Хатнія глазураваныя сыркі — ідэальная альтэрнатыва пакупному дэсерту. У іх пад тонкім пластом шакаладу схавана тварожнае начынне з какосавай стружкай і здробненымі арэхамі. Прыгатуйце натуральныя глазураваныя сыркі дома і пераканайцеся, наколькі гэта проста і смачна.
Пакрокавы рэцэпт глазураваных сыркоў прапануе блогер Святлана Карніцкая.
Для начыння
Для глазуры
Да тварагу дадайце мяккае сметанковае масла, можна крыху падагрэць яго ў мікрахвалеўцы ці дастаць загадзя, узбіць блэндарам да аднастайнай кансістэнцыі.
Дадайце цукар, можна дадаць ванільны, аўтар выкарыстоўвала звычайны. Узбіце блэндарам.
Дадаём банан, парэзаны кавалачкамі і таксама ўзбіваем блэндарам.
Наша начынне гатова.
Форму сырку можна зрабіць розную. Аўтар выкарыстоўвала 2 варыянты, каб паказаць, якія будуць сыркі. Калі больш прывабная квадратная форма, то выкарыстоўваем квадрацікі з фольгі памерам прыкладна 16 на 16 см. калі ў форме каўбаскі, вам больш падыдзе харчовая плёнка.
Лапаткай або лыжкай выкладваем парцыённа начынне, можна дадаць усё начынне ў пакет, адрэзаць носік і выціскаць яго як з кандытарскага шпрыца. У частку сыркоў аўтар вырашыла дадаць варэнне з парэчкі. Калі дадаем варэнне, зверху яго пакрываем белай тварожнай масай.
Затым скручваем сырок з двух бакоў як каўбаску ці цукерку ў харчовай плёнцы і фарміруем прастакутнік. У плёнцы сыркі хутчэй замярзаюць.
Кладзём сыркі ў маразілку, каб яны крышку застылі. Прыкладна гадзіны на дзве.
Палім шакалад на вадзяной лазні, дадаем сметанковае масла. Дастаём тварожныя сыркі з маразілкі. Затым нам трэба абмакнуць іх у шакаладную глазуру (рабіць гэта лепш у два этапы).
Уторкнуць у кожны сырок драўляную шпажку. Акунуць яго ў глазуру, дастаць і даць сцячы лішняму шакаладу, выкласці на паперу для выпечкі.
Дастаць шпажку і прыбраць у халадзільнік на некалькі гадзін (лепш — на ноч). Пасля спрабуйце сыркі на смак і атрымлівайце асалоду.
Смачна есці!
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — адна з буйнейшых культурных падзей у Беларусі і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Ён праводзіцца штогод у горадзе Віцебску, прываблівае тысячы турыстаў з усяго свету і сёння з'яўляецца найбуйнейшым святам мастацтваў і музыкі ў краіне.
Першы фестываль «Славянскі базар» адбыўся ў 1992 годзе і быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Беларусі. З тых часоў ён стаў традыцыйнай і важнай падзеяй для многіх людзей. На працягу некалькіх дзён на вуліцах Віцебска праходзяць канцэрты, выстаўкі, тэатральныя паказы і іншыя мерапрыемствы.
Асноўны акцэнт фестывалю робіцца на музыку, мастацтва і культуру славянскіх народаў. На сцэнах выступаюць вядомыя артысты з розных краін, і афіша «Славянскага базару» з году ў год радуе гасцей і жыхароў Віцебска сваёй разнастайнасцю. Акрамя таго, на фестывалі можна ўбачыць выстаўкі работ мастакоў, майстар-класы па народных рамёствах і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Адной з галоўных асаблівасцей фестывалю з'яўляецца яго каларыт. Усе госці могуць пагрузіцца ва ўнікальную атмасферу славянскай культуры і атрымаць асалоду ад яе прыгажосці.
Кожны год фестываль становіцца ўсё больш папулярным, ён прыцягвае новых удзельнікаў і гледачоў.
У 2003 годзе ў межах «Славянскага базару» ўпершыню пачалі праводзіць конкурс дзіцячых выканаўцаў, мэта якога выяўляць і падтрымліваць творча адораных дзяцей і таленавітую моладзь. Дзякуючы конкурсу маладыя таленты могуць развіваць свае творчыя здольнасці і павышаць узровень майстэрства. І, вядома ж, ён таксама садзейнічае развіццю і ўмацаванню міжнародных культурных сувязей, абмену духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі.
Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» — яскравы прыклад таго, як культура можа аб'ядноўваць людзей з розных краін і нацыянальнасцей. Ён працягвае натхняць сваіх наведвальнікаў кожны год, дорачы ім незабыўныя ўражанні і эмоцыі.
Фестываль сёлета расчыніць свае дзверы з 9 па 15 ліпеня для аматараў музыкі, танцаў, тэатра і іншых відаў мастацтваў, таму надышоў час вывучаць афішу і праграму будучых мерапрыемстваў і выбіраць канцэрт,спектакль альбо іншую імпрэзу, каб паспець купіць білеты, пакуль яны яшчэ ў продажы.
У 2024 годзе «Славянскі базар» у Віцебску пройдзе 33-і раз у сваёй гісторыі і традыцыйна парадуе гледачоў вялікай разнастайнасцю святочных мерапрыемстваў, канцэртаў і паказаў. Госці і жыхары Віцебска змогуць змогуць наведаць канцэрты рознай тэматыкі ў стылі рок, поп, джаз, шансон, акунуцца ў атмасферу міжнароднага танцавальнага конкурсу, дзіцячага музычнага конкурсу. Таксама афіша фестывалю ўключае ў сябе спектаклі, КВЗ-гульні, канцэрты ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы і, вядома ж, любімы многімі канцэртны праект «Залаты хіт», які з года ў год збірае на сцэне зорак 90-х і 2000-х.
— Падчас складання праграмы форуму мы ўлічвалі, каб фестываль мог заставацца модным, сучасным, але пры гэтым захаваў галоўнае — сваю душу, — адзначае дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», кіраўнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» Глеб Лапіцкі. Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў гледачы змогуць ацаніць і новы праект «Госці з будучыні», які збярэ каля 3000 чалавек: дзяцей, моладзь, блогераў, ціктокераў. Назва ў кропку, бо менавіта дзеці — будучыня нашага «Славянскага базару».
Сёлета спраўдзіцца запаветная мара ўдзельнікаў дзіцячага конкурсу: усім ім дадуць магчымасць выйсці на сцэну Летняга амфітэатра. Да гэтага на ёй выступалі толькі ўладальнікі Гран-пры.
Добрая навіна і ў тым, што ў Летні амфітэатр вяртаецца рок. Курс — на лепшыя сусветныя хіты. У час вялікай рок-панарамы ўпершыню выступіць сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Акрамя беларускага гурта SkyNet, на сцэну выйдзе спецыяльны госць — праект «Гаршанёў» музыкі Аляксея Гаршэнёва, роднага брата лідэра гурта «Кароль і Блазан», а з Расіі прывязуць афіцыйны трыб'ют гурта Scorpions, тым самым паказаўшы, што рок не мае межаў.
Урачыстае адкрыццё «Славянскага базару» адбудзецца 11 ліпеня. Наступным днём афіцыйна дадуць старт мерапрыемствам Дня Саюзнай дзяржавы. У Летнім амфітэатры пройдзе гала-канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», які аб'ядноўвае на адной сцэне вядучых майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі.
Праграма Віцебскай абласной філармоніі будзе джазавай. Упершыню падчас фестывалю джаз прагучыць на аргане ў суправаджэнні ўдарных інструментаў. На сёлетнім свяце закладуць і новую традыцыю — фестываляў-пабрацімаў, падзяліўся Глеб Лапіцкі:
— Тры гады таму ў Нальчыку з'явіўся Міжнародны музычны фестываль Kavkaz Music Fest. З яго арганізатарамі мы настолькі пасябравалі, што вырашылі запрасіць гэты этнічны форум да нас у Віцебск.
На сцэну Віцебска выйдуць самыя папулярныя артысты каўказскай эстрады з Адыгеі, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі, Паўночнай Асеціі, Чачні. Сярод іх: народны артыст Расійскай Федэрацыі Заур Тутаў, народны артыст Паўночнай Асеціі Фелікс Царыкаці, народны артыст Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Чэрым Нахушаў, народны артыст Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Амур Цекуеў, а таксама Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца «Кабардынка» — найстарэйшы харэаграфічны калектыў Паўночнага Каўказа, якому сёлета спаўняецца 90 гадоў, і многія іншыя.
Адзін з самых любімых і чаканых гледачамі праектаў — «Залаты хіт» — пройдзе ў Летнім амфітэатры ў ноч з 12 на 13 ліпеня. Тон рэтравечарынцы зададуць «Самацветы», Ірына Забіяка (група «Чылі»), «Вінтаж», «Дыскамафія», «Вірус», «Султан Ураган», Ілона Бранявіцкая, Baccara (Іспанія), DoReDos (Малдова).
На конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні вакалісты выканаюць славянскія хіты разам з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.
А ў другім аддзяленні выступіць даўні сябар фестывалю — арт-гурт «Хор Турэцкага».
Не абыдзецца без канцэрта «Шансон», КВЗ-гульні, а тым, хто хоча падоўжыць свята да світання, прапануюць дэбютную танцавальную пляцоўку з «Душэўным радыё» перад канцэртнай залай «Віцебск». Акрамя зорак, тут зможа выступіць гурт, які стане пераможцам новага конкурсу фэсту кавер-бэндаў. Заяўкі на яго ад беларускіх і расійскіх канкурсантаў не прымусілі сябе чакаць.
Праграма абноўленай канцэртнай залы «Віцебск» насычаная. У ёй шмат сольнікаў: Алег Газманаў, Любоў Успенская, Вікторыя Алешка, Яраслаў Сумішаўскі, Ані Лорак. Яркай уверцюрай фестывальным мерапрыемствам у КЗ «Віцебск» стане міжнародны танцавальны праект Dream Dance Fest.
На любы густ і тэатральная праграма. У ёй — пастаноўкі расійскіх тэатраў імя Уладзіміра Маякоўскага, «На Васільеўскім», «Тэатра на Паўднёвым Захадзе», а таксама Купалаўскага і Коласаўскага. У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры Якуба Коласа адбудзецца важная прэм'ера. Прафесар ГІТІСу Аляксандр Бармак прывязе ў Віцебск шэкспіраўскага «Гамлета» на беларускай мове.
З прадчуваннем у горадзе над Дзвіной чакаюць і музычна-паэтычнае шоу «Людміла Зыкіна. Споведзь. 17 гадоў таямніцы», прымеркаванае да 95‑годдзя рускай спявачкі.
Для зручнасці ўдзельнікаў і гасцей на фестывалі задзейнічаюць максімальную колькасць плошчаў.
У Свята-Успенскім кафедральным саборы пяты раз пройдзе свята харавой музыкі «Славянскі благавест», фестываль аўтагуку і фарбаў Холі прыме парк імя Савецкай Арміі ў Мазурына. Вядома, застаюцца ўжо знакамітыя гледачам Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» і «Лялечны квартал». У межах Дзён Саюзнай дзяржавы разгорнецца open-air «Гуляй народ». Сёлета на яго запрасілі не толькі прыгранічныя рэгіёны, але і гасцей з Ленінградскай вобласці.
Пашыраецца і адукацыйны вектар «Славянскага базару». Тэатральную і вакальную лабараторыю дапоўніць інструментальная. Яна будзе рэалізавана разам з Расійскай акадэміяй музыкі імя Гнесіных на базе Віцебскага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага і пабудавана на двух нацыянальных народных інструментах — рускай балалайцы і беларускай домры.
Музей Марка Шагала ў Віцебску таксама рыхтуецца да фэсту. Тут для жыхароў і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца блізка з творчасцю знакамітага мастака і даведацца самыя важныя і цікавыя факты з жыцця майстра.
Больш падрабязна пра мерапрыемствы «Славянскага базару» можна даведацца на афіцыйным сайце фестывалю.
«Shappo 24» – выставачны праект, у межах якога ў галерэі «Арт Фабрыка» з лютага па лістапад пройдуць чатыры персанальныя выстаўкі прадстаўнікоў вядомай дынастыі Шаппо. У красавіку адкрылі выстаўку Антона Шаппо «April guardian», якая стала стала сапраўдным святам мастацтва менавіта для тых гледачоў, якія цікавяцца нестандартнай творчасцю.
Антон Шапо — самы малодшы ў сям'і. Яму як мастаку ўласцівая цяга да эксперыментаў, наўмыснаму парушэнню класічных канонаў. Пры гэтым ён шмат увагі аддае тэхнічнай завершанасці работ. Нават рамы карцін з'яўляюцца часткай ідэйна-вобразных канцэпцый. Антон займаецца дызайнам інтэр'ераў. Але самая важная для мастака сфера — гэта жывапіс.
На карцінах мастак перадае пэўныя падзеі з жыцця, няхай гэта будзе ўражанні ад падарожжаў ці ўспамін аб выпадковай сустрэчы ў горадзе.
У экспазіцыю ўвайшлі вядомыя серыі работ творцы, створаныя ў розныя мастацкія перыяды, аднак адбылася і прэзентацыя новых твораў. Атрымалася яркая вясновая выстаўка, якая не выпадкова носіць такую назву. Экспазіцыя — гэта мікс поглядаў, уражанняў, творчасці, які кожны аматар прыгожага змяшае ў патрэбных яму прапорцыях.
На выстаўцы прадстаўлены жывапіс, прысвечаны падарожжам, адносінам да жанчыны і стаўленню, да сябе. Выстаўка — своеасаблівая рэтраспектыва, дзе знайшлося месца суму, самаіроніі… Перажыванні аўтара знаходзяць сваё адлюстраванне ў жывапісе. Так раскрываецца не толькі творчы патэнцыял аўтара, але і прагледжваецца індывідуальнасць знакамітага прадстаўніка сям’і Шаппо.
Прафесійная пераемнасць дынастыі ва ўсе часы мела вялізную сацыяльную і культурную значнасць. Таму што дынастыя — гэта гарант высокай адказнасці і рэзультатыўнасці работы яе прадстаўнікоў. Жыццёвыя і эстэтычныя ідэалы, творчыя метады Уладзіміра Шапо заўсёды былі для яго дзяцей нагляднай, незаменнай школай усебаковай адукацыі і адпраўным пунктам іх мастацкага і асабістага станаўлення.
Прывабнасць мастацтва сям’і Шаппо заключаецца ў тым, што яно нікога не пакідае абыякавым. Кожны знойдзе для сябе нешта цікавае ў творчасці аўтараў. Што тычыцца работ Антона, яны «западаюць» у самае сэрца. На адной выстаўцы можна цалкам адчуць бязмежную сілу таленту і намаганняў аўтара.
Наступная выстаўка прадстаўнікоў дынастыі Шаппо адбудзецца ў чэрвені.
Эпілог у фарбах. Выстаўка кантрасных твораў Паўла Шаппо працуе ў Мінску
Яркі, дынамічны, цікавы. Менавіта так можна ахарактарызаваць асобу маладога мастака Антона Тызенгаўза, работы якога выклікаюць цікавасць як у аматараў мастацтва, так і ў прафесіяналаў.
У красавіку ў мастацкай галерэі «DK» адбылося адкрыццё выстаўкі творцы «Ва ўнутранай кішэні», якая дэталёва дэманструе гледачу вялікі патэнцыял малодога аўтара.
Многае ў творчасці мастака пабудавана на эксперыментах. Так, Антон Тызенгаўз працуе ў кірунку канцэптуальнага мастацтва, аднак у работах можна знайсці элементы традыцыйнага жывапісу. Пабудаваныя на кантрасце яркага і цёмнага, творы насычаны мноствам выяў розных прадметаў, ключавых для пэўнай субкультуры, альбо звычайных бытавых. У гэтым рэчышчы любыя з іх успрымаюцца незвычайнымі.
У сваёй творчасці Антон Тызенгаўз разважае на розныя тэмы, якія цікавяць прадстаўнікоў яго пакалення, аднак работы выстаўкі «Ва ўнутранай кішэні», створаныя ў перыяд з 2021 да 2024 года, аб’яднаны тэмай дзяцінства і сталення.
Нягледзячы на знешнюю адчужанасць і нават правакацыйнасць, праект шмат у чым асабісты і распавядае пра роздумы, якімі аўтар не імкнецца альбо не мае магчымасці падзяліцца іншымі спосабамі. Бадай, гэтая «ўнутраная кішэня» хавае ад чужых вачэй часам нешта нязначнае, але, бывае, вельмі каштоўнае. Гаспадар і сам не заўсёды ведае і помніць, што менавіта ў свой час у яе паклаў, і, у залежнасці ад многіх акалічнасцей, знойдзенае зможа яго як парадаваць, так і расчараваць...
У сваіх работах мастак надзяляе базавыя формы новымі сэнсамі і адкрывае прастору для інтэрпрэтацыі. Асноўныя вобразы карцін Антона Тызенгаўза звязаны з дзяцінствам, напрыклад, цацкі ці героі выдуманых светаў. Паўсюль — параўнанні, метафары, паралелі, якія цікава разгадваць.
Дзесьці створанае лёгка паддаецца інтэрпрэтацыі, аднак часам без пэўнага вопыту да той ці іншай работы не падступіцца.
Антон Тызенгаўз нарадзіўся ў Гомелі, скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «Жывапіс» у 2016 годзе. Адукацыю працягнуў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: спецыяльнасць — «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс)». Удзельнічаць у выстаўках Антон Тызенгаўз пачаў у 2017-м годзе. Гэта былі разнастайныя маладзёжныя праекты, сярод якіх — «НПВМ 412», «Бескарысныя выкапні» (праходзілі ў БДАМ) і «Спатканне з Бразіліяй» (Палац мастацтва). Праект «Ва ўнутранай кішэні» ў галерэі «DK» — першы персанальны для аўтара.
