Хачапуры — адна з самых знакамітых страў грузінскай кухні. Назва паходзіць ад двух слоў: «хатчо» (тварог) і «пуры» (хлеб). Такім чынам, хачапуры ўяўляе сабой ляпёшку з сырам, без якой не абыходзіцца ніводнае застолле грузінскай сям'і.
З часам гэтая страва стала папулярна ў розных краінах. Яе гатуюць не толькі па класічным рэцэпце. Блогер Святлана Карніцкая прапануе нам свой — просты і смачны.
Для цеста
Для начыння:
Гатуем цеста. У міску выліваем кефір. Дадаем яйка, цукар, соль.
Дадаем сланечнікавы алей і размешваем на нізкай хуткасці міксерам, проста каб інгрэдыенты змяшаліся, можна і відэльцам, але міксерам прасцей і хутчэй.
Затым дадаем разрыхляльнік. Змешваем.
Адразу дадаем муку па частках і размешваем акуратна калатоўкай, не блэндарам. Цеста пачне расці і будзе паветранае.
Затым сыпем крыху мукі на стол, і перакладаем цеста, рукамі яго вымешваем, яно не павінна прыліпаць да рук. Калі прыліпае, крыху дадайце мукі на рукі. Цеста атрымліваецца прыемнай тэкстуры.
Затым пачынаем гатаваць начынне для нашых хачапуры, іх атрымаецца 4 штукі. Усё проста: сыр націраем на буйнай тарцы, да яго дадаем 1 яйка і соль па смаку. Змешваем. Начынне гатова.
Дзелім цеста на 4 часткі. Начынне таксама будзем дзяліць на столькі.
Шарык цеста раскочваем і кладзем на яго начынне.
Зашчыпляем краі ўсё да цэнтра ў шарык, пераварочваем месцам, дзе мы змацавалі краі — уніз. Затым раскочваем аладку зверху.
Кладзём на разагрэтую патэльню з маслам. Закрываем вечкам і смажым 3-4 хвіліны да гатоўнасці з аднаго і другога боку.
Выкладваем на сподачку, зверху можна прамазаць сметанковым алеем.
Атрымліваецца смачна і зручна. Вы можаце пакласці ў халадзільнік, разагрэць у мікрахвалеўцы і хачапуры такім жа свежым.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/yak-paradavac-syamyu-xatnyaj-bulbaj-fry-burgerami-recepty-karysnaga-fast-fuda/
Як былі ўладкаваныя беларускія лякарні Сярэднявечча, як царква стварыла, а потым страціла іх, і як працавалі лякарні без дактароў?
Апроч мноства войнаў, якія прайшлі па беларускіх землях у Сярэднявеччы, насельніцтва беларускіх гарадоў і населеных пунктаў часта пераследвалі эпідэміі «маравой язвы», халеры ды іншыя захворванні. Таксама на беларускіх землях шырока былі распаўсюджаны сухоты, цынга, каўтун, рахіт, хваробы сэрца, органаў дыхання і стрававання, псіхічныя захворванні. Пільная патрэба параненых і хворых воінаў, а таксама мясцовага насельніцтва ў атрыманні медыцынскай дапамогі сфармавала грамадскую сістэму надання медыцынскай дапамогі ўсім, каму яна патрэбная.
Узнікненне зародкаў сістэмы аховы здароўя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі датуецца пачаткам эпохі феадалізму. Першая грамадская сістэма меддапамогі грунтавалася на міласэрнасці і дабрачыннасці, ажыццяўлялася духавенствам пры цэрквах і манастырах. Манахі вывучалі лекавыя сродкі і спосабы іх ужывання. У фундушавым запісе на шпіталь міласэрнасці ў Брэсце, датаваным 1624 годам, гаварылася, што «…у шпіталь павінен кожны быць прыняты, як з народу дваранскага, як і ўсякага стану мужчынскага і жаночага полу».
У 14–15 стагоддзях для аказання стацыянарнай медычнай дапамогі ствараюцца прытулкі для хворых ды параненых, і называюцца яны “шпіталі” (ад лац. hospitalis, гасцінны). Шпіталі з’яўляюцца практычна адначасова ў Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У ВКЛ шпіталі былі ўстановамі для апекі над старымі, бяздомнымі, беднымі і хворымі. Шпітальная справа імкліва развівалася ў 16-м стагоддзі.
Шпіталі засноўвалі каталіцкія, уніяцкія, праваслаўныя брацтвы, пратэстантскія суполкі, кагалы, храмы і манастыры, гарадскія магістраты, рамесныя цэхі і асобныя феадалы. Прыём у шпіталі залежаў ад волі заснавальнікаў. У гарадах пра кожнага новага ўбогага шпітальны стараста паведамляў у магістрат. Члены магістрата аглядалі прэтэндэнта і калі ён не меў заразных захворванняў, то дазвалялі прыняць яго ў шпіталь. Ва Уставах гаварылася, што хворыя і старыя могуць жыць у іх да самай смерці.
Шпіталь пры кляштары.
Шпіталі былі ўстановамі з функцыямі догляду і лячэння тых асоб, якія страцілі здароўе. У іх разам з адпраўленнем рэлігійных абрадаў праводзілася лячэнне як мясцовага насельніцтва, так і воінскіх асоб. На першую пару свайго існавання шпіталі выконвалі пераважна функцыю догляду. Лячэбная дапамога ў іх была другаснай. Ёю займаліся падрыхтаваныя для лячэння асобы духоўнага звання, найбольш дасведчаныя людзі з ліку пацыентаў, запрошаныя звонку лекары-эмпірыкі ці дактары медыцыны. Для ўсебаковага забеспячэння дзейнасці шпіталяў ім перадаваліся землі, вёскі, пякарні, якія вызваляліся ад падаткаў.
Многія багатыя людзі па тастаментах пакідалі маёмасць і грошы шпіталям. Заможныя сяляне абавязаны былі пастаўляць ім прадукты, адзенне, абутак, дровы, рамантаваць будынкі, апрацоўваць агароды. Калі сродкаў не ставала, каля ўваходу прымацоўвалі скрыні для ахвяраванняў. Шпіталі кантралявала паліцыя Вялікага княства Літоўскага.
Апроч таго, па каралеўскіх прывілеях і пастановах магістратаў, шпіталі атрымлівалі даходы з лазняў, піваварства, мёдаварэння, пошлін за праезд і да т.п. Згодна з законам ад 1655 года, шпіталі вызваляліся ад падаткаў. Напрыклад, у даравальнай грамаце магілёўскім праваслаўным мяшчанам на ўстанову царкоўнага брацтва дазваляўся двухразовы на працягу года збор сродкаў на шпіталь.
Шпіталь уяўляў сабой невялікі дом, разлічаны на размяшчэнне ад двух да трыццаці чалавек. У невялікіх шпіталях жылі па 3–8 чалавек, у вялікіх – больш за 20. Насельнікі са свайго асяродку выбіралі аднаго ці некалькіх старэйшых, якія давалі справаздачу апекунам шпіталя. Шпіталь буйных беларускіх праваслаўных брацтваў складаўся з 3 аддзяленняў: гасцініцы, аддзялення для жабракоў, калек і сірот і дома для састарэлых. Функцыі дома для састарэлых часта выконвалі брацкія манастыры.
Упершыню на тэрыторыі цяперашняй Беларусі згадваецца брэсцкі шпіталь ў адным з распараджэнняў вялікага князя літоўскага Аляксандра, якое датуецца 1495 годам. З дакумента вынікае, што шпіталь існаваў у Брэсце і раней, але паколькі ёсць дата, то ад яе і варта весці адлік.
