Самы восеньскі плод — гарбуз — пануе на нашых сталах з канца верасня. Ён валодае багатым вітамінавым складам і нізкай каларыйнасцю, часта становіцца элементам дыетычнага харчавання.
Але нават самы карысны прадукт можа стаць небяспечным пры няправільным ужыванні. Распавядаем, у чым заключаецца карысць гарбуза для арганізма, а ў якім выпадку даданне гэтай гародніны ў рацыён можа прынесці шкоду.
Карысць гарбуза бясспрэчная, у ім утрымоўваюцца разнастайныя вітаміны групы С, В, В1, В2, Е, а таксама жалеза, магній, фтор, клятчатка, калій, пекцін, які дапамагае панізіць узровень халестэрыну.
Гарбуз таксама карысны пры захворваннях нырак, гіпертаніі, парушэннях метабалізму, пры атлусценні і жоўцекамянёвай хваробе. Карысць сырога гарбуза даказана пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракта і падвышанай кіслотнасці, акрамя таго, гарбуз дапамагае скінуць лішнюю вагу.
Гарбузовая мякаць надае скуры дадатковую эластычнасць і пругкасць. У гародніне шмат каратыну, таму яго рэкамендуюць для прафілактыкі парушэння зроку, яна паляпшае працу сэрца і нырак. Гарбуз можна есці у волкім або вараным выглядзе, пажадана ў першай палове дня.
Гарбуз — скарбніца вітамінаў, і немалая іх частка знаходзіцца не толькі ў мякаці, але яшчэ ў семечках і кветках. У гарбузе ў 4-5 разоў больш каратынаў, чым у моркве. Каратыны ў арганізме ператвараюцца ў вітамін A, ён з'яўляецца магутным антыаксідантам.
У насенні гарбуза змяшчаецца мноства мікраэлементаў, а па колькасці цынку гарбузовыя семечкі ўваходзяць у тройку лідэраў сярод гародніны.
У гарбуза ёсць яшчэ адна чароўная ўласцівасць. Ён здольны месяцамі і нават гадамі захоўвацца без скляпоў і халадзільнікаў. Для гэтага спецыялісты рэкамендуюць збіраць ураджай спелым, дачакаўшыся, калі лупіна зацвярдзее. Спецыялісты кажуць, у такім выглядзе яны могуць захоўвацца вельмі доўга, ад некалькіх месяцаў да двух гадоў.
Такім чынам, даказана наступная карысць гарбуза:
Ужыванне сырога гарбуза супрацьпаказана людзям з запаленчымі захворваннямі страўнікава-кішачнага гтракта, а гэтак жа тым, хто мае камяні ў жоўцевай бурбалцы і нырках, паколькі гарбуз валодае жоўцегонным дзеяннем і можа справакаваць рух камянёў. Сырую гародніну складаней пераварыць, таму лепш не даваць неапрацаваны гарбуз маленькім дзецям і пажылым людзям. Дыябетыкам таксама не варта захапляцца гарбузом, паколькі гэта можа выклікаць павышэнне ўзроўню цукру ў крыві.
Часам частае спажыванне гэтай гародніны можа выклікаць уздуцце жывата і паслабленне стула, тады трэба зменшыць аб'ём порцыі і частату ўжывання. Празмернае ўжыванне можа прывесці да ілжывай каратынавай жаўтухі.
Зрэдку сустракаецца індывідуальная непераноснасць і алергія, у гэтым выпадку ад прадукта лепш адмовіцца ўвогуле.
Таксама варта абмежаваць ужыванне гарбузовых семечак тым, хто прытрымліваецца дыеты. Памятайце аб іх высокай каларыйнасці: 100 грам утрымоўваюць 559 ккал.
Гарбуз часта выкарыстоўваецца ў дыеталогіі — існуюць цалкам гарбузовыя дыеты. Гэтая нізкакаларыйныя гародніна нармалізуе абмен рэчываў і зніжае апетыт за кошт вялікай колькасці клятчаткі і харчовых валокнаў. Аднак варта з асцярожнасцю зніжаць вагу з дапамогай гарбуза.
Гарбуз станоўча ўздзейнічае на стан палавой сістэмы мужчын. У мякаці гародніны высокая канцэнтрацыя вітаміна Е-такаферолу. Насенне ўтрымлівае шмат цынку: 30 г папаўняюць да 70% сутачнай патрэбнасці. Таксама гарбузовыя семечкі — рэкардсмены сярод прадуктаў па ўтрыманні L-аргініна.
У тонкай плёнцы-абалонцы гарбузовага насення змяшчаецца амінакіслата кукурбіцін, якая валодае антыгельмінтнымі ўласцівасцямі — гэтая якасць гарбуза выкарыстоўваецца яшчэ ў народнай медыцыне. Напрыклад, адвар неачышчанага насення даюць дзецям і цяжарным з-за амаль поўнай адсутнасці пабочных эфектаў.
Калісьці гарбуз быў рэкамендаваны эскулапамі як сродак для збавення ад вяснушак. У сучаснай хатняй касметалогіі таксама можна сустрэць рэцэпты асвятлення пігментных плям з выкарыстаннем кашыц на аснове растоўчаных гарбузовых семечак. Для гэтага бяруць адну сталовую лыжку насення, змешваючы з такім жа аб'ёмам кіслага малака, чайнымі лыжкамі лімоннага соку і мёда, і пакідаюць на 15 хвілін на твары, пасля чаго маску змываюць халоднай вадой.
У спалучэнні з жаўтком, мёдам і малаком у роўных прапорцыях мякаць сырога гарбуза выкарыстоўваюць у масцы для сухой скуры, а ў спалучэнні з яечным бялком — у масцы для тлустай скуры. Вычышчаныя семечкі, пры развядзенні з вадой у прапорцыі 1 да 10, наносяць і на валасы для ліквідацыі пасечаных канцоў. Для гэтага галаву пасля нанясення маскі накрываюць на паўгадзіны ручніком, змываючы пасля маску мыльнай вадой.
Каб парадаваць сябе смачнай і сакавітай мякаццю гэтай гародніны, варта ўмець яе выбіраць. Як абраць добры гарбуз? Усё проста! Саспелы і якасны прадукт прыгожы на выгляд, добра пахне. Калі націснуць на лупіну, яна не праціскаецца.
Саспелы гарбуз мае даволі цвёрды верхні пласт, які складана здымаецца пры дапамозе нажа. Калі надрэзаць кавалачак гарбуза, вылучыцца сок, празрыста-аранжавы і крыху ліпкі.
Але яго не будзе шмат, ён адчувальны толькі пры дакрананні. Насенне ў гарбуза белае, цвёрдае, гладкае. Хвосцік (пладаножка) у саспелага гарбуза трохі падсохлы, не гнілы. Пастукваючы па паверхні, можна пачуць раўнамерны, злёгку глухі гук. Калі паднесці гарбуз да вуха і злёгку патрэсці, не павінна быць усплёскаў, шамацення. Мякаць і семечкі ў свежым саспелым плодзе трымаюцца шчыльна. На паверхні лупіны не павінна быць расколін, увагнутасцяў, пацёртасцяў.
Практычна ўсё ў гарбузе, у тым ліку кветкі і лісце, выкарыстоўваецца кулінарамі ў прыгатаванні страў. Напрыклад, гарбузовыя кветкі ў кляры лічацца традыцыйнай стравай італьянскай кухні. З гарбуза робяць крэм-суп і кашу. Самае ганаровае месца займаюць гарбузовыя стравы ў армянскай кухні. Тут існуе традыцыя на вяселлі і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы гаттаваць фаршыраваны рысам, арэхамі і сухафруктамі гарбуз. Страва гэта называецца «Хапама».
Важнай кулінарнай асаблівасцю гарбузоў лічыцца іх здольнасць амаль поўнасцю захоўваць свае карысныя ўласцівасці і пасля тэрмічнай апрацоўкі.
Навукоўцы прааналізавалі ўсе віды кулінарнай апрацоўкі гарбузоў, каб вызначыць, які спосаб гатавання памяншае або павялічвае карысныя ўласцівасці гэтай гародніны. Атрымалася, што нават абсмажванне шкодна толькі тым, што на прадукце застаюцца лішкі алею. Калі даць алею сцячы пасля гатавання, карысць ад страў з гарбуза будзе гарантавана перавышаць патэнцыйную шкоду ад абсмажвання.
Бліны з тушанай капустай і грыбами — вельмі смачныя, з хрумсткай скарыначкай і сакавітым начыннем. Іх можна падаваць як самастойную страву, са смятанай або соусам, а таксама ў якасці дадатку да першых страў.
