Імя мастака Івана Хруцкага ўвайшло ў гісторыю мастацтва Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Для нашай краіны ён праславіўся як партрэтыст, а таксама з’яўляецца ў свеце родапачынальнікам акадэмічнага нацюрморта. 8 лютага — дзень нараджэння таленавітага мастака, які пасля сябе пакінуў вялікую спадчыну. Давайце даведаемся цікавыя факты з яго жыцця.
Будучы мастак нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і святара, польскага двараніна Томаша Хруцкага. Маці творцы займалася хатняй гаспадаркай і выхаваннем дзяцей.
З дзіцячых гадоў хлопец жыў у рэлігійнай атмасферы. Яму падабаўся занятак бацькі, і ён з цікавасцю наведваў храм. Іван вельмі любіў прыроду, жывёл, адзіноту. Яго вабіла ўсё незвычайнае. У будучыні мастак павінен быў працягнуць сямейную традыцыю і стаць святаром.
У падлеткавым узросце Івана аддалі ў ліцэй каталіцкага ордэна піяраў у Полацку. Там ён вывучаў навукі і мовы: латынь, польскую, рускую, французскую і нямецкую. У 17 гадоў Хруцкі вырашыў вучыцца жывапісу і адправіўся ў Пецярбург, дзе спачатку браў урокі ў англійскага жывапісца, а затым паступіў у Акадэмію мастацтваў. Яго настаўнікамі сталі Карл Брулоў, Аляксандр Варнек, Фёдар Бруні.
Яшчэ падчас вучобы Іван паказаў сябе таленавітым нацюрмарыстам. І быў практычна адзіным мастаком таго часу, які працаваў у гэтым жанры.
Яго сюжэты адрозніваліся неверагоднай натуралістычнасцю і ўвесь час ускладняліся: у кампазіцыі з'яўляліся не толькі звыклыя для дадзенага кірунку садавіна і кветкі. У 1836 годзе Іван Хруцкі за сваю карціну «Кветкі і плады» атрымаў Вялікі сярэбраны медаль і званне вольнага мастака за прадстаўленыя краявіды. Разам з гэтым варта адзначыць, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя такі жанр, як нацюрморт, лічыўся не вельмі прэстыжным — перавагу публіка аддавала вялікім палотнам з гістарычным ці рэлігійным сюжэтам. Але нацюрморты Хруцкага карысталіся вялізным поспехам, таму ён даволі часта паўтараў свае сюжэты.
У 1839 годзе мастак стаў акадэмікам жывапісу, у тым ліку за свае нацюрморты. Цікава, але пасля гэтага Хруцкі практычна перастаў пісаць свае эфектныя работы з пладамі і ягадамі. Даследчыкі яго творчасці адзначаюць, што некаторыя дэталі нацюрмортаў Хруцкага запазычаны ў фламандскіх і галандскіх аўтараў са збору Эрмітажа. Гэта можа быць і так, але адрозненне работ Івана Хруцкага ў іх напоўненасці, у іх няма таго спакойна размеранага жыцця як у еўрапейскіх мастакоў.
Разам з нацюрмортам менавіта ў Пецярбургу Іван Хруцкі палюбіў такі жанр як партрэт. У акадэмічнай справаздачы за 1839 год сказана, што жывапісец стварыў цэлых дзевяць партрэтаў Васіля Аршанскага! Але значна большая загадка - гэта серыя партрэтаў невядомай жанчыны пэндзля Хруцкага.
Варта адзначыць, што біяграфічнай інфармацыі пра мастака не так шмат — не захавалася ні яго асабістых лістоў, ні ўспамінаў пра яго калег-мастакоў, ні фатаграфій-дагератыпаў. Толькі афіцыйныя дакументы і мноства карцін, якія ўтойваюць у сабе загадкі. У прыватнасці, гісторыкі і мастацтвазнаўцы да гэтага часу цікавяцца: кім жа была тая незнаёмка, якую мастак маляваў на працягу трох гадоў. Яшчэ падчас жыцця ў Паўночнай сталіцы Хруцкі без перапынку пісаў яе. Па сюжэце жанчына ў белай сукенцы стаіць з кошыкам садавіны ў цэнтры экспазіцыі ў асяроддзі кветак. Гэта сапраўды не жонка мастака, у той час яны яшчэ не былі знаёмыя. На карціне відаць, што дама носіць заручальны пярсцёнак. Але хто яе муж, хто яна сама, якія адносіны яе звязвалі з маладым мастаком — так і засталося таямніцай.
Не толькі эстэтычнай, але і пазнавальнай каштоўнасцю валодаюць краявіды Хруцкага. Па іх можна даведацца аб прыгажосці наваколляў Захарнічаў, аб архітэктурных вартасцях каталіцкіх касцёлаў і праваслаўных сабораў Вільні і Коўна. Часта Хруцкі адлюстроўваў інтэр'еры свайго дома ў Захарнічах, майстэрню.
У 1839 годзе, даведаўшыся пра смерць бацькі, Іван Хруцкі назаўжды з'ехаў з Пецярбурга на радзіму. У 1844 годзе ў Полацкім павеце ён набыў маёнтак, дзе па ўласным праекце пабудаваў дом і разбіў сад. Праз год ажаніўся на 23-гадовай палячцы па імені Ганна, якая нарадзіла яму шасцярых дзяцей. У гэтым доме ён з сям'ёй і пражыў астатак сваіх дзён.
Хруцкі да канца жыцця не пакідаў пэндзлі — пісаў партрэты для заможных людзей, ствараў іконы.
Яшчэ адна лінія творчасці мастака — выявы інтэр'ераў. Прычым часам мастак аб'ядноўваў іх з жанрам партрэта.
Але ёсць сярод работ жывапісца і выявы простых людзей. Яны адрозніваюцца натуралістычнасцю, нагадваючы больш стыль заходніх жывапісцаў, чым рускіх.
Памёр Іван Фаміч у студзені 1885 года і быў пахаваны ў сваім маёнтку, у радавым склепе.
У гісторыю мастацтва Іван Хруцкі увайшоў сваімі нацюрмортамі: «Нацюрморт з вазай» (1832), «Нацюрморт з птушачкай» (1832), «Плён і птушачка» (1833), «Садавіна» (1834), «Партрэт маладой жанчыны з кошыкам» 1835), «Кветкі і плады» (1838), «Нацюрморт са свечкай» (1830-я), «Старая, якая вяжа панчоху» (1838) і інш.
Да Другой сусветнай вайны ніводнай работы Івана Хруцкага ў Беларусі не знайшлося. Толькі пасля заканчэння вайны мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч культуры, дырэктар (1944—1977 гг.) Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Аладава пачала набываць палотны майстра ў прыватных калекцыях.
Такім чынам, на радзіму ў музей вярнулася больш за 25 карцін.
Імя Івана Фаміча Хруцкага носяць вуліцы ў Полацку і ў пасёлку Ула, дзіцячая мастацкая школа ў Наваполацку.
Закаханы ў жыццё. Цікавыя факты пра лёс Марка Шагала ( да 135-годдзя з дня нараджэння)
Фатаграфіі сталі неад'емнай часткай нашага жыцця. Адлюстроўваючы моманты шчасця, суму, поспеху і паразы, яны захоўваюць успаміны, робяць наш досвед больш насычаным і фарміруюць гісторыю нашага існавання. Ролю здымкаў у сучасным грамадстве нельга пераацаніць, паколькі яны сталі не толькі сродкам фіксацыі момантаў, але і моцным інструментам уздзеяння на нашы эмоцыі і ўспрыманне свету.
У лютым у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё справаздачнай фотавыстаўкі «Ціхія гісторыі» Самадзейнага народнага калектыву «Фотаклуб Мінск» у межах праекта «Дарогай майстра», прысвечанага Яўгену Казюле.
У экспазіцыі прадстаўлены фотаработы з аўтарскіх праектаў удзельнікаў найстарэйшага клуба фотааматараў Беларусі, які аб'ядноўвае пад сваім крылом больш за пяцьдзесят фатографаў, сярод якіх як аматары, так і прафесіяналы.
Фотаздымкі выклікаюць эмоцыі і пачуцці. Яны могуць абуджаць радасць, настальгію, сум ці захапленне. Гледзячы на іх, мы перажываем моманты зноў, успаміны ажываюць, і гэта дазваляе нам адчуваць сябе бліжэй да мінулага. Гэта таксама сувязь і з нашымі продкамі, сваякамі – дзякуючы старым сямейным альбомам мы можам бачыць, у які час жылі нашы бабулі, дзядулі і іх бацькі.
Фатаграфія ў гэтым кантэксце выступае свайго роду «парталам» у мінулае, дзе мы здольныя бачыць нашы вытокі.
Работы на выстаўцы з'яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння гісторыі. Яны фіксуюць змены ў грамадстве, культуры, тэхналогіях. Кожная фатаграфія становіцца своеасаблівым дакументам часу, які перадае інфармацыю наступным пакаленням.
Свае работы ў экспазіцыі прадставілі аўтары розных пакаленняў, сацыяльных груп, якія працуюць у розных фатаграфічных жанрах і тэхніках. Сярод іх: Анатоль Кухарчук, Ларыса Бабіч, Леанардзюс Бейс, Віктар Ведзень, Валерый Вядрэнка, Аляксандр Рабцэвіч, Вольга Свідзерская, Яўген Гараўскі, Надзея Дзегцярова, Алена Данброва, Анатоль Дрыбас, Сяргей Кавалёў, Валерый Казуб; Аляксей Паўлюць, Віктар Паршын, Алег Пахомаў, Віталь Раковіч, Валерый Сібрыкаў, Віталь Ціхаміраў, Кацярына Сарокіна, Віктар Суглоб, Раман Чэнцоў.
Некаторыя лічаць, што фатаграфія — гэта проста механічныя запісы рэчаіснасці, але гэта не так. Кадр можа быць настолькі майстэрскі, што яго нельга адрозніць ад жывапісу ці графікі. Фатаграфія — гэта творчы працэс, які пачынаецца з выбару аб'екта здымкі і заканчваецца апрацоўкай атрыманага малюнка.
