Сярод тых, хто ўзняўся на барацьбу з ворагам, абараняючы Радзіму, былі юныя пісьменнікі і паэты. Яны падтрымлівалі баявы дух салдат, не выпускалі алоўкі з рук нават у акопах і пад абстрэламі. Прыйшоў час успомніць іх імёны.
У жніўні 1942 года Быкава прызвалі на абавязковую ваенную службу. Ён трапіў у запасны полк пад Тацішчавам (Саратаўшчына), а з верасня 1942 па кастрычнік 1943-га займаўся ў Саратаўскім пяхотным вучылішчы.
Атрымаў званне малодшага лейтэнанта і быў накіраваны на фронт. Ваяваў да Перамогі. Быў двойчы цяжка паранены, перанёс сур’ёзную кантузію. А пасля бою пад Севярынкай (студзень 1944 г.) яго палічылі забітым і афіцыйнай «пахаронкай» паведамілі пра гэта бацькам.
100 год з дня нараджэння Васіля Быкава. Топ-10 цікавых фактаў з жыцця пісьменніка
Пасля службы Быкаў на доўгі час трывала асталяваўся ў Гродна, працаваў у абласной газеце «Гродзенская праўда». У 1960–1970-я гады былі апублікаваны яго творы пра ваенае ліхалецце, якія сталі сусветна вядомымі: аповесці «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не балюча», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца».
Screenshot
Kaлi ў 1941 гoдзe пaчaлacя Bялiкaя Aйчыннaя вaйнa, Maкciм Taнк aпынyўcя ў гopaдзe cвaйгo дзяцiнcтвa – Macквe. Ён пpaцaвaў y гaзeцe «Caвeцкaя Бeлapycь», пoтым – y гaзeцe «Paздaвiм фaшыcцкyю гaдзiнy».
Тaнкaўcкaя пaэзiя гэтaгa чacy cтaлa пpaцягaм мaтывaў ягo зaxoднeбeлapycкaй твopчacцi. Звapoт дa нязлoмныx ciл poднaй зямлi, пpaнiзлiвы бoль cтpaт yвacoбiлicя ў вepшax «Бeлapycь», «Poднaя мoвa», пaэмe «Янyк Cялiбa».
Пacля вaйны Maкciм Taнк жыў y Miнcкy, зaймaўcя гpaмaдcкaй i твopчaй пpaцaй, шмaт пicaў. 3a твopчыя дacягнeннi быў yшaнaвaны шмaтлiкiмi дзяpжaўнымi ўзнaгapoдaмi.
Максім Танк. Цікавыя факты з жыцця беларускага класіка
Падчас Вялікай Айчыннай ваяваў на Карэльскім фронце, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы.
Вайну пачаў сяржантам, быў Камсамольскім важаком, а ў 1944 годзе стаў камісарам асобнага зенітна-артылерыйскага дывізёна, афіцэрам-палітработнікам.
Дэмабілізаваўся Іван Шамякін восенню 1945 года. Вярнуўся на Гомельшчыну і стаў працаваць настаўнікам літаратуры і мовы, вечарамі у калгасе праводзіў семінар агітатараў.
Начамі ў паўразбуранай зямлянцы пры газавай лямпе пісаў апавяданні і аповесці пра мінулую вайну. Сярод іх «Помста», «У снежнай пустыні», партызанскі раман «Глыбокая плынь».
Іван Шамякін. Топ-8 цікавых фактаў з жыцця пісьменніка
У 1940 годзе яго прызвалі ў войска. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у Карпатах, пры самай граніцы. Адступаючы, удзельнічаў у кровапралітных баях. Некалькі разоў трапляў у акружэнне. У снежні 1941 года быў паранены. Працаваў у газеце «Красноармейская правда» 51-й стралковай дывізіі.
Летам 1942 года Мележ ізноў цяжка паранены: асколак раздрабіў правае плячо. Доўгі час ён пісаў левай рукой: «Аловак не хацеў слухацца. Пісаць не правай рукой з непрывычкі аказалася задачай цяжкай. Але куды цяжэй было пераказваць паперы тыя пачуцці, якія не давалі спакою мне, юнаку, якому здавалася тады, што ўсё зведана, перажыта…».
Топ-10 цікавых фактаў з жыцця Івана Мележа
Мележ лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі. Пасля ён быў адпраўлены ў тыл, жыў і працаваў у горадзе Бугуруслане, што на паўднёвым Урале.
Падчас і пасля вайны напісаў творы «Мінскі напрамак», «У завіруху», «Гарачы жнівень», «Заўсёды наперадзе», «Блізкае і далёкае», «У гарах дажджы» і іншыя
Baйнa зacтaлa Apкaдзя Kyляшoвa нa радзімай Xoцiмшчынe. Kaлi ён вяpнyўcя ў Miнcк, cям'i нe зacтaў. 24 чэpвeня 1941 гoдa пaэт пaкiнyў axoплeны пaжapaм гopaд.
«Як aд poднaй гaлiнкi дyбoвы лicтoк aдapвaны, рoдны Miнcк я пaкiнyў нямeцкaй бaмбёжкaю гнaны», – пicaў паэт пра cвoй aд'eзд y пaэмe «Cцяг бpыгaды».
