Народны майстар Беларусі Алена Гурэцкая звязала сваё жыццё з лозапляценням і абсалютна ўпэўнена — лаза можа захапіць кожнага сваімі бязмежнымі магчымасцямі.
Алена Васільёўна працуе загадчыцай філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы». Менавіта тут, у любімых мясцінах народнага паэта Беларусі, можна ўбачыць самабытную экспазіцыю работ з лазы беларускіх майстроў, у якой прадстаўлены цікавыя прадметы традыцыйнага быту: ад карзін да дзіцячых калысак.
Ці з’яўляецца лозапляценне трэндам у сучаснай беларускай культуры, як аб’екты з лазы дапамагаюць зрабіць наша жыццё больш экалагічным і якімі асаблівасцямі характарызуецца беларуская традыцыйная карзіна. Аб усім па парадку пагаварылі з Аленай Васільеўнай.
Алена Васільеўна, раскажыце пра свой шлях да лозапляцення…
— Шмат гаварыць пра гэта не буду, раскажу толькі некалькі фактаў. Яшчэ ў юнацтве мне паказалі, як плятуць беларускія карзіны, зачапіла. Пару работ зрабіла пад наглядам, пасля вучылася сама. Раней жа інтэрнета не было.
Адзін раз у Віцебску паехала купляць шторы, але вырашыла зайсці ў кнігарню на вуліцы Суворава, замест штор набыла кнігу «32 урокі пляцення з лазы». Памятаю, тады прадаўшчыца мне сказала: «Калі вы навучыцеся работаць з лазой, у вас не адны будуць шторы». Яна сказала праўду.
Наколькі лозапляценне як мастацтва актуальна ў сучасным свеце? Што асаблівага пакупнік можа знайсці ў лазе?
— Да мяне сёння прыходзіць шмат людзей, з рознымі ідэямі. Ёсць ідэі, якія трэба ўвасобіць у жыццё для нейкай выстаўкі ці, напрыклад, паказаць дэманстрацыю гародніны, прыгожа яе падаць у той жа карзінцы. Нядаўна паступіла прапанова зрабіць крылы з лазы, ёсць і сувенірныя запыты. Напрыклад, чалавек хоча, каб яму зрабілі сімвал Беларусі: хоча паставіць у сябе дома бусла ў гняздзе са ўсімі атрыбутамі: васількамі, мяшком са збожжам, які сімвалізуе багацце.
У асноўным папулярнасцю карыстаюцца карзінкі для рознай дзейнасці: схадзіць у лес, схадзіць у царкву ці касцёл на Вялікдзень. Але я заўсёды пакупніку тлумачу, як можна іх яшчэ выкарыстоўваць. Карзіна ствараецца ўніверсальная: можна ў ёй яблыкі прынесці, можна гародніну, можна паставіць на стол і скласці ў яе разнастайную садавіну. Яна выконвае і дэкаратыўную, і ўтылітарную функцыі. Можна карзіну напоўніць хлебам, пернікамі і прыгожа сервіраваць стол, латкі з лазы можна выкарыстозваць для захоўвання сталовых прыбораў. Людзі заказваюць абажуры, плеценыя куфры, карабы, скрыні, якія можна паставіць, напрыклад, у ванную.
Вельмі важна ў моманты камерцыйных заказаў не забываць пра мастацтва. Сплёў карзіну, атрымаў грошы, зрабі нешта дзеля душы.
У мяне так з'явіліся «Калядная зорачка», «Ярыла», «Купала»… Калі майстар звязаны з культурай, ён па-іншаму сябе адчувае і думае па-іншаму. Напрыклад, гледзячы на маё дрэва «Беларускія музы» — вы можаце ўбачыць вялізную частку сімвалаў, гістарычных і міфалагічных. І гэта цікава. Як думаеце, ці можна з лазы, напрыклад, зрабіць дарогу жыцця? Я прыдумала: узяла донцы рознага памеру, яны зроблены на крыжавіне і маюць форму круга. Яны рознага дыяметра, атрымліваецца выкладванне дарогі рознымі дыяметрамі гэтых донцаў, ты быццам будуеш падзеі, якія могуць быць як вялікія, так і маленькія.
Як будуецца працэс лозапляцення, з чаго ён пачынаецца і што ў ім самае важнае?
— Першапачаткова трэба знайсці матэрыял. Калі няма свайго ўгоддзя, трэба схадзіць і паглядзець, дзе лаза расце. Выбраць трэба прыдатны матэрыял, таму што не ўвесь ідзе ў пляценне. Ёсць лаза ломкая, ёсць з падоўжанымі баразёнкамі, якія псуюць выгляд выраба.
Калі вырашылі вырошчваць лазу, павінны разумець, што гэта карпатлівая праца. Спачатку трэба падрыхтаваць зямлю, высадзіць чаранкі вясной. У Беларусі іх купіць вельмі складана.
Вызначыць гатунак лазы вельмі важна, каб зразумець яго асаблівасці. Напрыклад, гатунак «Амерыканка» — ён мяккі, пры варэнні атрымліваецца насычана карычневага колеру, ёсць лаза для карзін, яна гнуткая. А вось гатунак «Пурпурны» больш пругкі, падыходзіць для абажураў, рэчаў, якія трэба захіліць. Дарэчы, рознае спалучэнне колераў і гатункаў лазы надаюць вырабу прыгожы выгляд.
Пасля сбору матэрыялу, нам спатрэбяцца адмысловыя інструменты, каб яго пачысціць. Калі на двары вясна або канец лета, то лаза чысціцца без папярэдняй тэрмічнай апрацоўкі, прут атрымліваецца сокавы, ён мае светлы колер. Нават пры замочванні, калі на сонца паставіць, ён усё роўна будзе белы.
А лазу для пляцення збіраюць пасля першых маразоў, яна ўжо паспела: прут застаецца пругкім, мае маленькую сэрцавіну. Ён пляцецца ўвесь — ад пачатку і да канца. У жніўні, калі збіраецца лаза, пруты яшчэ няспелыя: вяршыні мяккія, нагадваюць вату, для пляцення не падыходзяць. Кастрычнік ці лістапад — той час, калі пачынаюць нарыхтоўваць зімовы прут. Яго, каб пачысціць, трэба зварыць. Матэрыял абавязкова сартуецца па памерах, каб лёгка было пасля працаваць. Затым вяжам пруты ў пучкі, кідаем у ванну, кіпяцім ваду. Калі вада закіпела, дастаём нашу лазу і астуджваем — кладзём у халодную ваду, тады кара лепш адлучаецца. Калі пачысцім, пруты трэба абавязкова высушыць, нават калі яны патрэбныя ў пляценне. У чышчаным выглядзе матэрыялу таксама трэба паляжаць, каб структура прутоў стала шчыльнай.
Я распавяла вам працэс за пару хвілін, насамрэч справа доўгая. Падрыхтоўка матэрыялу — гэта 90 адсоткаў ад карзіны. Кожны дубчык у руцэ майстар трымае ад 10 да 20 разоў. Гэта толькі адзін, а ў кошыку іх 150 ці больш.
Калі рабіць беларускую карзіну з матэрыялу з карой, як гэта рабілі нашы дзяды і прадзеды, лазу трэба пакласці на сонца, каб пруты падвяліліся: яны стануць не пругкімі, а цягучымі.
Ёсць яшчэ цікавая тэхналогія запарвання прутоў у кары. Бярэцца прут, высушваецца ў кары, пасля высыхання ён дае ўсаджванне, яго зноў запарваюць. Галоўнае тут не перабраць: не зварыць матэрыял, а зрабіць так, каб кара не адставала ад дубца, моцна на ім трымалася. Колер такога матэрыялу будзе чорны ці цёмна-карычневы.
Ці можна аднесці лозапляценне да трэнду экалагічнасці?
— Вядома, многім гэта можа не спадабаецца, але раскажу факт, які ёсць і які пакупнік можа не ведаць. Майстар можа пайсці збіраць матэрыял у высечаных месцах, дзе з'явіліся аднагадовыя пабегі.
Гэта санітарныя зоны аўтамабільных і чыгуначных дарог. Натуральна, там няма ніякай экалогіі.
Я свой матэрыял вырошчваю ў экалагічна чыстым месцы, не выкарыстоўваючы хімікаты і фарбавальнікі. Ён вырастае чыстым і смачна пахне. Бо цікавасць пакупніка, які набывае выраб з лазы, безумоўна, звязаная з экалагічнасцю.
Ведаю, што сваё майстэрства вы перадаеце вучням. Што важна для вас ў працэсе выкладання?
— Калі з'явіўся інтэрнэт, многія людзі сталі набываць веды ў віртуальных крыніцах. Але я ўпэўнена, што вельмі важныя жывыя зносіны з носьбітам майстэрства. У працэсе пляцення работы і жывой камунікацыі майстар раскрывае вучню сакрэты ўкладвання дубца, абкручвання, разваротаў, загінкі. Ён можа нават не сказаць, як трэба, а рухамі паказаць, як паставіць рукі, каб узяць нарыхтоўку, а другой рукой плесці, як перавярнуць, як трымаць адной рукой аб'ект, робячы іншае.
У пачатку творчага жыцця, калі мне паказалі першую беларускую карзіну, я яе зрабіла, але мне хацелася чагосьці больш ажурнага і прыгожага. З'явіўся майстар, паказаў, як гэта робіцца, аднак праз нейкі час я ўсё роўна вярнулася да беларускіх карзін. У мяне не атрымлівалася рабіць круг, каб карзіна выглядала не крывой. Спрабавала па-рознаму, не атрымлівалася.
Аднойчы на кірмашы ў Віцебску да мяне падышоў мужчына і спытаў «Чаму ты не робіш беларускія карзіны?». Я сказала, што ў мяне не атрымліваюцца, расказала, як іх раблю, як бяру прут, накручваю на нешта. А ён мне кажа: «А ты паспрабуй не накручваць на нешта, а ўкладваць у нешта. Напрыклад, у рондаль». І я пачала круціць гэтыя кружочкі ў рондалі, і ў мяне за некалькі гадоў сабралася цэлая калекцыя беларускай карзіны ў розных варыянтах: пузатая, падоўжаная, высокая, з шырокай ручкай, з трыма коламі. І ў 2007 годзе я была намінаваная на дзяржаўную стыпендыю менавіта за стварэнне калекцыі беларускай карзіны. Так адбылося, што адно слова незнаёмага майстра паўплывала на ўсё маё жыццё.
У гэтай калекцыі інтэрпрэтацыі беларускай карзіны больш за дваццаць формаў, і гэта яшчэ не максімаьна магчымая колькасць.
Раскажыце пра асаблівасці беларускай карзіны ў лозапляценні ...
