да крыніцы і на Вадохрышча, а пасля асвячэння набіралі ваду дадому.
Пра крыніцу існуюць шматлікія легенды. Расказваюць, напрыклад, пра царкву, якая стаяла на гэтым месцы і нібыта пайшла пад зямлю падчас службы. У правале ўтварылася возера. Калі яно высахла, засталася бяздонная крыніца з крышталёва чыстай вадой.
Старажылы памятаюць, як раней на Троіцу паломнікі кідалі ў ваду кавалачкі хлеба. Паводле павер’я, калі патоне, то чалавек хутка памрэ, а калі будзе плаваць – яшчэ пажыве.
Вёска Прудок таксама мае цікавую гісторыю паходжання. Некалькі стагоддзяў таму на гэтым месцы быў дрымучы лес, а побач – вялікае возера. І прыехаў з мястэчка Крычаў багаты чалавек паглядзець мясціну. Вырашыў ён тут зрабіць вадзяны млын. Спачатку зладзіў грэблю, каб вада не цякла на луг, а потым і сам млын. Людзі малолі зерне, апрацоўвалі зямлю. І калі хто ішоў да млына, а ў яго пыталіся, куды ідзе, то ў адказ чулі: “Іду на пруд”, што азначала – на млын. Вось ад гэтага і пайшла назва вёскі – Прудок.
А зусім побач – 300м на поўнач ад вёскі Прудок – знаходзіцца легендарнае Чорнае возера, якое з’яўляецца старыцай ракі Сож. Легенда расказвае, што князёўна Алена і сын кухаркі Алёша пакахалі адно аднаго. Але князь вырашыў аддаць дачку за татарскага хана. Закаханыя спрабавалі ўцячы, але Алёшу схапілі княскія слугі і выкалалі яму вочы. Алена, уцякаючы ад пагоні, упала без сіл, і на гэтым месцы ўтварылася возера. Алёша шукаў каханую і гучна крычаў. Ён знайшоў возера і на яго беразе ператварыўся ў магутны дуб. Ад таго і пайшлі назвы возера Чорнае і горад Крычаў.
Святая крыніца і камень-следавік на Камянеччыне
Старыя людзі памятаюць, што яшчэ не так даўно крыніца Святы калодзеж нагадвала невялікае азярко, а сам выток крыніцы знаходзіўся ў дубовым зрубе. Побач заўжды стаяў аброчны драўляны крыж, а на ім віселі абраз і ручнікі. Калі крыж парахнеў, яго замянялі новым. Ручнікі штогод абнаўлялі на Троіцу. За савецкім часам забаранялася пакланяцца крыніцы. Але пакрысе сакральнае месца ператварылася ў месца маёвак. Назву Святы калодзеж замянілі на Светлы калодзеж. Тут адзначалі Першамай, дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, свята ўраджаю. Людзі ішлі сюды з Крычава калонамі, ладзілі кірмашы, а таксама школьныя турыстычныя злёты.
Сёння над Светлым калодзежам стаіць каптаж з вялізнага бетоннага кола, зачыненага дахам-накрыўкай з адводам магутнага струменю вады праз трубу. Побач усталяваны жалезны крыж. Тут праводзяцца традыцыйныя суботнікі, тэрыторыя павольна, але мэтанакіравана добраўпарадкоўваецца.Адбываюцца і турзлёты. З часам на сакральным месцы плануецца пабудаваць капліцу.
Адмысловыя пілігрымкі да Святога калодзежа ладзяць на Вадохрышча (19 студзеня) і Духаў дзень (51-ы дзень пасля Вялікадня). Шанаванне на апошні дзень Сырнага тыдня (на Масленіцу) у нашы дні не адбываецца…
Мяне завуць Эля. У мяне чорныя валасы, кірпаты нос і вялікія сінія вочы. Відаць, для таго, каб я прыкмячала ўсё, што робіцца навокал. Бо разглядаць і пераказваць убачанае – мой любімы занятак. Нават калі вы не паверыце маёй гісторыі, ведайце: я ўсё на свае вочы бачыла. Сёлета. Вось слухайце.
Бягу па сцяжынцы з гары да возера. Бачу, а на ўзбочыне сцяжынкі – смоўжык. Прысела, углядаюся… Вось дзіва! Адным рожкам травінку прыгнуў, а другім, даўжэйшым, раз-пораз яе торгае. Цікава, што ён робіць? Вось бы запытацца!
Але ж я такая вялікая, а смоўжык такі маленькі. Трэба хуценька нешта прыдумаць!
І тут я згадала адзін мудрагелісты спосаб: загадаць жаданне і хутка-хутка крутануцца на адной ножцы. Трэба праверыць!
