
Новы год і Каляды – самыя важныя святы ўзімку. Іх любяць за адчуванне чараўніцтва, падарункі, вясёлы настрой, успаміны і за цэлы год, надзею на лепшае і, канешне, традыцыі. Пра апошняя сёння і пагаворым.

Калядная гісторыя абвяшчае, што больш чым 2 тысячы гадоў таму ў невялікім Палестынскім мястэчку Віфлееме адбылася цудоўная падзея – у Дзевы Марыі нарадзілася богадзіця. У той час рымскі імператар Аўгуст загадаў зрабіць усенародны перапіс. Згодна старажытнаму звычаю прайсці прерапіс кожны жыхар павінен быў у горадзе, з якога пайшоў яго род. Род Іосіфа і Марыі пайшоў з Віфлеема, таму яны былі вымушаныя з Назарэта, дзе жылі, адправіцца ў нялёгкі шлях.
У Віфлееме сабралася так шмат народа, што месцы ўва ўсіх “гасцініцах” былі занятыя. Таму Марыя і Іосіф знайшлі сабе прытулак за горадам. Гэта было месца, дзе пакідалі свойскую жывёлу. Тут і нарадзіўся Ісус Хрыстос. Калыскаю немаўляці сталі яслі – кармушка для жывёлы.
Першымі Хрыста наведалі пастухі, якія недалёка пасвілі скаціну. Пазней усходнія мудрацы (вешчуны) прынеслі немаўляці дарункі: золата, ладан і смірну. Ладан – араматычная смала дрэва, якую падносілі ў знак глыбокай пашаны. Смірна – духмянае масла. Гэтыя дарункі мелі глыбокі сэнс.
Золата ў выглядзе даніны прынеслі Хрысту як цару свету, ладан – як Богу, а смірну – як чалавеку, які павінен памерці. Смірну ў далёкія часы памазвалі нябожчыкам.
Вернікі лічаць Каляды найвялікшым святам. Таму што ў гэты дзень прыйшоў Бог ў цялесным абліччы ў зямное жыццё. Апроч таго Каляды служаць пачаткам ці падставай для святаў, якія за ім ідуць.
Новы год звязаны са зменай часу. Як адзначанецца ў афіцыйных крыніцах, упершыню Новый год адзначылі ў 153 годзе да н.э. Гэты дзень быў прысвечаны ўступленню рімскіх консулаў на пасаду.
Значна пазней, недзе каля 45 года да н.э. Гай Юлій Цэзар пачаў весці свой каляндар. Тады 1 студзеня атрымаў статус даты пачатка года. Але спатрэбілася даволі штам часу для таго, каб гэты дзень быў усеагальным пачаткам грамядзянскага года.
Так, на некаторых звествах, у Вялікім Княстве Літоўскім (куды ўваходзілі тэрыторыі Беларусі) 1 студзеня было афіцыйна прынятае ў якасці першага дня новага года ў 1362 годзе. Ідэя ўсвядомлена адначаць пачак новага года больш шырока распаўсюджілася з 16-га стагоддзя.
Яшчэ адно афіцыйнае прызанне Новага года для тэрыторый сучаснай Беларусі адбылося ў 1699 годзе. Так склалася, бо тады нашы землі ўваходзілі ў склад Расійскай Імерыі. І Пётар І выдаў ўказ, які заклікаў адзначаць Новы год 1 студзеня. У той час імператар запазычваў некаторыя еўрапейкія звычкі і стараўся адаптаваць іх пад расійскую рэальнасць. Так, напрыклад, адбылося з еўрапейскай каляднай елкай, якая ў Расійскай імперыі павінна была стаць навагодняй. Але пра гэта пазней.
Наогул за стагоддзі праз шлях запазычанняў ў калядных і навагодніх традыцыях стала шмат агульнага. На гэта дужа паўплываў гістарычны кантэкст. Калі апісваць усё вельмі праста, то тыя традыцыя і атрыбуты, якія мы сёння сустракаем на Новы год, у іншых краінах сустаракаюцца на Каляды.
Бо ў 20-ыя стагоддзі Каляды ў еўрапейскай, амерыканскай культуры сталі адным з самых важных святаў. А ў СССР зімовыя святы зведалі даволі вялікія змены.
Колькі б не ўспаміналі пра паганскія карані, ясна што Каляды – рэлігійнае свята.
Адпаведна адразу пасля рэвалюцыі 1917 года яно апынулася пад ударам. І калі адразу над Калядамі і над Вялікаднем проста сталі кпіць. То пасля ціск на царкву ўзрастаў, сталі пераследаваць, арыштоўваць святароў, бурыць цэрквы. У гэтыя падзеі лёгка ўпісалася жаданне скасаваць Каляды. Дарэчы, да рэвалюціі Каляды былі галоўным зімовым святам і адзначаліся 25 снежня.

Пасля 1917 года адбылася змена календара, грамадзянская вайна, рэформа царкоўнага календара, спробы адзначаць Каляды без рэлігійных традыцый, адмена калядных выходных, забароны набываць елкі і адзначаць Каляды. Цягнулася гэта да 40-х гадоў, пакуль не дазволілі зноў ставіць елкі. І толькі 1947 годзе дзень святкавання Новага года зноў стаў выходным. У той час Каляды не мелі афіцыйнага статуса свята, бо не было прывязана да гражданскага календару. Адзначалі іх веручыя. Але традыцыі не забываліся.
Пасля таго, як Новы год стаў афіцыйным святам, вакол яго пачала фарміравацца «новая міфалогія», у якой змяшаныя калядныя традыцыі з сучаснымі атрыбутамі.
Разам з гэтым развівалася думка пра тое, што зімовыя святы – час, калі трэба рабіць дабро. Зразумела, што на іншыя святы таксама дараць падарункі, клапоцяцца пра бедных, сустракаюцца з роднымі і іншае, але Каляды, а пазней і Новы год, сталі адметным часам.
Цесная сувязь Каляд з дабрачыннасцю стала актыўна развівацца ў 19 стагоддзі. Тым больш што ў той час пластаванне насельніцтва ў гарадах, а тым больш і ў сельскай мясцовасці, ужо моцна адчувалася.
Сфарміраваная традыцыя дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы, прыйшла з віктарыянскай Англіі. Яе творцам можна назваць чалавека, які вельмі шмат пісаў пра пакуты бедных людзей, пра дабрыню і патрэбу дапамагаць людзям.

Менавіта Чарльз Дыкенс 18 снежня 1843 года апублікаваў аповесць «Калядная песня ў прозе». Аповесць была падзелена на строфы.
Гэта гісторыя пра скнару, якога звалі Эбенізер Скрудж, які не хоча адзначаць Божае Нараджэнне, мала плаціць свайму працаўніку, не ідзе да пляменніка Фрэда на Калядны абед, а адпраўляецца дахаты і не разумее, чаму на гэта трэба марнаваць грошы.
І тут яму з'яўляецца спачатку здань яго былога кампаньёна ў ланцугах, якая расказвае, як ён зараз асуджаны на кару, таму што ніколі не цэлебраваў Божага Нараджэння, а заўсёды думаў толькі пра грошы. Далей з'яўляецца здань мінуўшчыны Каляд, дзе Скрудж бачыць сваю маладосць, якую загубіў дзеля грошай і адмовіўся ад кахання, радасці. Ён бачыць здань сённяшніх Каляд і здань свайго няшчаснага клерка Боба і яго сына Ціма, які вось-вось памрэ ад голаду і хваробы. Бачыць здань Каляд будучыні, дзе хаваюць нейкага скнару, якога ніхто не аплаквае. І калі ён просіць паказаць імя гэтага скнары, вядома, апынаецца, што гэта сам Скрудж.
У выніку Эбенізер Скрудж пераасэнсоўвае сваё жыццё і ўжо на наступны дзень робіцца добрым, вясёлым. Ён павялічвае заробак свайму клерку. Ён дапамагае вылечыць яго сына Ціма. Ён ідзе ў госці да свайго пляменніка – Эбенізер Скрудж робіцца зусім іншым чалавекам.
Гэта казачная гісторыя стварыла фантастычнае ўражанне. За першы год выйшла 14 выданняў кнігі. З той пары яе перавыдавалі неапісальную колькасць разоў. І ўяўленню пра тое, што на Каляды трэба дапамагаць людзям, Дыкенс неверагодна паспрыяў.
У гэта ж час праходзіць чарада зімовых гісторый пра тое, як дрэнна, калі ўсе цешацца, а ў нейкага так не атрымваецца. Вядома, асабліва хвалявалі гісторыі дзяцей, якім дрэнна, холадна і голадна, калі вакол пануе ўсеагульная радасць.
Яшчэ напачатку 19 стагоддзя нямецкі паэт Фрыдрых Рукерт напісаў баладу «Елка дзіцяці на чужыне». Гэта гісторыя пра няшчаснага хлопчыка, які закінуты на чужыну, дзе нікога няма побач.
Пасля вельмі паўплывала на некалькі пакаленняў казка Ганса Хрысціна Андрасана «Дзяўчынка з сярнічкамі» пра няшчасную маленькую прадаўніцу запалак, якая мерзне і каб нагрэцца спальвае адну запалку за другой. І ўрэшце мерзне ў святочную ноч.
Далей была чарада падобных гісторый пра дзяцей, якія пакутаюць. Іх стала гэтак шмат, што выява зняцэнілася, яму больш так моцна не суперажывалі. Але сама ідэя – дапамагаць – засталася назаўжды.
З Калядамі і Новым годам звазана яшчэ шмат дзівосных традый, вось некаторыя з іх.

Дрэвы заўсёды пачыталі. Іх лічылі жывымі істотамі. Казалі, што ў дрэвах ёсць душа або, што ў іх жывуць духі. Гэта маглі быць грэцкія Дрыяды, гэта мог быць Лясун, які жыве сярод дрэваў. Таму калі ссякалі дрэва, у яго прасілі прабачэння.
З іншага боку дрэвы – гэта крыніца агню, які гарыць на Каляды. Гэта ў тым ліку каляднае палена.
Разам з тым, дрэва – гэта вертыкаль, дзе ёсць жыццё. Гэта тое, што навукоўцы-фалькларысты называюць сусветным дрэвам ці дрэвам жыцця.
У самых розных міфалогіях ёсць уяўленне пра тое, што існуе нейкае чароўнае дрэва, якое злучае розныя светы. Дрэва каранямі ідзе ў падземны свет, яго ствол – гэта наш зямны свет, а верхавіна яго недзе там, наверсе, відавочна, у свеце багоў.
Елка – гэта знак неўміручасці, вечнага жыцця. Елку, як іншыя хваёвыя, лічылі закалдаваным дрэвам. Усё таму, што з прыходам халадоў яна заставалася зялёнай, калі іншыя дрэвы звонку моцна змяняліся.
Упрыгожанне елкі асацыююць з абрадам ахвяравання. Друіды (лясныя жыхары) упрыгожвалі елкі ўнутранымі органамі жывёл. Гэта рабілі для таго, каб не гневаліся багі. Тым больш, калі ў іх хацелі нешта папрасіць, адразу трэба было багам нешта даць.
Усвядомлена ці не, але пасля паганскую традыцыю пераасэнсавалі, і падыход моцна змяніўся. На елку сталі вешаць нешта прыемнае воку. У большай ступені для прыцягнення дзяцей да свята.
Ідэя ўпрыгожваць елку ўзнікае ў сярэднія вякі. Калі гэта дакладна адбылося невядома. Ёсць дата, якую можна назваць умоўнай датай пачатку ператварэння каляднай елкі. Захаваўся дакумент, які быў напісаў у 1521 годзе ў Эльзаском горадзе Селеста (Францыя), дзе лесніку даручалася прынеслі з лесу прыгожую елку, якую трэба было ўпрыгожыць на Каляды. Але найхутчэй традыцыя прыбіраць елкі была сфарміравана раней, толькі афіцыйных згадванняў няма.
У той час у германскіх землях елкі ўжо ўпрыгожвалі. Існуе думка, што Марцін Лютар першым прыдумаў упрыгожваць елку агеньчыкамі. Такім чынам ён хацеў намаляваць зорнае неба. Ён убачыў нябеснае тварэнне і вырашыў, што агні на елцы будуць напамінаць хрысціянам пра веліч Бога, які стварыў гэты свет. Гэта паспрыяла таму, што елкі сталі ўпрыгожваць свечкамі. Звычай быў пашыраны, галоўным чынам, у пратэстанскіх краінах.
Да сярэдзіны 19 стагоддзі ўсталёўваць калядную елку лічылася нямецкім звычаем. Перадавалі яго ў іншых краінах нямецкія перасяленцы.
Паступова шматлікія нямецкія прынцэсы, якіх выдавалі замуж у іншыя краіны, сталі ўносіць звычай прыбіраць елкі. У Англіі звычай сталі асвойваць у каралеўскай сям'і ў 18 стагоддзі. У 19 стагоддзі традыцыя стала шырыцца, упрыгожваць елку пачалі і іншыя пласты насельніцтва. І пасля гэта традыцыя стала неверагодна папулярнай. Падобнае адбывалася і ў іншых краінах.
Так было ў Пецярбургу ў 18 стагоддзі, дзе было шмат немцаў, якія маглі дома ўпрыгожваць елкі. Але гэта не было традыцыяй. Тады Пётр Першы вырашыў перанесці такую традыцыю ў Расію. У снежні 1699 года быў выдадзены ўказ «Пра святкаванне Новага года», у якім гаварылася, што трэба прыбіраць елкі ці галіны.
У Германіі галоўным чынам ставілі елкі ў хатах, радзей на гарадскіх пляцах. Пётр загадаў ставіць елкі знадворку. Але гэта не прыжылося. Бо існавала іншая традыцыя, якая была звязала з елкамі. Яловыя галіны ў Расіі маглі класці на труну ці высцілалі дарогу, па якой неслі труну. Таксама яловымі галінамі ўпрыгожвалі ўваход у карчму.
Пазней пруская прынцэса Шарлота (Аляксандра Фёдараўна), жонка імператара Мікалая І ініцыявала ставіць калядную елку і класці падарункі, як рабілі яе бацькі. Адразу гэта была толькі неспадзеўка для мужа, потым елку ўсталёўвалі ў пакоях Аляксандры Фёдараўны, а ў 1925 года елка ўжо красавалася ў Зімовым палацы. Пасля адзначаць Каляды з елкай стала модным, каляднае дрэве стаяла ў шляхетных хатах. А затым, прыкладна з 1850 года, елку ставілі паўсюдна. Так прынцэса пашырыла традыцыю сваёй краіны.
У 19-ым стагоддзі Каляды ўсе больш успрымаліся як сямейнае свята і як дзіцячае свята. Даволі доўга святкаванне Божага Нараджэння не было падобнае да таго, якое яно цяпер. Раней дзецям не паказвалі елкі – гэта было напружанае радаснае чаканне. Дарослыя таемна прыносілі і ўсталёўвалі елку. Вядома, такое было магчыма ў тых хатах, дзе было дастаткова месца, каб хаваць елку.
Забаўка дарослых была ў тым, што яны прыбіралі елку для дзяцей. А забаўка дзяцей – чаканне елкі. Пасля дзецям дазвалялі зрываць цацкі, а таксама яблыкі, арэхі, прысмакі – усё, чым елка была ўпрыгожана. Гэты працэс называлі «абскубанне елкі». Дзеці маглі гэтак захапіцца працэсам, што нярэдка елкі нават валіліся. У выніку дрэва прыбіралі з хаты. Атрымвалася, што елка стаяла ўсяго 1-2 дні.
У 20 стагоддзі елка стала адным з галоўных атрыбутаў Калядаў. А Каляды – галоўным святам у еврапейскай і амерыканскай культуры.
У СССР у той час усё было іначай. Афіцыйна з канца 20-х гадоў і пачатку 30-х калядных елак не было. Але некаторыя людзі схітраліся дома паставіць елку, хоць адчуваўся моцны ціск прапаганды. У школах, газетах, на сходах пераконвалі, што ні ў якім разе елкі ўпрыгожваць не трэба.
Вяртанне елкі злучана з партыйным дзеячам Паўлам Постышавым, які пад канец 35-га года апублікаваў у газеце артыкул пра тое, што дзецям трэба вярнуць елку. Гэтак і адбылося. І 1 студзеня 1936-га ў хатах стаялі елкі. Свята было вернутае, але ў ператвораным выглядзе. Елка стала не каляднай, а навагодняй.