— Беларуская карзіна, як кажа старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Міхайлавіч Сахута, з'яўляецца крыжова-рэбранай. Гэта значыць, два кругі ставяцца адзін у адзін, утвараючы з двух бакоў крыж, гэты крыж альбо ўмацоўваецца ромбікам з двух бакоў і паміж імі ставіцца рабрынкі альбо аплятаецца дубцом і тады падстаўляюцца рабрынкі. То бок, гэта асобная работа, не падобная ні на што іншае. У цэлым, беларуская карзіна — гэта асобны сусвет. Яна выконваецца адным простым пляценнем, але фарміруецца пры дапамозе рэбраў. Тут ужо можна пагуляць формай: круг, авал, трохвугольнік. Той жа авал можна размясціць па-рознаму.
Беларускія карзінкі раней плялі для розных мэт: для рыбалкі, збору ягад, выкарыстоўвалі як заплечнік і як кошык з вечкам для каўбасы. У сваёй калекцыі я фактычна нічога сама не прыдумала, а назіраючы, зрабіла яе крыху сучасней. Такі кошык падыдзе ў любы інтэр'ер, ён выкарыстоўваецца сёння і будзе жыць далей.
У расійскай энцыклапедыі наша карзіна называецца беларускай ці лучковай, у беларускай — бацькоўскай, яшчэ можа называцца традыцыйнай.
Наколькі важная для нашых майстроў работа з беларускай карзінай?
— Калі іншы майстар глядзіць на твае работы і кажа: «Ну ў цябе і рэбранка», у мяне аж дух захоплівае. Беларуская карзіна, безумоўна, гаворыць аб тваім узроўні прафесіяналізму. Энергію ў такіх работах бачаць і пакупнікі, і калегі.
Не толькі карзіну можна аднесці да традыцыйнага нацыянальнага рамяства. Напрыклад, калыска, якую плялі з лазы для немаўлят, таксама выканана ў такой жа тэхніцы з рэбраў і аплецена простым пляценнем. Гэта была падвясная калыска, былі і іншыя, якія ставілі на стол і ўкалыхвалі малога. Этажэркі, мэблю з лазы заўсёды рабілі на Беларусі і рабілі якасна.
Дарожныя куфры, абажуры рабілі спецыяльна для мяшчанскіх дамоў, для маленькіх дзетак рабілі хадункі, бразготкі. Кару лазы выкарыстоўвалі для пляцення аборак. Тым больш, раней людзі ўсё рабілі для сябе ці на абмен. Калі гаспадар умеў, ён і рабіў, ці пастух пайшоў глядзець статак, нарэзаў галінак і кошыкі плеў. Плялі людзі ёмістасці для захоўвання збожжа ці мукі.
Ці быў у вашай кар'еры момант, калі вы адчулі, што лозапляценне — гэта трэнд?
— Такога моманту не было, таму што лаза заўсёды карыстаецца попытам, асабліва ў вясновы, летні і восеньскі перыяды. Як правіла, у гэты час майстры могуць парэзентаваць свае вырабы на выстаўках ці кірмашах. І да іх звяртаюцца па замову.
Можаце распавесці пра самую арыгінальную замову на вашым творчым шляху?
— Я ўжо пачынала расказваць пра крылы, яны для мяне былі вельмі цікавай работай. Я шмат разоў рабіла буслоў з крыламі, але ж асобнае крыло і каб яно функцыянавала, ідэя мяне захапіла. Крылы былі створаны на адным дыханні. Я зрабіла каркас, спляла, дадала пярынак.
Сёння мне вельмі падабаецца работа са скульптурай. Мая скульптура «Забава» была зроблена за два дні на конкурс, яна не мае рысы твару, «Ярыла» зроблены за два месяцы, там ужо ёсць нос і праглядаюцца вочы, Купала — басаногі хлопчык, на нагах бачныя пальцы, рукі ў яго не як у Ярылы проста сплеценыя, а з пазногцямі. Адбываецца рост самога майстэрства: хочацца паказаць больш складаных дэталяў. Мне не цікава рабіць тое, што я рабіла раней, ужо хочацца паказаць не проста рот ці вочы, хочацца перадаць міміку.
Два кавалачкі хрумсткага хлеба і апетытнае начынне з мяса, рыбы, гародніны, салаты — перакус у выглядзе сэндвіча мае велізарную папулярнасць ва ўсім свеце. Вялікая колькасць рэцэптаў і фірмовых сакрэтаў дазваляюць эксперыментаваць, ствараючы кожны раз новыя арыгінальныя спалучэнні і густы. Перакус сэндвічам ніколі не бывае сумным і аднастайным!
Сэндвіч — не вынік развіцця вулічнай ежы: ён стаў папулярным яшчэ ў XVIII стагоддзі, калі лонданскі міністр Джон Мантэгю з роду Сэндвічаў упершыню паспрабаваў гэты бутэрброд. Граф Мантэгю быў заўзятым карцёжнікам і падчас адной з гульняў ніяк не мог адлучыцца на перакус. Тады ён загадаў слугам прыгатаваць хуткі абед: абсмажыць кавалак мяса, нарэзаць сыр і пакласці начынне паміж двума кавалачкамі хлеба. З тых часоў сэндвіч садабаўся многім, і да сённяшняга дня лічыцца ідэальна хуткім і лёгкім варыянтам сняданку ці абедзеннага перакусу, які зручна ўзяць з сабой на працу ці пакласці дзіцяці ў школу.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе свае два рэцэпты сэндвічаў. Прыгатаванне іх зойме хвілін 20.
інгрэдыенты
Для двух сэндвічаў
Спосаб прыгатавання
Наразаць вяндліну, цыбулю, сыр, памідор тонка. Змешваем маянэз і гарчыцу, атрымаецца соус.
Намазваем соусам з маянэзу і гарчыцы кожны кавалак тоставага хлеба.
Выкладваем на адну частку вяндліну, потым сыр.
Затым выкладваем чырвоны лук, памідоры, можна крыху халапеньё, можна і без яго. Зверху яшчэ дадаём мацарэлу.
Накрываем другой палоўкай тоставага хлеба, і зверху кладзем сметанковае мала тонкім пластом.
Так сэндвіч будзе хрумсткім.
інгрэдыенты
Для двух сэндвічаў
Спосаб прыгатавання
Сыр і памідор нарэзаць тонкімі кружкамі.
Палову нарэзанага сыра кладзем на хлеб, затым выкладваем памідоры.
Тут можна да смаку дадаць спецыі базіліка.Зверху кладзем моцарэлу.
Затым накрываем тоставым хлебам, кладзем сметанковы алей і размяркоўваем па ўсёй паверхні тоставага хлеба.
На бляху выкладваем пергаментную паперу. Кладзём нашы сэндвічы на яе.
Ставім тэмпературу 180 градусаў для духоўккі і глядзім па гатоўнасці, дастаткова хвілін 7-9.
Дастаем нашы сэндвічы і атрымліваем асалоду!
Смачна есці!
https://bel.24health.by/samy-smachny-slivavy-pirog-pakrokavy-recept/
Жыў-быў некалі на нашых землях адзін багаты чалавек: і не цар, і не пан, а заможны гаспадар. Нічыпарам яго звалі. Нядобрым ён быў чалавекам. Уся яго вялікая сям’я, што вельмі рэдка бывала ў такіх сем’ях, дзе была ўвішная жонка і пяцёра дзяцей, шчыравала на гаспадарцы ды на бязмежных палетках ворнай зямлі. Дзеці марылі хутчэй збегчы ад рабскай працы і жорскіх бацькавых адносін. Усе працуюць, акрамя самога. Усё яму мала.
Не ў час снеданне падала ды яшчэ не патрапіла з адзеннем, бо ў яго штодня свята. Усё не ўтаймоўваецца люты гаспадар, усё пад сябе грабе. Як конь наравісты, якіх свет не бачыў.
І па яго твары няцяжка здагадацца было: душа яго скакала ад радасці. Адна жонка Злата пакорнай была, ні кот Мартын, ні папугай Сямён, што жыў у пакоі жонкі нават на дух не пераносілі гаспадара.
Восенню, калі сабраны ўвесь ураджай, Нічыпар толькі і ведаў што па кірмашах раз’язджаць ды збожжа з гароднінай ды садавіной прадаваць. Выручаныя грошы прагульваў. Суседзі дзівіліся, калі жонка яго збірала па навакольных акругах адзенне для дзяцей.
Толькі ніхто не здагадваўся, што Нічыпар не толькі гуляка, а і сапраўдны рабаўнік. Калі які небарака звяртаўся чаго набыць у яго, гаспадар ішоў насустрач, даваў і танней, і ў доўг. Многія гэтым і карысталіся, бо яшчэ не ведалі чым гэта закончыцца для іх. А заканчвалася звычайна падвойным падаткам, каторы нават жонку закладваў.
Адзін год выдаўся незвычайным. Вясна была нейкай куцай і незразумелай: то халадэча стаяла ўвесь май, прычым не толькі ў дні чаромхацвету, па начах, але і днём. Бывала, што раптам адкуль сонца з’явіцца ды так прыпячэ, хоць кашулю здымай. А калі пацягне паўночным ветрам, што кажух не лішнім быў бы на плячах. Тут і птахі, што вярнуліся з далёкіх краін да родных гнёздаў пачалі скардзіцца суседу, якім быў заможны Нічыпар.
– Добры чалавек, мы не можам сесьці ў свае гнёзды ад моцных замаразкаў, –казалі яны. – Калі так і далей будзе мы не паспеем выседзець малых ды паставіць на крыло.
І сусед паабяцаў разабрацца з «нябеснай канцылярыяй», але ўзамен за тое ўзяў з іх абяцанне: не толькі знішчаць з яго садоў ды палеткаў да аднаго шкоднікаў, але і абараняць сады ад драздоў ды соек, ласых на ўсё салодкае і дармавое. Словам, быць вартаўнікамі яго.
Што выкарыстоўваў у сваіх чараўніцтвах гаспадар невядома, але праз дзень-другі пачалася несусветная пякельня. Спякота пачалася. Ды так прыпякала, што басанож на зямлі немагчыма стаяць. Нават птушкі прыціхлі, бо ў палёце сонечныя праменні так уджаляць, нібыта чмель які шалёны. І тыдзень, і два, і месяц – ні хмурынкі на небе. Пякотнае паветра, здаецца, звінела як нацятая струна.
Зноўку засумавалі птушкі, бо прапала вільгаць, прапала і ўсё жывое, што было для іх кормам. Асабліва замаркоцілася сямейства Буслоў: выкінулі два з трох яек, што паспела знесьці Бусліха. Вырашылі, што год будзе цяжкім. «Адно дзіцятка як-небудзь выгадуем, – пагадзіліся бацькі. – Трох нам ніяк не падняць», – казаў разважлівы Бусел.
Ластаўкі паселі на электрычныя правады і раяцца, як выправіць гэтую сітуацыю і жыць далей. Сёлета нават гнёзды не ўсе пабудавалі: навокал ні кроплі вады, ні глею, ні гліны…
Толькі адна з іх – Вясковая ластаўка – у сваім бясспрэчным строі колеру варонінага крыла, крэмавай сарочцы, з чырвонай кукардай на ілбе ды вогненна-рыжым гальштукам годна ўссядалася на провадзе і выглядала сапраўднай арыстакраткай. Адна сярод шэрай чарады вечна мітуслівых і ўзлахмочаных вераб’ёў ў сваіх клопатах.
