Вясновы сезон — выдатная пара для правільнага харчавання. Акрамя таго, што ў крамах і на рынках пачанае з’яўляцца танная зеляліна ды гародніна, мы і самі становімся больш актыўнымі, таму прадукты, якія з’ядаем, засвойваюцца ў арганізме хутка.
Акрамя гародніны і зеляніны нашай стройнасці таксама спрыяе ўжыванне ў рацыёне разнастайых круп. Бывае, нам здаецца, што стравы з круп зусім несмачныя, але ж гэта прадузятасць.
Асноўнае прымяненне круп — прыгатаванне каш. Кашу раней у народзе называлі «прамаці хлеба». Варыў неяк даўней кулінар кашу і незнарок насыпаў крупы больш, чым трэба. Памылка абярнулася аладкай. Паспрабавалі людзі новае блюда, яно ім спадабалася, і сталі яны выпякаць затым аладкі з мукі. Так, згодна з народнай прыказкай, з кашы з'явіўся на свет хлеб.
Кашу можна прыгатаваць настолькі смачна, што яна зойме адну з вядучых пазіцый у вашым рацыёне. Кулінарны блогер з Бешанковіч Настасся Мясаедава прапануе тры незвычайных рэцэпта круп, галоўная асаблівасць якіх — гатуюцца яны адразу на патэльні:
Рыс з гароднінай
Інгрэдыенты
- Рыс сыры мыты – 1 шклянка
- Вада – 2 шклянкі
- Агароднінная сумесь (або асобна морква, цыбуля, гарошак, кукуруза і г д)
- Соль і спецыі
- Раслінны і сметанковы алей
Спосаб прыгатавання
Выкарыстоўвайце патэльню з высокім бортам, наліце ў яе 1 ст л расліннага алею і кавалачак сметанковага масла.
Усыпце туды гатовую агароднінную сумесь або нарэжце на квадрацікі тую гародніну, якая ў вас ёсць.
Пячыце да паўгатовасці. Затым усыпце 1 шклянку сырога мытага рысу і абсмажце ўсё гэта пару хвілін. Так робім дзеля таго, каб рыс увабраў у сябе алей і сок ад гародніны.
Уліце ваду і дайце ёй закіпець на вялікім агні, затым накрыйце вечкам, зменшыце агонь да маленькага і гатуйце да поўнага выпарэння вады. Не мяшайце ў працэсе.
Рассыпістая грэчка
Інгрэдыенты
- 300 гр фаршу (свіны)
- Цыбуля — 1 шт
- Морква — 1 шт
- Кроп
- 1 шклянка сухой грэчкі
- 2 шклянкі вады
- Спецыі (Хмелі-сунелі, сушаны часнок)
- Соль
- 1 ст л таматавай пасты
Спосаб прыгатавання
У патэльню з высокім бортам наліваем трохі расліннага алею і дадаем кавалачак сметанковага.
Абсмажваем фарш пару хвілін, дадаем моркву на тарку, лук кавалачкамі і зеляніну. Солім, дадаем спецыі. Абсмажваем, пакуль гародніна не стане мяккай.
Высыпаем адну шклянку сухой і прамытай грэчкі, кетчуп і 2 шклянкі вады.
Накрываем вечкам і тушым да выпарэння ўсёй вады на маленькім агні прыкладна палову гадзіны.
Проса з курыцай
Інгрэдыенты
- Проса — 1 шклянка
- Кіпень — 3 шклянкі
- Морква
- Цыбуля
- Курыная грудка
Спосаб прыгатавання
Моркву, цыбулю і грудку нарэзаць кубікамі.
Спачатку абсмажыць моркву, затым дадаць цыбулю і грудку, соль і спецыі. Абсмажваць усё да мяккасці лука і залацістага колеру.
Проса добра прамыць да празрыстай вады, высыпаць у засмажку.
Дадаць 3 шклянкі кіпеню, пасаліць і змяшаць. Накрыць вечкам і гатаваць на маленькім агні хвілін 15-20 да поўнага выпарэння вады, не змешваць.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by