Зорка – адзін з галоўных знакаў Каляд. Менавіта Віфлеемская зорка паказала шлях вешчунам да месца народзінаў Ісуса. Лічаць, што Бог выбраў менавіта гэты знак, каб прывесці іх у Віфлеем, бо вешчуны займаліся вывучэннем зорак. Зорка ярка свяціла нават удзень, яна рухалася, калі ішлі вешчуны, і спынялася, калі яны вырашалі перадыхнуць.
Калядная зорка з'яўляецца важным знакам ва ўпрыгожанні елкі, яе заўсёды ўсталёўваюць на верхавіне дрэвы. А калі ствараюць калядныя батлейкі, зорку часта мясцуюць над немаўлём Хрыстом. Выкарыстоўваецца зорка і ў якасці самастойнай сімволікі. Ёй упрыгожваюць хаты ўсярэдзіне і знадворку, а таксама вуліцы.
Знак каляднай зоркі выкарыстоўваюць у розных краінах свету. Наглядная выява Віфлеемскай зоркі – хернхутская зорка. Назва знака злучана з мараўскім братэрствам (пратэстанскае адгалінаванне лютаранства). Пратэстанты збеглі з Багеміі (Чэхія) у Саксонію (Германія), дзе пасяліліся ў вёсцы Херрнхут.
Вядома, што пачалі вырабляць херрнхуцкія зоркі напачатку 19 стагоддзя. Першую зорку зрабіў святар-матэматык, які на прыкладзе складай фігуры хацеў паказаць сваім вучням геаметрычныя прынцыпы. Пазней традыцыя рабіць херрнхуцкія зоркі пашырылася ў Саксоніі. Спрадвечна зорка была бела-чырвонага колеру. Таму што белы – гэта знак веры, а чырвоны – знак крыві Ісуса.

Гэта традыцыя атрымала велізарнае развіццё адразу ў каталіцкіх краінах, а пасля пашырылася і за межамі каталіцкага свету. Батлейкі могуць выглядаць як лялечныя кампазіцыі, калі робяць фігуркі, якія ілюструюць Дзеву Марыю, Іосіфа, немаўля Хрыста, жывёл (быка, асла і іншых), вешчуноў.
Батлейкі бываюць розных памераў. Робяць маленькія батлейкі, таксама ствараюць цэлыя інсталяцыі. У некаторых краінах батлейкі дасягаюць неверагодных памераў.
У Польшчы, Чэхіі і іншых краінах існуе традыцыя ствараць вялікія архітэктурныя выявы. Найчасцей імкнуцца намаляваць горад Віфлеем, дзе адбыліся Каляды. Але апроч гэтага робяць і гатычныя саборы, і важныя мясцовыя будынкі.
Аналогія батлеек – сантоны, якія ствараюць на поўдні Францыі, у Правансе. Спрадвечна рабілі маленькія фігуркі святых. Пасля ж сталі вырабляць жыхароў вёсак розных прафесій. Сюжэты безумоўна краналі гісторую пра Каляды. Цяпер у Францыі праходзяць выставы калядных батлеек. Там можна ўбачыць не толькі мясцовыя творы, але і працы з Афрыкі, Перу, Балівіі і іншых краін.
Паралельна з традыцыяй стварэння цацачных батлеек развівалася традыцыя жывых батлеек. Лічыцца, што першым зрабіў жывую батлейку (тое, што сёння можна назваць пантамімай ці «жывой карцінай»), быў святы Францыск Асізскі ў 13 стагоддзі.
Ён папрасіў людзей і жывёл “намаляваць” карціну Божага Нараджэння, каб усе вернікі гэта бачылі і цешыліся. З той пары гэта робяць у розных краінах. Недзе ствараюць «жывую карціну», а недзе людзі ў ролі святых шпацыруюць па вёсцы ці горадзе, як быццам гэта Іосіф, Марыя, немаўля Хрыстос і іншыя ідуць па Віфлееме і просяць іх пусціць пераначаваць. Гэта напамінае гісторыю з Святога Пісьма, калі Марыя і Іосіф з'явіліся на перапіс, а прытулку знайсці не маглі. Але яны даходзяць да святога месца, дзе адбываюцца народзіны Хрыста.

Традыцыя ставіць на падваконні швіббогены досыць маладая, ёй усяго каля трохсот гадоў. Узнікла яна ў Германіі, калі актыўна развівалася горная прамысловасць. Менавіта рудакопы першымі сталі рабіць швіббогены.
Ідэя стварыць адметны падсвечнік злучана з нялёгкай працай гарнякоў і нудой па дзённым святле. У зімовы час яны практычна не бачылі святла: ішлі на працу, калі было яшчэ цёмна, і вярталіся дахаты, калі ўжо не было сонца.
Калі праца з рудой сканчалася, рудакопы майстравалі падсвечнікі. Форма швіббогена – правобраз падпорнай аркі, якая ў шахце з'яўляецца адной з асноўных апор. Усярэдзіне, пад аркай, гарнякі малявалі розныя сюжэты. Самы папулярны – шахцёры падчас працы. Над аркай рабілі месцы для свечак.
Швіббогены сталі знакам святла для гарнякоў, у прыватнасці, над шахтай, а ў агульным, над усёй Зямлёй. Падсвечнікі рудакопы прыносілі дахаты. Іх жонкі ставілі швіббогены на падваконні. З часам яны сталі знакам хатняга цяпла і ўтульнасці. І, безумоўна, знакам таго, што рудакопаў заўсёды чакаюць дома.
У мінулым стагоддзі швіббоген стаў вядомым на ўвесь свет. Кампазіцыі рабілі ўсё больш разнастайнымі: сюжэты казак, выявы Адама і Евы, васьмікутная царква з вёскі Зайфен. Таксама стваралі калядныя сюжэты. Самай папулярнай стала гісторыя народзінаў Хрыста.
Спрадвечна рудакопы рабілі падсвечнік для сямі свечак, па колькасці дзён стварэння свету. Сучасныя швіббогены адыходзяць ад стандарта і ў форме, і ў колькасці свечак.

Сёння шырока пашыраны звычай класці падарункі ў шкарпэткі. Гэта еўрапейская традыцыя, якая асабліва падабаецца дзецям.
У аснове звычаю гісторыя пра тое, як святы Мікалай выратаваў трох набожных сясцёр, якія гэтак збяднелі, што былі гатовы заняцца прастытуцыяй. Па легендзе святы Мікалай падкінуў ім грошы ў панчохі.
Таксама існуе версія, што грошы св. Мікалай падкінуў у трубу дома, а яны трапілі ў панчохі, якія сушыліся каля каміна. У дзяўчын не было магчымасці купіць шмат панчох, таму яны сціралі іх вечарамі. Грошы, якія падкінуў святы, выратавалі дзяўчын ад «падзення».
Дзеці таксама сталі вешаць шкарпэткі каля каміна ў надзеі раніцай знайсці ў іх падарунак. Гэта забаўка дадае таямніцы святу. З часам панчохамі сталі ўпрыгожваць не толькі каміны, шкарпэткі вешаюць над ложкам дзяцей, на сценах, каля вокнаў. З панчох нават робяць гірлянду.

Выява палена злучана са святам у самых розных народаў. У Францыі часта ў якасці ўпрыгожання ставяць каляднае палена. У Каталоніі ёсць дзіўнае палена велізарных і малюсенькіх памераў, якое можна бачыць ува ўсіх гарадах. Пры гэтым гэта ачалавечанае палена, у якога ёсць твар, нос, вочы, рот. І яно ўмее рабіць вельмі важную справу – спаражняцца.
Сёння гэта дзіцячая гульня, але раней было інакш. Палена злёгку білі пры дзецях, хутчэй у жартаўлівай форме, такім чынам дарослыя стваралі ўражанне быццам яны так дапамаглі яму «вывергнуць» з сябе падарункі. Пасля дарослыя акуратна падкладалі пад яго падарункі і казалі, што гэта палена «дало» іх. Дзеці радаваліся знаходкам.
Нешта падобнае адбываецца ў мексіканскай гульні «Піньята». Сёння піньята можа быць рознай формы, але традыцыйная – калядная зорка. Напаўняюць яе рознымі прысмакамі.
Па некаторых дадзеных звычай разбіваць піньяту з'явіўся ў Кітаі. Толькі тады фігуры напаўнялі кветкамі і насенне. Разбівалі піньяту на Новы год, рэшткі спальвалі, а попел забіралі. Лічылася, што ў такім разе наступны год будзе ўрадлівым.

Заўсёды было прынята адлічваць дні да важных падзей, якімі былі і святы. Для гэтага скарыстоўвалі розныя метады: ад выявы кійкоў да стварэння адмысловых календароў.
Час перад Калядамі, калі вернікі рыхтуюцца да свята, называюць адвэнтам. Адвэнт перакладаюць як «прышэсце». Пачатак адвэнту выпадае на чацвёртую нядзелю да Каляд.
Кожная з чатырох нядзель мела пэўны сэнс, які злучалі з Евангеллем. Першая – прысвячалася прышэсцю Хрыста, другая і трэцяя – пераходу ад Старога запавету да Новага, чацвёртая – была злучана з падзеямі, якія адбываліся перад Калядамі.
Для зручнага адліку часу стваралі калядные вянкі. Традыцыі рабіць вянкі практычна два стагоддзі. Лічыцца, што гэта ідэя належыць пастару Ёгану Генрыху Віхерну. Ён быў заснавальнікам прытулку для нешчаслівых дзяцей. Яго выхаванцы часта пыталіся пра тое, колькі дзён да Каляд. Таму Віхерн прыдумаў тое, што дапамагло б ім самастойна адлічваць дні.
Пастар узяў кола ад калёс, упрыгожыў яго хваёвымі галінамі і паставіў 24 маленькія чырвоныя свечкі і 4 вялікія белыя свечкі. Шторанку запальвалі па адной маленькай свечцы, да якіх штонядзелю дадавалася адна вялікая.
Паступова традыцыя вельмі спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым і атрымала шырокае распаўсюджанне. Пазней колькасць свечак у вянку скарацілася, усё часцей пачалі ставіць толькі 4 свечкі, па колькасці нядзель да Каляд.
Штонядзелю запальвалі па адной свечцы. У першую – гарэла адна свечка, у другую – дзве, у трэццю – тры, у чацвёртую – гарэлі ўсе свечкі адразу. Так з кожнай свечкай у хаце рабілася святлей і цяплей.
Першая свечка сімвалізавала прадвяшчанне з'яўлення Ратавальніка. Другая – памяць пра падарожжа Марыі і Іосіфа, а таксама знак народзінаў Хрыста. Трэцяя свечка прысвячалася вяшчунам, якія пакланіліся немаўляці Ісусу. А чацвёртая – сімвалізавала боскую існасць Ратавальніка.
Рабіць адвэнцкі вянок – стала адной з найболей пашыраных традыцый. Плялі вянок з яловых галін, упрыгожвалі шышкамі і стужкамі.
Сучасныя вянкі робяць не толькі з яловых галін, выкарыстоўваюць штучныя кветкі, цацкі, прысмакі і садавіну. І шмат хто іх вырабляе без свечак.
Вянкамі ўпрыгожваюць цэрквы і дамы на Новы год і Каляды.