Аднаго разу, калі ён выліў на жонку свежы фасолевы булён, Злата не вытрымала:
–Змілуйся! За што ты так са мной! Я ўсё раблю для цябе і дзяцей!
Пачулі той жалобны крык дзве Хмаркі, што праплывалі побач.
–Я чула голас пакрыўджанай жанчыны.
– Я таксама, – адказала другая Хмарка.
І яны шмыгнулі ў адчыненае акенца.
У адказ гаспадар толькі рассмяяўся…
Тым часам спякота працягвалася. Нарэшце засумаваў і Нічыпар. На сваіх пустых агародах што яго сям’я ні рабіла – палівала, кратала-рыхліла зямельку, палола. Ганяў ён няшчадна як дзяцей, так і жонку з ранку да заходу сонца. Адно толькі аброці не надзяваў. Што яшчэ трэба мець? Во-во, здароўе ды моцныя рукі. Ды каб жа тое здароўе было: пякельная праца адымала то рукі, то ногі. Хоць і немач была, але памагатыя заўжды і ў полі, і за граблі, і за камень спраўна браліся.
Толькі любая работа распачыналася з благіх думак. А як вядома, трэба думаць толькі аб светлым. А хіба можа работа ісці спорна, калі пачаць яе са страхам, думаючы пра благое?
Так і ў злога Нічыпара. Усе працуюць ды ўсё дарэмна: дзеці плачуць, але працуюць. Жонка ўзненавідзела свайго некалі звычайнага селяніна, які адчуў пах рубля. Штодня толькі і чуцен яго незадаволены роў ва ўсё горла і папрок куском хлеба. А тут і спякота адымае апошнія сілы і нервы.
Не хоча і ў агародах расці. Палеткі ды грады быццам насміхаюцца: голыя як калена блішчаць. Быццам прырода насміхалася: са мной лягчэй дыхаецца нават калі і няма асаблівай радасці. Адпачні, чалавек. І не стварай праблем іншым. Можа яно і так, але якое «адпачні» калі невядома што наперадзе…
Сцішылася ўсё жывое: няма вільгаці – няма жыцця.
Неяк з’явіліся на небе невялікія курчавыя Хмаркі. Іх было чатыры: чорная сунулася на захад. Другая шэра-пярэстая – на поўнач. Трэцяя – невялікая чорна-сіняя – на поўдзень. І зусім светла-шэрая, але з прожылкамі цёмна сініх мячоў – на ўсход. Сустрэліся і заспрачаліся.
– Саступі з дарогі! – сказала чорная як смоль хмарка.
– Не, ты саступі! – упарцілася шэра-пярэстая.
– Я спяшаюся да людзей, – запярэчыла чорная-сіняя.
– А я што стаю па-вашаму? Таксама спяшаюся, – азвалася сінякрылая.
– А ну, расступіся! – Знайшлі месца дужацца, – закамандавала толькі што падплыўшая светла-шэрая.
Яны яшчэ доўга б стаялі ў паветры, каб не два Вятры, што ўсё бліжэй падштурхоўвалі іх насустрач адна адной. Як толькі яны блізка падплылі адна да адной сонца глянула з-за светла-шэрай хмаркі і апусцілася зыркай вясёлкі арка-дуга. Маладая вясёлка ярка расцвіла над вадой рэк і азёр.
Наўздзіў усяму з хаты выбеглі Нічыпаравы дзеці. Яны радаваліся рознакаляровай вясёлцы. Іх смех вясёлкаю праменістай іграе ў небе да тае пары пакуль злы бацька не прачнуўся ды сонца не пачало садзіцца. І на вадзе яшчэ не зусім перасохлага азярка зазіхацела залаціста-пурпуровая вясёлка.
І раптам – бах! З’явілася асляпляючая змяістая бліскавіца. Відаць было, як там, здаецца зусім недалёка, нібы пражэктары, часта і густа паблісквалі маланкі.
У самлелым ад духаты надвячорку жахала і трапяталася за акном палахлівая маланка. Воддаль гультаявата адзываўся яе старэйшы брат гром.
Дзеці, аслепленыя на міг зыркімі бліскавіцамі, і дзікім ровам бацькі, што без яго дазволу свавольнічаюць, калі па гаспадарцы процьма клопату, ўсе да аднаго пабеглі дадому.
– Толькі б дражніць працоўнага чалавека! – Дождж давай! – Крычаў Нічыпар, выглядваючы то ў адно, то ў другое акно.
Бліскавіца хутка спыніла спрэчкі хмарак. А калі ўдарыў моцны пярун, на зямлю паліўся цёплы шчодры дождж.
– Штосьці сырасцю пацягнула, жонка, ты зноў нешта ўтварыла? Толькі дома сядзіць ды хлеб мой дарэмна есць. Ды дзеці пад нагамі блытаюцца, гарод шасцёра не могуць дагледзець, – гарлапаніў Нічыпар.
Тым часам Злата выйшла з дзіцячага пакоя. Як толькі яна з’явілася, Хмаркі спыталіся: «Гэта вам нявесела жывецца?»
– Ох, нялёгкая доля мая, – кажа жанчына, кожную хвіліну бойся. – Свету белага не бачым. – Выціснуў з мяне і дзяцей сок дабрыні і радасці душэўнай. А калі скажу праўду, што прымушае хоць у пельку лезці, рукі распускае…
– Ведаем: шчасце і трасца – пераходныя свацці. А праўда – як соль у вочы. –Больш вам не прыйдзецца хвалявацца. Спадзяёмся, што больш такіх разумнікаў жыць за кошт іншых не знойдзецца. Не будуць парадкі свае ўсталёўваць на зямлі. Наперад! Мы выратуем вас!
Хмаркі падхапілі і Злату, і яе дзяцей, і панеслі на неба. Адзін Ветрык, што з усходу, з радасцю сустрэў і панёс іх туды, дзе ціша і згода, узаемапаразуменне і ўзаемадапамога, узаемапавага і каханне.
– Ха-ха-ха! – далёкім рэхам, схаваўшыся за цёмным борам, рагатаў гром. – Ён страляў там, дзе застаўся адзін скнара Нічыпар. І так доўга гулкі і сухі гром скаланаў пацямнелы прастор ажно пакуль не пачулася слабае рэха:
– Я-яяя бо-ооо-лей не-еее бу-ууу-ду-ууу ва-ааа-с кры-ыыў-дзіць! Не-еее бу-ууу-ду кры-ыыў-дзіць.
– Ха-ха-ха! – смяяліся і Хмаркі, і Ветры, і Буслы, і ластаўкі.
Казалі, што з тае пары да жанчын і дзяцей свае гаспадары больш пачцівымі і ўважлівымі сталі.
Вось вам і казка, а мне шчаслівая развязка.
https://bel.24health.by/babyor-zvablivaya-prapanova-kazka/
Беларуская фотамастачка Ганна Мельнікава — цікавы прыклад аўтара з нестандартным падыходам да творчасці. Яё выстаўка «Калідор зацьменняў» зараз праходзіць у мастацкай галерэі «Арт-Фабрыка», дзе вы зможаце пазнаёміцца з серыяй нестандартных фотаздымкаў, створаных ва ўнікальнай тэхніцы Mordançage.
Такі працэс стварэння малюнка ўключае ў сябе тры этапы: атрыманне першаснага малюнка, яго распад і трансфармацыю, стварэнне зусім новага малюнка. Ганна — адзін з нямногіх аўтараў у свеце, а ў нашай краіне ўвогуле адзіны, які працуе з гэтым сапраўды альтэрнатыўным працэсам.
Калідор зацьменняў — час таямнічы. Амаль заўчасье ў прамежку паміж сонечным і месяцовым зацьменнямі. Паняцце, падрабязна апісанае ў астралогіі, у мастацтве становіцца метафарай стану чалавека і навакольнага свету, у якім адсутнічае раўнавага. Трагічны распад і неверагоднае адраджэнне, разбурэнне і аднаўленне - усё магчыма ў гэты перыяд, які непазбежна здараецца два разы на год.
Магічная алхімія дапамагае ствараць Ганне ўнікальныя, непаўторныя адбіткі, дадаючы чараўніцтва і таямнічасці гатовым творам. Арыгінальныя работы існуюць толькі ў адзінкавым экзэмпляры. Тэхналогія атрымання выявы не дазваляе ствараць копіі. Па сутнасці, сам працэс непрадказальны і бескантрольны, бо нельга загадзя прадугледзець яго ход або ўявіць, якая выява ў выніку павінна атрымацца.
Работа ідзе спантанна, можна навучыцца толькі крыху кантраляваць і смела імправізаваць у працэсе стварэння выявы, даверыўшыся інтуіцыі.
На выстаўцы прадстаўлены поўны цыкл работ «Калідор зацьменняў», які быў надрукаваны пад аўтарскім кантролем на металічных лістах, а таксама, гледачы ўпершыню могуць убачыць арыгінальныя ручныя адбіткі з гэтай серыі, створаныя Ганнай Мельнікавай у 2022 – 2023 гадах.
Стыль мастачкі з першага погляду здаецца тэмпераментным і нават крышку брутальным, але ёсць работы якія суправаджаюцца менавіта жаноцкімі элементамі: пачуццёвасцю, колерамі альбо мяккасцю ліній. Ганна Мельнікава імкнецца быць шчырай і камунікабельнай са сваімі гледачамі. Яна не проста стварае цікавыя фотасерыі, аднак і працуе з усімі зацікаўленымі людзьмі ў гэтым напрамку.
Свае работы Ганна можа дапаўняць цікавымі матэрыяламі, пускае ў ход смалу акацыі, біхрамат калію і іншыя не менш цікавыя кампаненты. Але ніякія старадаўнія рэцэпты не выратуюць, калі няма сюжэту і ідэі. Шалёны азарт, як імклівая плынь, выносіць графіка да новых берагоў.
Натхненне наша гераіня знаходзіць побач: ці то вінтажныя лялькі на барахолцы, ці напамін пра падарожжы. На рэальнасць фатографу ўдаецца надзець загадкавую маску, і тое, што яшчэ ўчора падавалася дробяззю, ажывае. Кожная яе серыя - як зачаравальны сон са сваім пасланнем. Упэўніцца ў гэтым можна якраз на выстаўцы «Калідор зацьменняў».
https://bel.24health.by/yak-farba-azhyvae-na-tkanine-vystauka-taccyany-berazavec-adkrylas-u-minsku/
З даўніх часоў у народнай традыцыі на бясплоднасць глядзелі як на вынік сурокаў, псоты, бацькоўскага праклёну або парушэнняў нормаў паводзінаў, а таксама звязвалі з нараджэннем на маладзік, або ў безмесяцовыя дні. У надзеі зацяжарыць жанчыны час ад часу выкарыстоўвалі магію.