Apкaдзя Kyляшoвa нaкipaвaлi ў вaeннa-пaлiтычнae вyчылiшчa пaд Hoўгapaдaм. 3 лiпeня 1941 гoдa ён пpaцaвaў y apмeйcкaй гaзeцe «3нaмя Coвeтoв». Bялiкaй пaпyляpнacцю кapыcтaлicя ягo вepшы i гyмapыcтычныя твopы на рускай мове пpa бaйцa Aлякceя Пятpoвa. Пpaцaвaў y Бeлapycкiм штaбe пapтызaнcкaгa pyxy.
У пacлявaeнныя гaды, пpaцyючы pэдaктapaм гaзeты «Лiтapaтypa i мacтaцтвa» i нa кiнacтyдыi «Бeлapycьфiльм», Apкaдзь Kyляшoў няcпыннa дэмaнcтpaвaў cвaю aддaнacць yлaдзe i яe iдэaлoгii. 3нaчнымi пaэтычнымi дacягнeннямi ў гэты чac cтaлi цыкл вepшaў «3 нoвaй кнiгi», пaэмы «Bapшaўcкi шляx» і «Xaмyцiyc».
Топ-13 фактаў з жыцця Аркадзя Куляшова
Творчасць пісьменнікаў і паэтаў, якія знаходзіліся на фронце, расказвае нам пра падзеі мінулага, вучыць не саромецца памятаць, любіць і шанаваць тое, што ў нас ёсць.
Мы павінны захаваць гэты скарб, пранесці яго праз прызму часу і перадаць нашчадкам. Каб ведалі, што вайна – гэта толькі боль, кроў і людскія страты, і каб ніколі не паўтарылі ўсё гэта зноў.
Чаму дзецям важна чытаць экалагічныя казкі? Гісторыя «зялёнага» жанру
Ведаеце, а Машынцы ў школе спадабалася. Праўда, у клас яна не трапіла. У будынак, на шыльдзе якога вялікімі літарамі было напісана «Аўташкола», заходзілі вадзіцелі, а машыны чакалі іх на вуліцы. Толік паставіў Машынку пад самым акном, таму яна ўсё добра чула і старанна запамінала правілы.
Некалькі тыдняў Машынка разам з Толікам вучыліся, потым здавалі іспыты і нарэшце атрымалі вадзіцельскае пасведчанне. А Машынцы яшчэ і нумар прысвоілі. Гэта было сапраўднае свята! Яны каталіся па вуліцах горада, сігналілі прахожым, падміргвалі ім фарамі, а самым прыгожым дзяўчатам Толік нават рукой махаў. А пасля яны падкацілі да невялічкай утульнай кавярні. Машынка ўжо ведала, што людзям падсілкоўвацца трэба куды часцей, чым машынам. Нават такім маладым і зухаватым, як яе вадзіцель.
Пакуль Толік перакусваў торцікам з гарбатай, побач з Машынкай прыпаркаваўся гарадскі аўтобус, што таксама прывёз вадзіцеля паабедаць. Аўтобус быў у цудоўным настроі і весела ўсміхаўся. Было відаць, што яму хочацца з кім-небудзь пагаманіць.
— Ведаеш, малеча, я ж не першы год па сваім маршруце катаюся. Шмат чаго пабачыў, шмат каго перавазіў, але сённяшні выпадак асаблівы…
Вось што ён расказаў:
— Еду сёння на вакзал. Ужо не першы рэйс зрабіў, народу паменела. На прыпынку каля дзіцячай паліклінікі зайшло ўсяго чалавекі тры-чатыры. А за імі, толькі ўяві сабе, верабей уляцеў. Я стаю, дзвярэй не зачыняю. Можа, думаю, выпадкова трапіў. А той агледзеўся, да карты падляцеў. Што ён на той карце зразумеў, не ведаю, але так задаволена ціўкнуў, што адразу стала ясна: гэта тое, што яму патрэбна. Паехалі мы. Я ў люстэрка задняга бачання паглядаю. Пасажыры мае пасміхаюцца, за вераб’ём цікуюць. А ён усім выглядам сваім нібы даводзіць: “Я нікога не чапаю, і вы мяне не чапайце”. Праехаў два прыпынкі, а пасля спакойненька так — пырх да дзвярэй. Дык ці паверыш? З салона нават не вылецеў, а выйшаў. Як быццам катацца на аўтобусе для яго — справа звыклая. Такі ўжо гультай трапіўся, што паленаваўся два прыпынкі праляцець. Атрымліваецца, што я сёння вераб’я “зайцам” вёз. Вось пацеха! Ну, але лавіць “зайцоў” — гэта ўжо не мая справа.
Машынцы было цікава слухаць пра гэта незвычайнае здарэнне. А яшчэ хацелася даведацца, ці праўда, што зайцы таксама на аўтобусах раз’язджаюць. А навошта іх лавіць? І хто гэта робіць?
Але спытацца пра ўсё гэта яна не паспела, бо з кавярні выйшаў Толік разам з вадзіцелем аўтобуса. Яны аб нечым весела гаманілі. Магчыма, Толік таксама пачуў гісторыю пра смелага вераб’я. Яны развіталіся, і аўтобус паехаў па сваіх справах.
