Гэта вельмі просты ў прыгатаванні торт, які можна спячы нават для святочнага стала. Начынне можна мяняць у залежнасці ад вашых пераваг.
Цікава, што ў дадзеным рэцэпце не трэба выкарыстоўваць разрыхляльнік і соду. Толькі муку, яйкі, цукар і невялікую дробку солі. Менавіта такія інгрэдыенты партрэбны для класічнага пышнага бісквіту, які атрымаецца ў кожнай гаспадыні, калі прытрымлівацца ўсіх рэкамендацый.
Для бісквіту дыяметрам 18-19 см.
Інгрэдыенты для крэму
Для бісквіту з 5 яек выдатна падыдзе форма дыяметрам 18-19 см. Калі ў вас форма больш, можаце ўзяць больш яек і павялічыць колькасць мукі і цукру ў такой прапорцыі: на кожнае буйнае яйка — 30 гр. цукру і 30 гр. мукі. Калі яйкі дробныя, можаце паменшыць колькасць цукру і мукі да 25 гр. на адно яйка.
Яйкі падзяліце на бялкі і жаўткі. Да бялкоў дадайце дробку солі і ўзбівайце да з'яўлення пены. Пачынайце з нізкіх абаротаў міксера і паступова павялічвайце іх.
Ёмістасць і венцы абавязкова павінны быць чыстымі і абястлушчанымі, у бялок не павінен патрапіць жаўток, нават кропля жаўтка ці тлушчу не дасць бялкам добра ўзбіцца.
Калі з'явіцца пена, паступова ўвядзіце цукар, увесь час узбіваючы бялкі.
Узбіваць 10-15 хвілін, да моцных пікаў.
Бялковая маса павінна вельмі добра трымаць форму. Калі перавярнуць ёмістасць са ўзбітымі бялкамі ўверх дном, яны павінны застацца на сваім месцы.
У гэты час уключыце разагравацца духоўку да 160 градусаў.
Па адным увядзіце жаўткі ў сумесь, працягваючы ўзбіваць бялковую масу. Увесь працэс зойме 2-3 хвіліны.
У атрыманую масу трэба прасеяць муку ў 3-4 падыходы, акуратна ўмешваючы яе лапаткай рухамі знізу і ўверх.
Абавязкова змешвайце лапаткай, бо, калі скарыстацца міксерам на этапе ўвядзення мукі, маса моцна асядзе і бісквіт не будзе такім пышным. Занадта доўга мяшаць не трэба. Чым менш змешваць масу, тым пышней будзе бісквіт. Змешвайце да таго моманту, калі ўся мука ўмяшаецца ў цеста.
Цеста перакласці ў форму, аўтар выкарыстоўвала сіліконавую. Дно формы можна заслаць пергаментам. Сценкі не трэба нічым змазваць і высцілаць. Лічыцца, што бісквітнае цеста пры выпечцы «чапляецца» за борцікі формы і лепш паднімаецца, а калі іх змазаць алеем або пакрыць пергаментам, цеста будзе проста саслізгваць.
Тры разы пастукаць формай аб стол, і павярнуць форму па крузе 3 разы, каб не было пустэч. Так узровень цеста па цэнтры будзе крыху ніжэй, а бліжэй да сцен — вышэй, і бісквіт будзе паднімацца больш раўнамерна.
Ставім форму ў разагрэтую духоўку, выпякаем пры 160 градусах 40-50 хвілін. Першыя 40 хвілін духоўку не трэба адчыняць зусім, інакш бісквіт можа апасці.
Гатоўнасць правярайце драўлянай шпажкай ці проста націсніце на бісквіт — ён павінен злёгку пружыніць. Гатоваму бісквіту даць астыць у форме хвілін 15.
Перавярніце бісквіт. Ніжняя яго паверхня стане ідэальным верхам для торта.
Бісквіт цалкам астудзіце на рашотцы, каб знізу была цыркуляцыя паветра і ён не стаў мокрым. Тым часам гатуем крэм і вішню.
Калі бісквіт астыне, трэба разрэзаць яго на дзве часткі.
Вішню без костачак кладзем у рондаль, дадаем пару лыжак цукру і трохі каньяку, варым пасля кіпення хвілін 5, вішня пусціць сок, якім будзем насычаць каржы.
Узбіваем смятану і пару лыжак цукру міксерам на працягу 5 -10 хвілін, каб смятана павялічылася ў аб'ёме і стала густой. Наш крэм гатовы.
Паліваем зверху частку бісквіту вішняй, не шкадуйце, каб прапітаць бісквіт цалкам.
Далей пакрываем смятанным крэмам і вішняй.
Накрываем каржом і паўтараем слаі: сок вішні на корж, крэм са смятаны і вішня.
Ставім у халадзільнік мінімум на 3-4 гадзіны, а лепш на ўсю ноч.
Раніцай атрымліваем асалоду. Смачна есці!
Торт «Мурашыная горка» і цукеркі з арэхамі. Пакрокавы рэцэпт
Галоўны сімвал Новага года — упрыгожаная рознакаляровымі цацкамі ёлка. Набліжэнне свята многія пачынаюць адчуваць, калі на прылаўках крам з'яўляюцца навагоднія ўпрыгожванні — рознакаляровыя шары, каляровыя гірлянды і іншая ёлачная мішура. Падчас разгляду навагодніх шароў у кожным дарослым чалавеку прачынаецца дзіця, у душы вырастаюць ўспаміны з дзяцінства і імкненне зноў дакрануцца да чараўніцтва.
Класічныя правілы ўпрыгожвання зялёнай прыгажуні да гэтага часу практычна не змяніліся, хоць сучасныя цацкі вельмі адрозніваюцца ад ёлачных упрыгожванняў былых часоў. А што мы ўвогуле ведаем пра гісторыю ёлачных упрыгожванняў?
Елачныя цацкі робяць нас толькі шчаслівымі. Мусіць, таму мы іх так любім. З імі заўсёды звязана чаканне дабрабыту і радасці.
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што яшчэ старажытныя германцы ўпрыгожвалі елкі, каб задобрыць злых духаў. Чым? Арэхамі і пладамі. Вось яны, першыя ёлачныя ўпрыгожанні, якімі і сёння часам упрыгожваюць пухнатую прыгажуню.
Навагоднія ёлачныя ўпрыгожанні, якія сталі неад'емным атрыбутам свята, прайшлі доўгі шлях развіцця. Традыцыя ўпрыгожвання дамоў галінкамі іглічных дрэў вядома яшчэ з часоў сярэднявечча. Звычай прыносіць дадому цэлую ёлку ці хвою з'явіўся ў Еўропе толькі ў ХVI стагоддзі. Хвойную прыгажуню сталі зваць «калядным дрэвам», і ў жыхароў каталіцкіх краін яна да гэтага часу асацыируецца не з Новым годам, а з Раством.
Першыя шкляныя ёлачныя цацкі з'явіліся ў Цюрынгіі (Германія) у канцы XIX стагоддзя з-за неўраджая яблыкаў. Знаходлівыя шкловыдзімальшчыкі мястэчка Лаўша ўзамен яблыкаў пачалі прадаваць шкляныя шары. Шкляныя «яблыкі» былі проста нарасхват.
У 1870 годзе, з удасканаленнем тэхналогіі і з'яўленнем газавых лямпаў для выдзімання, там навучыліся рабіць люстраныя шары. Іх пакрывалі знутры растворамі соляў срэбра. Наведвальнікі музея ў Лаўшы могуць убачыць старажытныя формы для шароў, у якія выдзімалася шкло. Цацкі былі таўстасценныя і цяжкія, у параўнанні з сённяшнімі практычна бязважкімі шарамі. Дарэчы, там, у Лаўшы, прыдумалі таксама рабіць каляровыя шкляныя вочы для лялек і мядзведзікаў-тэдзі
Пазней шкляных спраў майстры навучыліся рабіць і іншыя лялькі: шышкі, званочкі, фігуркі жывёл.
У канцы XIX стагоддзя акрамя шароў былі папулярныя цацкі з залатога дроту, ватовыя і васковыя, папяровыя і кардонныя выявы анёлаў. Многія ўпрыгажэнні гаспадыні рабілі самі. Цёмнымі снежаньскімі вечарамі дзяўчыны шылі мяшочкі для цукерак, лапікі і вату ператваралі ў чалавечкаў. Дзеці заварочвалі ў залатую паперу арэхі і размалёўвалі драўляныя фігуркі.
Гісторыя ёлачных упрыгожванняў у Расіі пачалася з рэформаў Пятра Вялікага. Па найвышэйшым указе ад 20 снежня 1869 года елка стала сімвалам навагодняга свята, а ігліцай, елкай і ядлоўцам належала ўпрыгожваць гарадскія вуліцы і дамы. Аднак спецыяльна ўпрыгожваць елку не прадпісвалася. Пасля смерці Пятра яго пачынанне было фактычна забыта і свята выконвалася толькі людзьмі, якія працягвалі ўпрыгожваць елкамі дахі і ўваходы ў піцейныя ўстановы.
Першыя калядныя ёлкі з'явіліся ў славянскіх дамах у 1840-х гадах. Самымі распаўсюджанымі ўпрыгожваннямі былі цукеркі, фігурныя пернікі, арэхі, загорнутыя ў залатую паперку. З другой паловы ХIХ стагоддзя гэтае свята стала сапраўды сямейным, пераважна дзіцячым, і шырока адзначалася не толькі ў вышэйшых колах арыстакратыі, але і ў сем'ях прафесараў, урачоў, купцоў, прадпрымальнікаў і творчай інтэлігенцыі.
З сярэдзіны XIX стагоддзя з'явіліся гірлянды з тонкай фальгі і мішуры, ёлачныя цацкі з воску і праклеенай ваты. Ну і, вядома, свечкі: іх мацавалі на металічныя прышчэпкі, каб не было пажару, а ўнізе, у ствала елкі загадзя ставілі вёдры з вадой і пяском, каб адразу ж спыніць узгаранне.
А моду на шкляныя ўпрыгожанні ў Расію завезла імператрыца Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I. Яна першая прыбрала калядную елку па еўрапейскай модзе. З тых часоў упрыгожванне елак у палацах у шляхты стала спаборніцтвам у ганарыстасці. Каштавалі шкляныя шары вялікіх грошай — адзін прыкладна 20 рублёў, набор — пад 200 (кошт добрага раяля).
Дапаўнялі калядную пышнасць кардонныя плоскія размаляваныя фігуркі, якія зараз зноў уваходзяць у моду: усе гэтыя вожыкі, зайцы на каньках і мішкі вядуць сваё паходжанне з той жа Германіі і паўтара стагоддзя таму называліся «Дрэздэнскі карданаж».
Мода на прыбраныя ёлкі распаўсюдзілася сярод заможных людзей. У багатых дамах меліся лялькі, выпісаныя з Англіі і Германіі: цяжкія шкляныя шары, ватовыя фігуркі маракоў, дзяцей і экзатычных жывёл.
