Пры згадванні слова «сочнік» перад вачыма паўстае булачка з тварагом, якую елі ў дзіцячых садах і школах. У школьнай сталовай заўсёды прадаваліся сочнікі, менавіта таму яны навяваюць успаміны аб дзяцінстве.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна ведае смачны рэцэпт сочняў, якім падзялілася з намі.
Інгрэдыенты
Для цеста:
Для начыння:
Спосаб прыгатавання
Муку змяшаць з соллю і разрыхляльнікам.
Халоднае масла расцерці з мукой у дробную крошку.
Зрабіць ў сумесі мукі і масла паглыбленне, дадаць туды смятану, жаўток і цукар.
Замясіць мяккае цеста.
Для начынкі ўмяшаць усе інгрэдыенты. Калі ваш тварог сухаваты, можна прабіць яго блэндарам.
Абавязкова пасыпаць стол мукой, раскатаць цеста таўшчынёй 5-7 мм.
Пры дапамозе любой прылады выразаць ў ім кругі панрэбнай вам велічыні.
Пры дапамозе скалкі надаць кружкам авальную форму.
Пакласці на адзін бок начынку, не даходзячы да краю 1 см.
Змазаць яйкам, можна упрыгожыць.
Выпякаць 30 хвілін пры 180 градусах.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/
29 чэрвеня — Дзень горада Бабруйска. Яго гісторыя налічвае ўжо больш за шэсць стагоддзяў — яна не магла не адбіцца ў яго славутасцях і цікавых мясцінах. Першая згадка пра горад адносіцца да 1387 года. Бабруйск стаіць на рацэ Бярэзіна.
Населены пункт цікавы шматлікімі славутасцямі, старажытнымі будынкамі, крэпасцямі, касцёламі, утульнымі пешаходнымі вулачкамі і маляўнічай прыродай на берагах рэчкі Бярэзіна.
Вандроўнікамі, якія заязжаюць у Бабруйск,часта рухае цікаўнасць: на свае вочы паглядзець на гэтае «выдатнае, высокакультурнае месца», згаданае ў «Залатым цяляці». Тых, хто наведаў горад, чакае пазнавальнае знаёмства з цікавым гістарычным месцам, якое апынулася на стыку некалькіх культур: беларускай, яўрэйскай, польскай, рускай. Таксама ў Бабруйск прыязджаюць, каб ужо адсюль адправіцца ў маляўнічую дваранскую сядзібу генерала-лейтэнанта Гатоўскага, размешчаную менш чым у гадзіне язды ад горада.
Што паглядзець у Бабруйску?
Цэнтральная славутасць горада — пабудаваная ў 1810 годзе, напярэдадні напалеонаўскага нашэсця, Бабруйская крэпасць. Гэта шматкутная цытадэль з васьмю бастыёнамі. Пасля Айчыннай вайны 1812 года ў ёй таміліся дзекабрысты, а цяпер гэта маляўнічыя і даволі фотагенічныя разваліны.
Збудаванне пачатку XIX стагоддзя было створана па ўказанні імператара Аляксандра I. Праект быў распрацаваны Карлам Аперманам. Будаўніцтва вялося ў 1810 і 1812 гадах і завяршылася акурат перад нашэсцем Напалеона.
Крэпасць захоўвае памяць аб падзеях той Айчыннай вайны, яна адыграла важную ролю ў ёй. Ад ранейшых умацаванняў у ёй захаваліся некалькі фартоў, якія цяпер чакаюць сваёй рэканструкцыі, фрагменты валаў, Вадзяныя (Рагачоўскія) вароты. У яе прыбярэжнай частцы пад зямлёй утоены рэшткі славянскага гарадзішча V-VI стагоддзяў, дакладнае размяшчэнне якога звычайны турыст не зможа вызначыць.
Адна з самых вядомых вуліц Бабруйска, якая праходзіць праз усю гістарычную частку горада. З'яўляецца пешаходнай. Вядзе ад цэнтральнага рынку да берага ракі Бярэзіны. Сацыялістычная вуліца — цэнтр гарадскога жыцця, месца размяшчэння мноства гарадскіх славутасцяў і ўстаноў культуры. Архітэктурнае аблічча вулачкі фарміравалася ў 1909-1913 гадах.
Першапачаткова вуліца звалася Мураўёўскай, у гонар тутэйшага генерал губернатара Мураўёва. Пасля 1917 года яе перайменавалі ў Сацыялістычную. У гады Другой сусветнай вайны, у перыяд акупацыі Бабруйска, немцы ахрысцілі яе Гаўпштрасэ, пасля вызвалення горада ёй вярнулі савецкую назву, якую яна носіць да гэтага часу.
Аднапавярховы драўляны асабняк Г-падобнай формы належаў багатай мяшчанцы Кацнэльсан — прадстаўніцы аднаго з вядомейшых купецкіх родаў Бабруйска. Дом быў узведзены ў 1912 годзе і з'яўляецца ўзорам архітэктуры мадэрна. Некаторы час будынак арандаваўся паліцэйскай управай.
У 1918 годзе, калі Бабруйск занялі бальшавікі, у былым купецкім доме размясціўся рэвалюцыйны камітэт. Гэты перыяд у гісторыі будынка ўшанаваны мемарыяльнай дошкай. Сёння гістарычны будынак выконвае культурную і асветніцкую функцыю — у ім знаходзіцца раённая бібліятэка.
Вадаплаўны звярок — бабёр — калісьці даўно даў імя гораду. Кажуць, што ў старажытнасці ў гэтых мясцінах квітнеў бабровы промысел, адсюль і ўзнікла назва. Скульптура бабра, апранутага ў дарэвалюцыйнае адзенне, з'явілася ў горадзе не так даўно, у пачатку цяперашняга стагоддзя, але ўжо паспела стаць адным з сімвалаў Бабруйска.
На стварэнне помніка праводзіўся конкурс, у якім перамог праект мясцовага майстра Уладзіміра Гаўрыленкі. Яго тварэнне ўсталявалі ў самым пачатку вуліцы Сацыялістычнай, непадалёк ад рынка.
Гэты старажытны будынак быў пабудаваны яшчэ ў 1906 годзе. Доўгія гады ў ім размяшчалася чытальня, кніжны фонд якой актыўна папаўняла сама ўнучка Аляксандра Пушкіна. Яе маёнтак знаходзіўся непадалёк на цяперашняй вуліцы Сацыялістычнай. Цяпер у будынку размяшчаецца корпус Славянскай гімназіі.
Руіны сінагогі на вуліцы Чангарскай
Руіны нагадваюць аб трагічным яўрэйскім мінулым. У былыя часы насельніцтва горада складалі ў сваёй большасці людзі яўрэйскай нацыянальнасці, адпаведна і лёс іх абярнуўся трагедыяй у гады Вялікай Айчыннай вайны. Руіны былой сінагогі вяртаюць у памяці тыя трагічныя падзеі.
Краязнаўчы музей размясціўся ў самым цэнтры горада і з'яўляецца яго візітнай карткай. Ад самога будынка музея не чакайце нічога ўражлівага, а вось унутраная напоўненасць цікавая і разнастайная, як і экскурсійнае суправаджэнне.
У музеі ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены 9 раздзелаў экспазіцый, у якіх прадстаўлена шматвяковая гісторыя горада і краіны.
Помнік легендарнаму Шуры Балаганаву размясціўся ля ўваходу ў бар-рэстаран «Чырвоная вежа». Гэта двухмятровая скульптура з бронзы, прататыпам якой стаў аднайменны герой рамана Ільфа і Пятрова «Залатое цяля». Помнік адкрыты ў 2013 годзе. Каля яго знаходзіцца таблічка, дзе згадваецца ўрывак з рамана, дзе ёсць пасведчанне аб Бабруйску.
«Порт Артур» — жылы дом своеасаблівай і не характэрнай для Беларусі пабудовы. Ён нагадвае адэскія вулачкі з унутранай прасторай, якую можна закрыць і зрабіць такім чынам увесь дом і двор непрыступным. Гэты дом яшчэ называюць дом-калодзеж.
Назва «Порт Артур» замацавалася за ім яшчэ ў часы будаўніцтва: ішла руска-японская вайна, а абарона Порт-Артура стала гераічнай і неардынарнай яе падзеяй. Дом пабудаваны з цэглы Розэнберга, якая славіцца высокай якасцю. Гэта любімае месца жыхароў і турыстаў для фотасесій.
Гэта самы старажытны будынак горада. Узведзены касцёл у 1615 годзе дзякуючы намаганням старасты горада. У тыя часы касцёл стаў цэнтрам езуіцкай рэзідэнцыі.
Часткова будынак быў разбураны ў часы будаўніцтва Бабруйскай крэпасці ў 19 стагоддзі, тады былі разбураны вежы касцёла.
https://bel.24health.by/gorad-chatyrox-religij-shto-paglyadzec-turystam-na-iueushchyne/
У сярэдзіне чэрвеня звычайна святкуюць Міжнародны дзень пікніка. Занятак — не толькі прыемны, але і карысны. Свежае паветра, фізічныя нагрузкі і станоўчыя эмоцыі.
Ідэальны варыянт для такой падзеі — ціхае месца, дзе мала людзей, добрая дарога, а побач — вадаём. Марнаваць час на пошукі месца ў дзень арганізацыі пікніка, безумоўна, вельмі няўдалае рашэнне. Затое, як вам будзе ўдзячная ваша кампанія, калі вы патраціце час загадзя і знойдзеце ідэальную пляцоўку
Блогер Святлана Карніцкая прапануе свой ТОП-3 ідэальных пляцовак не толькі для смачнага, але і прыгожага пікніка.
