Як смачна запекчы скумбрыю? Гэты рэцэпт распрацаваны шэф-поварам кулінарнай студыі Le Gourmet Аляксеем Радзько разам з выкладчыкам школы здаровага харчавання Анастасіяй Уласевіч і вядучым афтальмолагам праекта «Я бачу!» Хрысцінай Белянічавай.
Усе інгрэдыенты – максімальна даступныя і ў той жа час карысныя. Яны падабраныя так, каб добра паўплываць на на стан здароўя вачэй.
Скумбрыя ў духоўцы з гарнірам. Рэцэпт
На 2 порцыі стравы вам спатрэбіцца
- Скумбрыя – 1 шт.
- Лімон – 1 шт.
- Соевы соус;
- Аліўкавы або сланечнікавы алей
- Соль
- Перац
- Чабор
Для начыння
- Морква – 50 г.
- Цыбуля – 50 г.
- Вешанкі – 50 г.
- Соевы соус – 1 ч. л.
- Сланечнікавы алей
- Соль
- Перац
Для гарніру
- Спаржавая фасоля – 120-130 г.
- Морква – 70 г.
- Часнок – 1 зубчык
- Соевы соус – 1 ч. л.
- Сланечнікавы алей
- Зеляніна
- Памідоры чэрыі – 1-2 шт.
- Долька лімона
Крок 1
Робім з скумбрыі філе, выдаліўшы косткі і субпрадукты. Дадаем соль, перац, апырскваем лімонным сокам, соевым соусам і аліўкавым або сланечнікавым алеем, пакідаем марынавацца на 2-3 хвіліны.
Крок 2
Робім начынне: тром моркву на буйнай тарцы, наразаем цыбулю.
Вешанкі наразаем на небуйныя кавалачкі. Грыбы выкарыстоўваем сырыя. Калі яны сухія, замочваем у кіпені і трохі праварваем, пасля чаго даем трохі астыць і здрабняем. Усе кампаненты абсмажваем на патэльні на сланечнікавым алеі да гатоўнасці, дадаем соль і перац, соевы соус.
Даем начынню трохі астыць і раўнамерна выкладваем на філе, закруціўшы яго рулетам.
Можна дадаць галінку чабора. Каб рулет не разваліўся, фіксуем яго з дапамогай шпажкі.
Запякаць у духоўцы на працягу 20 хвілін пры тэмпературы 180° С.
Крок 3
Пакуль запякаецца скумбрыя, робім гарнір. Моркву наразаем буйной саломкай – яе можна абсмажыць, папярэдне трохі падварыць. Дадаем да морквы на патэльню спаржавую фасолю, пакрышаны часнык і соевы соус, абсмажваем на сланечнікавым алеі да гатоўнасці.
Крок 4
Выкладваем скумбрыю на талерку, дадаем гарнір. Аформіць можна свежай зелянінай або рукалай, памідорамі чэры, долькай лімону.
Смачна есці!
Фота – Аксана Жураўлёва.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by