У Савецкім Саюзе ёлка была забаронена з-за рэлігійнага кантэксту. Рэабілітавалі толькі ў 1935 годзе, пераназваўшы ў навагоднюю. З гэтага моманту пачалася эпоха савецкай ёлачнай лялькі. Віфлеемскую зорку замянілі пяціканцовай і пікамі-будзёнаўкамі, замест анёлаў на галінках з'явіліся чырвонаармейцы і піянеры. Лялькі выраблялі са шклярусу, прасаванай бавоўны і пап'е-машэ.
З выхадам на экраны фільма «Цырк» (у 1936 годзе) сталі папулярныя фігуркі на цыркавую тэматыку: клоуны, тыгры, дрэсіраваныя сабачкі, іншыя звяры, ілюзіяністы, факіры і канферансье. Засваенне Поўначы было адзначана з'яўленнем фігурак палярнікаў.
На знешні выгляд лялек уплывалі палітычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне. У 30-е гады на галіны вешалі танкі і самалёты. У 40-е ўсе лялькі былі парашутыстамі: да фігурак прымацоўвалі кавалачак тканіны, атрымліваўся парашут. Пасля вайны сталі папулярныя цацкі, якія паказваюць цыркачоў і герояў дзіцячых казак.
У 50-я гады, з надыходам сельскагаспадарчай эры Хрушчова, прыйшла мода на «агароднінныя» цацкі: са шкла і пластмасы выраблялі катахі кукурузы, агуркі, памідоры, моркву. У 60-я касманаўты і ракеты пацяснілі кукурузу.
Тэматыку ёлачных упрыгожванняў задаваў таксама кінематограф і мультыплікацыя. Пасля выхаду фільма Эльдара Разанава «Карнавал» з'явіліся лялькі-гадзіннікі. Казкі рэжысёра Роу падарылі дзецям ёлачную Бабу-Ягу, Дзеда Мароза і Снягурку.
Як модна ўпрыгожваць ёлку ў наш час?
З пачатку ХХI стагоддзя ў моду ўвайшлі самаробныя лялькі, так званы «хэнд-мэйд». Іх ствараюць з падручных матэрыялаў — саломы, галінак, кавалачкаў тканіны, меха, нітак і клубкоў, можна пашыць або звязаць кручком.
Вінтаж — адзін з самых папулярных напрамкаў ва ўпрыгожванні навагодняй елкі. Каб прыбраць елку ў такім стылі, спатрэбяцца цацкі ў стылі рэтра. Магчыма, паглядзеўшы навагоднія скарбніцы вашых бацькоў, вы зможаце знайсці вельмі каштоўныя экспанаты, якія абавязкова вярнуць вас у час шчаслівага дзяцінства і радасці.
Мастацкая пляцоўка «Грузінскі дом» умее ствараць сапраўдныя святы для аматараў жывапісу. Беларускія мастакі з задавальненнем выстаўляюць тут свае работы, а госці заўсёды з чаканнем гадаюць, якая выстаўка будзе наступнай.
Гэтым разам у Грузінскім доме пачала працу выстаўка «Прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць» эксцэнтрычнай, і ў той жа час кранальнай мастачкі Аксаны Пахомавай. Аўтар, без перабольшвання, уражвае сваёй творчай разнабаковасцю і шырокім спектрам тэм, разгледжаных у яе работах, выкананых ў такіх напрамках, як імпрэсіянізм, абстрактны фігуратызм, кветкавы жывапіс.
Аксана Пахомава з задавальненнем завяртаецца да тэмы жанойчай прыгажосці. У кожнай сваёй гераіне яна бычыць індывідуальнасць і спрабуе перадаць яе з глыбіной ідэі. Жанчыны на палотнах мастачкі не ўражваюць яркасцю альбо пёстрасцю вобразаў, наадварот аўтар прапануе вам праз бледнасць і сціпласць сілуэту адчуць моцную энергетыку сваіх гераінь.
Кветкі мастачкі — гэта асобная размова. Заўважна, наколькі вялікі сэнс у сваім жыцці ім надае творца. Глядач праз мастацкую апрацоўку разглядае быццам бы букеты жывых кветак, якія становяцца сапраўным аб’ектам мастацкага даследвання для гасцей творчай прасторы.
Не абыйшлося на выстаўцы і без гумару. Напрыклад, партрэт Леніна ў леапардавым паліто здзівіў і нават уразіў многіх гледачоў. Аксана адзначае, што гэтым творам хацела прадэманстраваць, як можна разбіваць стэрэатыпы. Зразумела, што практына ніхто з нас ніколі не думаў пра знакамітага палітычнага дзеяча ў такім стылёвым ракурсе, аднак аўтар дэманструе нам, што фантазія дазваляе пазбавіцца ад аднабаковасці і дзялення свету толькі на чорнае ды белае.
Прадстаўленая выстаўка, безумоўна, дастаткова шмат дазваляе зразумець пра саму асобу Аксаны Пахомавай. Адразу ж, адчуваецца, што гэта чалавек-свята, якому цікава быць актыўным, цікава даведвацца новае, цікава фантазіраваць і шукаць сябе. Нават на адкрыцці праекта, аўтар выбрала не проста адкрыць мастацкі праект, а адразу ж правесці творчую экскурсію, дзе падзялілася з наведвальнікамі сваімі пачуццямі і сэнсамі, якія зразумела падчас стварэння работ.
Работы мастачкі даволі шчырыя і цёплыя. Для яе мастацтва падобна на псіхатэрапію, праз працэс творчасці яна шукае адказы на ўласныя пытанні. Аксане важна у сваіх работах казаць аб тым, у якім свеце мы знаходзімся зараз, адлюстроўваць рэальнасць так, як яна адчувае.
Аксана Пахомава нарадзілася на суровай уральскай зямлі, у Пермскім краі. Малявала з таго часу, як сябе памятае. Па адукацыі тэхнік, мадэльер. Спецыялізавалася на ландшафтным дызайне. Пазней пераехала ў Беларусь. Прадстаўленая выстаўка ўжо восьмая на беларускай зямлі. Атмасфера, гісторыя і людзі нашай краіны, паводле слоў мастачкі, зараджаюць яе энергіяй і пачуццём дабрыні.
Можа здавацца, што адкрыццё мастацкай выстаўкі — звычайны працэс, які будуецца па класічным варыянце. У снежні ў мастацкай галерэі «DK» адкрылі праект брэсцкай мастачкі Таццяны Патворавай, які складана аднесці да традыцыйнага. Выстаўка называецца «Вертыкальны фрмат».
Усе работы на выстаўцы экспануюцца згодна з назвай вертыкальна. Значная частка карцін прадстаўлена гледачам упершыню.
У межах выстаўкі можна прасачыць, як яркі жывапісны талент Таццяны Патворавай, якая працуе ў традыцыйнай манеры імпрэсіянізму, вырываецца з устояных рамак. Сваё жыццесцвярджальнае пасланне мастачка піша на адным дыханні, захоўваючы свежасць першага ўражання і непрадузяты погляд на свет. Выкарыстоўваючы тэмпераментны эмацыйны мазок, россыпы колеру, вібрацыю святла і паветра, яна малюе навакольную рэчаіснасць ва ўсім багацці фарбаў.
Праз свой праект мастачка запрашае гледачоў сутыкнуцца з разнастайнасцю света, адчуць яго цеплыню, прыгажосць, канцэнтруюе ўвагу на ўнікальнасці тых мячцін, дзе ёй давялося пабываць. Таццяна не любіць стэрэятыпаў і падкрэслівае, што ў кожным пейзажы можна знайсці шмат незвычайных і цікавых момантаў, пра якія немагчыма прачытаць у кнігах, іх можна толькі адчуць падчас асабістага знаёмства.
— Вертыкальную кампазіцыю часцей за ўсё мастакі выкарыстоўваюць у напісанні параднага партрэта, — тлумачыць Таццяна Патворава. — У маім выпадку гэта таксама партрэты — выявы кветак, дрэў, паруснікаў… І гэтае размяшчэнне «на поўны рост» надае маім аб’ектам важнасці, дае магчымасць напісаць несамавітую палявую кветку з усімі дробнымі дэталямі, глыбей раскрыць яе прыгажосць, паказаць буйным планам, зрабіць яе галоўным героем карціны.
Жывапіс Таццяны Патворавай — заўсёды эмацыйны, сонечны, пазітыўны і зразумелы большасці гледачоў. Калісьці асноўным натхняльнікам захопленасці маслам Таццяны Патворай, стаў Канстанцін Каровін.
Ва ўсім, на што звяртае свой погляд мастачка, нібы абуджаюцца святло і прыгажосць, мяккі, някідкі лірызм і выразна адрозная мелодыя радасці. Сонца, якім залітыя яе карціны, мімаволі выклікае ўсмешку ў кожнага, хаця б на некалькі секунд. Таццяна Патворава, што важна, умее адлюстроўваць штодзённасць яркай і святочнай.
— З-за таго, што я шмат ездзжу, ходжу і шукаю цікавыя ракурсы, стараюся прадстаўляць непарадны партрэт горада, яго асаблівасці, нашы ўнутраныя адчуванні, — дзеліцца аўтар. — Асабіста мне цікава акцэнтаваць увагу на маленькіх вулачках, а не цэнтральных праспектах. Галоўнае перадаць атмасферу. Калі гэта Піцер, то паказаць снег, які так падыходзіць яму. Не бывае такога, каб я адправіліся ў творчую паездку, і яна прайшла безэмацыйна. Менавіта таму ў мяне шмат энергіі, якой так хочацца падзяліцца з гледачамі.
Гэтая выстаўка — падарунак Таццяны Патворавай усім жыхарам і гасцям горада, магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённай мітусні і атрымаць асалоду ад яркіх фарбаў, сонца, зарадзіцца пазітывам і цяплом.
Кранальныя ўспаміны. Мастачка Марыя Богдан прэзентавала персанальную выстаўку
Аўтарская лялька з'яўляецца адным з самых прыгожых і шматгранных напрамкаў у мастацтве. У апошнія гады ў гарадах Беларусі ўсё часцей на выстаўках можна ўбачыць работы айчынных майстроў, якія захапляюць і прыцягваюць вока прыгажосцю і цікавай канцэпцыяй.
А ў Мінску некалькі гадоў запар ладзіцца выстаўка аўтарскай лялькі KUKLA, на якой аўтары дэманструюць новыя і арыгінальныя ідэі, увасобленыя ў жыццё. Cёлета выстаўка зноў экспануецца ў галерэі «Мастацтва».
Выстаўка KUKLA — гэта цікавая і шматгранная экспазіцыя, прысвечаная мастацтву аўтарскай лялькі. Тут вы знойдзеце не толькі лялек і мішак, створаных у розных стылях і тэхніках, але і даведаецеся пра гісторыю іх узнікнення, зможаце пагутарыць з аўтарамі і купіць эксклюзіўны падарунак для сябе і сваіх блізкіх.