Спачатку трэба перабраць грыбы, адрэзаць лішняе. Калі мы гатуем, напрыклад, апенькі, неабходна зразаць ножку на 3/4, калі грыб пабольш, ножка будзе сухая, яе зразаем цалкам, буйны капялюшык разразаем на некалькі частак.
Перабіраем грыбы, пасля замочваем у халоднай вадзе на 5-10 хвілін, зліваем ваду з лясным брудам. Затым нам спатрэбяцца буйныя рондалі для варэння. Трэба разумець, што грыбы ўварацца, іх стане значна менш.
Перад замарозкай варым грыбы ў два этапы. Першы раз пасля кіпення вады хвілін 10. Другі — зліваем ваду і варым грыбы мінімальна 40-60 хвілін. Зліваем ваду і даем грыбам астыць. Пасля раскладваем іх па пакуначках і замарожваем.
Замарожаныя грыбы гатуюцца 15-20 хвілін пасля закіпання. Калі будзем смажыць іх на патэльні, варыць не трэба, можна адразу выкладваць на агонь.
Прыгатуем сёння рэцэпт бліноў з начыннем з апенек і тушанай капусты.
Гатуем бліны.
Змешваем яйкі, цукар і соль да аднастайнасці міксерам, калатоўкай ці проста відэльцам. Дадаем да яечнай масы невялікую частку малака, прыкладна 100-150 мл. Дадаем муку, астатняе малако і змешваем міксерам. Пасля дадаём сметанковы растоплены алей. Смажым бліны.
Гатуем начынне.
Рэжам лук на кавалачкі, і засмажваем да празрыстасці на патэльні.
Рэжам грыбы (у нашым выпадку апенькі) на маленькія кавалачкі. Кладзём на патэльню і смажым хвілін 5-7.
Моркву трэба надзерці на буйнай тарцы, кладзем яе на патэльню. Дадаем алей і працягваем смажыць і памешваць пры неабходнасці.
Пасля нашаткоўваем капусту нажом, дадаём на патэльню, змешваем з іншымі інгрэдыентамі і накрываем вечкам.
Праз 5 хвілін дадаём таматавую пасту і спецыі, солім.
Закрываем вечкам і тушым нашу капусту прыкладна хвілін 20, але важна глядзець па гатоўнасці, капуста павінна стаць мяккай.
Затым бяром блінчык і выкладваем 2-3 лыжкі начыння ў сяэдзіну і заварочваем.
Бліны захоўваем у халадзільніку, іх можна есці халоднымі ці можна падагрэць у мікрахвалеўцы. Смачна есці!
Гэтая жанчына была загадкавай кнігай для ўсёй культуры Беларусі. Яй мастацкі талент, інтэлегентная падача проста ўражвалі суразмоўцаў і гледачоў. Яе любілі, крытыкавалі, паважалі, ёй зайздросцілі. Якой была знакамітая мастачка Нінэль Шчасная, і чаму менавіта ёй хацелі пазіраваць знакамітыя людзі, раскажам у гэтым матэрыяле.
Сёлета, 25 кастрычніка, споўнілася 90 год з дня нараджэння Нінэль Іванаўны. Яна была аўтарам многіх вядомых манументальных твораў. Маляўнічым работам мастачкі ўласцівая высокая паэзія і глыбіня. Яе бытавая карціна «У лазні» ўспрымаецца як філасофскі погляд на незваротнасць і кругазварот чалавечага жыцця. Дзіцё, дзяўчына, квітнеючая маладая жанчына, сталая жанчына і згорбленая старая — гэта жыццё ў яе вечным і няўлоўным руху і абнаўленні. Кампазіцыя і дзіўная тэхніка жывапісу таксама працуе на гэтую ідэю.
У Нінэль Шчаснай усё было сапраўдным. Сустрэчы са Львом Гумілёвым — сынам Ахматавай і Гумілёва. Сяброўства з Вазнясенскім, Распуціным, Астаф'евым, Еўтушэнкам і іншымі не менш знакавымі творцамі свайго часу. Песні, якія гучалі з эстрады ў выкананні Лешчанкі і Талкуновай, але напісаныя спецыяльна для яе... Шчаснай пазіравалі Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, Іван Мележ, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, яе майстэрства высока цаніў Барыс Забораў.
Ды і іншыя калегі–мужчины прызнавалі ў ёй годнага канкурэнта.
Нарадзілася мастачка ў Полацку ў сям’і настаўнікаў. Бацькі яе выкладалі беларускую мову і літаратуру. У 1946 г. сям’я пераехала ў зруйнаваны Мінск. У 1949 г. пасля заканчэння сямігодкі па парадзе мастака Сяргея Каткова дзяўчына паступіла ў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучобу працягвала ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна на факультэце жывапісу, які скончыла ў 1961 г.
Пачала свой творчы шлях Нінэль Іванаўна далёка ад радзімы — у Сярэдняй Азіі. Там яна афармляла інтэр’еры сучасных пабудоў, рэстаўрыравала помнікі дойлідства. Аднак талент мастачкі найлепш раскрыўся, калі яна вярнулася на радзіму. Аўтар працавала ў жанры карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, у станковай і кніжнай графіцы. Асноўнае месца ў творчасці мастачкі займае ўзаемадзеянне чалавека з навакольным асяроддзем, прыродай, космасам. Яе творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.
Нінэль Шчасная аформіла больш за 30 кніг – «Калінавая рукавічка» А. Васілевіч, «Матрёшкины сказки» І. Бурсава, «Рыжая палянка» Д. Бічэль-Загнетавай, «Крылы» М. Хведаровіча, «Птушка сінязорка» Г. Дзмітрыева, «Заручыны» П. Макаля, «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» А. Лойкі і інш.
Яна заснавала новы від жывапісу на шкловалакне, стала распрацоўшчыкам унікальных вітражоў. Сярод самых вядомых кампазіцый – «Вада», «Неба», «Агонь», «Зямля» (1972–1978), трыпціхі «Птушкі ў садзе», «Птушкі ў небе» (1981–1982). Адзінаццаць прасторавых кампазіцый уключаны ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца дзяржавай.
Работам мастачкі ўласцівы экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў. Многія з твораў знаходзяцца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. У 2001 годзе быў надрукаваны альбом Н. Шчаснай «Искры моей жизни», які змясціў больш за 300 твораў.
Зараз у залах Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася выстаўка, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Нінэль Іванаўны. На ёй прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы мастачкі са збору Полацкага музея-запаведніка. Творчасць мастачкі асабліва шануецца палачанамі, бо нарадзілася мастачка ў Полацку і ўсё яе жыццё звязана з родным горадам. У межах экспазіцыі прадстаўлены партрэт Ф. Скарыны, выява святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама два аўтапартрэты, выкананыя аўтарам ў тэхніцы літаграфіі пад назвай «Папараць-кветка» і «Дзьмухавец».
Паступала ў медыцынскі, а стала народнай артысткай. Старонкі жыцця Соф’і Друкер
Карціны Валянціны Шоба часам называюць казачнымі, такія яны загадкавыя і так не падобныя на тое, што бачыш вакол. А аўтар абвяргае: «Ды якія яны казачныя, гэта наша рэальнасць. Усё з натуры. Проста я бачу так». А само мастацтва для аўтара не проста любімы занятак у жыцці, яно і ёсць — само жыццё.
Зараз у мастацкай галерэі «DK» праходзіць выстаўка творцы «А гэта вінілы пра Лета». Прадстаўлены праект абсалютна не падобны на папярэднія выстаўкі Валянціны. Нарадзіўшыся разам з культурай хіпі і дайшоўшы да пэўнага ўзросту Валянціна прыйшла да ўсведамлення прывабнасці і правільнасці сузірання і адзіноты як асновы жыцця. І раптам з цэнтра яе жыцця забіў фантан з кветак і гукаў… Публіка кідае кветкі на сцэну ўспамінаў…
Валянціна Шоба — чалавек унікальны. Яна не проста таленавітая мастачка, яна шчырая, адкрытая і прыцягальная жанчына. Гэта той прыклад асобы, якая ніколі не раўняецца на стэрэятыпы і меркаванні іншых людзей. Яна робіць і стварае так, як адчувае.
Калі вы толькі знаёміцеся з гэтым чалавекам, ёсць адчуванне ў вашай камунікацыі чагосьці лёгкага і роднага. Гэта пачуццё не зблытаеш ні з якім іншым: ёсці ў ім чараўніцтва і шчасце.
Таксама як і работы аўтара кранаюць атмасферай любові.