Лакацыя побач з заапаркам «Коні-поні», Мінская вобласць, Валожынскі раён (недалёка ад Іслач-парка)
Каардынаты: 53.980424, 26.974513
Наведванне: бясплатна
Іслач — рака ў Беларусі, даўжынёй 102 км, працякае па тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Маляўнічы від з ярам сярод хваёвых лясоў, дзе ёсць бясплатныя альтанкі для адпачынку, не пакіне вас абыякавым. Краявіды тут проста немагчыма апісаць словамі, побач рака, якая акружана прыродай.
Часта людзі выбіраюцца сюды з палаткамі. Можна апынуцца як у ніжняй частцы ракі, так і падняцца наверх, уладкаваць на час пікніка тэрыторыю для сябе.
Рака тут вельмі празрыстая, улетку ў некаторых месцах яна быццам ледзяная. Ёсць арэлі на якіх можна пакацца. Таксама на тэрыторыі можна ўбачыць стагі з саломай, дзе магчыма зрабіць цікавыя кадры. Многія любяць прыязджаць сюды з сям'ёй і жывёламі. Для сабак тут увогуле цэлае раздолле.
Каардынаты: 54.157727, 27.838173
Наведванне экасцежкі: бясплатна.
Платна: рыбалка і арэнда альтанкі з мангаламі, катанне на вэйкбордзе.
Экасцежка знаходзіцца паралельна з гарналыжным схілам, пачынаецца каля медпункта. Спачатку вы спускаецеся па схіле па дарожцы і выходзіце да тэрыторыі, дзе знаходзіцца возера.
Там ёсць арэлі, альтанкі, зона для дзяцей, альтанкі з мангаламі, проста лаўкі каля возера, дзе і можна зладзіць сабе пікнік.
Ёсць невялікі пляж, дзе таксама можна пазагараць. Возера невялікае, але там знаходзіцца зона, дзе можна катацца на вадзе на вэйкбордзе.
Вяртаючыся назад давядзецца паднімацца ў гору па сцежцы. Гэта фізічная актыўнасць — тое, што і трэба, пасля смачнага адпачынку.
У гэтым месцы можна ўбачыць вельмі атмасферны ліставы лес з прыгожымі дрэвамі, раслінамі, пянькамі і бярвеннем.
Каардынаты: 54.065466, 27.585062
Наведванне: бясплатна
Тут на берагах расце хваёвы лес і хмызнякі. На возеры Вяча ёсць выдатны добраўпарадкаваны пляж, пакрыты газонам. Глыбіня вадаёма дасягае 8 метраў, таму ў мэтах бяспекі для тых, хто хоча пакупацца, у вадзе ўстаноўлены буйкі.
Ёсць некалькі зон для адпачынку і пікніка, тэрыторыя дататкова вялікая. Побач добраўпарадкаваная паркоўка.
Калі заехаць з боку ўказальніка «Вяча—пляж», патрапіце ў зоны для актыўных гульняў: тут ёсць пляцоўка для валейбола, мангалы і альтанкі для бясплатнага выкарыстання.
У другой зоне таксама ёсць альтанкі для адпачынку, доступ да вады, спартыўная пляцоўка, зона з турнікамі для і месцы для аматараў рыбнай лоўлі.
https://bel.24health.by/vodnaya-skarbnica-samyya-cikavyya-reki-belarusi/
Калі мы знаходзім месца, якое супакойвае наша сэрца, разумеем што нам пашанцавала. Мы вяртаемя сюды зноў і зноў, знаходзячы тыя неабходныя гукі, эмоцыі, цішыню, якія дапамагаюць арганізму ўзнавіцца, вярнуцца ў рэсурс.
Вёска Дудзінка для мастака Георгія Міхейчыка — менавіта такое месца, дзе ён адчувае не толькі спакой і пяшчоту, але ж і натхненне, якое колерамі і адценнямі выліваецца ў яго пейзажах. На мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылі персанальную выстаўку творцы «Дудзінка», у экспазіцыю якой ўвайшлі больш за 100 работ аўтара ў жанры пейзажа з выкарыстаннем акрылавых і алейных фарбаў.
Працуючы ў жанры пейзажа доўгагі час, мастак знайшоў мноства ўласных аўтарскіх прыёмаў, якія дазваляюць зрабіць выяву больш выразнай і яркай. Карціны адкрываюць усю прывабнасць беларускай прыроды: лістоты дрэў, якія пераліваюцца, бляск вады і сцяжынкі, што аддаляюцца ў далеч, – ажываюць пад пэндзлем майстра.
Праўдзівыя і жывыя выявы прыроды Дудзінкі аўтар увасобіў у сваіх эцюдных работах, у якіх адчуваецца дакладнасць пабудовы кампазіцыі і прапрацаванасць дэталей. У сваіх палотнах мастак выказвае шчырую любоў да прыгажосці прыроды роднага краю. Таксама, у экспазіцыю ўвайшлі творы з керамікі, якія раскрываюць шырокі спектр тэм і ідэй мастака.
Увогуле Дудзінка — месца ўнікальнае. З канца красавіка па ліпень, але асабліва ў маі, усё наваколлі тут напоўнены галасамі салаўёў. У навакольных лясах вакол вёскі жыве некалькі пар шэрых няясыцей. Гэта адзін з шырока распаўсюджаных відаў соў. Убачыць іх не так і проста. Але калі вы апынецеся ў сакавіку ці ў жніўні-верасні з начлегам у гэтым месцы, не залянуйцеся, прагуляйцеся па лясных дарогах.
Тут сустракаюцца цікавыя віды стракоз — каромысел чаротавы і каромысел сіні, лютка зялёная. Вельмі часта ў наваколлях Дудзінкі можна убачыць высакародных аленяў. Яны былі завезены на мясцовую сядзібу, але збеглі і распладзіліся. Падпускаюць да сябе на адносна блізкую адлегласць, дзякуючы чаму можна зрабіць добрыя фатаграфіі. Мясцовыя жыхары ў зімовы перыяд падкормліваюць аленяў сенам, пакідаюць соль.
Таксама на старыцах Бярэзіны можна ўбачыць вядомую расліну — гарлачык белы. Вялікая частка расліны пагружана ў ваду, а на паверхні знаходзяцца толькі крышачку лісця і кветка чыста-белага колеру з жоўтай сэрцавінай. Зрываць гэтыя кветкі не варта, яны вельмі хутка вянуць.
У славянскіх міфах белы гарлачык уваходзіў у спіс чароўных траў. Паводле шэрагу крыніц, менавіта яго звалі адолень-травой, і лічылі, што яна здольная ахоўваць падарожнікаў, надзяляць іх сілай і аберагаць.
Дзякуючы сваёй прыроднай разнастайнасці Дудзінка стала для Георгія Міхейчыка месцам прыцягальным. Тут ён не толькі піша свае работы, але і адпачывае душой. І гэта заўважна. Пейзажы мастака літаральна прасякнуты цёплым і чыстым паветрам. Яны пра роднае і знаемае кожнаму з нас. Цікава назіраць і за балансам колераў аўтара. У почырку мастака няма нястрыманнасці ці выбуху адценняў, яго карціны пяшчотныя і, здаецца, крыху меланхалічныя.
Георгій Міхайлавіч Міхейчык нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Апутак Смалявіцкага раёна. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1974 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979-ым. З 1975 года ўдзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх мастацкіх выстаўках. Сябра Беларускага саюза мастакоў, Саюза дызайнераў Беларусі, а таксама ўваходзіць ў грамадскае аб'яднанне «Еўразійская мастацкая садружнасць».
Георгій Міхайлавіч займаецца керамікай і жывапісам і жыве ў Жодзіне. Майстар піша свае краявіды акрылавымі фарбамі на палатне, а таксама робіць керамічныя вазы і стварае скульптуры і керамічныя пласты. Работы Георгія Міхейчыка знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, у Дзяржаўным музеі, гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі, у прыватных калекцыях.
https://bel.24health.by/asablivy-pochyrk-chym-urazhvae-vystauka-lyamcavaga-mastactva-karyny-volkavaj-ganny-stalyarovaj/
Работы народнага мастака Беларусі Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі — частка нашай эпохі. Яны ўражваюць не столькі маштабнасцю і разгорнутай кампазіцыяй, колькі узважанасцю думак, глыбінёй раскрыцця тэмы, адсутнасцю надуманасці. Манументалізм майстра — у яго цэласнасці, мастацкай і чалавечай.
Сёлета 20 чэрвеня споўнілася 95 год з дня нараджэння мастака. Будучы вялікі жывапісец нарадзіўся ў чэрвені 1928-га ў вёсцы Чыкалавічы Брагінскага раёна. Ён рос без бацькі, рэпрэсіраванага ў 1937-м. Разам з мамай (старэйшы брат ваяваў на фронце) перажыў ваеннае ліхалецце і ледзь не загінуў падчас нямецкай аблавы. Праз шмат гадоў гэты факт з асабістай біяграфіі навеяў мастаку сюжэт яго вядомай карціны «Балада аб мужнасці», якая была ўдастоена сярэбранага медаля імя Мітрафана Грэкава.
А пасля вайны, скончыўшы сямігодку, каб дапамагчы сям'і, паступіў у Гомельскі чыгуначны тэхнікум, дзе творцу забяспечвалі бясплатным абмундзіраваннем і харчаваннем.
На той час прыйшоўся першы круты паварот у лёсе хлопца, які ўжо сябраваў з алоўкам і пэндзлем і нават паспеў апублікавацца ў «Піянерскай праўдзе». На вочы яму выпадкова трапілася газета з рэкламай Кіеўскай мастацкай вучэльні, якая перавярнула яго спланаванае жыццё. Неўсвядомлены быццам бы парыў душы заахвоціў хлопца забраць дакументы з тэхнікума і на параходзе адправіцца ў сталіцу Украіны.
Удача або лёс, але маладому чалавеку, які спазніўся на прыёмныя іспыты, пашанцавала. Дырэктар вучылішча, адстаўны вайсковец, які перанёс цяжкае раненне, паспачуваў яму і папрасіў выкладчыкаў праверыць здольнасці вясковага хлопца, апранутага ў даматканы пінжак, гімнасцёрку, галіфэ. Яго прынялі.
