28.05.2024
28.05.2024

Бананавыя пончыкі. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Бананавыя пончыкі — страва даволі каларыйная, аднак часам можна сябе імі папесціць. Бананы будзем выкарыстоўваць для гатавання цеста. Пончыкі атрымліваюцца хрумсткія з паўсалодкім смакам.

Пакрокавы рэцэцпт прапнуе блогер Святлана Карніцкая.

Інгрэдыенты для пончыкаў

 

  • Сухія дрожджы — 5 гр.
  • Цёплая вада — 60 мл.
  • Банан —2 шт. (150 г)
  • Цукар — 50 гр.
  • Сметанковы алей — 50 гр.
  • Мука — 280 гр.
  • Раслінны алей — 400 мл.
  • Цукровая пудра — 50 гр.

Спосаб прыгатавання

Падрыхтуйце ўсе неабходныя прадукты. Масла сметанковае можна дастаць загадзя.

Пачысціце бананы.

Сухія дрожджы растапіце ў цёплай вадзе.

Бананы нарэжце на кавалачкі, дадайце распалены сметанковы алей і цукар.

Узбіваем блэндэрам усё да аднастайнага стану (калі няма блэндэра: перктрыце вельмі добра відэльцам).

Бананы

Злучаем дражджавую сумесь з бананавай, змешваем.

Бананавая сумесь

Затым паступова дадаём прасеяную муку, замешваем цеста. Яно будзе вельмі мяккім і ліпкім.

Мука

Накрываем міску з цестам талеркай (аўтар выкарыстоўвала рондаль, накрыла вечкам і ручніком) і пакідаем пры пакаёвай тэмпературы на гадзіну падымацца.

Сумесь

Пры ніжэйшай тэмпературы навакольнага асяроддзя растойка цеста можа заняць больш часу. Гатовае цеста вымешваем з мукой і разразаем так, каб атрымаліся квадрацікі. Рукамі раскочваем шарыкі, кладзем іх на муку.

Шарыкі

Разаграваем алей на сярэднім агні, можна ў рондалі ці на патэльні.  Абсмажваем прыкладна 4-6 хвілін, важна, каб яны падрумяніліся, звяртаем увагу, каб яны не прыгаралі.

пончыкі

Смажам пончыкі да румянай скарыначкі, кладзём іх на папяровыя ручнікі, каб тыя увабралі лішні тлушч.

Тлушч

Гатовыя пончыкі пасыпаем цукровай пудрай. Смачней за ўсё ёсці іх цёплымі, але тут ужо на ваш смак.

Смачна есці!

Глазураваныя сыркі ў хатніх умовах. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.