Магічныя дзеянні па збаўленні ад бясплоддзя складаюць асобны раздзел народнай медыцыны. Многія прыёмы прадухілення гэтай з’явы ўваходзяць у склад вясельнага абраду. Маладых абсыпалі збожжам, нявесце ў чаравік насыпалі жменю пшаніцы, садзілі яе на дзяжу, а маладых на аўчыну, дакраналіся да жаніха хлебнай лапатай, білі маладых мехам з-пад мукі. У Гомельскім Палессі маладая за пазухай трымала сырое яйка, якое потым наўмысна разбівала перад вясельным сталом.
На Віцебшчыне існавала павер’е — калі будзе скрадзены кавалак вясельнага каравая, то маладыя застануцца бяздзетнымі.
Бясплоднасць амаль заўсёды прыпісвалі выключна жанчыне. Тым кабетам, якія не маюць дзяцей, забаранялі ўдзельнічаць у каляндарных і сямейных абрадах (асабліва вясельным), быць кумой, збіраць ураджай першых пладоў. Лічылі, што пасля смерці яны не могуць патрапіць у рай, што на тым свеце вужы будуць смактаць іх грудзі і да т. п.
Часцей за ўсё бяздзетныя жанчыны звярталіся да знахараў ці шаптух, па іх парадзе пілі замоўленую ваду або адвары з розных зёлак, з кары плодных дрэў, травы руты, баравой маткі, шалфею, насення трыпутніку, спарыша, мар’інага кораня, а таксама з вузлоў нітак, якія застаюцца ад халста пры яго вырабе. У некаторых вёсках пілі малако свінні, якая карміла парасят, выпівалі яйка з двума жаўткамі, стараліся пасядзець на месцы, дзе адбываліся роды. Рэкамендавалі абкурваць памяшканне, дзе спіць жанчына, адварам святаянніка.
На Мазыршчыне дабывалі ў бабак-павітух парашок з высушанага “дзіцячага месца” і чвэрць лыжачкі распускалі ў кілішку гарэлкі ці вады, пілі гэта раніцай і на ноч.
Многія жанчыны хадзілі на багамоллі каб пакланіцца пэўным цудатворным абразам. З малітвамі і просьбамі звярталіся да прыродных сакральных аб’ектаў — камянёў, дрэў, крыніц.
Верылі, што ад бясплоддзя лекаваў камень Дзед, які да канца 1980-х гадоў ляжаў у Мінску на беразе ракі Свіслач насупраць сучаснага стадыёна Дынама. Яшчэ у пачатку 20 стагоддзя тут захоўвалася месца былога капішча, якое называлі Малельня ля каменя. І хаця жыхары Мінска хадзілі ў хрысціянскія храмы, але з просьбамі пра патаемнае ішлі таксама да каменя і дуба. Кабеты, якія прагнулі зацяжарыць, апярэзвалі валун фартухамі, а потым тры ночы запар сядзелі на камені і пры гэтым прамаўлялі адмысловую замову. Цяпер гэты камень знаходзіцца ў Музеі валуноў у сталічным мікрараёне Уручча.
Каля вёскі Гарадзішча ў Воранаўскім раёне Гродзеншчыны бясплоднасць лячыў камень Вільціс. Па звестках мясцовых старажылаў, камень цяпер перасунуты на 250 метраў. Наверсе яго невялікае паглыбленне. На ранейшым месцы камень з усіх бакоў быў абкладзены невялічкімі каменьчыкамі. Спрадвеку валун лічыўся жаночым. Ён не толькі лячыў бясплоднасць, але і дапамагаў цяжарным нарадзіць здаровае дзіця, а дзяўчатам спрыяў у тым, каб пабрацца шлюбам і жыць з нарачоным доўга і шчасліва. Спачатку да каменя трэба было дакрануцца і пацалаваць, а затым звярнуцца з просьбай. За “паслугі” ахвяравалі лён, палатно, ручнікі, хусткі, вяночкі з кветак, грошы.
Ад бясплоддзя, верылі, лячыў і камень-следавік на ўзгорку каля вёскі Сянежыцы Навагрудскага раёна. Асабліва да яго звярталіся на Пакроў — 14 кастрычніка. Каменю за такую просьбу таксама ахвяравалі палотны, лён ды інш.
На Палессі бясплодныя жанчыны хадзілі да Святых дубоў, абыходзілі іх, маліліся і прасілі дзяцей. Каля вёскі Чаша Клецкага раёна яшчэ не так даўно быў велізарны дуб, які даваў сілу і здароўе. Лічылі, што дуб цягам года выдае замуж усіх дзяўчат, якія дакрануліся да яго. Да дрэва хадзілі жанчыны, якія хацелі мець дзяцей. Дзеля гэтага трэба было басанож пастаяць каля дуба.
Шчаслівым дрэвам дзеля такой справы лічылі і бярозу — спрадвечны жаночы сімвал. Каля вёскі Заазер’е Бялыніцкага раёна жанчына, якая не магла зацяжарыць, пралазіла праз “вілку”, якую ўтваралі дзве вершаліны бяроз. Потым здымала старое адзенне, пакідала яго на галінках і ўскладала новае, каб жыццё пачыналася нанова.
На Бабруйшчыне дзеля такой мэты знаходзілі ў лесе бярозавы пень са спарахнелай сярэдзінай, з якога пачыналі расці тры адросткі. З гэтых маладзенькіх бярозак лупілі кару, высушвалі, настойвалі на вадзе і пілі.
У вёсцы Шалавічы Слуцкага раёна ў лесе была лекавая асіна. Па парадзе знахара, бяздзетныя муж і жонка ішлі ў лес і каля гэтай асіны здымалі бялізну, вешалі яе на дрэва і надзявалі новую. Верылі, што дзякуючы такому дзеянню, асіне перадаецца бяздзетнасць, а самі муж з жонкай набяруцца лясной плоднасці.
Вера ў дапамогу прыродных аб’ектаў дзе-нідзе захавалася і па сёння. На прошчы ва ўрочышчы Барысаў Гай паблізу вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна каля паклоннай сасны праглядаецца ямка, з якой бяруць пясок у якасці лекаў ад жаночых хвароб. З такой жа мэтай бяруць пясок і каля паклоннага каменя на полі паблізу вёскі Сорагі Слуцкага раёна.
За чатырнаццаць кіламетраў ад Навагрудка, у вёсцы Каменка, расце дуб, які «дае» дзяцей. Асаблівасць дрэва ў тым, што ў яго ёсць нарасты на кары, якія формай нагадваюць мужчынскія палавыя органы. Мясцовыя ўпэўнены, што жанчына, якая хоча дзяцей ці не можа зацяжарыць, павінна пацерці адростак на дубе рукамі, і ў хуткім часе яна прынясе папаўненне ў сям’ю.
Бясплоднасць, былі ўпэўненыя нашыя продкі, лечаць і святыя крыніцы. Традыцыйна ў беларускай культуры крыніца або калодзеж заўсёды мелі адносіны да жаночай сімволікі. Калодзеж адыгрываў важную ролю ў вясельным абрадзе. Маладых палівалі вадой з калодзежа, што, згодна са старажытнымі вераваннямі, дапамагала нявесце ўвайсці ў новы род. Маладая, якая ўпершыню прыйшла да калодзежа па ваду, павінна была пакласці каля яго кавалак вясельнага пірага, сыр і грошы. Вадой з новага калодзежа паілі бяздзетных жанчын.
Крыніцу пад Божай Гарой каля вёскі Бяседа Лепельскага раёна нават завуць Апладняючай Крыніцай. Па павер’ях, крыніца каля вёскі Сарочына Ушацкага раёна раней нібыта палягчала роды. Янаўская крыніца каля вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна 7 ліпеня збірае паломнікаў. Каб вылекавацца, трэба перахрысціцца і тройчы акунуцца ў купелі. Па павер’ях, бясплоднасць лечаць таксама крыніцы каля вёскі Пеніца Калінкавіцкага, Палыкавічы Магілёўскага, Старыя Стайкі і Заходы Шклоўскага раёнаў.
Бясплоддзе лячылі нават старыя могілкі. Каля вёскі Сіняўка Клецкага раёна ў 19 стагоддзі знаходзіўся стары мусульманскі могільнік з каменнымі надмагіллямі. Лічылі, што ён дае цудадзейную дапамогу ў нараджэнні дзяцей. Сюды ішлі не толькі мусульманкі, але таксама іўдзейкі і хрысціянкі. На кусціках ядлоўцу яны завязвалі ручнікі або чырвоныя стужкі.
https://bel.24health.by/zyolki-lekavyya-dy-charadzejnyya-rasliny-u-pobyce-belarusau/
Яркая і цікавая, шчырая і таленавітая мастачка Таццяна Беразавец старанна развіваецца ў творчасці ў тэхніцы батыку і імкнецца выходзіць за межы традыцыйнага мастацкага пошуку.
Днямі ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылась выстаўка мастачкі «Думкі, вобразы, эмоцыі», на якой прадстаўлены дэкаратыўна-прыкладныя работы творцы. Аўтар у іх па-свойму выкарыстоўвае разнастайнасць магчымасцей тэхнікі роспісу па тканіне. Дасягальны кантраст форм, колераў і зместу надае асаблівыя сэнсавыя ноты вобразам, агаляе шматслойнасць вонкава незаўважных супярэчнасцей і адлюстраванняў, апускае ў кантэкст твора, блытае ўспрыманне і прымушае гледача ўступіць у дыялог.
Тэхніка батыку заснавана на тым, што малюнак ствараецца на тканіне з дапамогай расплаўленага воска. Нечым тэхналогія нагадвае вітражны роспіс. Работы аўтара яркія, незвычайныя, арыгінальныя. Кожная заварожвае, прыцягвае погляд і дае шмат прасторы для фантазіі.
Тэрмін батык — гэта абагульненая назва розных спосабаў ручнога роспісу тканіны.
У якасці асновы дадзенай тэхнікі выкарыстоўваецца прынцып рэзервавання, г.зн. пакрыцця адмысловым складам тых месцаў матэрыялу, якія павінны застацца неафарбаванымі, каб у выніку атрымаўся патрэбны ўзор.
Тэхніка роспісу тканіны дзеліцца на некалькі відаў у залежнасці ад таго, якія матэрыялы выкарыстоўваюцца, і якія этапы неабходна пераадолець, каб атрымаць паверхню з эфектным малюнкам. Асаблівасць таго ці іншага віду складаецца ў тым, што адзін варыянт ідэальны для сінтэтычных валокнаў, другі — для дэкарыравання шоўку і г.д.
Батык — гэта агульная назва некалькіх тэхнік нанясення ўзораў на тканіну. Віды гэтага мастацтва былі вынайдзены рознымі народамі ў розны час. Гарачы батык — тэхніка малявання па тканіне, якая максімальна набліжана да спосабу, які выкарыстоўваецца інданэзійскімі майстрамі.
