15.01.2024
15.01.2024

Рулет з лаваша з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Рулет з лаваша — арыгінальная і ў той жа час простая страва, якая дапаможа ўнесці разнастайнасць у ваш рацыён харчавання. Такі рулет дае вялікі прастор для рэалізацыі фантазіі кулінара.

Блогер Святлана Карніцкая прапаноўвае нашым чытачам тры абсалютна розныя рэцэпты рулетаў: з тварожным сырам, з плаўленым сырам, з маянэзам. Гэтая страва выдатна падыдзе да святочнага стала. Рулет атрымліваецца даволі сытным, ён просты ў прыгатаванні,  таму не трэба чакаць, давайце гатаваць страву разам.

да зместу

Варыянт 1. Рулет з лаваша з крабавымі палачкамі і яйкам

Лаваш

 Інгрэдыенты

  • Ліст лаваша — 1шт.
  • Крабавыя палачкі — 100 гр.
  • Агурок свежы
  • Сыр плаўлены — 150 гр.
  • Сыр цвёрды сметанковы — 50 гр.
  • Часнок — 2-3 зубчыка па гусце
  • Маянэз — па смаку
  • Зеляніна свежая — па смаку

 Спосаб прыгатавання

Нарэзаць кубікамі дробна крабавыя палачкі і агурок.

Крабавыя палачкі

Здрабніць зеляніну, аўтар выкарыстоўвала пятрушку.

Сыр цвёрды надзерці на дробнай тарцы, дадаць часнок, маянэз.

Ліст лаваша (усю паверхню) змазваем плаўленым сырам. Па ўсёй паверхні размяркоўваем крабавыя палачкі. На адну палову лаваша трэба пакласці агурок.

Агурок

На другую выкладваем сумесь: сыр цвёрды, часнок і маянэз.

Зверху крыху маянэзам.

Скручваем шчыльна рулет. Пачынаем з боку, з якога дабаўлялі агурок, каб сыр быў у сярэдзіне і рулет добра прапітаўся. Адпраўляем закуску на гадзіну ў халоднае месца.

да зместу

Варыянт 2. Рулет з лаваша з крабавымі палачкамі, агурком, памідорам

Інгрэдыенты

  • Ліст лаваша — 1 шт.
  • Крабавыя палачкі — 100 гр.
  • Агурок свежы
  • Памідор невялікі, або перац чырвоны салодкі — 1 штука
  • Салата айсберг — пару лістоў
  • Сыр цвёрды сметанковы — 50-100 гр.
  • Часнок — 1-2 зубчыка
  • Маянэз — па смаку

Памідор

Спосаб прыгатавання

 Нарэзаць кубікамі крабавыя палачкі, агурок, памідор (або чырвоны перац салодкі). Сыр цвёрды трэба надзерці на дробнай тарцы. Салату разарваць на кавалачкі.

На дробнай тарцы

Ліст лаваша змазваем маянэзам.

Ліст лаваша

На частку лаваша выкладваем крабавыя палачкі. Затым робім паласу з памідора, агурка і салаты.

Паідор і агурок

Зверху пасыпаем цвёрдым сырам і паліваем маянэзам.

Сыр

Скручваем шчыльна рулет. Адпраўляем на гадзінку прапітацца.

Смачна есці!

да зместу

Варыянт 3. Рулет з лаваша з салёнай чырвонай рыбай, агурком і тварожным сырам

Тварожны сыр

Інгрэдыенты

  • Ліст лаваша — 1 шт.
  • Чырвоная рыба салёная — 100 гр.
  • Яйкі вараныя — 2 штукі
  • Агурок свежы
  • Сыр тварожны сметанковы
  • Маянэз — па смаку

Спосаб прыгатавання

Адразу трэба падрыхтаваць усе інгрэдыенты для начыння. Нарэзаць слайсамі чырвоную рыбу. Яйкі здрабніць нажом у квадрацікі. Агурок парэзаць тонка слайсамі нажом для чысткі гародніны альбо таксама невялікімі квадрацікамі.

Кладзём ліст лаваша на цвёрдую паверхню. Змазваем усю паверхню тварожным сырам.

Затым выкладваем палоскамі па парадку начынне: чырвоную рыбу, яйкі вараныя, агурок. Таксама можна дадаць падсмажаныя грыбы.

Яйца варенные

Яйкі паліваем маянэзам па смаку, каб лаваш добра прапітаўся

Скручваем шчыльна рулет, і адпраўляем на гадзіну ў халоднае месца.

Карысныя стравы з лаваша. Смачныя сакрэты ад кулінарнага блогера

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.