Новы эксцэнтрычны праект Андрэя Пічушкіна ў Палацы мастацтваў. Чым здзіўляе выстаўка?
9 красавіка ў галерэі «Мастацтва» адбылося адкрыццё арт-праекта «TECHNOLOGIES» беларускага мастака Андрэя Вярэніча.
У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел: дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта доктар архітэктуры, прафесар Армэн Сардараў, загадчыца кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта БНТУ дацэнт архітэктуры, інжынер-даследчык Ганна Літвінава, жонка Андрэя Вярэніча — мастачка Марына Вярэніч.
Нездарма арт-праект Андрэя Вярэніча называецца «Technologies», у ім «можна ўбачыць пэўную «тэхналізацыю», якая базуецца на «машынным» прагрэсе і ўкаранёнасці ў яго чалавека. Аўтара цікавіць тэхналізацыя мастацкага працэсу як у момант стварэння art, так і ў вызначэнні самой крыніцы, гэта значыць таго, што паслужыла матывацыяй. Сам працэс тварэння носіць аўтаматычны-спантанны характар і рэпрэзентуе эстэтыку «сутнаснага» праз «дадатковы элемент» штучнага складніку.
Андрэй Вярэніч кажа, што яго аrt-праект уяўляе сабой вынік сімбіёзу сучасных лічбавых тэхналогій і абстрактнага мастацтва ў тэхнамедытатыўнай праяве (медытацыі на штучнае асяроддзе). Мастак прынцыпова выкарыстоўвае чорна-белую гаму, ствараючы тым самым рытуалы: больш абстрактныя і менш абстрактныя.
— Вельмі складана быць уважлівым да самога сябе, быць суддзёй сваім работам. У розныя гады я па-рознаму адказваў на пытанне аб вытоках мастацтва. Мяне цікавіла форма ў мастацтве, яго мастацтва, —разважае Андрэй Вярэніч. — Мастацтва канцэптуальнае ў маім асэнсаванні з'яўляецца мастацтвам светапоглядным. Мастацтва дзэн, медытацыю немагчыма замяніць словамі. Гэта адчуванні. Разуменне светабудовы, спакой, цішыня, самотнасць — усё мае энергетычны патэнцыял.
Андрэй Вярэніч імкнецца адлюстраваць не толькі эстэтыку тэхнакратызму, але і перадаць чалавечыя фактары.
Рытмы, якія паўтараюцца манатонна ў яго работах, маюць адрозненні, мяняюцца, там ёсць рух і жыццё. Прыярытэтам у творчасці мастака і дызайнера Андрэя Вярэніча з'яўляецца толькі эстэтыка тэхнакратызму, але і ёсць мэта — перадаць чалавечыя фактары.
Прыярытэтам у творчасці аўтара з'яўляецца авангарднае мастацтва, якое вырасла з сінтэзу пошукаў у пачатку ХХ стагоддзя, з віцебскага перыяду абстрактна-канцэптуальнай творчасці. У свае работы Андрэй Вярэніч прыўнёс тэхналізацыю пабудовы выявы ў структуру абстрактнай графікі.
— У маіх работах спалучаюцца рысы мінімалізму, поп-арта, сублімацыі. Мяне вабіць філасофія формы мастацкай выявы. Творы не маюць назвы, і я гэта раблю свядома, пакідаючы свае карціны сам-насам з гледачамі і не навязваючы ім свайго меркавання. — тлумачыць Андрэй Вярэніч. — Канцэпцыя маёй творчасці: пошук балансу свету чалавека і свету тэхналогій. Адсюль і назва праекта.
Мастак нарадзіўся ў Віцебску, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, 20 гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Віцебску, стварыў у Арт-цэнтры Марка Шагала першую музейную экспазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці Марка Шагала.
Андрэй Вярэніч — актыўна і плённа працуе як аўтар. Яго работы выстаўляліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы, ЗША, Германіі, Літве, Францыі.
Дадзеная экспазіцыя патрабуе менавіта індывідуальнага ўспрымання. Магчыма, падчас праслухвання спакойнай музыкі, альбо пры поўнай цішыні. У любым выпадку, экспазіцыя абавязкова запомніцца як урок паглыблення ў невядомае.
У мастацкай галерэі «Вільня» бібліятэкі № 18 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55) прадстўлена выстаўка жывапісу і графікі «Святло і цень» Ірыны Гаспадарскай і Ксеніі Місан-Быстровай.
У экспазіцыі прадстаўлена акварэль і жывапіс двух вельмі розных мастачак, але іх аб'ядноўвае вобразнасць выказвання сваіх думак і глыбокі сэнс работ. Ірына Гаспадарская бачыць мастацтва як эмоцыю, «гэта дыханне, неабходнае мастаку і гледачу. Яно існуе ў момант». Для Ксеніі Місан-Быстравы жывапіс — гэта магчымасць выказацца пра сябе, пра сваё стаўленне да навакольнага свету, які напоўнены сімваламі і знакамі, што ўплятаюць фрагменты жыцця ў кантэкст светабудовы.
Прадстаўлены праект – гэта шчырая размова мастакоў з гледачом, як з вельмі блізкім сябрам, якому аўтары давяраюць самае патаемнае і дарагое. Выстаўка шчырая і кранальная.
Мэта праекта – гэта не спроба кагосьці здзівіць. На дадзеным этапе творчасці мастачкам хацелася цяпла і пяшчоты, а хто, як не самыя родныя і любімыя, могуць падарыць такія адчуванні, таму самае патаемнае зараз на выстаўцы.
Ксенія Місан-Быстрова скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе выкладалі такія вядомыя майстры як У.І. Рынкевіч, В.І. Масленнікаў. Актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх і рэспубліканскіх выстаўках.
Творчы пачатак выявіўся ў дзяўчынкі даволі рана. Калі Ксенія вучылася ў другім класе фізіка-матэматычнай школы, дзяцей тэсціравалі на здольнасці да малявання. З 42 вучняў класа адабралі некалькі чалавек, у тым ліку Ксенію. Так вызначыўся яе жыццёвы шлях.
Пасля заканчэння інстытута Ксенія Місан-Быстрова выкладала ў мастацкай школе і студыях дзіцячай творчасці, займалася кніжнай графікай, мультыплікацыяй. Цяпер працуе ў тэхніцы бацік, стварае акварэлі, дэкаратыўныя пано, барэльефы і аўтарскую кераміку. Яе работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у нашай краіне і за яе межамі. Рэгулярна ўдзельнічае ў выстаўках.
Ірына Гаспадарская скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «мастак-тэхнолаг лёгкай прамысловасці». Успамінае, што ў ВНУ ім імкнуліся даць па максімуме ведаў і вучылі ўсяму — і дызайну, і рэкламе. Пасля таго як атрымала дыплом, аўтар працавала на трыкатажнай вытворчасці. Малявала там палотны, падбірала колеры, распрацоўвала мадэлі адзення. А потым стала больш цікавіцца рэкламай і пайшла ў сферу маркетынга.
У час адпачынку Ірына любіць пісаць пейзажы з натуры. Раней часта ездзіла на пленэры на Віцебшчыну ці Смаленшчыну. Мастачка кажа, што там вельмі прыгожыя месцы.
Некаторыя работы мастачка дорыць сябрам. Заўважае, што кожная карціна мусіць дачакацца свайго гаспадара. Але ёсць і такія, з якімі Ірына не гатова развітацца. Адна з яе любімых карцін — эцюд з кветкамі. На ім намаляваны букет палявых кветак, якія ў летні дзень сабрала для мастачкі дачка.
Ірына Гаспадарская выстаўляла карціны ў Мінску, Віцебску, Наваполацку, Смаленскай вобласці. Удзельнічала ў фестывалі народнай творчасці «Сузор'е», прафсаюзным конкурсе «Новыя імёны Беларусі».
Выстаўка «Святло і цень» хоць і праходзіць у невялікай галерэі, але яна вартая ўвагі. У межах экспазіцыі вы зможаце пазнаёміцца з мноствам мастацкіх тэхнік, якімі валодаюць аўтары і знайсці для сябе цікавыя тэмы ў творчасці Ксеніі Місан-Быстровай і Ірыны Гаспадарскай.
Падарожжа па глактыкам. Космас у жывапісе беларускіх мастакоў
Убачыць рамантычную п'есу Лермантава «Маскарад» на сцэне без купюр і бязлітаснага рэжысёрскага мантажу сёння можна ў Горкаўскім тэатры.
У выкананні прафесійнага акцёрскага ансамбля п'еса «Маскарад» гуляе гранямі, як каштоўны камень, які не патрабуе дадатковай агранкі. Пастаноўка Дэвіда Разумава закранае душу сваім трагізмам і болем, які практычна кожны герой адчувае ў пастаноўцы.