Выпрабаванні на гэтым не скончыліся. Спачатку, напрыклад, іншагародніх, якія не мелі жылля, размясцілі ў актавай зале з выбітым шклом. У памяшканні аказалася настолькі холадна, што адзін са студэнтаў змерз да смерці. Пазней дырэктар пусціў студэнтаў начаваць у свой кабінет, а потым стаў даплочваць за здымнае жыллё, куды маладняку давялося перабрацца.
Атрымліваючы маленькую стыпендыю і талоны на хлеб, харчаваліся студэнты таксама сціпла, па большай частцы галадаючы. Затое, нягледзячы на дэкаратыўна-прыкладную арыентацыю вучылішча, падрыхтоўку па жывапісе ў Кіеве яны атрымлівалі грунтоўную. Некалькі работ 1950 года пацвярджаюць, што Вашчанка ўжо тады мог бы зарабляць сабе на жыццё жывапісам.
Скончыўшы вучылішча і каля года папрацаваўшы на Кіеўскай кінастудыі, Гаўрыіл Харытонавіч вырашыў працягнуць вучобу ў Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на факультэце манументальнага жывапісу. Праўда, грошай на паездку не было. Выручыў старэйшы брат, Мікалай, дэмабілізаваны з войска. Ён наведаў яго ў 1948-м і надалей не раз дапамагаў у цяжкія хвіліны.
У ВНУ мастак паступіў і паспяхова скончыў яго. Львоўскія гады заўсёды ўспамінаў з асаблівай цеплынёй. Усё жыццё Гаўрыла Харытонавіч быў удзячны тром самым блізкім людзям: маці, брату і жонцы. Некаторы час выкладаў у Кішынёўскім мастацкім вучылішчы. Ва ўзросце 29 гадоў быў прыняты ў сябры Саюза мастакоў СССР.
Пазней лёс звёў Гаўрылу Вашчанку з вядомым беларускім жывапісцам Уладзімірам Стэльмашонкам: мастакі пазнаёміліся на ўсесаюзнай выстаўцы ў Маскве. Сустрэча стала для аўтара лёсавызначальнай: праз некалькі гадоў па запрашэнні свайго калегі ён прыехаў у Мінск, каб узначаліць кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская акадэмія мастацтваў). У 1961 годзе Гаўрыла Харытановіч ажыццявіў першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва».
Майстар прысвяціў Беларускай акадэміі мастацтваў 46 гадоў свайго жыцця, выхаваўшы не адно пакаленне таленавітых мастакоў. Званне прафесара яму было прысвоена ў 1980 годзе.
Творчая спадчына Гаўрылы Вашчанкі адрозніваецца неверагоднай разнастайнасцю. Ён працаваў у галіне станковага і манументальнага жывапісу, акварэлі, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа і нацюрморта. У сваіх творах мастак звяртаўся да тэм глыбокага грамадзянскага зместу, патрыятызму, любові да радзімы. Шэраг карцін ён прысвяціў падзеям мінулага і гістарычным асобам.
Вобраз роднай Беларусі знайшоў адлюстраванне не толькі ў маштабных работах мастака, звязаных з архітэктурай. Маляўнічыя палотны «Маё Палессе», «Мацярынскія крылы», «Мой край» — гэта разважанні аб мінулым роднай зямлі і праблемах цяперашняга часу. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва», «Леў Сапега ў Гальшанах» і інш.
Мастаку належаць таксама серыі партрэтаў пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўных дзеячаў Беларусі: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Льва Сапегі, Вітаўта і іншых. Сваё творчае крэда, стаўленне да свету, людзей і падзей мастак праявіў у карціне «Дыялогі», у якой знайшлося месца і квадрату Малевіча, і старажытнарускаму іканапісу.
Глыбока перадаюць адчуванні самабытнасці беларускай зямлі краявіды Гаўрылы Вашчанкі. Яго называюць стваральнікам бурштынавага пейзажа, які адрозніваецца цёплым каларытам, празрыстасцю, перавагай залацістых тонаў.
У 2002 годзе ў Гомелі адкрылася Карцінная галерэя імя Г.Х. Вашчанкі. Аснову яе экспазіцыі склалі палотны, перададзеныя мастаком у дар Гомелю. Сярод іх — калекцыя ўласных работ Гаўрылы Вашчанкі, а таксама творы беларускіх майстроў, якія яму належалі.
Да 95-годдзя ў сценах выставачнай прасторы адкрылі выстаўку «Прысвячэнне».
Карціны знакамітага беларуса экспанаваліся ў Аўстрыі, Алжыры, Англіі, Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Італіі, Польшчы, Румыніі, Францыі, ФРГ, Чэхаславакіі і іншых краінах. Палотны Гаўрылы Харытонавіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, нацыянальных мастацкіх музеях Малдовы і Балгарыі.
Гаўрыла Харытонавіч пайшоў з жыцця ў 2014 годзе. Яго работы ўвабралі ў сябе цэлую эпоху, з яе ідэаламі і расчараваннямі. Карціны ці манументальныя работы — ва ўсім гучыць магутны гімн беларускаму чалавеку і прыродзе! Мастака больш няма з намі, але яго работы будуць гучаць заўсёды.
https://bel.24health.by/ci-zmyanyaecca-mova-pakalennyau-vystauka-dynastyi-vashchanka-yak-zvarot-da-vechnasci/
Эмацыянальнае і тактыльнае мастацтва аўтараў Карыны Волкавай і Ганны Сталяровай — гэта магчымасць паглыбіцца ў незвычайную форму творчасці, якая зможа зацікавіць прадстаўніка практычна любой узроставай катэгорыі.
У Мастацкай галерэі «Высокае месца» зараз працуе выстаўка лямцавага мастацтва «Крылы натхнення», у межах якой прадстаўлена больш за 60 карцін з лямца і графічных работ дзвюх мастачак, але, што датычыцца колькасці, істотная перавага на баку Карыны Волкавай, мастачкі-дызайнера па тэкстылі. Многія яе работы створаны з выкарыстаннем лямца. Гэта від нятканага тэкстылю з натуральнай воўны, а валянне лямца — адна з найстаражытных тэхнік стварэння ваўняных вырабаў. Такая праца патрабуе сканцэнтраванасці, павольнасці, паглыбленасці ў матэрыял.
Прадчуванне чараўніцтва і палёт на крылах натхнення. Так дзень за днём мастачкі ствараюць аснову свайго шляху, уплятаючы ў яго новыя выявы, досвед і прыняцце, натхненне і мудрасць, давер і каханне. Шлях кожнай з аўтараў унікальны, гэтак жа, як непаўторныя нашы індывідуальнасці. Праяўленне кожнага чалавека ў творчасці нясе асаблівы почырк, тонкае пасланне аб яго ўнутраным свеце і гісторыі.
— Мая душа заўсёды імкнулася да прыгажосці, творчасць для мяне – гэта медытацыя і эксперымент. Магчымасць пабыць з сабой глыбока і шчыра, — тлумачыць Карына Волкава. — Трансфармаваць мой унутраны свет у фізічны. Часам гэта складаная праца, часам — спосаб адпачыць і пераключыцца. У кожнай маёй рабоце — адлюстраванне ўласнай рэальнасці: пошукі і сумневы, цяжкасці, выклік, пераадоленні страхаў і няўпэўненасці, поспех, радасць і каханне. Таксама дазвол сабе рабіць не так, як належыць, а менавіта так, як хочацца. Гэта мой шлях даследавання сябе, сваіх здольнасцей, магчымасцей. Мая цікаўнасць рухае мной і матывуе. Самы вялікі ўплыў на мяне аказваюць людзі, мне цікава спазнаваць сябе праз людзей, дзякуючы якім я мяняюся, вучуся быць шчаслівай у кожным моманце жыцця.
Работ Ганны Сталяровай у экспазіцыі значна менш толькі па адной прычыне — яна стварае карціны адносна нядаўна. Раней працавала з лямцам, але рабіла адзенне, аксэсуары.
— Для мяне стварэнне маіх работ — магчымасць распавесці з дапамогай выяўленчых сродкаў аб тым, што хвалюе, перадаць эмоцыі, прыгажосць, якую бачу вакол. Часам гэта спантанны выкід пачуццяў з дапамогай колеру, іншы раз — доўгі працэс аналізу з мэтай разабрацца, чаму гэта ідэя важная для мяне, ці да канца я сумленная сама з сабой ці іду на повадзе разумовых шаблонаў. Працэс работы над творам — гэта паглыбленне ўнутр сябе, сумленныя адказы на пытанні: што я адчуваю, перадаючы тую ці іншую ідэю, дзе я сапраўдная?
Вырабы з воўны атачаюць чалавека з самых спрадвечных часоў і гэта зусім не дзіўна. Воўна — матэрыял унікальны, старажытны і ў той жа час сучасны, універсальны і экалагічны, цёплы, мяккі і паветраны.
Валенне з воўны — гэта асаблівая тэхніка рукадзелля, у працэсе якой ствараюцца ўтульныя прадметы адзення, аксэсуары, модныя ўпрыгожванні, сумкі, чароўныя цацкі і карціны. Асноўная сыравіна для валення — авечая воўна з невялікім даданнем ягнячай, вярблюджай і казінай воўны, конскага воласа.
21 чэрвеня Карына Волкава і Ганна Сталярова ў межах выставачнага праекта правялі аўтарскую экскурсію па экспазіцыі, і адказалі на актуальныя пытанні гледачоў аб стварэнні работ.