Мастацтвазнаўцы падкрэсліваюць: завітаўшы аднойчы на любую выстаўку Валянціны Шобы, ваш унутраны свет ужо не будзе такім, як раней. Тут вы пазнаёміцеся з самай сапраўднай дабрынёй, якая перадаецца нават праз паветра.
Новая выстаўка мастачкі — гэта спроба вярнуцца ў сезон цеплыні і сонца, спроба сагрэцца ўжо халоднай восенню яркімі летнімі сюжэтамі. А аб’ядноўвае гэтыя работы музыка, якая разліваецца ўнутры гледача лірычнымі і спакойнымі нотамі пасля прагляду экспазіцыі.
Валянціна Шоба нарадзілася ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў 1964 годзе. У 1989 годзе скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі. Жыве і працуе ў горадзе Гродна. З 1985 удзельнічае ў шматлікіх выстаўках, якія праходзілі не толькі ў гарадах роднай Беларусі, але і ў Польшчы, Італіі (Фівіцыян, Рым), Францыі (Жэнева, Лімож). Яе работы прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Мастачка з'яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, а таксама сябрам Міжнароднай гільдыі мастакоў.
Валянціна Шоба ўпэўнена, што можна навучыцца маляваць, але быць мастаком — гэта нешта іншае. Яе ўласныя работы на дзіва казачныя, яркія, пазітыўныя. Яна сама не можа назваць стыль, у якім яны выкананы. Ёсць любімыя колеры, шмат фактуры, святла і нейкага дзіцячага зачаравання. Але галоўнае, у мастачкі есць жаданне быць шчырай з сабой і гледачамі.
Медавік — адзін з самых папулярных дэсертаў, які лёгка прыгатаваць самому. Мёд і ваніль надаюць торту ўнікальны водар, выпечка атрымліваецца мяккай і паветранай.
Рэцэпт медавіка з'явіўся 200 гадоў таму, калі кухар імператара Аляксандра I прыгатаваў для яго жонкі цудоўны дэсерт. Імя кулінара не захавалася ў гісторыі, але мядовы торт стаў класікай кандытарскага мастацтва. Цяпер існуе мноства рэцэптаў медавікоў, аднак першапачаткова знакаміты торт уяўляў сабой выпечку з каржоў са смятанным крэмам. Як жа гатуюць мядовік зараз?
Гэтым разам прапануем вам рэцэпт медавіка-рулета ад блогера, гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.
Для цеста:
Для крэма:
Змайстраваць вадзяную баню.
Змяшаць мед, масла, цукар. Памешваючы нагрэць да поўнага растварэння цукру. Не кіпяціць!
У смятану дадаць соду, добра перамяшаць . Пачне ўтварацца пена.
Уліць смятану з содай у мёд, перамяшаць.
Дадаць яйка, добра перамяшаць, зняць з агню і трошкі астудзіць.
Дадаць муку. Венчыкам замясіць цеста, яно павінна быць кснсістэнцыі густой смятаны.
Выліць цеста на бляху тонкім слоем, разраўняць, каб была аднолькавая таўшчыня.
Выпякаць пры 170 градусах 10 хвілін, да залацістага колеру. Бісквіт атрымаецца мяккі, духмяны.
Для крэма трэба ўзбіць вяршкі са смятанай і цукровай пудрай.
Бісквіт добра астудзіце, змажце крэмам, скруціце ў рулет. Пакладзіце ў халадзільнік на некаторы час для прапіткі . Чым больш паляжыць, тым смачней будзе. Можна ўпрыгожыць цукровай пудрай ці растопленым шакаладам.
Смачна есці!
Павольныя, амаль далікатныя рухі масажыста, прыглушаныя гукі, спакойная музыка — усё накіравана на паслабленне і пазбаўленне ад стрэсу. І адчуваеш, як галава, твар, шыя і плечы нібы вызваляюцца ад назапашанай напругі, выклікаючы адчуванні камфорту і душэўнай раўнавагі. Так, масаж творыць цуды.
А тым часам яшчэ да нашай эры масаж паспяхова ўжывалі ў Старажытным Кітаі, Егіпце, Грэцыі. Так, у двары асірыйскага цара Санхірэба быў знойдзены алебастравы рэльеф, на якім намаляваны розныя маніпуляцыі масажу.
На папірусе, знойдзеным археолагамі ў саркафагу егіпецкага палкоўніка, былі намаляваны прыёмы масажу. Першым грэчаскім лекарам, які раіў ужываць масаж як аздараўленчы сродак быў Герадыкос. Яго вучань Гіпакрат рэкамендаваў для лячэння хворых размінанне. І з таго часу масаж увайшоў у нашае жыццё.
Пад уздзеяннем масажных рухаў адбываецца шмат важных працэсаў: паляпшаюцца функцыі скуры, нармалізуюцца абменныя працэсы, аказваецца спрыяльнае дзеянне на сістэму кровазвароту.
З дапамогай масажу можна прыкметна змяніць контуры цела, палепшыць тонус скуры. А яшчэ можна змяніцца не толькі знешне, але і ўнутрана — палепшыцца настрой, павысіцца працаздольнасць, стане лёгка і светла на душы.
Масаж прыемная працэдура, асноўныя прыёмы — пагладжванне, расціранне, размінанне і вібрацыя. Рухі спецыяліста моцныя, яны глыбока прапрацоўваюць кожную мышцу, але ў той жа час мяккія і асцярожныя. Для пачатку выбіраюцца зоны, якія падвяргаюцца ў паўсядзённым жыцці залішняй нагрузцы. У большасці выпадкаў - гэта спіна (сядзенне за камп’ютарам) і ікры (любоў да высокіх абцасаў).
Пасля першага ж сеансу болі ў спіне і нагах стануць менш, а да канца курса масажу і знікнуць зусім. Скура падцягнецца, будзе выглядаць свежа і дагледжана.
.... Дзесьці бурліць гарадское жыццё, без канца тэлефануюць смартфоны, прызначаюцца і зрываюцца дзелавыя сустрэчы — мне да ўсяго гэтага няма справы. Я там, дзе толькі музыка, сонечнае святло і чароўныя рукі масажыста.
Самамасаж твару Асахі (Зоган). Сакрэт маладосці скуры з Японіі
Сёння, 25 кастрычніка, ва ўсім свеце адзначаюць Дзень макарон. Гісторыя свята пачалася ў 1995 годзе. Тады ўдзельнікі кангрэса вытворцаў пасты, які праходзіў у Італіі, вырашылі заснаваць асобны дзень у годзе для гэтай падзеі.
Штогод свята аб'ядноўвае аматараў прадукта з усяго свету і прапагандуе разнастайнасць яго формаў. Асаблівую ўвагу надаюць культурным аспектам кулінарыі. У свеце існуе больш за 600 разнавіднасцяў макаронных вырабаў і дзясяткі спосабаў іх прыгатавання.
Аднак, якія макароны насамрэч з’яўляюцца карыснымі, і як правільна іх выбіраць у краме і гатаваць без шкоды для фігуры, давайце разбірацца.
Самымі карыснымі і якаснымі лічацца макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы. Уся справа ў рознай вугляроднай структуры цвёрдай і мяккай пшаніцы. У цвёрдых зёлкавых культурах змяшчаецца крышталічны крухмал, а ў мяккіх — крухмал мае аморфную форму. У працэсе перамолу зерня цвёрдай пшаніцы ў муцэ застаюцца ўсе карысныя мінеральныя рэчывы, вітаміны групы В, Е, РР і трыптафан — амінакіслата. Пасля перамолу мяккіх зёлкавых — у іх складзе не застаецца практычна нічога, акрамя крухмалу і клейкавіны, якія з'яўляюцца прычынамі лішніх кілаграмаў.
Карысць макаронаў з цвёрдых гатункаў пшаніцы відавочная. У такіх вырабах захоўваецца жалеза, марганец, калій, фосфар, клятчатка прыроднага паходжання і менш за 1% тлушчу.
Макаронныя вырабы з мяккіх гатункаў пшаніцы лёгка адрозніць, дзякуючы свайму ненатуральна яркаму колеру і падвышанай ломкасці. Якасныя макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы часцей за ўсё маюць залацісна-жоўты ці крэмавы колер, з ледзь прыкметнымі цёмнымі ўкрапінамі. Гэтыя кропачкі гавораць аб прысутнасці ў макаронах мукі грубага памолу. Калі адценне набытых вамі макаронаў практычна белае ці шэрае, ведайце: падчас вырабу дадзенага прадукта выкарыстоўвалася мука нізкай якасці, а ненатуральна-жоўтая афарбоўка кажа аб хімічных фарбавальніках.
