Сезон гарбуза ў разгары. Самы час парадаваць сябе смачным і простым дэсертам. Прапануем прыгатаваць у меру салодкія кексы з бялковым крэмам, у складзе якіх галоўны інгрэдыент — гарбуз.
Выпечка атрымліваецца сонечна-аранжавага колеру, духмянай і ледзь вільготнай унутры.
Гарбуз у кексах, дарэчы, практычна не адчуваецца.
Інгрэдыенты:
Для цеста:
Гарбуз — 350 гр.
Яйкі — 3 шт.
Раслінны алей — 100 мл.
Цукар — 230 гр.
Пшанічная мука — 350-400 гр.
Соль — 1/4 ч.л.
Разрыхляльнік — 2 ч.л.
Можна выкарыстоўваць вострыя прыправы па смаку
Для крэму:
Бялкі яечныя — 4 шт.
Цукар — 1 шклянка
Лімонны сок — ¼ ч. л.
Спосаб прыгатавання
Гатуем цеста для кексаў
Рэжам гарбуз кавалкамі, чысцім ад лупіны.
Кладзём кавалачкі ў талерку і ставім на 5 хвілін у мікрахвалёўку на самую высокую магутнасць. Дастаем і размінаем відэльцам. Або кладзем у сатэйнік, заліваем вадой і тушым да мяккасці.
Затым зліваем ваду і перабіваем гарбуз блэндарам.
У місцы ўзбіваем міксерам яйкі, гарбузовае пюрэ, раслінны алей і цукар.
Дадаем муку, соль, разрыхляльнік, тут жа можна і карыцу дадаць для водару.
Добра ўзбіваем інгрэдыенты да аднастайнай масы.
Можна выкарыстоўваць сіліконавыя формы ці аднаразовыя.
Разліваем сумесь у змазаныя алеем формачкі. Выпякаем у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы (прыкладна хвілін 20-25).
Гатуем крэм для кексаў:
Бялкі злёгку ўзбіваем. Дадаем цукар, лімонны сок і яшчэ ўзбіваем 1 хвіліну.
Трэба добра ўзбіць бялкі. Аўтар выкарыстоўвала рондаль, паставіла бялкі на невялікі агонь, узбівала хвілін 10-15, каб маса гусцела, пасля паступова дадавала больш лімоннага соку.
Здымаем з агню крэм, і працягваем узбіваць яшчэ некалькі хвілін, каб бялкі астылі. Агульны час узбівання 10-15 хвілін, трэба сачыць за кансістэнцыяй.
Пасля выліваем крэм ў пакет, завязваем, адразаем кончык і змазваем крэмам кексы.
Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by