Каляды і Новы год – гэта час, калі ажываюць розныя чароўныя істоты. Яны могуць быць злымі і добрымі, яны змагаюцца міжсобку і, вядома, перамагае дабро.
Шчаўкунок – адзін з такіх герояў. Радзімай Шчаўкунка лічыцца вёска Зайфен (Германія). У той жа мясцовасці рудакопы рабілі швіббогены.
Самую папулярную калядную цацку прыдумаў мясцовы рамеснік, які хацеў стварыць функцыйную фігурку. Ён першым зрабіў калядную цацку, якая можа раскалоць арэх. Гэта ідэя атрымала дадатную рэакцыю практычна адразу, усе хацелі бачыць у сябе такую цацку.
Шчаўкунок выглядае незвычайна. У фігуркі вялікая галава, у параўнанні з целам, тонкія ножкі. Малююць цацку як ваяра, караля ці князя. Шчаўкунок – гэта фігурка-карыкатура. Так высмейвалі прагных чыноўнікаў, якія сваімі пашчамі могуць раскалоць арэх.
Дзіцячы пісьменнік Эрнст Гофман гэтак натхніўся фігуркай, што зрабіў яе галоўным героем казкі «Шчаўкунок і мышыны кароль». Гэта калядную гісторыю вельмі палюбіліі дзеці. Яны верылі, што на пярэдадне Каляд Шчаўкунок ператвараецца ў выдатнага прынца. З той пары фігурка асацыюецца з Калядамі і чараўніцтвам.
Пасля Пётр Чайкоўскі зрабіў Шчаўкунка яшчэ больш вядомым. Ён паставіў аднайменны балет, які доўгі час выконвалі ў з Новы год.
З часам Шчаўкунок стаў адным з галоўных сімвалаў Каляд і Новага года.

Кірмаш – гэта галоўнае, што стварае настрой свята. Атмасфера, якая пануе на кірмашах, дазваляе зноў паверыць у чараўніцтва.
Зімовыя кірмашы сталі ўзнікаць, таму што ўзімку было складана дастаць прадукты. Трэба было закупляць ежу загадзя, пры гэтым клімат быў досыць суровы. Таму набываць харчы было праблемай. Звычайна на зіму закупляліся прадуктамі, якія доўга не псуюцца, таму бывала, што людзі нават абменьваліся сваімі нарыхтоўкамі. Так у некаторых гарадах арганізавалі месцы, падобныя на невялікія рынкі, дзе можна было закупіцца прадуктамі на зіму.
Час, калі адкрывалі кірмашы, часта супадаў з зімовымі святамі. Разам з гэтым патрэбы людзей мяняліся і мэты правядзення кірмашоў таксама. На кірмашы сталі прыходзіць не толькі за прадуктамі, але і за падарункамі, бо традыцыя дарыць блізкім нешта прыемнае на святы да таго часу ўжо пашырылася. Пры гэтым Каляды мелі статус вельмі важнага свята. Так кірмашы сталі праводзіць у калядны час.
Кірмашы нават арганізоўвалі паблізу цэркваў, каб людзі наведвалі іх пасля службы. На калядных кірмашах прадавалі тавары мясцовых рамеснікаў. На некаторых сучасных кірмашах гэта засталося асноўнай з умоў для ўдзельнікаў.
Першы зімовы калядны кірмаш правялі ў Вене ў 13 стагоддзі на Ратушавай шлошчы. Другі па ўзросце кірмаш – Баутцэнскі (Германія). Крыху пазней кірмашы сталі праводзіць у Дрэздэне (Германія).
У кожнага кірмашу ёсць свая назва і адметная гісторыя.

Сама назва першага месяца года красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень— значыць, сцюдзёны. У гэты час на зямлю прыходзілі моцныя халады («Студзень — году пачатак, зіме — сярэдзіна»), і кожны гаспадар мусіў загадзя падрыхтавацца да суровай пары, каб не выстуджваць хату і не мерзнуць самому. Нярэдка народныя прыкметы падзялялі год на дзве часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня.
Заўважаючы асаблівасці надвор'я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор'е ў адпаведны дзень другой паловы года. Які-небудзь снежны дзень у студзені нібыта абяцаў роўна праз паўгода абярнуцца дажджлівым і непагодным. Супастаўляліся ў першым і другім паўгоддзях цэлыя месяцы, а то і поры года. Па студзеню меркавалі пра будучую вясну («Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік») і пра лета («Студзень мяце — ліпень залье»). Па характару першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі: «Студзень пагодны — год будзе плодны». Гнілое надвор'е на пачатку года.
«Слушна» падрыхтавала для вас народны каляднар на кожны дзень студзеня. Прапануем даведацца цікавыя факты пра кожны дзень.

Нашы продкі ў гэты дзень глядзелі на першае ў годзе начное неба: калі шмат зорак, то будзе добры ўраджай ягад у лесе.
У старыя часы людзі верылі, што ў гэты дзень трэба пазбягаць цяжкой і бруднай працы, іначай увесь год пройдзе ў такой працы.
У гэты дзень, па народным павер'і, трэба было трэсці дрэвы, каб ураджай добры быў. Нашы продкі лічылі, што надвор'е 2 студзеня прадказвала надвор'е на жнівень.
У некаторых мясцінах лічылася, што ў гэты дзень нельга прасці – не прывядзе да дабра.
Лічыўся днём зберажэння хатняй жывёлы і птушак. Гаспадары падлічвалі запасы, каб зразумець, як іх размеркаваць да канца зімы.
Былі прыкметы: шмат снегу і халодна – будзе добры ўраджай; калі да гэтага дня не выпаў снег, то год будзе цяжкім. У некаторых мясцінах лічылася, што ў гэты дзень нікому нельга зычыць здароўя і шчасця, іначай усё атрымаецца наадварот.
4 студзеня ў нашых продкаў была Настасся. Праз суровыя маразы мінулых гадоў казалі пра гэты дзень так: «Настасся ўзоры шые». Лічылася, што яна ахоўвае цяжарных ад усялякае бяды. Быў звычай гатаваць для цяжарных кашу.

У старыя часы раніцай 5 студзеня абавязкова пяклі аладкі, заварочвалі ў палатняную анучу, неслі ў хлеў і кармілі імі хатнюю жывёлу. Так напярэдадні Калядаў выказвалі павагу братам нашым меншым, якія дапамагаюць у цяжкой працы.
Існавала прыкмета: калі ў гэты дзень вецер падзьмуў – да ўраджаю. Таксама ў гэты дзень загаворвалі свой дом ад злодзеяў.
Лічылася, што ў гэты зімні дзень нельга прасці. У некаторых мясцінах дзяўчаты вечарам варажылі.
Былі такія прыкметы: калі цурчанне ў рацэ ледзь чутнае, зіма будзе роўнай, а калі чуваць выразна – быць маразам, завеям; калі 6 снежня ішоў снег і вецер з поўначы, то 6 чэрвеня будзе вецер з поўначы і невялікі дождж.
7 студзеня – першы дзень Каляд. Пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, насілі «звязду», паказвалі батлейку. Спыняліся ля кожнага двара, спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен, выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі. За гэта атрымлівалі пачастункі (сала, каўбасу), а таксама грошы.
На Каляды праводзілі ігрышчы: «вадзілі казу», «жанілі Цярэшку», «пяклі ката», гулялі ў «Яшчура» і іншае.
Нашы продкі верылі, што на Каляду нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог-сын.
На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць крывога і колападобнага, ні сячы сякераю (напрыклад, ставіць агароджы, пячы абаранкі, рабіць закруткі для саней), іначай, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з'явіцца на свет, абавязкова народзяцца пакалечаныя.
Была прыкмета: той, хто першы паглядзіць на лес у гэтую раніцу, летам будзе лепш за ўсіх збіраць грыбы.
Раней па народным календары 8 студзеня называлі Зімнім Пакроўчыкам, Маладзёнамі або Бабінамі. Гулялі свята спавівальных бабак і парадзіх – «бабіны кашы». Варылі кашу і пяклі аладкі, жанчыны наведвалі бабку, якая «прымала» ці «бабіла» дзіця, унукі вазілі яе на санках ад хаты да хаты, дзе бабу частавалі.
Таксама ў гэты дзень прынята было наведваць сваіх бабуль, гасцяваць у іх.
9 студзеня па народным календары – Сцяпан. Дзень найму работнікаў у мінулым. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана». У гэты дзень у мінулым заканчваўся тэрмін службы парабкаў. Гаспадар будзіў мужыка словамі: «Уставай! Табе сёння Каляда, а мне бяда». Звычайна ў гэты дзень праходзілі выбары пастуха і складалася з ім дамова, што замацоўвалася агульным сталаваннем.
А яшчэ ў Сцяпанаў дзень з асаблівай павагай ставіліся да коней і паілі іх вадой, у якую клалі срэбны крыж, каб усцерагчы ад нячыстай сілы і дадаць здароўя.

Лічыўся днём дамачадцаў, быў звернуты выключна да праблем сям'і. Трэба было быць дома з роднымі, пажадана нікога не запрашаць у госці.
У гэты дзень стараліся хатнія справы рабіць супольна, а потым сядалі за стол, на які выстаўлялі як мага болей страў. 10 студзеня забаранялася сварыцца і высвятляць адносіны.
Гэты дзень нашы продкі прысвячалі дзецям – імкнуліся зберагчы іх ад усялякіх бед, болю і слёз. У некаторых мясцінах у двары разводзілі вогнішча, каб спаліць у ім хваробы і няшчасці.
У калядным цыкле гэты дзень лічыўся асабліва ўдалым для варажбы.
Былі такія прыкметы: калі вецер з поўначы, а неба яснае – будуць маразы, калі вечарам на захадзе з'явіцца ясная паласа – хутка адліга.
Раней у гэты дзень рэзалі свінняў. У некаторых мясцінах варажылі па свіной печані ці селязёнцы пра тое, якой будзе зіма. У гэты час былі халады: «Зімовая Анісся хусткай твар зачыняе», «Да дня Аніссі халады над зямлёй павіслі».
Некаторыя нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нічога нельга падымаць з зямлі, бо можна атрымаць псуту (порчу).
Гэта быў Шчодры вечар (пярэдадне Новага года па старым стылі), пачатак Шчодрага тыдня. «Мароз ходзіць – куццю есці». Яшчэ да світанку нашы продкі варылі абрадавую кашу – куццю. Калі каша паспявала, чыгун вымалі з печы і аглядалі. Калі ён трэснуў – будзе бяда. У некаторых мясцінах лічылі, што нельга гатаваць рыбу, бо шчасце з дома ўплывае.
Зорная ноч – да ўраджаю ягад. Калі ноччу вецер дзьме з поўдня – год будзе спякотным і шчасным, з захаду – да багацця малака і рыб, з усходу – чакай ураджаю садавіны.
Гэта быў Васілёў дзень і Новы год па старым стылі. Раней лічылі, што першы дзень года, праведзены належным чынам, гарантаваў удачу на ўвесь год. Хто з хатніх жыхароў у самы першы дзень года першы прынясе са студні вады і ўмыецца – увесь год будзе рухавы і бадзёры.
У некаторых мясцінах з раніцы хадзілі хлопцы і маладыя мужчыны па дамах і абсыпалі іх зернем, каб наступны год быў ураджайным. Лічылася, што 14 студзеня нельга было пазычаць грошы, бо цэлы год будзеш бедным. Таксама нельга было пералічваць дробныя манеты – гэта да слёз. Калі ў гэты дзень першым у хату ўваходзіў мужчына, то ўвесь год будзе ўдалым, калі жанчына – то не.