Пры варэнні якасны прадукт не разварваецца і не развальваецца, а вада пасля прыгатавання застаецца адносна празрыстай.
Каб добра запомніць усе правілы макаронаў, лепш іх сфармуляваць. Такім чынам:
Макароны могуць быць нават карысныя пры пахудзенні, але ва ўсім павінна быць мера: калі ёсць жаданне паменшыць вагу, на дыету толькі з макаронаў пераходзіць не варта.
Жанчынам на позніх тэрмінах цяжарнасці не рэкамендуюць макароны наогул — яны могуць выклікаць запоры. На ранніх — дазволеныя вырабы з цвёрдых гатункаў. Падчас кармлення груддзю трэба пачынаць уводзіць макароны ў рацыён паступова, не больш за 60 гр. у дзень.
Пры гастрыце і панкрэатыце макароны не забаронены, але важна зважаць увагу на тое, з чым іх есці — напрыклад, у пасце не павінна быць вострай і занадта тлустай падліўкі. Пры язве макароны можна есці толькі моцна разваранымі, сярэдняй тэмпературы і без вялікай колькасці соусаў і солі.
Пры дыябеце макароны з мяккіх гатункаў пшаніцы пад поўнай забаронай, некаторыя з цвёрдых гатункаў можна, але пры карэктаванні доз інсуліну і маленькімі порцыямі.
Унікальная для Беларусі выстаўка «Viva Kola Art» адкрылася ў мінскім Палацы мастацтва. Як можна здагадацца з назвы, прысвечана яна роварам.
Арт-праект прымеркаваны да 10-годдзя веласіпеднага клуба «Мінск». Пры стварэнні выстаўкі ўздельнікі клуба звярнуліся да Беларускага саюза мастакоў і знайшлі баланс паміж спортам і мастацтвам. Аснову экспазіцыі складаюць. лепшыя работы ўдзельнікаў мастацкага конкурсу. Праз месяц мы даведаемся пераможцаў у 7 яго намінацыях: «Скульптура», «Графіка», «Жывапіс», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Арт-аб'ект», «Фатаграфія».
Экспанатамі напоўнілі ажно тры паверхі, а гэта параўнальна па маштабах з «Восеньскім салонам». На першым размясцілі рарытэтныя дзіцячыя і дарослыя веласіпеды. А сцены ўпрыгожылі сучасныя фатаграфіі спартсменаў, форма пераможцаў разнастайных спаборніцтваў, савецкія плакаты.
Самае ж цікавае — на другім паверсе. Там размясцілі разнастайныя арт-аб'екты і прадметы мастацтва, так ці інакш звязаныя з коламі, роварамі і адпаведным відам спорту.
Выстаўленыя тут работы бяруць удзел у конкурсе, пераможцаў якога ўзнагародзяць 11 лістапада.
— Гэтая выстаўка — унікальная гістарычная падзея не толькі для Беларусі, але і для свету, таму што ў нас атрымалася злучыць веласіпедны спорт і мастацтва, — адзначыў на акдрыцці праекта старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. — І гэты, здавалася б, вельмі незразумелы праект мы ператварылі ў цэлую падзею. Я вельмі рады, што ў нас атрымалася сяброўства: спорт інтэграваўся ў мастацтва, а мастацтва — у спорт, што прывяло да з'яўлення новага арт-прадукта. Я думаю, што гэта толькі наш пачатак такога маштабнага супрацоўніцтва.
Жанравая разнастайнасць, прызнацца, прыемна здзіўляе. Тут можна ўбачыць амаль усе класічныя віды мастацтва: пачынаючы ад жывапісу і заканчваючы мудрагелістымі скульптурамі. Таму зразумела, чаму ў першы ж дзень сюды прыйшло даволі шмат людзей.
Веласіпедны клуб «Мінск» пачаў рыхтавацца да выстаўкі яшчэ год таму, бо для часткі экспазіцыі, звязанай з гісторыяй клуба, трэба было падрыхтаваць шмат фатаграфій, ровараў ды іншых аб'ектаў рознага роду, а дамоўленасці аб правядзенні мастацкага конкурсу дасягнулі яшчэ ў студзені.
Удзел у конкурсе узялі ўжо знакамітыя і вядомыя аматарам арт-праектаў мастакі і творчая моладзь з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама з Баранавіч, Бабруйска, Жлобіна, Маладзечна, Салігорска. Сярод іх — прафесіяналы і пачаткоўцы, якія актыўна ўдзельнічаюць у выставачнай дзейнасці, а таксама студэнты БДАМ, навучэнцы мастацкага каледжа імя А. Глебава, мастацкага каледжа імя І. Ахрэмчыка. Усяго больш за 200 чалавек.
Рэспубліканскі мастацкі конкурс «Viva Kola Art» — гэта крок на шляху да сінтэзу веласпорту і мастацтва, а дакладней ровара як інструмента, які аб'ядноўвае людзей рознага ўзросту, нацыянальнасцей і прафесій.
Медытацыя па-мастацку. Выстаўку Валерыя Талкачова адкрылі ў Мінску
Вось і пачаўся восеньскі баль. У садах і парках, у лясах і пералесках, а таксама ля прыбярэжных поймаў разгараецца залаты пажар. Сонца, няхай сабе і дрыготкае, але ў такія часіны лес запальвае пурпурам і барвою. Чырвонае лона плыве золатам па ўзгорках на лугі і абшары. Радуе, песціць усё жывое цёплымі аксамітавымі дзянькамі бабінага лета. І празрыстае, як горны крышталь, паветра, іскрыстыя на сонцы сярэбраныя ніткі павуціння, іней на траве і цішыня да галаўнога болю захоўваюць ў сабе невымоўную прывабнасць.
Але тут, у гэтым ціхім і велічным кутку возера, не да восеньскай прыгажосці. Сабралася як не ўсё воднае і каляводнае птаства. Асабліва вылучалася невялікая са спіны бурая з дробнымі цёмнымі пястрынкамі, жывот, галава і шыя з прадольнымі палоскамі вохрыстага колеру, птушка з жоўтай дзюбкаю. Пройдзе туды-сюды, затым уцягне галаву ў плечы, замаскіруецца і шукай, не знойдзеш. Вельмі скрытная, трымаецца асобна і вельмі рэдка трапляецца на вочы. Толькі па характэрных для яе гуках можна даведацца пра месцазнаходжанне.
Гэта малая Чапля. Іншым разам Ваўчком яе завуць, як самую дробную птушку гэтага сямейства. Але мы ведаем больш як Бугая з-за яе жахлівага крыку. А вы не чулі, дзеці, яе гукаў? Напачатку запеўка і мыкаючы гук, як рэзанатар. Дык вось, пачынаецца серыяй так званых «удыхаў», за якімі ідзе ўласна «буханне»: бп…бп…бп…прумбб! Голас яе своеасаблівы ў розны час: вясною і ў пачатку лета: «у-нуммб, у-нуммб» або «хаў» ці «каў». Тыя гукі можна пачуць як удзень, так і ўночы амаль за дзесяць кіламетраў. Пачуеш – не пужайся! Ты ўжо ведаеш чый гэта голас.
Вось і зараз малая Чапля Бугай першай кінула выклік усім водным і каляводным, вялікім і малым птушкам: усе ёй замінаюць паляваць у прыбярэжнай зоне. Абвясціла і знікла. У позе затойвання выцягнула галаву і шыю вертыкальна ўверх і пакачваецца ў такт рухам акаляючых зараснікаў чаратоў.
Першым парушальніка прыбярэжнага спакою ўбачыў шэранькі Салоўка. Але гэтаму вясёламу голасу Бугай толькі ўзрадаваўся:
– Ты адзіны, сябра Салоўка, хто можа зразумець і нават падняць настрой.
А Салоўка тым часам заспяваў так шчыра, так заўзята, што хутка ў Бугая мінуў сум. Але сюды, у чараты, прабраўся гарэзлівы Вецер. Зашалясцеў, разгуляўся, што нават прыбярэжныя вольхі прыгнуліся як ні да самай вады. А той гудзеў: «Гэта я ма-агу-у-у! Гэта я ма-агу-у-у! Дзе Бугай? На сход яго запрашаюць!»
Ды так парасшпуляў усіх прысутных – Качак ды Чаек, Лебедзяў ды Кулікоў. Апошнія шпацыравалі па беразе, а як падуў моцны Вецер уміг на дрэвы пазакідваў іх. Птушкі пачалі пішчэць ад страху, а Вецер ім і кажа:
– Каб не стваралі адно аднаму праблем! Месца ім мала! Я бачу ўсё, і ўміг парадкі навяду, – ужо больш спакойным і разважлівым голасам казаў Вецер ...