Драма ў вершах — прэм'ера да 210-годдзя драматурга. Знакамітая п'еса з цяжкім лёсам. У новым спектаклі — усе героі нашага часу.
«Гламурнае жыццё» разгортваецца «тут і цяпер». Маскарад — гэта метафара жыцця, у якой героі хаваюць пад маскамі абыякавасці і недаверу свае сапраўдныя пачуцці.
Галоўны герой драмы Яўген Арбенін — заможны мужчына сярэдніх гадоў, надзелены бунтарскім духам і моцнай воляй. Нарадзіўшыся ў вышэйшым грамадстве, ён марна імкнецца здабыць незалежнасць і свабоду. Ён жыве па законах свайго грамадства і, спрабуючы абараніць гонар, аслеплены рэўнасцю і ганарыстасцю, заканчвае тым, што вяртаецца да таго, ад чаго доўгі час уцякаў.
Трактоўка рэжысёра лермантаўскага шэдэўра аказалася вельмі цікавай: галоўны герой Яўген Арбенін (Андрэй Сенькін) і князь Звездзіч (Кірыл Нікіцін) выглядаюць як сучасныя хіпстэры. Знакаміты маскарад падобны на яркі імерсіўны тэатр у тэатры. Асобныя сцэны выклікаюць асацыяцыі з апошнім фільмам Стэнлі Кубрыка «З шырока зачыненымі вачыма». Неад'емнай часткай дзеяння сталі мабільныя тэлефоны — героі робяць сэлфі пасля вялікага выйгрышу за гульнявым сталом і выклікаюць з іх дапамогай «карэту».
Цікавыя жаночыя вобразы Ніны Арбенінай (Алена Сцэцэнка) і Ганны Штраль (Віталіна Бідзюк). Кожная з іх перажывае сваю ўнутраную драму. Цікавы і фінал спектакля, у які ўрываецца знакаміты вальс Арама Хачатурана, калісьці напісаны да спектакля «Маскарад» тэатра ім. Я. Вахтангава.
У асобныя моманты рамантычная меладрама саступае месца напружанаму псіхалагічнаму трылеру, які задае гледачу нязручныя пытанні аб прыродзе чалавечага эгаізму, абавязкаў і ахвярнасці.
Спектакль «Маскарад» вельмі складаны і ў тэхналогіі, і ў выкананні. Яго рэжысёрская партытура ўключае ў сябе не проста сцэнічнае дзеянне, не проста перастаноўкі дэкарацый, гэта партытура ў поўным сэнсе музычная, дзе найменшы рытмічны збой можа парушыць мастацкую цэласнасць сцэнічнага тэксту. Таму кожны паказ спектакля патрабуе адказнасці для акцёраў і рэжысёра.
На прагляд гэтага спектакля людзі ідуць не толькі за прыгожай карцінкай, «тэатральнасцю», але і за самым сапраўдным пачуццём надзеі, што не адбудзецца трагедыя. Але яна здараецца, і ў гэты момант перэасэнсоўваюцца ўсе унутранныя стэрэятыпы і прадузятасці. Ты пачынаеш жыць ў галаве з галоўным героем Арбеніным, які, на жаль, не змог адмовіцца ад эгаізму і грамадскага меркавання, і адначасова перажываеш за яго, разважаеш над тым, што чалавек мог зрабіць іншы выбар. Пастаноўка вучыць нас не глядзець на свет аднабакова і вучыцца знаходзіць варыянты ва ўсіх сітуацыях.
Хворае каханне альбо бясконцы эгаізм? Прэм’ера спектакля «Анфіса» прайшла ў Горкаўскім тэатры
Александрыйскае цеста для велікодных булак замешваюць па-асабліваму. Выпечка з яго атрымліваецца далікатнай, мяккай, з цяжкім і злёгку вільготным мякішам. З-за багацця здобы булкі доўга не чарсцвеюць і захоўваюць арыгінальны смак.
Пакрокавы рэцэпт прапануе болегр і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Апара ставіцца з вечара. Яйкі, жаўток і цукар узбіць да бяла.
Дадаць мяккае сметанковае масла і узбіць.
У асобнай місцы змяшаць малако пакаёвай тэмпературы і дрожджы, змяшаць з яечна-масляной сумессю. Накрыць і пакінуць на стале ( не ў цяпле) на 10 -12 гадзін.
Раніцай апара будзе смачна пахнуць, будзе салодкая на смак, масла павінна быць зверху.
У апару дадаём ванільны цукар, соль, цэдру і рызынкі.
Паступова дадаем муку. Цеста павінна быць мяккім і ліпкім.
Добра вымешваем і адпраўляем на браджэнне пры тэмпературы 28-30 градусаў на 1,5 - 2 гадзіны.
Выбражанае цеста раздзяліць на кавалачкі і раскідаць па формам. У форму дыяметрам 13 см — 600 гр , дыяметрам 9 см— 300 гр..
Даць поўную расстойку, да павялічэння ўдвая, 1,5 гадзіны.
Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін , у залежнасці ад памеру формы. Гарачыя булкі пакласці на бок на рушнік, для таго, каб не абселі. Пры жаданні можна зняць папяровыя формы.
Для моха трэба ўзбіць да бяла, як на бісквіт, яйка з цукрам, дадайце фарбу і мед , яшчэ раз узбейце.
Дадайце муку, разрыхляльнік, перамяшайце, каб не было камякоў. Разлійце цеста па пластыкавых стаканах на 1/3 . Запякайце ў мікрахвалёўцы роўна 1 хвіліну ( не больш!!!) на максімальнай магутнасці.
Перавярніце стаканы і ахалодзьце мох.
Нажніцамі разрэжце стакан і дастаньце мох. Парвіце яго на кавалачкі патрэбнай велічыні.
Для глазуры. Заліце жэлацін 2 лыжкамі вады, дайце яму набухнуць. З цукру і 4 лыжак вады зварыце сіроп да растварэння цукру.
Жэлацін трэба разагрэць у мікрахвалёўцы, уліць у сіроп і узбіць да бяла, да кансістэнцыі густой смятаны.
Для упрыгожвання можна ўзяць, напрыклад, яйкі з шакаладу.
Змазаць верх булак глазурай, з моху зрабіць гняздо, пакласці яйкі . Ці ўпрыгожыць па свайму смаку.
Смачна есці!
Цудадзейны хлеб. Рэцэпт велікоднай булкі на бульбяным адвары
Кашаль, баліць горла, галаўны боль? Не спяшайцеся бегчы за антыбіётыкамі. Магчыма, гэта паліноз — алергічная рэакцыя на цвіценне. Як адрозніць алергію на пылок ад прастуды? Пра гэта, а таксама пра сучасныя метады прафілактыкі і барацьбы з алергіяй распавялі ў прэс-цэнтры МІЦ "Известия".
Нашы эксперты — доктар мед. навук, прафесар, галоўны ўрач Інстытута імуналогіі ФМБА Расіі, генеральны дырэктар Расійскай асацыяцыі алерголагаў і клінічных імунолагаў Наталля Ільіна і акадэмік РАН, прэзідэнт Саюза педыятраў Расіі, заг. кафедрай факультэцкай педыятрыі РНІМУ ім. М.І. Пірагова Лэйла Намазава-Баранава.
Паліноз — алергічная рэакцыя на цвіценне, ад лацінскага pollen (пылок). Таксама яго называюць сеннай ліхаманкай, пылковай астмай, вясновым катарам. Праявы — кашаль, дыхавіца, пяршэнне ў горле, скурная сып.
Больш за ўсё алергічных рэакцый не на таполю, а на бярозу ўжо з канца сакавіка. Многія людзі не падазраюць, што прычынай катару, прастуднага стану можа быць алерген, і лечаць ВРВІ.
Як адрозніць паліноз ад прастуды?
Пры палінозе не бывае тэмпературы, толькі зрэдку можа быць невялікая субфебрыльная (да 38,0 ° C). Не бывае выяўленай інтаксікацыі. Адсутнічае кантакт з інфекцыйным хворым. Агульныя праявы: катар, свярбяць вочы, галаўны боль, пяршэнне ў горле, могуць развіцца прыступы абцяжаранага дыхання.
Першае, што павінна навесці на думку аб палінозе, гэта ўзнікненне стану ў адны і тыя ж часовыя прамежкі.
Вылечыць алергію назаўжды нельга, гэтае хранічнае захворванне. Але яе можна ўзяць пад кантроль. Спадзявацца на тое, што дзіця перарасце алергію, таксама не варта.
Зараз добра распрацавана лекавая тэрапія, якая дае магчымасць купіраваць сімптомы, калі яны развіліся.
Праявы паліноза вельмі падобныя на банальную прастуду, іх часта блытаюць. Нярэдка лекары чуюць ад пацыентаў увесну: «Як правяду выходныя на дачы, так і прастуджваюся». І так з году ў год, і ніхто не ўцяміць, што ў гэты час пыляць дрэвы…
А між тым дастаткова прыняць таблетку антыгістаміннага прэпарата, каб адчуць палягчэнне.