KUKLA — гэта не проста выстаўка лялек, гэта паўнавартаснае мастацтва, якое здольна здзівіць сваёй разнастайнасцю, крэатыўнасцю і прыгажосцю.
Калі вы цікавіцеся культурай і мастацтвам, то наведванне гэтай выстаўкі стане для вас незабыўнай падзеяй.
Праект аўтарскай лялькі — гэта заўсёды свята! Свята казак, фантазій і ілюзій. Тут кожны мастак — стваральнік сваёй уласнай непаўторнай гісторыі. Кожны экспанат выстаўкі — энергетычны арт-аб'ект, які складаецца з любові аўтара, натхнення і каласальнай працы.
На выстаўцы беларускія аўтараў прадстаўляюць работы, выкананыя спецыяльна для праекта KUKLA. Софт скульптура, мядзведзі Тэдзі, і, вядома, лялькі з фарфору і пластыка.
Вельмі кранальныя работы мастачкі Таццяны Зайцавай, яна стварае мішак Тэдзі, а па адукацыі з’яўляецца фізікам. Аўтэр упэўнена, што менавіта Тэдзі аб’ядноўваюць людзей па ўсім свеце, з’яўляюцца нябачнымі ніткамі для гэтай сувязі, а таксама даюць чалавеку надзею і веру ў самае лепшае не толькі перад святамі, а кожны дзень.
Мастачка Вераніка Свіршчова таксама захапляецца мядзведзямі. У іх яна бачыць жsвых істот, у кожнай з якой свой лёс і прызначнэнне. Аўтар стварае лялькі ў вінтажным стылі.
Алена Лявончыкава стварае тэкстыльныя і інтэр’ерныя лялькі з бавоўны. Адзенне для сваіх прыгажунь мастачка робіць таксама з атуральных тканін, каб яго можна было здымаць. Састарвае тканіну з дапамогай сумесі кавы, клею і вады, зрэдку дадае гарбату.
На выстаўцы заўважна, як кожны аўтар па-рознаму падыходзіць да работы. Ёсць мастакі, якія працуюць толькі ў сваім кірунку, а ёсць і шматгранныя творцы, якія могуць раскрыць любую тэму. Аўтарская лялька ў цэлым прадугледжвае развіццё і фантазію. Для стварэння сваіх работ мастакі выкарыстоўваюць розныя матэрыялы: палімерную гліну, фарфор, тэкстыль, дрэва, пап'е-машэ, тканіну.
Складаней за ўсё даюцца мастакам падчас работы над лялькай рукі і вушы. Гэтыя элементы патрабуюць дбайнай прамалёўкі і дэталізацыі. Не маючы мастацкай адукацыі, складана з першага разу іх зрабіць добра, таму трэба шмат вучыцца. У цэлым, любы лялечны элемент заўсёды патрабуе праўдападобнасці і адказнасці.
Мастацкі працэс вырабу аўтарскай лялькі пачынаецца з агульнай задумы, задумы яе адлюстравання і сканчаецца прапрацоўваннем дробязяў. Гэта вялікая работа майстра, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, уменняў і віртуознасці. Кожная асобная аўтарская лялька мае свой характар, настрой і гісторыю. Кожны мастак-лялечнік укладвае часцінку ўласнай душы ў сваю работу. Аўтарская мастацкая лялька ўяўляе сабой не толькі прадмет для калекцыянавання. Яна таксама з'яўляецца выдатным аксэсуарам і ўпрыгожваннем любога інтэр'еру, дадае асаблівы настрой і атмасферу, вытанчанасць і эстэтычнасць.
На такія выстаўкі заўсёды прыходзіш у прадчуванні чароўнага, Адразу разумееш, што тут знойдуцца экспанаты, здольныя захапіць і знешняй фактурай і сэнсавым складнікам. Зараз за вакном стагоддзе спажыўца, і ў многіх людзей для нармальнага жыцця ёсць практычна ўсё. Каб здзівіць чалавека, трэба прыдумаць нешта ўнікальнае. Менавіта за гэтым і прыходзіць пакупнік на такую выстаўку.
Прадстаўленая выстаўка, па словах арганізатараў, карыстаецца вялікай папулярнасцю ў маленькіх дзетак, якія, безумоўна, не могуць не захапляцца лялькамі. Але ж дадзеная экспазіцыя дапамагае дзецям не толькі атрымаць задавальненне ад разглядання экспанатаў, але і даведацца гісторыю іх з’яўлення.
Аўтарскія лялькі з'яўляюцца ўнікальным творам мастацтва. У адрозненні ад звычайных лялек, якіх можна набыць у дзіцячай краме, аўтарскія лялькі з'яўляюцца больш чым проста забаўкай. Аўтарскія лялькі — гэта не цацкі. Яны могуць быць зроблены з дарагіх матэрыялаў, іх сукенкі могуць выкройваць са старадаўніх тканін і ўпрыгожваць антыкварнымі камянямі. Такія экзэмпляры могуць ацэньвацца ў вялікі кошт.
Любоў да ляляк у чалавека была заўсёды. Само слова «лялька» азначае постаць чалавека ці жывёлы вырабленай пры дапамозе розных матэрыялаў. І праўда, гледзячы на аўтарскую ляльку, можна адчуць магутную энергетыку ўкладзеную майстрам у работу.
Аўтарская лялька адрозніваецца ад іншых лялек, у першую чаргу тым, што ўсе яе этапы стварэння вырабляюцца адным майстрам. Адзін і той жа чалавек павінен:
Менавіта таму аўтарская лялька лічыцца творам мастацтва. Каб стварыць яе, мастаку-лялечніку патрабуецца вялікая колькасць ведаў і навыкаў.
У апошнія некалькі гадоў аўтарская лялька атрымала велізарную папулярнасць у Беларусі. З'яўляецца ўсё больш аўтараў, ствараецца шмат цікавых работ. Але самае важнае, што сродкі масавай інфармацыі, пачалі цікавіцца лялечным напрамкам і расказваць пра яго. Без гэтага раней было складана. Важна распавесці пра тое, што аўтарская лялька ствараецца карпатліва і вельмі акуратна, каб была зразумела каштоўнасць працэсу мастака.
Вельмі прыемна, што пра аўтарскую ляльку ўжо даведваюцца людзі не толькі ў Мінску, але і ў абласных гарадах і рэгіёнах, у якіх час ад часу выстаўляюцца са сваімі кранальнымі лялькамі беларускія аўтары.
Кранальныя ўспаміны. Мастачка Марыя Богдан прэзентавала персанальную выстаўку
Вывучэнне старажытнасцяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі на ўзроўні агульнай фіксацыі і апісання помнікаў даўніны пачалося ў 16 – 17 стагоддзях. З цягам часу шмат хто стаў раскопваць старадаўнія пахаванні з мэтай папаўнення сваіх калекцый.
Цікавасць да старажытнасцяў праяўлялі самыя розныя людзі, у тым ліку і медыкі, якія пільную ўвагу звярталі на шкілеты чалавека.
У сярэдзіне 19 стагоддзя антрапалогія вылучылася з анатоміі як самастойная навука. Першым палеаантраполагам Беларусі прызнаны ўраджэнец Мсціслаўля Сцяпан Сямёнавіч Куторга (1805 – 1861), прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. На тэрыторыі Міншчыны ён выявіў старажытныя чалавечыя чарапы, даследаваў іх і вынікі надрукаваў у нямецкім навуковым часопісе.
У часы сярднявечча знойдзеныя выпадкова ў час будаўнічых прац чалавечыя косткі адносілі ў храмы і капліцы. Пазней чарапы з раскопак курганоў на тэрыторыі Беларусі паступалі ў Маскву ў Імператарскае таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (створана ў 1863 годзе) і ў Санкт-Пецярбург у Імператарскае рускае антрапалагічнае таварыства (створана ў 1888 годзе), а таксама ў антрапалагічныя цэнтры Кракава і Вільні.
У наш час вывучэннем выкапнёвых костак з археалагічных раскопак займаюцца антраполагі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. На касцяных парэштках і праз многія стагоддзі застаюцца характэрныя траўмы, якія сведчаць пра дзіцячыя захворванні, перанесеныя прыродныя катаклізмы. Вывучэннем гэтага па костках займаецца такая галіна антрапалогіі, як палеапаталогія.
Найбольшая колькасць выкапнёвых костак паходзіць з курганных пахаванняў 11–12 стагоддзяў. Сярод адкапаных шкілетаў сустракаюцца ў асноўным дыстрафічныя паражэнні касцей і суглобаў (дэфармуючы артроз) і сляды пераломаў, якія кепска зрасліся. Зафіксавана шмат пераломаў рэбраў, сечаныя косткі ключыцы, нарасты на касцях. Шмат выяўлена анамалій з зубамі, асабліва з карыесам. У іх паходжанні галоўная роля адводзіцца рахіту.
Тым не менш, навукоўцы выявілі на некаторых шкілетах сляды правільна залечаных пераломаў, якія сведчаць пра тое, што першабытныя людзі добра ўмелі ўпраўляць пераломы і накладваць шыны, верагодна, з гліны. Таксама ў некаторых чарапах зубы былі белыя і здаровыя, нават ў сталым узросце.
З анамалій таксама сустракаецца незрастанне верхняй сківіцы – «воўчая пашча». Ёсць і сляды захворвання на сіфіліс, які ў старажытнасці быў сацыяльным бедствам у шмат якіх народаў. На мазгавых частках чэрапа зафіксаваны сіфілічныя гумы ў выглядзе шышкападобных бляшак. Яны больш светлыя, часам амаль белыя у параўнанні з суседнімі ўчасткамі костак. Адзначаюцца дэструктыўныя змяненні ў костках носа і перараджэнні задніх слупоў спіннога мозгу.
Агульныя назіранні над шкілетамі паказваюць што ў тыя часы амаль тры чвэрці насельніцтва памірала ў даволі маладым узросце. У вёсках да 35 гадоў дажывала 72%, а ў горадзе 80% насельніцтва. Даўжэй жылі людзі ў паўночнай Беларусі. Зафіксаваны і выпадкі знаходжання перавернутых шкілетаў. Хутчэй за ўсё цяжкапараненых людзей палічылі памерлымі, пахавалі, а потым нябожчык апрытомнеў і перавярнуўся.
Па выніках вымярэння шкілетаў, якія падаюцца ў археалагічных справаздачах, пачынаючы яшчэ з 19 стагоддзя, бачна, што рост людзей 11–12 стагоддзяў такі ж, як і рост цяперашніх жыхароў Беларусі. Але часам падкрэсліваецца што косткі былі вельмі вялікіх памераў.
Каля былых вёсак Пятроўшчына і Рылаўшчына, якія цяпер увайшлі ў тэрыторыю Мінска, у 1920-я гады навукоўцамі было раскапана шмат курганных пахаванняў пачатку ІІ тысягагоддзя. Рост жанчын – ад 169 да 173 см, а мужчын – ад 177 да 195 см.