Лічылася «курыным святам». У гэты дзень не елі яйкі і курыцу – у куратнік вешалі «курынага бога». У паўднёвых раёнах гэта быў чорны камень з дзірачкай пасярэдзіне. У некаторых месцах – лапаць.
Былі такія прыкметы: калі ў месяца вострыя рогі – надвор'е будзе ветраным, калі крутыя – маразы, калі ля дома лётаюць сарокі – ідзе завіруха.
Звычай абавязваў у гэты дзень аглядаць хлявы, правяраць іх надзейнасць, ці змогуць вытрымаць моцныя халады. Звонку вышэй падграбалі да сцен снег, саломай затыкалі вентыляцыйныя акенцы. Казалі: «Завёў скацінку – не шкадуй хлявінку».
Надвор'е гэтага дня паказвала, якім будзе сакавік. У гэты дзень забаранялася выхваляцца, каб не сурочыць (сглазіць) сябе і сваю сям'ю.
У гэты дзень жанчынам забаранялася шыць – лічылася, тады дзіця народзіцца сляпым. У некаторых месцах Беларусі існавала павер'е: калі ў гэты дзень пакласці на кароткі час у зямлю насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце.
Таксама ў некаторых мясцінах 17 студзеня хату абыходзілі з іконай, каб адпудзіць нечысць. На стол было прынята падаваць стравы з мёдам.
Завяршальны дзень Каляд, Шчодрага тыдня. На сценах будынкаў малявалі крыж. Гаспадар хаты выходзіў на двор і «клікаў мароз» з лыжкаю куцці.
У гэты дзень стараліся наогул не працаваць. Падлогу ў хаце вымяталі вельмі рана, а смецце спальвалі ў печы, «каб нішто не шкодзіла ў хаце». Калі ў гэты дзень няма снегу, гэта лічылася дрэннай прыкметай: летам не будзе ні ягад, ні грыбоў. Калі ў гэты дзень моцныя вятры з поўдня, то будзе лета грознае.
У праваслаўных – Вадохрышча (хрышчэнне Ісуса Хрыста), апошняе свята каляндарнага цыкла. У цэрквах асвячаюць ваду. Людзі здаўна верылі ў яе цудадзейную сілу і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: давалі выпіць хвораму, ёю акраплялі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы. Такой вадой асвячалі поле перад сяўбою.
У некаторых месцах нельга было выносіць ваду з хаты (для хатніх жывёл ваду рыхтавалі загадзя).
На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова паварочвалася на лета: «Трашчы не трашчы, прайшлі Вадохрышчы». Нашы продкі так прадказвалі надвор'е па гэтым дні: калі вельмі сцюдзёна, то ў жніво будзе вельмі горача.
У гэты дзень таксама раней пасціліся з раніцы, пакуль у хату з царквы не прынясуць асвячоную ваду і пакуль кожны член сям'і не вып'е крыху.

Лічыўся «лянівым днем», таму што ніякую працу не робяць. Перад ежай нашы продкі пілі абавязкова хрышчэнскую ваду, каб быць здаровымі ўвесь год.
Ад гэтага дня і да Масленіцы пачынаўся мясаед – можна было ўжываць тлустыя стравы.
У нашых продкаў былі такія прыкметы: яснае надвор'е – лета будзе сухім; дзень снежны і пахмурны – будзе багаты ўраджай; завіруха – на Масленку будзе снегапад.
Да абеду не працавалі, а пасля ўжо браліся за адкладзеныя справы. У некаторых мясцінах у гэты дзень у госці прыходзілі кумы з падарункамі.
Нашы продкі прыкмецілі: калі ў гэты дзень хатняя жывёла, якую выпусцілі на двор, будзе імкнуцца вярнуцца ў хлеў – быць снегу і холаду. Ясны дзень абяцае добры ўраджай. Птушкі крычаць – ідзе адліга. Шмат зорак на небе – хутка маразы.
Пасля доўгіх зімовых святаў прыходзіў час наводзіць парадак дома. Людзі прыбіраліся, мылі рэчы, хадзілі ў лазню.
Нашы продкі прыкмецілі: калі ў гэты дзень хатняя жывёла, якую выпусцілі на двор, будзе імкнуцца вярнуцца ў хлеў – быць снегу і холаду. Ясны дзень абяцае добры ўраджай.
У ранейшыя часы менавіта ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе лета. Калі на стагах сена і хлебныя сціртах іней, лета будзе мокрае. Паўднёвы вецер – лета будзе з навальніцамі.
У гэты дзень у некаторых мясцінах лічылася кепскай прыкметай выносіць з дома смецце або попел – там можна ўдачу з дома вынесці.
Людзі называлі гэты дзень «вясняк» і «худасей». Калі трымаецца суровая зіма, гэта прыкмета цяжкай вясны. Залішне мяккае надвор'е ў гэты дзень – таксама не прадказвала ніякай карысці. «Калі ў студзені – сакавік, бойся ў сакавіку студзеня».
У некаторых мясцінах лічылі, што ў гэты дзень нельга нічога выносіць з хаты, а таксама пазычаць грошы. Таксама людзі казалі, то калі 24 студзеня моцныя маразы – гэта нячыстая сіла помсціць за тое, што яе на Каляды з хат выганялі.

Існаваў такі звычай: жанчыны звівалі клубкі пражы як мага тужэй, каб качаны капусты ўрадзіліся тугімі і буйнымі. У народзе лічылася, што жанчына, якая нарадзілася ў гэты дзень, будзе добрай гаспадыняй.
Раней гэты дзень нёс такія прагнозы: снег ідзе – на дажджы ўлетку; з раніцы сонейка выгляне – на ранні прылёт птушак; вельмі цёпла – будзе сухое лета; мароз і сонца – чакаем добры ўраджай.
У гэты дзень нашы продкі вызначалі будучае надвор'е па паводзінах ката і сабакі. Калі котка мысу хавае – быць марозу. Калі сабака ляжыць згарнуўшыся – да холаду, а калі выцягнуўшыся – да цяпла.
А яшчэ людзі верылі, што калі котка ў гэты дзень паляжыць на хворым месцы гаспадара, то той вылечыцца. Нашы продкі заўважылі: калі 26 студзеня лес шуміць, то будзе снег і адліга. Моцная цяга ў печы – да марозу, а слабая цяга прадвесціць цяпло.
У гэты дзень вельмі пільна даглядалі скаціну. Асаблівую пашану выказвалі каровам, бо яны лічыліся карміцелькамі сям'і. Верылі, што малако каровы ў гэты дзень валодае цудадзейнымі ўласцівасцямі – вылечвае ад хвароб, укусаў змяі, апёкаў і нават ад удараў маланкі.
У нашых продкаў на гэты дзень былі такія прыкметы: белыя аблокі на небе – хутка будзе халодна; шэрань на галінах дрэў – хутка пацяплее; калі пеўні крычаць з раніцы – хутка адступяць халады.
Дзень лічыўся нешчаслівым, таму з раніцы ад «няпрошаных гасцей» абмывалі дзверы святой або адмыслова загаворанай вадой.
Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, лета будзе дажджлівым; калі сініцы раніцай ціўкаюць пад акном, шукаюць сховішча – неўзабаве ўдараць моцныя маразы, пачнецца завіруха.
Лічылася, што ў гэты дзень нараджаюцца добрыя гаспадары. Нашы продкі называлі гэты дзень «Пётр-паўкорм» – стараліся, каб да гэтага дня запасаў на зіму заставалася не меней за палову.
Былі такія прыкметы: калі з 28 на 29 студзеня ноч зорная – да ўраджаю ільну; туман раніцай – надвор'е будзе ясным; калі вецер з Поўначы – ідуць маразы; калі дзень марозны – лета будзе спякотным.

Нашы продкі называлі гэты дзень «Антоны перазімныя. У старыя часы людзі спрабавалі заблытаць усякую нечысць, каб яна не падыходзіла да хаты. Для гэтага выходзілі на бліжэйшае скрыжаванне і пачыналі ісці дадому задам наперад, пры гэтым свае сляды замяталі снегам.
Продкі заўважылі, што ў гэты дзень вельмі падманлівае надвор'е: абнадзейвае цяплом, але будуць маразы.
Былі такія прыкметы: калі вароны сядзяць на верхавінах дрэў – хутка пахаладае; калі на небе шмат хмар – будзе завіруха.
У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень лічыўся гусіным святам. З гэтага дня пачыналі карміць гусей зернем. У Магілёўскай вобласці гэты дзень азначаў палову зімы.
Некаторыя людзі лічылі, што ў гэты дзень нячысцікі асабліва злосныя, таму іх адганялі ад хат малітвамі.
Былі такія прыкметы: калі мяцеліца ў гэты дзень, то выведзецца багата гусянят; калі на дварэ завіруха – ранняй вясны не будзе; калі ясна, то ранняя вясна будзе; калі вады заўважна паменела ў рацэ ці ў возеры, то лета будзе сухім.

Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.
Студзень хаты студзіць — рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны — будзе год плодны.
Сама назва гэтага месяца красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень — значыць, сцюдзёны. «Студзень — году пачатак, зіме — сярэдзіна».
Нярэдка па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор`я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор`е ў адпаведны дзень другой паловы года.
Па студзеню меркавалі пра будучую вясну і пра лета. Па характары першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі.

У гэты дзень адзначаюць Новы год. Упершыню Вялікае Княства Літоўскае перайшло на студзеньскі стыль у 1550 годзе.
У праваслаўных — посная куцця. Перадкалядная вячэра. Гэты дзень у многіх асацыіруецца з традыцыйнай святочная вячэрай, якая сімвалізуе заканчэнне строгага посту. На стол падаюць 12 страў, у ліку якіх куцця.
Да гэтага часу ў хатах рабілі вялікую ўборку: мылі столі, сцены, скаблілі нажом і шаравалі ядлоўцам падлогі. Хадзілі ў лазню, мянялі бялізну, накрывалі саломай стол. Елі па-строгаму: капусту з квасам, хлеб, адвар або куццю.
У праваслаўных — Раство Хрыстова. Пасля шматтыднёвага посту прадстаўляецца доўгачаканая магчымасць паесці смачных страў. У народным святочным календары беларусаў пачынаюцца Каляды.
У старажытнасці з гэтага дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, яны заходзілі ў хаты да гаспадароў, спявалі песні, скакалі пад скрыпку і бубен, выказвалі шчодрыя пажаданні. За гэта калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, грошы. На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць, інакш, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, народзяцца пакалечанымі.

«Бабіныя кашы» — свята бабак-павітух і парадзіх. Жанчыны, якія нарадзілі дзяцей сёлета, і бабкі-павітухі збіраліся ў царкве і служылі малебен. Пасля парадзіхі запрашалі павітух у госці, адорвалі грашыма і частавалі спецыяльна прыгатаванай кашай. Гэты пачастунак і даў назву святу «Бабіныя кашы».
Другая куцця ў праваслаўных вернікаў напяадні старога Новага года. Яе назва — «тоўстая» і «шчодрая». У народзе папярэджвалі: «Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят».
Васільеў дзень. Дзень лічыўся сярэдзінай зімы. Яго спрабавалі правесці максімальна весела, каб адагнаць ад сябе злых духаў, якія асабліва шалелі з 14 па 18 студзеня.
Васільеў дзень адзначалі танцамі. Абавязковай стравай у гэты дзень была куцця. Таксама 14 студзеня на стале павінны быць стравы са свініны, бо святога Васіля лічылі апекуном гэтых жывёл.

Трэцяя (посная) куцця ў праваслаўных. Перад Вадохрышчам елі посную кашу, бліны агароднінныя, мядовыя аладкі і куццю. Іней на дрэвах, завея і завіруха ў ноч на Вадохрышча былі да ўраджаю.
Завея ў гэты дзень падказвала, што будзе завіруха і на Масленіцу. Яркія зоркі на небе — народзіцца шмат ягнят.
Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыкла: «Святое Хрышчэнне — і Калядам прашчэнне». У гэты дзень асвячаецца вада, якая затым выкарыстоўваецца пры розных бытавых выпадках і здарэннях. Напрыклад, яе даюць выпіць хвораму, ёю апырскваюць новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы; хрышчэнскай вадою асвячалі здавён поле перад сяўбою, труну, перш чым пакласці туды нябожчыка.
У народным календары дзень Вадохрышча быў адным з найважнейшых свят пачатку года. З гэтага свята завяршаліся Каляды.
У гэты час часта стаялі моцныя маразы. Але ўсе разумелі, што хутка вясна. У народзе казалі: «Трашчы мароз».
Адзначаецца памяць святога прарока Іаана Хрысціцеля — прарока, які здзейсніў абрад хрышчэння Ісуса Хрыста. Раніцай дамачадцы нашча выпівалі асветленую ваду, каб увесь наступны год быць здаровымі.
У гэты дзень сустракаліся сваты, вяселле павінны былі паспець адсвяткаваць да Масленіцы.

На Піліпа было прынята хадзіць у лазню — змываць Каляды. «У вёсках печы топяцца, у лазнях дзеўкі мыюцца, а ў добрых людзях сілы збіраюцца». Гаспадыні займаліся прыбіраннем дома. Ясны дзень прадказваў добры ўраджай улетку.
Свята студэнтаў. На Таццяну звычайна бывае мароз. Сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю. Ідзе снег — дажджлівае лета чакае людзей.
У гэты час часта бываюць маразы. Пра гэты дзень казалі: «Апанасаўскія маразы жартаў жартаваць не любяць». На Апанаса знахары выганяюць ведзьмаў.
Працяг будзе.