Лячэнне алергіі ў першую чаргу накіравана на прафілактыку і прадухіленне развіцця захворвання: пачынаецца ўсё з рыніту, кан'юнктывіту, потым бранхіяльная астма і цэлы шэраг іншых захворванняў абцяжарваюць плынь алергіі.
Калі трэба ісці да лекара? Пры першых падазрэннях на алергію.
Ёсць гады, калі дрэвы пыляць так моцна, што нават машыны стаяць пакрытыя жоўтым налётам. Калі чалавек у перыяд цвіцення прыходзіць дадому, то прыносіць пылок на сваёй вопратцы і абутку, а больш за ўсё на валасах. Гэта незаўважна воку, але ён там ёсць. Таму хворым на паліноз рэкамендуецца ў гэты перыяд як мага менш знаходзіцца на вуліцы. Але калі прыйшлося выйсці, то па вяртанні трэба зняць вопратку і адправіць яе ў пральную машыну, абавязкова прыняць душ, прамыць валасы і вочы, і толькі потым легчы на ложак. Бо калі адразу пасля вуліцы сесці на канапу, то туды перанясецца частка пылка.
Алергія — гэта парушэнне імунітэту. Ці значыць гэта, што алергікі ў групе рызыкі па аўтаімунных і іншых захворваннях?
Усе парушэнні імуннага адказу можна падзяліць на 4 групы:
Калі алергалогія толькі развівалася, то было ўяўленне, што алергік ніколі не будзе мець анкалагічнае або аўтаімуннае захворванне, таму што гэта розныя варыянты імуннага адказу. З гадамі стала зразумела, што гэта не так.
Але гэта не значыць, што ў алергіка абавязкова разаўецца іншае жыццепагражальнае захворванне. Цалкам магчыма, што чалавек пражыве да глыбокай старасці, трымаючы сваю алергію пад кантролем.
Нажаль, у апошнія дзесяцігоддзі павялічылася колькасць хворых з алергічнымі захворваннямі. З такой жа інтэнсіўнасцю развіваюцца і аўтаімунныя захворванні. Прычынай таму змена ладу жыцця, навакольнага асяроддзя, змена характару харчавання, шырокае ўжыванне антыбактэрыяльных прэпаратаў. Гэта ўсё прыводзіць да нагрузкі на імунную сістэму, калі яна пачынае неадэкватна адказваць на, здавалася б, звычайныя трыгеры.
Навуковыя дадзеныя сведчаць, што разнастайнасць варыянтаў імуннага адказу нашмат шырэй, чым пералічаныя 4 буйных блока.
І ў той жа час у аснове развіцця любой хваробы, у тым ліку хранічнай неінфекцыйнай, ляжыць імуннае запаленне.
Менавіта таму так складана справіцца з той эпідэміяй анкалагічных, сардэчна-сасудзістых і іншых хвароб, ад якіх пакутуе сёння чалавецтва.
Тэарэтычна пылковая алергія можа развіцца ў любога чалавека.
Вельмі важна, каб пры першых сімптомах алергіі чалавек адразу звяртаўся да медыцынскага работніка. Ні да сумнеўных інтэрнэт-крыніц, а да тэрапеўта, педыятра, урача-алерголага.
Ёсць тэорыя, што празмерная ахайнасць бацькоў у першыя гады жыцця дзіцяці правакуе развіццё алергіі пасля. На руку алергіям і нерацыянальнае выкарыстанне антыбіётыкаў. Таму што любы зменены імунны адказ — гэта заўсёды аснова хваробы.
Лепш абаронены ад захворванняў дзеці, якія нарадзіліся натуральным шляхам. Праходзячы праз радавыя шляхі маці, дзіця атрымлівае нармальны мікрабіем (набор мікраарганізмаў) з самага нараджэння.
«Інстытут імуналогіі» ФМБА Расіі працуе над стварэннем вакцыны супраць алергіі на бярозавы пылок — адзін з самых папулярных алергенаў. Некалькі гадоў патрачана на распрацоўку рэкамбінантнай вакцыны з выкарыстаннем высокіх тэхналогій сумесна з венскім універсітэтам. Паспяхова завяршыліся даклінічныя даследаванні, даказана эфектыўнасць і бяспека гэтай вакцыны. У кастрычніку-лістападзе плануюцца 1-2 фазы клінічных выпрабаванняў, гэта працяглы і няпросты працэс.
У 2025 г. прадугледжваецца рэгістрацыя прэпарата. Пры паспяховых даследаваннях у грамадзянскі абарот яна паступіць у 2026 г.
Мяркуецца, што спатрэбіцца ад 3 да 5 ін'екцый для дасягнення выніку. Для параўнання: зараз пры алерген-спецыфічнай імунатэрапіі водна-солевымі алергенамі патрээбна 30 ін'екцый, што нязручна для пацыентаў.
У глыбокай норцы пад зямлёй жыў маленькі чарвячок. Жыў, канечне ж, не адзін. Але гэты быў асаблівым. Вызначаўся ён кемлівасцю і праворнасцю. Хто б паверыў, што такі маленькі, а дужа разумны!
Калі ў яго пыталіся: «хто такі шчупленькі, а так шпарка крочыць падземнымі лабірынтамі», адказваў бойка – гэта я – чарвячок! Адказваў з прыўзнятай галавою. Нават з асаблівым гонарам.
Ён вельмі любіў сядзець у сваёй утульнай хатцы, калі стамляўся за гаспадарчымі клопатамі. Але бывала і выходзіў у цудоўнае надвор'е на паверхню. Яму хацелася паслухаць ціхую песеньку ветрыка, які дзесьці далёка пралятаў. Адначасова адпачываў на лісціку-гойданцы. Тут яму было прыемна і весела. Бо той вецер, што быў побач, калі-нікалі але зносіў-скідваў яго з лістка.
Але больш за ўсё чарвячок любіў тую пару, калі пачынаўся дробны дожджык. Тады кропелькі падалі на зямлю і ён слухаў іх песеньку: ціхенькую і такую жыватворную мелодыю «кап-кап, кап-кап».
— Як лёгка на душы! – казаў сам сабе Чарвячок і ўсміхаўся. – Каб вось так сядзець і слухаць, слухаць!
Гэта была цудоўная музыка, калі гучалі вясёлыя ноткі. Іх гукі прымушалі сцішыцца, затаіцца, і нават не дыхаць. Бо яны, тыя гукі, то бадзёрылі, то прымушалі задумацца аб вечным.
— Здаецца, так бы сядзеў і слухаў у сваёй норцы, але пара збірацца на двор, паглядзець, як выглядае той самы дожджык, які так прыгожа ўмее граць мелодыю капяжу, разважаў чарвячок.
Трохі пасядзеўшы ён пачаў апранаць свой упадабаны зялёны дажджавічок. Той самы, што быў з зялёных лісточкаў і жоўтым капялюшыкам з дзьмухаўца, які справіла яму мама. Абавязкова браў і маленькі складны парасончык. Потым асцярожна зачыняў дзверцы ў сваю норку і поўз па доўгаму калідору. Поўз на паверхню, да дожджыка.
Чарячок быў дужа маленькім, а калідор – ду-у-у-жа доўгім. Таму, калі наш герой выпаўзаў на паверхню, дожджык заўсёды заканчваўся.
З неба ўсміхалася сонейка, усё навокал было радасным і іскрыстым. Але не ставала толькі бадзёрай песенькі дожджыка.
— Гэй, Чарвячок! – крычалі яму жучкі ды розныя букашкі, што раптам ажывалі. – Ты зноў выбраўся на прагулку? Як цікава: з парасонікам пад сонцам! – і звонка смяяліся. Іх смех каціўся далёка па наваколлі, а можа і далей, што нават пад зямлёю заўжды маўклівы крот уздрыгнуў. І ад страху таго нечаканага нават … загаварыў.
Толькі Чавячок не разумеў смеху букашак ды жучкоў, ён вельмі крыўдзіўся.
Рассерджаны Крот бурчэў: «Я прасіў бы вас, суседзі, быць крыху сціпле́йшымі! – Няўжо нельга выказваць свае думкі без крыку? Вось парушу з перапуду вашыя сцежкі, альбо мурашоў на вас натраўлю, тады па-іншаму загамоніце!»
— Усё, усё! Больш ні слова лішняга! — адказваў разгублены чарвячок і знікаў. Яшчэ ад бацькоў ведаў, што патрапіць да крата на сняданак можна ў адно імгнене, прычым зусім неспадзявана.
І вось аднойчы, калі чарвячок сядзеў у сваёй хатцы, над галавой пачулася знаёмае «кап-кап, кап-ка». Удосталь нацешыўшыся гукамі, вырашыў: «Патрэбна хутчэй бегчы наверх» – падумаў ён і так заспяшаўся, што нават забыўся на дажджавічок ды парасон. І нават капялюшык не прыхапіў.