Сёння прафесійныя фатографы выкарыстоўваюць розныя тэхнікі і прыёмы для стварэння непаўторных фатаграфій. Яны гуляюць з колерам, святлом і ценямі, эксперыментуюць з кампазіцыяй і перспектывай, каб стварыць сапраўднае мастацтва, якое будзе жыць не адзін дзень.
На выстаўцы можна прасачыць, наколькі разнапланавымі тэмамі жывуць сучасныя фатографы і як яны бачаць наваколле. Да сённяшняга дня ў асяроддзі фотамастакоў вельмі папулярная тэма чорна-белай фатаграфіі, якая дзякуючы сваёй невербальнай экспресііі нібы крышку запавольвае нас, дае магчымасць спыніцца і падумаць.
Фатаграфія — гэта ўнікальны від мастацтва, які не прызнае межаў. З дапамогай кадра можна перадаць адчуванні, эмоцыі і настрой, яна можа быць сведчаннем таго, што адбылося ў жыцці, таксама быць метафарай ці сімвалам. Фатаграфія — гэта не проста тэхнічны працэс, а стварэнне чагосьці новага, унікальнага і непаўторнага.
Кожны здымак на выстаўцы — аўтарскі праект, які адлюстроўвае свет поглядам канкрэтнага чалавека, яго фатаграфія можа расказаць пра тое, як мы бачым свет вакол нас, як мы яго ўспрымаем, што для нас важна і што мы губляем. Фотамастацтва — гэта частка культуры, якая можа аказаць уплыў на меркаванне людзей, стымуляваць развіццё і натхніць на творчасць.
Фотаклуб «Мінск» быў заснаваны ў 1960 годзе. На працягу многіх гадоў яго старшынёй з'яўляўся Яўген Карпавіч Казюля (1936 – 2014), на творчую спадчыну якога шмат у чым і сёння арыентуюцца ўдзельнікі фотаклуба. Цытата фотамастака пра тое, што «крыклівы фотаздымак не кранае» вызначыла канцэпцыю справаздачнай фотавыстаўкі. Кожны аўтар праекта прадстаўляе сваю нягучную фотагісторыю, якая хаваецца за пейзажам, нацюрмортам, партрэтам ці фотакалажам.
У межах гэтага праекта ў экспазіцыі прадстаўлена таксама персанальная выстаўка-фотанавіна сябра Фотаклуба «Мінск» Анатоля Кухарчука «Крык птушкі».
Захавалі эпохі. Асобы, якія паўплывалі на развіццё беларускай фатаграфіі
Персанальная выстаўка мастака Паўла Шаппо пад назвай Obsession n.9 аб'яднала работы, напісаныя пад уплывам розных эмоцый. Убачыць выстаўку можна ў мастацкай галерэі «Арт-фабрыка».
Рух — асноўны прынцып жыцця Паўла, канцэпцыя і вызначальная стратэгія яго мастацтва. Творчая дзейнасць мастака дынамічная і шматгранная, ён — мастак у шырокім сэнсе гэтага слова: мастак тэатра і кіно, жывапісец-станкавіст, дызайнер інтэр'ераў, сцэнарыст, пісьменнік — аўтар апавяданняў-мініятур, тонкіх і выразных па ўменні перадаць эмацыйны стан лірычнага героя.
Магутная энергетыка, яркая сумесь з эмоцый, думак і пачуццяў — вось першыя ўражанні ад творчасці Шаппо. У яго жывапісе арганічна спалучаюцца мінімалізм і цікавыя акцэнты, гульня колерам і паветрам на палатне.
Кожная карціна аўтара — гэта не выпадковы набор элементаў. Усё прадумана да драбнюткіх дэталяў, ад эмоцый на тварах персанажаў да глыбіні марскога неба, якое гатова распавесці сваю гісторыю. Трэба толькі прыслухацца.
Павел лічыць, што праца мастака — гэта дарыць чалавецтву прыгожае. Аўтар упэўнены, мастацтва існуе, каб чалавек станавіўся чысцейшым, мудрэйшым і цудоўнейшым.
Яго карціны, таксама як і сам мастак, вельмі яркія і выразныя. Яны запамінальныя і дзесьці крышку лірычныя. Зразумела толькі адно, калі ідзеш у чарговы раз на выстаўку Паўла Шаппо, ведаеш — унутры цябе пасля прагляду экспазіцыі адбудзецца сапраўдны выбух пачуццяў.
Выстаўка быццам бы уяўляе сабой адну вялікую гісторыю, вытканую з асобных элементаў-карцін. Кожная работа з'яўляецца чарговым раздзелам аднайменнага мастацкага апавядання. Жывапіс, прадстаўлены на выстаўцы, адначасова мінімалістычны і поўны цікавых дэталяў, просты і пры гэтым напоўнены складаным спалучэннем эмоцый, думак і пачуццяў, іграе колерам і пустатой палатна адначасова.
Obsession n.9 — серыя жывапісу, якая дае адчуць і расчыніць тую тонкую грань паміж эмацыйным і меланхалічным. Хутчэй гэта эпілог у фарбах. Час, калі чалавек адчувае што эмоцыі згасаюць, але магія і чары натхнення яшчэ недзе ў паветры. Ты яшчэ адчуваеш лёгкасць, і навокал усё так тонка і празрыста.
Прадстаўленая выстаўка — адкрыла вялікі праект «SHAPPO 24», у межах якога ў галерэі «Арт Фабрыка» з лютага па лістапад пройдуць чатыры персанальныя выстаўкі прадстаўнікоў вядомай дынастыі Шаппо: Уладзіміра і яго сыноў, Аляксандра, Паўла і Антона. Наведвальнікі змогуць у гэты час пазнаёміцца з творчасцю мастакоў і асэнсаваць іх творы.
Павел Шаппо незвычайны чалавек, адзін з нямногіх, хто здольны спалучаць у сваёй галаве эстэтычную карцінку сучаснага кінематографа і вар'яцкую сумесь этнічных сімвалаў, сілуэтаў і колеру на сваіх палотнах.
Мастак працуе як жывапісец, дызайнер інтэр'ераў і прастор, ён вядомы мастак-пастаноўшчык кіно і тэатра. Спіс выставак, у якіх мастак браў удзел, займае не адну старонку.
Работы аўтара набыты музеем сучаснага мастацтва Нью-Джэрсі, мастацкім музеем горада Віцебска, знаходзяцца ў калекцыі галерэй Беларусі, прыватных калекцыях Расіі, Літвы, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Лівана.
Праз канцэпцыю квадрата. Новая выстаўка керамікі і шкла прадстаўлена ў Палацы мастацтва
Кераміка для Беларусі, безумоўна, важны і вельмі цікавы від мастацтва, праз які аўтары спрабуюць прааналізаваць самыя важныя і актуальныя тэмы. Зараз у Палацы мастацтва праходзіць праект «Пласт. Квадрат», у экспазіцыі якога прадстаўлены работы прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў. Куратары выстаўкі — Вольга Сямашка і Ганна Амбросава.
Выстаўка керамікі і шкла, як правіла, – гэта мікс розных форм, але ў праекце «Пласт. Квадрат» куратары абмежавалі мастакоў-удзельнікаў «плоскасцю». Плоскаць можа быць вертыкальнай, гарызантальнай — яна можа стаць галоўным персанажам і цэнтрам кампазіцыі, а можа стаць месцам для гульні фактур і колераў. Тут няма ніякай папярэдняй зададзенасці для мастакоў, аўтары самі вырашаюць, які будзе пласт, якую гісторыю ён распавядзе гледачу.
— Наш праект пра тое, як развіваўся сучасны свет, як мы прыйшлі да цывілізацыі, — расказвае мастак-кераміст Валерый Калтыгін. — Спачатку былі расліны, потым жывёлы, потым чалавек. Любы мастацкі матэрыял накіраваны на тое, каб пэўным чынам перадаць эмоцыю твора, адлюстраваць характар. Кераміка вельмі дапамагае ў гэтым. Мы паказалі свет праз канцэпцыю квадрата. І ,думаю, у нас атымалася данесці важную ідэю эвалюцыі чалавека да гледача.
У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве расліна заўсёды дэфармуецца, трансфармуецца, набывае асацыятыўныя, нязвыклыя для чалавека вобразныя абрысы, формы, колер, набывае іншае гучанне і змест. Тут узнікае думка пра душэўную, псіхалагічную, эмацыйную, кампазіцыйную, унутраную напружаную працу мастака, якая набывае іншае гучанне выявы ў адрозненне ад проста рэалістычнай, хай і гарманічнай, прыгожай прыроднай выявы. Тут зусім іншая рэальнасць.
Пласт – як чысты холст для творцы, які займаецца керамікай і шклом. Сама форма вызначае працу выключна з паверхняй. Фактуры, тэкстуры, роспіс, рэльеф і працарапванне, любыя тэхналогіі, якія магчыма выкарыстаць для стварэння вобраза – вось сродкі для працы з плоскасцю, а пэнзлі ды паліва – для колеру. Тэмпература ды агонь – сааўтары мастака, якія адыгрываюць важную ролю ў складаным тэхналагічным працэссе нараджэння мастацкай керамікі і мастацкага шкла.
Праект дае магчымасць гледачам убачыць, як мастакі працуюць з формай, гуляюцца з ёй, ускладняюць, абагульняюць, трансфармуюць, ламаюць ці падкрэсліваюць.
Праект «Пласт» у 2024 годзе адбываецца ў трэці раз. Трэці «Пласт» адрозніваецца ад папярэдніх. Па-першае, ён праходзіць у межах рэпубліканскага выставачнага праекта «1,10 КВАДРАТА», прысвечанага 110-годдзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча. І менавіта таму куратары прапанавалі мастакам форму пласта – квадрат. Па-другое, у праекце прымаюць удзел мастакі розных пакаленняў і розных школ. У экспазіцыі можна будзе убачыць рэтраспектыўныя работы, традыцыю, сучасныя эксперыменты і таксама навацыю.
Філасофская ідэя Алеся Родзіна. Як творчасць мастака ўплывае на ўспрыманне рэчаіснасці?