Падчас асноўнай часткі мерапрыемства мастачки таксама падзяліліся сакрэтамі аўтарскага майстэрства і правялі дэма-клас па валенні і выкарыстанні рукатворнай ніткі для стварэння партрэта з натуры. Працэс быў вельмі захапляльны, тут можна было убачыць, як аўтары шануюць народныя традыцыі, праяўляюць індывідуальнасць і арыгінальнасць у сваім жыцці.
Увогуле Карына Волкава і Ганна Сталярова — мастачкі, якія не проста любяць сваю справу, а адносяцца дя яе далікатна і беражліва. Аўтары старана падыходзяць да тэм, спрабуючы не толькі адшукаць адказы на свае пытанні, але ж і імкнуцца паразважаць над імі з гледачамі, адчуць зваротную сувязь і зберагчы ўнутры сябе агонь, які разгараеца, дзякуючы гэтай камунікацыі.
https://bel.24health.by/palitru-yoj-zamyanyayuc-kavalachki-lyamca-mastactva-ceplyni-ad-iryny-kalesnikavaj/
У цэнтры горада Браслава на высокай Замкавай Гары знаходзіцца белы мураваны абеліск вышынёй 12 метраў. Гэта помнік на магіле доктара Станіслава Тэадоравіча Нарбута (1853–1926).
Часам на вяршыні калоны запальваюць ліхтар. Доўгі час гэты ліхтар служыў маяком для падарожнікаў і маракоў, дзяжурны паліцэйскі ўключаў яго ў непагадзь, каб усе заблудныя маглі знайсці дарогу ў Браслаў. Верхавіна помніка служыла арыенцірам у тумане рыбакам на возеры Дрывяты. У нішы раней была дошка з надпісам, які сведчыў што гэта помнік доктару С. Нарбуту ад удзячных браслаўчан.
Станіслаў Нарбут нарадзіўся у сям’і вядомага гісторыка, археолага і краязнаўца Тэадора Нарбута (1784–1864) у маёнтку Шаўры на тэрыторыі сучаснага Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Нарбуты паходзяць са старадаўняга шляхецкага роду герба Трубы. Бацька Тэадор Нарбут і маці Хрысціна мелі 11 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве. Станіслаў нарадзіўся апошнім, калі маці было 50 гадоў, а бацьку – 68. Як самы малодшы ў сям'і, паводле сямейнай традыцыі, Станіслаў Нарбут мусіў стаць лекарам.
Вучыўся ў Віленскай класічнай гімназіі. За ўдзел сям’і ў паўстанні 1863 года праз рэпрэсіі ён не змог паступіць на медыцынскі факультэт ні аднаго з бліжэйшых універсітэтаў (Дэрпт, Варшава, Пецярбург) і толькі ў 1872 годзе пры спрыянні сяброў патрапіў на лячэбны факультэт Баварскага каралеўскага ўніверсітэта ў Мюнхене. Там ён праз сем гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па даследаванні калтуна і атрымаў ступень доктара медыцыны.
Першыя гады працы прайшлі ў Германіі, але цягнула на радзіму. Сяброўскія адносіны з графскай сям’ёй Плятараў паўплывалі на ягоны прыезд на Браслаўшчыну. Дыплом доктара замежнага ўніверсітэта не даваў права займацца дзяржаўнай лячэбнай дзейнасцю, і таму спачатку была толькі прыватная практыка ў Друі. У тыя гады ён пазнаёміўся з дачкой уладальніка маёнтка Дзедзінкі – Людвікай Марыяй Алаізай Рудніцкай, якая стала яго жонкай.
У 1889 – 1891 гадах С. Нарбут скончыў два курсы медыцынскага факультэта Дэрпцкага (Тартусскага) універсітэта, атрымаў другі медыцынскі дыплом і вярнуўся на Браслаўшчыну. У 1904 годзе ў Браславе вызвалілася вакансія ўрача Другога ўчастка. Улады не хацелі прымаць на службу католіка, і ковенскі губернатар некалькі разоў адмаўляў доктару С. Нарбуту ў просьбе аб прызначэнні яго на гэтую пасаду. Потым патрабаваў распіскі, што той не будзе ўступаць ні ў якія палітычныя партыі і будзе лаяльна ставіцца да ўладаў. Іншых прэтэндэнтаў на пасаду доктара не знайшлося, і такім чынам С. Нарбут пачаў практыку ў Браславе.
У 1906-м годзе па ініцыятыве Станіслава Нарбута была пабудаваная лякарня, на ўзвядзенне якой частку сродкаў ахвяраваў сам доктар. У падмурак галоўнага корпуса была закладзена медная дошка з памятным надпісам. Лячэбніца была ўзведзена за 1,5 гады, што нават па мерках нашага часу вельмі хутка. Дарэчы, гэтая лячэбніца функцыянавала як лякарня да 1994 года. Высокаадукаваны доктар цудоўна валодаў некалькімі мовамі – беларускай, рускай, польскай, нямецкай і яўрэйскай, што дапамагала яму ў размовах з пацыентамі. У тыя часы ў Браславе С. Нарбут быў адзіным доктарам на ўсю бальніцу, але дапамагалі надзейныя фельчары і медыцынскія сёстры.
Пасля будаўніцтва бальніцы Станіслаў Нарбут заняўся хірургічнай дзейнасцю, праводзіў хірургічныя ўмяшанні пры лячэнні акушэрскай, афтальмалагічнай, гінекалагічнай, отарыналарынгалагічнай паталогіі. Вядомыя выпадкі, калі доктар асабіста наведваў тых хворых, якія самастойна не маглі прыйсці да яго.
Акрамя таго, Станіслаў Нарбут бясплатна надаваў дапамогу тым, хто не мог расплаціцца, і нават дапамагаў дастаць лекі.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе ўрад адзначыў працу доктара ордэнам Святога Станіслава III ступені, і ён быў прадстаўлены да тытула калежскага саветніка. З пачаткам вайны С. Нарбута прызвалі на паўночна-заходні фронт, дзе ён загадваў вайсковым лазарэтам паблізу баявых пазіцый. У ходзе баёў доктар атрымаў цяжкае раненне, і яму часткова ампутавалі нагу. Пасля працяглага лячэння С. Нарбут у 1919 годзе вярнуўся ў Браслаў і аднавіў урачэбную практыку.
У 1921 годзе С. Нарбута прызначылі на пасаду павятовага лекара. Ён адразу ж дамогся, каб улады вярнулі будынак бальніцы, у апошнія гады заняты пад памяшканне староства і паліцыі. Доктар увесь час заставаўся верным клятве Гіпакрата, людзі былі яму ўдзячныя і заўсёды яго падтрымлівалі. Як галоўны ўрач павета ён шмат увагі надаваў павышэнню ўзроўню санітарнага стану і прафілактыцы інфекцыйных захворванняў.
Станіслаў Тэадоравіч не абыходзіў увагай і грамадскую дзейнасць. Пабудовы ў Браславе і яго ваколіцах у тыя часы былі пераважна драўлянымі, таму там часта здараліся пажары. У 1895 годзе Станіслаў Нарбут становіцца адным з заснавальнікаў Браслаўскай пажарнай дружыны, якую ён узначальваў да Першай сусветнай вайны. Як доктар і як сябар павятовай камісіі С. Нарбут негатыўна ставіўся да п’янства і рашуча змагаўся з гэтай шкоднай звычкай. У 1907 годзе ён заснаваў Таварыства народнай цвярозасці. Ён сам выдаваў гарадскую газету “Дух Браслаўца”, быў рэжысёрам і акцёрам аматарскага тэатра.
У лютым 1925 года доктар пакінуў службу, але ў дапамозе нікому не адмаўляў. У пачатку сакавіка 1926 года ён выехаў на вазку да хворага, па дарозе праваліўся пад лёд. Тым не менш, да хворага даехаў, дапамог яму, і толькі потым паклапаціўся пра сябе. Доктар Станіслаў моцна прастудзіўся. Хвароба не адступала, і 11 сакавіка Нарбут памёр ад запалення лёгкіх. Адна з віленскіх газет у некралогу доктару назвала яго Нестарам зямлі Браслаўскай.
У тастаменце С. Нарбут прасіў пахаваць яго на вяршыні Замкавай Гары, дзе ён любіў адпачываць. Жыхары горада выкупілі ва ўладаў дзялянку зямлі на гары і выканалі яго жаданне. У апошні шлях яго праводзіла вельмі шмат людзей. У пачатку 1930-х гадоў на сабраныя грошы на гары ўзвялі абеліск як сімвал служэння людзям.
Варта згадаць вялікі будынак з чырвонай цэглы, што на рагу сённяшняй вуліцы Кірава, раней Нарбутаўскай, недалёка ад замчышча. Гэта будынак былой лякарні, дзе і працаваў лекар Станіслаў Нарбут. На пачатку мінулага стагоддзя будынак быў самым вялікім у Браславе. Лякарня лічылася адной з найлепшых у ваколіцах. Зараз тут месціцца жаночы праваслаўны манастыр.
У сям’і Нарбутаў медыцынай цікавіўся яшчэ Тэадор Нарбут (менавіта ён заснаваў курорт Друскенікі). Сын доктара С. Нарбута Станіслаў атрымаў медыцынскую адукацыю ў Віленскім універсітэце, працаваў там асістэнтам, а потым меў медыцынскую практыку пад Варшавай. Старэйшая дачка Марыя выйшла замуж за доктара Я. Баўэра, які працаваў у варшаўскай бальніцы, а іх дачка Яніна Людвіка Браціслава стала ўрачом пасля заканчэння Варшаўскага ўніверсітэта. Яніна выйшла замуж за хірурга, а іх сын Рышард – таксама ўрач. Так што ўрачэбная традыцыя сям’і Нарбутаў працягваецца.