Хуценька выпаўз з норкі і, прайшоўшы колькі глыбокіх і заблытаных для чужакоў, а для яго такіх знаёмых хадоў-лабірынтаў, ужо выйшаў на прамую і праставаў наперад. І праз якую хвіліну аказаўся на паверхні. А там – цёплыя кропелькі барабанілі па лужынах, ствараючы белыя зваблівыя бурбалкі. Іншыя кропелькі каціліся-забаўляліся на лісточках і падалі на траўку.
—Ура-а-а! — чарвячок узрадаваўся і стаў поўзаць па галінках, а потым саслізнуў на травінку і выкупаўся ў лужынцы. Калі выпаўзаў непадалёку заўважыў намоклую пчолку, якая таксама патрапіла ў дажджавую лужыну. Бедная пчолка марна старалася вызваліцца. Увесь час старалася прыпаўзці на краёчак лісточка, але крылцы і лапкі яе былі наскрозь мокрымі. Убачыўшы гэта, Чарвячок жвава падбег да Пчолкі, ускуліў на сваю дужую і гнуткую спінку і вызваліў паланянку. Пакуль ён яе вёз на сабе, крыльцы яе высахлі на сонейку. Пчолка ўзмахнула імі, узляцела ў паветра і крыкнула:
— Дзякуй табе, смелы Чарвячок! Можа калі небудзь і я табе спатрэблюся!
Яму было так весела! І толькі калі дожджык скончыўся, ён заўважыў, што так і не надзеў свае вопраткі.
З тае пары, як толькі пачынаецца знаёмая для яго музыка «кап-кап, кап-кап» чарвячок спяшаецца на вуліцу і весяліцца пад яго вясёлую мелодыю. А каптурык, дажджавічок і нават парасонік ён падараваў кузуркам: няхай радуюцца.
Але аднойчы здарылася тое, чаго ён не толькі не чакаў, нават падумаць не мог. У адзін такі ж цудоўны дзень, калі ўдалося застаць цудоўную музыку дажджавога капяжу і, ўсцешаны добрым адпачынкам, вяртаўся ў сваю хатку. Толькі падпоўз да сваёй норкі, а яе і няма: разбурана.
Усе хады-выхады былі засыпаны не толькі зямлёй, але і камянямі. Чарвячок не ведаў што рабіць. Доўга бегаў па тым месцы, дзе, здавалася, раней быў уваход у яго норку, але так і не змог яе адшукаць. Схаваўся ён пад лісток і засумаваў. Ажно слёзы не можа стрымаць.
Доўга сумаваў чарвячок. Прайшло цэлых пяць дзён. Ён пачаў ужо траціць надзею, калі раптам убачыў пчолку, якую ўратаваў з дажджавой лужыны:
— Што здарылася, чарвячок? Чаго плачаш?
— Чаго ж мне не плакаць. Была ў мяне норка: ціхая, утульная. А цяпер няма мне дзе жыць.
— Не плач, малыш! Не сумуй! Здаецца, я ведаю як табе дапамагчы. Ты ўратаваў мне жыццё, — прагудзела пчолка, — і я абяцала, што таксама табе прыдамся. Вось і прыляцела табе на дапамогу. Бо, калі ты яшчэ трохі застнешся на гэтым месцы, Крот з’есць цябе. Паглядзі ўвысь. Што там ты бачыш?
Чарвячок перастаў плакаць, зірнуў на дрэва і прамовіў:
— Дрэва. А далей – сінеча бяскрайная.
— Далячынь табе не патрэбная. Зірні на дрэва. Што бачыш?
— Яблыкі.
— Так. Ты ўважлівей прыгледзься, якія яны вялікія і прыгожыя! Выбірай самы лепшы – і жыві: чым кепская хатка?
— І сапраўды! – узрадаваўся чарвячок. – Дзякуй, табе, пчолка! Сам бы я ні за што не здагадаўся!
— Сядай на мяне!
Сказаўшы гэта, Пчолка ўзняла яго на дрэва, а сама далей паляцела. Толькі крыкнула на развітанне:
— Бывай, Чарвячок! Ніколі не страчвай надзеі!
— Дзяку-у-й! – адказваў узрадаваны Чарвячок.
Не паспеў Чарвячок ускараскацца на яблык, як з усіх бакоў пачулася незадаволеная чыясьці гутарка.
— Поўзаюць тут розныя… Няма дзе прысесьці. Шу-шу-шу…
Прыгледзеўся навічок. Ажно чорныя мурашы так і снуюць па ствале дрэва. Так і снуюць.
— Прабачце, спадары мурашы, але што вы, земляныя жыхары, тут робіце? – спытаў Чарвячок.
— Тое, што і ты!
— Каб ведалі вы: я часова тут, — адказваў Чарвячок. – Пачакаю пакуль вільгаць адыйдзе, сцежкі да маёй хаткі з’явяцца, а то пакуль размытыя вялікім дажджом. Тады і вярнуся дадому. Няўжо не ведаеце, пустамелі, што пасля вялікіх дажджоў на нейкі час мы выпаўзаем на паверхню. У лясах і палях гэта не мае для нас небяспекі. Маё месца – у глебе.
— Мы ж – дажджавыя чарвячкі – самыя карысныя з усіх глебавых жывёл, — данеслася з зямлі. – Чым больш нас у зямлі, тым багацейшая глеба. Гэта мы рыхлім глебу і дастаўляем у яе кісларод. А хто, калі не мы зацягваем у свае норы велізарную колькасць рэшткаў расліннасці, з якой атрымліваецца цудоўны перагной. А значыць, на тых месцах усё расце як на дражджах.
— Мы таксама карысныя.
— Але не ў садзе ды агародзе, — не вытрымаў чарвячок. – У лесе – так, мурашкі – абаронцы. Але толькі чырвоныя. Там вашыя суродзічы знішчаюць шкоднікаў лесу – розных насякомых. Абараняюць ад шкоднікаў цэлыя дубравы. Канкурыраваць з санітарамі лесу не можа нават усемагутная хімія. А вы, чорныя мурашкі – шкоднікі для чалавека! Не паспее той грады ўладкаваць – вы тут як тут! Перапрацуеце настолькі, што сухія карэньчыкі на паверхні адразу з’яўляюццаю. Прэч адсюль!
— Ой-ёй-ёй! Якія мы карысныя! – дразніліся мурашы. – Мы таксама немалую ролю адыгрываем ў працэсе ўтварэння глебы. А можа гэта мы знаходзімся ў пастаянным руху? А можа і мы няспынна перарывем глебу, зацягваем у яе рэшткі раслін, перагрызаем, здрабняем іх? І тым самым паляпшаем урадлівасць. Ну што, малышок-чарвячок, слабо?
— Як бы не так! Мае прашчуры падлічылі, што чарвякі могуць нацягаць у свае норкі да ста тон раслінных рэшткаў. І гэта толькі на адзін гектар, — не без гонару Чарвячок агучыў статыстыку. – А вось, што не менш цікавае: калі мы цягаем у свае норы тыя самыя рэшткі раслін, то робім адтуліны на глыбіню да двух метраў. Чулі, да двух метраў!
— Вось дык здзівіў!
— Яшчэ як здзівіў, бачу па вашых фізіяноміях. Бо па тых адтулінах у глебу пранікаюць дажджавая вада, паветра.
— Гэта так! – падцвердзіла кучаравая з чырвонымі галоўкамі канюшына. – Вось мае карані! А як прыйшлі на гэты палетак дажджавыя чарвякі даволі лёгка праніклі па норах чарвякоў. Сонца, вада, цяпло, расліны і жывёлы ўтвараюць найбольш урадлівыя глебы. І зараз гаспадар не мае клопату з кармамі для цэлай чарады пародзістых трусоў.
У сад завітаў дзядуля з праўнукам Пятраком. Яны прыйшлі палюбавацца на прыгожы сад. Побач з яблынькай Пятрок убачыў процьму чарвячкоў, што выпаўзлі на паверхню пасля вялікага дажджу.
— Шкада мне вас, чарвячкі, — прамовіў хлопчык. – У горадзе пасля дажджу на чорным бліскучым асфальце можна ўбачыць чырвонавата-ружовых дажджавых чарвякоў. Іх цэлыя зграі! Там яны часта гінуць пад нагамі прахожых.
— Дзякуй, Пятрок! Толькі іншым разам не будзь абыякавым, — азваўся Чарвячок. – Дажджавым чарвякам трэба і можна дапамагчы.
— Як жа гэта зрабіць?
— А хаця б сабраць іх з асфальту і занесьці ў глыбіню школьнага або ўласнага газона ці сквера. Чарвячкі зноў могуць пайсці ў зямлю і займацца сваёй штодзённай працай. Як вось гэтыя – перадыхнуць і зноў – за працу!
— Гэта праўда! – падтрымаў Чарвячка дзядуля. – Вунь, у мяне загончык жытам засеяны. Дык там чарвякоў, калі скародзіў зямельку, процьма была. І буслы, і галубы – следам за бараною крочылі. Ну, ведаеш, і жыта вымахала: колас да коласа. Пад неба снапоў жанчыны звязалі. Ураджай быў як не ў тры разы вышэйшы за другі, падзолісты палетак, дзе ніводнага чарвячка не бачыў. Хай бы пацукі ці вераб’і, дык думаў бы якой рады даць, а так, не датумкаю. На падзолістых землях чарвяк не хоча працаваць, кіслая і цяжкая глеба. А тут, дзе і птушкам хапае чарвякоў, і глебе для яе рыхлення.