Аліса звярнулася да Гаспадара сядзібы з просьбай дазволу заняцца выхаваннем суседскіх кацянят, і першае з чаго пачаць — неабходна тэрмінова арганізаваць каціную школу.
Гэтая прапанова гадаванца Алісы прыемна парадавала сваіх гаспадароў. У знак удзячнасці за яе ініцыятыву сямейны савет вырашыў: пабудаваць адмысловы будынак для кацінай школы, а ўсіх без выключэння бадзялых кацянят залічыць у склад вучняў, і паставіць на поўнае забеспячэнне.
Мама прапанавала: «У школцы павінна быць фея Калі ласка. Гэта будзе вясёлая, але ўдумлівая і разважлівая, прывабная з выгляду дзяўчына, якая штодня будзе шчыра сустракаць кожнага і заклікаць не толькі прыкладна паводзіць сябе, але і добрасумленна вучыцца. У кішэнях фартушка феі Калі ласка будуць знаходзіцца адзнакі ўчынкаў кожнага вучня. Калі ж тыя ўчынкі будуць адмоўнымі, фея будзе злавацца. Калі такіх «грахоў» збярэцца больш трох, яна можа нават здзесніць неверагоднае – зляцець на рознакаляровым парасоне. І патрэбна будзе цэлых тры дні весці сябе без заўваг. І тады фея вернецца».
— Па-другое, — працягвала мама, — абавязкова трэба ўключыць сучасную, павучальную, вясёлую і добрую казку. Павінны быць урокі па этыкету: паводзіны за сталом і ў грамадскіх месцах, пачцівыя адносіны да бацькоў і старэйшых. Вучні абавязаны ведаць як правілы дарожнага руху, так і сачыць за сваім знешнім выглядам.
— Усё гэта, мама, мы павінны падаваць праз уласны прыклад, — заўважыў старэйшы сын. – Прапаную працягваць не толькі агульныя чытанні, а і святы-сцэнарыі, якія мы распрацоўваем.
— Гэта вельмі правільна, сын! – падтрымаў Гаспадар. — А цяпер – усе за работу!
І закіпела работа.
Працавалі талакою,
Толькі гоман над ракою.
У сям’і адзін – за ўсіх,
Як за родных, за сваіх,
А ўсе за аднаго,
Як за роднага, свайго…
Гаспадар з сынамі школку ўзводзяць, маці з дочкамі рыхтуюць школьныя прылады, пішуць планы і сцэнарыі.
Усё шумела і грала – работа кіпела. Вырастала побач хатка, колькі спрыту і здагадкі ў будаўніцтве і ў паперах.
І ўжо за колькі дзён школа для навучання катоў была гатовая. Ну, няхай сабе не дзён, а тыдняў, гэта ж казка! Затое якая прыгажосць атрымалася: сапраўды не школа, а казачны горад!
Над дзвярыма галоўнага ўваходу блішчэла-красавалася шыльда «Каціная школа». Ніжэй – другая «Сардэчна запрашаем у краіну ведаў!»
Адыйдзе Гаспадар на колькі крокаў, палюбуецца то на плод рук сваіх, дзе аканіцы з пернікаў, а дзве прыгожыя шакаладныя башні ўзвышаюцца. А над імі круцяцца флюгерныя пеўнікі і гаворачы гадзіннік. А вышэй іх - стрэшка, нібы ракетны нос уздымаецца ў неба.
У прыгожых класах, дзе стаялі новыя парты, а на сценах віселі вясёлыя шматкаляровыя плакаты з малюнкамі розных жывёл і раслін з літарамі пад імі было светла і прасторна. Прыток свежага прахалоднага паветра і асаблівая ўрачыстасць надавалі вучням асаблівага настрою і цікавасці.
Погаласка пра школу для катоў імгненна па ўсёй акрузе разляцелася. Вялікія каты і кацяняты з радасцю беглі ў школу: адныя, каб схавацца ад летняй спёкі, другія – каб розуму вучыцца, іншыя – проста пагаманіць, каб завесці новых сяброў. Але гэта пакуль, бо заняткі, калі каторы яшчэ добра не ўцяміў, аднолькавымі, як і патрабаванні, для ўсіх будуць. А пакуль няхай прытруцца, асвояцца дзень-другі. А там – за навуку!
Адна сям’я, дзе кот-бацька і кошка-маці прывялі сваіх трох гадаванцаў, і ад кожнага па букету кветак. Аднаму з іх, відаць самаму кволенькаму, маці-кошка дапамагла ўручыць кветкі чароўнай феі Калі ласка. Два астатнія - Вугельчык, (так бацькі клікалі свайго гадаванца!) і Попел ўручылі свае букеты дырэктару школы, кім быў Гаспадар сядзібы і Галоўнай настаўніцы, яго жонцы Нэлі Іванаўне.
Бачна было, з якой радасцю гэтыя пушысцікі крочылі ў школу. Навыперадкі, адзін перад адным таўкаюцца, смяюцца і пішчаць. Некаторыя нават лапы свае у ход пускалі. І толькі добразычлівая ўсмешка чароўнай феі Калі ласка стрымлівала кепскія намеры драчуноў, прымушала супакоіць свой гнеў. Фея Калі ласка самая адукаваная ў свеце. Яна – дыпламант шматлікіх міжнародных конкурсаў і ўладальнік Вялікага шакаладнага медаля, скончыла Акадэмію Чароўных Навук. Адзіны прафесіянал, хто можа лёгка ўпраўляцца з цэлай арміяй вось такіх рознабаковых і нястрыманых чатырохлапых вучняў.
У асобным кабінеце пад назвай «Садко» чакае вуняў самы Вясёлы Паштальён, жартаўнік і хахатун.
Паштальён на перапынках дастаўляе важныя паведамленні вучням ад дырэктара школы ці ад бацькоў кацянятак.
А у медпункце сядзяць два самых Мудрых Гнома: дзядуля-Гном і ўнук-Гном.
Адзін з доўгай чорнай барадой і ў чырвоным чароўным калпаку, другі, унук, поўненькі ў твары і з рабенькімі канапушкамі на носе. На макушцы - сіні чароўны калпак.
Чароўная фея Калі ласка паведаміла, што Мудрыя Гномы здатныя любога вучня ад самай невылечнай хваробы вылечыць.
Ёсць у казачным школе свой шавец, які для самых-самых адораных выдатнікаў шые сямімільныя чароўныя Боты-Скараходы. А яшчэ ён праводзіць урокі шыцця для дзяўчынак-котак.
Ёсць у казачнай школе нават Булачнік, які выпякае прыг-скок-Булачкі з варанай згушчонкай. Яны самі па сабе скачуць і прама ў рот.
А побач са школай віднеецца цудоўны каскад з трох азёраў. Пасярод самага вялікага – серабрыстая струна Вадаграя вырываецца з недраў і б’е, распыляючыся мільёнамі вясёлак да самага неба. І вяртаюцца на зямлю, рассыпаючыня на сорак саракоў мільёнаў чароўных вясёлкавых пырскаў. І калі хто спаласне тымі пырскамі твар свой ці вып’е тры глыткі... Любое добрае жаданне абавязкова збудзецца.
А якая ў тых азёрах рыба водзіцца! Калі ты заядлы рыбак і маеш час пакуль ісці сустракаць са школы свайго выхаванца, прыхапіўшы вуду, выцягнеш не толькі плотку ці карася, а і ладнага шчупака і нават сіга з фарэллю. А тое, што спаймаеш абавязкова, я табе гарантую, бо гэты занятак дазволены толькі для навучэнцаў школкі і іх сем’яў. Памятай пра гэта! Будзе чым паласавацца ўсёй сям’і.
Дарэчы, з берага возера школа яшчэ прыгажэй глядзіцца. Нават сонейка і тое днямі над будынкам цешыцца!
А тым часам у школе працягваліся ўрокі.
…Калі ўвайшла ў клас Галоўная настаўніца, адразу ўсе супакоіліся. Сціх гоман і піск, усе ўважліва слухалі.
— Каб стаць сапраўдным катом ці разважлівай кошкай, патрэбна засвоіць некаторыя асноўныя правілы паводзін, - казала Нэлі Іванаўна.
І на мультымедыйным экране з’віліся суродзічы вучняў, якія дапамагалі сваім гаспадарам, стрымана паводзілі сябе як за сталом, так і ў грамадскіх месцах. Цікавым падаўся ролік аднаго з Сакавіцкіх песенных фестываляў катоў. Некаторыя заёрзалі, заскакалі, нават падключыліся да тых песнапенняў. І так замяўкалі, што настаўніца вымушана была спыніць відэасюжэт.
— Дарагія вучні! – працягвала Нэлі Іванаўна. – Вы павінны ўважліва ўсё слухаць, а не крычаць і пішчэць! Падчас навучання будзеце сустракаць многа якіх цікавых фактаў, гісторый і відэасюжэтаў, але ж калі вы будзеце так моцна крычаць, то нічога і не запомніце. Таму ўважліва слухайце і глядзіце. У вашым жыцці ўсё спатрэбіцца. Дамовіліся?
— Так! – мя-я-я-я-я-ў-ў-ў! – разнеслася па ўсей кацінай школе.
— Вось і цудоўна! А зараз мы пагаворым пра вашых гасцей. Калі госць з’віўся параненым – не распытвай «дзе і як?», напачатку акажыце першую медыцынскую дапамогу, а пасля ўжо супакойце яго і спытайце аб здарэнні.
— А калі я не вытрымаю і адразу спытаю? – закрычаў вялікі чорнай масці кот па клічцы Грак.
— А ты паспрабуй хаця б у думках стаць на месца пакрыўджанага! – старалася растлумачыць сітуацыю зайшоўшая ў клас Аліса. – Калі лапа перабіта, ці яшчэ што-небудзь больш важнае, боль нястрыманы. А цябе распытваюць: “што ды як?” Не лепшы момант, пагадзіся, Грак?
— Згодны, - адказаў той вялым голасам.
— Вось і я пра тое ж самае! – працягвала Аліса. – І яшчэ, нельга адразу кідацца і на пачастункі ад гасцей.