«Хачу стаць зусім маленькай!» – зажмурыўшыся, пажадала я.
Круць!
Аёй! Атрымалася! Атрымалася… Стаю мале-е-енечкая сярод высачэзных сцяблоў травы як на ўскрайку травянога лесу. І смоўжык нібы падрос.
Нішто сабе прыгода!
Я ледзь дыхаю. У галаве ўсё яшчэ круціцца. А смоўжык на мяне – нуль увагі. Ён сваім заняты: торгае сабе травінку. Раптам я чую пяшчотны гук.
Ды ён жа іграе!
– Здароў!
Не чуе!
– Дзень добры!
Смоўжык нават вухам не вядзе. Нібы я тут адвеку стаю і слухаю.
Хвіліны дзве я маўчу, як вады ў рот набраўшы. Гэта вельмі доўга, калі адбываецца такое! Пасля зноў падаю голас:
– А што ты робіш?
– Хіба не бачыш? На скрыпачцы граю. Да канцэрта рыхтуюся, – кінуў смоўжык.
– А чаму пасярод дарогі?
– Натхненне ў мяне, – летуценна патлумачыў ён. – І скрыпачка цудоўная трапілася. Не кожная травінка падыходзіць на скрыпачку. Чуеш, які чысты гук?
Смоўжык зноў павёў рожкам па травінцы і ад асалоды прымружыў вочы.
Праўда, прыгожа. Я цярпліва слухаю, хоць мне вельмі карціць яшчэ штосьці запытацца. Музыка скончыў іграць, але вочы не адплюшчыў, ловячы апошні гук, што трымціць на травінцы.
– А чаму ты не іграеш на сапраўднай скрыпачцы? – цікаўлюся я.
Смоўжык урэшце расплюшчыў вочы, выпусціў травінку і пільна глянуў на мяне.
– Дык я пакінуў скрыпачку за сцэнай. У футаралчыку, каб ні дождж не змачыў, ні раса. Муха-касірка абяцала за інструментам прыгледзець. Учора рэпетыцыя ў канцэртнай зале зацягнулася. Так стаміўся, ледзьве смык трымаў. А канцэртны фрак конікі толькі сёння скончылі шыць. Давялося бегчы забіраць. Нават не прымерыў яшчэ.
«А мой ты cмоўжык, – падумалася мне, – каб толькі на канцэрт не спазніўся, бегаючы».
*Смаўжоў лічаць марудамі, бо рухаюцца яны з хуткасцю прыкладна 7 сантыметраў за хвіліну!
– Дык табе конікі фрак да канцэрта шыюць? А я думала, гэтым павучкі займаюцца, – дапытвалася я.
– Павучкі гэтым разам дах над канцэртнай залай ткуць. Стракозы дождж абяцалі. У мінулы раз не паслухалі іх, дык прамоклі ўсе да ніткі. Акрамя мяне, вядома. Я ў хатцы сваёй схаваўся.
– А конікі самі не выступаюць?
– Што ты! Які канцэрт без іхніх цымбалаў? У іх двайная нагрузка: і да канцэрта рыхтавацца, і гарнітуры ўсім музыкам справіць.
– А квіткі на канцэрт прадаюцца? – мне рупіла даведацца як мага больш.
– Прадаваліся, — удакладніў смоўжык. — Раскупілі ўжо.
А мне так захацелася на той канцэрт трапіць!
– Як шкада! Можа, бываюць дадатковыя квіткі?
– Бач, спахапілася! Дзе ты раней была? Афішы ўжо колькі дзён вісяць, – важна адказаў Смоўжык.
– Што ж рабіць?
– А што ўжо зробіш? Адзінае выйсце – наводдаль ад залы ўладкоўвайся і слухай. Так уся жамяра безбілетная робіць. Я граю вельмі моцна. Уся ваколіца чуе! Бо цябе нават за кулісы не пусцяць. Там камар на варце стаіць, пільнуе. Ён такі грозны! Нос як шабля!
– Дык камар не выступае?
– Ха! У камароў цэлы хор! Ёсць каго і на варту паставіць.
І праўда! Вунь колькі іх таўчэцца! Якраз іхняе зудзенне я штовечар слухаю.
– Калі ж пачнецца канцэрт?
– Ды якраз на захадзе сонца.
Я пераступаю з нагі на нагу, перажываючы, што не патраплю на канцэрт. А смоўжык на хвілінку знік у сваім доміку і выбраўся з яго ўжо з клуначкам.
– Ну і дзе мне цяпер прымерыцца? – разгублена агледзеўся ён. – Дзе люстэрка браць? Расінкі даўно высахлі, у іх не паглядзішся. Азёрнае люстэрка далекавааааааааааата… – скрушліва ўздыхнуў смоўжык. – Цэлую гадзіну ў адзін бок паўзці.
