Сёння будзем гатаваць лёгкую салату з пекінскай капусты, з памідорамі, вяндлінай і сырам. За кошт вяндліны салата атрымліваецца сытнай, памідоры робяць яе сакавітай, цёрты сыр прыўносіць сметанковую нотку, а часнок надае пікантнасць. Нотку лета ў салаце нагадвае зялёны лук.
Рэцэпт падрыхтавала блогер Святлана Карніцкая.
Інгрэдыенты
- Капуста пекінская — 200 гр.
- Вяндліна (можна выкарыстоўваць варарную каўбасу) — 160 гр.
- Памідор — 120 гр.
- Сыр цвёрды — 80 гр.
- Маянэз — 80 гр.
- Часнок — 2 зубчыкі
- Зялёная цыбуля — па смаку
- Кунжут або заправа з кунжутам для салаты — 2 ч.л.
- Соль — па смаку
- Папрыка, перац чорны — па смаку
Спосаб прыгатавання
Падрыхтуйце неабходныя інгрэдыенты.
Пекінскую капусту тонка нашаткуйце, трохі не даразаючы да аснавання.
Перакладзіце капусту ў міску, усыпце соль па смаку. Злёгку памніце капусту рукамі, каб яна стала крыху мякчэй.
Вяндліну (можна выкарыстоўваць вэнджанае філе, варанае філе, вараную каўбасу) нарэжце тонкай саломкай. І дадайце ў талерку да капусты.
Памідор нарэжце квадрацікамі ці лустачкамі, як вам хочацца.
Цвёрды сыр натрыце на буйнай тарцы. І дадайце ў нашу талерку з інгрэдыентамі.
Дробна рэжам зялёную цыбулю (па смаку) і дадаем у салату.
Дадаем маянэз, папрыку, кунжут, альбо заправу для салаты з кунжутам, соль.
Часнок чысцім і і прапускаем праз ціскалку, альбо нажом рэжам дробна.
Дадаем часнок у салату. Змешваем.
Можна выкарыстоўваць спецыяльныя формы, каб ўпрыгоджыць салату.
Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by