Пры раскопках курганоў каля Заслаўя выяўлены жаночыя шкілеты ад 150 да 173 см, а мужчынскія ад 167 да 182 см.
*+У 1980-я гады археолагі раскапалі амаль цалкам курганны могільнік каля вёскі Ізбішча Лагойскага раёна. Больш за 30 шкілетаў добра захаваліся, і ўдалося замераць іх даўжыню. Рост мужчын аказаўся ад 1,7 да 2 метраў, а жанчын 1,6–1,7 м. У той жа час было і некалькі шкілетаў маленькіх жанчын. Рост адной жанчыны узростам 25 гадоў быў 1,4 м, другой узростам за 60 гадоў – 1,45 см і трэцяй узростам каля 50 гадоў – 1,47 м.
Самы старажытны чэрап, знойдзены на тэрыторыі Беларусі, якому каля 3,5 тысячы гадоў, быў знойдзены каля вёскі Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці падчас археалагічных раскопак старажытнай крэмнездабыўной шахты бронзавага веку. Таму гэты чэрап сярод навукоўцаў называюць «старажытным шахцёрам». Шкілетаваныя парэшткі «старажытнага шахцёра» былі знойдзены беларускім археолагам Міхаілам Чарняўскім (1938–2013) у 1962 годзе.
Пасля даследавання чэрапа старажытнага чалавека навукоўцамі было выяўлена, што пры жыцці ён меў праблемы з зубамі. Яны былі настолькі сур'ёзнымі, што маглі прывесці да хранічнага сінусіта. А змены надброўных дуг кажуць пра тое, што ў чалавека магло развіцца інфіцыраванне лобных пазух, так званы франтыт. Апроч гэтага, мяркуюць нявукоўцы, запаленне надкосніцы магло адбыцца ў выніку таго, што чалавек расчэсваў месцы скаплення насякомых на ілбе, у выніку чаго і была занесеная інфекцыя.
Сярод іншага асцеалагічнага беларускага матэрыялу фіксуюцца сляды аператыўнага ўмяшальніцтва – зажыўленыя раны, у тым ліку ад трэпанацыі чэрапа. Трэпанацыя чэрапа – адна з найстаражытнейшых хірургічных аперацый, якую праводзілі яшчэ ў каменным веку. Такое адбывалася ў розных народаў. Як паказваюць даследаванні чарапоў, у 40% аперацыі завяршаліся паспяхова і людзі яшчэ жылі шмат гадоў.
Самая ранняя згадка пра трэпанацыю ёсць у працы Гіпакрата «Аб ранах галавы». Ён апісвае швы і косці чэрапа, віды ранення, разглядае паказанні да трэпанацыі і спосабы лячэння раны.
Навукоўцы трэпанацыю разглядаюць не толькі як лячэнне раны, але і ў кантэксце з магічнымі дзеяннямі – выгнанне злых духаў у людзей з «божым вар’яцтвам». Археалагічныя знаходкі сведчаць пра шырокае распаўсюджанне рытуальнага ўскрыцця менавіта верху чэрапа. У адным з курганных пахаванняў 11 стагоддзя паблізу горада Мёры на Віцебшчыне ў парным пахаванні на жаночым шкілеце акуратна быў спілаваны верх чэрапа.
У 2000 годзе у горадзе Бірмінгеме адбыўся міжнародны форум, прысвечаны трэпанацыі чэрапа ў гісторыі чалавецтва, дзе было 59 дакладчыкаў з 30 краін. Вывучаючы наскальныя малюнкі, навукоўцы прыйшлі да высновы, што працэдуры трэпанацыі маглі падвяргацца людзі каменнага веку, якія пакутавалі на эпілепсію, галаўныя боляі і нават разумовых захворванняў. Хутчэй за ўсё, у тыя часы лічылі, што такія людзі апантаныя злыдухамі. А адзіны спосаб іх выпусціць - прасвідраваць адтуліну ў чэрапе. Да таго ж, дзякуючы трэпанацыі чэрапа ў пацыентаў з цяжкімі траўмамі галавы з'яўлялася больш шанцаў выжыць. Абмяркоўваліся таксама гісторыя і эвалюцыя тэхнікі такіх аперацый ракавінамі малюскаў, крамянёвымі прыладамі, прыладамі з медзі і бронзы. Як сведчылі выступоўцы, сімвалічная трэпанацыя ў старажытныя часы была шырока распаўсюджаная ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Няхай нават старажытныя лекары няслушна ацэньвалі прычыны хвароб. Знаходкі паказваюць, што многія пацыенты выжывалі і працягвалі жыць з дзіркай у чэрапе.
Да канца Сярэднявечча большасць народаў адмовілася ад прымітыўнай трэпанацыі, аднак у некалькіх адарваных ад цывілізацыі частках Афрыкі і Палінэзіі падобныя аперацыі праводзілі аж да пачатку 1990-х гадоў.
У снежні практычна кожны чалавек жыве ў прадчуванні сапраўдных цудаў, якія здараюцца з намі менавіта ў навагоднія святы. Работы беларускай мастачкі Марыі Богдан дапамагаюць чалавеку паглыбіцца ў свет чараўніцтва і адчуць тую самую энергію дабрыні, якой так часта не хапае нам у паўсядзённасці.
Выстаўка Марыі Богдан «Чысты звон» зараз экспануецца ў мастацкай галерэі «Арт Фабрыка», на ёй вы ўбачыце жывапіс сапраўды шчырай і пяшчотнай дзяўчыны, у жыцці якой вялікую ролю гуляюць успаміны з дзяцінства.
Выставачны праект Марыя, дарэчы, прысвяціла сввёй бабуле, якая з самага дзяцінства дапамагала дзяўчынцы вучыцца быць паважлівай і добрай да іншых людзей, вучыла побытавым момантам і гатавала для маленькай самую смачную ежу. Практычна кожны з гэтым момантаў вы можаце ўбачыць у творчасці мастачкі і адчуць, як ад прагляду работ вас літаральна ахутвае цеплынёй.
У жывапісе Марыя Богдан адлюстроўвае ўспаміны з дзяцінства, самабытнасць вёскі, уклад жыцця, асаблівыя пахі з бабулінага дома і смак ежы. Гэтыя ўспаміны цяжка апісаць, іх можна толькі адчуць.
Праз палотны праведзена тонкая лірычная нітка часу. Яна звязвае ўклад жыцця маленькай Марыі і сённяшняй рэальнасці дзяўчыны — напаўняе святлом і колерам дзіцячую і чыстую частку ўнутранага свету. На выстаўцы прадстаўлена каля 30 мастацкіх работ.
— Творчасць — гэта мая аддушына, дзе я магу пабыць сам-насам з сабой, адчуваць, пражываць моманты, сканцэнтравацца і ў той жа час расслабіцца, панастальгіраваць, — тлумачыць мастачка. — У маіх работах спалучаецца жвавасць і прыгажосць моманту, гармонія. Яны напоўнены сакавітымі кветкамі, каляровымі лініямі і рознымі фактурамі. Менавіта рукамі я адлюстроўваю жыццё і ўсё тое, што мяне натхняе. А натхненне я чэрпаю: у беларускай прыродзе, у вёсцы, у цёплых успамінах, у людзях.
Колеравая палітва Марыі Богдан абсалютна розная. Дзесьці мы сустракаемся з пяшчотнымі карычнева-бежавымі палотнамі, дзесьці назіраем за каляровай і летняй вёскай, дзесьці бачым прыгожых хатніх жывёл, якія зачароўваюць сваёй адданасцю чалавеку. І гэта яшчэ адна тэма, якую аўтар выстаўляе на абмеркаванне.
Багдан Марыя — дыпламаваны мастак і архітэктар. Удзельніца і пераможца шматлікіх конкурсаў у мастацкай і архітэктурных сферах. Аўтар 9 персанальных выставак.
Мастачка не проста ўражвае сваім жывапісам, творчымі канцэпцыямі, яна натхняе гледача на шчырасць і цёплую камунікацыю. Вельмі складана, гледзячы на яе работы, не адчуць тую вялікую энергію добрага чалавека, якую калісьці заклала ў Марыі бабуля. Гэтая выстаўка стала не проста падарункам для бабулі і ўсёй сям’і мастачкі, яна стала адкрыццём с для кожнага гледача.
Аспекты творчасці Зміцера Сурыновіча. Выстаўку да 70-годдзя аўтара адкрылі ў Мінску
З надыходам святочнага сезона прыходзіць час цешыць блізкіх арыгінальнымі падарункамі. Калі ў вашым спісе ёсць знатакі кулінарыі, дапаможам вам з выбарам падарунка для іх. Напярэдадні Новага года мы падрыхтавалі падборку ідэй, якія здольныя захапіць нават гурманаў.
Інавацыйнае кухоннае абсталяванне можа быць выдатным падарункам для шырокага кола людзей, але асабліва падыдзе для тых, хто любіць эксперыментаваць на кухні і шануе сучасныя тэхналогіі.
Кухонныя вагі з падключэннем да смартфона
Уявіце сабе вагі, якія не толькі дакладна ўзвешваюць інгрэдыенты, але і аўтаматычна адпраўляюць дадзеныя на ваш смартфон. Гэты ідэальны варыянт для тых, хто імкнецца да дакладнасці ў кулінарыі і любіць сачыць за дэталямі.
Мультыварка з інтэграцыяй у інтэрнэт
Гэта мультыварка не проста гатуе ежу – яна падключаюцца да інтэрнэту, забяспечваючы выдаленае кіраванне праз мабільную праграму. Дастаткова наладзіць параметры гатавання, а сачыць за працэсам і кіраваць ім можна з любой адлегласці.
Галасавы імбрык
Зараз можна проста папрасіць імбрык закіпяціць ваду голасам. Гэта тэхналогія не толькі эканоміць час, але і дадае выгоды ў штодзённым жыцці.
Блэндар з праграмнымі рэжымамі
З дапамогай падключэння да праграмы на тэлефоне магчыма праграмаваць рэжымы працы блэндара, сачыць за пажыўным складам страў і дзяліцца сваімі рэцэптамі ў сетцы.
Аўтаматычны ачышчальнік малака
Разумны ачышчальнік малака не толькі стварае ідэальную малочную пенку для кавы, але і можа кіраваць з смартфона. Гэта падарунак для тых, хто разумее толк у сапраўднай каве.
Электронны тэрмометар для мяса з падключэннем
Адсочваць тэмпературу стравы ў рэальным часе магчыма з дапамогай тэрмометраў, якія перадаюць дадзеныя на смартфон. Гэта добры спосаб дамагчыся ідэальнага прапякання мяса.
Гадзіннікі з галасавымі камандамі
Гэтыя разумныя гадзіннікі створаны адмыслова для кулінараў, Выкарыстощвайце галасавыя каманды, каб кіраваць таймерамі, адсочваць час гатавання і заставацца ў рытме без лішніх высілкаў.
