25.07.2025
25.07.2025

«Не трэба зацягваць». Пра важныя дэталі пошуку людзей у інтэрв’ю з кіраўніком атрада «Анёл» Сяргеем Коўганам

logo
Здаровы лад жыцця
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Лясы – гэтыя загадкавыя і велічавыя мясціны хаваюць у сабе не толькі прыгажосць і спакой, але і небяспеку, якая можа чакаць непадрыхтаваных наведвальнікаў.

Кожны год тысячы людзей па ўсім свеце сутыкаюцца з сітуацыяй, калі яны губляюць арыентацыю ў густых зарасніках, старых дрэвах і заблытаных сцяжынках лесу. Для дапамогі службам унутранных спраў ў пошуках без вестак зніклых людзей у чэрвені 2012 года быў створаны пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Ён першы ў Рэспубліцы Беларусь добраахвотны рух па аказанні дапамогі ў пошуку людзей.. Пра сітуацыю ў наш час, пра абсталяванне і абучэнне «анёлаў» расказаў кіраўік атрада Сяргей Коўган.

Сяргей, раскажыце, у які перыяд года і якая катэгорыя людзей часцей за ўсё губляюцца ў лясах?

– Звароты паступаюць цэлы год. Зімой, вясной і восенню. Проста змяняецца фармат: восень і вясна, тут больш можна казаць пра псіхічнае здароўе, гэта людзі з дэменцыяй, абвастрэннем захворванняў хранічнага спектру. Зімой могуць шукаць дзяцей, якія выйшлі на лёд, рыбакоў. Самая цяжкая пара – лета. Самым актыўным пошукавым часам з’яўляецца сезон грыбоў і ягад. Фактычна гэта пачатак лета, калі ў лес пайшлі першыя грыбнікі. Колькасць зваротаў у гэты перыяд істотна павялічваецца і так да позняй восені.

У большасці сваёй, 80-90%, падчас збору ягад і грыбоў губляюцца пенсіянеры, людзі сталага ўзросту, якія ідуць у лес і не могуць самастойна знайсці дарогу дамоў. Часцей за ўсё гэта бывае на ўвазе пагаршэння фізічнага здароўя, дэзарыентацыя.

А як фарміруюцца пошукавыя групы і якія ролі звычайна размяркоўваюцца сярод удзельнікаў?

– У нас ёсць спецыялісты, якія праходзяць навучанне. Іх задача па прыбыцці на месца пошукаў – арганізаваць працу і максімальна эфектыўна правесці пошукавае мерапрыемства, задзейнічаць мясцовых жыхароў і сваякоў без вестак зніклага, калі яны гатовыя аказаць дапамогу. Нашы падрыхтаваныя хлопцы бяруць на сябе адпаведную адказнасць за ход правядзення пошукава-выратавальных мерапрыемстваў: праводзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі, распавядаюць план дзеянняў у канкрэтнай сітуацыі, якімі алгарытмамі трэба карыстацца, выдаюць абсталяванне.

Заўсёды ў атрадзе ёсць каардынатар пошукаў, які сочыць за парадкам. Ёсць старэйшая група – падрыхтаваныя спецыялісты, задача якіх заключаецца ў тым, каб вадзіць па лесе валанцёраў, тлумачыць тое, што яны павінны рабіць, кантраляваць іх працу.

– Як навучаны і падрыхтаваны вашы ратавальнікі і валанцёры для працы ў лясных умовах?

– У нас ёсць заняткі па першай даўрачэбнай дапамозе, па радыёсувязі, навігацыі, картаграфіі. Любы жадаючы можа іх наведаць. Людзі атрымліваюць спецыяльную адукацыю, рыхтуюцца да ўдзелу ў пошукава-выратавальных аперацыях. Яны абавязкова павінны быць гатовыя як маральна, так і фізічна.

– Якія тэхналогіі выкарыстоўваюцца для пошуку людзей у лесе? Ці ёсць спецыялізаванае абсталяванне?

– Абавязкова ёсць! Па-першае, гэта спецыяльная адзенне, якоя выкарыстоўваецца ў любое надвор'е: камбінезон, касцюмы вадалазныя, вейдерсы, дажджавікі. Калі браць тэхнічнае абсталяванне, то гэта сігналізацыйнае абсталяванне, аўдыёсувязь, пошукава-выратавальныя ліхтары, пражэктары. Усё гэта дазваляе весці пошукі і ў кругласутачным рэжыме, не спыняючыся. Паветранае абсталяванне таксама маецца. Аднак, калі ветрана, беспілотная авіяцыя не можа быць выкарыстана, ёсць абмежаванні па тэхнічных параметрах працы гэтых прыбораў. Шмат нюансаў. Але абсталяванне ёсць і яно актыўна дапамагае ў пошуках без вестак зніклых.