А Толік паклаў на сядзенне Машынкі пакуначак і сказаў:
— Вось і для цябе пачастунак.
Ах, што гэта была за смаката — найлепшае машыннае масла! Самыя цудоўныя ласункі ў свеце — бензін і масла. Для машын, канечне ж.
У тую памятную раніцу Машынцы з Толікам даверылі першае адказнае даручэнне. Трэба было адвезці ў дзіцячы садок цацкі. Машынка са здзіўленнем назірала, як грузчыкі выносілі са склада лялек, сабачак, мядзведзікаў, мячыкі, розныя прыгожыя скрыначкі. А яшчэ — машынкі. Вялікія і маленькія, грузавыя і легкавушачкі, інерцыйныя і на пульце кіравання. Ёй было незразумела: каму патрэбныя чалавечкі, зробленыя з пластмасы, набітыя ватай звяры і машынкі, на якіх хіба толькі камарыка пракаціць можна?
Калі Машынка прытармазіла каля дзіцячага садка, дзеці якраз гулялі на вуліцы. З якой радасцю яны кінуліся да новых цацак! Смех, піск! Дзяўчаткі адразу ж паразбіралі лялек і тут жа пачалі іх выхоўваць: “Не бегай. Не крычы. Слухайся старэйшых.”А хлопчыкаў больш зацікавілі канструктары і машыны. Ім знайшліся важныя справы: падвозіць пясок у пясочніцу, капаць кар’еры, перавозіць пасажыраў. Дарэчы, пасажырамі сталі тыя самыя сабачкі і мядзведзікі, якіх таксама прывезла Машынка.
Вось дык справа… Аказваецца, машыны — гэта не проста вельмі патрэбныя людзям істоты. З імі яшчэ і гуляць можна! Ад такога адкрыцця ў Машынкі аж дыханне перахапіла. І так адчайна захацелася цацачную машынку! Каб можна было зачапіць яе на вяровачку, як вунь у таго кірпатага хлопчыка, і гуляць па горадзе.
Усю зваротную дарогу Машынка марыла пра сваю ўласную цацку і, напэўна, была недастаткова ўважлівай. Вось і трапіўся ёй пад колца цвік. Бах! — стрэліла шына, і Машынка закульгала на правае пярэдняе кола. Ёй было так балюча, што ехаць далей не хапіла сіл, і яна спынілася проста на дарозе. Паветра вырывалася з шыны з такім свістам, што Толік адразу зразумеў, у чым справа. На шчасце Машынкі, запасное кола для кожнай прадугледжана і абавязковае. Хлопец даволі хутка замяніў пашкоджанае. А прабітае паклаў у багажнік — адрамантаваць.
Сеўшы за руль, Толік разважліва сказаў:
— Вось табе і прыгода. Як гэта я той цвік не заўважыў?
Прыехалі ў гараж. Хоць там і было цемнавата, Мама адразу заўважыла збянтэжанасць малой. Выслухаўшы яе гісторыю, занепакоена сказала:
— Што ж, цяпер ты дакладна ведаеш: ніякія мары, думкі, трывогі не павінны перашкаджаць у час руху. Ты ж у адказе не толькі за сябе і свайго вадзіцеля, але і за ўсіх, хто знаходзіцца на дарозе.
— Але ж навошта там цвікі раскідваць? А яшчэ я бачыла разбітую бутэльку…
— Людзі розныя ёсць. На жаль, не кожны думае пра вынікі сваіх дзеянняў. І таму лепш не лавіць варон.
— Мамачка, я ж іх не лавіла, — запярэчыла Машынка. — Яны ў небе лётаюць, як жа я магла…
— Ха-ха-ха, — засмяяўся, пад’ехаўшы, Тата. — Каб лавіць варон, не- абавязкова ўмець лётаць. Так кажуць пра тых, хто засяроджаны толькі на сваіх думках і не заўважае нічога навокал.
Машынка на ўсё жыццё запомніла гэты важны ўрок: на дарозе трэба быць пільнай.
Згодна з традыцыйнымі народнымі вераваннямі, нашы продкі верылі, што цяжарная жанчына знаходзіцца ў памежным стане – паміж жыццём і смерцю, гэтым і тым светам, што такая жанчына нясе небяспеку як для асобнага чалавека, так і для ўсёй грамады.
Таму да цяжарнай жанчыны ўсе навакольныя людзі ставіліся з апаскай. Лічылі, што яна, апроч сваёй душы, насіла яшчэ і душу ненароджанага дзіцяці. І невядома, што гэтая душа здольная была ўчыніць людзям…
Разам з тым, цяжарная жанчына і сама заставалася безабароннай перад усялякімі забабонамі і сурокамі. Каб не нашкодзілі цяжарнай, яе з першых дзён намагаліся схаваць ад чужых вачэй. Відаць таму ў гэты перыяд цяжарнай жанчыне не прапаноўвалі быць кумой, бо, калі яна стане хроснай, яе будучы дзіцёнак ці хрэснік не выжывуць. Таксама такой жанчыне забаранялася быць сваццяй або дружкай на вяселлі.