Смоўжык засмуціўся. Я дастала з кішэнькі сваёй спадніцы люстэрка, якое, дарэчы, паменшылася разам са мной. Люблю пускаць сонечных зайчыкаў, таму і нашу яго заўсёды з сабою.
Смоўжык недаверліва зірнуў на маё люстэрка.
– Дык яно зусім маленечкае. Што ў ім пабачыш?
– Давай я буду трымаць люстэрка, каб ты змог сябе агледзець. І падкажу, калі фрак дрэнна сядзе, — прапанавала я.
– І праўда, – павесялеў смоўжык.
Я дапамагла яму апрануць строгі чорны фрак і завязаць сіні шнурочак на шыю. Смоўжык задаволена агледзеў сябе ў люстэрку.
– Ну як? — спытаўся. — У плячах не завузка?
– Ды не, наадварот! Выдатны фрак! Ты адразу стаў такі самавіты!
Смоўжык усміхнуўся і глянуў на сонца.
– А-ёй! Як забавіўся! Мне яшчэ паабедаць трэба і паспаць хаця б паўгадзінкі, каб на канцэрце не дзюбаць носам.
Заклапочаны смоўжык пацягнуўся рожкамі ў той бок, куды збіраўся, але прыпыніўся.
– Дзякуй за дапамогу. Ведаеш, застаўся ў мяне адзін запрашальнік. Думаў аддаць знаёмаму мурашу, ды ўжо не паспею. Толькі абавязкова трэба ў касе адзначыцца, што прыйдзеш. Ахвотных многа, квіткоў не хапае. Нядобра, калі месца ў глядзельнай зале будзе пуставаць, а які-небудзь аматар музыкі на канцэрт не патрапіць.
Смоўжык падаў мне жоўты пялёстак кветачкі, на якой нешта было накрэмзана зусім малюпусенькімі значкамі. Я паднесла пялёстак бліжэй да вачэй, пільна паўглядалася… Нічога не разабрала!
– Смоўжык! – паклікала я. – А дзе канцэртная зала?
– Бяжы да возера. Там пабачыш. Шчасліва!
І смоўжык павооольненька пакіраваўся туды, дзе мог паесці і падрамаць. А я — бягом да возера.
Ого! Гэта раней да возера было рукой падаць – дастаткова з гары скаціцца. А цяпер я малееенькая. Да возера далёёёка. Трэба спяшацца. Хутчэй! Яшчэ хутчэй!
Зусім задыхалася, пакуль дабегла.
Трошкі ўбаку ад сцяжынкі, што цяпер здавалася вялізнай і шырокай дарогай, над вялікім пляскатым каменем снавалі павучкі, ладзячы навес. «Гэта і ёсць глядзельная зала», – здагадалася я. Побач у шапіку з лістоў трыпутніку сядзела вялікая расфуфыраная муха. Крылы бліскучыя, вочы зялёныя.
Ведаю я такіх: асобы надакучлівыя і нахабныя! Толькі выбяжыш на двор з нечым смачненькім, муха дакладна той момант падпільнуе! Адабраць не адбярэ, але абліжа твой ласунак! Ды яшчэ нагамі па ім патопчыцца. Фі! Непрыемна!
Зорны карагод над возерам (казка)
«Гэта ж яна і ёсць за касірку», – згадала я смоўжыкавы словы і пачціва звярнулася да важнай мухі.
– Скажыце, я магу ў вас адзначыць запрашальнік?
– Ад каго ты яго атрымала? — зацікавілася муха.
– Ад вашага музыкі, скрыпача смоўжыка.
– А! Гэта яго скрыпачку я цэлы дзень вымушана сцерагчы? Ну-ну, давай свой запрашальнік.
Муха шмарганула лапкай па лісточку. Драпінак і значкоў на пялёстку прыбавілася.
– А які ў мяне рад і месца? – наважылася пацікавіцца я.
– Запрашальнікі ў першы рад выдаюцца, – незадаволена адказала муха. – І дарэмна! Запрошаныя не заўсёды на канцэрт спяшаюцца. Затое тыя, хто набыў квіток у касе, нізавошта не прапусцяць канцэрт.
Муха страціла да мяне цікавасць і павярнулася да павучкоў:
– Ну? Доўга вы з гэтым навесам валэндацца будзеце? Я перакусіць яшчэ хачу. А тут сядзі, вас пільнуй.
Самы вялікі павук так строга зіркнуў на муху, што тая хуценька адсунулася ў цянёк і зрабіла выгляд, што яе там няма.