Святы Мікалай, Дзед Мароз, Санта Клаус, Зюзя — колькі спрэчак адбываецца вакол гэтых постацяў апошнія гады! Хто з іх мае права адорваць людзей на зімовыя святы? Хто — сапраўдны, а хто – фальшывы?
Зюзя Паазерскі, які актывізаваўся і валадарыць на Віцебшчыне, прэтэндуе на тое, што самы старажытны, а значыць і сапраўдны — менавіта ён…
Санта Клаус адстойвае свае правы ў Еўропе і Амерыцы, Дзед Мароз не здае пазіцыі на постсавецкай прасторы…
Святы Мікола спакойна, інтэлегента, з разуменнем таго, што праўда заўжды бярэ верх — таму не варта пераймацца, а належыць дабрасумленна рабіць сваю справу — адорвае людзей на Раство…
Каго ж, у рэшце рэшт, пускаць у хату? Да каго ехаць на госці? У каго замаўляць падарункі? Неўзабаве святы, і пытанні гэтыя дзень пры дні робяцца ўсё больш актуальнымі.
Дабрадзей, які таемна прыносіць падарункі на зімовыя святы, ёсць у розных краінах. Санта Клаус — у Амерыцы і амаль па ўсёй Еўропе. У фінаў гэта Ёлу Пукі. У італьянцаў адорвае людзей жанчына – Бефана… У Чэхіі, напрыклад, лічаць, што падарункі пад ялінку кладзе Ежышак, або Езулатка (маленькі Езус). У нас на Новы год традыцыйна падарункі разносіць Дзед Мароз. У палякаў падарункі пад ялінку кладзе святы Мікалай…

Ахвотным разабрацца ў гэтым карагодзе раю адшукаць выданне Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак». (Мінск. 2008), а таксама міфалагічныя замалёўкі Ірыны Клімковіч «Калі адчыняюцца нябёсы» (Мінск. 2012). У ёй — пятнаццаць нарысаў. Нізка замалёвак па абазначанай сёння тэме называецца «Прыгоды Святога Мікалая».

Менавіта названыя кнігі дапамаглі мне разблытваць чароўны клубочак, у якім перапляліся і паганскія ўяўленні нашых продкаў, і навейшыя хрысціянскія традыцыі.
Дык хто ж яны такія, зімовыя чараўнікі?
Беларускія этнографы лічаць, што Дзед Мароз, як і Санта-Клаус, маюць мала агульнага са святым Мікалаем. Хутчэй за ўсё, паводле іх меркавання, адбылося змяшанне старажытных легенд з хрысціянскімі.

«З паганскіх часоў у беларускай міфалогіі захаваўся архаічны персанаж Зюзя, — разважае Ірына Клімковіч. — Менавіта ён увасабляе суровыя калядныя маразы. Зюзю ўяўлялі лысым, тоўстым і нізенькім дзядком з доўгай сівой барадой. Хадзіў ён басанож без шапкі, з жалезнай булавой у руках. Ён грукаў ёй, калі сердзіўся – і зямля замярзала».
Паводле іншых апісанняў (іх сустрэнем у кнізе «Чароўны свет») – Зюзя гэта стары з доўгімі сівымі валасамі і барадой – такім яго і намаляваў Валеры Славук.
Але даследчыкі сходзяцца ў тым, як улагодзіць Зюзю і змягчыць яго лютаванне. Дзеля гэтага на Каляды даўней пакідалі яму куццю – абрадавую ежу. Гаспадар кідаў за вакно першую лыжку куцці і казаў: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці!»
У беларусаў да гэтай пары існуе павер’е: каб спыніць моцныя маразы, трэба налічыць дзесяць знаёмых лысых дзядоў. Калі ж падражніш лысага – пачнецца завіруха.
«Яшчэ ж мы ведаем, што святога Міколу на нашых абразах звычайна малявалі лысым, — піша Ірына Клімковіч. — Такім чынам, мы набліжаемся да таямнічага вобраза святога Мікалая. Нашыя продкі вельмі шанавалі гэтага святога. Лічылі яго апекуном земляробаў і жывёлагадоўлі…»
Шырока вядомая легенда расказвае, як з’явілася еўрапейская традыцыя падкідваць калядныя падарункі ў панчохах.

У адной беднай сям’і бацька, каб ратаваць родных ад галоднай смерці, наважыўся аддаць дачок у блудніцы. Даведаўшыся пра гэта, св. Мікола ўначы падкінуў мяшэчкі з грашыма ў вакно — і тым самым выратаваў сям’ю ад знявагі. Адзін з мяшэчкаў трапіў у дзявочую панчоху, якая ляжала на падлозе…
У Беларусі адзначаюць двух Міколаў – у маі і ў снежні. Навукоўцы лічаць, што зімовы Мікалай стаўся хрысціянскім пераемнікам старажытнага паганскага боства зімы. Магчыма, Зюзі – пра якога ўжо вялася гаворка. А, магчыма, і магутнага Вялеса – боства, якое ўвасабляла мароз, холад, вільгаць, зіму. Зюзя быў толькі адным з праяўленнем гэтага боства.
У беларускай міфалогіі ёсць яшчэ адно старажытнае боства – адно з праяваў магутнага Вялеса. Мароз, альбо Ледзяны Дзед! Стары сівы дзед з чырвоным або сінім носам, апрануты ў снегавую сярмягу або кажух, валёнкі і рукавіцы, ці проста пакрыты снегам ды шэранем.
Паводле народных уяўленняў, Мароз – адзін з волатаў братоў-багатыроў, якія могуць уздзейнічаць на стан прыроды.
У абрадах беларусаў Мароз – адна са стыхій, якой людзі прыносяць абавязковую рытуальную ахвяру. Як і Зюзю, на Каляды ў час застолля гаспадар корміць Мароза куццёй: «Мароз, Мароз, хадзі куццю есці! Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, чачавіцы, проса, грэчкі і ўсяго, што мне Бог судзіць пасеяць».
У казках Мароз нярэдка — чараўнік, які чыніць справядлівы суд і дапамагае чалавеку ў цяжкіх абставінах. Згадайма казку пра бабіну і дзедаву дачку: працавітую дзяўчыну ён адарыў, а гультайку, самаўпэўненую і сварлівую, замарозіў…
Менавіта Дзед Мароз — самы папулярны зімовы чараўнік на постсавецкай прасторы. Чаму?
У савецкія часы Раство не святкавалі адкрыта і вольна. Наогул, пасля рэвалюцыі Савет народных камісараў прапаноўваў адмяніць свята сустрэчы Новага года «…как контрреволюционный, проникнутый идеей буржуазного упадничества и поповского мракобесия». Замест яго меркавалася ўвесці свята «…"Красной вьюги", символизирующий начало мировой революции».
Толькі ў снежні 1935 года партыйны дзяяч Павел Постышаў «рэабілітаваў» Новы год і вярнуў традыцыю яго святкавання.
Вось у тую пару на пасадзе зімовага чараўніка трывала замацаваўся Дзед Мароз — міфалагічны вобраз адпавядаў запытам свецкага свята і ўспрымаўся як казачны вобраз.

Такім чынам, што мы маем?
Зюзя — боства, які карае і якога можна задобрыць. Ён прымае паднашэнні і ў выніку можа не чапаць тых, хто да яго падлесціцца — але і не адорвае ён нікога.
Дзед Мароз (ён жа Ледзяны Дзед) — суворы і справядлівы. Ён патрабуе пашаны — як і Зюзю, яму аддаюць рытуальную ежу. Аднак толькі лыжкай кашы ад Мароза не адчэпішся. Ён можа пакараць — але можа і адарыць —чалавека па заслугах.
А вось Святы Мікола дзеліцца, адорвае чалавека як бы ў крэдыт. Мо і за нейкія заслугі — але ў любым выпадку таму, што свята, што ты — чалавек і толькі праз гэта варты падарунка. Як бы ў чалавеку ўважаецца чалавечае, праяўляецца вера ў найлепшае ў ім.
Атрымаўшы падарункі на Раство, Каляды, Новы год, мы і самі пачынаем верыць у сябе, лепшых — і з натхненнем крочым наперад.
Калаўрот зімовых святаў неўзабаве закруціць свет у карагодзе. Абірайце, якія зімовыя чараўнікі вам бліжэйшыя – і пішыце ім лісты, замаўляйце падарункі. Магчыма, вам пашчасціць – і пад ялінкай вы адшукаеце згаданыя сёння кнігі. Хаця я б раіла пытаць іх у бібліятэках. Перавыданне «Чароўнага света» мо Дзед Мароз па крамах і адшукае, а вось кніга Ірыны Клімковіч не перавыдавалася. Дужа шкада, бо ў ёй сабрана шмат цікавостак, пра калядную пару — у тым ліку.
Міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў, якія нітуюцца з уяўленнямі сучасных людзей і снуюць сённяшнюю рэальнасць, стануць вам бліжэйшымі і больш зразумелымі.
https://bel.24health.by/navagodnyaya-radasc-kazka/

Новы год — адно з самых любімых святаў ва ўсім свеце. Яго шануюць за вясёлую атмасферу, за перспектыву сабрацца ў цёплым сямейным коле, за магчымасць пераацаніць пражыты год і пабудаваць планы на новы.
Цягам гісторыі ў Беларусі пачатак года адзначалі па-рознаму. Нашы далёкія продкі святкавалі яго спачатку вясной, калі прырода толькі прачыналася, потым у пачатку восені, калі завяршаўся збор ураджаю. Пачатак новага працоўнага года суправаджаўся традыцыйнымі забавамі і звычаям:
З распаўсюджваннем хрысціянства царква паклапацілася аб тым, каб галоўным святам года стала Раство, а Новы год быў перанесены на 1 студзеня. Народныя традыцыі святкавання паступова перапляталіся з рэлігійнымі.

У свой час увосень сустракаць Новы год сталі ў Візантыі. А паколькі хрысціянства прыйшло да нас менавіта адтуль, перанялі і гэтую традыцыю. Праўда, не ўсе, а толькі шляхта, кіруючая вярхушка грамадства і праваслаўная царква. А народ як святкаваў увесну, так і працягваў! Крыху пазней з сакавіка адзначанне Новага года перанеслася яшчэ бліжэй да лета, яго прывязалі да Вялікадня.
Калі ў 1582 годзе Папа Рыгор XVI удакладніў юліянскі каляндар, узнікла блытаніна: нехта прыняў удакладненне, нехта не. Паступова царква «пагадзілася» з зімовым Новым годам (хоць з пераносам даты Раства Хрыстовага спрачаюцца да гэтага часу). Следам за царквой пацягнуўся і народ. Але гэта было хутчэй фармальнае свята. «Сапраўдны» ўсё роўна адзначалі ў сакавіку.
Ужо потым, калі зімовы Новы год прыжыўся, шмат якія вясновыя звычаі проста перанеслі на тры месяцы, і замест «валачобнікаў» з'явіліся «каляднікі». Пачыналася ўсё з Калядаў, потым ішоў Новы год, потым Вадохрышча. Адпаведна, пасля былі тры рытуальных вечара.
На стале была рытуальная колькасць страў, людзі варажылі, чысцілі двор і хату — гэта быў цэлы комплекс дзеянняў. Напрыклад, калі дрэва не пладаносіла, па ім білі палкай і прыгаворвалі: «Глядзі, калі пладоў не дасі, дык ссячэм ды наступнага Новага года!» І дрэва «баялася»!.. Гатавалася «куцця». А за сталом успаміналі продкаў: «Быў такі дзядзька Іван, дык быў дужы, сапраўдны асілак, мог дрэва рукамі зламаць!», «Бабка Тэкля надта ўжо спявала дабра, столькі песень на памяць ведала!». І так, пакуль усіх не ўспомняць. Казалі нават пра не надта выдатных сваякоў: «Быў Юзік, надта ўжо выпіць любіў ды пад плытам пакачацца. Ня дай Божачкі нікому так піць!».

Сучасны Новы год — гэта свецкае свята, якое не мае гістарычнай ці народнай падаплёкі. Для яго характэрны балі, весялосць, вечарыны. Ён прыйшоў да нас з Германіі. Але немцы ставілі ў хаце не менавіта елку, а любую ігліцу як сімвал вечнага жыцця, і не дрэва цалкам, а толькі галінку. У нас да справы падышлі з вялікім размахам.
Цяперашні Дзед Мароз — гэта таксама штучны вобраз. Ён злеплены з двух персанажаў — традыцыйнага Мароза і Святога Мікалая. Сабраўшыся за сталом, людзі стукалі ў акно і клікалі: «Мароз, Мароз, ідзі ды нас куццю есці. Цяпер хадзі, цяпер гуляй, а вясной не бывай, расаду не марозь, сады не марозь. А калі з'явішся, будзем цябе сцябаць жалезнай пугай!..» Палохалі, так бы мовіць, ставілі на месца. Святога Мікалая, наадварот, вельмі любілі — ён прыносіў падарункі.
Калі Новы год толькі сталі адзначаць зімой, падарункі ніхто нікому не дарыў. Дарылі па старой памяці на Вялікдзень, асабліва дзецям! Дзяўчыне абавязкова — новую сукенку. Калі сям'я бедная, дык хоць стужку ў касу. Хлопчыку — новыя кашулі і штаны. Але асноўным падарункам было яйка. Тое, што зараз без падарункаў нікуды, — гэта не даніна традыцыі, а новаўвядзенне.