Бугай так узрадаваўся, што тут жа вылез са схованкі:
– Дзякуй, Вецер! – Навядзі, навядзі тут парадак, – прасіў Бугай.
– Чуў я, што ты ўсё тут замуціў. Вось вам і маленькая. Сваркі ды звады з-за яе пачаліся…
Тут, як па камандзе, усе птушкі сабраліся. І пачалося…
– Так, сябра Вецер, гэта адзін Бугай усім не дае спакою сваім крыкам-буханнем, - тараторылі Качкі. – Толькі за якой дробнай рыбкай палюеш-палюеш, а Бугай тут як тут. Прама з роту выкрадзе сваёй доўгай дзюбай. Хаця побач жабкі яго любыя скачыць-пасміхаюцца.
– Так, так! – засакаталі Кулікі. – У нас каторы год нават птушанят цягагае, гад ненажэрлы!
– Ці ж я цягаю? А калі бачылі, то калі гэта было?
– Гляньце вы, яшчэ і здзекуецца!
– Та-а-к, усе супакоіліся! – раздаўся моцны голас Ветра. – Няхай Лебедзь унясе яснасць: што і як тут адбылося.
Рупілася Ветру даведацца: ці праўду птаства бавіць, ці забаўляюць і яго розум сваімі карыснымі меркаваннямі.
– Я скажу так, – пачаў Лебедзь-шыпун. – Насамрэч Чапля справакавала бестактоўную сітуацыю, перайшоўшы дазволеную мяжу добрасуседства з Кулікамі. – На ўласныя вочы бачыў, як яна нахабна сагнала самку Куліка з гнязда, а яечкі праглынула. Па ўсёй набярэжнай тэрыторыі няма ніякай свабоды для дробнай птушкі. І ўсё з-за нахабнасці гэтай малой, здавалася б, істоты.
Трыснёг здратаваны-патаптаны, але не спрэс, а толькі асобнымі сцежкамі – там, дзе рыбак лодку кіраваў. А вунь штосьці шэрае мільганула? Можа гэта таксама Бугай? Адразу бачна, што гэта вельмі чуйная і асцярожная птушка, і цяпер пачуўшы галасы, падняла галаву ды загаварыла чалавечым голасам:
– Што вам усім ад мяне патрэбна? – Ходзяць тут розныя! Пішчаць, свісцяць, усю маю жыўнасць параспудзілі.
– Выходзь, выходзь! – запрасіў Лебедзь. – Глядзі як не мы параспудзілі тваю здабычу! А як сама гарланіш і ўдзень, і ў начы тады ўсё добра. – Не такая ты ўжо малая, а тым больш пільная і скрытная. Патлумач нам пра свае шкодныя ўчынкі.
– Акыш, каб цябе! – закрычалі Кулікі. – Акыш! Бач, дзе месца для жыроўкі выбрала! І як нам цяпер жыць без дзяцей, га?
Кулікі асмеліліся і падыйшлі да Чаплі, каб тая патлумачыла свой учынак, а тая – дзе там! – і гаварыць не хоча. Толькі бу-бу-бу-бу.
Чайкі і Качкі ўраз падняліся і ўсім кагалам напалі на Бугая.
– Усё ёй не так! Быццам вады не хапае, хадзі-цёпкайся, толькі нікому не замінай. Ні знешнасцю здзівіла, ні розумам. Мы зараз цябе правучым!
Тым часам на падмогу Чаплі пазляталася столькі яе суродзічаў, што мусіць не бачыла тое наваколле – скрозь шэрань адна. І як пачалі сваё бу-бу, бу-бу.
Вецер назіраў-назіраў за тымі спрэчкамі, а потым як падзьме, як завые, што ўсе ўміг разляцеліся хто-куды. Адныя ад страху, іншыя ад сораму ці несправядлівасці да іх, як не атрымаўшых права голасу.
– Каб я больш ніколі не чуў ні сварак, ні свадаў, – казаў злосны Вецер. –Памыляцца можа кожны. Прызнаць памылку – прыстойны. Папрасіць прабачэння – мужны. А вось узнавіць адносіны – дужы духам. – Кожны мае права на свабоду дзеянняў і ўласную незалежнасць, – працягваў Вецер. – Тэрыторыі і спажывы для кожнага ўдосталь.
Усё птаства ўважліва слухала мудрага Ветра. Раз-пораз чуліся галасы, што нельга мірыцца з меншым злом, баючыся што будзе большае. Але большасць птушак толькі ківала галовамі, пагаджалася і паводзіла сябе прыстойна.
У гэты момант, на ўздзіў усяго паважанага сходу, у круг выйшла Чапля і пачала вініцца і каяцца, што болей не будзе шкодзіць і замінаць іншым.
Кулікі гэты ўчынак Чаплі вызначылі як няшчыры, бо пасля такіх слоў толькі застаецца пераляцець у другое месца, дзе чакаюць, а не заставацца там, дзе будуць цярпець. Як гэта між вялікай шэрай Чапляй і малой Чапляй Бугаём. Калі адна адну цярпець не могуць, так і жывуць.
Усе ведаюць, што малая Чапля Бугай і шэрая Чапля жывуць на адным прыбярэжным чаратовым лапіку. Жывуць даўно, і, здаецца, ціха-мірна. Некалі, бывала, спрачаліся. Тыя спрэчкі былі пра тое, хто з іх важнейшы.
– Я калі іду па вадзе на мяне ўсе азіраюцца, – казала, нібы шукаючы апраўданне сваім ўчынкам малая Чапля. – Вунь, надоечы крочыла ўздоўж азёрнага берага. І, хаця, быў надвячорак, прыцемкі апускаліся, за мной беглі і дзеці, і адпачываючыя. Ці ж гэта не крыўдна?
– Канечне, дзікуна ўбачылі! – А што ім яшчэ рабіць як не памацаць, а тое і вышчыкнуць пяро з дагістарычнай істоты! – Кра-кра-кра, – хорам азваліся неабыякавыя да чужой бяды Качкі. – Гэта ж сапраўднае багацце на многія пакаленні!
– А то дзе яшчэ такую грацыю ўбачаць! – не адставалі Чайкі.
– Толькі ў музеі! – не адставалі ад астатніх Кулікі.
– Ды зразумей ты, Бугай, на таргу долі не купіш, – дадаў Лебедзь-шыпун.
– Што праўда, то праўда! – загагаталі толькі што прыводніўшая чародка шэрых гусей. – Не дадзім увесці шаноўны сход у зман, але і нам іншы раз гэтая маленькая, здавалася б якая ад яе шкода можа сыходзіць, але гэта толькі па знешнім выглядзе. Насамрэч, яна нават нам іншым разам перашкаджае падсілкавацца, калі спыняемся падчас далёкіх пералётаў. –Ведаеце, быццам наўмысна боўтаецца, разганяючы малькоў ды розную карысную для нас спажыву.
І як пачалі біць-ўзмахваць крыллямі па вадзе, ажно пырскі як не да неба лятуць. Абураюцца так актыўна, што большасць прысутных расхвалявалася магчымай бойкі.
І толькі Вецер зноўку аказаўся побач.
– Я ўжо не ў тым узросце, каб быць неўпэўненым у сабе. Жыццё навучыла мяне быць неўпэўненым у іншых. – Бачу, як ні старайся – для ўсіх добрым не будзеш.
– Не хвалюйся, шаноўны Вецер! – азвалася Чапля Бугай. – Абяцаю выправіцца. І буду глядзець на свет як для ўсіх зручна.
Птушкі пераглянуліся паміж сабою, а Лебедзь-шыпун будзе казаць:
– Гэта вялікі набытак глядзець на гэты свет вачамі іншых. – І лічыцца з меркаваннем іншых.
– І больш пачцівай да ўсіх, – дадала малая Чапля. – І прашу прабачэння ў Кулікоў за свае нахабства.
– У мяне адзіны ёсць прынцып: заўсёды веру ў лепшае, – прашумеў мудры Вецер. – І вам раю!
Я таксама там быў, слухаў галасы птушак, любаваўся ўзорамі восені і адчуваў, як на душу кладуцца кладуцца спакой і лагода.
Са школьнай праграмы многія вынеслі для сябе трывалы стэрэатып пра беларускую літаратуру: гэта пра гаротных сялян, якія вечна змагаюцца за сваю волю і долю, – вельмі павучальна, але не асабліва цікава.