Тым не менш, паводле іншых забабонаў, заўсёды стараліся выконваць усе жаданні будучай парадзіхі. Паводле павер’яў, чалавек, які адмовіць у якой-небудзь просьбе цяжарнай жанчыне, страціць грошы, яго напаткае няўдача. Верылі, калі цяжарная жанчына прыйдзе чаго-небудзь пазычыць, а там таго няма, то трэба за ёй услед кінуць кавалачак хлеба. А калі нічога не даць, то ў той хаце мышы згрызуць каштоўныя рэчы. Самой жа цяжарнай нельга было нічога пазычаць, бо тады дзіця будзе жыць у беднасці.
На Палессі лічылі, калі над чыёй-небудзь хатай лётае і крычыць сава, там зацяжарыла жанчына. Цяжарнай сніліся і прарочыя сны. Калі яшчэ няма пэўных прыкметаў цяжарнасці, а між тым яна ўжо распачалася, жанчына бачыць у сне ракаў, дробных звяроў, птушак і асабліва голых, сляпых шчанюкоў, кацянятаў, мышанятаў ды інш. Віскат котак і асабліва валтузня іх каля сцяны, дзе спіць маладая жанчына, прадказваюць, што яна “панясла”. Таксама, калі жанчына бачыць ува сне вераб’я ці жаваранка – верлі, што яна неўзабаве зацяжарыць.
Прадказанні наконт пола будучага дзіцёнка былі звязаны з уяўленнем: падобнае выклікае падобнае. Лічылі, калі на свята ў хату, дзе знаходзілася цяжарная, першым зойдзе мужчына, то ў яе народзіцца сын, калі жанчына – дачка. Калі цяжарная бачыла ўва сне, што ловіць пеўня ці ката, чакалі нараджэння хлопчыка, калі курыцу або котку – дзяўчынкі. Пры першым варушэнні плода ў правым баку прадказвалі нараджэнне хлопчыка, калі ў левым – дзяўчынкі. Чысты твар цяжарнай, яе яркія і чырвоныя шчокі, пукаты жывот сведчылі пра нараджэнне хлопчыка. Твар у плямах, бледны, а жывот пляскаты – дзяўчынкі. Калі ў цяжарнай былі вяснушкі, то мелі пэўнасць – будзе дзевачка, а калі на твары нічога не змянілася – хлопчык.
Калі хацелі даведацца, хто народзіцца, то раптам казалі цяжарнай: “Чаму рукі брудныя?” Тая спалохана выпроствала перад сабой рукі: калі далонямі ўгору, то гэта прадказвала нараджэнне дзяўчынкі, а калі долу – то хлопчыка. Калі хацелі, каб нарадзілася дзяўчынка, пад падушку жанчыне клалі грэбень, а калі хлопца – то сякеру. Калі цяжарнай прысніцца або шчупак, або певень ці бусел, то ў яе народзіцца сын.
Тым не менш, цяжарнай трэба было асцерагацца, каб выпадкова не апрануць адзежу і бялізну навыварат, каб не ўскласці на сябе мужчынскае адзенне. Гэта, згодна з народнымі вераваннямі, магло выклікаць двуполасць дзіцяці. Каб дзіцё не стала калекам і ў яго не было няпарных частак цела, цяжарнай раілі на ўсялякія ўрачыстасці, асабліва на вяселлі, надзяваць па магчымасці парную колькасць усялякай вопраткі. Напрыклад, дзве кашулі, дзве спадніцы, два паясы, дзве хусткі…
Для таго, каб скура ў дзіцёнка была белай, як малако, цяжарнай раілі піць шмат малака. А для румянасці твару будучага дзіцяці цяжарная павінна была есці чырвоныя ягады – журавіны або суніцы.
Паводле меркавання беларусаў мінулага, задоўга да родаў цяжарная жанчына павінна была шмат чаго асцерагацца ў жыцці. Калі такія жанчыны ішлі на рэчку паласкаць бялізну, то забаранялася круціць яе ў вадзе, у адваротным выпадку дзіцёнак народзіцца непаўнавартасным або ў яго закруціцца пупавіна. Апроч таго, шырока былі распаўсюджаны забароны цяжарным пераступаць вяроўкі, ніткі, вязкі лёну і каноплі. Лічылі, што ў дзіцяці з-за гэтага ў матчыным чэраве будзе “сцінацца дух”, а пры нараджэнні яно можа задушыцца ці на шыйцы застанецца шнар, нібы ад парэзу. Цяжарнай жанчыне нельга было ў святы секчы нічога сякерай, бо ў дзіцяці губа будзе рассечаная, асабліва, калі секчы на парозе.
Таксама цяжарнай нельга было прыглядацца да кульгавых, сляпых, сухарукіх і наогул калек, а таксама на карузлікаў і веліканаў, як сярод людзей, гэтак і сярод жывёл. Калі тое ці іншае зрабіла на яе моцнае ўражанне, дзіця магло нарадзіцца і на ўсё жыццё застацца з тымі самымі заганамі. Цяжарная не павінна была перадражніваць картавага, заікі, нямога, гугнявага і шапялявага, і нават жывёл, імітуючы сабачы брэх, муркатанне коткі, мыканне каровы ды інш. Лічылі, што дзіця тады займее ў голасе такія ж дэфекты, з якіх кпіла маці. Тое самае тычылася і пераймання рухаў – кульгаць, віхляцца, прыжмурвацца, крывіць вусны, горбіцца ды інш.