Калі вашыя блізкія любяць водар кавы ці гарбаты, то падарунак, злучаны з іх любым напоем, стане сапраўднай знаходкай пад ялінкай.
Элітныя гатункі кавы ці гарбаты
Блізкіх можна пацешыць эксклюзіўным гатункам кававых зярнят самай высокай якасці ці ўнікальным гатункам гарбаты. Альтэрнатыўны варыянт – сертыфікат на штомесячную дастаўку свежай абсмажаннай кавы ці эксклюзіўнай гарбаты.
Араматычныя дадаткі і натуральныя сіропы
Папоўніць калекцыю аматараў гарбаты і кавы ў Новы год можна разнастайнымі араматычнымі сіропамі і дадаткамі. Напрыклад, сабраць падарункавы бокс з рэзкіх спецый: гваздзіка, ванілі, імбіру, шафрану, карыцы і іншых. Ці падабраць серыю сіропаў (апельсінавы, абляпіхавы, ванільны) для стварэння ўласных кававых шэдэўраў.
Кававыя кубкі ці чайныя сервізы
Выберыце прыгожыя кубкі для кавы ці гарбаты, упрыгожаныя элегантным дызайнам ці ўнікальным ручным роспісам. Сервізы з высакаякаснага фарфору ці керамікі стануць не толькі функцыянальнымі, але і стылёвымі аксэсуарамі на кухні.
Тэрмасы і кубкі з інавацыйнымі фукцыямі
Тэрмасы з тэхналогіяй падтрымання тэмпературы напою ці чайныя кубкі з унікальнымі фільтрамі для заварвання – гэтыя зручныя аксэсуары стануць добрымі падарункам для аматараў кавы і гарбаты.
Кававыя ці чайныя аксэсуары
Звярніце ўвагу на набор для гатавання кавы па метадзе «pour-over», аэрапрэс, ці стылёвы імбрык з інфузерам. Гэтыя аксэсуары дапамогуць ствараць напоі з унікальным смакам і водарам.
Падарункі для тых, хто ўкладае сваё сэрца ў стварэнне ўтульнасці на кухні і прыўносіць у яе арганізаваны парадак, таксама могуць быць не толькі карыснымі і функцыянальнымі, але і моднымі.
Арганайзеры для кухні
Практычныя падстаўкі, раздзяляльнікі і арганайзеры дапамогуць эфектыўна выкарыстаць прастору ў скрынях і шафах. Кожнаму прадмету на кухні знойдзецца сваё ідэальнае месца ў новым годзе.
Дошкі
Сучасныя дошкі з магчымасцю складання ці зручныя кампактныя паверхні дапамогуць эканоміць месца на кухні і забяспечваць бездакорную чысціню.
Эрганамічнае кухоннае абсталяванне
Выберыце кухонныя прылады з эрганамічнымі ручкамі і зручнай формай (лапаткі, калатоўкі і лыжкі). Гэта палегчыць працу і зробіць працэс гатавання яшчэ больш прыемным.
Камплекты кантэйнераў з вакуумнымі накрыўкамі ці сіліконавымі ўшчыльнікамі
Працяглае захоўванне ежы з дапамогай якасных ёмістасцяў – гэта ідэальны падарунак для тых, хто шануе свежасць прадуктаў.
Сістэма ачысткі паветра
Падаруйце прылады, якія эфектыўна чысцяць паветра ад пахаў і параў падчас гатавання. Гэта не толькі забяспечыць свежае паветра, але і падтрымае чысціню ў хаце.
Разумны пыласос
Актуальныя інавацыйныя прылады, якія не толькі пыласосяць, але і мыюць падлогі, будуць яскравым падарункам. Імі можна кіраваць праз мабільныя праграмы, гэта дазваляе планаваць прыбіранне і кантраляваць яго ход дыстанцыйна.
Сучасныя робаты-пыласосы абсталяваны штучным інтэлектам і відэакамерамі, з дапамогай якіх яны скануюць памяшканне, вызначаюць аптымальны маршрут і падтрымліваюць ідэальную чысціню ў памяшканні.
Тэрмометры і гігрометры
Прылады, якія манітораць тэмпературу і вільготнасць у памяшканні, – заўсёды патрэбны падарункак. Яны дапамагаюць прадухіліць утварэнне цвілі і падтрымліваюць аптымальны клімат на кухні.
Тых, хто любіць кулінарыю, пацешаць ідэі падарункаў, якія падкрэсляць іх запал да гатавання і дазволяць іяшчэ больш гарэць творчасцю на кухні ў новым годзе.
Унікальныя спецыі і сумесі
Падаруйце калекцыю рэдкіх і экзатычных спецый, а таксама ўнікальныя сумесі, якія дададуць арыгінальны смак стравам. Гэта ідэальны спосаб пашырыць гастранамічны досвед.
Аліўкавы алей і бальзамічныя воцаты высокай якасці
Элітныя гатункі аліўкавага алею і бальзамічных воцатаў стануць вытанчаным падарункам для тых, хто шануе высокую якасць інгрэдыентаў у кулінарыі.
Шакаладнае асарці
Падбярыце набор шакаладных цукерак, якія згатаваныя ўручную. Ад белага да цёмнага шакаладу з разнастайнасцю начыння.
Кулінарнае стажыраванне ці майстар-класы
Падаруйце блізкім магчымасць атрымаць новыя кулінарныя навыкі. Анлайн-заняткі з вядомымі шэф-кухарамі ці спецыялізаваныя майстар-класы стануць займальным досведам.
Кнігі-бэстсэлеры
Выберыце кнігі ад вядомых шэф-кухараў ці гастранамічныя бэстсэлеры года. Гэта надасць натхнення і новых ідэй для творчасці на кухні.
Персаналізаваныя кухонныя аксэсуары
Персаналізаваныя фартухі, апрацоўчыя дошкі з манаграмай ці наборы посуду з індывідуальным стылем стануць унікальным і значным падарункам.
Гэтыя практычныя ідэі падарункаў дапамогуць занятым людзям заставацца арганізаванымі і эфектыўнымі ў кулінарных распачынаннях, пры гэтым сэканомяць час і спросцяць працэсы гатавання.
Разумныя кухонныя прылады
Прылады, якія дазваляюць гатаваць розныя стравы з мінімальнымі высілкамі. Такія прылады часта валодаюць функцыяй праграмавання і кантролю праз мабільныя праграмы. Гэта мультываркі, камбайны, шматфункцыянальная тэхніка.
Кухонныя нажы
Камплект высокаякасных і вострых нажоў зробіць працэс нарэзкі інгрэдыентаў хуткім і простым. Эрганамічныя ручкі і трывалыя лёзы сэканомяць час на гатаванні.
Гатовае комплекснае сілкаванне
Падаруйце падпіску на дастаўку гатовых страў ці замарожаных кампанентаў з рэцэптамі. Гэта дазволіць блізкім цешыцца смачнай і паўнавартаснай ежай, не марнуючы шмат час на гатаванне.
Кухонныя гаджэты з функцыяй мінімізацыі высілкаў
Гэта прылады, якія лёгка выкарыстоўваць. Аўтаматычныя адкрывалкі слоікаў, электрычныя млыны для спецый, электрычны штопар і іншыя прылады, якія спрашчаюць руцінныя заданні.
Посуд, які лёгка мыецца і хутка збіраецца
Камплект посуду, які можна хутка сабраць і лёгка памыць. Гэта сэканоміць час на кухні і зробіць працэс гатавання і прыбірання больш эфектыўным.
Для тых, хто шануе не толькі смак але і прыгажосць на кухні, падарункі спалучаюць у сабе вытанчанасць і функцыянальнасць.
Дызайнерскія сталовыя прылады
Наборы сталовых прадметаў з унікальным дызайнам лёзаў і ручак – гэта не толькі прылады для кулінарыі, але і сапраўдны твор мастацтва.
Сервіровачны посуд
Вытанчаныя талеркі, келіхі з унікальнымі ўзорамі і каштоўнымі аздабленнямі стануць яркім упрыгожаннем святочнага стала.
Стылёвыя чайнікі і кавачнікі
Падаруйце элегантныя чайнікі з нержавелай сталі ці кавачнікі з вытанчанымі формамі і дэкаратыўнымі элементамі.
Мастацтва для кухні
Карціны, пано, дэкаратыўныя ўсталёўкі створаць утульную атмасферу на кухні для навагодняй вячэры.
Ёмістасці для прадуктаў
Выберыце шкляныя слоікі з накрыўкамі, упрыгожаныя стылёвымі ўзорамі – элегантны варыянт для захоўвання прадуктаў і ўпрыгожвання кухні.
Кухонны тэкстыль
Фартух з унікальным дызайнам з якасных матэрыялам. Ручнікі з вышыўкай, узорамі ці яркімі кветкамі. Абрусы, сурвэткі, падстаўкі пад гарачае – гэтыя падарункі не толькі ўпрыгожаць кухню, але і дададуць камфорт у працэс гатаванні страў.
Якія падарункі каханым дапамогуць наладзіць адносіны ў пары?
Жылі-былі муж і жонка. Доўга не было ў іх дзетак, таму і моцна маркоціліся, што няма малых гарэз, з якімі можна было б пацешыцца. І раптам, нарадзіўся у іх хлопчык. І назвалі яго Дзяніскам. Вясёлым, актыўным, разумным і кемлівым рос хлопчык. Не паспеюць бацькі аб чым-небудзь спытаць, а ён ужо і сам здагадаецца, і тут жа выканае.
Спрытны ды знаходлівы Дзяніска быў галоўным памагатым у сям’і. Погалас аб яго розуму і спрыце па ўсёй акрузе прайшоў: маўляў, здатны жаніх. Дайшла яго слава і да падводнага царства.
Аднойчы ліпеньскай раніцай хлопец вырашыў на рыбалку схадзіць. Дапамог бацькам, пасля снядання пакарміў сваіх акварыўмных рыбак. Праверыў насычанасць вады кіслародам, пасыпаў корму. І ўвесь гэты час, як звычайна, размаўляў са сваімі гадаванцамі.
— Ну, як вы тут? Сябруеце?
— Не хвалюйся! Сябруем. А ты куды? У таемную купальскую ноч? Глядзі, хлопча, рамантычная ноч цябе чакае! – прабубніла рыбка Клоун і схавалася за каменем ля акварыумнага ліхтара.
— Дзівакі! Разбяруся як-небудзь! – адказаў Дзяніс, і знік за дзвярыма.
Абышоў шумнае гулянне непадалёку ад берага маляўнічага возера. Выбраў найбольш прывабнае і спакойнае месца ля густых трыснягоў, якія шчыльнаю сцяною прыкрывалі бабровую хатку. Агледзеўся. Цішыня, толькі птушкі раз-пораз пераклікаюцца ў пеўчых спаборніцтвах.