Ну і мясцовае паданне. Жыхары Браслава вераць, што легендарны доктар, які пры жыцці карыстаўся неймавернай павагай і папулярнасцю, пахаваны ў склепе з чырвонай цэглы. А каля яго труны стаіць стол, на якім ляжыць кніга з рэцэптамі, уласнаручна ім запісанымі, і розныя лекі, якія дапамагаюць ад усіх хвароб. Сярод іх – цудадзейная мікстура, якая можа дапамагчы людзям не хварэць і дажываць да ста гадоў…
https://bel.24health.by/pershaya-u-staradaunyaj-belarusi-zhanchyna-lekar-lyos-vandrouki-salamei-ruseckaj/
Дама збірала багаж — сукенка, духі, сакваяж... Абавязкова аптэчку — кажуць, на марскім узбярэжжы інфекцыя можа прычапіцца... Але, каб адпачынак прайшоў максімальна бяспечна, пацікавілася правіламі прафілактыкі інфекцыйных захворванняў за мяжой. Вось яны.
— У некаторых замежных краінах існуе рэальная магчымасць заражэння інфекцыйнымі і паразітарнымі захворваннямі. Асобныя з іх маюць цяжкае клінічнае цячэнне, адрозніваюцца паразай жыццёва важных органаў і сістэм, могуць скончыцца летальна, — пацвердзіла Таццяна Навуменка, урач-эпідэміёлаг (загадчык) аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Гомельскага аблЦГЭіГЗ.
Дзе? За апошнія 10 гадоў выпадкі халеры рэгістраваліся ў краінах Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, Іраку, Сірыі, Гаяне, Эквадоры, Перу, Дамініканскай Рэспубліцы, на в. Гаіці. Завазныя выпадкі захворвання рэгіструюцца на тэрыторыі Вялікабрытаніі, Францыі, Фінляндыі, Іспаніі, Даніі, Нідэрландаў, Германіі, Швецыі, Украіны, Італіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Чэхіі, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Таджыкістана і Казахстана.
Прыкметы. Халера — асабліва небяспечная інфекцыйная хвароба, пры адсутнасці своечасовага лячэння можа прывесці да смяротнага зыходу. Характэрныя прыкметы: шматразовая вадкая дыярэя і ваніты, што абязводжвае арганізм. Інкубацыйны (схаваны) перыяд захворвання ад моманту інфіцыравання да з'яўлення першых клінічных прыкмет складае ад некалькіх гадзін да 5 дзён.
Перадаецца ў асноўным праз ваду, а таксама праз брудныя рукі, прадметы побыту хворага і ежу. Пераносчыкамі інфекцыі могуць стаць мухі.
Рэкамендацыі па прафілактыцы:
Дзе? Ліхаманка Эбала зарэгістраваная ў краінах Паўночна-Заходняй Афрыкі.
Ліхаманка Марбург — у Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, Анголе, Кеніі, Паўднёвай Афрыцы і Угандзе.
Ліхаманка Ласа — у Нігерыі, Беніне, Ліберыі, Гвінеі, Гане, Буркіна-Фасо.
Ліхаманка Дэнге зарэгістраваная ва ўсім свеце (у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Афрыцы, Акіяніі і Еўропе).
Прыкметы. Гемарагічныя ліхаманкі — прыродна-ачаговыя інфекцыйныя хваробы, крыніцамі якіх з'яўляюцца жывёлы і грызуны, а таксама хворы чалавек. Гэтыя ліхаманкі адносяцца да цяжкіх вірусных.
Клінічная карціна амаль аднолькавая: высокая тэмпература, гемарагічны сып, крывацёкі з носа, дзёсен, з'яўленне крыві ў крэсле і ванітавых масах, галаўныя болі, агульная слабасць, болі ў грудзях і страўніку.
Інкубацыйны перыяд пры ўсіх ліхаманках складае ад 3 да 21 дня.
Рэкамендацыі па прафілактыцы:
Дзе? Гэтае цяжкае паразітарнае захворванне шырока распаўсюджанае ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам.
Прыкметы. Заражэнне адбываецца пры ўкусах малярыйных камароў. Вядомы чатыры формы малярыі, з якіх найбольш цяжкая — трапічная, распаўсюджаная ў краінах Афрыкі.
Інкубацыйны перыяд складае ад 7 дзён да 1 месяца пры трапічнай малярыі і да 3-х гадоў пры іншых формах.
Сімптомы захворвання: павышэнне тэмпературы, дрыжыкі, моцная патлівасць, галаўны боль, слабасць. Пры трапічнай малярыі без своечасовага лячэння магчымы смяротны зыход у вельмі кароткі тэрмін ад пачатку захворвання.
Рэкамендацыі па прафілактыцы: рэгулярна прымаць супрацьмалярыйныя прэпараты, прызначаныя лекарам. Прыём прэпаратаў трэба пачынаць за 1 тыдзень да выезду ў замежныя краіны, працягваць увесь перыяд знаходжання і 1 месяц пасля вяртання.
У сувязі з няўстойлівай дынамікай захворвання COVID-урозных краінах свету перад паездкай азнаёмцеся з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, якую вы плануеце наведаць, раіць наш эксперт.
Рэкамендацыі па прафілактыцы:
Неабходна мець некаторы запас сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання, таму што ў некаторых краінах іх складана набыць. Падчас усёй вандроўкі вельмі важна выконваць правілы асабістай гігіены.
Дзе? Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, са студзеня 2022 па сакавік 2023 года са 110 краін паступілі паведамленні аб 86,5 тыс. пацверджаных лабараторным шляхам выпадках заражэння воспай малпаў і 111 смяротных зыходах.
Найбольшае распаўсюджванне інфекцыя атрымала ў Іспаніі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Францыі, Германіі, Італіі, Бразіліі, Нідэрландах, Швецыі, Швейцарыі, Грэцыі, Славеніі, Чэхіі, Ірландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Ізраілі, Аўстраліі, Аргенціне, Канадзе, ААЭ, Марак, ЗША, Мальце і інш.
Прыкметы. Воспа малпаў — віруснае заанознае захворванне, агульнае для чалавека і жывёл. Інкубацыйны (схаваны) перыяд звычайна складае ад 6 да 13 дзён, але можа вар'іраваць ад 5 да 21 дня. Захворванне характарызуецца ліхаманкай, слабасцю, моцным галаўным болем, павелічэннем лімфатычных вузлоў, болем у спіне, цягліцавымі болямі, характэрным сыпам.
Рэкамендацыі па прафілактыцы:
Дзе? У 2023 годзе птушыны грып выявілі ў 48 краінах.
Прыкметы. Грып птушак — вострае інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з'яўляецца вірус. Заражэнне чалавека адбываецца пры цесным кантакце з інфікаванай і мёртвай хатняй або дзікай птушкай. У шэрагу выпадкаў магчыма заражэнне чалавека пры ўжыванні ў ежу мяса і яек хворых птушак без дастатковай тэрмічнай апрацоўкі.
Інкубацыйны перыяд складае ад некалькіх гадзін да 5 дзён. Захворванне на грып птушак пачынаецца востра з дрыжыкаў, павышэння тэмпературы да 38 °С і вышэй, цягліцавых і галаўных боляў, боляў у горле. Магчымы вадзяністы вадкі крэсла, шматразовыя ваніты, вільготны кашаль, часта з прымешкай крыві, дыхавіца. Затым можа ўзнікнуць цяжкасць дыхання.
Рэкамендацыі па прафілактыцы:
У старажытнасці валасам прыпісвалі магічную сілу, з імі праводзілі незразумелыя сучасным людзям маніпуляцыі. Сёння пагаворым пра такую загадкавую з’яву як каўтун. Што гэта – хвароба, выкліканая нервовымі акалічнасцямі самога чалавека, вынік злога чараўніцтва ці наступствы негігіенічнага абыходжання з валасамі?
Каўтуном называюць збітыя і злепленыя ў адну суцэльную масу валасы на галаве. Гэты камяк часам нагадвае лямец ці лямцавыя космачкі. Такая з’ява ў часы сярэднявечча была адзначана шмат дзе ў еўрапейскіх краінах – у немцаў, венграў, на тэрыторыі Бельгіі, а пазней пераважна на тэрыторыі Польшчы, Валынскага і Беларускага Палесся.
У пісьмовых крыніцах каўтун называюць «сармацкай заразай». З 17 стагоддзя медыкі сталі вызначаць каўтун лацінскім тэрмінам Plica Polonica. Plica — як пазначэнне камяка валасоў, а polonica – як указанне на найбольшае тэрытарыяльнае распаўсюджанне немачы. На тэрыторыі сучаснай Беларусі звесткі пра каўтун сустракаюцца па ўсіх раёнах.
Шмат стагоддзяў сярод навукоўцаў ішлі спрэчкі, што гэта за з’ява – хвароба ці вынік негігіенічных варункаў жыцця. Некаторыя лічылі, што яго занеслі ў Еўропу яшчэ ў 13 стагоддзя мангола-татары. Іншыя бачылі ў ім форму сіфілісу ці праказы.
Да сярэдзіны 19 стагоддзя ўжо было надрукавана каля тысячы прац, прысвечаных каўтуну. Ім цікавіліся як лекары, так і этнакультуролагі. Польскі лекар Т. Трыпплін выказаў думку адносна выключна культурнай этыялогіі гэтай хваробы. Таварыствы дактароў сталі надаваць каўтуну вялікую ўвагу. Дактарам рэкамендавалася выведваць у знахараў сакрэты лячэння, апісваць і тым самым прыносіць карысць медыцыне. Пытанні пра каўтун пастаянна абмяркоўвалі на з’ездах урачоў. Назіранні прыводзілі да высновы, што каўтун гэта не хвароба, а вынік неахайнасці і прымхлівасці.
У 19-м – пачатку 20 стагоддзя каўтун сталі вывучаць беларускія этнографы, якія цікавіліся народнай медыцынай. Гэта Я. Тышкевіч, І. Эрэміч, Ф. Вярэнька, А. Сержпутоўскі ды інш.
Высветлілася, што каўтун утвараюць наўмысна як лекавы сродак ад шэрагу захворванняў.