Забаранялася хадзіць на пахаванне, бо казалі, што дзіця будзе шмат хварэць. Калі ж цяжарнай даводзілася гэта рабіць, яна, каб не сталася благога, прывязвала да пояса чырвоную стужку ці павязвала галаву чырвонай хусткаю. Калі цяжарная жанчына бачыла агонь або пажар, нельга было дакранацца да цела або твару. Лічылі, што там, дзе яна дакранаецца, у дзіцёнка будзе радзімая пляма. Нельга садзіцца на камень – плод скамянее; стаяць на парозе – будуць цяжкія роды; пераступаць вострыя прадметы – выкідыш; станавіцца на што крывое, на палку ці дугу – тады немаўля можа нарадзіцца гарбатым або быць з адной карацейшай нагой.
Нельга цяжарнай і яе мужу працаваць у святы – дзіця будзе хварэць. Калі набіраеш ваду ў калодзежы, нельга было адліваць яе назад у калодзеж – будуць слінкі ў дзіцёнка цячы, і з носу пацячэ таксама.
Цяжарным забаранялі біць хатнюю жывёлу, бо тады дзіця вырасце забойцам. Таксама нельга было глядзець, як забіваюць жывёл – у дзіцяці надарыцца “радзімчык”. Калі цяжарная ўбачыць памерлую і ўжо засмярдзелую жывёлу, то нельга было пляваць, бо ў дзіцяці будзе смярдзець з рота. Разам з тым, будучая парадзіха не павінна была лашчыць котак і сабак, бо дзіця будзе нямым ці доўга не зможа гаварыць.
Цяжарнай нельга было ляжаць так, каб на яе свяціла святло месяца, інакш дзіця народзіцца лунацікам. Цяжарнай кабеце не можна было есці таго блінца, які прыгарэў на патэльні, бо інакш народзіцца дзіця з прырослым языком. Увогуле цяжарнай забаранялася есці з чыгунка ці патэльні, бо тады дзіця можа народзіцца з чорным тварам. Цяжарнай нельга было падоўгу глядзець у люстэрка або ў ваду— дзіцёнак народзіцца касавокім; стрыгчы валасы, бо розум у малога будзе кароткі.
Лічылі, што дзіця не будзе баяцца сурокаў, калі цяжарная заўжды носіць фартух.
Каб не справакаваць цяжкія роды, не дазвалялася ані зашываць на сабе адзежы і бялізны, ані прышываць на сабе гузік. Падобная забарона тычылася нават усіх сямейнікаў. А каб жыццё будучага дзіцяці было доўгім, цяжарныя заўсёды насілі доўгія спадніцы.
Няўжыўчывы характар цяжарнай, яе схільнасць да лаянкі могуць выклікаць у будучым разнастайныя хваробы дзіцяці: бяссонніцу, заіканне, калецтва і нават смерць. Нават муж цяжарнай павінен быў асцерагацца, каб не сказаць дурнога слова ў ліхі час.
Часам здаралася, што жанчына хацела застацца бяздзетнай, то тады, ідучы пад вянец, яна пад пахай трымала замок, або брала з сабой змяіную скуру ці крыло кажана. На Падзвінні, калі нявеста планавала часовае бясплоддзе, у час вянчання за пояс падкладвала столькі пальцаў колькі гадоў хацела застацца бяздзетнай. Калі маладая жанчына тройчы прасуне праз галаву зверху на ніз толькі што зняты з каня хамут, то на працягу года не зацяжарыць.
Жанчына, якая ўжо мела дзяцей і больш не хацела нараджаць, адразу пасля родаў прасіла бабку-павітуху пераслаць пасцель на другі бок. Па другому спосабу жанчына ў лазні ліла на печ-каменку ваду, у якой мыла кашулю “пасля кровей”. Гэта лічылі абразай вогненнай стыхіі, і тая карала бясплоднасцю.
Адносіны да цяжарных жанчын у старажытнай Беларусі. Традыцыі і абрады
Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова «трава», бо ў гэтым пятым месяцы года зямля пакрываецца зелянінай.
Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах — Маі, англійскай — Мау, польскай — maj, вянгерскай — majus, рускай — май і інш.
Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны, з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак. З’яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы. Якія святы і падзеі па народным календары чакаюць нас у хуткім часе, чытайце далей.
У гэты дзень раней было прынята сеяць моркву і буракі. Старыя людзі прыкмецілі: калі дзень будзе цёплым, то другая палова месяца будзе халоднай, і наадварот. Таксама людзі лічылі, што чым цяплейшы пачатак месяца, тым халаднейшым будзе канец мая, а лета будзе дажджлівым.
Гэты дзень у старыя часы называлі Вясна-навіна. Навіна – так нашы продкі звалі і першае збожжа, і першы мёд, і расчышчаную пад раллю новую зямлю. Па старым звычаі, у гэты дзень апраналі вясну ў навіну – на кустах і лугавінах жанчыны развешвалі выпаласканыя ў рачной вадзе новыя палотны і новыя кашулі, каб яны ўвабралі чысціню і сілу сонечнага вясновага дня. Усе выходзілі з хат любавацца, як вясна, апранутая ў навіну, красуецца.