Халодны батык — больш сучасны спосаб ручнога размалёўвання тканіны. У дадзеным выпадку выкарыстоўваюцца халодныя рэзервавальныя склады. Рэзерв для халоднага батыку можа быць густым і вадкім. Густыя субстанцыі зроблены на аснове гумы, а вадкія — на аснове воску. Існуюць не толькі бясколерныя, але і пігментаваныя сумесі, якія дазваляюць ствараць каляровы контур.
Вольны роспіс не мяркуе выкарыстанне рэзервнага складу. У гэтым выпадку фарбы наносяць на палатно ў адзін пласт. Звчайна тэхніка прымяняецца для ўпрыгожвання тканін раслінным прынтам. Пры вольным батыку межы ўзораў атрымліваюцца размытымі, а сам малюнак — напаўпразрыстым.
Як раз работы Таццяны Беразавец прыцягваюць увагу сваёй яркасцю і арыгінальнасцю. Фарба ажывае на тканіне, яркія ці далікатныя плямы выбухаюць віхурай спалучэнняў і гульнёй кветак. Так мастачка выказвае настрой, свае пачуцці і ўражанні ад навакольнага свету і прыроды ў розных яе праявах. Свежасць і арыгінальнасць работ перадае сваю станоўчую і маляўнічую энергію гледачу.
Таццяна Беразавец нарадзілася ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці.У 1999 г. скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці народная творчасць, народныя рамёствы і атрымала акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў, далей яна працягнула сваё навучанне ў магістратуры Беларускага ўніверсітэта культуры.
Таццяна Беразавец удзельнічала ў зборных выстаўках, а таксама праводзіла персанальныя выстаўкі сваіх работ. Аўтар прымала ўдзел у навуковых канферэнцыях, а на сённяшні дзень з'яўляецца навуковым супрацоўнікам Мінскага абласнога краязнаўчага музея.
https://bel.24health.by/metafarychnaya-mova-tvorchasci-vystauku-maryi-syrakvash-adkryli-u-minsku/
Нават людзі, абыякавыя да выпечкі, рэдка могуць выстаяць перад бананавым кексам. А ўсё таму, што ён атрымліваецца вельмі смачным, далікатным, а ў дадатак — карысным. Выбірайце саспелыя мяккія бананы, але памятайце, што яны салодкія самі па сабе, так што асцярожна дадавайце цукар ці падсалодвальнікі.
Прапануем вам рэцэпт блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.
Бананы (абавязкова саспелыя ) — 300 гр.
Мука пшанічная — 130 гр.
Цукар — 150 гр. (альбо па смаку)
Масла сметанковае — 120 гр.
Яйка — 1 шт.
Какава — 50 гр.
Сода — 1 ч. л. (не гасіць)
Карыца — 1 ч.л.
Соль — дробка
Шакалад — (па жаданню)
Бананы бярыце як мага чарнейшыя, яны маюць моцны водар. Абчысціце і патаўчыце на пюрэ.
Масла растапіць і дадаць да бананавага пюрэ.
Далей узбіць яйка і перамяшаць добра (не ўзбіваць).
Дадаць цукар.
У місцы злучыць астатнія сыпучыя інгрэдыенты і усыпаць у бананавае пюрэ.
Замясіць цеста кансістэнцыі густой смятаны.
Па жаданні плітку шакаладу парубіць нажом на кавалачкі.
Форму ( у аўтара 25/10 ) змазаць маслам альбо засцяліць пергаментам. Выліць цеста ў форму, параўняць лапаткай.
Выпякаць пры 170 градусах 50-60 хвілін (праверыць калыпком, кекс павінен быць сухім).
Пасля выпякання кекс пакінуць у форме да астывання.
Па жаданні ўпрыгожыць цукровай пудрай.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/universalny-pradukt-yak-z-kabachka-prygatavac-shakaladny-pirog-rulet-z-tvarozhnym-syram/
Дыні з іх сакавітай і яркай мякаццю здаўна лічацца знакам прахалоды ў пяклівае лета і цудоўным дадаткам да кулінарных страў. Апроч цудоўнага смаку, дыня гэта разнастайная і багатая пажыўнымі рэчывамі садавіна, якая заняла годнае месца не толькі на кухні, але і ў традыцыйнай медыцыне ва ўсім свеце.
У гэтым артыкуле мы распавядзем пра патэнцыял дыні ў вобласці здароўя і медыцыны.
Дыні з'яўляюцца крыніцай важных вітамінаў, мінералаў і харчовых валокнаў, якія спрыяюць збалансаванаму і паўнавартаснаму сілкаванню, а таксама дапамагаюць страваванню і спрыяюць здароваму стану кішачніка.Дыні асабліва багатыя вітамінам С – магутным антыаксідантам, што падтрымлівае імунную сістэму, і вітамінам А, што спрыяе здароўю зроку і скуры. Таксама дыня ўтрымлівае калій, які грае найважную ролю ў рэгуляванні балансу вадкасці, цяглічных скарачэнняў і артэрыяльнага ціску, падтрымваючы тым самым здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Яркія адценні мякаці дыні – гэта візуальны паказнік знаходжання ў ёй разнастайных фітанутрыентаў, у тым ліку каратыноідаў, такіх як лікапін і бэта-каратын, якія карысныя для здароўя.
Лікапін, магутны антыаксідант, што змяшчаецца ў некаторых гатунках дынь, злучаны са зніжэннем рызыкі хранічных захворванняў, улучаючы сардэчна-сасудзістыя і некаторыя віды раку.
Бэта-каратын, яшчэ адзін пашыраны фітанутрыент дыні, які спрыяе здароўю скуры, з'яўляецца папярэднікам вітаміну А і выяўляе антыаксідантныя ўласцівасці, змагаючыся з акісляльным стрэсам.
Фенолавыя злучэнні, флаваноіды і іншыя біялагічна актыўныя малекулы, што змяшчаюцца ў дыні, яшчэ больш узмацняюць яе патэнцыйны тэрапеўтычны ўплыў. Гэтыя злучэнні вывучаны на прадмет супрацьзапаленчых, антымікробных і нават супрацьракавых уласцівасцяў, што кажа пра шматграннасць магчымасцяў дыні аказваць уплыў на здароўе. Ужытак дыні ў якасці крыніцы антыаксідантаў і фітахімічных рэчываў дазваляе ўмацаваць абарону арганізма ад клеткавага пакалечання, запалення і ўзроставай дэгенерацыі.
Дзякуючы сваім уласцівасцям дыні з'яўляюцца натуральным выбарам для папаўнення запасаў вадкасці, асабліва ў цёплае надвор'е ці ў перыяд фізічнай актыўнасці. Збалансаваны склад пажыўных рэчываў, улучаючы вугляводы, вітаміны і мінералы, спрыяе падтрыманню энергіі і агульнай бадзёрасці. Вялікая колькасць вады ў дынях таксама робіць іх слушным выбарам для кантролю вагі і разумным дадаткам да праграм зніжэння вагі.
У вобласці здароўя стрававальнай сістэмы дыня – плён, багаты харчовымі валокнамі, якія маюць ключавую ролю ў падтрыманні аптымальнай функцыі стрававання. Змешчаная ў дынях клятчатка спрыяе рэгуляцыі працы кішачніка, папярэджваючы завалы і спрыяючы рэгулярнасці.
Апроч таго, дыня можа служыць супакойным сродкам для страўніка, пазбаўляючы ад непрыемных адчуванняў, злучаных з уздзьмутасцю і газаўтварэннем. Дыня лёгка засвойваецца, што робіць яе прыдатным варыянтам для тых, у каго адчувальны страўнік ці неўспрымальнасць да стрававання. Мяккі смак дыні і высокі змест вады аказваюць супакойнае дзеянне на раздражнёную слізістую абалонку страўніка.
Нядаўнія навуковыя даследаванні адкрылі яшчэ адзін вектар уплыву дыні на здароўе стрававальнай сістэмы: яе здольнасць уплываць на тонкую экасістэму мікрабіёты кішэчніка. Клятчатка, якая ўтрымліваецца ў дыні, служыць прэбіётыкам, забяспечваючы сілкаванне карысным бактэрыям кішачніка. Росквіт мікрабіёты кішачніка злучаны з паляпшэннем стрававання, засваеннем пажыўных рэчываў і нават мадуляцыяй імунных рэакцый.
Дыні, апроч сваёй асвяжальнай прывабнасці, валодаюць арсеналам злучэнняў, здольных змагацца з запаленнем — адметнай рысай шматлікіх хранічных захворванняў. Вывучэнне розных гатункаў дыні дазваляе выявіць багаты набор супрацьзапаленчых злучэнняў.
Лікапін, каратыноідавы пігмент, які адказвае за ярка-аранжавы ( нават з ружовым адценнем ) колер некаторых дынь, атрымаў прызнанне за свае магутныя супрацьзапаленчыя ўласцівасці.
Навуковыя даследаванні выявілі патэнцыйныя механізмы, з дапамогай якіх дыні могуць душыць запаленчыя працэсы. Антыаксіданты, што змяшчаюцца ў дыні, такія як лікапін, нейтралізуюць вольныя радыкалы, якія спрыяюць развіццю акісляльнага стрэсу і запалення.
Магутны супрацьзапаленчы патэнцыял дыні ўзмацняецца яе ўплывам на ферменты, што ўдзельнічаюць у запаленчай рэакцыі. Новыя даследаванні паказваюць, што ўжытак дыні можа зніжаць актыўнасць ферментаў, што адказваюць за сінтэз запаленчых злучэнняў, што спрыяе зніжэнню агульнага ўзроўня запалення.
Навуковая дыскусія пра супрацьзапаленчыя ўласцівасці дыні не абмяжоўваецца тэарэтычнымі развагамі. Клінічныя даследаванні паказалі адчувальны ўплыў ужытку дыні на маркеры запалення ў арганізме. Гэтыя даследаванні прадэманстравалі зніжэнне асноўных маркераў запалення, такіх як С-рэактыўны бялок (CRP) і інтэрлейкін-6 (IL-6), пасля сталага ўжытку дыні.
Дыні валодаюць стратэгічным наборам карысных для сэрца пажыўных рэчываў. Сярод іх вылучаецца калій — важны мінерал, які мае ключавую ролю ў рэгуляцыі артэрыяльнага ціску. Дастатковае спажыванне калію дапамагае збалансаваць узровень натрыю, пазбегчы затрымкі вадкасці ў арганізме і зменшыць нагрузку на крывяносныя сасуды.
Лікапін аказвае падвойную карысць для сардэчна-сасудзістай сістэмы. Гэта магутнае злучэнне не толькі валодае супрацьзапаленчымі і антыаксідантнымі ўласцівасцямі, але і спрыяе павышэнню ўзроўня халестэрыну, тым самым падтрымваючы аптымальную работу сэрца.
Уключыўшы дыню ў свой рацыён, чалавек можа зрабіць актыўны крок да ўмацавання сардэчна-сасудзістай сістэмы і папярэджання развіцця такіх захворванняў, як гіпертанія, атэрасклероз і інсульт.