А вось калі хочацца пра трагічна-тужлівае каханне, якое забірае думкі і душу, з безнадзейнага цыніка-мізантропа робіць чуллівага каханка, а з бездакорнага рыцара — раўнівага шаленца (адным словам, пра ўсё тое, што так любяць дзяўчаты і з чаго паблажліва кпяць хлопцы), то гэта, хутчэй, да Тургенева, Лермантава, Купрына... Між тым у беларускай класічнай літаратуры хапае твораў менавіта пра гэта – пра крыштальна чыстае каханне, якое не магло адбыцца, каб не страціць сваю ідэальную чысціню, якое засталося з героямі назаўжды – у сэрцы, не ў шлюбе.
Прапануем пяць яркіх твораў беларускай літаратуры пра каханне, пра якія вы маглі не чуць, нават калі добра вучыліся ў школе.
1. Апавяданне Міхася Зарэцкага «Кветка пажоўклая» (1925) разглядаюць як твор пра трагедыю чалавека на зломе эпох, калі даводзілася ахвяраваць асабістым на карысць гармадскага. Усё так. А цяпер пра каханне.
Сацыяльна-палітычныя змены пачатку ХХ ст. займалі ці не ўсю ўвагу пісьменнікаў, яны спяшаліся адгукнуцца на кожную падзею, паветра поўнілася «злабадзённымі тэмамі». Твор пра каханне мог быць успрыняты як здрада вялікай справе, аднак яно не магло не прабівацца ў літаратуру, як трава праз асфальт, нават калі станавілася толькі фонам,
бо – запытайцеся ў любога пісьменніка – без кахання няма ні жыцця, ні творчасці.
Гераіню апавядання М. Зарэцкага Марыну Гарнову чытач упершыню бачыць у якасці дырэктара дзіцячага дома. Гаспадарлівая, добрая і… звычайная. І ўсё гэта, тое, што звонку, навідавоку, – няпраўда. Гарнова мела ў душы змрочную таямніцу, якая атручвала кожную яе хвіліну. І менавіта гэтая безнадзейнасць і асуджанасць, прыхаваная прывабнасцю сталай жанчыны («кветкі пажоўклай»), прыцягнула ўвагу галоўнага героя Алеся Булановіча. Ён адзіны нешта разгледзеў у ёй сапраўднае, шчырае, тое, што было ў ёй да таго, як запаланіла яе душу атрута бацькоўскага пракляцця. Заўважыў гэта і пакахаў. Супраціўляўся каханню, адмаўляў яго, падманваў сябе …
Бацькоўскае пракляцце Гарнова атрымала з-за таго, што не выратавала ад расстрэлу роднага брата, ідэалы рэвалюцыі аказаліся для яе, апантанай рэвалюцыянеркі, мацнейшымі за сямейныя сувязі. Пракляцце, як пякельная кветка, распускалася ў яе душы, выціскала спакваля прагу жыцця, і за каханне яна схапілася, як за апошнюю надзею на паратунак. Так безнадзейна хворы хапаецца за любую падманлівую надзею. Аднак ніводзін чалавек у свеце, нават той, які кахаў яе, прымаючы страшную таямніцу, не мог спыніць дзеянне атруты. Гарнова скончыла жыццё самагубствам і тым самым вызваліла свайго каханка, бо тое, што для яе было «прыгожай акрасай астаніх дзён», ён адчуваў як «ліпучыя путы, павучынне тое атрутнае, што хмелем спавівала волю яго».
2.Апавяданне Кузьмы Чорнага «Вераснёвыя ночы» (1928) разглядаецца ў кантэсце тэмы злому патрыярхальнага ўкладу на вёсцы. Усё так. А цяпер пра каханне.
Галоўная гераіня Агата сустракае чытача ў не вельмі прывабным выглядзе: увіхаецца па гаспадарцы, сварыцца мімаходзь на свойскую жывёлу і суседскіх дзяцей. Пісьменнік расцягвае да драбніц апісанні падворка, хаты, за якімі не чакаеш цікавага працягу. Спачатку і сама Агата не выклікае асаблівай цікавасці: жыве ў адной хаце з братам-удаўцом, дапамае яму даглядаць гаспадрку і гадаваць сына. Ёй амаль трыццаць год (па тым часе – ужо не нявеста, жаніхоў чарга не стаіць). Сватаўся некалі шмат хто, ды яна «перабірала», чакала кахання. І вось тут мы бачым сапраўдную Агату, тую, якая «не хацела без кахання замуж ісці» (у тагачаснай іерархіі каштоўнасцей — бунт, значэнне меў пасаг, а не каханне).
Да яе сватаецца сябар брата Зыгмусь Чухрэвіч, добры, паважны чалавек і гаспадар, нуднаваты крыху, але затое не пакрыўдзіць ніколі. Апошні яе шанец выйсці замуж, яна гэта разумее. Ды толькі… кахання няма. Глядзіць яна на яго і думае: «Ісці за яго? І каб дзіцё маё было ад яго? Родненькія ж мае… А Божачка!» І ёсць у вёсцы Асташонак, прыгожы, вясёлы, ласкавы, цягне Агату да яго. Разумее, што замуж за такога не пойдзеш, няма ў чалавека сталасці ў галаве, ні ладу, ні шчасця з такім не нажывеш, толькі каханне — імгненнае, падманлівае, ды якое яшчэ ганьбай абернецца на ўсю вёску (бо сам жа Асташонак і пахваліцца). Ды ўсё ж Агата, насуперак усяму, адмаўляецца ад шлюбу з нялюбым Чухрэвічам і абірае ноч кахання з Асташонкам. Дзеля таго, каб спатоліць смагу кахання і нарадзіць ад яго дзіця.
Яе жаночы выбар — быць свабоднай, гадаваць дзіця адной, не зважаючы на плёткі аднавяскоўцаў, — прыносіць ёй супакой. «Вераснёвыя ночы» яе зыходзячай маладосці набылі сэнс, напоўніліся чаканнем шчасця.
3. Аповесць Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» (1967) — ці не першы ў беларускай літаратуры твор пра крызіс сярэдняга ўзросту. Усё так. А цяпер пра каханне.
Чазенія – далёкаўсходняя вярба, святлолюбівае дрэва, расце на бясплодных галеніках уздоўж горных рэк, там, дзе нічога болей не расце. Гэта алегорыя кахання, якое спраўдзілася насуперак усяму… ды не прыжылося.
Севярын Будрыс і Гражына Арсайла сустрэліся настолькі па-кіношнаму выпадкова, што адразу чакаеш такога ж кіношнага працягу. Ён — даследчык-фізік, які перажывае смерць сябра і крызіс ідэалаў, яна — натураліст, іранічная, моцная прыгожая жанчына, якая звыкла да дзікай прыроды і простых правіл у жыцці. Іх жыццёвыя ўстаноўкі настолькі розныя, што правіла «супрацьлегласьці прыцягваюцца» спрацавала не адразу. Каханне яны знайшлі нашмат раней, чым паразуменне, і калі розум усё яшчэ спрабаваў шукаць прычыны «чаму не», сэрцы, рукі, вусны ўжо былі безабаронныя перад пачуццём. Каханне разгортваецца на фоне чароўных пейзажаў, небяспечных сустрэч з драпежнымі звярамі, аскетычнага паходнага побыту, што робіць гісторыю казачнай і незабыўнай.
Калі настае час вяртацца да звыклага гарадскога жыцця, Севярын з’язджае, а Гражына абяцае прыехаць па заканчэнні экспедыцыі. Тут бы і супакоіцца чытачу, атрымаўшы «хэпі энд». Ды толькі абяцанай сустрэчы не адбылося. Гражына не прыехала, і Севярын, вылекаваны каханнем, зноў абрынаецца ў бездань тугі. Сябры агучваюць розныя версіі: яна замужам, яна загінула, яна не кахала… А Севярын, якому застаецца толькі блукаць лабірынтамі ўспамінаў, нарэшце атрымлівае ліст, дзе Гражына тлумачыць прычыну свайго знікнення: іх каханне было настолькі ідэальным, што яна баялася забіць яго побытам, баялася, што звычайнае сямейнае жыццё знішчыць тое ўзнёслае пачуццё, што нарадзілася паміж імі сярод дзікай прыроды. А смерць кахання для яе – усё адно што ўласная смерць. Нібыта для таго, каб Севярыну было яшчэ цяжэй заразумець яе ўчынак, Гражына прызнаецца, што чакае дзіця. Вядома, ён вырашае ў што б ні стала знайсці яе. Ну, тут, як кажуць, можна пафантазіраваць наконт працягу. Пісьменнік пакінуў нам гэтую магчымасць.