Лічылася, што 2 мая нельга было абзаводзіцца абновамі адзежы: «Сягоння не вам, бабы, – вясне гонар!» – казалі ў народзе.
Радавыя могілкі – так называлі гэты дзень у некаторых мясцінах у даўнейшыя часы. Раней кожны род меў свой прыстанак, дзе хаваў сваіх сваякоў-нябожчыкаў. Такая зямля называлася радавымі могілкамі.
Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень зямля адчыняецца і душы продкаў ляцяць да радавых гнёздаў, наведваюць блізкіх. Таму абавязкова накрывалі сытны стол, каб паказаць, што род жыве добра і светла.
Гэты дзень раней называўся Проклаў дзень. У некаторых нашых продкаў была традыцыя праклінаць нячыстую сілу. Рабілі гэта, павярнуўшыся тварам да Захаду. Лічылася, што такі праклён дапамагаў адагнаць зло, якое замінае людзям у жыцці і працы.
Была такая прыкмета: «На бярозе ліст у паўграшы – чакай збажыны тры кашы».
У старажытныя часы ў Беларусі ў гэты дзень адзначалі свята вясны ў гонар багіні Лялі (Лады) – Ляльнік. Лялю нашы продкі ўяўлялі ў выглядзе маладзенькай, прыгожай, высокай дзяўчыны. Святкавалі яго так: на лузе збіраліся маладыя дзяўчынкі, выбіралі найпрыгажэйшую сяброўку, апраналі яе ў доўгі белы саван, на галаву клалі вянок з вясновых кветак. Саджалі дзяўчыну на дзярновую лаўку, на якой з аднаго боку клалі масла, яйкі, сыр, а з другога – хлеб. Затым, узяўшыся за рукі, дзяўчынкі скакалі вакол Лялі і спявалі ёй песні.
Нашы продкі лічылі, што гэты дзень падыходзіць для пасеву цыбулі. Былі такія прыкметы: калі сёння цёплае надвор'е, то ўвесь май такім будзе; грыміць гром – будзе багаты ўраджай.
У гэты дзень адзначалі старажытнае свята ў гонар Юр'я – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. Сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае палеткі. З Юр'ем звязваўся і першы выпас жывёлы, таму гэта яшчэ свята пастухоў.
Былі такія прыкметы: калі на Юр'я дождж – у быдла будзе лёгкі год; ясная раніца на Юр'я – да ранняй сяўбы. Лічылася, што раса ў гэты дзень гаючая (цалебная), ёю мыліся, па роснай траве хадзілі басанож.
У народзе пра гэты дзень казалі: «Прыйшоў Алісей – авёс пасей». У гэты дзень бывала, што на людзей навальваўся цяжар і стома. Ад гэтага магла ўратаваць вада з гаючай крыніцы, якую нібыта несла Лізавета Цудатворніца (гэты дзень лічыўся і ейным таксама).
Былі такія прыкметы: каб адолець хваробы, трэба ў гэты дзень памаліцца і святой вадой памыцца. Таксама лічылася, што калі ў гэты дзень ужо лётаюць камары, то ўраджай будзе вельмі добры.
Хатні хлеб. Падборка простых і арыгінальных рэцэптаў
Раней гэты дзень называлі Марк-ключнік. У гэты дзень у вёсках чакалі прылёту пявучых птушак. Тыя агароднікі, што не паспелі зрабіць для іх домікі, спяшаліся паправіць справу. «Дождж на святога Марка – дык зямля, як скварка».
У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі сёння ідуць праліўныя дажджы, то ўраджай хлеба будзе добры; высокая вясёлка на небе – да добрага надвор'я.
Гэты дзень пашы продкі называлі Гарошніцай. Сяляне лічылі, што гэта зручны час, каб сеяць гарох. Да яго здаўна была вялікая павага, бо ён рабіў сялянскі стол больш разнастайным і пажыўным (сытным). Таксама лічылася раней, што гэты дзень спрыяльны, каб садзіць бульбу.
Прыкмецілі: калі раса вялікая або ясны дзень – будзе добры ўраджай агуркоў: калі ўбачыць, як ластаўкі ўюць гнёзды, – будзе ўдача; пачуць зязюлю – да добрага надвор'я.
У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы, праводзілі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечкі, маліліся.
Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветраным. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.
Раней гэты дзень называлі Максім-бярозавік. У старыя часы менавіта сёння людзі актыўна збіралі і назапашвалі бярозавік. Здаўна лічылася, што гэты сок наталяе смагу, карысны для здароўя і лечыць многія хваробы.
Нашы продкі лічылі, што цёплы вецер у гэты дзень прыносіць здароўе, таму старыя людзі выбіраліся з хат, каб пасядзець на прызбе. Была прыкмета: цёплая і зорная ноч – да добрага ўраджаю.
Гэты дзень лічыўся днём народных лекараў. Верылі, што ўсе загаворы будуць дзейснымі. У гэты дзень звычайна гатавалі травяныя настоі. Хворых адпойвалі крапівой і трыпутнікам.