— Сёння павінна добра кляваць, бо, як казалі старыя, з сённяшняга дня ўся поскудзь пакінула рэкі і азёры, – думаў Дзяніс.
Настаў поўны містыкі і магіі вечар. Хлопец пачаў пільней прыглядацца да паплаўка: кожнае нязначнае хваляванне таго загадкавага чырвонага паказальніка рыбалоўнага шчасця або няўдачы, прыдавала і надзей, а яшчэ найбольш хвалявання. Хваляванння ад таго, што ўжо позна, і бацькі могуць перажываць, а яшчэ ад загадкавага пажадання любай рыбкі.
— Вось яна, карта жаданняў! – падумаў Дзяніс, спрабуючы ямчэй падсекчы доўгачаканую спажыву.
Але не зусім проста тое падалося, як здавалася. Пачалося звычайнае купальскае спаборніцтва на сілу і спрыт. Такога ў яго юным узросце не здаралася.
Спрабаваў падсекчы і пацягнуць, і ўжо адпускаў лёску вальней – нічога не атрымлівалася.
— Ну, што ж за цуда такое мне трапілася? Няўжо рыбка Клоун на такое здольная?
Добра прытаміўшыся, улучыў хвілінку і хацеў змыць пот з твару, ачысціцца ад ліхіх думак вадою. Як побач з ім вытаркнулася з вады чароўная хрыбеціна з пералівістай срэбнаю лускою.
Ён пачаў адыходзіцца ад берага, але неспадзявана наткнуўся на неіснуючы яшчэ колькі хвілін таму вялізны камень. «Адкуль ты ўзяўся? Бач, ружова-шэры…» – ледзь не закрычаў Дзяніс, моцна ўдарыўшыся плячыма.
— Гэта я – Здань-камень! З часоў скандынаўскага ледавіка, але з’яўляюся на паверхні толькі раз на год.
— А-а-а, дык гэта ты такое вытвараеш з маей вудай? Прычапіўся! Згінь, нячысцік! Ты не можаш мець улады над маім існаваннем!
— Так, але я падпарадкоўваюся знешнім сілам.
— А што, гэта ўжо цікава! – неяк раптам пасмялеў Дзяніс. – Ты хочаш сказаць, што самыя значныя нашыя думкі – тыя, якія процістаяць нашым эмоцыям?
— А ты, хлопец, не такі ўжо й прасцяк! Другая думка заўсёды разумней за першую. Уцяміў, пра што кажу?
— Бачу, ты яшчэ й філосаф! Толькі адкажы мне: што гэта за цяга да нас, зямлян? Паўсюль вы за намі цікуеце! Я ж звычайны хлопец. І зрабіў усяго толькі адзін пярсцёнак для любай! Больш нічога няма!
– Ха-ха-хааа! – рассмяяўся Здань-камень. – Няхай будзе так! Але хто цябе прымушаў менавіта сёння паўзці на возера?
– Гэта не твая справа! Мы – людзі – жывыя разумныя істоты, а усе ніжэйшыя толькі служаць нам… А вы са сваёй магіяй і чарамі. Ды каму я тлумачу? Здані! Усядно дарэмна…
…Дзяўчына была падобная на ляльку: прыгожая, як песня. Не, больш падобная да Феі. Ён глядзеў на яе заварожанымі вачамі да тае пары, пакуль яна першай не загаварыла.
– Што дзіўнага гэты прыгажун знайшоў у маіх вачах? – гучаў, нібы срэбраны званочак яе голас.
Дзяніс падышоў да яе бліжэй, калі яна адказала прыязнай усмешкай, сказаў:
– Я ведаю цябе! Ты – дзяўчынка-Палінка - была ў трэцім класе, калі я заканчваў школу і штодня прыбягала карміць маіх рыбак, так!
– Магчыма.
– Вось чаму мае бацькі ўвесь час пра цябе нагадваюць! А іх нельга абманьваць. Значыць, час гэты акурат і настаў.
Дзяніс падышоў бліжэй да Палінкі. Дастаў штосьці з кішэні, пашаптаў і надзеў на яе руку неверагоднай прыгажосці пярсцёнак.
– З гэтай хвіліны ты – мая нявеста.
Дзяўчына ўзрадавалася, што і сказаць цяжка. Яна падбегла да хлопца, абняла і загадкава паглядзела яму ў вочы, але хутка апусціла голаў, нясмела, нібы раздумваючы: ці правільна робіць, пацалавала Дзяніса. І, расчырванеўшыся, адвярнулася.
– Ты цудоўны! І гэты пярсцёнак будзе заўжды са мною, – упэўненым голасам казала Палінка.
– А ты мая Фея! Толькі памятай: гэта незвычайны пярсцёнак.
– А што, можа, чароўны?
– Так! За дапамогай да яго звяртайся толькі ў самым безвыходным становішчы.
– Зразумела! – адказала дзяўчына, і павярнулася ў бок возера. – Узмахнула рукою, а пярсцёнак вазьмі ды зваліся ў ваду, яна нават не адчула згубу.
І забурліла вада ў возеры. Штосьці дзіўнае ўжо сцягвала вудзільна.
– Глядзі, глядзі! Вуда ўцякае! – крычала дзяўчына.
Дзяніс схапіў вудзільна і з усяе сіла тузануў да берага. Лепш бы ён яго не чапаў. На беразе з’явіліся дзве незвычайныя дзяўчыны з распушчанымі валасамі, сінімі, як яснае сонечнае неба вачыма, толькі дужа пранізлівымі, як калдаўскімі, і рыбінымі хвастамі з серабрыстай луской.
Схапілі Дзяніса і сцягнулі ў возера. Ён нават не паспеў ўскрыкнуць на развітанне, ці хаця б назваць імя дзяўчыны.
Палінка таксама не адразу зразумела, што гэта было. Адкуль з’явіліся гэтыя пачвары? І навошта ім менавіта яе Дзяніс?
Пытанняў было больш, чым адказаў. Яна бегала па беразе, клікала любага, кідала ў ваду каменьчыкі: раптам адзавецца на ўсплёск. Усё дарэмна. Прапаў, як соль на вадзе.
– Добра, што паспела ўкласці ў яго кішэню свой гузічак, можа ён выведзе на след, – успомніла Палінка. Яшчэ доўга яна хадзіла ўздоўж берага, клікала, разважала.
Успомніла, як заўважыла на яго безымянным пальцы такі ж пярсцёнак. Чула, што акурат такія пярсцёнкі дораць сваім дзецям каралі ды знатныя асобы. Можа, яе Дзяніс таксама з такога роду. Успомнілася гэта Палінцы ў той момант, калі яе абраннік надзяваў на яе пальчык той чароўны пярсцёнак: засвяцілася тады рознакаляровымі вясёлкамі наваколле, срэбрам і золатам заліліся палі і лясы, дарагімі самацветамі заззяла неба. Усё стаяла быццам закалдаванае – дрэвы адкідвалі дзіўныя цені, а месяцовае святло, пранікаючы скрозь галінкі і лістоту, малявала на зямлі дзівосныя ўзоры.
Колькі часу мінула з таго здарэння, а Палінка месца сабе не знаходзіць, ўсё разважае. Так чакае – ўдзень углядаецца ўдалеч азёрнага люстэрка, а калі асветлена месяцовым святлом, зноўку тут жа і яна. Чакае, калі ж выйдзе яе Дзяніс на бераг. І возьме яе на свае дужыя рукі. І яна, убраная ў белым строі з каронай-вэлюмам, якая пераліваецца тысячамі дыяментаў. І ўсё залатое шыццё на ёй заблішчыць-запераліваецца.
– Якая я наіўная! – пра сябе прамовіла. – Ён, можа дзе радуецца… Ёсць і надзея, але і мройныя думкі не адступаюць. І нават павеў лёгкага ветрыку, прымаўся за дотык любага, які падносіць яе руку да сваіх палкіх вуснаў. І шэпча на вушка: «Я не магу без цябе! Выратуй мяне!..»
Яна спахапілася, зірнуўшы на руку, але толькі цяпер заўважыла, што пярсцёнка няма. Палінка кінулася да таго берага, дзе яны заручыліся. Зайшла ў ваду і пачала ўглядацца ў дно. Успамінаць. Зноў перабіраць каменьчыкі на прыбярэжным дне, зноў і зноў паўтараць тыя ж дзеянні. Здавалася, што калі яшчэ раз заглыбіцца яе рука ў прыбярэжны глей, пачуе голас любага: “Я на магу без цябе! “
І калі толькі яна памкнулася на яго голас, пад нагамі дзяўчыны з’явіўся чорнай масці з жоўтымі, як у пугача, вялікімі вачамі, пушысты Каток.
— Што гэта за госць такі з’явіўся?
– Я служка марскога старца Нерэя, — прамурлыкаў госць.
– Што ж такога здарылася, калі такі паважаны служка ажно ў наш край наведаўся?
– Нічога асаблівага, калі не лічыць мудрай парады, якую я ад гаспадара свайго прынёс. – І яна тычыцца твайго, прыгажуня, Дзіанісія, мяў-ў.
– Каго, каго? Дзіанісія? Ах, ты брыдкае стварэнне! Дык вы ўжо майго Дзяніса паспелі не толькі запаланіць, але і перахрысціць? Я ведаю аднаго Дзіянісія – сына Зеўса, бога віна і свята, вяселля і тэатра.
— Не ўсё так проста, дзяўчына! Мой гаспадар вельмі ўзрадаваны першаму земляніну. Яго сэрца калоціцца ад радасці: нарэшце сваю самую неўтаймоўную дачку выдасць за добрага чалавека! Табе ж трэба, калі ты, канечне, жадаеш, выканаць адну просьбу свайго Дзіянісія. Раблю гэта выключна за яго дабрыню і прыстойныя паводзіны.
— Цікава якую ж?
– А вось гэта толькі табе ведаць!
— Пакуль ты не выканаеш яго просьбы, я буду прыходзіць да цябе штодня, калі месяц з’явіцца на небе!
— Я не магу табе вось так адразу паверыць і пагадзіцца. Раптам Нерэй штосьці хітрае задумаў і мой Дзяніс не вернецца?
– Наадварот, вернецца! І чым хутчэй ты знойдзеш тое, тым шпарчэй ён да цябе вернецца. Я абяцаю! Мяўў.
— Добра! Толькі я буду чакаць яго да тае пары, пакуль ён будзе верны свайму слову. – Так і перадай!
І ў тое ж імгненне Кот знік. Але штосьці бліснула на яго ашыйніку.
Толькі пазней яна здагадалася, што менавіта яе гузічак прывёў Катка.
Яе Дзяніс тым часам быў у падводным царстве Пасейдона. Каторы час стары Нерэй думаў-меркаваў: каторую з пяці дачок, з іх з жонкаю Амфітрытай, выдаць за гэтага зямнога прыгажуна. Кожная з нераід чакала дужую мужчынскую руку, і зараз яны гатовыя паланіць маладога хлопца сваімі чарамі.