Яна павярнулася да Нэлі Іванаўны, якая моўчкі назірала за апошняй партай. А там, прытаіўшыся за спінамі папярэдніх вучняў, спраўна трушчылі хатнія бутэрброды рыжы кот Васька і чорна-белая Мілка.
— Смачна есці, шаноўныя вучні! – сказала з усмешкай настаўніца.
Клас рассмяяўся. Адразу пачаў пішчаць, гаманіць, варочацца і мяўкаць.
— Вось гэта якраз той выпадак парушэння дысцыпліны, які нельга на ўроку сабе дазваляць, - у адзін голас, нібы згаварыўшыся, звярнуліся Галоўная Настаўніца і Аліса. – Для гэтага існуюць перапынкі. Тым больш, што ўсе вы пастаўлены на поўнае забяспячэнне, дзе прысутнічае гарачая ежа. Расклад перапынкоў для адпачынку і прыняцця ежы ў вас запісаны ў дзённіках. Часцей у іх заглядвайце! Усім зразумела?!
— Мя-я-я-ў-ў! – раздалося па класе.
— Значыць, дамовіліся! На першы раз Ваську і Мілцы зраблю заўвагу. Калі ласка, перадайце мне свае дзённікі! Хай і бацькі пачытаюць, каб таксама ведалі пра паводзіны сваіх дзяцей.
Нагадаўшы пра паводзіны, цярплівая настаўніца павольна абвяла позіркам навучэнцаў і спынілася на невялікім белым, ажно да сінечы ў вачах, пушыстым катку па клічцы Май.
– Акрамя таго, некаторыя спраўна правяраюць абутак гасцей і, нягледзячы на дрэнныя ці прыемныя пахі ад яе, гэта не месца для вашай прыбіральні, – казала Нэлі Іванаўна. І тут колькі партаў зарыпелі, заёрзалі і як адзін уткнуліся мордачкамі ў дзённікі.
— Ведайце, вашыя насы таксама могуць аказацца ў эпіцэнтры тых пахаў! Вось тады і зразумееце: што такое добра і што такое дрэнна, - далучылася да размовы Аліса. — І ніхто не будзе зважаць на ваш запытальны і жалобны голас.
Урок працы прайшоў таксама вельмі актыўна і займальна. Каты-хлопчыкі выпільвалі кухонныя дошкі, кошкі-дзяўчаткі, надзеўшы прыгожыя рознакаляровыя фартушкі, завіхаліся ля газавых пліт: у кожнай было сваё заданне. Праз пэўны час, адведзены ўрокам, увесь клас частаваўся смачным тортам уласнага прыгатавання. Кацяняты-хлопчыкі таксама не падвялі. У дзённіках і тых, і другіх красаваліся самыя высокія адзнакі.
Пасля чарговага перапынку сярод вучняў пайшла чутка, што ўрок фізічнай культуры будзе весці Майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, уладальнік дзясятага дана. Сапраўдны Майстар!
— Нічога дзіўнага! Мой тата і старэйшы брат таксама маюць чорныя паясы! – азваўся брытанец Базыль. – Такі пояс дастаецца толькі майстрам вышэйшай катэгорыі, хто сумеў аб’яднаць у сабе дзве процілегласці Інь і Янь.
— Я ведаю, што гэта такое! Я ведаю! – мя-я-ў-ў! - запішчаў Пірат. Гэта, калі спартсмен амаль не прымяняе сілу, толькі гнуткасць і лоўкасць.
— Так, сапраўды, усё ты ведаешь, Пірат, – казаў з усмешкай Базыль
Сёння ў іх школе свята: завітаў сам Байцоўскі Кот Зора, заслужаны трэнер і чэмпіён.
Іх чаканні апраўдаліся на ўсе сто працэнтаў. Тут было на каго паглядзець! Нягледзячы на даволі немалады век, усё ў ім дыхала сілай і адвагай. Шматлікія рваныя барозны на мордзе, разарваныя вушы і выцекшае вока гаварылі пра многае. Перш за ўсё пра былыя баталіі, з каторых ён заўжды выходзіў пераможцам. Вучні сустрэлі спартыўнага героя стоячы і пад бурныя апладысменты. Слухалі яго пры поўным маўчанні. Нават самыя актыўныя на язык з заміраннем сэрца лавілі кожнае слова выдатнага байца.
Грозны Зора глядзеў на вучняў, слухаў. Няхай і быў ён нібы Пярун, але не пярэчыў. Толькі ў вусы свае лёгка пасміхаўся. Калі клас супакойваўся, працягваў гаворку.
— Самае галоўнае – не правакаваць і захоўваць вытрымку! Не звяртаць асаблівай увагі на малых сабачак, — з веданнем справы расказваў Майстар вялікіх баёў. — Яны толькі шмат брэшуць, але не кусаюць, таму што самі яшчэ больш баяцца. Самымі небяспечнымі для нашага брата з’яўляюцца паляўнічыя і байцовыя сабакі. Гэта - Бландхаунд, Лабрадор-рэтрывер, Далмацін ды іншыя. Вось гэтае вуха мне парваў Лабрадор. Неяк надвячоркам гулялі мы з сяброўкай ў парку, як нечакана напаў гэты звяруга. Бойка была доўгай і крывавай. У выніку я пайшоў на сваіх нагах, а вось таго разбойніка з распаласаванай удоль і ўпоперак шкурай павезлі ў ветэрынарную клініку. Пасля гэтага ўчынку мне гарадскія камунальшчыкі Падзяку ўручылі «За смелы валанцёрскі ўчынак па санітарнай ачысцы гарадскога парку». Прыемна? Так! А вуха яно і ёсцьека вуха! У нашай справе галоўнае – нюх і спрыт!
— А ці даводзілася змагацца з байцоўскімі сабакамі-людаедамі – Амерыканскім Бульдогам ці Пітбулем? – пытанні сыпаліся адно за адным.
— Так, і не аднойчы. І з Ратвейлерам, і з Неапалітанскім Масціна… У такіх баях трэба многа чаго і ўмець і ведаць. Адзін мне перакусіў абедзьве нагі, дык я сам склаў яе па костачках і вось, - ён стукнуў нагою па падлозе так, што сцены закалаціліся, а люстра апусцілася на стол Галоўнай Настаўніцы. — А сяброўка, за якую я змагаўся, адпаіла мяне валошкавым ды з рознымі іншымі зёлкамі адварам.
Гатаванне сметанковага супа з грыбамі і плаўленым сырам не патрабуе шмат часу. Аднак страва пацешыць вас сваім далікатным і разам з тым насычаным смакам.
Для начыння можна выкарыстоўваць як звыклую гародніну: бульбу, моркву, так і брокалі ці каляровую капусту. Чым больш плаўленага сыра вы дадасце ў суп, тым больш насычаны смак атрымаецца і кансістэнцыя будзе густой. Вельмі смачнае спалучэнне сушаных грыбоў і курынага філе. Давайце паспрабуем прыгатаваць разам.
Інгрэдыенты (на 3 л. супа)
Спосаб прыгатавання
Падрыхтоўваем гародніну. Неабходна памыць і пачысціць бульбу, моркву, цыбулю.
Грыбы аўтар выкарыстоўвала лясныя, сушаныя, можна выкарыстоўваць і проста шампіньёны, у залежнасці ад таго, што вам даступна, але ў грыбоў з лесу, вядома, смак будзе духмяней.
Заліваем грыбы кіпенем і перамешваем, няхай пастаяць так у вадзе хвілін 20 мінімум, можна і больш.
Кіпяцім ваду ў рондалі.
У гэты час наразаем гародніну: бульбу, моркву квадрацікам
Цыбулю чысцім ад лупіны, прамываем, можна пакласці цэлую цыбулю для водару, а ў канцы яе дастаць. Можна парэзаць цыбулю дробна і падсмажыць, дадаўшы пасля ў суп.
Пасля таго, як запіпела вада, дадаем цыбулю ў суп і крышку солім ваду.
Малочны суп з бульбянымі клёцкамі. Самы смачны рэцэпт з фота
Затым прамываем грыбы і першымі іх дадаем у ваду. Варым іх хвілін 20 пасля закіпання і крыху змяншаем агонь.
Рэжам тым часам філе на дробныя кавалачкі, мяса можна замяняць на фрыкадэлькі, супавую костачку ці курыныя галёнкі, тут ужо як вам падабаецца.
Праз хвілін 20 дадаем філе.
Варым хвілін 10 пасля кіпення і дадаем бульбу і моркву.
Ледзь падсольваем, спрабуючы на смак.
Зверху прыбіраем плеўку, якая з’явіцца, акуратна лыжкай.
Праз хвілін 5 дадаем макароны зорачкі або вермішэль, добра змешваем, каб унізе яны не прыгарэлі да рондаля.
І дадаем замарожаны ці свежы кроп.
Рэжам плаўлены сып на дробныя кавалачкі, аўтар выкарыстоўвала палову пакавання, і дадаем у суп, лыжкай размешваем пару хвілін. Чым больш сыра, тым гусцейшы і насычаны водар атрымаецца ў стравы.
Пакідаем суп варыцца яшчэ на хвілін 5 і затым выключаем агонь.
Аўтар рэкамендуе пакінуць страву пастаяць мінімум гадзінку, каб яе смак быў больш араматным.
Смачна есці.
Для аматараў першых страў. Топ-7 супоў беларускай нацыянальнай кухні
Мы вельмі мала ведаем пра беларускую кухню, часцяком прымаючы яе за простую і аднатыпную. Але насамрэч гэта далека не так. Беларуская кухня ўсходняй часткі краіны адрозніваецца ад кухні заходняй, паколькі доўгі час гэтыя часткі былі ізаляваны адна ад адной. Таму наша кухня вельмі самабытная і арыгінальная.
Найбольш вядомыя стравы беларускай кухні звязаны з бульбай. У нашай краіне вырошчваюць смачныя, рассыпістыя гатункі бульбы з высокім утрыманнем крухмалу — менавіта таму сапраўдныя беларускія дранікі не маюць патрэбы ў дадатковай муцэ. Славіцца беларуская кухня мяснымі вырабамі. Для падрыхтоўкі розных страў шырока выкарыстоўваецца жывёльны тлушч і сметанковае масла.