Паводле архаічных вераванняў, калі ўнутраная хвароба (у сярэдзіне цісне, ломіць, круціць, моцнае сэрцабіццё, галаўныя болі, язвы, бясплоддзе і г.д.) не паддаецца лячэнню, то значыць яе наслаў чорт або гэта вынік пракляцця ці грахоў. Тады на галаве трэба збіць валасы і хвароба перанясецца ў іх. Валасы ў народных вераваннях лічылі жыццядайным асяродкам, у якім злучаны фізічныя і духоўныя сілы чалавека. Іх уяўлялі самым актыўным каналам энергетычнага сілкавання ад космасу.
Калі чалавек дрэнна сябе пачуваў, то не павінен быў расчэсваць і стрыгчы валасы. Бо лічылі, што яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе громаадводам. Продкі верылі, што, «пабудаваўшы каўтунчык», можна пазбавіцца ад хваробы. Пры гэтым не можна было есці гарох і бабы. Жанчыны хавалі каўтун пад хусткамі, і часта іх можна было бачыць з вялізнымі галовамі. У мужчын каўтуны прыкрывалі шапкамі, але яны звісалі космамі па плячах, ці часам клаліся на плечы агромністай клейкай масай. Дзеці не хавалі такіх завіткоў.
Часам каўтуны дасягалі велізарных памераў. Этнограф А. Сержпутоўскі ў 1908 годзе ў расійскім навуковым часопісе «Живая старина» (вып. 1) надрукаваў артыкул «Очерки Белоруссии», дзе ёсць раздзел «Каўтун». Даследаванні ён праводзіў ў вёсках па берагах Князь-Возера – цяпер Чырвонае возера на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У адной з вёсак даследчык зафіксаваў каўтун у жонкі святара. Ён быў такі вялізны, што жанчына 30 гадоў была прыкавана да ложку, а побач на крэсле ляжаў яе каўтун.
Ужо ў савецкія часы, у 1926 годзе, Інстытут беларускай культуры арганізаваў экспедыцыю на Палессе з мэтай вывучэння каўтуна. Вынікі працы этнограф М. Я. Грынблат надрукаваў у 1928 годзе ў навуковым часопісе «Запіскі аддзелу гуманітарных навук» (Кн. 4. Т. 1).
Даследаванні вяліся ў асноўным на тэрыторыі цяперашніх Жыткавіцкага, Мазырскага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Паўсюдна выяўлялася, што ў глухіх вёсках, калі чалавек пачынаў хварэць, то яму адразу ж раілі прыступаць да ўтварэння знешняга каўтуна. Існавала шмат розных рэцэптаў завівання каўтуноў.
Дзеля гэтага пераставалі мыць, стрыгчы і расчэсваць валасы, гатавалі адмысловыя сродкі. Так, на Тураўшчыне рабілі адвар з зелля баравінку. Паводле вераванняў і забабонаў, яго трэба было ўкрасці пад чужой хатай, дзе не было ўдоў і ўдаўцоў. Зелле доўга прапарвалі, потым адварам мылі валасы, прымалі ўнутр і націралі цела.
У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна гатавалі для гэтай мэты хлебны квас. З дзевяці хат, дзе няма ўдоў і ўдаўцаў, збіралі па кавалку хлеба. Квасам мачылі валасы, грудзі, рукі і ногі. У гэтай жа вёсцы рабілі і квас з зярнят яравых, прычым, менавіта ў гаршчку, які прастаяў пад парогам 12 дзён. Квас пілі і змочвалі ім валасы.
У вёсцы Радзілавічы, цяпер Дзяржынск Лельчыцкага раёна, удзельнікам экспедыцыі мясцовыя мужчыны расказвалі, як ў Першую Сусветную вайну іх, яшчэ хлопцамі, прызвалі ў царскую армію і павезлі ў Петраград. У большасці прызыўнікоў былі каўтунчыкі. У сталіцы іх адразу ж павялі ў лазню і пастрыглі пад машынку. Хлопцы вельмі баяліся, што памруць. Але, пабываўшы на фронце, яны здаровымі вярнуліся ў родную вёску.
На Палессі верылі, што нават калі ўжо нічога і не баліць, усё адно трэба пранасіць каўтун пэўны час. Здымаць яго можна не раней, чым праз паўтары-два гады.
Гэта самы мінімальны тэрмін, але некаторыя так баяліся, каб хвароба не вярнулася, што насілі каўтун дзясяткі гадоў. Трэба было толькі сачыць, каб у каўтуне не заводзілася розная жамяра. Таму яго змазвалі газай і рознымі мікстурамі.
Здымаць каўтун можна было самому, ці таму, хто ніколі не меў каўтуна. Ішлі да знахароў і чараўнікоў, ніхто не звяртаўся да дактароў. Таму дактары доўгія часы і не маглі разгадаць прычыны з’яўлення каўтуна.
Здымалі каўтун спераду назад простымі нажніцамі, адбівалі каменем, апальвалі жалезам, адрубалі сякерай ці распаленым нажом. Стараліся адразу не здымаць увесь каўтун. Рабіць гэта трэба было ў пэўны час: у Красную суботу, на Усяночную, у Чысты Чацвер да ўзыходу сонца, у Асеннія Дзяды, у апошнюю ноч перад маладзіком, але толькі не ў пятніцу. Прычым, трэба было стаяць пасярэдзіне хаты ці на парозе, або седзячы на засланцы ад печы.
Зняты каўтун закручвалі ў тканіну (шмоцінку) і ўначы кідалі ў «бягучую ваду». А потым адыходзілі не аглядваючыся, і пільнавалі, каб ніхто не ўбачыў. У тканіну з каўтуном клалі кавалак хлеба, грошы і акраплялі ўсё гарэлкай. Затыкалі каўтун таксама ў вугал хаты, але так, каб птушкі не дзяўблі, заворвалі плугам ці сахой, палілі ў печы, закопвалі перад хатай.
Экспедыцыя 1926 года таксама зафіксавала, што каўтуновыя забабоны пачыналі знікаць, і хворыя ўсё часцей і часцей звярталіся да дактароў.
Тым не менш, сёння ў палескіх вёсках таксама можна сустрэць людзей, якія лічаць каўтун лекавым сродкам ад унутраных захворванняў.
https://bel.24health.by/dapamagali-kamyani-mox-navat-perunovyya-strely-yak-lyachyli-zuby-nashy-prodki/
22-25 жніўня 2023 года пройдзе анлайн-выстаўка «Медыцынскі і аздараўленчы турызм» на платформе expo.belarus.travel. Выстаўка накіравана на папулярызацыю ўнутранага, мясцовага і выязнога медыцынскага і аздараўленчага турызму ў Беларусі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел вядучыя спецыялізаваныя і шматпрофільныя дзяржаўныя і камерцыйныя медыцынскія цэнтры, санаторыі, базы адпачынку Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Анлайн-выстаўка «Медыцынскі і аздараўленчы турызм» — гэта магчымасць пазнаёміцца з патэнцыялам турызму Беларусі і Расіі, пашырыць лінейку прадукту і наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.
Арганізатарам выступае Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Інфармацыйныя партнёры: РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік», Інтэрнэт-праект «Слушна»
Каля 1,7 мільёна чалавек штогод маглі б пазбегнуць заўчаснай смерці ад такіх захворванняў, як інсульт, інфаркт ці злаякасныя новаўтварэнні, пры ўмове штодзённага ўключэння ў рацыён не менш за 5 порцый агародніны і садавіны.
Гэты факт быў абнародаваны яшчэ 15 гадоў таму, калі СААЗ афіцыйна рэкамендавала штодзённае спажыванне 400 грамаў агародніны і садавіны ў якасці магутнага фактару зніжэння рызыкі заўчаснай смерці ад неінфекцыйных захворванняў. Рэкамендацыя атрымала шырокую вядомасць, як «правіла пяці порцый», або 5-a-Day. А колькі агародніны і садавіны ў дзень спажываеце вы?
Днямі брытанскі таблоід Daily Mail апублікаваў вынікі даследаванняў, якія паказваюць, што «правілам пяці порцый» у лепшым выпадку кіруецца адзін дарослы з трох. У той жа час толькі ў Злучаным Каралеўстве ад хвароб сэрца, ускладненняў з-за цукровага дыябету і онказахворванняў, якія асацыіруюцца з няправільным харчаваннем, штогод памірае каля 90 тысяч чалавек. Столькі ж, колькі ад наступстваў тытунекурэння. Аналіз харчовых пераваг у большасці гэтых выпадкаў сведчыць пра відавочны недахоп агародніны, садавіны і клятчаткі.
Між тым, іх роля ў захаванні здароўя і зніжэнні рызыкі развіцця смяротна небяспечных захворванняў пацверджана шматлікімі даследаваннямі.
1. Сусветная арганізацыя аховы здароўя высветліла, што развіццё злаякасных пухлінаў можна папярэдзіць у 85% выпадкаў. Прычым у палове з іх – за кошт арганізацыі здаровага, разнастайнага і збалансаванага харчавання. Яго неад'емнай часткай з'яўляецца правіла 5 порцый садавіны і агародніны штодня.
2. Ужыванне ўсяго аднаго яблыка ў дзень зніжае рызыку заўчаснай смерці ад захворванняў сэрца і сасудаў на 20%. Дадайце адзін апельсін і адзін банан – і шанцы на доўгае і здаровае жыццё ўзрастуць да 50%. Такія вынікі аднаго з апошніх даследаванняў вучоных Кембрыджскага ўніверсітэта.
3. На 34% меней схільныя да сезонных вірусаў людзі, якія не адчуваюць недахопу ў вітаміне С. Лепшы спосаб пазбегнуць яго дэфіцыту – штодня ўключаць у сваё меню маліну, чарніцы, парэчкі, ківі, чырвоны перац, цытрусавыя.