Аднак самая старэйшая з сясцёр пад прымусам, але, здавалася, паланіла сэрца юнака без розных іспытаў. Ужо і вяселле прызначылі. Толькі малодшая з сясцёр не змагла дараваць старэйшай. Аднойчы, калі нікога побач з хлопцам не было, яна быццам выпадкова пракінула на яго бутэлечку з нейкім зеллем. Жаніх раптам занядужаў настолькі, што усе жахаліся ад яго хваробы. І толькі даравальны гузічак прывёў служку старца да тае, хто мог яму падказаць выйсце.
Што толькі ні спрабаваў рабіць стары Нерэй – свявалі і танцавалі перад жаніхом нерэіды, падносілі і падносілі розныя прысмакі і напоі, каб залагодзіць хлопца. Але нішто яму міла не было: бачыў, што стаў аб’ектам злых жартаў ды ўцех. Бачыў як сёстры ледзь не пабіліся. Ён быў як асалавелы: куды падзеліся іх добразычлівыя твары, ваблівыя усмешкі з вуснаў? Куды падзеўся румянец, што быў падобны на ружы? Яны ад злосці сварыліся, іх вочы блішчэлі як ў галодных лісіц, а вусны былі перакошаныя злосцю і ненавісцю. Гнеўнымі словамі яны абзывалі адна адну, і нават давалі волю рукам. Кожнай хацелася быць нявестай.
“Чаму так несправядліва ўладкаваны свет, - разважаў пра сябе юнак. – Насамрэч, цуды бываюць небяспечныя. Хаця я здагадваўся, што яны са мной задумалі, -гледзячы ў магнетычныя вочы тых, здавалася, чароўных, але не дзяўчат, а зданяў.
— Пагадзіся на іх няхай і спакуслівыя ўмовы, будзеш звязаны абавязкамі з усёй раднёй Нерэя, —разважаў Дзяніс. Ён не хацеў звязваць свой лёс з не каханай. Ён дакараў сябе: вось што бывае, калі забываеш пра пільнасць і асцярожнасць…”
Аднойчы ноччу, калі пабачыў чорнага Катка, да яго вярнулася памяць.
Быццам той без слоў змог перадаць думкі яго дзяўчыны.
«Яна прыгожая, як песня, недасяжная, як мара» – словы, якія ён некалі вымаўляў для сваёй Палінкі.
Відаць, рачныя Богі таксама пачулі прыцягальную сілу маладых.
Уранку, калі зямное птаства яшчэ не ўсё прачнулася, Палінка была ля возера. Усяго у двух кроках ад берага, сярод рознакаляровых каменьчыкаў, вымытых азёрнымі хвалямі, ляжаў-пасміхаўся і яе падарунак. Яна ўзяла яго, пацалавала, просячы аб недкладнай дапамозе для свайго каханага.
У тую ж хвіліну да Дзяніса вярнуліся ўжо і сіла, і ясны розум. Ён прарваў усе сеткі, што агароджвалі падводныя ўладанні Нерэя і, вызваліўшыся, паплыў на тое азярко, дзе іспытваў узнёслую радасць.
Нерэй ледзь не лопнуў ад злосці. Але нічога не стаў строіць супраць жаніха Дзіянісія, ведаў пра капрызлівы нораў старэйшай дачкі.
А хлопец без прыгод дабраўся да родных берагоў, дзе яго чакала Палінка. Зладзілі яны вяселле. Усяго там было, чаго пажадалася.
І зажылі маладыя шчасліва. І пра бацькоў не забываліся. А бацька Дзяніса сапраўды быў спрытным майстрам-кавалём: ён і для ўнука такі ж чароўны пярсцёнак зрабіў.
Пра тое на свае вушы чуў, да вас прыйшоў і гэтую казку расказаў.
Згодна ўсходняму календару, наступны год міне пад знакам Зялёнага Дракона. Аднак беларусам варта не забывацца, што і тут мы маем «імпартазамяшчэнне»! Легендарны Цмок, герой казак, легендаў і паданняў, можа апярэдзіць Зялёнага Дракона, паўстаць на парозе вашай хаты ў навагоднюю ноч і строга спытаць: «А што, даражэнькія браткі і сястрыцы, вы пра мяне ведаеце?».
Азнаным цмакаведам — па торбе скарбаў! Невукам — вогнены хук!
Але да Новага года яшчэ маем час, таму згадаем што-кольвек пра адметнасці і асаблівасці характару беларускага цмока.
*Цмок высмоктвае, выпівае ваду «смокча, цмокае» — і тады ў небе запальваецца вясёлка. Таму беларусы называюць цмока гаспадаром вясёлкі. Там-сям на Беларусі «цмокам» і ў наш час называюць саму вясёлку, якая нібы высмоктвае ваду з возера ці рэчкі.
*Жыве беларускі Цмок найчасцей ля вады ці ў вадзе.
*У кожнага рэгіёна Беларусі «свой» цмок — яго нават апісваюць па-рознаму. Часцей за ўсё згадваюць вялізныя крылы, падобныя на крылы кажана. Часцей за ўсё цмокі жывуць у вадаёмах і маюць магутныя плаўнікі і луску — трывалую, як даспехі. Яна пераліваецца і ззяе на сонцы.
*Сустракаюцца ў нас цмокі а трох, шасці, дзевяці ці нават дванаццаці галавах. Але часцей, усё ж, пападаюцца аднагаловыя цмокі.
*Цмокава галава падобная адначасова на галаву змяі і лані, вочы — жоўтыя, зялёныя ці сінія.
*Цмокі вельмі арыстакратычныя і ахайныя. Беларускі этнограф і фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі пісаў пра тое, што Цмок любіць купацца, ходзіць у лазню і штодзень мыецца.
*Беларускі цмок мае досыць лагодны нораў. Гаспадару, які выгадаваў яго і корміць, носіць скарбы. Але ж, угневаўшыся, можа так хукнуць агнём, што спаліць цэлую вёску.
*Цмокі ўмеюць перакідвацца ў людзей і заляцаюцца да дзяўчат і кабет.
Больш даведацца пра фаварыта наступнага, 2024 года, можна, пачытаўшы беларускія казкі, легенды і паданні, звярнуўшыся да твораў беларускіх пісьменнікаў. І сёння ж са сваёй кніжнай паліцы я дастаю кнігі, дзе гаспадарыць — або проста жыве — Цмок.
Перш-наперш разгарну зборнік«Бяздоннае багацце» (легенды, паданні, сказы) Вацлава Ластоўскага. Уважліва чытайма апавяданне «Цмок» — у ім нават парады па развядзенні цмокаў даюцца. Перакажу іх збольшага.
Па-першае, трэба займець чорнага пеўня і дачакаць, калі ён знясе яйка. Пасля гэтае яйка прывязаць пад паху і тры гады насіць яго там, ды так, каб ніхто не ўбачыў. Пасля таго, як цмок вылупіцца, карміць і паіць яго. У падзяку ён будзе насіць скарбы свайму гаспадару...
Але ж, як ужо пісалася вышэй, калі яго раззлаваць — і спаліць можа. Пра гэта і Ян Баршчэўскі піша ў «Шляхціцы Завальне…» у апавяданні «Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага петухом…».
Раман Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» пачынаецца са згадкі пра цмокаў: «Не толькі людзям, а і звярам, і гадам, і пачварам падводным даводзілася ў той год цяжка. Якраз тады выдахлі ў Сенненскіх азёрах цмокі, пра якіх пісаў яшчэ прападобны Амбражэй Куцеянскі; якіх цмокаў ён калісьці закляў і загнаў у возера, каб не палохалі людзей. Вальнадумцы і ерэтыкі казалі, што ўсё гэта байкі, бо ніхто тых цмокаў, акрамя п'янюг начных, не бачыў. Што ж, і п'янюгам трэба верыць. Які гэта цвярозы богабаязны чалавек палезе ўначы на лясное возера з дрэннаю славай?!
І яшчэ казалі вальнадумцы, што каб цмокі былі — яны б народ хапалі, лапалі. І гэта ерась! Па-першае, прападобны Амбражэй тых цмокаў закляў, а па-другое, забылі яны, што ніколі ў тыя часы не аддавала Лепельскае возера трупаў...»
Цмок — папулярны герой кніг сучасных беларускіх аўтараў. Валерый Гапееў «Ноч цмока». «Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…» — апавядае анатацыя да кнігі. Знайсці і спасцігнуць ролю Цмока ў творы — задача рупліваму чытацкаму воку.
У казачніцы Надзеі Ясмінска ёсць вельмі сімпатычная кніга для дзяцей «Сподачак для цмока».
«Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства».
Толькі-толькі ўбачыла свет кніга выдатнай казачніцы Наталлі Бучынскай «Лета з цмокам Цвыркуном».
Гэтая казка раскажа «…пра эксперымент “выжыванне ў дзікіх умовах”. Каго можна сустрэць у пячоры? Хто малюе наскальныя малюнкі? Ці ўмее цмок чытаць? Чым харчуецца? Дзе хавае скарбы? Цс-с-с... Таямніцу ён наўрад раскрые. Затое навучыць Стася пацешнаму ўменню і зладзіць фаер-шоў», — абяцае анатацыя.
«Гіпермаркет у падарунак» – другая гісторыя з кнігі. У ёй —мноства загадак. Адна з іх – дужа актуальная напярэдадні свята і пары навагодніх падарункаў. «Колькі цацак трэба для шчасця?» — задаецца пытаннем аўтарка.
Чытайма, каб дазнацца адказ на яго і, натуральна, бліжэй пазнаёміцца з Цмокам, які пракраўся ў нашу сучаснасць.
Названыя кнігі можна ўзяць у бібліятэках. Да таго ж, «дарослыя» – Уладзіміра Караткевіча і Валерыя Гапеева — ёсць у сеціве. «Лета з цмокам Цвыркуном» Наталлі Бучынскай і «Сподачак для цмока» Надзеі Ясмінска ёсць у продажы.
Спяшайцеся набыць цудоўныя кнігі ў падарунак пад ялінку!
Часу на тое, каб вывесці персанальнага цмока, мы ўжо не маем – на гэтае не адзін год патрэбны. А вось магчымасць прыручыць яго, дэталёва даследуючы нораў і звычкі – можам.
Дзеля гэтага варта чытаць патрэбныя кнігі! Тады, магчыма, і здарыцца цуд: год Цмока-Дракона пачне прыносіць нам жаданыя скарбы.
Мядовыя пернікі ў цукровай глазуры — гэта смак, знаёмы з дзяцінства. Галоўнае надаць увагу цесту, каб зрабіць выпечку мяккай і духмямай.
Раней пернікі называлі мядовым хлебам і гатавалі з жытняй мукі, дадаючы ў цеста мёд, які складаў амаль палову ўсіх іншых інгрэдыентаў. У XII—XIII стагоддзях смак мядовага хлеба разнастаілі карэннямі і лясной травой, а са з'яўленнем пранасцяў з Блізкага Усходу ў цеста сталі дадаваць каляндру, імбір, кардамон і іншыя спецыі. У сучасным рэцэпце ў цеста кладуць не менш за 10% мёда і пакрываюць пернікі цукровай глазурай.