Цікава, што ў традыцыйнай беларускай кухні практычна не было пшанічнай мукі. Затое шырока выкарыстоўвалася так званая «чорная» мука: аўсяная, жытняя, ячменная, грачаная і гарохавая, прычым іх ніколі не змешвалі ў адной страве. Мабыць, варта пазнаёміцца са стравамі беларускай кухні бліжэй!
Знакамітая блогерка Алена Браніславаўна пра гісторыю, этапы фарміравання, а таксама самыя розныя рэцэпты беларускай кухні ведае напэўна ўсё. У сваіх соцсетках з падпісчыкамі яна рэгулярна дзеліцца нетыповымі і вельмі смачнымі рэцэптамі. З сённяшняга дня партал Слушна таксама будзе размяшчаць смачныя рэцэпты страў беларускай кухні ад Алены Браніславаўны.
Алена Серада, блогер, гаспадыня сямейнай харчэўні ў Тураве:
— Вітаю добрых людзей, чытачоў цудоўнага партала Слушна. Мяне завуць Алена, я гаспадыня невялічкай сямейнай харчэўні, што знаходзіцца ў старажытным Тураве. Люблю сваю краіну, яе краявіды, мову, і, вядома, ж кухню. Я доўга думала з чым прыйсці да вас на першую сустрэчу. І вырашыла, што ісці трэба, па добрай традыцыі, з хлебам-соллю, караваем, ці пірагом. А таму — сустракайце. Сёння частуемся пірогом з вішняй.
Пірог просты ў прыгатаванні, вам не патрэбны заморскія інгрэдыенты . Да таго ж у яго зручны таймінг, вы можаце замясіць цеста з вечара, а раніцай частаваць сваіх родных.
Інгрэдыенты для цеста
Начынка можа быць любая . Сёння пірог з вішняй
Муку і халоднае масла перацерці да кробнай крошкі.
Змяшаць малако, яйкі, дрожжы, соль, цукар і дадаць да мукі з маслам.
Замясіць мяккае, не ліпкае цеста. Пакласці ў міску, абавязкова накрыць і адправіць у халадзільнік на 8-12 гадзін.
Для начынкі у пасудзе з тоўстым дном змяшаць вішню, цукар, крухмал. Памешваючы, варыць да загусцення . Астудзіць
Перад выпечкай дастаць цеста з халадзільніка. Яно не вырасце высокім , але ж у сярэдзіне будзе порыстым і рыхлым.
Падзяліце цеста на две часткі (2/3) . Раскатайце таўшчынёй 0,5 см , акружнасцю па дыяметру формы (20-24 см).
Змажце форму маслам і прасыпце сухарамі.
Пакладзіце ў форму раскатаны пласт , на яго выкладзіце начынне.
Верх пірага аформіце па сваім гусце . Я прапаную варыянт «Пляцёнка»
Змажце пірог яечкам і выпякайце ў духоўцы пры 180 градусах 30-35 хвілін.
Гатова! Смачна есці!
https://bel.24health.by/smachny-yak-byccam-tort-recept-markounaga-keksa/
Дзе сёння ў Мінску прэзентуюць унікальнае, эксцэнтрычнае мастацтва? Адказ просты. Варта завітаць у Палац мастацтваў пазнаёміцца ці ў чарговы раз убачыць работы таленавітага мастака Алеся Родзіна, імя якога даўно вядома не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце.
Выставачны праект «Эксперэментальны кантакт» прысвечаны памяці мастака. Алесь Родзін нібы сапраўдная зорка, пайшоў з жыцця, але дагэтуль застаецца яркім арыенцірам для многіх прадстаўнікоў мастацтва розных пакаленняў.
Нягледзячы на класічнае навучанне жывапісу, увесь творчы шлях мастака быў пераадоленнем рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. Мастак знайшоў свой уласны адметны почырк у творчасці.
На яго карцінах прысутнічаюць фігуры, намаляваныя даволі рэалістычна, але з непрапарцыйнальна выцягнутымі часткамі целаў, велізарнымі, на ўсё палатно, далонямі і вачыма. Мастак смела ўмешваўся ў асновы матэрыі, раскладаючы яе на часткі, вылучаючы яе механічныя стварэнні і біялагічныя рытмы. Ён ствараў на палатне складаны дынамічны сусвет бясконцай колькасцю дробных ліній і кропак. А глядач павінен углядацца ў амаль аб’ёмныя структуры на палатне, каб заўважыць складаныя сінтэтычныя выявы, шматфігурныя кампазіцыі, урбаністычныя пейзажы.
Творы Алеся Родзіна складана ўспрымаць з першага погляду, бо гэта вялікія палотны, насычаныя неверагоднай колькасцю філасофскіх дэталяў, элементамі розных сімволік. Іх трэба вывучаць не адзін дзень, каб усё ж такі зразумець пасыл і завуаляваныя сэнсы аўтара. Варта адзначыць, што выбар пляцоўкі для выстаўкі вельмі ўдалы. Складана прадставіць такую маштабную экспазіцыю ў межах моднай галерэі. А тут усё атрымалася: такія кампаненты як псіхадэлічная атмасфера аўтарскіх кампазіцый і вялікая прастора ператварыліся ў гарманічнае спалучэнне.
Кожная работа Алеся Родзіна мае цэльную задуму, складаны сюжэт, філасофскую ідэю. Так, у 1990-х гадах мастак напісаў дыптых «Апакаліпсіс», цыклы «Сіндром Адраджэння» і «Тысячагадовая міфалогія», пазней стварыў манументальную карціну «Міфалагему тысячагоддзяў», якую многія называюць самай вялікай па памеры ў Еўропе. У гэтых работах мастак распавядаў пра агрэсію і гармонію грамадства, якія вызначаюць гістарычныя шляхі другой паловы XX стагоддзя.
Пазней пачаліся паездкі за мяжу: Нідэрланды, Францыя, Германія. У 2001 годзе ў Берліне ў Доме мастакоў Tacheles адкрылася выстаўка сучаснага беларускага мастацтва Dасh, у якой быў прадстаўлены творы Алеся Родзіна. Гэта падзея змяніла лёс мастака. На працягу 13 гадоў у вялізнай выставачнай зале па некалькі месяцаў экспанаваліся манументальныя жывапісныя палотны Алеся Родзіна, а сам ён штодня праводзіў майстар-класы для наведвальнікаў.
З 2003 года разам са Зміцерам Юркевічам Родзін ладзіў штогадовы фестываль «ДАХ» – некалькі фестываляў адбыліся і ў Мінску у Палацы мастацтва.
Першая персанальная выстаўка Алеся Родзіна адбылася ў 1971 годзе. З таго часу мастак зладзіў больш за 40 персанальных выставак. І ў кожнай з іх заўсёды экспанаваліся палотны буйнога памеру (часам да 6 метраў у даўжыню і 2 у вышыню). У гэтых работах была заключана таямніца быцця, доўгі жыццёвы шлях самога Алеся Родзіна, а таксама іншыя праявы бязмежнай яго творчасці.
Алесь Родзін нарадзіўся ў 1947 годзе ў горадзе Баранавічы. Вучыўся ў мастацкай студыі В.Вярсоцкага і мастацкай школе №1. Працягваў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. Мастак пайшоў з жыцця ў 2022 годзе.
Беларускаму саюзу мастакоў 85 год. Чым уразіў гледачоў праект, прысвечаны юбілею аб’яднання?
Эндаметрыёз адносяць да хвароб цывілізацыі 21 стагоддзя. У наш час ад яго пакутуюць амаль 190 мільёнаў жанчын і дзяўчат па ўсім свеце, г.зн. практычна кожная 10-я.
Клінічныя праявы захворвання прыносяць у іх жыццё шмат болю і дыскамфорту, але аднымі з самых грозных ускладненняў з'яўляюцца бясплоддзе і рак. Разам з тым дакладныя прычыны развіцця эндаметрыёзу да гэтага часу не высветлены, а значыць, у пытаннях лячэння хваробы сучасныя ўрачы ўсё яшчэ рухаюцца «нанавобмацак».
Пра прычыны, сімптомы і залаты стандарт дыягностыкі эндаметрыёзу журналіст партала Слушна даведалася ад урача-гінеколага-эндакрынолага, к.м.н. Алены Герасімавіч.
Эндаметрыёз – хранічнае гінекалагічнае захворванне, пры якім тканіна, якая высцілае ўнутраную сценку маткі (эндаметрый), мігруе за межы свайго нармальнага размяшчэння.
Часцей за ўсё эндаметрыёз паражае яечнікі, фалопіевыя трубы і тканіны, якія высцілаюць тазавую брушыну. У рэдкіх выпадках тканіна – эндаметрыёз – можа быць выяўлены за межамі вобласці, дзе размешчаны органы малога таза. Гэта так званы экстрагенітэльны эндаметрыёз, напрыклад, эндаметрыёз пупка, дыяфрагмы, лёгкіх і нават кан'юктывы вачэй. У перыяд менструацыі органы, пашкоджанныя тканінай эндаметрыя, таксама сыходзяць крывёй ...
У якасці магчымых навукоўцамі разглядаюцца, напрыклад, наступныя прычыны развіцця эндаметрыёзу:
— Усяго існуе больш за сто тэорый узнікнення эндаметрыёзу: генетычная, імплантацыйная, тэорыя генных мутацый і мноства іншых. Але ні адна з гэтых тэорый пакуль не знайшла навуковага пацверджання, – кажа Алена Герасімовіч.
Часцей за ўсё эндаметрыёз развіваецца ў перыяд менархе, г.зн. у падлеткавым узросце з прыходам першай менструацыі і станаўленнем менструальнага цыклу – прыкладна ў 12-13 гадоў. Хоць менш за 10 гадоў таму, падкрэслівае эксперт, урачы-гінеколагі ўсяго свету ўпэўнена гаварылі пра дэбют захворвання не раней, чым у 20-30 гадоў.
У гэты і без таго напружаны для дзяўчынкі-падлетка перыяд бацькам трэба быць асабліва ўважлівымі да яе скарг і перажыванняў.