У канцы 15 стагоддзя ў Брэсце былі два царкоўныя шпіталі, якія ўтрымліваліся коштам заможных месцічаў. Пра гэта красамоўна сведчыць дакумент аб заснаванні 5 ліпеня 1624 года шпіталя Божай Міласэрнасці. Афіцыйны запіс у гарадскіх кнігах абвяшчае: «Мы, улады горада, пачытаўшы зварот і добра зразумеўшы яго, у кнігу гродскую Брэста зрабілі даслоўны запіс: Мы вырашылі разам на дапамогу ўбогім братам нашым, што б быў пабудаваны шпіталь Божай Міласэрнасці, а знаходжанне і лячэнне ўбогіх праводзілася за нашы грошы. Вырашылі, каб заўсёды ім забеспячэнне каля прыходу было. Кожны жадаючы можа прыбываць у шпіталі, як з багатых, так і з бедных, незалежна ад полу».
У 16 стагоддзі шпіталі існавалі ў Зэльве, Мінску, Мазыры, Паставах, Камянцы, Пінску, Полацку, Віцебску, Пружанах, Бабынічах, а ў Гродна ажно тры такія ўстановы. У 17 стагоддзі ўніяцкая царква заснавала шпіталі ў Быцені, Рагачове, Бабруйску і іншых месцах. У вялікіх гарадах дзейнічалі ад 3 да 8 шпіталяў. У канцы 17 стагоддзя ў Шклове было 4 шпіталі, і ў іх вялі нават медыцынскія карткі. У Магілёве ў 1702 годзе іх было 13. У гэтыя ж гады каля Шчучына адна землеўласніца пабудавала дом для суполкі сясцёр міласернасці. У ім быў шпіталь на некалькі ложкаў і прыёмны пакой для агляду хворых.
На працягу 16 стагоддзя даволі часта з’яўляліся так званыя “брацкія шпіталі”, якія ўтрымліваліся коштам розных брацтваў. Адкрываюцца брацкія шпіталі ў Полацку (1638), Оршы (1648), Мінску, Слуцку, Пінску і інш.
Мінскім мяшчанам у грамаце, выдадзенай 11 верасня 1592 года, дазвалялася заснаваць «брацтва царкоўнае саборнае, шпітальнае», а апошняму мець «шпіталь места Меньского, в котором бы людзі в хоробах уломные, беспечные і спокойные мешканье меті моглі, дозору і опатренія которого не мает і в великом недостатку есть». Утрымальнікі шпіталя абавязваліся «об людях убогіх і хворых пільное стараніе меті теплом выжівеньем і всякім опатреньем, мілосерднымі і побожнымі ученикамі, ведлуг переможенья своего, своім властным грошом і працаю своею чініті мають».
Адно з магілёўскіх брацтваў паводле свайго статуту пастанавіла даваць “даткі” шпіталям два разы ў год – на Каляды і на Вялікдзень. У канцы 16 стагоддзя магілёўскае Кушнерскае брацтва ў сваім агульным доме нават мела спецыяльныя сходкі для абмеркавання “спраў шпітальных”. Даход ад продажу мёду ў часе брацкіх святаў паступаў на міласэрныя ўнёскі да шпіталяў. У 1702 годзе бурмістр Магілёва Гутаровіч падараваў брацкім шпіталям па пяць тысяч злотых з тым, каб працэнты з гэтага капіталу ішлі на куплю кажухоў і палатна для кашуль убогім. Акрамя таго ён яшчэ назначыў дзве тысячы злотых на труны.
У 17 стагоддзі шпіталі пераважна функцыянавалі пры касцёлах: у населеных пунктах Зэльва, Ліда, Шарэшаў, Бераставіца, Жалудок, Ельня, Смаргонь, Нясвіж, Жыровіцы, Іўе і інш. Шпіталі былі ў езуітаў, кармелітаў, аўгустынцаў, баніфратаў і другіх рэлігійных брацтваў. Шпіталі ў Лідзе і Асвеі належалі сёстрам міласэрнасці (шарыткам).
Шпіталь ў эпоху Сярэднявечча.
Першакласным для свайго часу быў шпіталь на 60 ложкаў пры Гродзенскай медыцынскай школе ў 1775 – 1781 гадах. Там у кожнага хворага меўся свой ложак. А ў той перыяд нават у цэнтральнай лякарні Парыжа «Гатэль Д’е» хворыя ляжалі на падлозе на саломе ці ў лепшым выпадку мясціліся па тры чалавекі на адным ложку ў велізарных залах. Палаты ў гродненскім шпіталі былі разлічаныя кожная на некалькі ложкаў, іх памяшканні часта праветрывалі.
Па няпоўных дадзеных, усяго на тэрыторыі Беларусі напрыканцы 18 стагоддзя было больш за 370 шпіталёў. У іх размяшчалася 2 918 чалавек.
З уваходам беларускіх зямель пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі богаўгодныя ўстановы паступова пераходзілі пад ведамства Прыказу грамадзянскай апекі і пачалі называцца багадзельнямі. Сярод архіўных матэрыялаў сустракаюцца апісанні такіх устаноў. Напрыклад, у г. Дуброўна ў 1832 годзе гэта быў вялікі новы драўляны дом на высокім каменным падмурку. У г. Горкі ў гэты ж час у драўляным доме багадзельні падлога была земляная, а столь з добрых дошак, лаўкі прысценныя, печ простая, выведзеная комінам праз дах. На сценах віселі абразы. У горкаўскай багадзельні з 1818 года пражывала сялянка Арына Мішына (59 год) і з 1821 года дваранка Апалонія Жарынава (65 год).
Багадзельня або Дом састарэлых.
Багадзельні засноўвалі і прыватныя асобы. У 1888 годзе па ініцыятыве памешчыка Я. Наркевіча-Ёдкі ішоў збор грошай на адкрыццё багадзельні ў мястэчку Пясочна на беразе Нёмана (цяпер – тэрыторыя Капыльскага раёна). Сам памешчык вылучыў пляц, унёс 70 рублёў, пастаўляў дровы на пастаяннае ацяпленне і прадукты.
Багадзельня.
З канцы 18 стагоддзя сталі з’яўляцца лазарэты і шпіталі ў сучасным разуменні для параненых воінаў. Для лазарэтаў узводзілі разнастайныя пабудовы, праектаваліся новыя будынкі. Першы такі шпіталь адкрылі ў 1817 годзе ў мястэчку Пячэрск каля Магілёва. Паміж яго заднім фасадам і ракой Дубровенкай быў высаджаны сад. Потым узвялі яшчэ адзін шпіталь каля Быхаўскай заставы. Вялікія шпіталі будавалі па індывідуальных, а невялікія (на 120 і менш чалавек) – звычайна па тыпавых праектах.
Такім чынам, першыя шпіталі, якія ўзніклі як установы са змяшанымі задачамі, у далейшым зведалі значныя змены. Адны з іх ператварыліся ў прытулкі, іншыя захавалі функцыі прытулку і лазарэта або шпіталя ў цяперашнім разуменні гэтага слова, трэція ў далейшым сталі бальніцамі.
https://bel.24health.by/mashyna-chasu-xto-yany-xirurgi-syarednyavechnaj-belarusi/
На паўднёвы ўсход ад Мастоў, што ў Гродзенскай вобласці, на тэрыторыі Пескаўскага сельскага савета знаходзяцца аграгарадкі Струбніца і Пацавічы. Іх гісторыя пачынаецца з 15 стагоддзя. У абодвух ёсць старадаўнія храмы, а каля іх незвычайныя паклонныя камяні-следавікі.
Камяні-следавікі – гэта такія валуны, на якіх паглыбленні нагадваюць адбіткі ступні чалавека ці лапаў, капытоў жывёл. Звычайна сустракаецца адзін слядок, але здараецца, што іх на адным камені два і нават тры. Выемкі бываюць прыродныя і штучныя. Такія камяні можна ўбачыць амаль па ўсім свеце. Міфалогія індаеўрапейцаў сведчыць пра культ стапы яшчэ з эпохі бронзавага веку. Нага, а тым больш ступня, лічыцца звязанай з іншасветам. У хрысціянскія часы многія слядкі на камянях сталі прыпісвацца Божай Маці, Ісусу Хрысту ці розным святым.