У Калядны вечар, калі яшчэ не скончыўся пост, стол быў постны. Гаспадыні гатавалі сем страў, сярод іх:
У навагодні вечар (для праваслаўных маецца на ўвазе стары Новы год — 13 студзеня) на стале страў павінна было быць 12 страў. Тут ужо дапушчаліся розныя мясныя фантазіі:


Да XIX стагоддзя народ не піў крэпкіх алкагольных напояў.

Па-першае, начыста прыбяралі дом. Быў нават звычай не прыбіраць у хаце цэлую восень, затое «вылізваць» яе перад Калядамі.
Даўней у хату прыносілі і клалі на падлогу салому — знак хлеба. Дзецям дазвалялася падкідваць яе да столі — каб хлеб высокім рос. У нашым варыянце можна абыйсціся любой саламянай штуковінай: званочкам, зорачкай, лялькай…
Пад столь вешаўся саламяны «павук», у аснове якога было 12 звязаных паміж сабой саломінак. Гэта быў сімвал года.
Кожны Новы год старога павука спальвалі — каб разам з ім адыходзілі ўсе праблемы гэтага года, а пад столь вывешвалі новага. Купіць павука можна і зараз у сувенірных крамах.

У першы дзень Новага года з асаблівым трапятаннем чакалі «валачобнікаў». Такія пераапранутыя госці песнямі і прымаўкамі радавалі гаспадароў дома, жадалі падворкам працвітання і дабрабыту. За свой выступ госці атрымлівалі харчовыя дары і адпраўляліся ў дарогу да наступных дамоў.
Гэтая традыцыя саступіла свае пазіцыі ў Сярэднявеччы. Ёй на змену прыйшлі калядоўшчыкі. Сярод іх ужо пасяліліся добра вядомая каза, мядзведзь і іншыя героі. Дагэтуль, часцей у вёсках, можна сустрэць хлопцаў і дзяўчат, якія з дванаццаціканцовай зоркай — сімвалам Віфлеемскай каляднай зоркі — наведваюць падворкі і спяваюць песні.
Абрад каляд мае яшчэ больш старажытныя карані. Лічылася, што ў гэтыя дні сціраецца грань паміж светам жывых і святлом нябесным. Гадалі хто як мог. Па надвор'і прадказвалі ўраджай, а дзяўчаты, узброіўшыся люстэркамі і валёнкамі, імкнуліся даведацца, хто ж будзе іх сужаным.

У больш старажытныя часы ёлку ўпрыгожвалі з сэнсам: яблыкамі (знак грэхападзення) і аплаткамі (знак выратавання). Затым з'явіліся папяровыя кветкі, гірлянды, пазалочаныя арэхі, ласункі. Шкляныя ж цацкі ўзніклі выпадкова. У год, калі не ўрадзіліся яблыкі і арэхі, майстэрскія шкловыдзімальшчыкі Латарынгіі замянілі іх шклянымі. Новаўвядзенне мела вялікі поспех. Паступова рэлігійны сэнс абраду пачаў знікаць. Зялёная ўпрыгожаная ёлка стала сімвалізаваць жыццё, здароўе, шчасце і паступова ператварылася ў галоўны сімвал навагодняга свята.
У Беларусі на рубяжы XIX-XX стагоддзяў прыбраная ёлка з'яўлялася ў дамах багатых людзей. Сярод беларускіх сялян, рамеснікаў, рабочых гэты звычай прыжыўся значна пазней.
З часам адбыліся змены ў складзе навагодніх персанажаў. У XX стагоддзі ў Беларусі, як і ў большасці еўрапейскіх краін, галоўным героем навагодніх свят стаў Дзед Мароз. Яго выява складалася стагоддзямі, і кожны народ уносіў у яго нешта сваё. Продкамі Дзеда Мароза ў адных краінах лічаць гномаў, у іншых — сярэднявечных вандроўных жанглёраў.

У беларускай міфалогіі ёсць персанаж, які моцна паўплываў на ўяўленне беларусаў аб тым, як выглядае навагодні дзед. Гэта старажытнае бажаство Зюзя, які з'яўляецца ўвасабленнем зімовай сцюжы. У народзе падчас правядзення навагодніх святочных абрадаў яго згадвалі ажно да XIX стагоддзя: «Зюзя на дварэ – куцця на стале». Паводле фальклорных сведчанняў, беларусы ўяўлялі сабе Зюзю сівым тоўстым дзедам, нізкага росту з калматай барадой, босым, без шапкі, з жалезнай булавой. Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але час ад часу наведваецца і ў вёскі, прыносячы туды моцны мароз. Раззлаваўшыся, Зюзя б'е булавой аб пень, тады пачынаюцца траскучыя маразы. На Каляды яму пакідалі частку куцці, каб не быў такім лютым. А часцей за ўсё гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы.
На працягу XX стагоддзя навагоднія абрады і традыцыі працягвалі мяняцца. Большасць з іх страціла свой магічны сэнс і ператварылася ў гульню, забаву. Разам з Дзедам Марозам у госці да дзяцей і дарослых пачала прыходзіць Снягурка, а на вялікіх святах сталі з'яўляцца матухна Зіма і іншыя зімовыя персанажы.


Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя … Падрабязна пра адрозненні зімовых чараўнікоў

Калі вы даўно хацелі адкрыць для сябе дзіўны свет беларускай літаратуры і дакрануцца да творчасці аднаго з пісьменнікаў, то выстава «Вясна увосень» для вас! Яе вобраз, увасоблены ў прасторы праз інсталяцыю, дзе на сонцы праступаюць абрысы твару Караткевіча, нібыта ён назірае за сваім пражытым жыццём...

Экспазіцыя прадстаўлена ў дзвюх залах. У першай зале мы знаёмімся з жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Сямёнавіча. Яго біяграфія прадстаўлена кароткімі красамоўнымі фрагментамі – фотаздымкамі з сябрамі, сям’ёй, жонкай, лістамі і копіямі дакументаў з універсітэта, кнігамі з асабістай бібліятэкі, рэчамі побыту. Напрыклад, саломенныя цацкі, гліняныя статуэткі і замалёўкі, партфель, аксесуары для палення, кубак, якім ён карыстаўся падчас апошняй вандроўкі ў 1984 годзе, гадзіннік з цікавым подпісам: «Вось бы паспець усё напісаць, а час бяжыць…». У музеі нават ёсць любімая вопратка пісьменніка – кардыган і паласаты світэр!

Уладзімір з самага дзяцінства верыў у чысціню чалавечых намераў, з захапленнем вывучаў раслінны і жывёльны свет і вельмі рана стаў прыдумваць уласныя казачкі – такія, што ў дзіцячым лагеры з захапленнем слухалі сябры шасцігадовага хлапчука. Казкі Караткевіча – такія, як і ён сам: шчырыя, высокамаральныя, любяць звяртацца да гісторыі, жартаў, прыродных і містычных з'яў. І не толькі казкі, а наогул уся літаратурная творчасць пісьменніка прасякнута філасофскай містыфікацыей.
Ён стварыў свой адметны мастацкі свет: пісаў буйныя гістарычныя эпапеі, творы-балады, жартоўныя вершы, публіцыстычныя расповеды, дзе даваў канкрэтныя яркія малюнкі навакольнага свету, і, разам з тым, віртуозна выкарыстойваў казачную вобразнасць.
На выставе ёсць выключная магчымасць дакрануцца да гэтага свету, пільна разгледзеўшы вокладкі кніг і дзённікі пісьменніка.

У другой зале экспазіцыі прадстаўлены павялічаныя малюнкі Караткевіча і яго фотаздымкі з конямі, а таксама копіі ілюстрацый беларускіх мастакоў да яго знакамітых твораў – Пятра Драчова, Юрыя Зайцава, Валерыя Славука, Лізаветы Пастушэнка. Як сведчаць малюнкі, пісьменнік захапляўся грацыёзнасцю жывёліны, удала схапляў моманты, калі яна скача і зліваецца ў гэтым скоку з вершнікам. Тут таксама можна ўбачыць экзэмпляры рамана «Дзікае палявання караля Стаха» на англійскай, польскай і ўкраінскай мовах.

Выстава праходзіць да 1 сакавіка 2026 года у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры па адрасе вул. М. Багдановіча, 13.
У кожнага з нас свой Караткевіч. Топ-9 фактаў з жыцця пісьменніка

У кнігу рэкордаў Гінэса патрапіў прыступ ікаўкі працягласцю 68 гадоў. Гэта здарылася ў Амерыцы з чалавекам Чарльзам Осбарнам (1894–1991). Ікаўка ў яго наступіла ў 1922 годзе, калі ён рэзаў свінню, і працягвалася да 1990 года. Лячэнню хвароба не паддавалася. Нягледзячы на гэта, ён вёў звычайны лад жыцця, ажаніўся, абзавёўся дзецьмі. Сярэдняя частотнасць ягонага ікання складала 40 разоў у хвіліну, а потым скарацілася да 20–25 разоў. Іканне ў Чарльза спынілася, калі яму было 96 гадоў. Памёр ён годам пазней ад язвы страўніка.

Пра ікаўку існуюць розныя павер’і. Прыкладам, на Смаленшчыне іканне прыпісваюць паробленай псоце або асабліваму нячысціку — Ікыўке. Так, ікаўку можна было наслаць на другога чалавека, сказаўшы: “Ікыўка, Ікыўка, стань у варот, хто першы прыйдзе — ускоч яму ў рот!”. Паводле павер’я, нячысты дух можа заляцець у рот з мухай ці трапіць з чарвячком. Але, калі намечаная ахвяра вядзе правільны лад жыцця, то хвароба ўсяліцца не зможа. Ікаўка, якая не знаходзіць сваёй ахвяры, верылі, можа існаваць не больш за 40 дзён.
Калі ж псота ўсё ж была пароблена чалавеку, то верылі, што такое магло здарыцца ў пэўны сакральны час, у прыватнасці, на Божае Нараджэнне або на Вялікдзень. Асабліва рызыкоўнай ікаўка была на Дабравешчанне. Верылі, нібыта, хто пачуе ў гэты дзень чужое іканне, то можа таксама захварэць. А калі ікаўка нападала на святкі, то чалавека чакала цяжкая хвароба. Тады трэба было хуценька выпіць тры глыткі вады і сказаць: “Ехала ікаўка на рабой кабыле, кабыла ўпала, ікаўка прапала!” Адным з метадаў спынення ікання быў умоўна накрэслены нажом на грудзях крыж.
Нашы продкі былі ўпэўнены: ікаўка апоўдні можа выклікаць пажар. У гэтым выпадку хворы павінен быў сем разоў прачытаць “Багародзіцу” і паставіць свечку перад абразом. Калі хто-небудзь пачынаў ікаць на вянчанні, то гэта быў знак няўдалага сямейнага жыцця. А ікаючага ўдзельніка пахавання ўважалі наступным нябожчыкам.
На бесперапынна ікаючага вешалі замок з ключом, абкурвалі ладанам, паілі святой вадой. Таксама маглі надзець хамут з потнага каня, біць па хвораму пугай і прыгаворваць: “Хляшчу! Хляшчу! Беса выхляшчу!”. Пры гэтым трэба было тройчы прачытаць малітву “Багародзіца, дзева, радуйся”. Маглі звяртацца і да святой лекаркі Параскевы Пятніцы. Ікаўку ў народзе перамагалі яшчэ такім чынам: скрыжоўвалі мезенцы абедзвюх рук і трымалі так некалькі хвілін, або перакрыжоўвалі ўказальным пальцам правай рукі мысок левай ступні.
Паводле павер’я, ікаўка мае свой век, дажывае да старасці і сыходзіць у асіну. Лічылі, што яна часцей нападае на жанчын ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў. Прычым, для замужніх яна не страшная, але небяспечная для ўдоў, салдатак і старых дзеў. А вось ікаўка ў немаўлят была сведчаннем моцнага здароўя. Існавалі талісманы ад ікаўкі — лыжачка і ручнік, якія хросныя неслі ў храм за пазухай і пры хрышчэнні дарылі хрэсніку або хрэсніцы.

У народзе і цяпер вераць, што калі ў чалавека ікаўка, то значыць яго нехта згадвае, бэсціць ці зайздросціць яму. Каб перапыніць ікаўку, чалавек мусіў прыгадаць, хто яго згадвае, і прабачыць. Таксама ад гэтай хваробы трэба было перажагнацца, выпіць вады з кубка, прычым павяртаць яго кожны раз пасля глытка так, каб атрымаўся крыж-накрыж. Потым набраць поўныя грудзі паветра, затрымаць дыханне і на адным духу тройчы паўтарыць: “Пайшла ікаўка да мора, шукаючы Рыгора. Рыгор, вярніся, ікаўка мініся”.
Сёння медыкі ведаюць фізіялагічную прычыну ікаўкі. Гэта міжвольныя спазмы дыяфрагмы, якія з эвалюцыйнага пункту гледжання тлумачацца як рэфлекс, прызначаны для выдалення паветра са страўніка. Гэта сцвярджэнне не адносіцца да выпадкаў так званай паталагічнай ікаўкі, калі рэфлекс выклікаецца нейкім унутраным раздражняльнікам (запаленне, пухліна і г. д.).
Пры гэтым усё адно адным з самых папулярных спосабаў лічыцца пітво вады дробнымі глыткамі. Лепш нахіліць корпус наперад, заклаўшы рукі за спіну.
Нямала спосабаў, звязаных з дыханнем. Гэта можа быць глыбокае энергічнае дыханне ці ягоная затрымка. У любым выпадку, мэта адна — прымусіць мозг перастаць пасылаць нервовыя імпульсы для скарачэння дыяфрагмы.