Па словах Алены Герасімовіч, часцей за ўсё эндаметрыёзу характэрны наступныя клінічныя праявы і сімптомы:
Часам клінічныя прыкметы захворвання (боль падчас месячных або пры палавым акце, празмерна вялікія крывяністыя вылучэнні, расстройства ЖКТ і г.д.) могуць на час палепшыцца, напрыклад, у перыяд цяжарнасці, або цалкам знікнуць з надыходам менапаўзы.
— У пастаноўцы дакладнага дыягназу велізарную ролю адыгрывае збор анамнезу, – тлумачыць Алена Герасімавіч. – Важна ведаць, якія скаргі прад'яўляе жанчына, як даўно з'явіліся сімптомы, якая ступень болю па ацэначнай шкале і г.д. Пры зборы анамнезу няма неістотных дэталяў, таму што, напрыклад, той жа боль пры менструацыі можа быць як прыкметай эндаметрыёзу, так і сімптомам паталогіі прыдаткаў і г.д. Пры вагінальным аглядзе доктар пальпуе (абмацвае) вобласць малога таза на прадмет анамалій, такіх як кісты або рубцы. Трэба прызнаць, што для жанчын з эндаметрыёзам, асабліва «шматгадовай вытрымкі», вагінальны агляд – балючая працэдура.
У пратаколы дыягностыкі эндаметрыёзу ўваходзяць таксама ўльтрагукавое даследаванне (уключаючы пры неабходнасці трансвагінальное), рэнтгенаўская камп’ютарая тамаграфія і/або магнітна-рэзанансная тамаграфія. Аднак залатым стандартам дыягностыкі эндаметрыёзу з'яўляецца лапараскапія – малатраўматычнае хірургічнае ўмяшанне, якое дазваляе доктару візуальна даследаваць брушную поласць на прадмет прарастання тканіны эндаметрыя за межы маткі. Падчас лапараскапіі доктар таксама можа ўзяць біяпсію тканіны для далейшага даследавання і пастаноўкі дакладнага дыягназу.
У гісторыі чалавецтва алкаголь мае адметнае месца. Знойдзены пры археалагічных раскопках гліняны посуд з рэшткамі ферментаваных напояў сведчыць аб ужыванні алкагольных напояў яшчэ ў эпоху неаліту.
Пра выкарыстанне такіх напояў у лекавых мэтах гавораць і шматлікія старажытныя рукапісы. У адным з палескіх паданняў Бог ведаў, што чорт гоніць гарэлку і благаслаўляў яе, каб людзі, якія не злоўжываюць ею, былі моцныя і здаровыя.
Чысты спірт упершыню атрымалі арабы ў пачатку 7 стагоддзя. Само слова алкаголь арабскага паходжання, у перакладзе азначае «адурманьваючы». У Заходняй Еўропе вырабляць моцны алкаголь навучыліся ў сярэднія стагоддзі шляхам узгонкі віна. Легенда распавядае: упершыню прыгатаваў і выпіў такі напой манах алхімік Валенціус. Працверазеўшы пасля моцнага алкагольнага ап’янення, ён заявіў, што адкрыў цудоўны сродак, які робіць са старога юнака, дададае бадзёрасці і сіл. Можна сказаць, што менавіта з гэтага моманту пачынаецца актыўнае распаўсюджванне алкаголю ў Старым Свеце. У Еўропе ў 12 стагоддзі навучыліся рабіць моцныя спіртныя напоі на аснове мёду, жыта і пшаніцы.
Іх ужывалі ў час банкетаў, існавала культура піцця. Таксама гарэлка была адным з неабходных элементаў пахавальна-памінальных і каляндарных святаў.
У Вялікім Княстве Літоўскім гарэлка з’явілася ў канцы 15 стагоддзя. Беларусы называлі гарэлку «гарэлым віном». Гэта калька з нямецкага словазлучэння Geprant Wein. Уласна, слова гарэлка нам у спадчыну ад гэтага самага гарэлага віна і засталося. А да канца 19 стагоддзі прыжылося на нашай тэрыторыі і кароткае і ёмістае слова «водка», якое выкарыстоўваецца дагэтуль.
Спачатку гэта быў аптэкарскі напой, якім лячылі самыя розныя хваробы. А потым у прынцыпе сталі ўжываць «на здароўе».
У сялян гарэлка згадваецца найперш у традыцыйных абрадах. Ёю адорвалі калядоўшчыкаў, частавалі гасцей на наваселле, адзначалі куплю худобы, яе пілі на вяселлях і памінках. Да другой паловы 19 стагоддзя гэта было рытуальнае пітво, а не паўсядзённае. А вось шляхта піла заўсёды, і піла нямала. З 18 стагоддзя, калі тэхнічны прагрэс зрабіў працэс дыстыляцыі агульнадаступным, свае зуброўкі, крупнікі, крамбамбулі выдумлялі ў кожнай сядзібе.
Да 1850 году ў рэдкай панскай сядзібе не працаваў бровар магутнасцю да 10 тысяч вёдзер у год. Гэта шмат – дзесьці 300 літраў у дзень. Але толькі пасля адмены прыгону, рэзкага эканамічнага крызісу і масавага пераходу бровараў на бульбяны спірт гарэлка стала таннай, а п’янства – павальным.
Тым не менш, празмернае захапленне алкаголем не толькі асуджалася, каралася, але і лекавалася. У Старажытным Рыме людзей заўважаных у злоўжыванні алкагольнымі напоямі, маглі здаць у рабства. У другой палове 19 стагоддзя ў Англіі сталі адкрываць бальніцы для лячэння алкаголікаў.
У Беларусі людзей, схільных да неабмежаванага спажывання гарэлкі, называлі апіўца, п’янюга, прапойца, запойца, пітушчы чалавек ды інш. У народнай медыцыне існавалі розныя метады барацьбы з такой хваробай. Так, у гарэлку дадавалі высушаную і стоўчаную на парашок каціную плацэнту, мазгі ўзятыя з жывой савы, мышыную кроў, конскі пот. Рабілі настоі гарэлкі на попеле з валасоў мерцвяка, на медзяных грошах, што паляжалі ў роце нябожчыка.
На Гродзеншчыне, каб адвучыць ад гарэлкі, трэба было знойдзеную на могілках манету ці костку пакласці ў ваду і праз суткі даць выпіць хвораму такі напой. Для лячэння алкагалізму рабілі адвары з ядлоўцу, чабору і розных траў. Дадавалі воцат, мёд, соду, ракавыя панцыры.
Існаваў і шэраг павер’яў, якія нібыта павінны былі прадухіляць п’янства. Прыкладам, немаўляці адразу пасля нараджэння націралі поласць рота кіслым яблыкам, каб у будучым дзіцёнак не стаў п’яніцам. Таксама дагэтуль існуе табу піць недапітую чарку ці гарэлку, злітую з дзвюх пляшак. Нібыта гэта можа прывесці да п’янства або да атручвання алкаголем.
Верылі, што ў стане алкагольнага ап’янення людзі найбольш падуладныя нячыстай сіле. Таму ў беларускім фальклоры існуюць шматлікія сюжэты, дзе чорт заводзіць п’яніцу ў балота, прымушае блукаць яго ў лесе, ці кладзе яго спаць на камені, а таму здаецца, што гэта печ. Такія камяні маюць сакральны статус і носяць назвы кшталту Ведзьміна Печ, Здань-Камень, Лешы Камень, Чортава Печ, Халадоўская Печ, Закляты Камень і інш. Звычайна паданні, звязаныя з падобнымі камянямі, расказваюць, як п’яны чалавек вяртаўся з карчмы, доўга блукаў, а потым залазіў на камень і там засынаў.
З малітоўнымі просьбамі пазбавіцца ад п’янства спрадвеку звярталіся да крыніц і абразоў. У вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна на правым беразе былога рэчышча Дняпра раней стаяла Пакроўская царква. У 1930-я гады з яе зрабілі зернесховішча, але туды трапіла маланка, і зерне згарэла. Потым пабудавалі стайню, але і туды ляснула маланка. Зразумела, што на тым месцы вырашылі ўжо нічога не будаваць. У нядаўнія часы ў памяць пра царкву тут паставілі драўляны крыж. Пад гарой спрадвеку бруіць некалькі крыніц з чыстай вадой, якія называюць «Вада з-пад царквы». Сёння над крыніцамі пабудавана капліца ў гонар Пакрову Прасвятой Багародзіцы, а таксама зроблены дзве купелі. Больш за ўсё людзі едуць сюды менавіта на Пакроў – 14 кастрычніка. Па павер’ях, вада ў гэты дзень здымае многія хваробы і ў першую чаргу алкагалізм.
У суседняй вёсцы Белае Балота знаходзіцца Свята-Георгіеўская царква, а ў ёй цудатворны абраз Божай Маці «Неўпіваемая чаша», якая лечыць ад п’янства. Ва ўдзячнасць за лекаванне паломнікі на абраз вешаюць залатыя ўпрыгажэнні – воты.
Ад п’янства на Пакроў лечыць Святая крыніца каля вёскі Барань Барысаўскага раёна. Гэта крыніца знаходзіцца на тэрыторыі жаночага Свята-Ксеніеўскага манастыра, асвечанага ў імя блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Паводле легенды, тут калісьці набірала ваду прападобная Ефрасіння Полацкая.
На паўночнай ўскраіне вёскі Сынковічы Зэльвенскага раёна знаходзіцца Свята-Міхайлаўская царква, пабудаваная з цэглы ў 1407 годзе. Яна з’яўляецца помнікам культава-абарончай познегатычна-рэнесанснай архітэктуры. Побач Святая крыніца. Святкаванне ў Сынковічах адбываецца 31 жніўня. У царкве ёсць абраз Божай Маці «Усецарыца». Гэта копія абраза 17 стагоддзя, што захоўваецца ў Ватапедскім манастыры на Афоне. Пакланенне такім абразам, па павер’ях, пазбаўляе ад п’янства і наркаманіі. Копія такога абраза ёсць таксама і ў царкве вёскі Жалезнякі Веткаўскага раёна.