Аграгарадок Струбніца знаходзіцца за 21 км ад райцэнтра, калі ехаць праз вёску Пескі на горад Ваўкавыск. Варта адзначыць, што месца гэта знакавае, з глыбокімі каранямі, у наваколлях на паверхню выходзіць крэйда і крэмній. Таму тут з каменнага веку сяліліся людзі, якія здабывалі крэмній і рабілі каменныя інструменты і зброю.
У паўднёвай частцы вёскі на ўзгорку ўзвышаецца прыгожы Троіцкі касцёл, а вакол яго элітарныя могілкі. Тут пахаваныя святары і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё каталіцкай супольнасці, у будаўніцтва касцёла.
Але першы храм тут пабудавала міланская прынцэса, каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона з італьянскага роду герцагаў Сфорца ажно ў 1550 годзе. Яна пабралася шлюбам з аўдавелым манархам Рэчы Паспалітай Жыгімонтам Першым. Пры ёй у 1529 годзе выйшаў першы статут Вялікага Княства Літоўскага, праводзіліся рэформы ў сельскай гаспадарцы, многія гарады і мястэчкі атрымалі права на самакіраванне, будаваліся храмы, школы, шпіталі.
У цяперашнім выглядзе касцёл быў перабудаваны ў 18 стагоддзі, а дакладней – у 1740 годзе. У 1856-м была ўзведзеная двух’ярусная шатровая драўляная званіца і мураваная брама. У наш час касцёл лічыцца помнікам народнага драўлянага дойлідства з рысамі барока. У інтэр’еры тры алтары. У галоўным алтары знаходзіцца абраз “Каранаванне Марыі”, выкананы ў 1753 годзе мастаком Казімірам Бінеўскім. Па баках скульптурныя выявы анёлаў вышынёй у паўтара метра.
На тэрыторыі храма захаваліся магілы гаспадароў тутэйшых мясцін Біспінгаў, якія дапамагалі будаваць і добраўпарадкоўваць касцёл. А да апсіды храма прыбудаваная капліца-пахавальня роду Біспінгаў. Яна была прыбудаваная ў 1841 годзе падчас рэстаўрацыі храма, што праводзілася на сродкі Адама Біспінга.
Палац Біспінгаў. Мастак Напалеон Орда.
Род Біспінгаў паходзіць з Вестфаліі. Гэта гістарычная вобласць на паўночным захадзе Германіі. У канцы 16 – пачатку 17 стагоддзя ў выніку рэлігійных войнаў нямецкія пратэстанты спалілі маёнтак Біспінг Хаўс. У выніку ганенняў сям’я перасялілася ў ВКЛ. З часоў караля Стэфана Баторыя Біспінгі бралі ўдзел у палітычным жыцці. З канца 18 стагоддзя мужчыны роду Біспінгаў займалі розныя вайсковыя і грамадскія пасады. Каміл Біспінг быў малазямельным шляхціцам, з-за складанага фінансавага становішча паступіў на вайсковую службу ў Сумскі гусарскі полк. Яго сярэдні сын Адам атрымаў маёнтак у Струбніцы.
З правага боку ад касцёльнага ганка ёсць вялікая каменная крапільніца, дзе збіраецца дажджавая вада, якая лічыцца святой. Злева ляжыць вялікі пляскаты шэры валун. На яго паверхні паглыбленне ў выглядзе невялічкага чалавечага следу і ямка (лунка). У народзе слядок прыпісваецца Святому Антонію і зрэдку Святому Казіміру.
Каменная кропельніца каля касцёла ў Струбніцы.
13 чэрвеня, у дзень Святога Антонія, тут адбываецца вялікі фэст, збіраюцца тысячы паломнікаў.
Паломнікі каля касцёла ў Струбніцы.
Святы Антоні – адзін з самых папулярных святых каталіцкай царквы. Ён лічыцца апекуном у сямейных справах, абаронцам худобы, збавіцелем ад пошасці. Пасля службы вакол храма адбывецца крыжовая працэсія, і ў гэты час шмат хто з веруючых па старадаўняй традыцыі імкнецца басанож ступіць у слядок на камені. Лічыцца, што менавіта ў гэты час слядок валодае велізарнай лекавай сілай.
Струбніца. Следавік каля касцёла.
Побач са слядком выразна бачна высвідраваная невялічкая ямка. Праведзеныя навукоўцамі эксперыменты паказалі, што такія ямкі на камянях высякалі цвёрдым каменьчыкам, а затым шліфавалі пяском. Традыцыя высякання ямак на камянях існавала ў канцы бронзавага – пачатку ранняга жалезнага веку і была звязана з вераваннямі часоў ранняга земляробства.
Захавалася ў Струбніцы і своеасаблівая памяць пра знакамітую італьянку, якая далучылася да гісторыі гэтага паселішча. У канцы 1980-х гадоў ад мясцовых старажылаў было занатавана даўняе паданне пра каралеву Бону. Распавядаюць, што каралева палявала ў гэтых мясцінах і згубіла сваіх любімых паляўнічых сабак. Каралева памалілася каля каменя, і сабакі знайшліся. З тых часоў камень ушаноўваецца і лічыцца лекавым.
Хрэсны ход каля касцёла ў Струбніцы.
На шляху ад вёскі Пескі на горад Зэльву знаходзіцца аграгарадок Пацавічы. Назва гэтага паселішча паходзіць ад знакамітага беларускага магнацкага роду Пацаў, прадстаўнікі якога займалі важныя дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і валодалі шматлікімі сядзібамі. Лічыцца, што паселішча заснавана не раней як у 15 стагоддзі. У Пацавічах узвышаецца храм, пабудаваны ў 1867 годзе ў стылі народнага дойлідства. Храм прыпісаны да царквы святога Мікалая ў Самуйлавічах.
Царква ў Пацавічах.
Паводле падання, некалі ў гэтай мясцовасці ляжаў вялізны камень сіняватага колеру. Аднойчы каля яго апынуліся тры дзяўчынкі-сіроткі, якія ўбачылі дзіўнае ззянне, што сыходзіла ад валуна. У той жа момант перад імі аб’явілася Божая Маці. Яна навучыла іх маліцца. Паводле іншай легенды, перад дзяўчынкамі аб’явілася Святая Ганна. Людзі даведаліся пра гэта, і камень, на якім быццам бы быў слядок Святой Ганны, сталі лічыць цудадзейным. Да каменя пачалі прыходзіць богамольцы і несці ахвяраванні.
Святар вырашыў перавезці гэты камень і пакласці яго ў падмурак будучай царквы, якую ў той час будавалі ў бліжэйшых Самуйлавічах. Запрэглі валоў, але яны спачатку наогул не маглі ссунуць яго з месца і толькі праз неймаверныя намаганні усё ж прыцягнулі камень да будоўлі.
Праз некаторы час пасля гэтага святару прысніўся сон, дзе да яго прыйшла Святая Ганна і папрасіла, каб валун вярнулі туды, дзе ён ляжаў. Спачатку святар не хацеў выконваць гэтае патрабаванне, але калі захварэў, то зразумеў, што давядзецца. Цяпер ужо запрэглі коней, і гэтага аказалася дастаткова, каб ссунуць з месца валун і лёгка даставіць яго на былое месца. У хуткім часе тут пабудавалі каплічку. Цяпер той камень – гэта ганак цэркаўкі (каплічкі) у Пацавічах.
Камень на ганку царквы ў Пацавічах.