Мне таксама захацелася перакусіць перад канцэртам. Я торкнула запрашальнік у кішэньку і кінулася бегчы ўгару па сцяжынцы. Толькі нешта змарылася хутка і перайшла на крок.
Брыду-брыду па шырачэзнай і даўжэзнай сцяжынцы, ды яшчэ пад гару… Гэтак да заходу сонца зайсці ў хату не паспею. Ажно згадала, што трэба зноў на ножцы крутануцца (толькі цяпер у адваротны бок).
– УХ!
Трава імгненна зноў стала малюсенькай і танюсенькай, а я – вялікай. Мне зноў трэба нахінацца, каб разгледзець якую кузурку. І сцяжынка зноў звыклая, вузенькая. Усяго колькі крокаў, і я ўжо дома.
Паела блінцоў з сочывам. Малаком запіла. Нешта не наелася. Адкроіла кавалак пірага з яблыкамі. З’ела. Яшчэ нечага хочацца. Выцягнула з шуфляды шакаладку і з’ела. З лядоўні дастала марозіва і з асалодай апляла. Цяпер, здаецца, наелася. Ногі, рукі, вочы, вушы старанна вымыла. Па-новаму ўчасалася. Вызірнула на двор. Ну, што? Здаецца, час ужо! Сонца вось-вось краёчкам возера зачэпіць. Зноў да возера бягом! Ага! Гэта ж мне на ножцы крутануцца трэба!
– Круць!
Вось табе і маеш! Не падзейнічала!..
Ізноў крруць!..
І яшчэ раз кррруць…
Як была вялікай, так і засталася…
Так, спакойна! Мо, словы чароўныя дабавіць?
– Крыбле-крабле-бумс!
– Энікі-бэнікі!
– Сніпс-снапс-снурэ!
– Курлы-мурлы-плясь! – вось гэта я толькі што сама прыдумала.
…Аніякага выніку!
Аёй! Аёечкі! Што рабіць? І так і гэтак я круцілася, ажно ўсё замітусілася перад вачыма.
Мо, не варта было вячэраць?
Гукі вячэрняга наваколля так вабілі! Пэўна, музыкі інструмент настройвалі. Як жа мне ў канцэртную залу патрапіць? Смоўжык запрашальнік падарыў… Эх! Выходзіць, я падвяла яго. Будзе ў першым радзе крэсла пуставаць, а мог жа мураш на канцэрт трапіць.
«А калі ўсё ж пайсці? – схамянулася я. – Мой квіток ляжыць у кішэньцы! Дакладней, ляжаў. А дзе ён цяпер?» Шукала-шукала, выварочвала кішэньку – дарэмна! Згубіла! Я прысела на кукішкі і давай травінкі перабіраць. Не знайшла, вядома. Але ён у мяне быў? Быў! Муха-касірка яго адзначыла? Адзначыла!
Пайду! – вырашыла я.
Ды нездарма смоўжык казаў, што камар безбілетнікаў не пускае на канцэрт. Ледзьве зрабіла колькі крокаў да возера, як падляцеў ён – строгі ахоўнік.
– З-з-з-з-зм! – нудотна прапішчэў камар над маім вухам. Пэўна, пра квіток пытаўся.
– Вельмішаноўны спадар камар! Квіток у мяне быў. Запрашальнік у першы рад ад скрыпача Смоўжыка. Касірка Муха яго адзначыла.
– З-з-з-з-зм? – зноў завёў сваё камар.
– Згубіўся мой запрашальнік, – прызналася я.
На жаль, ніхто і нідзе не зважае на згубленыя квіткі. Ні на чыгунцы, ні ў кіно, ні ў музеі, а правілы наконт безбілетнікаў усюды строгія! Камар настойліва зумкнуў некуды ўбок, і я апынулася ў атачэнні цэлай хмары гэтых крыважэрных стварэнняў. Не ведаю, як каму, а мне заўсёды трапляюцца такія злосныя камары: абавязкова пакусаюць. Хоць галінкай адбівайся, хоць цэлым дрэвам бараніся!
Камары нацэлілі на мяне вострыя як іголкі насы і загулі так пагрозліва, што я мусіла развярнуцца і даць драла далей ад возера.
Адэльчын кулінарны талент (казка)
Давялося мне здаля канцэрт слухаць. Уцякаючы, я заўважыла каля сцяжынкі сваё люстэрка. Яно, як і я, зноў было звычайнага памеру.
Уладкаваўшыся на ганку сваёй хаты, я пільна ўслухоўвалася ў вячэрні канцэрт жамяры, што спявала ды іграла каля возера. Мне здавалася, што сярод усіх гукаў я вылучаю скрыпачку.
Смоўжык жа казаў, што грае так прыгожа і моцна, што ўся ваколіца слухае!
One fine body…