Пакрокавы рэцэпт мядовага перніка ад блогера Алены Браніславаўны пазнаёміць вас з усімі нюансамі гатавання.
Інгрэдынты
Для начыня
Для глазуры
Спосаб прыгатвання
Калі мед густы, растапіць яго на вадзяной бані. Масла таксама растапіць.
Злучыць яйка з цукрам і добра змяшаць, але не ўзбіваць.
Дадаць малако, масла, мёд.
Затым соду і спецыі.
Муку дадаваць паступова, можа сратрэбіцца меньш ці больш. Вельмі важна не забіць цеста мукой. Яно павінна быць мяккім і эластычным.
Пасля замеса цеста пакласьці ў міску, прыкрыць і паставіць адпачываць на 30 хвілін у лядоўню.
Цеста падзяліць на тры кавалачкі, два аднолькавых для пластоў і маленькі для ўпрыгожвання.
На пергаменце, на якім будзе выпякацца пернік, раскатаць два аднолькавыя пласты любой формы, таўшчынёй не больш 0,5 см.
На ніжні пласт выкласьці начынку тонкім слоем, не даходзячы да краёў цеста 1 см.
Прыкрыць верхнім пластом цеста, выраўняць, можна прыціснуць краі відэльцам.
Пры дапамозе вырубак можна выразаць упрыгожванні. Прыляпіць іх на сыры пернік з дапамогай вады.
Выпякаць пернік пры 180 градусах 20-25 хвілін. Не перасушыце.
Зварыць сіроп з цукру і вады.
Нацерці гарачы пернік гарачым сіропам, сіроп паступова будзе бялець.
Смачна есці!
Зіма — цудоўны час для адпачынку. І ў гэты перыяд года можна атрымаць мноства станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў. Сапраўдны зімовы адпачынак у Беларусі — гэта як асобны свет.
Прырода зімой вельмі прыгожая. Паўсюль на вуліцах ляжыць белы лёгкі снег, мароз малюе на вокнах цудоўныя ўзоры, а калі выглядае сонейка, то снег на зямлі і на дрэвах блішчыць і пераліваецца нібы сотні алмазаў. Асаблівы шарм зімоваму перыяду таксама надае чаканне свят і цудаў, якія ўносіць у жыццё кожнага чалавека добры настрой.
Мы прапануем вам падборку месцаў, куды можна паехаць зімой і атрымаць вялікую асалоду ад падарожжа.
Зіма — гэта час блукаць па лясных сцежках, лавіць сняжынкі і шукаць сляды нябачаных звяроў. Улетку для ўз'яднання з прыродай дастаткова выбрацца на пікнік у бліжэйшы парк, зімой жа раім заехаць далей, каб лепш адчуць зімовы лес.
Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясоў у Еўропе, які згадваецца яшчэ ў летапісе 983 года. Сярэдні ўзрост дрэў у пушчы — 100 гадоў, але многім ясеням і хвоям больш за 300. Тут жыве самы буйны еўрапейскі звер і адзін з беларускіх сімвалаў зубр і беларускі Дзед Мароз.
Тут цудоўна проста шпацыраваць па старажытным лесе. Па пушчы пракладзены сцежкі для пешых і веласіпедных прагулак, а для лянівых ёсць экскурсіі на аўтобусе, дзе вам пакажуць галоўныя прыродныя славутасці: 600-гадовы дуб, сасну-волата і бярозу з нарастам у выглядзе галавы зубра.
Калі вам не хапае воднай стыхіі, адпраўляйся на Браслаўскія азёры. Тут можна забрацца на гару «Маяк» і медытаваць на віды, прайсціся па адной з трох экасцеж (у маршруце велізарны парк XVIII стагоддзя і гарадзішча VI стагоддзя), паглядзець на дзікіх жывёл (у вальерах або, на адмысловай экскурсіі, у дзікіх умовах) ці схадзіць на зімовую рыбалку.
Дарэчы, адначасна можна заехаць у Глыбокае ці Полацак — там таксама ёсць што паглядзець.
Нарэшце, яшчэ адзін варыянт для зімовых шпацыраў — Бярэзінскі біясферны запаведнік, якая лічыцца прыроднай тэрыторый самага высокага рангу, якая аб'ядноўвае ў сабе і лес, і рэкі, і балоты. Тут таксама не абышлося без ляснога заапарка і экалагічных сцежак, а акрамя пешых экскурсій ёсць яшчэ конныя і лыжныя.
Уцёкі з горада — гэта заўсёды добрая задума. Асабліва, калі можна паваляцца ў снезе, глядзець на агонь у каміне, парыцца ў лазні і хадзіць басанож па драўлянай падлозе. Каб адчуць увесь гэты вясковы дзэн — адпраўляйцеся ў загарадныя сядзібы і выдаленыя хутары.
Аграсядзіб у Беларусі шмат — выбірайцк у залежнасці ад размяшчэння і водгукаў, а мы параім пакуль некалькі тых, што даўно карыстаюцца попытам у беларусаў.
Аграсядзіба «Купалінка» (Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Кляшчы, вул. Цэнтральная, 1) У аграсядзібе тры домікі, ёсць лазня (можна нырнуць у палонку) і басейн на вуліцы, які падаграецца, можна адправіцца на прагулку ў лес.
Загарадны комплекс «Шышкі» (Мінская вобл., Уздзенскі раён, в. Загоршчына) Тут ёсць лазня на дровах, бочка з гарачай вадой, санкі і лыжы, лес вакол і драўляныя домікі, якія нагадваюць пра Скандынавію.
Таксама можна з'ехаць на Нарач — у загарадны комплекс «Малінаўка». Тут аўтэнтычныя дамы 19 стагоддзя спалучаюцца з прыгожымі дызайнерскімі інтэр'ерамі. На выбар гасцям прапануюць некалькі драўляных хатак. У комплексе ёсць свой рэстаранчык з традыцыйнымі беларускімі стравамі, мангал, лазня на дровах і рака па суседстве, каб пасля парнай ліха сігануць у палонку.
Вельмі цікавая аграсядзіба «Трабуцішкі» (Віцебская вобл., Пастаўскі р-н, в. Трабуцішкі) На хутары ў краі Блакітных азёр (гэта не рамантычны эпітэт, а рэальная назва) акрамянаведвання звычайнага аграсядзібнага комплексу таксама можна пакатацца на санях у конскай запрэжцы або на снегаходах. Вельмі па-зімоваму! Фішка сядзібы — кавальскі майстар-клас.
Калі валянне на печы зусім не для вас, тады даставайце лыжы і сноўборд. Хай у Беларусі самая высокая кропка толькі трыста з лішнім метраў — гэта не перашкодзіць вам добра пакатацца.
Адпраўцеся ў «Сонечную даліну». Калі вы не самы дасведчаны сноўбардыст ці лыжнік, раім пачаць з малога — не выязджайце за горад. У «Сонечнай даліне» ёсць асноўны і навучальныя схілы, невялікая рампа, а для самых лянівых катальшчыкаў – цюбінгі.
Добры адпачынак таксама можа быць у Лагойску. Гэта наступны ўзровень беларускага катальшчыка. Пяць схілаў і адзін навучальны, якія па пятніцах і суботах працуюць да дзвюх ночы. Ёсць пракат любога абсталявання, цюбінгі, пейнтбол, зімовая рыбалка і, вядома, лазня. Калі вырашыце падысці да пытання сур'ёзна, можна нават запісацца ў гарналыжную школу.
Пасля того, як падвучыцеся, варта наведаць «Сілічы». Праедзьце яшчэ ледзь-ледзь па трасе М3 і трапіце ў месца ўсіх лыжнікаў Беларусі. І не дзіўна: тут самыя прыстойныя схілы (чатыры), сноўпарк, хаф-пайп, трампліны (на тры апошнія ўваход толькі ў шлеме). Для пачаткоўцаў ёсць навучальная траса.
Калі хочацца як у рамантычных фільмах пракаціцца на адкрытым катку пад знакамітую песню Фрэнка Сінатры, а пасля актыўнага адпачынку выпіць гарачага шакаладу, гэтыя месцы менавіта для вас.
Самы просты варыянт — зайсці на Нямігу, дзе на ўсю моц працуе каток. За выдатнае месцазнаходжанне давядзецца плаціць — людзей тут звычайна многа.
Яшчэ адзін варыянт «Чыжоўка Арэна». Прасторны каток з люстраным пакрыццём і шмат крам для камфортнага адпачынку
Вельмі прыемна заехаць у Раўбічы. Калі ў вас ёсць магчымасць выехаць за горад, то зрабіце гэта неадкладна: у Раўбічах можна не толькі пакатацца на катку з ідэальным пакрыццём, але і пагуляць па зімовым лесе, зазірнуць у царкву. Дарэчы, калі вырашылі ехаць у Раўбічы з канькамі, патэлефануй загадзя — час сеансаў пастаянна мяняецца, масавыя катанні праходзяць толькі ў выхадныя.
Дзеці - гэта добрая нагода задаволіць і сабе вяртанне ў дзяцінства.
Напрыклад, можна сустрэцца з Дзедам Марозам - на яго тэрыторыі. Рэзідэнцый па Беларусі – вялікае мноства, ёсць нават савецкія. Але класіка жанру — рэзідэнцыя ў Белавежскай пушчы, у цэнтры якой 11-метровая навагодняя ялінка. Тут жа дом снягуркі, паляна 12-ці месяцаў. Калі дзіця любіць звяркоў, тут ёсць Музей прыроды з вальерамі.
Яшчэ адна ідэя для таго, каб прыгожа ўварвацца ў Новы год — святочны «Навагодні экспрэс», дзе на вясёлым цягніку можна будзе пракаціцца на лясную паляну разам з казачнымі персанажамі.
Зіма можа стаць нядрэнным часам зрабіць нешта незвычайнае: выбраць для цябе некалькі прыемных актыўнасцяў, якія сапраўды дапамогуць перажыць шэрыя зімовыя дні.
Напрыклад, пакатацца на хаскі. У Мінску можна з ветрыкам пракаціцца на сабачай запрэжцы .Тры хаскі, два пасажыры, гадзіна катання (10 кругоў), а потым можна колькі заўгодна ціскаць чароўных блакітнавокіх сабак.
Пакатацца на квадрацыклах. Гэта асаблівы выкід адрэналіну і зусім іншыя хуткасці.
Скаціцца з гары ў шары. Зорбінг – гэта катанне ў вялізных празрыстых шарах. Катацца на іх можна з горак, па роўнай паверхні ці па вадзе. Калі вы ніколі не скардзіліся на вестыбюлярны апарат — варта паспрабаваць.
Шчаслівых святаў!
Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя … Падрабязна пра адрозненні зімовых чараўнікоў