Цэркаўка асвечаная ў гонар Святой Ганны, але яшчэ яе называюць і царквой Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Дажджавая вада з выемак на камені-ганку лічыцца лекавай і нібыта дапамагае ад хвароб вачэй і ад бародавак. 7 жніўня, у дзень Святой Ганны, тут адбываецца фэст ці Прастольнае свята. У канцы 1940-х гадоў у гэты дзень тут збіралася больш за пяць тысяч паломнікаў, якія ехалі нават з іншых краін. У гэты дзень ладзіўся вялікі кірмаш. У вёсцы расказваюць яшчэ легенду пра з’яўленне абраза на дрэве каля капліцы.
Цяпер у дзень Святой Ганны раніцай ад царквы з Самуйлавічаў Дольных ідуць у Пацавічы хрэсным ходам і пасля Боскай літургіі тры разы абыходзяць цэркаўку. Цікава, што 7 жніўня з самай раніцы жанчыны збіраюць траву з падмуркаў пацавічскага храма і вакол святыні, а потым з яе гатуюць лекі.
Так у аграгарадках Струбніца і Пацавічы жывуць старадаўнія традыцыі шанавання валуноў, якія за стагоддзі шмат разоў змяняліся і ўліваліся ў новыя гістарычныя і рэлігійныя рэаліі.
https://bel.24health.by/svyataya-krynica-kamen-sledavik-na-kamyanechchyne/
Лазання з кабачкоў — гэтую страву можна назваць хітом лета. Яна атрымліваецца смачнай і сакавітай. А галоўнае, пасля астывання таксама застаецца свежай і духмянай.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам свой рэцэпт смачнай лазанні з кабачкоў.
Інгрэдыенты
Колькасць інгрэдыентаў залежыць ад велічыні формы і колькасці порцый.
Для падліўкі
Спосаб прыгатавання
Кабачкі парэзаць уздоўж на кавалачкі таўшчынёй 0,5 см. Пасаліць і нацерці часнаком.
Абваляць кабачкі ў муцэ і абсмажыць злёгку на алеі, пакласці на папяровы ручнік.
Цыбулю парэзаць на невялікія кубікі, абсмажыць да мяккасці.
Дадаць да цыбулі фарш, пасаліць, папярчыць, абсмажыць да гатоўнасці. Уліць таматавы соус і патушыць 2-3 хвіліны.
Для прыгатавання соуса растапіць на патэльні сметанковае масла, дадаць муку і малако, добра размяшаць, каб не было камякоў. Пасаліць, дадаць мускатны арэх.
Пачынаем зборку лазанні.
Першы слой кабачкоў.
Паліваем іх соусам.
На наступны слой кладзём фарш.
Апошнім слоем з'яўляецца сыр.
Паўтараем усе слаі некалькі разоў.
Зверху выліваем соус, калі ён у вас застаўся, і добра пасыпаем сырам.
Запякаем пры 180 градусах да румянай скарынкі хвілін 20.
Атрымліваецца вельмі смачна як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/lazannya-z-tonkaga-lavasha-pakrokavy-recept/
Чакаецца, што калі глабальнае пацяпленне вырасце мінімум на 1,5 °С, то штогод у Еўрапейскім рэгіёне будзе адзначацца каля 30 тыс. выпадкаў гібелі людзей. Калі ж тэмпература павысіцца на 3 °С, то гэта лічба павялічыцца ўтрая.
Што ж такое глабальнае пацяпленне і як яно ўплывае на кожнага з нас, расказалі эксперты — начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных Белгідрамета Наталля Клявец і афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі.
Клімат аказвае непасрэдны ўплыў на здароўе людзей. Найбольш важнымі з кліматычных параметраў з'яўляюцца склад і якасць атмасфернага паветра, атмасферны ціск, тэмпература паветра, вільготнасць, хуткасць ветру і паступленне сонечнай радыяцыі.
Апошнія даследаванні, праведзеныя міжнароднай аўтарытэтнай групай экспертаў, паказваюць, што змены клімату выкліканыя антрапагеннай дзейнасцю і павялічваюць паўтаральнасць хваль цяпла і высокіх тэмператур паветра.
Хвалі цяпла для Еўрапейскага рэгіёну, і для тэрыторыі Беларусі ў прыватнасці, — адна з найбольш небяспечных кліматычных з'яў, якая прыводзіць да высокай смяротнасці сярод насельніцтва.
Так, напрыклад, у 2010 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў выніку высокіх паветраных тэмператур было адзначана больш за 55 тыс. выпадкаў гібелі людзей.
Найбольш пакутуюць ад жары пажылыя, дзеці, цяжарныя і людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Вельмі пагаршае сітуацыю тэндэнцыя да старэння насельніцтва.
Мэтай Парыжскага пагаднення, што рэгулюе меры па зніжэнні ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы, з'яўляецца недапушчэнне росту глабальнай сярэднегадавой тэмпературы паветра адносна даіндустрыяльнага перыяду (1850-1900 гг.) не больш чым на 2 °С. На дадзены момант глабальная прыземная тэмпература паветра больш чым на градус перавысіла даіндустрыяльны ўзровень.
У Беларусі, як і ва ўсім еўрапейскім рэгіёне, сёлета яшчэ не адзначалася інтэнсіўных хваляў цяпла, а ў мінулым на тэрыторыі РБ было адзначана 5 хваляў з анамальна гарачым надвор'ем, і дзве з іх закранулі ўсю тэрыторыю краіны.
Павялічваецца не толькі паўтаральнасць хваляў цяпла, але і колькасць гарачых дзён з тэмпературай паветра +25 °С і вышэй, колькасць выпадкаў дасягнення тэмпературай паветра небяспечнай адзнакі +35 °С і вышэй.
На дадзены момант максімальная тэмпература паветра, зафіксаваная на тэрыторыі нашай краіны, + 38,9 °С. Рэкордны паказчык была адзначаны ў 2010 г.
Паводле прагнозаў чакаецца, што ў далейшым абсалютны максімум тэмпературы будзе ўзрастаць, будзе павялічвацца паўтаральнасць хваляў цяпла і колькасць гарачых дзён. І ў сярэднім тэмпература летняга сезону ўзрасце.
У Мінску за апошнія 10 гадоў колькасць выпадкаў гарачага, некамфортнага для людзей надвор'я ў параўнанні з перыядам 1991-2000 гг. павялічылася ўтрая.
Эксперты нагадваюць: з 12 да 16 гадзін — самая высокая цеплавая нагрузка на чалавека. Лепш у гэты перыяд не знаходзіцца на вуліцы. А калі давялося, то прыкрывайце цела лёгкімі натуральнымі тканінамі, галаўны ўбор абавязковы.
Старайцеся знаходзіцца ў цені, піць многа вады, а адкрытыя ўчасткі цела змазваць ахоўным крэмам. Гэтыя агульныя рэкамендацыі дазволяць пазбегнуць цеплавога ўдару і іншых негатыўных наступстваў.
Дарэчы, рызыка цеплавога ўздзеяння залежыць і ад сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны: напрыклад, у развітых дзяржавах ствараюцца ўмовы для развіцця сістэм кандыцыянавання памяшканняў, грамадскага транспарту і г.д. Чакаецца, што менавіта высокія тэмпературы паветра выклічуць рост спажывання электраэнергіі (напр., на кандыцыянаванне).
Апроч іншага, хвалі цяпла прыводзяць да зніжэння прадукцыйнасці працы і ўскладняюць правядзенне работ на адкрытым паветры — пры спякоце павышаецца рызыка цеплавога стрэсу.
Не толькі спёка негатыўна ўплывае на здароўе насельніцтва. Пагрозай з’яўляецца і вельмі моцны вецер, які прыводзіць да выпадкаў падзення дрэў, і ліўні, і лясныя пажары.
У сувязі са змяненнем клімату пашыраецца арэал распаўсюджвання клешчавых захворванняў, у першую чаргу хваробы лайма.