Не так даўно адроджана і старадаўня паклонная крыніца каля вёскі Пеніца Калінкавіцкага раёна, якая таксама дапамагае вылечыцца ад п’янства.
Таксама вядома, чым нашы продкі «лячыліся» пасля бурлівага застолля. Па-першае, гэта жур – поліўка з аўсянай мукі, першыя рэцэпты якой запісаны яшчэ пры Уладзіміры Манамаху. Яго можна гатаваць з каўбасой ці з курыцай, можна посны. Аўсяная закваска, якая ўваходзіць у склад журу, дапамагае ад галаўнога болю раніцай не горш за агурковы расол. А каб галава ўвогуле не балела, варта пасля застолля выпіць аўсянага кісялю. Авёс змяшчае да 60 % крухмалу. Ён ахінае страўнік і дазваляе палепшыць працу кішэчніка. У вялікіх дозах алкаголь атручвае арганізм. А жур і аўсяны кісель дапамагаюць вывесці таксіны.
З таго трагічнага дня Аліса перамянілася нейкай асабліва разважлівай стала. Зразумела, што цудам засталася жыць. На жаль, сіратой.
Маленькая котка вынесла самае галоўнае – усведамленне сваёй значнасці як жывой істоты – гэта самыя важныя дні ў яе жыцці: дзень, калі з’явілася на свет, і дзень, калі зразумела, навошта.
Але жыццё працягвалася і з кожным новым днём для Алісы раскрываліся ўсё новыя гарызонты.
…«Што гэта за звярок?» – задала сама сабе пытанне і прыўстала, каб лепей разгледзець гэтага незнаёмца.
Звярок, ці-то не бачыў, ці прыняў котку за нейкі нерухомы прадмет, не звяртаў ніякай ўвагі, займаўся тым, што прыхарошваўся. Седзячы на задніх лапках, ён пярэднімі, як рукамі, прыгладжваў мокрую поўсць на галаве, на патыліцы, ачышчаў твар, шыю, грудзі і брушка ад водарасцей, якія прыліплі да цела.
«Во які акураціст!» – голасна прамовіла Аліса, забыўшыся пра бяспеку.
— Не акураціст, а чысцюля! – азваўся, здавалася негаваркі звярок.
– Я – Андатра, - зморшчылася і пазяхнула. А цябе як клічуць?
– Аліса! Я – хатняя кошка. Жыву ў добрых людзей.
— Прыходзь сюды і ты гэтай парой! Я, напрыклад, заўсёды тут і на сонейку адпачываю, мыюся.
— Дамовіліся! Толькі пакуль, мне здаецца, я заблудзілася.
— Прабач, Аліса, але я табе тут не памочніца, — адказала Андатра і працягвала свае водныя працэдуры – мылася амаль як чалавек.
Толькі Аліса хацела штосьці прамовіць на развітанне, але Андатра ў адно імгненне слізганула ў ваду.
У паветры пачуўся ціхі ўсплёск. Па вадзе разышліся шматлікія кругі.
Аліса зноў агледзелася. Здаецца, толькі што была на гаспадарскім участку і раптам – незнаёмая мясціна. Аліса спужалася і пачала жаласліва мяўкаць. Яна імкнулася шукаць свой новы ласкавы дом. Усюды абгледзела — і пад кустамі агрэсту ды чорнай парэчкі. Усё было дарэмна. Усё быццам знікла. Кацянятка забілася пад вялікі куст і заснула.
Браліся прыцемкі. Хацелася есці, але нічога не заставалася як затаіцца на месцы і пераначаваць. Тым больш, што месца ўжо абжытае.
…У тую раніцу над ракою было высокае, бясхмарнае неба. Над рачной стужкай, над лугамі абапал ракі ні клубочка, ні каснічка-палоскі туману. І хоць яшчэ сонца не выкацілася з-за лесу, а ўсё было відаць, як у дзень. Відаць былі і два чалавекі ў вялікіх гумовых ботах, якія непадалёку закідвалі свае вуды: адзін – з абрывістага берага, другі, сышоўшы да самай вады.
Кошка ціхенька адпаўзла воддаль ад людзей. Прытаілася.
У вадзяным люстэрку плаваў увесь Сусвет. І нават Аліса, якая соладка пазяхала. Вырашыла абследаваць прыбярэжныя кусты: раптам што-небудзь трапіцца на зуб. Яшчэ ўчора ежа сама па сабе з’яўлялася ў яе сподачку, а сёння патрэбна самой старацца. У пошуках яна наткнулася на штосьці слізкае, халоднае і жывое.
— Вой! – Аліса нават падскочыла ад нечаканасці, уставіўшыся на зялёную купінку з вачыма навыкат. – Ты хто?
— Ква! – адказала Жабка.
— Як цябе зваць?
— Ква! -паўтарыла.
Вельмі цікава! – не адставала Аліса. – Хаця б Зялёнка ці Вірлавочка якая. Ква. Што за імя?
— Цудоўнае імя – Ква! – жабка надулася, як паветраны шар. – Нічога дзіўнага, наадварот – лёгкае, як ранішняе паветра! А ты хто такі лахматы, ква-ква?
— Я – кошка Аліса! І зусім не лахматая, гэта мой паўсядзённы мяккі кажушок.
— Во гэта дык дзіва: у кажусе – сярод лета! Ква-ква-ква! Я памру са смеху. Косці твае расплавяцца ад спякоты! – ква-ква-ква.
— Дарма ты рагочаш. А мне і не зімна ні зімой, ні … летам. Калі й каму зімна бывае, дык мусіць табе першай, мяў!
— Я прымаю сонечныя і вадзяныя працэдуры круглы год, ква-ква. – Зімою маржую пад ільдом, а як цяпельца вяртаецца, ажываю і я, - ква-ква. Пачакай, пачакай, – прамовіла жабка Ква, уставіўшыся на вялікую сінюю муху, якая прытамілася і села на лісток трыпутніку адпачыць. Але праз адно імгненне Ква схапіла муху доўгім ліпкім языком і закрыла свой шырокі рот. Нават не жуючы, праглынула. І ўсміхнулася:
— М-м-м! – ква-ква!
— І я хачу малака! Як дадому дабрацца, падкажы, – не вытрымала Аліса.
— О-о-о! Гэта няпроста! – з ухмылкай прамовіла Ква.
— Чаму гэта? Мне толькі кірунак пакажы! Далей ужо неяк выйду з гэтых джунгляў, – упрошвала кацянятка.
— Мілае кацянятка! У прыродзе не так проста, як ты думаеш! Тут усё збалансавана, ква-ква. Вось пакажы свой спрыт і налаві мне, вунь такіх як той, што ля цябе, зялёных конікаў. Падсілкуюся, тады і выведу цябе на сцежку, ква-ква.
Аліса на радасцях пачала ганяцца за палявымі конікамі. Толькі да каторага падскочыць, той адразу як скочыць пад самыя нябёсы, толькі і бачылі яго крылцы-прапелеры. Аліса супыніцца, адсапнецца хвіліну-другую і зноўку да сваёй ахвяры крадзецца. Цяпер ужо больш вопытна, далікатна ступае, а то і зусім замірае на месцы. І нечакана – цап! І вялікі зялёны конік – у яе лапках.
— Вось, калі ласка, Ква! – усміхаецца котка і падае коніка.
— Во, а казала нічога не ўмееш! Давай яшчэ ўпалюй.
Толькі Аліса адышлася да дрэўца, каб прыгледзецца, а можа дзе побач конік адпачывае. А тут неспадзявана Дзяцел вышмыгнуў з дупла, пераляцеў на суседнюю сасну. Паправіў дзюбкаю пёркі, паскроб лапкай ля галавы, увішна замахаў, застукаў па сухадрэвіне хвоі вострай дзюбкаю. «Тук-тук-тук», — пачуўся мерны стук. А недзе побач чулася прыгожая песня жаўрука.
— Якая прыемная ціхая музыка! – сцішыла хаду кошка. Мелодыя нагадала яе маленькую гаспадыньку Міланку, якая кранальна грала на скрыпачцы. Гэта яшчэ больш заахвоціла котку быць увішнай і ўпаляваць тых конікаў, каб задаволіць апетыт той зялёнай вірлавокай абжоры.
Побач ідзе сваё жыццё. Некуды спяшаецца вусаты Жук. Уверх па сцяблінцы паўзе Божая Кароўка. Нястомна працуюць Мурашкі.
І толькі зрабіла колькі крокаў, як непадалёку на высокай галінцы конскага шчаўя заўважыла цэлы статак зялёных конікаў. Сцішылася, легла і падпаўзла на адлегласці выцягнутай лапкі: Цап! – абедзьве яе лапкі былі напоўнены саранчой.
— Вось, сяброўка Ква – адкрывай свой рот! Прымай сваю смакату! – казала Аліса і выпускала ў шырачэзную пашчу жабы ўпаляваных конікаў.
— Вось дык смаката! – крактала Ква, і прасіла закінуць усіх папрыгунчыкаў да аднаго.
— Калі ласка, адкрывай сваю сячкарню!
Толькі хруст раздаваўся па навакколлі, як жабіны сківіцы перамолвалі саранчу.
— Вось дык уважыла! Дзякуй, Аліса! – чамкала, усё яшчэ перажоўваючы дармавую спажыву. – А цяпер слухай: дакраніся да маёй гладкай і прыгожай спіны. Затым адыдзіся на пяць крокаў управа і скажы: «Чароўныя лебедзі, аднясіце мяне дадому!»
Аліса так і зрабіла. Ураз з’явіліся перад Алісай дзве прыгожыя і грацыёзныя белыя птушкі. Адна з іх падсабіла котцы ўскараскацца на спіну другога лебедзя, і панеслі Белыя Віцязі той камячок.
— Я карміла саму Жабу-чараўніцу! Вось дык справы! Вось дык нечаканае знаёмства! – разважала ў палёце Аліса. – Менавіта гэтае знаёмства калі-небудзь яшчэ спатрэбіцца, – мяў. Як цудоўна ляцець, – мяў, мяў!