— Дзядуля, — нагадалі пра сябе чорныя мурашы, — а паспрабуйце патравіць той загончык. Можа і ўраджай палепшыцца.
— Як некалі замежнікі зрабілі? Дзякуй за параду.
— Цікава, а што ж такое яны вырабілі, тыя замежнікі? – спытаў Пятрок.
— А тое, праўнучак, што там праводзілася барацьба з «чатырма ліхамі»: мухамі, камарамі, пацукамі і вераб’ямі. Вераб’і знішчаліся, за тое, што яны з’ядаюць шмат збожжа. І знішчылі. А хутка загінула ўся шаўковая прамысловасць той краіны. На экспарт за мяжу не было чаго прадаваць. А чаму так адбылося?
Таму што, хаця вераб’і і зернеядныя птушкі, але птушанят кормяць выключна вусенямі, якія паразітуюць на тутоўніку, шаўкоўніцы. Калі зніклі вераб’і, вусені размножыліся і нанеслі непапраўную шкоду плантацыям шаўкоўніцы. Знік харч для шаўкавічных чарвякоў.
— Чулі, мурашы? Так што жывіце! Але не шкодзьце чалавеку!
Прырода – наш агульны дом.
Кумыс – прадукт вядомы са старажытных часоў, які вырабляюць з кабылінага малака. Даследчыкі мінулага лічаць, што кумыс, нараўне з квасам, півам і медавухай (ферментаваным мёдам) — адзін з самых старажытных слабаалкагольных напояў, вядомых чалавецтву.
На тэрыторыі нашай краіны лячэбныя і дыетычныя якасці гэтага напою сталі шырока вядомымі толькі з канца 18 стагоддзя. Пра гісторыю кумысу і выкарыстання яго ў сістэме аздараўлення ў ранейшай Беларусі чытайце ў гэтым артыкуле.
Як сведчаць знаходкі брытанскіх археолагаў, прыручэнне коней адбылося каля 5,5 тыс. гадоў таму на тэрыторыі цяперашняга Паўночнага Казахстана. Коней выкарыстоўвалі як для перамяшчэння па стэпавых прасторах і як крыніцу харчавання. Кабылінае малако не толькі пілі дарослыя, але і давалі яго дзецям. Таму што натуральнае малако кабылы па сваім складзе блізкае да жаночага. Калі верыць паданню, то стэпавыя амазонкі не кармілі сваіх дзяцей грудзьмі. На думку старажытных грэкаў, іх немаўляты харчаваліся кумысам.
Малако кабыл — карысны прадукт, але з-за высокага ўтрымання лактозы сырое кабылле малако моцна разладжвае страўнік. Таму старажытныя качэўнікі, перш чым даць гэты напой дзецям, падвяргалі яго закісанню. Падчас ферментацыі адмысловы складнік змешвалі або збівалі з малаком, як збіваюць сметанковае масла.
Сёння кумыс атрымліваюць шляхам сквашвання малака малочнакіслымі бактэрыямі і дрожджамі, якія сінтэзуюць вітаміны групы С і В, утвараюць алкаголь, багата вылучаюць вуглекіслату. У выніку атрымліваецца шыпучы асвяжальны напой.
Дзякуючы наяўнасці алкаголю, вуглекіслаты і малочнай кіслаты кумыс узбуджае дзейнасць страўнікавых залоз і паляпшае страваванне.
Антыбіятычныя рэчывы кумысу, якія ўтвараюць мікраарганізмы закваскі, падвышаюць імунітэт, а малочнакіслыя бактэрыі ствараюць спрыяльную для арганізма мікрафлору кішачніка і душаць гніласныя працэсы ў арганізме.
Кумыс здольны да некаторай ступені замяшчаць саляную кіслату пры яе недахопе ў страўнікавым соку, шырока выкарыстоўваецца пры лячэнні пэўных формаў туберкулёзу. Хуткі эфект дае ўжыванне кумысу пры парушэннях вітамінавага, мінеральнага, бялковага і вугляводнага абмену, калітах, панкрэатытах, гепатытах, халецыстытах, дызентэрыі, брушным тыфе, паратыфе. Добрыя вынікі кумысалячэнне дае пры гастрытах, язвах страўніка.
Да таго ж кумыс дабратворна ўплывае на нервовую сістэму, склад крыві, адносна хутка здымае пахмельны сіндром за кошт высокага ўтрымання вітамінаў групы B, малочнай кіслаты і вуглекіслаты, але перш за ўсё этылавага спірту, прымяняецца пры лячэнні гнойных ран.
Таксама кумыс дапамагае пры слабым тургоры скуры, сыпе, псарыязе, сонечных апёках, пры занядужанні і слабасці ў пажылым узросце, пры занятках спортам.
Вядома, што гатаваць кумыс пачалі яшчэ старажытныя качэўнікі казахскіх і мангольскіх стэпаў. Першая згадка пра кумыс змешчана ў працах Герадота — 484–424 гады да н.э. Апісваючы побыт скіфаў, ён распавядаў, што тыя гатавалі адмысловы напой шляхам збівання кабылінага малака ў глыбокіх драўляных кадках.
Апісанне кумысу можна сустрэць і ў старажытнарускім летапісе — Іпацьеўскім спісе. Падрабязнае апісанне кумысу пакінуў французскі манах і місіянер Гіём дэ Рубрук. Распавядаючы пра сваю вандроўку ў Татарыю ў 1253 годзе, ён упершыню падрабязна апісаў працэс гатавання, смак і дзеянне кумысу. VinumLactis — «млечнае віно» — так у тыя часы звалі кумыс. Яго захоўвалі ў скураных ёмістасцях — вялікіх (саба) і меншых (торсык). Перавага скураных ёмістасцяў у іх зручнасці пры качавым жыцці.
Усе гэтыя карысныя ўласцівасці старажытнага напою не маглі не ўзяць на ўзбраенне медыкі. На аснове лячэбных уласцівасцяў кумысу была распрацаваная цэлая сістэма аздараўлення — кумысалячэнне (кумысатэрапія).
Сэнс лячэння зводзіцца да дазаванага ўжывання кумысу па індывідуальным раскладзе ў спалучэнні з клімататэрапіяй на спецыяльна абсталяваных курортах.
Так, у сярэдзіне 19 стагоддзя на тэрыторыі былой Расійскай імперыі сталі ўзнікаць кумысалячэбніцы – у Самарскай губерніі, у Башкірыі, Татарстане і іншых раёнах.
Выкарыстанне кумысу ў лекавых мэтах на тэрыторыі сучаснай Беларусі вядома яшчэ з канца 18 стагоддзя. У асноўным гэтым займаліся татары. У 19 стагоддзі кумыс прадаваўся ў малочных крамах Віцебска, Магілёва, Вільні і іншых гарадоў.
З 1870 па 1888 гады шырокавядомай была кумысалячэбніца ў мястэчку Дуброўна Горацкага павета. Цяпер Дуброўна – цэнтр Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У 1869 годзе ўладальнік аптэкі, правізар Ф. К. Рэйнгольд, прадставіў у медыцынскі дэпартамент апісанне спосабу прыгатавання кумысу з малака кабыліц мясцовай пароды. Ён быў зацверджаны і выдадзены дазвол на яго выкарыстанне з медыцынскімі мэтамі па ўказанні дактароў.
У маі наступнага года кумысалячэбная ўстанова была адкрыта, але спачатку пацыентаў было мала. Працу абцяжарвала тое, што складана было наладзіць штодзённае бесперапыннае атрыманне малака. Апынулася, што кабыліцы мясцовай пароды перастаюць даваць малако, як толькі ад іх адлучаюць жарабя. Каб такога не здаралася, трэба было хоць раз на суткі дапускаць жарабя да маткі. Другая перашкода была ў тым, што мясцовыя жанчыны спачатку адмаўляліся даіць кабыліц, бо лічылі гэта за грэх. Але з цягам часу з такімі праблемамі ўдалося справіцца.
У маі 1882 года установа адчынілася зноў і дзейнічала да 1 верасня. У шэрагу газет былі змешчаны аб’явы. Летам ужо прыехала 42 пацыенты. З Санкт-Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі запрасілі доктара Касцюрына, які спецыялізаваўся на вывучэнні ўздзеяння кумысу на здаровы і на хворы арганізм. Было закуплена яшчэ 50 кабыл з жарабятамі, а наступны год яшчэ 25. У князя Любамірскага ў арэнду ўзялі лугі, дзе іх і пасвілі. Для захоўвання кумысу закупілі вялізную колькасць шклянога посуду.