Кропля камень точыць — такі галоўны пасыл сусветнага навуковага супольніцтва да людзей. Кожны з нас можа паўдзельнічаць у ратаванні планеты. Для гэтага патрэбны:
Усе гэтыя меры дазволяць не дапусціць росту тэмпературы ў 2 °C да 2100 года з верагоднасцю 67 % (пры ўмове скарачэння да нуля ўсіх выкідаў, якія не адносяцца да харчовай індустрыі, да 2050 г.).
⚡️ Што яшчэ карысна ведаць:
Карысць і шкода мінеральнай вады для арганізма
Неверагодна смачная ягада. Кавун — карысны ці шкодны насамрэч?
Калі сонца не вораг. 10 важных правілаў паводзінаў у спякоту
Каб убачыць цуд, дастаткова наведаць аграгарадок Гервяты. Тут знаходзіцца унікальны, нават па еўрапейскіх стандартах, касцёл Святой Тройцы, які ўключаны ў тройку самых высокіх храмаў Беларусі (61 м) і, несумненна, адзін з лепшых узораў неагатычнага стылю.
Храм быў пабудаваны ў 1903 годзе на месцы драўлянай царквы 1526 года. Насупраць храма знаходзяцца некалькі драўляных крыжоў з насычанай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Штогод у гэтае месца прыязджае вялікая колькасць турыстаў з усяго свету.
Само месца было заснавана ў пачатку XIII стагоддзя. Назва паходзіць ад літоўскага слова «Gervecha», што азначае «журавель». У 1535 годзе тут была пабудавана драўляная царква, а праз год (у лютым 1536 г.) сапраўдная парафія ўжо была заснавана ў паселішчы.
Драўляны будынак праіснаваў да 1896 года. У гэты час уладальнікам парафіі стаў Уладзіслаў Альшэўскі, які прыняў рашэнне стары драўляны касцёл замяніць мураваным. Сродкі на ўзвядзенне новага касцёла паступалі ад простых прыхаджан.
Асноўны грашовы ўклад зрабілі ўласнікі Гервят — Анэля Нарушэвіч і яе сын Вацлаў Дамейка, а таксама Станіслаў Паплаўскі. Да 1898 года Аляксей Уладзіміравіч Полазаў (галоўны архітэктар Віленскай губерні) прадставіў праект будынка, і ў маі 1899 на месцы старога драўлянага будынка пачалі будаўніцтва пад кіраўніцтвам Вацлава Міхневіча.
Аднак вернікі палічылі, што касцёл павінен быць больш высокім, велічным і збудаваны з чырвонай цэглы. Таму ў 1900 годзе праект быў крыху зменены. Для вытворчасці цэглы спецыяльна каля вёскі была пабудавана цагельня, якая вырабляла высакаякасную цэглу.
Тут жа ў наваколлях здабывалі вапну, адрозную асабліва тонкай фракцыяй. Частка будаўнічага матэрыялу, напрыклад, чарапіца, дастаўлялася з Нямеччыны. Каб касцёл стаяў на ранейшым месцы, нават было зменена рэчышча ракі Лошы, бо грунтавыя воды размывалі падмурак.
Будаўніцтва доўжылася 4 гады і было завершана да 1903 г. Лёс быў прыхільны да гэтага каталіцкага храма.
За ўвесь час свайго існавання ён ні разу не быў сур'ёзна пашкоджаны і адносіцца да тых нямногіх, якія заставаліся дзеючымі і ў савецкія часы.
Шпіль касцёла прабіваецца 6-метровым крыжам. Новыя ўнутраныя дзверы масіўныя. Турысты тут заўсёды здзіўляюцца спалучэннем прастаты і стрыманасці інтэр'еру. Вышыня канструкцыі надае будынку спецыяльную атмасферу, якая дапаўняецца старым арганам.
Падлогі тут пакрытыя керамічнай пліткай. Яна была зроблена на замову, каб выконвала спецыяльныя акустычныя функцыі.
Храм мае характэрныя элементы апор, якія выступаюць з вонкавага боку пабудовы. Вокны маюць вузкую спічастую форму. Дзякуючы памеру званіцы, касцёл Святой Тройцы — адзін з найвышэйшых будынкаў у Гервятах і ва ўсёй краіне ў цэлым.
Унутры ён складаецца з трох памяшканняў, аддзеленых адзін ад аднаго калонамі.
Іконы, скульптуры святых і вітражы ствараюць строгую, улагоджаную атмасферу класічнага каталіцкага храма.
Тры алтары, якія па форме нагадваюць сам касцёл, выкананы ў чыстым гатычным стылі. На іх намаляваны святыя Павел і Пётр, Ісус Хрыстос і Дзева Марыя. Таксама ў храме можна ўбачыць драўляныя фігуры Дысмаса і Гестаса.
На тэрыторыі касцёла знаходзіцца ўнікальнае прыроднае багацце. Падзяку за гэты вечназялёны парк нашчадкі павінны адрасаваць ксяндзу Леаніду Несцюку. Калі векавыя масіўныя дубы і таполі каля касцёла састарэлі, іх прыйшлося высекчы. Менавіта тады ксёндз і вырашыў закласці на тэрыторыі дэндрапарк.
Вернікі з Гервят яшчэ памятаюць, як з кожнай камандзіроўкі Леанід Несцюк прывозіў два аднолькавыя дрэвы з разлікам, што хаця б адно з іх ужо сапраўды прыжывецца. Сёння парк налічвае каля пяцісот відаў раслін. Тут ёсць усе існуючыя віды туй і ядлоўца, схіляецца галінамі да зямлі бяроза, уражвае доўгімі іголкамі кедр, а з ранняй вясны і да позняй восені цешаць вока цюльпаны і нарцысы, хрызантэмы і бэз, лілеі і ружы.
Фігурныя хмызнякі і квітнеючыя клумбы арганічна дапаўняюць скульптуры 12 апосталаў. Цэнтральнае месца займае Міхаіл Архангел які ўвасабляе барацьбу дабра са злом і абараняе ўсіх вернікаў і гасцей касцёла.
Калі турыст падарожнічае на ўласным аўтамабілі з Мінска, яму трэба будзе ехаць праз вёску Радашковічы ў бок Маладзечна, пасля гэтага павярнуць на Смаргонь, затым праехаць Астравец і вёску Варняны, на ўсходзе ад якой размяшчаюцца Гервяты. Увесь шлях зойме 186 кіламетраў.
Таксама да вёскі можна дабрацца на грамадскім транспарце. Трэба сесці на аўтобус да Астраўца, і адтуль даехаць да Гервят, накіроўваючыся ў бок Гіры ці Рымдзюноў.
У памяшканні касцёла ладзяць дабрачынныя канцэрты арганнай і класічнай музыкі, на якія прыязджаюць з усіх куткоў краіны і з-за мяжы знатакі арганнай музыкі. Гэта нядзіўна, бо змешчаны ў храме арган 1882 года распрацоўваўся спецыяльна пад узрушаючыя акустычныя магчымасці храма.
Некалькі разоў у годзе канцэртная праграма абнаўляецца. Грошы, атрыманыя ад канцэртаў, ідуць на патрэбы касцёла.
Яшчэ адной славутасцю, размешчанай у непасрэднай блізкасці з храмам, з'яўляюцца старыя могілкі, дзе знаходзяцца пахаванні воінаў, якія загінулі ў Першую Сусветную вайну.
https://bel.24health.by/legendy-kosava-cikavyya-fakty-pra-palac-puslouskix-muzej-syadzibu-tadevusha-kascyushki/
Учора, стары дзед Чапля, ледзь не ўпаў ад пачутага. Яго маладая жонка Чапля ўпершыню вымавіла:
— Калі ты не маешь кампа і не сядзіш у сеціве, — цябе наогул няма на гэтым свеце.
— Ну ты, бабуля, даешь! — здівіліся, ужо падрослыя птушаняты, унукі Чаплі.