Перадусім, у дыні знаходзіцца вітамін С — магутны антыаксідант, патрэбны для сінтэзу калагену — найважнага працэсу захавання эластычнасці і маладосці скуры.
Экстракты і злучэнні, атрыманыя з дыні, валодаюць здольнасцю мацаваць здароўе скуры і паскараць працэс гаення ран. Выкарыстанне дыневых інгрэдыентаў у прэпаратах для мясцовага ўжывання паказала, што яны спрыяюць выпрацоўцы калагену, змяншаюць колькасць дробных маршчын і паляпшаюць агульную структуру скуры.
Касметычныя злучэнні з дыні, багатыя антыаксідантамі, валодаюць супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, што спрыяюць змяншэнню рубцоў.
Цэнтральнае месца ў гэтым пытанні займае паказчык глікемічнага індэкса (ГІ), які вызначае, наколькі хутка прадукт павялічвае ўзровень цукру ў крыві. Дыні, вядомыя сваёй прыроднай саладосцю, валодаюць ГІ, які вар'іруецца ў розных гатункаў. Тым часам як некаторыя дыні маюць нізкі ці ўмераны ГІ, іншыя, дзякуючы колькасці цукру, займаюць больш высокія пазіцыі па шкале.
Для людзей, якія хварэюць дыябетам ці пераддыябетам, дыні могуць служыць крыніцай патрэбных пажыўных рэчываў, не выклікаючы пры ўмераным спажыванні рэзкіх скачкоў ўзроўня цукру ў крыві. Утрыманне клятчаткі ў дыні спрыяе запаволенню працэсу стрававання, што патэнцыйна можа прывесці да стабільнейшай рэакцыі цукру ў крыві.
Хоць дыні не забаронена ўжываць дыябетыкам, рэкамендуюць быць асцярожнымі, каб кантраляваць уплыў прадукту на ўзровень цукру ў крыві.
У дыні знаходзяцца лікапін, бэта-каратын і іншыя фенолавыя злучэнні, якія выконваюць ролю натуральных абаронцаў, нейтралізуючы шкодныя вольныя радыкалы і перашкаджаючы пашкоджанню клетак, што з'яўляецца найважным крокам у папярэджанні ўзнікнення і прагрэсавання раку.
Даследаванні паказваюць, што лікапін, каратыноідавы пігмент, што змяшчаецца ў некаторых гатунках дыні, можа спрыяць зніжэнню рызыкі развіцця некаторых відаў раку, у тым ліку рака прастаты і лёгкіх.
Гісторыя дыні цесна пераплятаецца з традыцыйнай медыцынай розных культур. Старажытныя цывілізацыі прызнавалі здольнасць дыні палягчаць хваробы і паляпшаць самаадчуванне.
Традыцыйная кітайская медыцына, аюрведа і іншыя мясцовыя сістэмы лячэння зафіксавалі выкарыстанне дыні для астуджэння, паляпшэння стрававання і лячэння такіх захворванняў, як запаленне і цеплавыя расстройствы.
Апроч таго, дыні граюць важную ролю ў кулінарных традыцыях усяго свету, надаючы натуральную саладосць стравам, якія не толькі задавальняюць смакавыя прыхільнасці, але і спрыяюць умацаванню жыццёвых сіл.
Што яшчэ карысна ведаць:
Неверагодна смачная ягада. Кавун — карысны ці шкодны насамрэч?
Як выбраць клубніцы? Кіраўніцтва па пошуку ідэальных ягад
Чарніцы – ягады для карысці здароўя і кулінарных вынаходстваў
23 жніўня спаўняецца 106 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Вядомы, дзякуючы школьнай праграме як беларускі творца, ён застаўся невядомы як чалавек.
Нарадзіўся ў Рэвелі (сучасны Талін), у Эстоніі. Бацькі шукалі лепшага жыцця, але патрапілі ў горан Першай сусветнай вайны. У 1920 г. бацькі з Піменам павярнуліся ў родны Бягомль.
Усё дзяцінства правёў на прыродзе, у лесе. Суправаджаў бацьку, які працаваў лясніком. Усё жыццё Панчанка лічыў лес месцам сваёй сілы.
Падчас жыцця ў Бабруйску працаваў на дрэваапрацоўваючым камбінаце, але вырашыў звязаць жыццё з педагогікай. Пачаў наведваць настаўніцкія курсы.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.
Быў ахвочы да чытання. Вядома, што за час інстытута перачытаў усю абавязковую праграму, ды ўвесь час імкнуўся адшукаць рэдкія кнігі.
Любіў распавядаць і прыдумваць анекдоты.
Сучаснікі адзначалі яго надзвычайную эмацыйнасць, якая захоўвалася ўсё жыццё.
Два гады падчас вайны правёў у Іране, што стала падставай для твора «Іранскі дзённік»
Ідэі і радкі вершаў маглі прыйсці да аўтара ў любы момант і тады ён клікаў жонку, каб яна запісала іх.
Пімена Панчанка знялі з рэдактарскай пасады «Маладосці» за тое, што там была надрукавана аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць»
Музей Пімена Панчанкі знаходзяцца ў 199 школе г. Мінска, якая носіць яго імя.
Тое, што працавітаму Бабру Зубовічу парэкамендавалі напрамкі наведацца да кіраўніка будаўнічай канторы «Новае жыллё» Ліса Пятровіча, было своечасовым. І вельмі ўдалым.
Кіраўнік на тое ж і кіраўнік, каб адчуваць чым дыхае кожны яго падначалены. Нават калі ён яшчэ толькі кандыдат у падначаленыя. Яго лёгка разгледзець у той момант, калі ён бліжэй за ўсё да самаўдасканалення. А гэта якраз падчас запаўнення анкеты і субяседвання.
– Дык вы, паважаны Бабёр Зубовіч, з такой бездакорнай працоўнай кніжкай і анкетай можаце прама ва Ўрад падавацца! А для нашай фірмы вы проста знаходка! Будзеце ў нас самым галоўным сярод рабочых – майстрам. Ваш заробак будзе пачынацца вось з гэтых лічбаў, - ён працягнуў паперку з лічбаю з чатырма нулямі.
– Ну як, згодны?
– Так, згодны, Ліс Пятровіч! – не задумваючыся выпаліў кандыдат на вакансію майстра. – Пра такія заробкі я і не марыў! Чуў толькі калі ў размовах, а тут такое... – А чым я горшы за іншых? Затое буду кум каралю, - нос згібаўся ад шчасця ад яго роздумаў пра будучыню.
– Вось і цудоўна! Віншую вас! Усё астатняе – у кадравай службе.
– Дзякуй вам! Век буду памятаць вашую дабрыню! – кланяўся ажно да самых дзвярэй новы штатны работнік.
Бабёр Зубовіч амаль выбег ад шэфа. «Вельмі зваблівая прапанова» – пачэсваў нос і свяціўся радасцю яго твар. Гэта ж колькі ўсяго можна купіць… Сэрца зайшлося, а шчокі ды вушы пачырванелі, быццам у шкаляра.
У кадрах ён даведаўся, што толькі самых надзейных залічваюць у штат на такіх умовах.
– А працоўная дамова?
– Вам сам Ліс Пятровіч! Ці гэтага мала?
– Добра, добра, прабачце!
– Толькі вось тут распішыцеся. І працуйце, Бабёр Зубовіч, шчыра і самааддана! І будзеце ў “шакаладзе”!
– Я вас не падвяду!
І працаваў майстар як і абяцаў. Рабочыя яго паважалі. Аднак не ўсім рабочае гарэнне майстра Бабра было даспадобы. Іншым разам яму прыходзілася не толькі даказваць такую неабходнасць, але і апраўдвацца.
– Я не рвач, звычайны працаўнік, які хоча быць карысным і канторы, і для сябе, і кожнаму з вас. Проста мая рэальнасць адрозніваецца ад вашай.
Не ведаў майстра, што ўкладвалі ў сваю незадаволенасць іншыя рабочыя. А калі затэмпературыў, і прыйшлося пайсці на бальнічны, адразу прымчаўся сам шэф. І не з пустымі рукамі, з … канвертам. Ён памятаў пра ўяўны статус сваёй фірмы. А яшчэ памятаў, што страхавыя ўзносы і падаткі ў агульную лясную казну не дадаваў. Таму і прыкрываў свае хітрыкі, наяўным рублём. Каб маўчалі. Не хапала яшчэ каторы (чаго добрага!) патэлефануе куды патрэбна. Вось ён і выратоўваў сітуацыю.
– Вось, паважаны Бабёр Зубовіч, вазьміце, калі ласка. Звяртайцеся, калі што якое. І не хварэйце! Мы вас чакаем!
Прыадкрыў Бабёр канверцік, а там як не за месяц заробак. Ну як такога кіраўніка падводзіць!? А мне што, болей за ўсіх патрэбна? Жыццё ёсць жыццё. Хай ідзе як ідзе. І засмяяўся.
Так працягвалася не год, і не два. Кантора працавала і квітнела. Рабочыя заробкамі задаволеныя. Чаго яшчэ хацець, калі сам кіраўнік да кожнага мае свой падыход. Пры тым што амаль трэць работнікаў была на птушыных правах. Заўжды падкрэсліваў, што форма аплаты і сам працэс ўдасканальваецца. І рабочыя чакалі яшчэ большага.
Час ад часу шэф пачаў «гайкі закручваць», маўляў, нізкая дысцыпліна, правілы ўнутранага працоўнага распарадку парушаюцца.
– Запомніце, мае рупныя памочнікі! Прыбытак фірмы павінен расці! Толькі тады кожны з вас будзе мільянерам! – казаў Ліс Пятровіч.
І ён, прыбытак, рост і папаўняўся. Адначасова з яго ростам павялічвалася колькасць прыпісак і падману, павышаўся дабрабыт шэфа. Жыў бяспечна і без тугі. Як грыбы раслі новыя катэджы і лецішчы з канюшнямі, ды більярднымі, басейнамі ды саўнамі. І калі Бабёр літаральна “выцягваў” рабочыя планы, далікатнае цела шэфа лашчылі лагодныя марскія хвалі і ласкавае сонейка.
І пасля кожнага яго вяртання з адпачынку штат фірмы павялічваўся. Ахвотныя, каго здавальнялі любыя ўмовы працы, былі заўжды. Іх не трэба было шукаць падобна старажытнагрэчаскаму філосафу Дыягену, які сярод белага дня з запаленай газнічкай шукаў сапраўднага працаўніка.
Паколькі шэф лічыўся асаблівым віртуозам і сапраўдным зухам у фінансавых справах, тое асабіста прызначаў і ўстанаўліваў кожнаму сваю даплату “за маўчанне і самаадданую працу”. Усе пагаджаліся мець сініцу ў руках. Тым і дагаджалі.
І так уцягнуліся, што і выйсце не знайсці. Фірма ж Ліса Пятровіча звінеля як песня.