4. Дыета з высокім утрыманнем клятчаткі істотна зніжае верагоднасць развіцця раку малочнай залозы і раку прастаты. Капуста, гарох, бабы, ягады і сухафрукты з'яўляюцца асабліва багатымі крыніцамі клятчаткі.
5. Пагаршэнне памяці і зніжэнне мазгавых функцый, звязаныя з узростам, – адны з самых сумных праяў старасці. Аднак вучоныя запэўніваюць: штодзённая порцыя чарніцаў (80-100 грамаў) запавольвае негатыўныя працэсы.
6. Прынята лічыць, што найбольш багатыя на кальцый малако і малочныя прадукты. Аднак цёмна-зялёная ліставая агародніна, такая, як брокалі і капуста, таксама забяспечвае дастатковае паступленне важнага мікраэлемента. Цікавыя даследаванні вучоных з Універсітэта Берна ў Швейцарыі. Яны паказалі, што рэгулярнае спажыванне цыбулі тармозіць працэсы, якія выклікаюць паслабленне касцяной тканкі. Так, для ўмацавання шкілета дастаткова аднаго грама цыбулі ў дзень.
7. Пяць порцый чырвоных садавіны, агародніны і ягад на тыдзень (напрыклад, памідораў, кавуна ці чырвонага перцу) на чвэрць зніжаюць рызыку раку лёгкіх.
8. Штодзённае ўжыванне ад пяці да дзесяці порцый чырвоных, жоўтых і аранжавых садавіны ды агародніны мінімізуе рызыку захворвання на рак скуры. Справа ў тым, што рэчывы, якія ўваходзяць у склад гэтых прадуктаў, пры рэгулярным ужыванні утвараюць пад скурай ахоўны пласт, робячы яе менш успрымальнай да агрэсіўнага ўздзеяння ўльтрафіялету. Пра гэта заяўляюць вучоныя з Універсітэта Арызоны.
9. Рацыён з высокім утрыманнем садавіны і агародніны з'яўляецца эфектыўным спосабам зніжэння вагі і падтрымання яе ў норме. Порцыя большасці садавіны ці агародніны (80-100 грамаў) змяшчае ўсяго 50 калорый. У той жа час энергаёмістасць аднаго 100-грамовага пачка папулярных бульбяных чыпсаў у 10 (!) разоў вышэйшая.
10. Унікальнае даследаванне правялі шведскія вучоныя сярод блізнятаў. Высветлілася, што ў двайнятаў, якія рэгулярна ўжываюць вялікую колькасць садавіны і агародніны, рызыка раку страўніка была ў 5,5 раза меншай, чым у іх брата або сястры, якія практычна не ўключалі ў сваё меню гэтыя прадукты.
11. Злучэнні, якія ўваходзяць у склад журавінаў і чарніц, перашкаджаюць прыліпанню бактэрый да ўнутраных сценак мочавыводзячых шляхоў, правакуючы запаленчыя працэсы. Такім чынам, ягады з'яўляюцца магутным прафілактычным сродкам супраць інфекцый, напрыклад, цыстыту. Жменя чарніц або шклянка журавінавага соку ў дзень зніжаюць частату прыступаў на 58%.
12. Высокі ўзровень халестэрыну з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі сардэчных захворванняў. Разам з тым, шатландскія вучоныя даказалі: штодзённае ўжыванне дзвюх з паловай сярэдніх морквін зніжае ўзровень «дрэннага» халестэрыну на 11% ужо за тры тыдні.
13. Амерыканскае даследаванне, якое праходзіла на працягу 12 гадоў, паказала значнае зніжэнне інсультаў сярод людзей, якія рэгулярна задавальнялі сваю сутачную патрэбу ў каліі. Надзвычай багатыя на яго свежыя садавіна і агародніна, у прыватнасці, бананы, вінаград, цыбуля-парэй і капуста.
14. Калі вы не любіце агародніну і садавіну і ўсяляк пазбягаеце іх ужывання, падумайце пра тое, што адсутнасць іх у рацыёне павялічвае рызыку развіцця катаракты – асноўнай прычыны слепаты ў свеце – на 600%!
15. Людзі, якія сістэматычна ядуць садавіну і агародніну з высокім утрыманнем вітамінаў групы В, у прыватнасці, В6 (напрыклад, бананы ці авакада), лягчэй спраўляюцца са стрэсам, больш ураўнаважаныя і меней схільныя да дэпрэсіўных настрояў, чым тыя, хто гэтага не робіць.
Зыходзячы з таго, што СААЗ рэкамендуе не менш за 400 грамаў садавіны і агародніны штодня, 1 порцыя складае 80 грамаў.
Трэба сказаць, што ў апошні час усё больш вучоных схіляецца да таго, што мінімальнае штодзённае спажыванне агародніны і садавіны павінна складаць мінімум 7 порцый. Прычым больш магутны дабратворны ўплыў на здароўе аказвае менавіта агародніна. У той час як большая колькасць садавіны мае шмат цукру. Нягледзячы на тое, што гэта натуральны цукар, а не рафінад, які ўваходзіць у склад цукерак і ласункаў, ён мае ўласцівасць назапашвацца ў арганізме і збольшага нівеліраваць станоўчы эфект ад іншых складнікаў фрукта.
У любым. «У залік» ідуць свежыя прадукты. А таксама тыя, якія падвергліся тэрмічнай апрацоўцы (адзіная ўмова – без тлушчу альбо з мінімальнай яго колькасцю, напрыклад, запечаныя ў духоўцы або на грылі, прыгатаваныя на пары, адварныя). Можна ўжываць сухафрукты (не цукаты!) і сокі, але не пакетаваныя, а натуральныя, без дадання цукру. Залічваюцца замарожаныя садавіна і агародніна, а таксама кансерваваныя ва ўласным соку.
Правіла пяці порцый прадугледжвае ўключэнне ў рацыён розных відаў агародніны і садавіны, паколькі яны ўтрымліваюць розныя камбінацыі клятчаткі, вітамінаў, мінералаў і іншых карысных і пажыўных рэчываў. Абмежаванне адным відам фрукта або агародніны, будзь ён хоць тройчы карысны сам па сабе, не прынясе чаканага выніку. Максімальны эфект забяспечваюць рэгулярнасць ужывання і разнастайнасць прадуктаў.
На жаль, не. Нягледзячы на тое, што бульба выступае надзейнай крыніцай клятчаткі, калію і вітамінаў групы В (асабліва запечаная «ў мундзіры»), яе адрознівае высокае ўтрыманне крухмалу і вугляводаў.
Прама зараз. Ні адзін фрукт ці агародніна, ні скрупулёзна складзенае меню і строгае яго захаванне не змогуць вылечыць хваробу або павярнуць назад яе развіццё, калі паталагічны працэс ужо запушчаны. Не спрабуйце падмануць сябе, харчуючыся па правілах, але пры гэтым выпальваючы пачак цыгарэт у дзень, ігнаруючы фізічную актыўнасць і расслабляючыся пасля напружанага працоўнага дня ў кампаніі з бутэлькай. Правіла пяці порцый – не лекі. Але гэта рэальны шанц на доўгае і здаровае жыццё. Важна правільна ім скарыстацца.
https://bel.24health.by/atrymlivaem-vitaminy-rejtyng-sadaviny-pa-karysnyx-ulascivascyax/
Прышоў час падрыхтаваць свае ногі да сонечных дзён, адкрытага адзення і абутку! Пасля доўгіх халадоў нашы ногі патрабуюць асаблівай увагі і догляду.
У гэтым артыкуле разбяром, як вылечыць расколіны на пятах, што рабіць з гусінай скурай, як зменшыць патлівасць ног і што дапаможа адолець грыбок.
Расколіны – гэта вынік парушэння працэсаў арагавення. Такія станы ў дэрматалогіі носяць назву кератадэрмія. Яна бывае прыроджаная і набытая.
Прыроджаныя працэсы сустракаюцца рэдка і звычайна выяўляюцца ў дзіцячым узросце, галоўным чынам, у 4—5 гадоў. І, зазвычай, да моманту дасягнення паўналецця пацыенты выдатна ведаюць, як сабе дапамагчы.
Набытая кератадэрмія развіваецца ў сталым узросце і прыносіць шмат праблем. Зазвычай, пацыенты не ведаюць, як гэта лечыцца.
Самая пашыраная прычына з'яўлення — кератадэрмія клімактэрычная Хакстхаузена. Сустракаецца захворванне як у жанчын, так і мужчын. Спачатку ўзнікае пачырваненне, а потым масіўныя рагавыя напластаванні з глыбокімі балючымі расколінамі.
Атрымліваецца, што з'яўленне расколін кажа пра патрэбу задумацца пра зніжэнне вагі, калі ёсць лішняя, здаць базавыя аналізы, прайсці дыспансэрызацыю, праверыць узровень глюкозы і інсуліну, здаць аналіз на ТТГ (тырэятропны гармон) і г. д.
Асноўны метад змагання з першапрычынай з'яўлення расколін на пятах — знішчэнне гарманальных парушэнняў. Усе вонкавыя мерапрыемствы будуць дапамагаць, але гэта хутчэй часовае знішчэнне сімптомаў. За лячэннем трэба звяртацца да доктара-дэрматолага.
У выпадках, калі на пятах ёсць толькі напластаванні, а расколіны не баляць і неглыбокія, то самастойна прыбраць рагавыя напластаванні можна некалькімі спосабамі.
Першы спосаб: штодзённыя гарачыя ванначкі з адварам рамонка і шалфею ці мыльна-содавыя ванначкі, пасля якіх трэба акуратна пемзай зняць размяклы пласт скуры.
Другі спосаб: ужыванне кераталітычных мазяў, якія раствараюць рагавыя напластаванні. Гэта можа быць саліцылавая мазь ці мачавіна ў канцэнтрацыі ад 20% і вышэй. Увечар пасля ванначкі наносяць мазь, надзяваюць на ногі поліэтыленавы пакет, а пасля — шкарпэткі. Раніцай размякчаную скуру здымаюць пемзай.