У некаторых мясцінах верылі, што ў гэты дзень нельга пачынаць працу ў полі, пакуль не памолішся. Таксама лічылася, што калі сёння ў поўдзень падставіць твар да ветру, то цэлы год здароўе будзе.
Якаў-цёплы – так звалі гэты дзень у ранейшыя часы. Усякае сватаўство з гэтага дня спынялася – не час вяселлі гуляць. Хлопцы толькі выглядвалі сабе нявест на гулях. Па ўсіх старадаўніх прыкметах у далёкую дарогу ў гэты дзень не выязджалі. Таксама нашы продкі прыкмецілі, што 13 мая шанцуе рыбакам.
13 мая ў старыя часы былі такія прыкметы: калі ноч цёплая і зорная – быць багатаму ўраджаю; калі ўсход сонца вельмі ясны, то лета будзе спякотным.
Раней гэты дзень называлі Ерамей-запрагальнік. У гэты дзень па ранняй расе ішлі на пасеў, каня запрагалі, усёй талакой спяшаліся сеяць. Дзень пачатку ворыва ў вёсцы быў урачыстым. Апраналіся ва ўсё чыстае, правяралі саху і коней.
Прыкмецілі: калі да Ерамея яловыя пупышкі распускаюцца рана і хутка, то марудзіць з пасевам нельга. Дождж і вецер у гэты дзень абяцаюць суровую і халодную зіму: «На Ерамея непагадзь – усю зіму мучыцца будзеш». Таксама людзі лічылі, што якое сёння надвор'е, такое будзе падчас уборкі ўраджаю.
Гэты дзень быў значным святам у нашых продкаў. Асабліва шанаваліся крыніцы, якія лічыліся гаючымі, а таксама сабраны і высушаны ў гэты дзень збор маладога лісця бярозы. У розных мясцовасцях у гэты дзень неабходна было сеяць дзе бульбу, дзе бабы, дзе цыбулю.
Былі такія прыкметы: калі пяюць салаўі, то сапраўднае летняе надвор'е ўжо хутка; калі салаўі заспявалі раней за зязюль, то лета будзе ўдалым. Лічылася, што сёння лепей не хадзіць на рыбалку і не пазычаць грошы.
Казалі, што з гэтага дня ў кароў малако дадаецца. Таксама 16 мая гаючай сілай надзялялі крапіву. Людзі варылі з яе суп, а таксама білі адно аднаго крапівой, каб увесь год быць абароненымі ад хвароб.
Былі такія прыкметы: яснае надвор'е ў гэты дзень – агуркоў шмат збярэш; калі раніцай вельмі суха, то хутка будзе дождж; калі чаромха буяе, то лета будзе дажджлівым.
У гэты дзень секлі клён, бярозу ці ліпу, каб нарыхтаваць сыравіну для вырабу лыжак. Са старажытных часоў менавіта яны былі сімвалам заможнасці і сытасці. Сачылі 17 мая за чаромхай. Калі на ёй ужо з'явіліся кветкі, то сеяць пшаніцу позна – ураджай не збярэш.
Былі яшчэ такія прыкметы: калі жоравы гняздзяцца высока, хлеб будзе расці ў нізінах; калі раніца была няроснай, то надвор'е хутка пераменіцца; калі чуваць, што кувае зязюля, то хутка надвор'е стане лепей.
У даўнія часы гэта дзень людзі называлі Арына-расадніца. Лічылі, што надыходзіла пара высаджваць капусную расаду на грады. Належала гэтую працу выконваць толькі жанчынам. Сяляне расчышчалі пакосы ад хмызнякоў, паплавы – ад смецця. Казалі так: «На Арыну худая трава з раллі прэч».
У гэты дзень былі такія прыкметы: доўга ідзе дождж – надвор'е сапсуецца на некалькі дзён; птушкі не спяваюць – хутка будзе непагадзь.
Роснік – так гэты дзень называлі ў старыя часы. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень зямля дае і траве, і зверу, і птушцы, і чалавеку выратаванне ад хвароб. Хворых абмывалі расой, таксама збіралі яе ў склянкі і пілі нашча.
Былі такія прыкметы: калі вельмі росна (шмат расы на траве), то будзе багаты ўраджай агуркоў; ясны дзень – таксама прыкмета добрага ўраджаю.
Гэты дзень у народзе празвалі Купальніцай, бо ваду лічылі гаючай. На двор выстаўлялі вядро з вадой, спадзеючыся, што яна зараджаецца цудадзейнай сонечнай энергіяй. Гэтай вадой абліваліся, а таксама паілі коней.
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ідзе дождж – гэта да цёплага верасня.
Старыя людзі называлі гэты дзень Іван Веснавы, або Іван Доўгі. Старыя людзі лічылі, што гэты дзень спрыяльны для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў. Па старажытным звычаі, каб пшаніца ўрадзілася, пяклі абрадавыя пірагі на добры пасеў і чакалі на перакрыжаванні вандроўнікаў, якіх частавалі.
Была такая прыкмета: калі сёння ідзе дождж, то сёлета будзе вельмі добры ўраджай грыбоў.