— Вы хочаце пазбавіць мяне даступнага асяроддзя ва ўсіх сферах жыццядзейнасці?
— Гэта ты пра што, бабуля?
— Пра інфармацыйную даступнасць!
І пайшла Чапля ў “Кантакт”, а можа і ў “Фэйсбук”, дзе са старымі і новымі сябрамі, з іншых лясоў, чаротаў і вадаёмаў размаўляла так, што было чуваць ва ўсіх гнёздах іх вялікай калоніі, дзе яны нядаўна загнездаваліся ў вусці ракі. Скайп раскаляўся. Вэб-камера высалапіла язык, быццам пяць сарок за хвост трымала.
Слухаў-слухаў стары Чапля, засумаваў, нават зніякавеў. Але ўраз сабраўся з думкамі і пачаў разважаць. “ Так гэта не можа далей працягвацца. Трэба знаходзіць нейкае выйсце. Чым я горшы за ўсіх. Прыеўся ужо гэты тэлевізар. А тут яшчэ прасунутая жонка. Вось і жаніся пасля на маладых…. А што калі…” І адправіў эсэмэску Бабру, які толькі і паспяваў хадзіць па хатах прадаваць камп'ютэры і падключаць інтэрнэт: “Выручай, дружа, знаходжуся ў інфармацыйным голадзе!”.
На яго паведамленне бабёр адрэгаваў імгненна. І ўжо праз якія паўгадзіны ён стаяў на парозе з рознакаляровымі скрынкамі ў руках.
— Жалеза заказвалі?
— Якое жалеза? — разгублена запытаў стары Чапля.
— Нічога, хутка дагоніш. Гэта камп'ютэр ці проста камп. Дарэчы, за падключэнне асобны кош.
— Згодны! Толькі хутчэй! — кажа дзед Чапля.
— Дзе твой ложак? Не здіўляйся! Цяпер па народнай звычцы перш чым зайсці ў новае жытло гаспадары напачатку пускаюць інтэрнэт.
Маладую жонку Чаплю гэты учынак дзеда асабліва ўзбудзіў, бо на бліжэйшым даляглядзе з’яўляўся канкурэнт. Яна і пужае, і папярэджае, абы толькі не абмяжоўваўся сваёй аўтаноміяй, толькі ад яе залежыў:
— Глядзі, даражэнькі, на ўводзе правадкі не пераблытай! Табе прынеслі ўзрыўчатку, — гэ-ээ, — з’едліва смяялася прасунутая жонка Чапля.
— Не пераблытаю, скора мы сустрэнімся с табой на інтэрнэт-прасторы і я тады пагляджу, чым вы там усе займаецеся! — хітра сказаў стары Чапля.
Дзед ужо адчуваў пах будучага кайфа паказваючы месца сваей дыслакацыі.
— Дзе пройдзе інтэрнэт-кабель, там і ложак трэба ставіць, — тлумачыў Бабёр. — Дарэчы, выбраў ты добры камп'ютэр. Тут і матрыца якасная і аператыўка вялікага аб’ёму. А вось клаву прапаную браць чорнага колеру, а то белага, бяруць толькі чайнікі. Яна, канешне, крыху даражэйшая, чым белая, але ж стыльная і практычная. Могу прадаць табе у растэрміноўку. Будзеш часткамі аддаваць са сваёй пенсіі.
Стары Чапля толькі лыпаў вачыма і ледзь прыаткрываў дзюбу, каб набраць паветра. Амаль што ніводнага слова, з таго, што сказаў Бабёр, ён не разумеў.
Бабёр, тым часам, тыцкаў розныя шнуры-кабелі, шчоўкаў па клаве і вадзіў мышкай, ажно пакуль не засвяціўся экран манітора. Стары Чапля стаяў побач, сачыў за кожным яго рухам, матляў галавою, быццам разбіраўся ў чым.
Якая справа – такая і слава (казка)+аўдыё
— Ну, вось і ўсё. Можаш цяпер балдзець, дружа! — заўсміхаўся Бабёр.
— Дзякуй табе, Бабёр! Цяпер я самадастатковая і сучасная асоба. Кожнага дастану!
Стары Чапля і Бабёр развіталіся.
Дзед Чапля пайшоў абустраіваць сваю “базу”. І пакуль ён там ледзь варушыўся, у суседнім пакойчыку ўжо зачыкініліся, у анлайн ігры з іншымі геймерамі, красуня - дачка Чапля з зяцем.
Яны настолькі паглыбіліся ў віртуальную прастору, што нават забыліся пра сваё малое птушанятка, якое нядаўна ў іх нарадзілася. Яно стала так моцна стукаць дзюбаю, відаць прагаладалася, але ж бацькі толькі праз некалькі хвілін устрапянулія, каб суцішыць яго.
— Дзе мой гаджэт? – чулася за другой сцяной. — Там уся мая памяць! Штучны інтэлект…
І раптам прымірэнча-сцішана:
— Сёння ў нас новы сеанс — “вектар рэжым, класічны эпізод 1, офісны раён, траса 1-1”, - даносіўся голас старэшага ўнука Чаплі, дзе з экранаў іх з сястрой планшэтаў узнікала і хавалася, пішчэла, узвывала, страляла і гарэла…
У дзеда аўтаматычна актывізаваліся ўсе прытушаныя функцыі: Ён удала зарэгістраваўся, дзе за лагін узяў сваё імя і прозвішча ШЭРАЯ_ЧАПЛЯ20. Апошнія лічбы, гэта яго узрост. Па птушыным меркам гэта вельмі многа. Бо толькі лічаныя чаплі могуць дажыць да 23 гадоў. А наш Чапля, хоць і стары, але стараўся не адставаць ад моладзі. Бо і жонка маладая, і дзеці, і ўнукі, і праўнукі не давалі яму цалкам пагрузіцца ў старасць.
Як толькі стары Чапля ўвайшоў у інтэрнэт, то адразу пачаў шпацыравать па ўсіх прасторах і глядзець, як тут усё уладкавана. У гэтым, ён хутка разабраўся, бо часта ад унукаў чуў пра браўзер, файлы кукі, а цяпер сам пра ўсё прачытаў і адразу забаніў, каб яны яму не вылазілі і не перашкаджалі лазіць па іншых сайтах.
Нечакана, сярод усяго гэтага незвычайнага камп’ютарнага тлуму, пачулася птушынае крактанне. І праўнучка, відаць, Wi-Fi злавіла, а зараз таксама прасілася:
— Лайкні мяне!
Вось цяпер, стары Чапля, пазнаў як з цікавасцю пражыць яшчэ доўга-доўга!
https://bel.24health.by/kon-buyan-i-yago-mary/
Гэты торцік не пакіне нікога абыякавым, таму што ён растае ў роце. Вельмі лёгкі, а галоўнае просты. Замест вішні можна выкарыстоўваць трускаўку, замест какавы здробнены на тарцы малочны шакалад. Бісквіт і крэм атрымліваюцца не проста смачнымі, але і духмянымі.
Для цеста:
Яйкі — 5 шт.
Пшанічная мука — 200 г.
Цукар — 100 г.
Ванілін — 1 г.
Для крэма:
Сліўкі 20-33% — 250 г.
Маскарпонэ — 250 г.
Цукар — 150 г.
Для начыння:
Вішня без костачак — 300 г. (можна замяніць трускаўкай)
Какава — па смаку
Гатуем бісквіт. Узбіваем яйкі і цукар міксерам на высокай хуткасці. Затым дадаем ванілін і муку, узбіваем да аднастайнасці. Цеста атрымаецца не густое.
Бяром любую форму, змазваем алеем. Выкладваем наша цеста і ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 20-25 хвілін.
У гэты час робім сок з вішні. Кладзём вішню ў рондаль, дадаем трохі воды (пару сталовых лыжак), і сталовую лыжку цукру, даводзім да кіпення, пару хвілін варым.