Вось іменна звінела. Пакуль рак на гары не свіснуў.
Свіст той чуцён быў ва ўсім наваколлі. Шчаслівыя ўчора сталі ашаломленымі і разгубленымі. Відаць, не кожны ведаў прапісную рабочую ісціну: “Лепш чацьвяртак зароблены асабістым мазалём, чым пяць тысяч нажытых падманам”.
А тут і госці жаданыя. Мядзведзь са сваёй світай з фінансавай міліцыі наведаліся…
Добры кіраўнік Ліс Пятровіч, і тактоўны, і шчодры. Кожны чыноўнік мясцовай улады яго ведаў як камунікабельнага, з гібкім мысленнем, умеючага прадумваць на некалькі крокаў наперад кіраўніка.
Але зараз твар ўчарашняга перадавога кіраўніка наліваўся марудным румянцам страшнага гневу. А вось стыль і манеры яго паводзін у гэты момант нагадвалі ў нечым раскаянні нашкодзіўшага маладога лісяня. Нечакана? Чаму ж не! Хто б мог паверыць, што ён будзе выбіты з зоны жыццёвага камфорту. Ведаў жа: да пары жбан ваду носіць. Прыйшлося прызнаць і раскаяцца ў сваіх службовых прыгодах і крымінальных дзеяннях з многімі дэталямі і дробязямі, што часам як-быццам заводзіла следства ў тупік. Але насамрэч толькі спрыяла.
Крыўдна, што зваблівая прапанова доўгі час звінела, нібы песня – чыста і бездакорна. Шкада, што яна звінела толькі для аднаго Бабра Зубовіча.
А каб ніхто не паўтараў падобных парушэнняў, скажу выразам старажытных грэкаў: «Калі насы працуюць, не галовы – заўсёды “з носам” будзеш, бесталковы!».
https://bel.24health.by/yakaya-sprava-takaya-slava-kazkaaudyyo/
Спрадвеку нашыя продкі вывучалі і выкарыстоўвалі расліны. Звесткі пра іх лекавыя якасці перадаваліся ад пакалення да пакалення.
Травы збіралі ў пэўных месцах – у полі, на балоце, каля святых крыніц, як напрыклад, каля дуба і крыніцы паблізу вёскі Царкавішча Ушацкага раёна, вакол Цар-Дуба каля вёскі Данілавічы Лельчыцкага раёна. У розных вёсках травы збіралі ў розны час: на досвітку, пакуль не сышла раса, у маі перад самай поўняй, ноччу перад маладзіком. Лекавыя расліны ад жаночых хвароб павінны былі збіраць «чыстыя» людзі – малыя дзеці, старыя жанчыны, у крайніх выпадках цнатлівыя дзяўчаты.
З траў рабілі розныя мікстуры, парашкі, кампанавалі зборы не толькі для піцця, але і для акурвання хворых. Напрыклад, дзіцячы пярэпалах акурвалі калючымі раслінамі. Зёлкі прыкладалі да цела ў якасці кампрэсаў. На Палессі настой палыну давалі піць ад ліхаманкі. На тэрыторыі былога Рэчыцкага павета зялёны палын таўклі з соллю. Потым ў ільняным мяшэчку выдушвалі ў маслабойцы і ўжывалі ад ліхаманкі.
Некаторыя травы ўздзейнічалі на псіхіку, мелі наркатычныя ўласцівасці і іх звязвалі з чарадзействам. Гэта блёкат, дурман, багун. Так, блёкат лічылі атрутнай раслінай, таму забаранялася яго есці альбо ўдыхаць яго выпарэнні. Апёк блёкату можа выклікаць стан змененай свядомасці. У старажытным вядзьмарстве блёкат дазваляў ведзьмам «лётаць у агні» – калі на скуру наносілі мазь з блёкату, у чалавека ўзнікалі галюцынацыі палёту.
Што тычыцца дурману, то гэтыя зёлкі называлі травой д'ябла, дурнап’янам ці вадап'янам, шальной травою, травой ведзьмакоў або травой дурняў. І гэта яшчэ не ўсе імёны дурману, якія выразна адлюстроўваюць уласцівасці гэтай травы. Вось, да прыкладу апісанні гэтых раслін, запісаныя навукоўцамі: «Я раз дурнап’яну з’еў, дак на сценку лез»; «Адубянела ад дурнап’яну, ляжыць і не кратаецца».
Багун жа – таксама расліна атрутная, уся цалкам. Лісце і галінкі яго (а асабліва кветкі, пылок і насенне) выдаюць рэзкі, спецыфічны адурманьваючы пах, які ў вялікіх колькасцях неспрыяльна ўздзейнічае на чалавека: выклікае галавакружэнне, галаўны боль, млоснасць. У народных павер’ях багуну прыпісваюць нямала чароўных уласцівасцяў. Лічылі, што з яго дапамогай можна наслаць вар’яцтва, выклікаць злога духа.
Сярод архіўных матэрыялаў сустракаецца шмат судовых спраў, звязаных з атручваннем раслінамі.
Напрыклад, у 1848 годзе ў Полацкім земскім судзе разглядалі справу аб атручванні коранем травы вехі 25-цігадовага селяніна Ермалая Іванова з вёскі Слабодка (на тэрыторыі цяперашняга Шумілінскага раёна Віцебскай вобл.). Яго 18-цігадовая жонка Алена даведалася ад суседкі пра корань травы вехі, ад якога загінула хатняя жывёла, і вырашыла атруціць мужа. Яна дадала корань у кашу з ячневых круп, забяліла яе канапляным малаком і пайшла на працу ў поле. Муж прыйшоў дахаты, дастаў кашу з печы і з’еў. Імгненна яго стала ванітаваць, і ротам пайшла кроў. Мужчыну прывезлі да царквы ў вёску Дабея (на тэрыторыі Шумілінскага р-на), дзе ён і сканаў. Доктар выявіў атручванне, і падчас ператрусу ў Алены Івановай знайшлі яшчэ два карані вехі.
Самым добрым часам для збору лекавых траў лічылі Купалле. У некаторых раёнах пачыналі збор напярэдадні свята: дзе ў другой палове дня, дзе на працягу сутак, а ў іншых увогуле выключна на само свята. Пры зборы абавязкова трэба было спяваць, інакш зёлкі не будуць мець сілы. Потым у пэўныя дні іх асвячалі ў храмах. Пасля асвячэння і засушвання травы служылі лекавым сродкам цягам года. З кветак плялі вяночкі для варажбы, іх уторквалі ў сцены між бярвёнамі, загадваючы на лёс кожнага з сямейнікаў. Жанчыны сталага ўзросту збіралі травы на весь будучы год як лекі і абярэгі. Купальскія зёлкі абвязвалі чырвонай ніткай і клалі пад падушку парадзісе. Па павер’ях, гэта засцерагала ад моцнай страты крыві.
Дрэвы-лекары ў Беларусі. Куды паехаць, каб атрымаць «порцыю» здароўя?
У Купальскую ноч шукалі легендарную папараць-кветку, якая нібыта квітнее ў лясных нетрах і пабачыць яе могуць толькі праведныя людзі. Па павер’ях, яна раскрывае чалавеку мінулае і будучыню.
Такая трава сапраўды існуе, але яна захавалася толькі ў Белавежскай Пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу. Гэта каралеўская папараць, якая выпраменьвае маленечкае свячэнне.
Для лекавых мэтаў выкарыстоўвалі і мох са Святых камянёў. У вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна і сёння мох з вялізнага паклоннага валуна заліваюць гарэлкай, настойваюць і п’юць як лекі. У вёсцы Маяк Слуцкага раёна мох з каменя настойваюць на вадзе і п’юць ад перапуду. Мох з валуна каля былой вёскі Вязкі Браслаўскага раёна (каля турбазы) настоены на вадзе ці на гарэлцы нібыта дапамагае ад хвароб страўніка.
У часы сярэднявечча ў кожнай аптэцы меліся спецыяльныя шафы, а ў некаторых нават і пакоі для захоўвання і прыгатавання лекаў з зёлак. Дзеля гэтага існаваў спецыяльны посуд, рэзакі ды іншыя прыстасаванні. Былі і кнігі – траўнікі ці травяныя лячэбнікі. Спачатку такія кнігі былі рукапісныя. Адзін са старажытных лячэбнікаў у канцы 19 стагоддзя выявіў этнограф Е. Р. Раманаў у вёсцы Гайдукоўка на Падняпроўі. Цяпер гэта вёска на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пазней даслечыкі датавалі рукапіс 18 стагоддзем. Большасць апісаных у ім зёлак былі прызнаныя ў медыцынскай навуцы.
Летам 1926 года экспедыцыя Аршанскага акруговага таварыства ў вёсцы Мардашэвічы, якая ў той час існавала на выспе сярод Асінаўскіх балотаў, у адной сялянкі здабылі рукапісны травяны лячэбнік. На 30 пажоўклых аркушыках на руска-беларускай трасянцы апісаныя 77 лекавых траў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што траўнік напісаў мясцовы знахар (знахарка) у канцы 18 – пачатку 19 стагоддзя. Да Другой сусветнай вайны рукапіс знаходзіўся ў Навуковым Таварыстве Беларускай сельскагаспадарчай Акадэміі ў Горках,але далейшы лёс яго невядомы.
Вывучэнню лекавых раслін заўсёды вялікую ўвагу надавала і дзяржава. Як сведчаць архіўныя дакументы ў пачатку 19 стагоддзя Медыцынскі дэпартамант Расійскай імперыі, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбурзе, разаслаў па ўсіх губернскіх урачэбных управах для запаўнення надрукаваныя бланкі-ведамасці з мэтай сабраць дакладныя звесткі пра мясцовыя дзікарослыя лекавыя расліны і карэнні. З губернскіх упраў бланкі былі разасланыя па паветах, за іх запаўненне адказвалі павятовыя дактары. У канцы 19 стагоддзя Санкт-Пецярбургскае таварыства прыродазнаўцаў камандавала па губернях сваіх чальцоў для збору калекцый і апісання лекавых раслін. Працы па вывучэнні лекавых раслін пастаянна вяліся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.
У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў многія этнографы і ўвогуле інтэлігенцыя захапляліся зборам гербарыяў – Я. Тышкевіч, Ф. Вярэнька, В. Шукевіч, М. Федароўскі і інш. Пісьменніца Эліза Ажэшка сабрала гербарый на 460 раслін. Адзін з такіх зельнікаў захоўваецца ў яе доме-музеі ў Гродна, а адзін у Познані. Зоська Верас ў 1924 годзе выпусціла Беларуска-польска-расейскі-лацінскі батанічны слоўнік.
У 1920-я гады на тэрыторыі Савецкай Беларусі працу па вывучэнні лекавых раслін праводзілі спецыяльныя вопытныя станцыі. Дэталёва вывучэннем флоры займаўся аддзел прыроды і народнай гаспадаркі ў Інстытуце беларускай культуры.
https://bel.24health.by/yakaya-na-smak-belaruskaya-garbata-tradycyi-zavarvannya-i-uzhyvannya-travyanyx-zborau/
Гісторыя беларускай фатаграфіі пачынаецца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Кім былі першыя беларусы, што захапіліся гэтым захапляльным і тады яшчэ вельмі дарагім заняткам, і галоўнае, што пападала ў іх аб'ектыў?