4. Аповесць Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (1976) – гэта твор пра гераічнае змаганне мінскіх падпольшчыкаў падчас нямецкай акупацыі. Усё так. А цяпер пра каханне.
Гандлярка Вольга паўстае перад намі як прагматычная да цынізму «дзелавая жанчына». Яна вельмі шануе ўласны дабрабыт, ведае, на чым і як можна зарабіць, не грэбуе далучыцца да марадзёраў. І менавіта яе сэрца раптам кранае змучаны юнак Алесь у лагеры ваеннапалоных у Драздах. Яна выкупае яго ў немцаў, аддаўшы не толькі грошы і прадукты, якія былі ў яе пры сабе, але і зняўшы з вушэй залатыя завушніцы. Вольга выхадзіла яго, змарнелага і хворага, а ён чытаў ёй вершы Блока, якіх раней гандлярка ніколі не чула. Каханне паміж імі было нераўназначным, хаця і прадказальным: у яе – ад захаплення нечым высакародна-ўзнёслым, чаго заўсёды не ставала ў яе жыцці, у яго – ад удзячнасці і прагі жаночай ласкі.
Ачуняўшы, Алесь далучыўся да падпольнай барацьбы. Вольга спакваля, праз сумневы і развагі, таксама далучылася, стала сувязной у падпольшчыкаў, але зрабіла гэта ў першую чаргу дзеля кахання. Яно абуджала ў яе найперш чалавечае, а не грамадзянскае. Яе рашэнне падарваць паліцая і фашыста, рызыкуючы жыццём, – свядомае ахвяраванне каханаму, а не Радзіме. Яна ўвесь час хацела быць героем найперш для яго.
Аповесць Аляксея Карпюка «Данута» (1978) — падрабязная карціна міжваеннай Вільні і партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Усё так. А цяпер пра каханне.
Разумны, але праставаты вясковы хлопец Ян Барташэвіч прыехаў у Вільню за лепшым жыццём. Вучыўся ў гімназіі, увесь час працаваў, каб плаціць за вучобу, і зазіраў у суседскі двор: там, у генеральскім доме, жыла юная Данута – дзяўчына прыгожая, як песня, і недасяжная, як мара. Ён прыняў сваё каханне не адразу, доўга спрабаваў прыглушыць яго «пачуццём класавай нянавісці», ды ўсё марна. А пасля таго, як дзяўчына адказала яму ўзаемнасцю, апошнія аргументы супраць «праклятых паноў-эксплуататараў» страцілі і так не вельмі моцнае сваё ўздзеянне. Данута і Янэк, як яна яго называла на польскі лад, сустракаліся пад прыкрыццём спагадлівай служанкі цёткі Антосі. Ім было хораша і весела разам, ды ўсё ж пастаянна нешта замінала зблізіцца па-сапраўднаму: то рэўнасць, то забабоны, то ўзаемныя крыўды…
Яны пасварыліся перад пачаткам вайны, а сустрэцца давялося зусім у іншым жыцці: ён – кіраўнік партызанскага атрада, яна – супрацоўніца акупацыйнай адміністацыі. Замест танклявай, чароўнай, наіўнай дзяўчыны Барташэвіч убачыў стомленую, крыху вульгарную, захмялелую ад віна жанчыну. Ён адчуваў злосць, а Данута – толькі шкадаванне, што не змагла з ім шчыра пагутарыць. Бо здрады не было. Ужо пасля вайны ён даведаўся, што яна дапамагала падпольшчыкам і партызынам і ўрэшце за гэта была пакараная смерцю.
Імя Данута, дзе б Барташэвіч яго ні пачуў, адгукалася ў яго сэрцы болем і пяшчотай. Ён ведаў, што заставаўся верным ёй заўсёды, і яна ў сваім апошнім лісце да яго, напісаным у турме перад смерцю, казала пра тое ж. І яго жонцы Станіславе прыйшлося гэта прыняць.
Менавіта цяпер, напрыканцы кастрычника, калі ў паветры ўжо адчуваецца гаркавы прысмак восені, самы час наталіць смагу па нязбыўных марах чытаннем твораў пра такое чаканае і такое немагчымае каханне…
Адказы на пытанні сучаснасці ў беларускай літаратуры. Топ-10 кніг на ўсе часы
«Акварэль — асаблівая тэхніка, яна сама выбірае аўтара, які будзе з ёй працаваць». Гэта словы мастака Валерыя Талкачова, які захапляецца не толькі мастацтвам, але і рознымі працэсамі жыцця, што адбываюцца вакол. У кастрычніку ў арт-гасцёўні «Высокае места» прайшло адкрыццё выстаўкі творцы «Акварэльныя разважанні».
Да выстаўкі Валерый Талкачоў рыхтаваўся год. Творы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі, здзіўляюць тонкасцю і вытанчанасцю, паглыбляючы гледача ў чароўны свет лёгкага і паветранага, амаль бязважкага мастацтва. Менавіта пры дапамозе акварэльных фарбаў аўтар стварае свае работы.
На выстаўцы «Акварэльныя разважанні» прадстаўлена больш за 60 работ мастака. Менавіта «разважанні» ставіць у аснову канцэпцыі сваёй выстаўкі творца.
Акварэльныя мазкі, якія перацякаюць адзін у адно — гэта своеасаблівы працэс медытацыі, які натхняе творцу на філасофскія разважанні.
— Я жыву ў самым звычайным месцы, дзе няма рэльефу. У асноўным у маіх работах адлюстравана стаўленне да вялікай зямлі і неба, — тлумачыць Валерый Талкачоў. — Неба настолькі вечна і зачароўвае сваёй зменлівасцю. І паспрабаваць адлюстраваць рухомую стыхію непаслухмянай акварэллю — гэта выклік сабе. Мне даводзілася чуць, як людзі кажуць нібы акварэль асацыюецца з дзіцячым маляваннем. Але зараз з'яўляцца неверагодныя новыя пігменты, розныя віды паперы. І ў пэўных момантах акварэль больш даўгавечная.
Экспазіцыя ўключае гарадскія і сельскія пейзажы, аб'яднаныя гармоніяй кампазіцыі і каларыту. У сваіх работах Валерый Талкачоў імкнецца раскрыць навакольны свет ва ўсёй разнастайнасці адценняў акварэльнай палітры, расстаўляючы свае сэнсавыя акцэнты. Яго карціны — пра вечнае жаданне адлюстраваць прыгажосць прыроды, раскрыўшы яе з дапамогай тонкіх лірычных вобразаў. Праз прызму акварэльнага бачання мастак па-майстэрску зменьвае навакольны свет, ствараючы свой уласны, аб'яднаны ў дзіўныя формулы колеру і святла. Валерый Талкачоў фіксуе сваё ўражанне ад навакольнай прыроды, ствараючы каларытны малюнак.
Акварэльныя кампазіцыі Валерыя Талкачова закрануць пачуцці кожнага аматара мастацтва. У сваіх работах аўтар імкнецца ўлавіць і зафіксаваць кранальны момант жыцця, абрамляючы яго акварэльнай агранкай, увасобіць у малюнак і перадаць гледачу.
Валерый Талкачоў — тонкі і лірычны чалавек. І гэта адлюстроўваецца ў яго работах. Філасофскія разважанні, перажыванні, прыгажосць прыроды, змена сезонаў, надвор'е. Ва ўсім ён бачыць гэтую тонкасць, лірычнасць і прапускае праз сябе.
Тэлепорт у дзяцінства. Чым чапляе новы арт-праект Наталлі Шапавалавай?
Пры старых шляхах, каля храмаў, на ўскрайках нашых вёсак, мястэчак і гарадоў, а таксама на старых могілках можна спаткаць крыжы, высечаныя з валуноў. Яны розныя па памерах і формах. На некаторых ёсць надпісы, літары, знакі, лічбы і нават малюнкі. Па сёння шмат дзе на тэрыторыі Беларусі такія крыжы лічаць лекавымі.
Крыж – адзін з найважнейшых сімвалаў у рэлігіі, мастацтве і геральдыцы. Ён з’явіўся задоўга да хрысціянства і выкарыстоўваўся ў разнастайных рытуалах пакланення сілам прыроды, пра што сведчаць археалагічныя раскопкі ва ўсіх кутках свету.
У 4 стагоддзі хрысціянская рэлігія прызнала крыж у якасці свайго сімвала.