Гатовы корж не выцягваем з формы! Пакуль корж цёплы, насычаем яго нашым сокам з вішні. Калі не жадаеце гатаваць такі сок, можна проста падсалоджанай вадзіцай прапітаць. Насычаем добра, не шкадуем.
На прапітаны корж раўнамерна выкладваем вішню (можна замяніць на трускаўку).
Далей гатуем крэм.
За 15 хвілін да гатавання кладзем нашу асадку міксера ў маразільную камеру. Вяршкі і маскарпонэ трымаем у халадзільніку. Аўтар выкарыстоўвала вяршкі 20% (можна браць 33%), для таго каб яны ўзбіліся, іх трэба ўзбіваць астуджанымі.
Бяром міксер з маразільнай камеры і на высокай хуткасці ўзбіваем вяршкі (яны вырастуць у 2,5 разы ў аб'ёме), але не вельмі доўга ўзбіваем.
Затым дадаём цукар і працягваем узбіваць. Хвілін 5. Кансістэнцыя павінна быць густая і паветраная, як на фота.
Маскарпонэ дадаем лапаткай і змешваем акуратна, затым літаральна 30 секунд на самай нізкай хуткасці змешваем міксерам, каб крэм не стаў вадкім. Затым да аднастайнасці лапаткай утрамбоўваем.
Выкладваем атрыманы крэм на вішню і акуратна разраўноўваем.
Пасыпаем зверху тонкім пластом какавы. Для прыгажосці і густу, можна цёртым шакаладам.
Ставім наш бісквітны торт у халадзільнік на 4-4,5 гадзіны, а лепш на ноч. Ён застыне і яшчэ больш прапітаецца.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/
Неяк лясныя жыхары паспрачаліся, што ў Зайца ні кроплі хітрасці няма. І так спрачаліся, што ледзьве не пабіліся. Каб не было яе, гэтай самай хітрасці, то касому прыйшлося б нясмачна ў першы дзень палявання. Тады прыскакаў да яблыневых, ссечаных загадзя гаспадаром, галінак амаль на самую мушку стрэльбы. Нават не чакайце: сенсацыі не будзе. Касы праскакаў побач, носам павёў і – шукай ветру ў полі. А то гаспадар, зарад увесь усмаліў бы у яго беласнежнае футра! А ён як скакануў у поле, так і бачылі яго.
У лясной канторы таксама Зайца лічаць сціплым і тым, хто вядзе здаровы лад жыцця. І сем’янінам прыкладным таксама.
І сапраўды, як не месяц Касы прыкладна сябе паводзіць. І толькі надарыўся дзень народзінаў Барсука, як Заяц насёрбаўся чароўнага напою да самай ікаўкі. Думаеце падарунак імянінніку прынёс? Не, казаў, што не паспеў захапіць.
Хіба гэта не хітрасць?
А калі Заяц не п’е чароўнага напою, то сапраўды сціплы, ціхі і нават культурны. Але калі хоць крышачку вып’е яго… Адкуль што возьмецца! Ад былой сціпласці і культуры не застанецца і ўспаміну. Спачатку Заяц пачынае лаяць усіх і ўсё у лесе, дзе ўсё атрымаў для спакойнага і прыстойнага жыцця сям’і, навучання сваіх дзяцей. Дзе атрымаў і ўтульнае жытло, і прызнанне на працы, і магчымасць рэалізаваць сябе як добрага работніка. Асабліва не напружваючыся.
Усё ведае, як павінна быць! Нават кулакамі пагражае. І так заўжды. Ну, што гэта за жыццё, скажыце? Вось у іх!
І вось аднойчы перад выхаднымі Зайчыха забрала малых і павяла іх на другі канец лесу да бабулі.
А Заяц, як звычайна, накуляўся чароўнага напою, палаяў усіх каго ведаў, ці толькі чуў, апошнімі словамі, прылёг ля пянька і задумаўся, што б такое ўтварыць. Каб запомнілі. Думаў-меркаваў і вырашыў ударыць ва ўсе цяжкія. Ат, была не была!
Хіба гэта не хітрасць!
І патэлефанаваў Ласцы ў шыкоўным белым кажушку і з зманлівым белым хвосцікам.
Ён усхапіўся, набраў нумар і сказаў:
— Прывітанне! Скажыце, калі ласка, хто на провадзе?
— А, хто вы? – перапыталі ў трубцы.
— Барсук! – схлусіў Заяц. – Я хацеў бы пагаманіць з Ласкай.
— Ласка слухае.
— Дык гэта ты, маё шчасцейка! А я цябе адразу не пазнаў… Даўно хацеў сказаць табе, што не магу без цябе. Усе мае думкі толькі аб сустрэчы з табою… Прашу, не адкажы ў спатканні…
У трубцы ўздыхнулі, Барсук-Заяц падумаў, што сціплая Ласка не можа асмеліцца. Гэта распаліла яго яшчэ болей.
— Любая, - горача зашаптаў ён у трубку.
— Любая? А як жонка, не любая ўжо?
— Ат, не будзем пра гэта. У нас хутка ўсё скончыцца… А зараз яна з дзецьмі ў яе маці.
— А ці не забыўся, мой жвавенькі дзядулька, што я маладзейшая за цябе на дваццаць год?
— Вось толькі пра гэта не трэба! Мне ўсяроўна: я цябе кахаю! Чуеш?
— Ну калі так, слухаю цябе, мой Барсучок!
— Я для цябе што заўгодна зраблю! Хочаш падарунак табе зраблю — калье з брыльянтам? А хочаш і на курорт махнём? За мяжу, зразумела. Так не хапае новых уражанняў, душэўнага спакою і жаночай ласкі. Мне сняцца па начах твае прыгожыя вочы і мяккая шэрстка. Я трызню табой!.. Калі ты не прыйдзеш сёння ўвечары пад кучаравую елку, я налажу на сябе лапы!
— Ну, навошта такія ахвяры? – насмешліва запыталіся ў трубцы. – Ты ж ведаеш: я самадастатковая дзяўчынка і ты павінен адпавядаць.
— Я разумею, любая!
— Глядзі, дарагі мой Барсучок, калье з брыльянцікам на жаночы дзень чакаю! І не жартуй са мной! Не залішняй была б яшчэ вельмі карысная і патрэбная рэч. Такая мяккая і прыемная… Яна патрэбная любой прыстойнай жанчыне…А тое ў мяне ўсяго адна. Здагадаешся сам. Au revoir!*
* Au revoir!* (фр.) – да пабачэння!
Заяц быў на «сёмым» небе ад выхаванасці і адукаванасці новай выбранніцы. Ён скакаў ад радасці і выкрыкваў: кожнаму сваё! А ў яго душы аркестр іграў вальс “Амурскія хвалі”.
Калі б Заяц не піў свій чароўны напой, то адразу пазнаў бы гэты голас, але ж чароўны напой рабіў сваю справу.
— З нецярпеннем чакаю цябе, мая любая! Пад кучаравай елкаю! Цалую, цалую тыячу разоў цябе і твае лапкі!
Хіба гэта не хітрасць?
Улюбёны паклаў трубку і пайшоў сабе на спатканне.
Ласкі яшчэ не было.
— Спазняецца, цану сабе набівае, - прамармытаў Касы.
Ён прытуліўся да дрэва і неўзабаве задрамаў…
Раптам нехта пакратаў яго за вуха. Спрасонку яму здалося, што гэта яго жонка. Раззлаваўся Заяц.
— Пайшла прэч! Я цябе разлюбіў!
І прачнуўся ад уласнага крыку.
Але што гэта? Заяц не паверыў сваім вачам. Перад ім стаяла Ліса. Так-так, тая самая сінявокая ў кароценькай спаднічцы Патрыкееўна, якая працавала начальніцай ў лясной канторы, дзе і Заяц.