Калі першыя два метады не спрацавалі, рэкамендуецца з’есці лыжку цукру ці лустачку цытрыны. У прынцыпе, можна з’есці і што-небудзь іншае, галоўнае — перабіць спазм. Цікава, што раней нашы продкі, каб дабіцца падобнага эфекту, раілі пакласці ў рот кавалачак цукру, выпіць 12 глыткоў вады і некалькі кропляў воцату з вадой. Калі ані ежы, ані вады паблізу няма, высалапіце язык. Высоўваючы і выцягваючы яго, вы стымулюеце заднюю частку насаглоткі і галасавыя звязкі, што можа даць вам пэўную палёгку.
Яшчэ адзін метад барацьбы з ікаўкай — сполах. У старажытнасці ён таксама прымяняўся, трэба было напалохаць нячысціка і тым самым пазбавіць ад яго чалавека. Сёння мы ведаем, што сполах, па-першае, за рахунак стрэсу нервовай сістэмы выклікае збой вашага дыхання, а па-другое, адцягвае ўвагу ад мозга.
І апошні з самых дзейсных метадаў — фізічнае ўздзеянне. Сцісканне далоняў, шчыканне ці паляпванне — любы спосаб, які з дапамогай невялікага болевага ўздзеяння здольны адцягнуць ўвагу вашай нервовай сістэмы.
Вядома, з гадамі кожны знаходзіць для сябе ідэальны спосаб барацьбы з ікаўкай. А нехта выдатна жыве з ёй. У цэлым ікаўка лічыцца звычайнай з’явай і часцей за ўсё праходзіць сама сабою праз некалькі хвілін. Але, калі сімптом доўжыцца больш за 48 гадзін, неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.

Лячэнне ран ды інфекцый, звязаных з імі, сыходзіць сваімі каранямі ў глыбіню стагоддзяў. Каб спыніць крывацёк і прыкрыць рану, старажытныя людзі выкарыстоўвалі лісце раслін, пучкі сухой травы і моху. Адны з самых ранніх звестак пра лячэнне ран выяўлены пры вывучэнні старажытнашумерскіх гліняных дошчачак, датаваных прыкладна 2500 г. да н.э. У тэкстах апісваецца прамыванне ран вадой і малаком з наступным накладаннем павязкі з мёдам і смалой.

Розныя віды алкаголю таксама выкарыстоўваліся ў старажытнай медыцыне. Адным з першых, вядомых сучасным навукоўцам, прэпаратаў для апрацоўкі ран было віно, змяшанае з алеем. У старажытным свеце гэта было распаўсюджаным сродкам для прамывання ран. Шумеры выкарыстоўвалі піва ў якасці антысептыку для апрацоўкі ран, ужываючы да 19 розных гатункаў піва. Яшчэ адным народам, які скарыстаўся ачышчальнымі ўласцівасцямі алкаголю, былі грэкі. Яны выкарыстоўвалі віно, а таксама гатаваную ваду ды воцат для прамывання ран. Грэкі, у прыватнасці Гіпакрат (430–377 гг. да н. э.), былі першымі, хто вылучыў чатыры асноўныя прыкметы запалення: пачырваненне, ацёк, жар і боль.

Што да старажытных беларусаў, дык пры атрыманні любой раны, яе адразу ж прамывалі, прычым стараліся прамыць “жывой” або “святой” вадой. У асноўным гэта была вада, набраная ў пэўныя часы і ў пэўных крыніцах, загавораная вада ці вада, у якой былі асвечаныя лекавыя зёлкі. У асвечанай вадзе варылі велікодныя яйкі, вугельчыкі са сваёй печы ці вугельчыкі з абрадавага велікоднага вогнішча. Таксама выкарыстоўвалася вада, якой змазвалі велікодныя булкі або вада, пралітая праз рэшата, праз заручальны пярсцёнак ці праз адтуліну ткацкага чаўнака.
Дарэчы, нашы заможныя гаспадары таксама прамывалі раны віном. Для простага люду гэта было дорага, і таму яны часам выкарыстоўвалі куды таннейшы сродак, які заўсёды быў пад рукой: на адкрытую рану трэба было… памачыцца. Што цікава, падобны “рэцэпт” на ўсю моц выкарыстоўваўся і ў XX стагоддзі.
Пасля прамывання на рану прыкладалі дрэвавы трут, закручвалі павуціннем, замазвалі хлебным мякішам ці коламаззю, якая ўтваралася з дзёгця на калёсах. На раны прыкладалі анучкі, якія намочвалі ў настоеных на гарэлцы бярозавых пупышках.
Беларускі пісьменнік 19 стагоддзя Ігнат Ходзька ў сваёй аповесці “Дзённік манаха-бернардына” прыводзіць дыялог паміж двума шляхціцамі з-пад Ушачаў. Адзін з іх перад дуэллю дастаў з-за пазухі невялікі вузельчык і заявіў, што ў ім жытні хлеб і павуцінне — выдатныя шляхецкія зёлкі. “Кожны шляхціц, выязджаючы на соймік, зараз па ўсёй хаце збярэ павуцінне і заўсёды ў запас з сабой носіць. Ледзь толькі непрыемнасць... зараз з кашаля лекі: яно і кроў спыніць, і рану загоіць так хутка, што толькі адзін рубчык застанецца. Ты яшчэ малады, Міхал! Так вучыся ў мяне, старога, і без павуціння ні на крок на сойміках”. Справа ў тым, што на сойміках, лакальных зборах шляхты, увесь час узнікалі спрэчкі, нярэдка яны сканчаліся бойкамі з ужываннем халоднай зброі.
Не прайшло і 200 гадоў, як навукоўцы вярнуліся да тэмы павуціння ў медыцыне — некалькі гадоў таму практычна сінхронна ў Кітаі, ЗША і Расіі заявілі пра стварэнне штучнага павуціння, практычна ідэнтычнага натуральнаму, для гаення ран.

Тым не менш, практычна ўся народная медыцына беларусаў у справе лекавання ран будавалася на выкарыстанні раслін. І знакаміты трыпутнік быў сапраўды адным з асноўных сродкаў. Больш за тое — дапамагаў ён вельмі добра: ужо сучасныя навукоўцы высветлілі, што трыпутнік аказвае супрацьзапаленчае, кроваспыняльнае, супрацьацёкавае і болесуцяшальнае ўздзеянне, спрыяе хуткай эпітэлізацыі і гаенню ран. Вось толькі гаворка ідзе не аб прыкладанні лісціка расліны — лечыць сок трыпутніка, таму расліну разжоўвалі і гэтай “жованкай” мазалі раны.
Таксама ў топ народных сродкаў для гаення ран уваходзіла лісце лапуха, адвар з рамонка (у тым ліку і пры лячэнні апёкаў), сок дзьмухаўца. У некаторых вёсках да раны прыкладалі мазь з кветак нагатка, мазь з шышак хмелю, настой пупышак чорнага топаля, лісце ліпы або таркаваны хрэн. Парэзы залівалі сокам травы “серпарэзніка” або прысыпалі парашком з сушаных кветак чамярыцы.

Для лячэння ран даволі часта выкарыстоўвалі жывых або мёртвых лягушак ці жабак. Паводле запісаў этнографаў, у 19 стагоддзі ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі да раны прыкладалі лягушку, разадраную напалам. Потым рану пасыпалі нюхацельным тытунем, палівалі віном і малаком. Да раны ад укусу змяі прыкладалі брушкам жывых лягушак, мяняючы іх па меры акалявання. Для хутчэйшага прарывання нарываў, прыкладалі мёртвую жабу, заячае “сала”, дзёгаць ці гліну з калёс, лісткі трыпутніка ці “мядзвежага вуха”.
Ранкі на дзёснах прысыпалі парашком, стоўчаным з маленькіх каменьчыкаў з галавы акуня. Ранкі на вачах змазвалі авечай жоўцю і кроўю з-пад крыла голуба.
Да гнойных ран прыкладалі свежыя лісты бэзу і мянялі іх раз на дзень. Калі гнаіліся раны на нагах, то спальвалі сабачыя рэбры, іх попелам прысыпалі раны і зверху накладалі лісты капусты ці таго ж трыпутніка, штораз мяняючы іх.
Пухліны лячылі рознымі спосабамі. Эфектыўным метадам лічылася накладванне павязкі змочанай ў 10 % растворы солі. Да пухлін таксама прыкладалі нагрэтую качаргу, цёплы галубіны памёт, печаную цыбулю, жывую разадраную мыш.
Шмат народных методык існавала для лячэння апёкаў. Месцы апёкаў змазвалі цёртай бульбай, мёдам, мазямі з канаплянага, ільнянога алею і каровінага масла, змешанага з жаўтком курынага яйка. У апошнім выпадку трэба зварыць адно яйка накрута, дастаць жаўток і, насадзіўшы яго на пруток, патрымаць над агнём. Тады пачне капаць нешта накшталт тлушчу, якім трэба мазаць апёк ці абваранае месца. Таксама да апёкаў прыкладалі свежы гной з-пад каровы, белую алейную фарбу, рабілі кампрэсы з анучак, намочаных у свежай дзіцячай мачы або мачы самога хворага. Апроч іншага, абпаленыя месцы пасыпалі парашком з драўлянага вуголля, а калі апёк быў ад пораху, то рану пасыпалі гарохавай мукой.

Такую рану засыпалі перапаленай поўсцю менавіта таго сабакі, які ўкусіў чалавека. Калі заўважалі, што ўкусіў шалёны сабака, то звярталіся да знахара, які загаворваў кавалак хлеба з пакладзенай у яго травой “шаленец”. Пасля такі хлеб абавязкова з’ядалі на вуліцы, а не пад дахам. Абрад трэба было паўтарыць тройчы.
У паўночна-ўсходняй частцы вёскі Малыя Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці ляжыць валун, які завуць Шалёны Камень. Згодна з павер’ямі, каб вылячыцца ад укусу шалёнага сабакі, раілі з каменя сашкрэбсці парашок, які потым выпіць з вадой. Па легендзе, калісьці тут прабягаў ашалелы чалавек, паваліўся на камень, стаў яго грызці і заснуў. А прачнуўся ўжо здаровым.

Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета.
Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег». Старабеларускае найменне яго –прасінець (у значэнні «прасвет у воблаках»).
Здавён у гэтым месяцы асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэла лучына ў пасвеце ці на лучніку. Мужчыны займаліся дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны. Раней яны стаялі амаль у кожнай хаце. Добра быў развіты прагноз надвор`я, стан будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў прыказках і прымаўках.
Снежань жыў чаканнем калядных свят.
Гэты дзень лічылі паказальнікам зімы, то бок які дзень сёння, такая і ўся зіма будзе. Так і казалі: «Платон ды Раман кажуць зіму нам».
Былі такія прыкметы: калі з раніцы цёпла – значыць, быць адлізе напачатку зімы; холад ды віхура апоўдні – такая будзе і сярэдзіна зімы; а калі пад вечар закруціць завея, то сыдзе ад нас зіма неахвотна.
Раней у народзе лічылі, што ў гэты дзень на двары нячыстая сіла шалее. Таму здзяйснялі ахавальны абрад: стукалі абухом сякеры па аконных рамах і дзвярных вушаках – лічылася, што гэта абароніць дом.
Была такая прыкмета: вербы на Аўдзея плачуць – да завеяў.
У гэты дзень не чакалі карысці ад дарогі, таму ў народзе раілі «сядзець у хаце і рамантаваць збрую». Таксама на Прокла існаваў звычай праклінаць усякую поскудзь, таму знахары, бабкі-шаптухі былі нарасхват.
Была такая прыкмета: калі 3 снежня ішоў снег, то 3 чэрвеня пойдзе дождж.
Казалі: «Барбара ноч урвала, а дзень падтачыла». Гэта значыць, штораз цямнела ўсё раней і раней. У праваслаўных – Уводзіны Багародзіцы ў храм. У народнай інтэрпрэтацыі «ўвядзенне» асацыявалася з пачаткам сапраўднай зімы (яе ўводзінамі ў прыродзе).
Нашы продкі казалі: «Увядзенне прыйшло – зіму прывяло», «на Увядзенне – тоўстае лядзенне» (гэта значыць, былі ўжо такія маразы, што лёд на рэках і азёрах станавіўся вельмі моцным).
Надвор'е ў ранейшыя часы дазваляла катацца на санках, адбываліся першыя зімовыя кірмашы.