Толькі ссадзілі малую котку Чароўныя Лебедзі на панадворак, як збеглася ўся яе прыёмная сям’я. Першай падбегла Міланка і падхапіла сваю гадаванку на рукі.
— Прыйшла, мая ты прыгажуня!
— Не прыйшла, а мяне прынеслі два Белыя Віцязі! – горда і ўпэўнена адказала Аліса. — Сёння я пазнаёмілася з многімі насельнікамі наваколля! З неаторымі нават пасябравала, — мяў-мяў!
— Бачылі, бачылі тых прыгажуноў! Але мы ўжо пачалі хвалявацца за цябе! — казаў строга Гаспадар. І давай дамовімся, іншым разам папярэджвай куды адлучаешся. Мы ўжо не ведалі дзе й шукаць цябе!
— Прабачце, калі ласка! Абяцаю, – мяў-ў! Котка абыходзіла кожнага з сям’і, церлася бакамі і распушаным хвастом, дабрэючы ад радасці. І ля кожнага абавязковае мурлыкала нібы прасіла прабачэння.
Міланка глянула на маму і, ледзь не праслязілася, а на яе згодны ківок галавы крутанулася і зараз жа прынесла сподачак са свежым малаком.
— Частуйся, наша разумніца! Відаць добра прагаладалася, га? – пыталася дзяўчынка.
Котка хлябтала малако і думала пра адно: «Як добра тут! А з якой галечы пачыналася маё жыццё! Колькі розных дзівосаў напаткала мяне! Добра, калі пераносіш у рэальнасць самыя смелыя патаемныя жаданні. Вось напрыклад, усе мае сённяшнія гаспадары-сямейнікі – дзіўныя людзі. Калі сам Гаспадар, які мяне падабраў, робіць мне заўвагу, не лютуе, а ласкава ўсміхаецца. Ведаю нават, што і ён пры сваім мужчынскім клопаце у любы момант можа ўзяць мяне на рукі. Я ўжо не кажу пра яго дзяцей, якія не толькі гладзяць мяне па спінцы і ласкава ўсміхаюцца, а імкнуцца даўжэй утрымаць мяне на каленях, а дзяўчынкі нават цалуюць маю мордачку. Ну і я стараюся адказаць сваёй ласкаю, аблізваючы іх тварыкі і рукі. А каму ж мне дзякаваць за такое заможнае жыццё? Канешне ж ім, маім дзіўным людзям – мяў!» —разважала з асалодай котка.
Аліса была настолькі задаволеная ўсім, што заўжды, нават пры сваім памяркоўным характары, думала, каб нікога не пакрыўдзіць.
— Дзякуй! Вельмі смачнае малачко, мя-я-я-ў-ў!
— На здароўе! – быццам згаварыўшыся, усе разам адказалі. – Так, смачнае, таму што сваё.
— А там, на гарадскім сметніку часта сустракліся нейкія незнаёмыя аб’едкі-ласункі, фу, мяў! Усе елі, я таксама. А што рабіць? Хаця і салоныя, і гаркія, і праціўныя, – думала пра сябе Аліса
— Цяпер будзеш па-людску сталавацца! – казала Гаспадыня.
— Мя-я-ў! Мя-я-ў! Якія людзі! – зноў разважала Аліса. —Ці можна хаця б па дробязі іх крыўдзіць? Не, і яшчэ раз – не! Гэта зусім не цяжка, бо няма з кім спаборнічаць, альбо ладзіць разборкі тыпу «хто тут нашкодзіў?» – меркавала котка. – Калі што дзе і не так зраблю, вядома, што гэта мая памылка. Таму Аліса і не рабіла важны выгляд, а з ахвотаю адклікалася на кожны покліч сваіх добрых людзей!
Котка ўзняла галаву. На яе пазірала сем пар шчырых вачэй. Малое стварэнне ледзь бачна ўсміхнулася, разважала: «Ну як ім без мяне? Такія ласкавыя, шчырыя! Хаця і я – мяк-к-ая, пр-рыгожая, грац-ц-ыёзная (во якое слоўца прыдумала!), му-у-драя не па гадах, - мур-р-р… Вось пасваволіла, а яны за гэта мяне заахвоцілі – накармілі, а зараз яшчэ і лашчаць.
«На сёння досыць чорных палос, - думала - аналізавала Аліса. – Ой-ой! Як сорамна! Збірала і ела аб’едкі… А цяпер – як каралеўна! Найперш як след памыюся, адпачну і буду рыхтавацца да сваіх звыклых каціных спраў – падтрымліваць санітарны стан у гаспадарскіх пабудовах. Ніводная зярнятка ці гародніна не павінны быць збэшчаны шэрымі грызунамі. Гэта мой галоўны абавязак!», —падумала Аліса і пайшла ў гаспадарсія паветкі.
Тут прайшоў невялікі дожджык, але хутка скончыўся. І на небе з’явілася зыркае сонца. Яго святло разлілося па наваколлі, нарадзілася рознакаляровая, вялізная і шырокая дуга вясёлкі. І вось за гэтай велічнай вясёлкай паволі з’явілася другая, больш цьмяная, потым трэцяя, чацьвёртая, пятая, ледзь бачная.
З кожным днём усё лепш і лепш жылося Алісе. Жыла ў міласці і ласцы. Штодзень сям’я збіралася разам і чыталі і расказвалі казкі, наладжвалі свой тэатр. На ўласных прыкладах, тактоўна, без прынукі паказвалі правілы ветлівасці і добрага тону, далучалі Алісу да асноў жыццядзейнасці. Аліса, якая з маленства перажыла халодную і галодную няшчыміцу, таксама станавілася вясёлай і задаволенай, але і больш сур’ёзнай, і разважлівай. І цяпер ужо сама здольная была вучыць розуму іншых.
Неяк паналадзіліся на падворак суседскія кацяняты. Ды столькі іх, што не злічыць. Як ні стараліся забараніць недазволены пераход памежжа, не атрымлівалася. Крычаць, як рэзаныя, б’юцца як не да крыві адно з адным, брыдкасловяць…
А якое ж выхаванне ў тых перабежчыкаў? Маці дзень пры дні стараецца для дзяцей спажыву раздабыць. Увесь цяжар лёг на яе плечы адной маці, якая стала адзінай карміцелькай і выхавальнікам сваіх хутка падрастаючых дзетак. Вось і пайшло ў сям’і ўсё наперакасяк. А малым што трэба ведаць, акрамя ежы! Вось яны і лезлі куды заўгодна. Суседзі назіралі, упрошвалі, папярэджвалі… Усё дарэмна. Тады Аліса ўздыхнула і першай звярнулася да гаспадара з просьбай …
А з якой просьбай Аліса звярнулася, мой дружа, даведаешся ў наступны раз.
Першую частку прачытаць і паслухаць можна тут.
У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва ў Мінску прадстаўлена выстаўка мастацкага тэкстылю «Амаж Леаніду Шчамялёву». Мерапрыемства прымеркавана да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння вядомага народнага мастака Беларусі і арганізавана кафедрай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Выстаўка аб'яднала работы самога майстра і творы яго паслядоўнікаў — студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, створаныя пад уражаннем ад творчасці Леаніда Шчамялёва. Экспазіцыя ўключыла ў сябе габелены, выкананыя ў тэхніцы ручнога ткацтва, а таксама лічбавыя прынты для тканін інтэр'ернага і касцюмнага прызначэння.
Апроч гатовых твораў, на выстаўцы прадстаўлены ўвесь творчы працэс: накіды, эскізы, кардоны, канцэпт-планшэты. Гэта дазволіць глыбей пагрузіцца ў задумку аўтараў і зразумець, як адбывалася пераасэнсаванне спадчыны Леаніда Дзмітрыевіча.
У стварэнні праекта ўзялі ўдзел пяць студэнтак Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам дацэнта Хрысціны Высоцкай, якая вельмі кранальна і глыбока ставіцца да творчасці Леаніда Шчамялёва.
— У майго бацькі была мара — выкладаць у Акадэміі мастацтваў. Але не склалася. — расказвае мастак па тэкстылі, дачка народнага мастака Маргарыта Шчамялёва. — Таму адкрыццё гэтай выстаўкі — мара майго таты, якая спраўдзілася. І яе рэалізавала ў жыццё выкладчыца Хрысціна Ігараўна, якая ўмее не толькі навучыць, але і матываваць студэнтаў на творчасць.
Выстаўка – гэта нізкі паклон майстру, чыя творчая спадчына натхняе новыя пакаленні маладых мастакоў. У перакладзе з французскай мовы аммаж азначае ўдзячнасць, даніну павагі. Менавіта гэтыя пачуцці паслужылі штуршком да стварэння праекту, які стаў вынікам творчых пошукаў у мастацтве і дызайне тэкстылю. Работы, створаныя паводле твораў Леаніда Дзмітрыевіча, які апяваў у сваім мастацтве свет, дабро, любоў да роднага краю, людзей і кожнага імгнення хуткаплыннага жыцця, набылі гучанне маладых галасоў і адкрылі новыя сэнсы.
Праект ствараўся на працягу 2022-2023 гг. студэнтамі Акадэміі мастацтваў. Яго ўдзельнікі – Аляксандра Наркевіч, Анастасія Сільчанка, Вераніка Грынцэвіч, Мілана Малафей і Юлія Гапановіч.
— Нам была зададзена высокая планка, — патлумачыла на адкрыцці праекта Хрысціна Высоцкая. — У мяне Маргарыта Леанідаўна вяла габелен. Тут, дарэчы, прадстаўлены габелен, які я рабіла пад яе кіраўніцтвам. Маі студэнты таксама стварылі габелены пад маім наглядам. У гэтым працэсе ёсць нітка пераемнасці. Мы разам усе тут знахозімся пад вялікімі крыламі Леаніда Дзмітрыевіча, які глядзіць на нас зверху і цешыцца, таму што свет тэкстылю робіць наша жыццё цяплей і радасней.
Гэты яркі праект стаў завяршальным у цыкле мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею Леаніда Шчамялёва, а таксама прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей для нашай краіны — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, унёс свой уклад як салдат і як патрыёт сваёй Радзімы.
One fine body…