Даілі кабыліц на пашы і малако адразу ж улівалі ў вялізныя бутлі аб’ёмам з вядро. Там жа ў яго дадавалі брадзіла — бутэльку раней прыгатаванага кумысу. Увечары ўсё везлі ў лабараторыю, там працэджвалі і разлівалі па звычайных бутэльках. Ужо на наступны дзень кумыс быў гатовы.
У 1883 годзе прыехала 107 пацыентаў: 68 жанчын і 39 мужчын. У наступныя гады было нават да 200 хворых. Тут лячылі хваробы лёгкіх, страўніка, малакроўе. Курс лячэння складаў 6 тыдняў і абыходзіўся ў цэлым больш за 70 рублёў. Расход кумысу на чалавека ў сярэднім складаў 150 бутэлек.
Кожны хворы выпіваў штодня тры бутэлькі, а некаторыя і больш. Кумыс спецыяльна рабілі і для вывазу, асабліва для тых хворых, хто па нейкіх абставінах вымушаны былі перапыняць стацыянарнае лячэнне. Кошт бутэлькі кумысу складаў 30 капеек, што значна менш у параўнанні з іншымі падобнымі ўстановамі.
У Дуброўне у тыя часы не было гатэляў, але мясцовыя жыхары маглі выставіць у арэнду да 300 кватэр коштам ад 6 да 20 рублёў за месяц. Спіс кватэр прадстаўлялі пацыентам.
Да выбару кватэр яны маглі часова скарыстацца жытлом пры лячэбніцы. Тут жа гатавалі ежу, якую па заказах дастаўлялі па знятых кватэрах. Пад 12 гадзінаў рабілі сняданак з двух мясных страў, а пад 18.00 абед з трох страваў. Харчаванне ад лячэбніцы абыходзілася 18 рублёў.
Для прагулак служылі берагі Дняпра, два фруктовыя сады заснавальніка ўстановы і парк князя Любамірскага. Акрамя таго, былі зроблены некаторыя прыстасаванні для гімнастыкі і купальня на Дняпры.
У 1888 годзе на часовае пражыванне ў свой палац прыехала сям’я князя, і ён не здаў лячэбніцы ў арэнду сваіх лугоў і парк. Яго сямейнікі пабаяліся хворых на сухоты. Неўзабаве Рэйнгольд вымушаны быў закрыць лячэбніцу.
Крыху пазней, у 1892 годзе, вядомы прыродазнаўца, вынаходнік і медык Якуб Антонавіч Наркевіч-Ёдка (1847 – 1905) на беразе Нёмана, насупраць мястэчка Пясочнае, цяпер Капыльскі раён, у сваім маёнтку Наднёман, сёння на тэрыторыі Уздзенскага раёна, адкрыў санаторый для лячэння сухотных і нервовых хвароб.
Для лячэння ён выкарыстоўваў новы безкантактны метад электратэрапіі, які ўвайшоў у медыцыну як «метад Ёдкі».
Адным з накірункаў дзейнасці было лячэнне сухотаў кумысам. Гэтая лячэбная база размяшчалася ў светлым хваёвым бары і налічвала 12 асобных гасцявых лецішч з мэбляй. У санаторыі быў цэлы штат супрацоўнікаў, і медыцынскую дапамогу мог атрымаць любы чалавек незалежна ад маёмаснага і сацыяльнага стану. Сюды ехалі лячыцца не толькі з бліжэйшых мясцін, але і з усёй Еўропы.
Кумыс гатавалі непасрэдна на месцы, у сядзібе, пад наглядам лекара. Для гэтага былі заведзены 8 непрацоўных кабыліц, а для дойкі запрасілі дасведчаную жанчыну з Башкірыі. Ёй было адведзена працоўнае месца ў левай частцы ўязной брамы, дзе яна гатавала і прадавала кумыс. Працаваў санаторый з траўня па верасень. За адзін сезон тут прадавалі каля 3 тысяч бутэлек кумысу. Яшчэ 2 тысячы бутэлек бясплатна раздавалі мясцовым сялянам. Аздараўленне тут праводзілася ў асноўным з выкарыстаннем прыродных фактараў. Лячэнне заключалася ў шырокім прымяненні святло- і паветратэрапіі, гімнастыкі, кумыса-кефіралячэння, выкарыстанні мясцовых мінеральных вод.
Варта яшчэ ўзгадаць і курорт ва ўрочышчы Пагулянка на беразе Заходняй Дзвіны каля горада Дзвінска, цяпер Даўгаўпілс, на тэрыторыі Латвіі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. У пачатку 80-х гадоў 19 стагоддзя граф Іван Плятэр-Зіберг пачаў будаваць у Пагулянцы лякарню і добраўпарадкаваць навакольную тэрыторыю.
Курорт пад назвай «Межцыем» адкрыўся ўлетку 1883 года. Там была водалячэбніца і кумысалячэбніца. У стайні санаторыя для вытворчасці кумысу ўтрымлівалі 90 кабыліц. Існавала два пансіёны і 70 дамкоў, якія здавалі мясцовыя жыхары. Тут лячылі органы дыхання, падагру, рэўматызм і жаночыя хваробы. Жыхары паўночна-заходняй часткі сучаснай Беларусі ездзілі туды на лячэнне. Установа з перапынкамі працавала да Другой Сусветнай вайны, падчас якой лякарня згарэла. Пацыентаў тут лячылі сернымі, вуглякіслымі, іглічнымі, хваёвымі ваннамі і душам Шарко. У пераліку паслуг значыліся вібрацыйны масаж і горнае сонца.
Сёння вытворчасцю кумысу ў Беларусі прафесійна займаецца конеферма кампаніі БелКумысПрам, якая знаходзіцца ў 60 км ад Мінска ў вёсцы Грамніцы Лагойскага раёна. На конеферме сабрана ўнікальнае пагалоўе племянных цяжкавозных коней. Кабыліцы прызначаны выключна для малочнай вытворчасці. За суткі кабыла доіцца 5 разоў. Дойка адной кабылы доўжыцца не больш за 2 хвіліны. За адну дойку можна атрымаць да 1,5 літра кабылінага малака. У дзень ферма можа атрымаць не больш за 1500 л. малака. Суцэльнае кабыліна малако пастэрызуецца пры тэмпературы 78 ° С.
БелКумысПрам самастойна арганізоўвае туры па заводзе кожную суботу з 12 гадзін па папярэднім запісе. Падчас экскурсіі можна даведацца пра каштоўнасць кабылінага малака для арганізма, пакаштаваць яго і набыць сабе сувенірную прадукцыю, у тым ліку і само малако. На прадпрыемстве зроблена ўсё, каб малако было высокай якасці. Таму гэта адназначна цікавае месца для наведвання, у тым ліку і для тых, хто хоча пакаштаваць прадукт на смак.
Дзень пралескі — гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 19 красавіка, калі першыя кветкі прабіваюцца скрозь снег. Пралеска — сімвал новага жыцця і адраджэння прыроды пасля сну. Гэтыя далікатныя і прыгожыя кветкі нясуць у сабе мноства цікавых фактаў і таямніц, якія прыцягваюць увагу батанікаў і аматараў прыроды з усяго свету.
Першы факт. Лацінская назва пралескі «галянтус» (Galаnthus) паходзіць ад грэцкіх каранёў «гала» — малако і «антус» — кветка, што можна перавесці як «малочная кветка». Беласнежныя бутоны падснежнікаў і сапраўды падобныя на застылыя кроплі малака. У народзе пралеска мае мноства назваў — падснежны цюльпан, сончык, разлапушнік, бобрык, аднамесячнік, велікодны званочак.
Другі факт. Пралескі — сваякі нарцысаў. Яны належаць да аднаго і таго ж сямейства амарылісавых. Заквітае пралеск адразу пасля сходу снега, пачынальна са студзеня, і квітнее да красавіка.
Трэці факт. Найбольшая відавая разнастайнасць пралесак існуе на Каўказе. Там было знойдзена 16 відаў кветак
Чацвёрты факт. У падснежніках змяшчаецца арганічнае злучэнне галантамін, якое ўваходзіць у спіс «Жыццёва неабходных і найважнейшых лекавых прэпаратаў». Галантамін выкарыстоўваюць для лячэння рэшткавых з'яў поліяміеліту (дзіцячага спіннамазгавога паралічу), рухальных парушэнняў, звязаных з парушэннем ЦНС і іншых захворванняў.
Факт пяты. Нягледзячы на тое, што пралескі з'яўляюцца па вясне, яны здольныя вытрымаць дзесяціградусны мароз. У гэтым яму дапамагае своеасаблівы «чахол» з тонкіх валасінак.
Шосты факт. Яшчэ адзін цікавы факт аб пралесках заключаецца ў іх біялагічнай разнастайнасці. Існуе больш за 20 відаў гэтых раслін, якія адрозніваюцца формай, памерам і часам квітнення. Некаторыя з іх занесены ў Чырвоную кнігу, бо іх папуляцыі памяншаюцца з-за страты натуральных месцапражыванняў і некантралюемага збору.
Больш інфармацыі пра лекавыя расліны вы знойдзеце тут.