У гэты дзень нашы продкі звычайна ўсёй вёскай выходзілі на вуліцу, каб растаўляць тычкі ўздоўж дарог. Гэта было патрэбна, каб у завею і снегапад падарожнікі маглі лягчэй знайсці шлях.
Каля жылля разграбалі сцежкі. Лічылася, што менавіта з Пракопа ўсталёўваецца добрае снежнае покрыва, каб ездзіць на санках.
Была такая прыкмета: колькі сёння снегу, столькі вясной травы будзе.
Лічылася, што ў гэты зімні дзень нельга прасці. У некаторых мясцінах дзяўчаты вечарам варажылі.
Былі такія прыкметы: калі цурчанне ў рацэ ледзь чутнае, зіма будзе роўнай, а калі чуваць выразна – быць маразам, завеям; калі 6 снежня ішоў снег і вецер з поўначы, то 6 чэрвеня будзе вецер з поўначы і невялікі дождж.
Кацярынін дзень. Звычайна ў гэты дзень у Беларусі варажылі, праводзілі гулянні, каталіся на санках. Таму яго яшчэ называлі Кацярына Санніца.
Продкі верылі, што сёння кожнаму абавязкова трэба было скаціцца на санках з гары, каб вызваліцца ад душэўнага цяжару, здабыць спакой. У народзе так і казалі: «Кацярынін дзень прыйшоў, катанне прывёў». Вечарам дзяўчаты пяклі праснакі на адной солі і з'ядалі іх, перад тым як легчы спаць, каб у сне суджаны падаў вады напіцца.
Была такая прыкмета: калі надвор'е будзе цёплым па мерках зімы, то добра ўрадзіцца лён.
8 снежня па народным календары – Клім халодны.
Нашы продкі заўважылі, што ў гэты дзень часта здараюцца моцныя маразы, таму такая назва. У даўнейшыя часы жанчыны 8 снежня сядалі ля вакна прасці. У хаце было вельмі светла ад снегу за вакном, таму можна было займацца гэтай справай цэлы дзень.
Была такая прыкмета: калі на дрэвах іней, то будзе добры ўраджай ільну.
У нашых продкаў гэта быў Юр'я Зімовы (Юр'еў дзень), які лічыўся апекуном свойскай і лясной жывёлы. У гэты дзень гаспадары аглядалі кароў, падстрыгалі грывы і хвасты коням, а таксама аднімалі ад кабыл жарабят, якіх да вясны ставілі ў асобныя хлявы. Раней лічылася, што 9 снежня ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі і нападаць на скаціну, бо «Юр'я ўжо дае ваўкам свабоду», таму жывёл нельга было выпускаць на вуліцу.
Была такая прыкмета: якое надвор'е сёння, такім яно будзе роўна праз паўгады.

Нашы продкі прыкмецілі, што ў гэты час рыба рыхтуецца да зімоўкі – хаваецца ў зімавальных ямах і вірах. На нераст ідуць мянтуз, сіг і рапушка. З гэтага дня пачыналася падлёдная лоўля снятка (корушкі).
Была такая прыкмета: калі стаіць марознае надвор'е, то такое яно будзе аж да 18 студзеня.
У гэты дзень нашы продкі шанавалі соек. Лічылася, што калі гэтая птушка падасць нейкі знак, то трэба ісці за ёй, бо сойкі «будучыню прыадчыняюць і клапоцяцца пра шчасце».
Былі такія прыкметы: калі птушкі сядзяць вельмі нізка на галінах дрэў, то зіма пачне цяплець; калі сёння галалёдзіца, то бліжэйшае надвор'е будзе вельмі сырым.
Раней гэты дзень называлі Парамон Зорнік. На Парамона нашы продкі звычайна выходзілі глядзець ранішнюю зару: барвовая зара – да сцюдзёных вятроў, зара чырвоная – быць дню яснаму, калі зара снежная – быць завеям. Яшчэ ў даўнейшыя часы казалі, што ў гэты дзень «ходзіць зіма ў мядзведжым футры, па стрэхах стукае, бабам уставаць загадвае тапіць печ».
Былі такія прыкметы: калі на дварэ мала снегу, то хлеб урадзіцца слаба; калі снег глыбокі, то год будзе добры.
Лічыўся гэты дзень дзявочым святам, таму народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў і прыкмет на гэты дзень. Напрыклад, дзяўчаты варажылі на бліны, крычалі ў калодзеж, бегалі пад вокны слухаць, пра што гавораць у хаце, каб зразумець, як складзецца іхны лёс.
У даўнія часы старыя людзі ў гэты дзень хадзілі слухаць ваду ў студнях: «Ціхая вада – да добрай зімы, шумная – да сцюжы і завеяў».
Нашы продкі ў даўнейшыя часы імкнуліся з гэтага дня вучыць грамаце дзяцей. З гэтым лічыліся і вясковыя школы. Казалі, што «Навум наставіць на вум, розуму навучыць». Лічылася, што дзякуючы Навуму дзеці хутчэй і лепш засвояць навуку.
Былі такія прыкметы: калі на небе шмат зор, будзе завея; калі вецер дзьме з поўначы, то ў бліжэйшыя дні будзе вельмі халоднае надвор'е.

Нашы продкі лічылі гэты дзень нешчаслівым, таму не ўскладалі на яго надзеі, не пачыналі нічога важнага.
Былі такія прыкметы на 15 снежня: калі шмат снегу, то будзе багаты сенакос налета; калі дзень непагодлівы, то падобнае надвор'е пратрымаецца да 30 студзеня.
Раней гэты дзень называлі Іван Маўчальнік – нашы продкі верылі, што той, хто будзе нешматслоўным у гэты дзень, абавязкова стане паспяховым у бліжэйшы час. Дарэчы, імкнуліся не толькі менш казаць, але і менш пісаць. Словам у гэты дзень не злоўжывалі.
Была такая прыкмета: калі ідзе мокры снег і адразу растае, то ўраджай у новым годзе будзе кепскім.
У гэты дзень пастухі збіралі «варваршчыну» – традыцыйную плату за сваю працу. Жанчыны ў гэты дзень не пралі. Каб лепш пладзілася жывёла, у некаторых мясцінах ляпілі з цеста галовы, рогі, капыты, вушы і кармілі гэтым скаціну.
Былая такая прыкмета: цёплае надвор'е на Варвару – добры ўраджай ільну на лета.
Гэты дзень, як і Варварын, лічыўся «бабскім». Таму на Саву не пралі, а таўклі проса, ячмень на куццю, жыта малолі. Казалі так: «Варвара мосціць, Сава цвікі вострыць, а Мікола прыбівае» – маючы на ўвазе паступовае нарастанне маразоў.
Была такая прыкмета: калі з коміну ідзе дым уверх роўным слупам, то будзе мароз, а калі віецца ў розныя бакі, то будзе моцны вецер.
19 снежня па народным календары – Мікола-зімовы. У народзе лічылі, што менавіта Мікола выступае пачынальнікам сапраўднай зімы: «да Міколы няма зімы ніколі».
Некалі ў гэты дзень праводзілі Мікольшчыну – свята свечкі. Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў «братчыкаў» півам і брагай. Затым запаленую свечку пераносілі ў іншую хату, дзе яна захоўвалася да наступнага года.

Лічылі, што гэты дзень падводзіць рысу пад усімі святамі гэтага года. У гэты дзень дзяўчаты садзіліся за шыццё, рыхтавалі рэчы на будучыню.
Была такая прыкмета: калі сёння ідзе мокры снег, то лета будзе прахалодным і дажджлівым; калі снег сухі, то летам можа быць засуха.
Раней гэты дзень называлі Анфіса-майстрыха, Анфіса-рукадзельніца. У даўнія часы ў гэты дзень дзяўчаты варажылі на жаніхоў (суджаных, нарачоных). Адбывалася гэта не ноччу, а пры дзённым святле падчас вышывання, прадзення ці ткання. У некаторых мясцінах стараліся гэта рабіць у поўнай адзіноце, каб ніхто не сурочыў. Прыгаворвалі так: «Іголка-сястрычка, пакажы мне суджанага тварык! Перад кім з'яўлюся не ў палатняным, а ў сасватаным?».
Былі такія прыкметы: калі цэлы дзень ідзе снег, то лета будзе дажджлівым; калі дзень марозны, але сонечны, то зіма будзе цёплай.
Раней гэты дзень называлі Ганна Зімовая. Лічылася, што ў гэты дзень сонца памірае, а 25 снежня, калі дзень пачынае павялічвацца, яно нараджаецца зноў. У некаторых рэгіёнах Беларусі выконвалі абрад «пераварочвання»: абыходзілі хлявы, каб кожную жывёліну павярнуць галавой да выхаду, пераварочвалі кожную рэч у пунях і свірнах, перамешвалі зерне. Каб перавярнуць сваю гаспадарку на новы год – «на лета і да росту». З астранамічнага пункту гледжання 21 і 22 снежня – дні зімовага сонцастаяння, калі ноч самая доўгая ў годзе.
Былі такія прыкметы: калі дзень сонечны, то на Новы год будзе сонца і мароз; калі дзень пахмурны, то на Новы год будзе цёпла; калі на дрэвах шмат інею, то ўраджай будзе добры.
У народзе ў гэты дзень чыталі замовы супраць начніцы, якая па павер'ях пужала дзяцей. Для таго, каб абараніць дзіця ад начніцы, таксама саджалі на акно ляльку, якая павінна была перацягнуць увагу нячысціка на сябе.
Калі 23 снежня ясна, варта чакаць маразоў. Ветранае і сухое надвор'е прадракае засушлівае лета.
Звычайна ў Ніканаў дзень распальвалі вогнішчы, бо хацелі праславіць сонца. Але без асаблівай неабходнасці з дому не выходзілі і спаць клаліся крыху раней. У беларусаў-каталікоў – Посная куцця. Пачатак Каляд. Дзяўчаты варажылі пра замужжа. Насілі з песнямі «звязду». «Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі», «Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі».
Былі такія прыкметы: калі вароны вядуць сябе неспакойна, то будзе завіруха; калі на небе шмат аблокаў, то хутка пахаладае.

Раней гэты дзень называлі Спірыдон Сонцаварот. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень адбывалася сімвалічнае нараджэнне новага дня і новага года.
У даўнейшыя часы людзі казалі: «Пасля сонцавароту хоць на курыны крок, ды прыбудзе дзень». Быў такі звычай: у гонар сонца адкладалі па адным палене дроў, калі збіралася 12 пален, імі тапілі печ на Святы вечар – 6 студзеня. На Спірыдона гаспадыні прыкормлівалі грэчкай курэй, каб яны лепш несліся. 25 снежня забаранялася працаваць.
Былі такія прыкметы: калі кірунак ветру рэзка памяняўся, то надвор'е таксама хутка зменіцца; калі дзень ясны і бязвоблачны, то на Новы год будзе мароз.
Раней у гэты дзень выконвалі абрад, які быў накіраваны на абарону хаты ад бяды і няшчасцяў: гаспадыня павінна была ўторкнуць серп, а гаспадар – сякеру ў парог хаты.
Былі такія прыкметы: з гэтага дня назіралі за надвор'ем 12 содняў (сутак) – лічылі, што кожны дзень пакажа надвор'е аднаго месяца наступнага года.
У некаторых мясцінах верылі, што ў гэты дзень нячысцікі ходзяць па дварах і шкодзяць людзям. Але ад гэтага абаронены добрыя гаспадары, таму трэба было наводзіць парадак у доме і ля яго.
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень снежна і халодна, то будзе добры ўраджай; якое надвор'е сёння, такім яно будзе і ў другім месяцы новага года.
Гэты дзень раней называлі Прачыстая, Гаспажа, Спажа, Зельна. Казалі так: «Да Прачыстай поле мусіць быць чыстым». Свята завяршэння ўборкі ўраджаю – Дажынкі.
Было шмат абрадаў і павер'яў на гэты дзень. Паўсюдна было ў звычаі пакідаць на паласе жменю нязжатых каласоў, якія завязвалі вузлом – «заломлівалі бараду», гэты апошні снапок асвячалі і з яго потым пачыналі засеўкі.
Нашы продкі ў даўнія часы мелі такую прыкмету: калі ў гэты дзень моцны мароз, то ён прастаіць да Вадохрышча (Хрышчэнне). Народ лічыў: які Агей, такі і красавік будзе.
У некаторых мясцінах верылі: хто будзе сварыцца ў гэты дзень, той у наступным годзе можа стаць адзінокім.

У народзе гэты дзень называлі Данііл Зімапаказальнік. Таксама па надвор'і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе май.
Калі 30 снежня была завіруха, гэта значыла, што наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду.
Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.
31 снежня па народным календары быў Мадэст – заступнік жывёлы. У гэты дзень назіралі за прыродай: якое надвор'е перад Новым годам – такое будзе і перад Пятром. Светлае неба азначала, што год будзе вясёлы. Шмат снегу – да добрага ўраджаю.
Пад Новы год у нашых продкаў быў такі звычай: калі сям'я збіралася разам за сталом, то перш, чым бацька скажа ўрачыстае слова, дзеці лезлі пад стол і па сонцы апляталі ножкі стала лыкавай вяроўкай. Так злучалі сям'ю, каб у будучым годзе ўсе за сталом сабраліся ізноў у поўным складзе і ў добрым здароўі.
One fine body…