— Дык вось які “Барсук” Ласкам спатканні прызначае! – з’едліва сказала Рыжая. – Эх ты! Мяне хацеў абвесці! Будзе мне што тваёй жонцы паведаміць! І каб дахаты мчаўся! Да дзяцей! Чуў?
— Чуў, начальніца! І як даў лататы – колькі духу меў панёсся ад кучаравай елкі.
Але хіба ад Лісы ўцячэш?
На кожнага такога хітрага аматара, заўсёды знойдзецца такая хітруня, як Ліса.
Неўзабаве я буду на сапраўдным Марсе...
«Крутыя горы і кратары, нішто не параўнаць з тамашнімі захадамі» – песня вядомага спевака грае ў вушах і цалкам адпавядае таму, што я пабачу ў Салігорску, але аб усім па чарзе.
Мы добра ведаем Гранд-Каньён у ЗША і Чарынскі каньён у Казахстане з іх чырвонымі насыпамі камянёў, якія складаюцца ў падабенства маленькіх гор, працяглымі каньёнамі, дзе гуляе вандроўнік-вецер і атмасферу, якая дужа нагадвае вайб Марсу з кінаэкранаў. Аднак, такое месца ёсць і ў беларусаў. Прычым сваеасаблівае.
Замест насыпаў з чырвонага камяню – салёныя горы да 130 метраў увышыню, замест каньёнаў – вузкія сцежкі шырынёй у адну машыну паміж кратэрамі з вадою і ветрам, які намагаецца цябе туды скінуць. А вось вайб Марсу той жа самы!
Як можна прачытаць на розных сайтах, якія апісвалі гэтае магічнае месца, будзе шмат знакаў пра забарону наведвання кар’ераў. Але ёсць адзін нюанс. Я аніводнага не знайшоў, таму пакуль іх зноў не паставілі, заклікаю паехаць у месца, дзе ў паветры ты адчуваеш характэрны пах солі і дзе вецер заносіць гэтую соль паміж тваімі валасамі.
На жаль, крокам туды змогуць дайсці толькі заўзятыя вандроўнікі, бо ад станцыі «Калій 1», самага блізкага пункту, куды давязе грамадскі транспарт, трэба ісці 7-8 кіламетраў. Калі ў вас няма машыны альбо магчымасці прыехаць з кімсьці, то прапішу для вас танны варыянт перамяшчэння да беларускай чырвонай планеты.
З Мінска да Салігорска можна даехаць двума шляхамі: заказаць маршрутку і напрамкі даехаць да горада і адтуль ужо крокам ісці да шахт або (больш танны варыянт) даехаць на электрычцы да Асіповічаў (2 гадзіны ) і адтуль да станцыі «Калій 1» (таксама 2 гадзіны) і ўжо дакрочыць да кар’ераў.
Вядома, вы можаце паспрабаваць застопіць машыну ў неабходным вам напрамку, каб скараціць адлегласць, аўтаспын ніхто не адмяняў.
https://bel.24health.by/krugasvetka-na-rovary-top-10-velamarshrutau-pa-belarusi/
Тварожная запяканка — гэта страва, якая існуе ўжо вельмі даўно. Яе можна было сустрэць у кухнях славянскіх народаў яшчэ ў XVII стагоддзі. У тыя часы яна гатавалася ў печы, а тварог для яе выраблялі са згушчанага малака з дапамогай закваскі. Страва доўга насычала, таму яе часта гатавалі ў зімовы перыяд.
У наш час тварожная запяканка не страціла сваёй папулярнасці, а, наадварот, стала яшчэ папулярнейшай дзякуючы разнастайным рэцэптам і спосабам прыгатавання. Але класічны рэцэпт заўсёды актуальны і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў многіх людзей.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам свой рэцэпт.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Змяшаць ўсе інгрэдыенты акрамя тварагу.
Тварог перацерці праз сіта ці прабіць блэндарам.
Дадаць да замешаных інгрэдыентаў. Цеста павінна атрымацца як густая смятана.
Форму абавязкова змазаць сметанковым маслам. Калі вы ў ёй не ўпэўнены, пасыпце яшчэ манкай ці сухарамі.
Выпякаць пры 180 градусах 40-45 хвілін. За 10 хвілін да гатоўнасці змазаць смятанай і дапекчы.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/tvarozhnaya-zapyakanka-z-yagadami-u-duxoucy-karysny-recept/
Шахматы — цікавая, займальная і карысная гульня, якая развівае лагічнае і аналітычнае, творчае і абстрактнае мысленне. Яна трэніруе ўседлівасць і ўменне думаць на перспектыву, планаваць і выбудоўваць дзеянні загадзя.
Як шахматы трэніруюць здольнасць канцэнтравацца на праблеме, чаму дзецям, за якіх усё вырашаюць бацькі, больш складана гуляць у шахматы і як уменне разлічваць свае дзеянні на некалькі хадоў наперад дапамагае ў паўсядзённым жыцці?
Любое дзіця лепш за ўсё засвойвае інфармацыю, калі гуляе. Шахматам немагчыма навучыцца, калі табе нешта тлумачаць [толькі ў тэорыі]. Па-першае, гэта сумна; па-другое, веды не засвойваюцца: вельмі шмат правіл, шмат постацяў, яны ўсё па-рознаму ходзяць. Таму перад дзіцем стаіць складаная задача: спачатку ўсё вывучыць, а потым гэта неяк сумясціць. Гэта дастаткова працяглы працэс.
Акрамя таго, дзецям патрэбна грамадства. Гэта гульня, дзе неабходна, каб яны бачылі іншых дзяцей, супернікаў, так яны вучацца нашмат хутчэй. Інакш ім будзе сумна.
Мы ўсе з дзяцінства трэніруемся прымаць рашэнні. За некаторых гэта робяць бацькі — і гэта вельмі прыкметна. Напрыклад, у шахматах ёсць гадзіннік: калі робіцца ход, кнопка пераціскаецца. Бываюць людзі, якія пачынаюць доўга думаць, і ў іх застаецца мала часу.
Чаму дзеці доўга думаюць? Часта гэта звязана з тым, што мама ці тата ў дзяцінстве нічога не дазвалялі. І ім цяжка, няма звычкі самастойна прымаць рашэнне — адсюль пакуты, ваганні. А ў шахматах ты змушаны прымаць рашэнні — добрыя ці дрэнныя.
Дзеці пачынаюць тут жа вучыцца лепш у нейкіх іншых галінах. Як гэта звязана? Навучанне адной складанай мадэлі дапамагае лепш схопліваць астатняе.
Дзецям патрэбна тактыльнасць. Ёсць цікавыя і па-сапраўднаму прыгожыя камп'ютарныя гульні. Але, як ні дзіўна, магчымасць памацаць і ўбачыць аб'ём таксама нешта рухае ў галаве. Шахматы на дошцы у нейкім сэнсе складаней для дзіцяці, чым проста экран манітора.
Несумненна ў шахматах трэніруецца ўседлівасць. Прынцыпова важна ўвага, таму што фігур шмат, правілаў шмат, дошка вялікая. Яна толькі з выгляду здаецца маленькай — дзеці ж звычайна бачаць толькі частку дошкі, іх увага адразу не можа ахапіць усё поле.
Трэба зразумець, што дзеці не ведаюць, што такое думаць. Насамрэч і не кожны дарослы гэта растлумачыць. Па сутнасці, у шахматах, усё зводзіцца да выбару: трэба выбраць адно, другое, трэцяе; неяк гэта сістэматызаваць у галаве; своечасова спыніцца, зразумець. Вызначыць, чаму ставіць фігуру там лепш, чым тут?
Трэба дзіцяці на даступнай мове растлумачыць, як яно павінна рабіць гэтую працу ўнутры сябе.
https://bel.24health.by/razviccyo-maulennya-u-dzicyaci-agulnyya-pytanni/
One fine body…