Каменныя крыжы вядомыя амаль па ўсёй Еўропе, найбольш ў яе заходняй частцы. Навукоўцы адзначаюць, што больш за ўсё іх на тэрыторыі Беларусі. Асабліва шмат на Віцебшчыне. На сёння ў нас улічана больш за 400 месцазнаходжанняў каменных крыжоў. На некаторых сярэднявечных могільніках захавалася больш за дзясятак такіх помнікаў.
Некаторыя каменныя крыжы спрадвеку лічацца народнымі святынямі. Да іх носяць кветкі, манеты, ручнікі, садавіну і гародніну. Кожны з такіх крыжоў мае сваю даўнюю гісторыю, да некаторых з іх і сёння па пэўных святах ідуць хрэсным ходам. Пра такія помнікі існуе шмат паданняў і павер’яў.
У першую чаргу гэта крыжы Тураўшчыны. Іх называюць цудатворнымі. Як абвяшчае паданне, у 10 стагоддзі, пасля ўвядзення хрысціянства, па рэках Дняпро і Прыпяць супраць цячэння прыплылі каменныя крыжы, адпраўленыя ў Тураў з Кіева. Усяго іх было дзесяць, паводле некаторых звестак, дванаццаць. Пасля прыбыцця ў Тураў яны былі ўстаноўлены на ганаровым месцы каля ракі, дзе і прастаялі каля тысячы гадоў. Ва ўсе часы, мясцовыя жыхары шанавалі іх як святыню. Пакланіцца гэтым крыжам прыплывалі людзі з усёй Прыпяці. Лічылі, што яны цудатворныя і вылечваюць хворых.
У 1930-я гады ўсе крыжы былі патопленыя. Але ў 1937 годзе, чатыры крыжы ўсплылі ў розных месцах і ў розны час. У наш час два каменныя крыжы вышынёй каля двух метраў даволі доўга знаходзіліся ў тураўскай Усіхсвяцкай старадаўняй царкве, але не так даўно другі перанеслі ў новую капліцу паблізу Кафедральнага сабора свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, дзе паставілі на спецыяльным пастаменце.
Крыжы і сёння карыстаюцца папулярнасцю ў вернікаў, каля іх заўсёды свежыя кветкі, асабліва шмат паломнікаў наведвае іх, як і тысячу гадоў таму, 27 верасня на Уздзвіжанне па праваслаўным календары. Лічаць, што менавіта ў гэты дзень крыжы валодаюць вялікай лекавай сілай і дапамагаюць ад усіх хвароб.
На Уздзвіжанне пакланяюцца і вялікаму «Чэснаму крыжу» у царкве на могілках у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Гэты крыж таксама калісьці ўсплыў тут пасля яго патаплення ў Тураве. Паводле падання, крыж прыплыў па Прыпяці і доўгі час ляжаў на беразе. Распавядаюць, нібыта святар Ананій цалкам аслеп. Аднойчы ў сне ён пачуў голас, які наракаў, чаму крыж знаходзіцца ў такім стане, і што неабходна знайсці месца, каб паставіць яго. Святар пабудаваў капліцу і змясціў там крыж. Зрок вярнуўся да яго. Пазней, на месцы капліцы быў пабудаваны храм у гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, дзе гэты крыж знаходзіцца і дагэтуль.
Яшчэ адзін каменны крыж, які прыцягвае ўвагу вернікаў і падарожнікаў, знаходзіцца на Барыса-Глебскіх могілках каля Турава.
Яго называюць «растучым», бо вераць, што крыж вырастае з зямлі штогод на некалькі сантыметраў. А яшчэ кажуць, крыж здольны выпраменьваць цеплыню, і часам снег вакол яго растае. Лічаць, што гэта адзін з крыжоў, якія патапілі ў мінулым стагоддзі бязбожнікі . Ёсць версія, што падчас паводкі яго знайшоў мясцовы жыхар. Ён пабаяўся, што праз такую знаходку ў яго могуць узнікнуць вялікія праблемы, і вырашыў цішком закапаць крыж на могілках.
Да крыжа вернікі збіраюцца 11 мая – у дзень памяці Свяціцеля Кірылы Тураўскага, які з’яўляецца нябесным ахоўнікам горада і ўсяго Беларускага Палесся. Па павер’ях, гэты каменны крыж здымае галаўны боль, нармалізуе ціск крыві, дапамагае ад розных хвароб.
На левым беразе ракі Сьцьвігі, за 8 км на поўдзень ад Турава, знаходзіцца вёска Рычоў. Каменны крыж у гэтай вёсцы таксама называюць Цудадзейным. Расказваюць: адна жанчына саслепла, і ў сне ёй быў голас, што трэба ісці да каменнага крыжа, ачысціць яго і выпіць ягоныя крошкі з вадой. Калі яна прачнулася, то так і зрабіла, пасля чаго хутка ачуняла.
У вёсцы Вільча гэтага ж раёна шануемы каменны крыж знаходзіцца на могілках. Каля яго моляцца і просяць здароўя. Крыж ўпрыгожаны штучнымі кветкамі і стужкамі, а на яго вяршыні і перакладзінах ляжаць манеты. Раней побач знаходзіўся курганны могільнік. Па легендзе, занатаванай у пачатку 20 стагоддзя, крыж пастаўлены на магіле шведскага князя, забітага ў час вайны, а ў курганах пахаваны шведскія воіны.
Шэраг лекавых каменных крыжоў ёсць на тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Так, у вёсцы Данілевічы каменны крыж, які называюць «Каменнай Дзевачкай», мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яму пакланяюцца напярэдадні Вялікадня – у Чырвоную суботу. Жанчыны збіраюцца да крыжа ў 5-6 гадзін раніцы, нясуць яму ручнікі, хусткі, фартушкі, каралі і інш. Старыя аброкі здымаюць, спальваюць на вогнішчы і ўскладаюць новыя.
Паводле падання, тут даўней было вялікае поле. Адна жанчына жала жыта са сваёй дачкой-падлеткам. Набліжалася навальніца. Трэба было спяшацца збіраць снапы, і маці прыспешвала дачку, але тая прысела адпачыць, сказаўшы, што моцна стамілася. Маці раззлавалася на дзяўчынку, не стрымалася і ў гневе крыкнула: «А што б ты каменем стала!» У гэтую ж хвіліну пацямнела, грымнуў гром, з усіх бакоў запалалі маланкі. Калі неба праяснілася, то замест дачкі жанчына пабачыла каменны крыж.
Доўга прастаяў крыж у полі, і толькі на пачатку 20 стагоддзя мясцовы святар вырашыў перанесці яго на царкоўныя могілкі. Як толькі крыж перанеслі, у вёсцы пачаліся трагедыі: мор хатняй жывёлы, пажары, гінулі людзі. Вяскоўцы вярнулі крыж на месца, і няшчасці перапыніліся. Цяпер кожны ведае: крыж не чапай, быць бядзе!
Праходзячы паўз святыню, кожны мясцовы абавязкова павінен нешта даць «дзевачцы», хоць пару семак. Кажуць: здарылася бяда, захварэў хто, ідзі да «дзяўчынкі», пагавары з ёй, папрасі дапамогі, абароны і абавязкова дай ёй што-небудзь.
Маладых хлопцаў, якія сыходзілі на службу ў войска, усёй вёскай праводзілі на ўскраіну селішча. Недалёка ад каменя развітваліся, каб хлопцы вярнуліся дадому здаровымі і цэлымі. Іх маці падыходзілі да «дзяўчынкі»,,,, маліліся і прасілі засцерагаць сыноў ад усялякіх няшчасцяў.
Ва ўрочышчы Каменная Баба каля вёсцы Баравое таксама ёсць крыж з падобным паданнем. Яго называюць Дзевачка, Дзяўчына, Ева, Еўка. На пакланенне крыжу ідуць на другі дзень Вялікадня. Старыя аброкі здымаюць і навязваюць на дрэвы, а на крыж ускладаюць новыя фартушкі, хусткі, стужкі. Каля каменя моляцца, просяць прабачэння за грахі і збавення ад хвароб. Побач ставяць мёд, бярозавы сок ды г.д. Яшчэ гадоў 20 таму насілі дзяцей, якія плакалі па начах. Верылі, што пасля гэтага дзіця супакойвалася.
У Ліплянах крыж знаходзіцца на могілках ў асобнай агароджы. Сюды яго перанеслі перад Другой Сусветнай вайной з урочышча Чумное. Па павер’ях, крыж пазбаўляе ад болю ў суставах. Яму ахвяруюць стужкі, грошы, цукеркі.
Дрэвы-лекары ў Беларусі. Куды паехаць, каб атрымаць «порцыю» здароўя?
One fine body…