Першыя беларускія фатаграфіі звязаны з імем Антона Прушынскага. Ён нарадзіўся ў 1826 годзе, у той жа год, калі ў французскім горадзе Ле Гра Жозэф Ньепс зрабіў першую ў свеце фатаграфію, а дакладней геліягравюру з выглядам са свайго акна.
За два дзесяцігоддзі тэхніка стварэння фатаграфіі і якасць здымкаў прыкметна змяніліся. У 1850-м, калі Прушынскаму было 24 гады, ён адкрыў першую ў Беларусі фотамайстэрню. Яна размяшчалася на цяперашняй вуліцы Леніна ў Менску.
Самае ранняе фота Прушынскага захавалася, і лічыцца першай беларускай фатаграфіяй. На ёй мама Прушынскага — Роза. Праўда, пры поглядзе на фатаграфію незразумела, лічыла сама жанчына той момант гістарычным або з вымовай назірала за незразумелым захапленнем сына, калі ў 1858-м Антон стаяў перад ёй з дарагім апаратам, выпісаным з-за мяжы.
У студыі Прушынскага быў створаны знакаміты партрэт Вінцэнта-Дуніна Марцінкевіча, па якім мы сёння можам прадставіць знакамітага драматурга.
Майстэрня Прушынскага прапрацавала ў Мінску да 1863 года. Пасля паўстання Каліноўскага фатографа арыштавалі і саслалі ў Томск. Да таго часу захапленне фатаграфіяй зацягнула многіх. Захаваліся фота Якава Брафмана, у дваранкі Жазэфіны Адамовіч быў свой светапісны кабінет. Крыху пазней з'явіліся фотамайстэрні Барэці, Бернштэйна, братоў Берманаў.
Бенедыкт Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе. І пакуль у Мінску з'яўляліся ўсё новыя фотаатэлье, малады арыстакрат атрымліваў рознабаковую адукацыю, здзяйсняў археалагічныя экспедыцыі на Усход і падарожнічаў па Афрыцы.
У пачатку 1880-х, пасля смерці жонкі, застаўшыся з трыма маленькімі дзецьмі, трыццацігадовы Бенедыкт вярнуўся ў родныя краі і пасяліўся ў паляўнічым маёнтку на краі Налібоцкай пушчы. Граф актыўна захапіўся фатаграфіяй, дэталёва асвоіў тэхніку, у сваёй сядзібе ўладкаваў фоталабараторыю і захоўваў на камеру жыццё навокал. Тышкевіч стаў сапраўдным рэпарцёрам, робячы здымкі сельскіх жыхароў, арыстакратаў, у цэлым жыцця Беларусі на рубяжы стагоддзяў.
Ужо ў часы Тышкевіча недастаткова было толькі авалодаць тэхнікай фатаграфіі, трэба было па-майстэрску адлюстраваць момант, улавіць настрой і перадаць думку з дапамогай здымка. Тышкевіч рабіў якасныя партрэты, замалёўкі з жыцця, у якіх цікава разглядзець усе дэталі, а яшчэ любіў пажартаваць.
Сёння на левым беразе маляўнічай ракі Іслач, недалёка ад мястэчка Рудня за 12 км. ад Івянца, сярод чыстых хваёвых лясоў і велічных дуброў вы можаце ўбачыць культавае месца беларускіх фатографаў — руіны паляўнічага маёнтка графаў Тышкевічаў.
Чалавек высокай культуры, граф быў свайго роду рэпарцёрам свайго часу. Дзякуючы Бенедыкту Тышкевічу можна ўбачыць, як выглядалі тагачасныя беларусы, палюбавацца дзівоснай хронікай даўно мінулых дзён.
Нішто не выслізгвала ад зоркага і ўважлівага позірку фатографа. Яго фатаграфіі дасканалыя, яны сведчаць аб высокім прафесіяналізме майстра і ўяўляюць гістарычную і мастацкую цікавасць.
Бенедыкт Тышкевіч любіў фатаграфаваць сялянскія партрэты і пастаралі. Сяляне ў яго хоць і апранутыя і, мусіць, не самыя бедныя, хоць кадры здымак вельмі-вельмі пастановачныя, але ў вачах у сялян усё роўна глыбокая нуда…
Маёнтак графа і фотаархіў былі знішчаны падчас Першай і Другой сусветных войн. Калекцыя арыгіналаў фатаграфій графа Бенедыкта Тышкевіча зараз з'яўляецца часткай фондаў музея Нісефара Ньепса ў Францыі. 86 арыгіналаў фатаграфій у 1994 годзе выстаўляліся ў Францыі.
Фотаздымкі першага беларускага фатографа Бенядзікта Тышкевіча з'яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі беларускай фатаграфіі, адзначанымі таксама залатымі медалямі на выстаўках у Польшчы ў 1894 годзе і ў Берліне ў 1899.
Яна Булгака называюць родапачынальнікам фатаграфіі і ў Беларусі, і ў Польшчы, і Літве. Ён нарадзіўся ў 1876 годзе пад Наваградкам. Вельмі любіў свой родны край, што адчуваецца ва ўсёй яго творчасці: Ян таксама быў этнографам, фалькларыстам, пісьменнікам. Фатаграфіяй захапіўся, калі ягонай жонцы падарылі фотаапарат. Сябар навучыў яго асновам здымкі, за дэталямі Булгак адправіўся ў Дрэздэн.
У аб'ектыў Булгака трапіла шмат беларускіх мясцін, асабліва ў яго родным краі. Як Напалеон Орда да гэтага замалёўваў на памяць нашчадкам Беларусь, Булгак яе фатаграфаваў.
Булгак адкрыў фотаатэлье ў Вільні, там жа пачаў выкладаць фатаграфію, пісаць кнігі пра яе і ўдзельнічаць у розных выстаўках. У час вайны фатограф разам з сям'ёй перабраўся ў Варшаву. У пасляваенны час ён адлюстроўваў ў здымках адраджэнне разбуранага горада і заснаваў Саюз фотамастакоў Польшчы.
З партрэтамі Майсея Напельбаўма нялёгка спаборнічаць нават сучасным фатографам, нягледзячы на наяўнасць іншай тэхнікі і магчымасцей. Класік беларускай фатаграфіі, і ў прыватнасці партрэтнай здымкі, нарадзіўся ў Мінску ў 1869 годзе, а кар'еру фатографа пачаў яшчэ ў маладосці ў ролі памочніка ў адным з мінскім фотаатэлье.
Напельбаўма хутка дапусцілі да самастойнай здымкі, бо ён дакладна ўгадваў асаблівасці характараў і спрабаваў перадаць іх у партрэтах.
У 20 гадоў Майсей адправіўся ў доўгае падарожжа па Расіі і Амерыцы, а ў 1895-м фатограф вярнуўся ў Мінск і адкрыў студыю партрэтнай здымкі. Напельбаўм лічыў, што добры партрэт залежыць перш за ўсё ад разумення чалавечай псіхалогіі. Ён вучыўся на фатаграфіях родных і сяброў, людзей, якіх добра ведаў. А пазней у любой асобе спрабаваў адшукаць індывідуальныя рысы і паказаць іх.
Яго творчасць высока ацанілі яшчэ пры жыцці. Бліжэй да 40 гадоў фатограф перабраўся ў Расію, дзе стварыў знакамітыя партрэты Леніна, Ахматавай, Пастарнака, Ясеніна. Нават тыя, хто сёння не знаёмы з імем фатографа, абавязкова даведаюцца хаця б пару з яго работ.
Леў Дашкевіч нарадзіўся ў Мінску ў 1882 годзе. Ён хацеў стаць лекарам і для гэтага паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. Але неўзабаве яго выключылі за ўдзел у забастоўцы. Прыйшлося памяняць усе планы і з'ехаць на некалькі гадоў у Парыж. Там Дашкевіч заняўся фатаграфіяй і стаў вельмі паважаным фатографам.
У Беларусь Леў Дашкевіч вярнуўся ў 1920-я, калі яго фатаграфіі з радасцю бралі ў разнастайныя часопісы і альбомы. У сваёй творчасці ён любіў эксперыментаваць: выкарыстоўваў адмысловыя тэхнікі, каб фота былі максімальна набліжаныя да малюнка, падладжваўся пад маляўнічыя стылі, напрыклад, імпрэсіянізм ці арт-нуво.
Льву Дашкевічу так і не ўдалося адкрыць сваю фоталабараторыю. А пасля 1930-х, калі фатографа на некалькі месяцаў арыштавалі, яго фатаграфіі перасталі прадстаўляць цікавасць для ўладаў. Багаты архіў фотамастака зноўку ацанілі толькі праз паўстагоддзя, і сёння Дашкевіч адносіцца да класікаў беларускай фатаграфіі.
Соф'я Хамянтоўская нарадзілася пад Пінскам у 1902 годзе. Яна належала да шляхетнага роду і расла ў заможнай сям'і. Фотаапарат ёй падарылі яшчэ ў дзяцінстве, і з гадамі дзіцячае захапленне перарасло ў прафесію.
Соф'я шмат здымала роднае Палессе. Дзякуючы ёй мы можам уявіць, якім быў гэты край стагоддзе таму. Калі дзяўчыне споўнілася 25, яна перабралася ў Варшаву. Там яна працавала фотакарэспандэнтам і здымала арыстакратаў, бо звычайныя рэпарцёры не маглі патрапіць на балі і прыёмы, а Соф'я там была сваёй.
Падчас пасляваенных рэпрэсій Хамянтоўская з'ехала спачатку ў Заходнюю Еўропу, а потым і зусім у Аргенціну, дзе і заставалася да канца жыцця. Праз шмат гадоў яна перадала ў Польшчу тысячы негатываў пасляваеннай Варшавы. Здымкі, на якіх адлюстравана Беларусь, былі знойдзены не так даўно, але Хамянтоўская адразу заняла трывалае месца сярод беларускіх фатографаў-першаадкрывальнікаў.
Аляксандр Дзітлаў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1912 годзе. Яму не споўнілася і 30, калі ён сышоў на фронт, дзе рабіў шматлікія фотаздымкі і адпраўляў у розныя выданні. Праз пару гадоў ён стаў ваенным карэспандэнтам, зняў вызваленне Беларусі, Польшчы, баі ў Германіі.
Пасля вайны ён стаў яскравай асобай у беларускай журналістыцы. Працаваў у часопісе «Маладосць», газеце «Рэспубліка», вёў праграмы на тэлебачанні і быў адным з першых старшынь Беларускага саюза журналістаў.
https://bel.24health.by/z-roznymi-ideyami-padtekstami-gistoryya-belaruskaj-animacyi/
One fine body…