У выпадках, калі ёсць балючыя расколіны, гарачыя ванначкі не рэкамендуюць выкарыстоўваць. А ўжываць мазі ў гэтым выпадку дапускаецца, але абавязкова трэба перакрыць расколіны цынкавай пастай.
Гусіная скура (фалікулярны кератоз) — пашыраны стан, які назіраецца ў многіх людзей, але гэта зусім не нагода адмаўляць сабе ў спадніцах ці шортах.
Фалікулярны кератоз – парушэнне арагавення скуры, якое закранае вусце і варонку фалікул, пры гэтым рагавыя лускавінкі ўзвышаюцца над паверхняй скуры, што навобмацак адчуваецца як шурпатасць. Такая змена скуры можа быць або ізаляванай і ніякай небяспекі не ўяўляць, або можа быць злучана з паталагічнымі працэсамі ў фалікулах (атрафія фалікулаў ці нават рубцаванне).
Тыповы фалікулярны кератоз — гэта стан, калі вусце фалікулы закрытае рагавымі коркамі, а вакол фалікулы скура змяняе колер. Калі казаць пра светлую скуру, то, найхутчэй, гэта будзе выглядаць як пачырваненне. Калі скура смуглая, то, у большай ступені, гэта будзе падобна на пігментацыю вакол фалікулы. Часам чалавека больш турбуе не шурпатасць скуры, а менавіта змена яе колеру.
Існуе дзве формы фалікулярнага кератозу. Першая з'яўляецца ў раннім дзяцінстве. Адразу пашкоджваюцца твар і рукі, а ў падлеткавы перыяд стан паляпшаецца. Пры другой — фалікулярны кератоз развіваецца ў падлеткавым узросце і закранае сцёгны і плечы. Паляпшэнне настае ўжо ў пазнейшы час.
Існуе два падыходы ў лячэнні: вонкавы і сістэмны.
Вонкавы складаецца са звільгатнення скуры і кераталітыкаў. Звільгатненне — гэта разнастайныя крэмы, сыроваткі, эмульсіі для цела. Выкарыстоўваць іх патрэбна штодня і ўвесь час. Кераталітыкі — сродкі, якія выкарыстоўваюць для аблузвання. Да іх можна аднесці сродкі, у складзе якіх 10—15% мачавіны, пілінг з малочнай кіслатой.
Можна выкарыстаць пілінг з саліцылавай кіслатой, ён будзе аблузваць, але не будзе звільгатняць. Таксама можна выкарыстаць сродкі з вонкавымі рэтыноідамі. Пры сур'ёзнай форме фалікулярнага кератозу могуць быць прызначаны сінтэтычныя рэтыноіды. Нельга таксама недаацэньваць і сістэмны ўжытак вітаміну А. Але ўжываць прэпараты трэба толькі па прызначэнні лекара.
Грыбок пазногцяў — гэта параза пазногцевай пласціны, дакладней — хвароба аніхамікоз. Пазногці на нагах практычна ў 10 разоў часцей паражаюцца грыбком, чым пазногці на руках.
Раннія прыкметы аніхамікозу – шурпатыя пласціны, якія страцілі глянцавы бляск. Пасля яны робяцца белаватага, брудна-жоўтага ці нават шэрага колеру.
Сімптомы з'яўлення грыбка:
Гэта прыводзіць да поўнага разбурэння пазногця, а скура вакол чырванее, з'яўляецца сверб.
Аніхамікоз – вынік траплення ў арганізм чалавека ўзбуджальнікаў, якія лакалізуюцца на арагавелых ад прыроды частках скуры, пазногцях і валасах.
З’яўляеца грыбок пры кантакце з заражаным чалавекам. Асабліва вялікая рызыка ў месцах з павышанай вільготнасцю, напрыклад, у саўне, грамадскай лазні, трэнажорнай зале, басейне і г. д. Можа з’явіцца і ў побыце: калі здаровы чалавек карыстаўся асабістымі рэчамі чалавека, у якога ёсць грыбок.
Да развіцця грыбка пазногцяў схільныя людзі з:
Апроч таго, да іншых фактараў рызыкі адносіцца працяглы прыём антыбіётыкаў і імунадэфіцыт.
Характэрна, што аніхамікоз развіваецца павольна, але яго лячэнне зойме працяглы час. Таму пры з'яўленні першых азнак патрэбна звярнуцца да лекара-дэрматолага.
А разам з гэтым давядзецца абмежаваць прыём салодкага, таму што глюкоза — гэта пажыўнае асяроддзе для размнажэння грыбкоў. Таксама змена ў крывяносных і лімфатычных сасудах служыць добрым фонам для развіцця грыбковых працэсаў. Таму спорт і здаровы лад жыцця неабходны.
Для лячэння таксама вельмі важная гігіена. Шкарпэткі патрэбна мяняць часта, а перад праннем замочваць іх у мыльна-содавым растворы на 15—20 хвілін.
Таксама трэба апрацоўваць абутак. Для гэтага спатрэбіцца 20% раствор фармальдэгіду, гумовыя пальчаткі, ватовыя дыскі, поліэтыленавы пакет і абутак. Праводзіць апрацоўку лепш на балконе ці вуліцы.
Спачатку змочваем фармальдэгідам ватовыя дыскі і кладзем іх у носік абутку. Далей складаем абутак у пакет і герметычна завязваем. Пакідаем на балконе на суткі. На наступны дзень дастаем з пакета і пакідаем на суткі, каб фармальдэгід выветрыўся. Праз двое сутак абуткам можна будзе карыстацца цягам месяца, пасля працэдуру трэба паўтарыць. Апрацоўка абутку павінна праводзіцца адзін раз на месяц паралельна з лячэннем грыбка.
Аснова лячэння – размякчэнне пазногця. Але патрэбна ведаць, што існуюць тры варыянты дэфармацыі пазногцяў. Першы – гіпертрафічны, дзе ёсць багатае напластаванне рагавых мас. Другі – атрафічныя змены пазногця, калі пазногаць станчаецца. Трэці – дыстрафічныя змены, калі пазногаць змяняе сваю форму.
Для размякчэння спатрэбіцца тазік з гарачай вадой, гумовыя пальчаткі, гаспадарчае мыла, сода, мазь з мачавінай, вазелін, лейкапластыр, папяровыя сурвэткі, пілачка для пазногцяў грубай крупчатасці і новыя шкарпэткі.
Насыпаем у тазік 2 ст. л. соды, распарваем ногі 10—15 хвілін, пасля старанна мыем іх гаспадарчым мылам. Дастаем ногі з вады, прасушваем пазногці папяровымі сурвэткамі. Надзяваем гумовыя пальчаткі, пілачкай разрыхляем паверхню пашкоджанных пазногцяў. Далей на пазногцевыя валікі наносім вазелін для абароны скуры ад кераталітыкаў. Пасля наносім мазь з мачавінай. Пазногці заляпляем пластырам, на ногі апранаем баваўняныя шкарпэткі, укладваемся спаць. Калі ёсць магчымасць, вытрымваем 48 гадзін. Калі не, то хаця б 12.
Па заканчэнні патрэбнага часу акуратна здымаем пазногаць, які размягчыўся, металічнай лапаткай. Працэдуру патрэбна працягваць пакуль таўшчыня пазногця не стане нармальнай. Усе гэтыя маніпуляцыі павінны быць максімальна беражлівымі, таму што пашкоджанне можа прывесці да ўскладнення і наступнай дэфармацыі пазногцевых пласцін. Супрацьгрыбковыя прэпараты наносяцца на завяршальным этапе.
Эфектыўнасць лячэння грыбка пазногцяў шмат у чым залежыць ад сістэмнага падыходу і гігіены.
Ад патлівасці ног пакутуе шмат людзей, але не ўсе могуць у гэтым прызнацца.
Калі за патлівасцю ног не стаіць рашэнне праблем са здароўем, то каб палепшыць сваё становішча, не трэба на вільготныя ногі апранаць шкарпэткі, пажадана насіць зменны абутак, абіраць абутак з натуральных матэрыялаў.. Таксама пазбегчы патлівасці ног дапаможа штодзённая гігіена, апрацоўка ступняў адмысловым спрэем, рэгуляванне тэмпературы ў памяшканні.
Калі потавылучэнне павышанае, то гэта будзе дастаўляць істотны дыскамфорт. Такая з'ява называецца гіпергідроз. Чалавек адчувае вільготнасць ступняў практычна ўвесь час.
Павышаная патлівасць стварае спрыяльнае асяроддзе для грыбкоў і мікробаў, якія здольныя справакаваць з'яўленне непрыемнага паху. Да таго ж з-за гіпергідрозу можа развіцца раздражненне скуры і дэрматыт.
Таксама павышаная патлівасць ступняў з'яўляецца адным з магчымых праяў захворванняў інфекцыйнага характару і эндакрынных парушэнняў.
Скарачэнне ўзроўня патлівасці наўпрост залежыць ад агульнага стану здароўя. Рэгулююць гіпергідроз з дапамогай вонкавых метадаў і не толькі. Адзін з сучасных спосабаў – батулінатэрапія. Батулатаксін уводзяць пад скуру для блакавання перадачы імпульсу з нярвовага канчатка на потавую залозу, каб перашкодзіць павышанай патлівасці.
Не забывайце, што догляд за нагамі – гэта не толькі пытанне эстэтыкі, але і здароўя. А правільны падыход да справы дапамагае запабегчы мноства праблем, якія злучаны са скурай, пазногцямі і цягліцамі. Таму не губляйце час – даглядайце за нагамі!
https://bel.24health.by/parady-pa-doglyadze-nog-u-stalym-uzrosce/
One fine body…