Старыя людзі называлі гэты дзень Мікола Веснавы. «Да Міколы няма дабра ніколі» – казалі ў народзе, гэта значыць, што людзі не былі ўпэўны ў тым, якое будзе надвор'е. І толькі Мікола «надвор'е становіць, таму і зваўся ён яшчэ Цёплым. Веснавы Мікола лічыўся святам конюхаў. З гэтага дня трэба было таксама спяшацца стрыгчы авечак, пакуль яны не пачалі ліняць.
Былі такія прыкметы: калі стаіць туман, то будзе багаты ўраджай; калі ўмыцца сёння расой, то здароўе цэлы год будзе; нельга нічога стрыгчы і браць у рукі нажніцы, а таксама нельга было адмаўляць у просьбах.
Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень трэба ўшаноўваць маці сырую зямлю. Яна павінна адпачыць, прыняць віншаванні, пачуць добрыя словы. Было ў звычаі высцілаць зямлю святочнымі хусткамі, ручнікамі, а таксама ставіць на глебу пачастунак: пірагі, квас, піва.
Лічылася, што ў гэты дзень нельга капацца ў зямлі, але карысна збіраць лекавыя расліны. Таксама была такая прыкмета: калі на госця ўпаў венік, то гэты госць прыйшоў з нядобрымі намерамі.
У даўнейшыя часы ў гэты дзень была традыцыя ўспамінаць усіх людзей, якія загінулі і пакінулі пасля сябе добрую памяць.
Па гэтым дні меркавалі пра ўсё наступнае лета: калі ён мокры – і лета будзе мокрае, калі сухі – усё лета сухое. Таксама ў старыя часы лічылі, што сёння нельга працаваць на зямлі, а граб паб'е ўсе пасевы.
У старыя часы гэты дзень называлі Епіфан-чырвоны, альбо Рабінаўка, бо ў пачынала квітнець рабіна. Дзяўчаты апраналіся ў чырвонае і вадзілі карагоды вакол гэтага дрэва, прасілі зберагчы хаты ад пажараў і ліха.
На 25 мая ў нашых продкаў была такая прыкмета: «Калі на Епіфана раніца ў чырвоным кафтане – да сухога лета». Яшчэ людзі верылі, што калі на сажалках з'явілася лісце гарлачыкаў (куўшынак), то халадоў болей не будзе. А вось дахаты іх прыносіць забаранялася – іначай можа пасці скаціна.
Старыя людзі называлі гэты дзень Лукер'я Камарніца, таму што лічылі, што менавіта сёння з'яўляюцца камары. А раз яны ўжо пачалі лётаць – прыйшоў час сеяць жыта. Казалі так: калі камароў няма, то аўса і травы не будзе. Таксама нашы продкі ў гэты час працягвалі збіраць гаючыя травы.
Раней былі такія прыкметы: шмат камароў у гэты дзень – ураджай будзе багаты; з'явілася шмат мошак – у лесе будзе багата грыбоў.
Сідар Агурочнік – такая назва ў гэтага дня была некалі ў народзе. Людзі сёння садзілі агуркі і сеялі лён. Па дні Сідара Агурочніка меркавалі, які будзе ўраджай агуркоў: увесь дзень ясны, то чакай добрага ўраджаю.
Была яшчэ і такая прыкмета: калі на Сідара дзьмуць паўночныя вятры, то лета хутчэй за ўсё будзе дажджлівае.
«Пахом павее цяплом», – казалі людзі ў гэты дзень у старыя часы. 28 мая амаль усюды дазвалялася рабіць усё, што заўгодна. Увогуле гэты дзень лічыўся агародным святам. Людзі працягвалі сеяць агуркі, бо верылі, што «Пахом носіць агуркі мяхом».
У ранейшыя часы прыкмецілі: калі ў гэты дзень цёпла – усё лета будзе цёплае. Яшчэ старыя людзі лічылі: калі сёння ўсход сонца чырвоны, летам будзе шмат навальніц.
Дзень называўся жытнік, лічыўся самым апошнім тэрмінам для пасеву яравых. Для нашых продкаў жыта – гэта збожжа наогул, да той пары пакуль яно не станавілася мукой. Ураджай жыта даваў надзею на шчаслівае і багатае жыццё, таму да хлеба заўсёды было трапяткое стаўленне.
У гэты дзень на стол падавалі абавязкова любую кашу. Былі такія прыкметы: калі менавіта сёння цвіце рабіна, то прыйшло сапраўднае лета; калі грыміць гром – ураджай будзе багаты.
Лічылася, што ў гэты час з'яўляецца вялікая колькасць змей, таму стараліся асцярожна хадзіць у лясы і палі. З гэтага дня пачыналі абганяць бульбу.
Паўночны вецер 30 мая прарочыў халоднае лета – так меркавалі нашы продкі. Таксама лічылі, што якое сёння надвор'е, такім і лета будзе.
Гэты дзень старыя людзі звязвалі з дубам – дрэва было сімвалам магутнасці, чысціні, славы і веры. «Калі на Хвядота на дубе верхавіна з апушкай, то будзеш мераць авёс кадушкай».
Былі такія прыкметы: калі дуб пазелянеў раней за ясень, то лета будзе засушлівым; калі ад зямлі падымаецца пар, будзе дождж; сінія хмары на небе – будзе моцны вецер; калі месяц ясны – лета будзе вельмі сухім.
One fine body…