– Разважаючы пра надвор’е, як яно замінае пошукам?

– Для пошукава-выратавальнага падраздзялення ўмовы надвор'я не з'яўляюцца перашкодай. Мы падрыхтаваныя да таго, каб у любых умовах, у любы час сутак шукаць. Выкарыстанне спецыялізаванай тэхнікі і адзення – ўсё робіцца для таго, каб пошукава-выратавальныя мерапрыемствы не спыняліся. Паўтаруся, мы гатовыя да любой непагадзі: мароз, дождж, дзень ці ноч — для пошукавікаў гэта не мае значэння.

Да чаго трэба быць гатовым пры пошуку людзей і пры іх выяўленні?

– Мы заўсёды папярэджваем валанцёраў, што пошукі могуць скончыцца трагічна – можам знайсці чалавека, які загінуў. Але калі сваякі, сябры, знаёмыя, суседзі хочуць аказваць дапамогу ў пошуках, мы не забараняем, але яны павінны быць да гэтага падрыхтаваныя. Пошукавя мерапрыемствы – вельмі цяжкая псіхалагічная і эмацыянальная сітуацыя.

У нас ёсць псіхалагічная дапамога для валанцёраў або сваякоў, калі яны бачуць неспрыяльныя рэчы, якія могуць парушыць іх псіхічнае здароўе, нансеці яму псіхалагічную траўму. Ёсць псіхолаг, ён дапамагае крышку разгрузіцца

Якая інфармацыя абавязковая для перадачы вашай арганізацыі, калі хтосьці згубіўся ў лесе?

– Для пачатку павінна быць пададзена заява ў праваахоўныя органы, што чалавек без вестак прапаў. Напісанне заявы дае статус невядомага знікнення і магчымасць далучыцца нам для аказання дапамогі. У выглядзе таго, што ёсць закон «Аб абароне персанальных дадзеных», які рэгламентуе і абараняе распаўсюджванне гэтай інфармацыі: прозвішча, імя, дата нараджэння, месца жыхарства, мы не можам пачаць пошукі раней, чым паступіць заява аб невядомым знікненні.

Людзі думаюць, што трэба чакаць трое сутак, каб звярнуцца з заявай у міліцыю, а да гэтага звяртацца нікуды нельга. Гэта не зусім так. Чым хутчэй чалавек звернецца ў праваахоўныя органы, а пасля да нас, тым больш варыянтаў на станоўчы зыход з найменшымі выдаткамі. Не трэба зацягваць.

Наколькі важна супрацоўніцтва з іншымі службамі і арганізацыямі пры правядзенні пошукава-выратавальных аперацый у лясах?

– Пошукам зніклых без вестак займаецца МУС, а МНС аказвае дапамогу ў пошуку на мясцовасці. Валанцёры ў дадзенай іерархіі садзейнічаюць вышэйпаказаным органам. Мы цесна ўзаемадзейнічаем і супрацоўнічаем, таму што робім адну справу. І калі б мы былі не разам, то пошукі не былі б такімі эфектыўнымі. Збор інфармацыі, які ажыццяўляюць унутраныя органы, — вельмі важны ў аналізе сітуацыі.

Што шукаць у лесе? 15 відаў грыбоў, якія можна есці людзям

– У чым прынцыповая розніца паміж пошукамі людзей у невялікім лесе і, напрыклад, у Белавежскай пушчы?

– Чыста тэхнічна розніца ёсць, але нам жа не даводзіцца выбіраць лясны масіў для пошукаў чалавека. Ёсць розніца ў спецыфіцы правядзення пошукавых мерапрыемстваў: калі ідзе барацьба за жыццё чалавека — адны алгарытмы пошуку, калі мы шукаем патэнцыйна мёртвага чалавека або ведаем, што ён ужо загінуў — больш цяжкая спецыфіка пошукавых мерапрыемстваў.

Людзі якіх прафесій часцей за ўсё дапамагаюць у валанцёрскай дзейнасці?

– Любы чалавек можа стаць валанцёрам пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Але ёсць выключэнні – моладзь да 18 гадоў. На лясныя пошукі непаўналетніх мы не бяром па тэхніцы бяспекі, але яны ўсё роўна могуць аказваць нам дапамогу, калі ў іх ёсць жаданне. Хлопцы і дзяўчаты распаўсюджваюць інфармацыю ў сацыяльных сетках, займаюцца абклейваннем арыенціровак, іх друкам.

Чым больш людзей зразумее важнасць азнаямлення з правіламі паходу ў лясны масіў, тым менш будзе здарацца няшчасных выпадкаў і выпадкаў са знікненнем людзей без вестак. І памятайце, што гэта ўсё – не пустыя словы, а тое, што можа выратаваць вам ці вашым блізкім жыццё.

Слушныя парады грыбнікам

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Здаровы лад жыцця"